Унутраная аснова гістарычнай навукі – збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і аналіз ва ўзаемасувязі. Асновай для вывучэння гісторыі з’яўляюцца к рыніцы гістарычныя – гэта матэрыяльныя аб'екты, якія маюць сацыяльную прыроду паходжання, адлюстроўваюць гістарычнае мінулае грамадства, уцягнуты ў сферу гістарычнага даследвання і служаць сродкам гістарычнага познання.
Крыніцы гістрычныя існуюць ў форме рэальных аб'ектаў і не залежаць ад людзей, якія іх стварылі. Яны нясуць у сабе суб'ектыўны пачатак, які адлюстроўвае свайго стваральніка-чалавека, яго патрэбнасці, свядомасць, магчымасці. Аб'ектыўнае і суб'ектыўнае ў крыніцах існуе непарыўна. Яны ўзнікаюць ў канкрэтных гістарычных умовах і адлюстроваюць іх.
ГК групуюць па храналагічных перыядах, тэрыторыях, тэмах, спосабах захавання ці тэхніцы выканання. Больш высокім узроўнем групавання ГК з'яўляецца сістэматызвцыя і класіфікацыя. Сістэматызацыя бярэ за аснову пэўгыя істотныя прыкметы ГК: храналагічныя, рэгіянальныя, этнічныя, веравызнальныя, праблемныя, персанальнвыя і інш.
Класіфікацыя раскрывае ўнутраныя істотныя сувязі паміж катэгорыямі ГК. Пушкароў Л.М. прапанаваў падзел ГК на 7 тыпаў:
· Пісьмовыя, рэчавыя, этнаграфічныя, моўныя, фальклорныя, кінафотадакументы,
· Фонадакументы.
І.Дз.Кавальчанка прапанаваў падзеяліць ГК на
Пісьмовыя, рэчавыя, фанатычныя і выяўленчыя.(Энцыклапедыя Гісторыя беларусі.- Т 3.;. – Мн., 1997. – С.277,278.)
На аснове археалахічных крыніц вывучаюцца пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця і заняткаў насельніцтва, эканамічных і культурных сувязей.
Пісьмовыя крыніцы класіфікуюцца па тыпах і відахна заканадаўчыя акты, матэрыялы справаводства, эканамічна-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы,матэрыялы перыядычнага друку.
Лінгвістычныя Беларуская мова з яе асаблівасцямі дазваляе пры гістарычна-параўнальным вывучэнні казаць аб тым прадстаўнікі якіх этнічных груп насельніцтва ў той ці іншы час жыла на тэрыторыі Беларусі (што знайшло адлюстраванне ў шэрагу тапанімічных назваў і інш.), аб стасунках насельніцтва Беларусі з іншымі рэгіёнамі свету (аб чым будут сведчыць запазычанныя з іншых моў словы).
Этнаграфічныя крыніцы даюць звесткі аб народах-этнасах, іх культуры і побыту ад старажытных часоў да нашых дзён, этнічных і этнасацыяльных працэсах, якія адбываліся на пэўнай тэрыторыі.
Антрапалагічныя крыніцы даюць магчымасць даведацца аб паходжанні чалавека і яго месце ў жывельнным свеце, якім чынам розныя фактары ўплывалі на яго развіццё, як выглядаў чалавек ў розныя гістарычныя эпохі.. Гісторыя апіраецца на факты, у якіх адлюстраваны аб’ектыўныя працэсы развіцця грамадства, выкарыстоўвае шырокі спектр агульнанавуковых і спецыфічных гістарычных метадаў.
ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ
Першабытнае, рабаўладальніцкае і сярэднявяковае грамадства былі трымя першымі ступенямі гістарычнага развіцця. Наступным этапам стаў капіталізм – грамадска-палітычны лад, пры якім валодаючыя прыладамі вытворчасці буйныя прыватныя ўласнікі – прадпрымальнікі – наймалі і эксплуатывалі рабочых, якія не мелі ні сваіх прылад працы, ні зямлі.
Рабаўладальніцкае грамадства было галоўнай прыкметай старажытнай гісторыі, феадалізм – сярэдніх вякоў. Усталяванне і развіццё капіталізму – галоўная асаблівасць і асноўны змест новой гісторыі.
