Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення на тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны балтаў і славян




У грамадскім жыцці насельніцтва Беларусі ўжо ў самым пачат-ку жалезнага веку вызначыліся прыкметы разлажэння першабыт-наабшчынных адносін. У выніку росту прадукцыйных сіл, асабліва ў земляробстве і жывёлагадоўлі, шырокага распаўсюджвання жа-лезных прылад працы з'явілася магчымасць накопліваць унутры роду больш матэрыяльных каштоўнасцей - збожжа, жывёлы, пра-дуктаў палявання, зброі, жалезных прылад працы і г.д. Гэта пры-водзіла да ўзнікнення супярэчнасцей паміж родамі і плямёнамі, частых ваенных сутыкненняў паміж імі. Аб гэтым сведчыць харак-тар паселішчаў. Асноўньш іх тылам у гэты час становяцца ўмаца-ваныя гарадзішчы. Першапачаткова гарадзішчы абгароджвалі толькі драўлянай сцяной. Затым сталі насыпаць валы, выкопваць равы, павялічваць стромкасць схілаў.

Войны і ваенныя набегі з мэтай захопу накопленых запасаў, а таксама людзей хутка сталі звычайнай з'явай. У гэтых умовах у грамадска-палітычным жыцці асноўная роля стала належыць муж-чынскаму насельніцтву. Вярхоўнай уладай у родзе і племені стаў агульны сход узброеных воінаў. Ён вырашаў пытанні вайны і міру, выбіраў старэйшыну роду і правадыра племені. Такі грамадска-палітычны лад, які ўзнік на апошняй стадыі першабытнаабшчын-нага ладу, атрымаў назву ваеннай дэмакратыі.

На поўдні Беларусі працэс разлажэння першабытнаабшчынных адносін пачаўся значна раней, чым на поўначы. Гэтаму садзейніча-ла суседства са скіфа-сармацкімі плямёнамі, дзе гэтыя працэсы шлі даволі інтэнсіўна. Вялікія абшчынныя дамы, якія адпавядалі таму часу, калі патрыярхальная сям'я з'яўлялася адзіным калектывам, на поўдні зніклі не пазней трэцяй чвэрці 1 тысячагоддзя да н. эры і ўступілі месца індывідуальнаму жыллю, якое прызначалася для індывідуальнай сям'і. Гэтаму ў значнай меры садзейнічала раз-віццё земляробства. Археалагічныя помнікі сведчаць, што ў гэты час ужо ўзнікла сярод людзей і маёмасная няроўнасць, У Чаплінскім могільніку, напрыклад, знойдзены параўнальна багатыя пахаванні з мноствам розных рэчаў і са зброяй і бедныя пахаванні, дзе рэчаў амаль не было.

У I—III стст. н. э. на поўдні Беларусі насельніцтва пакінула ўма-цаваныя гарадзІшчы і пасялІлася на адкрытых месцах - селішчах. Відаць гэта адбылося ў вынІку ўзнікнення вялікіх племянных аб'-яднанняў, у межах якіх для кожнай асобнай абшчыны страцілася неабходнасць ва ўмацаваных паселішчах.

Узнікненне маёмаснай няроўнасці, паяўленне багатых і бедных сем'яў паскорыла распад радавых адносін. Сваяцкія сувязі сталі страчваць сваю сілу. На адкрытых паселішчах размяшчаліся ўжо не толькі кроўныя родзічы, але і семМ з чужых родаў. Радавая абшчы-на пачала ўступаць сваё месца сельскай. У яе аснове ўжо былі не сваяцкія, а тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі.

У цэнтральнай і паўночнай частках Беларусі гэтыя працэсы па-чаліся, як сведчаць археалагічныя даныя, на 2-3 стагоддзі пазней, у 4-5 ст. н. эры.

У перыяд жалезнага веку на тэрыторыІ Беларусі пражывала не-калькі вялікіх племянных груп. Гэта былі даволі ўстойлівыя аб'яд-нанні, не пакідаўшыя месц свайго знаходжання на працягу многіх стагоддзяў. Яны характарызаваліся агульнасцю тэрыторыі, адноль-кавым характарам жылля, паселішчаў, падабенствам пахавальных абрадаў і г.д.