Змена этапаў грамадскага развіцця адбывалася не адначасова ў розных краінах. К пачатку новай гісторыі (прыкладна канец ХУІІ ст.) узровень грамадскага развіцця краін і кантынентаў быў вельмі розны. У ХУІІ-ХІХ стст. Капіталізм змог усталявацца і стаў пануючым гаспадарчым укладам толькі ў развітых краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. У той жа час у краінах Азіі панаваў феадальны ўклад, а многія народы Афрыкі, абарыгены Аўстраліі і індзейскія плямёны Амерыкі жылі ва ўмовах разлажэння першабытнага ладу. На ўзбярэжжы і Цэнтральнай Афрыцы там-сям існавалі разрозненныя рабаўладальніцкія або феадальныя дзяржавы. На тэрыторыі Еіропы да пачатку новага часу існавала толькі адна быржуазная дзяржава – Рэспубліка Злучаных правінцый, утворанная і выніку Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі. Астатнія еірапейскія краіны былі ў асноўным феадальна-абсалютысцкімі дзяржавамі, аднак у найбольш развітых з іх, такіх як Англія, ужо зараджаўся новы гаспадарчы уклад у сельскай гаспадарцы і прамысловасці.
Нераўнамернасць развіцця розных краін з’яўляецца вынікам дзеяння закону нераўнамернасці або асінхронасці, уласцівага гістарычнаму працэсу. Акрамя таго, побач з новым, толькі ўсталяваўшымся капіталістычным гаспадарчым укладам, мог на працягу доўгага часу суіснаваць феадальны, а часам і рабаўладальніцкі ўклад. Гісторыя новага часу пачынаецца з усталявання новага, капіталістычнага гаспадарчага ўкладу і новых адносін уласнасці.
У навуковай літаратуры існуюць розныя погляды на перыядызацыю, у пэўнай ступені гэта звязана з існаваннем як цывілізацыйнага, так і фармацыйнага падыхода ў вывучэнні мшнулага. Не з’яўляецца выключэннем і беларуская гістарычная навука, у якой сёння вылучаюцца чатыры падыхода да перыядызацыі мінулага:
1. Дзяржаўніцкі, які быў распрацаваны У. Ігнатоўскім
2. Фармацыйны, які панаваў у савецкай гісторыяграфіі
3. Еўрацэнтрысцкі ці заходнееўрапейскі, які быў уведзены ў школьныя праграмы ў 1991 – 1995 гг.
4. Храналагічна-тэрытарыяльны, які разглядае падзеі па стагоддзям, якія адбыліся на пэўнай тэрыторыі.
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
40 тыс. гадоў да н.э.- Старажытнае грамадства
У ст. н.э.
Канец У ст.-
ХУ ст. Сярэднявечча
ХУІ ст.-
пачатак ХХст. Новы час
З 1918 г.
да нашых дзён Найноўшы час
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па У. Ігнатоўскаму)
1Х ст. Полацкі перыяд. Першыя дзяржаўныя утварэнні на Беларусі.
Сяр.ХШ ст. Літоўска – Беларускі перыяд. Утварэнне Вялікага
Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
1569 г. Польскі перыяд Утварэнне Рэчы Паспалітай.
1772, 1793 Расійскі перыяд. Падзелы Рэчы Паспалітай і
далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.
З 1917 г. Савецкі перыяд.
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
100 тыс.год назад- Першабытнае грамадства на тэрыторыі
УІІІ ст. н.э. Беларусі.
1Х ст.- 1861 г. Феадальны лад.
1861 – 1917 гг. Капіталістычныя адносіны.
1917 – 1990 гг. Сацыялізм.
1990 г . Быў абвешчаны пераход да рынка.
Перыядызацыя гісторыі Беларусі па Я.І. Трашчанку
1. Прадгісторыя Беларусі: з часоў славянскай каланізацыі Усходнееўрапейскай раўніны і да распаду агульнаўсходнеславянскай старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русь (першыя стагоддзя 1 тыс. н.э – ХІІІ ст)
2. Заходнерускія землі ў складзе ВКЛ, фарміраванне беларускай народнасці (ХІІІ ст – 1569 г.).
3. Беларускія землі ў складзеРэчы Паспалітай (1569-1795 гг.)
4. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі. Станаўленне беларускай нацыі (1795-1917 гг.)
5. Савецкі перыяд гісторыі Беларусі. Утварэнне і кансалідацыя беларускай нацыянальнай дзяржавы – БССР (1917-1991 гг.)
6. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (з 1991 г.)
У гістарыяграфіі Беларусі выдзеляюць наступныя перыяды:
1. Гістарыяграфія ІХ – ХІХ стст.
2. Станаўленне нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі (ХІХ – пачатак ХХ ст.)
3. Савецкі перыяд
4. Гістарыяграфія Беларусі (другая палова 80-х гг. ХХ ст. – пач. ХХІ ст.)
Тэрмін Гістарыяграфія мае некалькі тлумачэнняў.
1. у шырокім сэнсе гэта гістарычная навука.
2. Гэта гісторыя гістарычнай навукі, яе паходжанне і развіццё, барацьба розных школ і кірункаі.
3. Сукупнасць гістарычых даследаванняў, аб’яднанных агульнымі рысамі: нацыянальнымі, тэарэтычнымі і храналагічнымі.
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна вывучае заканамернасці працэсу назапашвання гістарычных ведаі, навуковыя даследвання жыцця грамадства.
Разгледзім асноўныя падзеі ў станаўленні і развіцці беларускай гістарыяграфіі.
Першыя звесткі пра падзеі ІХ- ХІІ стст. на тэрыторыі Беларусі змешчаны ў летапісным зводзе “Аповесць мінулых гадоў” (пач. ХІІ ст.)
Першым гісторыкам ВКЛ лічыцца Мацей Стрыйкоўскі, які ў сваёй “Хроніцы польскай, лістоўскай, жамойцкай і ўсея Русі” (1582)выкарыстаі разнастайныя дакументальныя крыніцы. У цэнты ўвагі аўтара – князі і іх бітвы, паходы Вялікага князя ВКЛ Альгерда, магутнасць дзяржавы пры Вітаўце. Хроніка карысталася папулярнасцю, служыла аснўінай крыніцай для многіх гісторыкаў.
Першай спробай пабудовы сістэматызаванага курса па гісторыі ВКЛ была “Гісторыя Літвы ” (1650-1669) А. Віюк-Каяловіча. Гэта праца у значнай ступені ўяўляла белетрызаваную перапрацоіку “Хронікі”Стрыйкоўскага. А. Віюк-Каяловіч зрабіў таксама шэраг грунтоўных генеалагічных геральдычных даследаванняў родаў Радзівілаў і Хадкевічаў, збіраў матэрыялы па гісторыі беларуска-літоўскай шляхты.
У ХУІІ – ХУІІІ стст. пытанні гісторыі ВКЛ ўзнімалі ў сваіх працах Я.Пашкоўскі, С.Растоўскі,Ф.Папроцкі і інш.
Пачынальнік беларускай археалогіі І.І.Грыгаровіч выдаў “Беларускі архіў старажытных грамат”.
У ХІХ - пач.ХХ ст. дзяржаўна-прававыя, палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і інш. пытанні гісторыі ВКЛ даследавалі рускія, польскія і украінскія гісторыкі.
Расійская афіцыяная навука зыходзіла з вялікадзяржаўніцкіх поглядаў на Беларусь як на спадчыннае ўладанне расійскіх манархаў, а на беларусаў як на частку велікарускага народа. Так, прадстаўнік тэорыі “заходнерусізму” М.Каяловіч сцвярджаў, што народ “Западной Расіі (беларусы і украінцы) гэта галіна рускага народа, якая пасля мангола-татарскага пагрому Паўночна-Усходняй Русі папала спачатку пад уладу Літоўскага княства, а потым – Польскай дзяржавы. Таму Расія павінна не толькі вызваліць “истинно”рускія землі, але і давесці неабгрунтаваннасць прэтэнзій польскага боку на землі “Западной России”.
Польскія вучоныя разглядалі Беларусь як частку Польшчы. Згодна з ідэалагічнымі пабудовамі польскіх навукоўцаў, беларусы, як і украінцы, з’яўляліся толькі галіной адзінага польскага народа. Найбольш значным прадстаініком польскага вялікадзяржаўнага нарпамку лічыцца Л.Галембоўскі.
Напрыканцы ХІХ-пачатку ХХ ст. плёна працавалі М.Доўнар-Запольскі, У.М.Ігнатоўскі, У.І.Пічэта і інш.
У 1910 г.у Вільні В.Ластоўскім быў выдаадзена “Кароткая гісторыя Беларусі”.