У раннім жалезным веку тэрыторыю сучаснай Гомельскай, паўд-нёвых раёнаў Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама паўднёва-ўсходняй часткі Брэсцкай вобласці займалі плямёны так званай мілаградскай кулыуры (ад назвы в. Мілаграды Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці). Паўночная граніца іх месцажыхарства даходз-іла да Слуцка, Бабруйска, Рагачова, Крычава. Тут яны межавалі з плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. Натэрыторыі Украіны мілаградскія млямёны займалі тэрыторыю да ракі Рось. На поўдні яны суседмічалі з скіфскімі плямёнамі. Усходнімі суседзямі мілаг-радцаў былі плЯМвны кжнаўскай культуры, якія пражывалі ў басей-не ракі Дзясна, на тэрыторыі сучаснай Бранскай і суседніх з ёй абласцей. Заходнімі суссдчямі мілаградцаў былі плямёны лужыцкай і ўеходнепаморскай культур, якія пражывалі ў басейне ракі Вісла.

Першапачаткова мілаградцы жылі ва ўмацаваных гарадзішчах і неўмацаваных пасяленнях паўземлянога тыпу, а таксама ў невялІкіх драўляных пабудовах слупавай канструкцыі. Яны займаліся земля-робствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рамёствамі, здабычай і ап-рацоўкай жалеза. Гэтай культуры былі характэрны рысы, якія выд-зяляюць яе сярод іншых культур ранняга жалезнага веку. Гэта да-тычыць у першую чаргу керамікі. Для мілаградскай культуры ха-рактэрнай формай глІнянага посуду былі кругладонныя гаршкІ з рэзка адвогнутым венчыкам. У верхняй частцы гаршкі пакрываліся арнаментам, які складаўся з круглых паглыбленняў на ўнутраным і знешнім баках сценак, а таксама з розных па форме і глыбіне ямак. Вызначальнай рысай пахавалышх. абрадаў плямён мілаградскай культуры былі трупаспальванне і трупапалажэнне на безкурганных і курганных могілках. Адны археолагі лічаць мілаградскую культу-ру славянскай, другія - балцкай.

У канцы 1-га тысячагоддзя да н. эры ў Верхнім і Сярэднім Падняпроўі, дзе раней жылі плямёны мілаградскай культуры, скла-лася зарубінецкая культура (па назве в. Зарубінцы Пераяслаўль-Хмельніцкага раёна Кіеўскай вобласці). Насельніцтва гэтых тэры-торый займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, здабычай і апра-цоўкай жалеза і іншымі рамёствамі. Прылады працы, зброя, упры-гажэнні ў параўнанні з прадметамі мілаградскай культуры ў іх былі больш разнастайныя і дасканалыя. Плямёны зарубінецкай культу-ры падтрымлівалі сувязі з кельтамі, сарматамі, скіфамі, антычнымі гарадамі Паўночнага Прычарнамор'я, паўночнымі правінцыямі Рымскай імперыі, аб чым сведчаць знаходкі прадметаў з эмаллю, бронзавай пасуды, рымскіх манет і г.д.

У VII ст. да н. эры ў басейне рзк Нёмана, Заходняй Дзвіны і ў Верхнім Падняпроўі пражывалі індаеўрапейскія плямёны, для якіх была характэрна культура штрыхаванай керамікі. Іх археолагі адназначна лічаць балтамі. На поўдні і паўднёвым усходзе іх су-седзямІ былі іранамоўныя плямёны (скІфы, сарматы), на поўначы і паўночным усходзе - фіна-угорцы, на захадзе і паўднёвым захадзе - славяне і германцы.

У канцы 1-га тысячагоддзя да н. э. і ў першай палове 1-га тысячагоддзя н. эры на поўначы Беларусі і на суседняй з ёй тэры торыі жылі плямёны, культура якіх паходзіла на культуру штрыха-ванай керамікі. У археалогіі яна, як і іншыя культуры, не атрымала спецыяльнай назвы. Але ў сувязі з тым, што асноўная маса паселі-шчаў гэтай культуры размяшчалася ў басейне Дняпра і Заходняй Дзвіны, яе ўмоўна назвалі днепра-дзвінскай.

Плямёны днепра-дзвінскай культуры займалі даволі абшырную
тэрыторыю. На поўдні яны межавалі з плямёнамі штрыхаванай
керамікі, на паўднёвым усходзе і Смаленшчыне - з плямёнамі юх-
наўскай культуры, на ўсходзе і ў заходняй частцы Волга-Окскага
басейна — з плямёнамі дз'якаўскай культуры, на поўначы, паўноч-
ным захадзе і захадзе - з старажытнымі прыбалтыйскімі плямё-
намі.                                

Асноўным тыпам паселішчаў плямён днепра-дзвінскай культу-ры былі ўмацаваныя паселішчы, якія размяшчаліся галоўным чы-нам на берагах рэк і азёр, маючых заліўныя лугі і прыдатныя зямельныя ўгодцзі. У эканамічным жыцці гэтыя плямёны адставалі ад сваіх паўднёвых суседзяў. Жалезны век пачаўея тут на некалькі стагоддзяў пазней, а таму, па даных археалагічных раскопак, у гэтых плямён доўгі час асноўную ролю ў гаспадарцы адыгрывалі не земляробства, а жывёлагадоўля і паляванне. Толькі ў канцы 1-га тысячагоддзя да н. эры каменныя і касцяныя прылады працы тут уступілі месца жалезным, у выніку чаго земляробства і жывёлага-доўля сталі галоўнымі заняткамі людзей.

Пытанне аб этнічнай прыналежнасці плямён днепра-дзвінскай кулыуры ў гістарычнай навуцы таксама яшчэ канчаткова не выра-шана. Але многія даследчыкі лічаць, што яе стварылі ўсходнебалц-кія плямёны. У карысць гэтага меркавання сведчыць і той факт, што назвы рэк і азёр на тэрыторыі плямён днепра-дзвінскай куль-туры (Вопь, Каспля, Лучаса, Обаль і інш.) зыходзяць сваімі кара-нямі ў старажытныя балцкія мовы.

4. Грамадскі лад, заняткі і рэлігія ўсходнеславянскіх плямён на беларускіх землях у VI - VIII стст. н. э.

Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем пер-шабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі, супаў па часе з засяленнем яе славянамі. З'яўленне іх на тэрыторыі Беларусі было вынікам апошніх хваляў вялікага перасялення народаў,якімі былі рух готаў (ІІ-Ш ст. н. э.), нашэсці гунаў (IV ст. н. э.) і авараў (сярэдзіна VI ст. н. э.).

Пытанне паходжання славян - вельмі складанае, заблытанае і пакуль што далёкае да навуковага вырашэння. Прарадзімай славян называліся і называюцца розныя мясцовасці: сярэдняе і ніжняе Па-дунайе і паўночнае Прычарнамор'е, Паўночнае Прыкарпацце і нават Закаўказзе і Паўночны Іран. У апошні час найбольш верагоднымі месцамі фарміравання славян указваюцца Вісла-Одэрскае міжрэчча і паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы, куды ўваходзіць і поўдзень Беларусі. Цяжка аддаць перавагу якой-небудзь з гэтых гіпо-тэз. Усе яны маюць права на існаванне. Але калі нават пагадзіцца з тым, што і на Беларусі была прарадзіма славян, то і аўтары гэтай гіпотэзы прызнаюць, што ў канцы V - пачатку VI ст. н. э. яны адышлі адсюль за Дунай. Вось чаму можна лічыць, што масавы прыход славян на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы VI—VII сх н. эры. Трэба зазначыць, што славянскае засяленне Беларусі і іншых усходнеславянскіх зямель, не было адна-разовай падзеяй. Яно адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў.