Адным з галоўных напрамкаў гістарычных даследаванняў ў 20-30-я гг. з’яўлялася вывучэння рэвалюцыйнай спадчыны. На Беларусі пачаў працаваць інстытут гісторыі партыі. У матэрыялах літападаўскага пленума Цэнтральнага бюро КП(б)Б 1923 г. падкрэслівалася, што: “работа Истпарта Белоруссии имеет громадное значение для освещения событий Октябрьской революции, истории Коммунистической партии и вообще истории революционного и национально-революционного движения (белорусского, еврейского, польского)” (Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Рэд.калегія: С.А.Умрэйка і інш. – Мн., 1968 - С. 102)
У 1928-1929 гг. у рэспубліцы вяліся дыскусіі па гістарычных пытаннях. Кіраўніцтва КП(б)Б непакоілі разважанні аб нядаўнім мінулым рэвалюцыйнага руху на Беларусі і яго ўдзельніках, у адыходзе ад афіцыйных трактовак ролі БСГ падрыхтоўцы падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі, Белнацкама – у абвяшчэнні БССР і г.д. 27 чэрвеня 1929 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняла спецыяльную пастанову, якая датычылася артыкула З.Х.Жылуновіча «20 год назад (успаміны з мінулага), які быў надрукаваны у часопісе «Полымя» у мае 1929 г. Погляды З.Х.Жылуновіча кваліфікаваліся як «правыя, процілеглыя поглядам КП(б)Б, нацыяналістычныя разважанкі». (Платонаў Р.П. Беларусь у міжваенны перыяд // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мн, 2000. - С.157)
У маі- чэрвені 1929 г. у рэспубліцы працавала камісія ЦКК ВКП(б) на чале з У.П.Затонскім, якая абвінаваціла партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР у перманентных уступках нацыяналізму, у праявах нацыянал-дэмакратычнай ідэалогіі. Такую ацэнку у тым ліку атрымалі гістарычныя працы і погляды У.М.Ігнатоўскага, З.Х.Жылуновіча. Пачаліся арышты навукоўцаў, якія да 1930 г. набылі масавы характар. Раманава І.М. Падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў у БССР у 20-я гады. // Весці НАН Беларусі. – 2000. - № 3. – С. 64). Прыклад першага складу АН БССР
У 1921 г пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Сярод трох яго факультэтаў самым буйным быў факультэт грамадскіх навук, які меў 4 аддзяленні: грамадска-педагагічнае, літаратурна-лінгвістычнае, эканамічнае і прававое. Першымі прафесарамі гісторыі і грамадскіх навук былі С.Я.Вальфсон, У.М.Ігнатоўскі, Дз.П.Канчалоўскі, С.З.Кацэнбоген, В.Г.Кнорін, М.М.Нікольскі, У.М.Перцаў, У.І.Пічэта і інш. У сярэдзіне 20-х гадоў адбыўся перавод усіх дысцыплін, якія выкладаліся ў БДУ на беларускую мову навучання. Навукоўцы БДУ на чале з рэктарам У.І.Пічэтам у 20-я гг. унеслі значны ўклад у развіццё гістарычнай навукі.(Энц. Гісторыі Беларусі. – Т.1. – Мн., 1993. – С.430, 431). Ва універсітэце ў 1934 г быў створаны асобны гістарычны факультэт, у 1936 г. з адзінай кафедры агульнай гісторыі вылучыліся кафедра гісторыі СССР і БССР. У 30-я гг. больш увагі удзялялася вывучэнню гісторыі СССР, чым БССР. Лекцыйныя гадзіны на першую дысцыпліну амаль удвая перабольшавалі курс па гісторыі Беларусі. (Веснік БДУ. – Сер. 3. – 2001. - № 3. – С. 4, 13).Такі падыход да вывучэння беларускай гісторыі быў невыпадковым, таму, што у гэты час вялася актыўная барацьба з так званым “нацыянал-дэмакратызмам”.
У 1928 – 1930 гг. партяйчэйкай БДУ каля 30 навуковых супрацоўнікаў як палітычна ненадзейных” было адхілена ад працы. Іх абвінавачвалі ў “антымарксісцкай ідэалогіі, вялікадзяржаўніцкім шавінізме, беларускім нацыянал-дэмакратызме. Сярод іх былі Д.І.Даўгяла, М.М.Шчакаціхін. (Раманава І.М. Падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў у БССР у 20-я гады. // Весці НАН Беларусі. – 2000. - № 3. – С. 64). 13 верасня 1930 г. быў арэштаваны У.І.Пічэта, якого абвінавачвалі ў «вялікадзяржаўным шавінізме, беларускім буржуазным нацыяналізме і празаходняй арыентацыі» Энц. Гісторыі Беларусі. – Т.6. – С..)