Доўгі час у навуцы існавала думка, што славяне ішлі на Бела-русь толькі з поўдня. Але яшчэ Я.Ф. Карскі адзначыў, што славянс-кае засяленне Беларусі адбывалася таксама і з захаду. 3 поўдня, як лічыць М. Ермаловіч, на тэрыторыю Беларусі прыйшлі дрыгавічы, дулебы, валыняне, драўляне, з захаду - славяне, крывічы, севяране, радзімічы. Тут праходзілі і скрыжоўваліся шматлікія славянскія дарогі. Але такое прадстаўленне, на наш погляд, з'яўляецца па-мылковым, во застаецца адкрытым пытанне, чаму не аселі ўсход-неславянскія плямёны ў Заходняй Беларусі, дзе ўмовы для жыцця людзей былі болып спрыяльныя, чым там, куды пайшлі далей сла-вяне. Такое прадстаўленне аб шляхах рассялення славян не дае адказу і на пытанне, як тут, у Заходняй Беларусі, ва ўмовах інтэнс-іўнага руху славян яшчэ доўгі час пражывалі балцкія плямёны, а славяне асвоілі гэтую тэрыторыю толькі ў ХІ-ХІІ стст. Нам здаец-ца, што больш праўдападобным у гэтым пытанні з'яўляецца пункт гледжання прафесара Э.М. Загарульскага, які сцвярджае, што сла-вянскія плямёны, пачаўшыя рух з Вісла-Одэрскага міжрэчча ў паўднёва-ўсходнім напрамку (у лесастэпавыя раёны Украіны), былі адсечаны ад асноўнай масы славянства германа-кельцкімі плямё-намі, якія рухаліся больш энергічна ў гэтым жа напрамку. Адсеча-ную групу германа-кельты раскалолі на дзве часткі. Адна з іх была выцеснена на Балканскі паўвостраў, дзе пазней з іх сфарміравалася група паўднёваславянскіх плямён (сербы, харваты, баснійцы, маке-донцы, чарнагорцы, славены і балгары). Другая частка славян пася-лілася на паўночным захадзе Украіны і ў паўднёвых раёнах Бела-русі (у басейне ракі Прьшяць). У VI — VIII стст. яны адсюль нікуды не рухаліся. Тут яны сфарміраваліся як усходняе славянства, тут сфарміравалася і народнасць - русь, якая дала пазней назву ўтва-рыўшайся славянскай дзяржаве - Кіеўскай Русі.

У VШ-ІХ стст., калі ўсходнія славяне значна ўзмацніліся і ў выніку дэмаграфічнага росту ім стала цесна на занятай тэрыторыі, яны прыступілі да асваення блізляжачых зямель (балтаў, фіна-уг-раў і ірана-цюркаў). Паперадзе ішлі ўзброеныя славянскія дружы-ны. Прасоўваючыся па рэках, яны будавалі на сваім шляху ўмаца-ваныя гарадзішчы, многія з якіх пазней сталі гарадамі. Услед за ўзброенымі дружынамі ішло земляробчае насельніцтва, асімілюю-чы мясцовых абарыгенаў, у прыватнасці, балтаў. Аб тым, што імен-на такім шляхам ішло рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі, сведчыць асваенне імі Панямоння і Пабужжа ў XI— XII стст. Сла-вяне ў раёнах свайго рассялення часткова выцеснілі балтаў, частко-ва знішчылі іх, а застаўшыхся - асімілявалі. У некаторых мясцо-васцях і славяне былі асіміляваны балтамі, але ў канчатковым вын-іку перамагла славянская стыхія. Гэта можна растлумачыць тым, што славяне на некалькі стагоддзяў апярэджвалі па свайму раз-віццю балтаў. Гэтыя працэсы прадаўжаліся даволі доўга, на праця-гу некалькіх стагоддзяў.

Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крыві-чы і радзімічы. Дрыгавічы аселі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. Як сведчаць археалагічныя да-ныя, паўднёвая граніца тэрыторыі дрыгавічоў праходзіла ўздоўж паўднёвай Прыпяці з поўдня. Ад драўлян іх аддзялялі балоты. Іх усходняй граніцай быў басейн Дняпра. Паўночна-ўсходняя граніца праходзіла прыкладна па водападзелу рэк Друці І Бярэзіны, а паўочная - па лініі Барысаў — Заслаўе. На захадзе дрыгавічы займалі вярхоўі Нёманскага басейна. Назву дрыгавічоў старажытны летапі-сец выводзіць ад слова "дрыгва", якая была характэрнай рысай асаблівасці мясцовасці, дзе яны аселі. Хоць такая думка падтрымл-іваецца некаторымі даследчыкамі і цяпер, аднак гэты погляд, як сцвярджае М, Ермаловіч, трэба прызнаць устарэлым. Па характару мясцовасці, паводле летапісу, былі празваньші далёка не ўсе ўсход-неславянскія плямёны, а толькі паляне, драўляне і дрыгавічы. Ад-нак паляне былі і ў Полыпчы, драўляне - на левым беразе Эльбы, дрыгавічы - у Македоніі і ў палабскіх славян. Хутчэй за ўсе, як лічыць М. Ермаловіч, дрыгавічы паходзяць ад славянскага імя Дра-га ці Драгавіта, як радзімічы - ад Радзіма, вяцічы - ад Вяткі.

Радзімічы пасяліліся на ўсходзе ад дрыгавічоў. Яны занялі землі паміж Дняпром і Дзісной. Асноўным арэалам іх рассялення быў басейн рэк Сожа і Іпуці.

Крывічы занялі тэрыторыю на поўнач ад дрыгавічоў і радзімі-чаў. Іх заходняя граніца на тэрыторыі Беларусі праходзіла ўздоўж Асвейскага возера, затым апускалася на поўдзень, перасякала за-ходнюю Дзвіну каля вусця Дрысы, далей ішла да басейна Дзясны (левага прытока Заходняй Дзвіны). Самым заходнім пасяленнем быў Браслаў. На поўначы і на ўсходзе граніца крывічоў праходзіла за межамі тэрыторыі Беларусі. Яна ўключала не толькі паўночныя раёны Беларусі, але і сучасныя Пскоўшчыну і Смаленшчыну, раё-ны вярхоўя Волгі, на поўдні - вярхоўе Дняпра. На Беларусі пражы-вала толькі іх полацка-смаленская група.

Ёсць многа меркаванняў аб паходжанні назвы "крывічы". Адны з даследчыкаў выводзяць гэтую назву ад літоўскага слова "kriwe", якое абазначае імя аднаго з персанажаў літоўскай міфалогіі (Н.Н. Трацця-юў). Б.А. Рыбакоў і іншыя даследчыкі лічаць, што назва "крывічы" ўзнікла ад імя кіраўніка літоўскага роду Крыве-Крывейтэ. Г. Мілер, М. Карамзін, Т. Нарбут, А. Кіркор мяркуюць, што яна ўзнікла ад імя вярхоўнага жраца балтаў Крыве-Крывейтэ. Беларускі археолаг Г.В. Штыхаў лічыць, што назва "крывічы" ўзнікла ад імя старэйшыны балцкага роду Крыве. Ён жа не выключае этымалогію тэрміна ад слоў, абазначаючых блізкіх па крыві (рус. - кровные, бел. - крэўныя). Вядо-мы рускі гісторык С.М. Салаўёў лічыць, што назва "крывічы" звязана з характарам мясцовасці, якую яны займалі, і выводзіць назву ад балцкага (літоўскага) слова кігЬа, што азначае топ, трасіну,

Але аўтары ўсіх гэтых гіпотэз, меркаванняў дапускаюць шэраг недакладнасцей. Назвы вярхоўнага Бога Крыве-Крывейтэ, як па-казвае больш дакладнае вывучэнне персанажаў літоўскай паганс-кай міфалогіі, няма. Гэта датычыць таксама і імя вярхоўнага жраца балтаў. Псторыі вядома імя святара Крыве, які жыў у XIV ст., калі крывічоў ужо, як этнічнай супольнасці, не было.

Спрэчнай з'яўляецца таксама гіпотэза аб паходжанні крывічоў ад імя старэйшыны роду Крыве. Аб гэтым няма сведчанняў у пісьмовых крыніцах. Як і папярэднія гіпотэзы, яна, напэўна, узнік-ла на аснове біблейскіх сказанняў, якімі шырока карысталіся стара-жытныя летапісцы, а ўслед за імі і гісторыкі. Некрытычны пады-ход да іх і прывёў да ўзнікнення гэтых гіпотэз.

Цяжка пагадзіцца з паходжаннем назвы «крывічы» ад слоў, якія абазначаюць кроўную роднасць. Такія адносіны ў старажытнасці характэрныя былі для параўнальна невялікіх груп людзей, — ро-даў. Іх часцей за ўсё называлі імёнамі жывёл і птушак. Таму неве-рагодна, што ўяўленні аб кроўнай роднасці распаўсюджваліся на такую вялікую этнічную супольнасць, як крывічы, тэрыторыя якіх ахоплівала ўшырыню амаль тысячу кіламетраў.У міжрэччы Буга і Нёмана пагранічная тэрыторыя паміж усход-неславянскімі плямёнамі, заходнімі славянамі і балтамі была засе-лена змешаным у этнічных адносінах складам насельніцтва пры колькаснай перавазе прадстаўнікоў таго ці іншага этнасу ў асобных раёнах. У Пінскім Палессі да X ст. пераважалі дрыгавічы, у Берас-цейскім Пабужжы - валыняне, у Панямонні (на правабярэжжы) -яцвягі. Такім чынам, можна сцвярджаць, што тут усходнеславянс-кія плямёнм дрыгавічоў, валынян, крывічоў суседнічалі і суісна-валі з усходнебалцкімі (літоўскімі), заходнебалцкімі (яцвяжскімі), заходнсславянскімі (мазавецкімі) плямёнамі.Як жа складваліся ўзаемаадносіны паміж мясцовымі абарыге-намі-балтамі і нетутэйшым славянскім насельніцтвам? Гэтае пы-танне яшчэ дасканала не высветлена. Адны даследчыкі сцвярджа-юць, што яны ў асноўным былі мірнымі і славянскае засяленне нібыта працякала ў ВЫГЛЯДЗе павольнай мірнай інфільтрацыі славян на пустуючыя ўчасткі ўладанняў балтаў. Але з гэтым цяжка пагадзіцца. Устаноўлена, што на рубяжы VII—VIII стст. большасць умацаванняў балцкага насельніцтва банцараўска-тушэмлянскай культуры загінула ў выніку пажараў. Супраціўленне балтаў новым прышэльцам і прывяло да гібелі іх умацаванняў. Славяне ішлі на Беларусь з розных бакоў і балтам не было куды ўцякаць. Хоць, вядома, нельга і поўнасцю адмаўляць перамяшчэнне іх у паасоб-ных месцах. Магчыма, што ў Волга-Окскае міжрэчча балты праніклі ў выніку славянскага націску з поўдня і з захаду. Толькі пасля ўжо, калі было зламана супраціўленне балтаў, І, калі яны былі з усіх бакоў акружаны славянамі, маглі ўстанавіцца болып-менш мірныя адносіны паміж прышэльцамі і мясцовымі жыхарамі.Трэба заўважыць, што спробы шэрагу даследчыкаў устанавіць пэўныя межы паміж балцкім і славянскім насельніцтвам у той ці іншы час з'яўляюцца марнымі. Нельга ўяўляць славянскую асімі-ляцыю балтаў прамалінейнымІ лрацэсамІ. У літаратуры зусім слушна ўказваецца, што "асімілёўвалі не толькі славяне балтаў, але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі". Толькі у канчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэты працэс пра-цягваўся доўга і нават тады, калі фарміравалася беларуская нацыя.Як падкрэслівалася, рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі практычна супала па часе з разлажэннем першабытнага грамадства і развіццём на беларускіх землях пераважна феадаль-ных адносін, звязаных непасрэдна з раннім сярэднявеччам.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2018-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 650 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Свобода ничего не стоит, если она не включает в себя свободу ошибаться. © Махатма Ганди
==> читать все изречения...

2305 - | 2067 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.