Важная роля ў культырным жыцці рэспублікі належала Інбелкульту- вышэйшай навукова-даследчай установе, якая ставіла сваёй мэтай “даследванне прыродных вытворчых сіл, народнай гаспадаркі, сацыяльна-грамадзкага руху, мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, сучаснага быту і г.д. усіх нацыянальнасцяў, якія жывуць на Беларусі”. Адным з напрамкаў дзейнасці Інбелкульту з’яўлялася праца па краязнаўству, у якой актыўны ўдзел прыймала настаўніцтва. (Сав.Беларусь. – 1928 г. – 5 мая.
У пастанове ЦВК БССР “ Аб інстытуце Беларускай культуры ды зацвярджэнні палажэнні аб ім што, “ Савецкая ўлада з самага пачатку свайго існавання на Беларусі звярнула вялікую увагу на развіццё культуры працоўных мас. Беларуская і жыдоўская культуры, якія да гэтага часу былі ў заняпадзе і лічыліся ганебнымі, атрымалі правана самастойнае існаванне і сваё далейшае развіццё. Як культуры заняпаўшыя, яны патрабавалі і патрабуюць дзеля свайго ўзросту і пашырэння асаблівай і неаслабнай ўвагі з боку дзяржавы”. (Собрание узаконений и распоряжени рабоче-крестьянского правительства БССР. – 1924. - № 27.- С.9)У дакладзе Крыцкага, які быў прысвечаны вынікам пленума ЦК КП(б)Б 12-15 кастрычніка 1925 г. адзначалася, што в Інбелкульте актыўна працуе 10 секцый, 15 пастаянных камісій, у тым ліку па гісторыі і археалогіі, вывучэнню рэвалюцыйнага руху на Беларусі, па выданню сачыненяў (твораў) Леніна і Маркса, этнаграфіі і інш. У той жа час Крыцкі звяртаў увагу,што “наша арганізацыя, партийная и комсомольская, недостаточно связаны с работой Инбелкульта и недостаточно втянута в нее. К Инбелкульту нужно приковать гораздо в большой мере внимание всей организации, всех рабочих и всех трудящихся деревни”. (Звезда. – 1925. – 17 октября.) 18 кастрычніка 1928 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмию Навук, сярод заснавальникаў якой былі і гісторыкі У.М.Ігнатоўскі, В.У.Ластоўскі, У.І.Пічэта, А.Н.Ясінскі. У 1929-1933 гг. разгарнулася барацьба супраць так званага нацыянал-дэмакратызма. Частку навукоўцаў пачалі абвінавачваць у прыналежнасці да быццам бы існаваўшага Саюза вызвалення Беларусі. У сувязі з гэтым былі пазваўлены звання акадэміка Ластоўскі і Пічэта. Прэзідэнт акадэміі Ігнатоўскі ў студзені 1931 г. быў выключаны з партыі і скончыў жыццё самагубствам. У выніку сталінскіх рэпрэсій была рэпрэсіравана больш за 140 супрацоўнікаў акадэміі, што адмоўна адбілося на развіцці многіх галін навукі, асабліва гуманітарных.
Дадзенную працу прадоўжыў У.М.Ігнатоўскі, які на працягу 1919–1926 гг. зрабіў чатыры выданні “Кароткага нарыса гісторыі Беларусі”. У аснову яе быў пакладзены прынцып дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі. Яшчэ больш падрабязным даследаваннем, выкананым на аснове нацыянальна-дзяржаўнага падыходу з’явілася “Гісторыя Беларусі” М.Доўнар-Запольскага. Напісана яна была ў сярэдзіне 20-х гадоў, аднак надрукавана ўпершыню толькі ў 1994 г
У сярэдзіне 30-х гадоў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР былі зроблены некаторыя захады да пачатку падрыхтоўкі новай абагульняючай працы па гісторыі Беларусі, але ў складаных грамадска-палітычных абставінах гэтага не ўдалося зрабіць. Толькі ў 1954 г. пабачыў свет першы том“Истории Белорусской ССР”. У 1955 г. ён выйшаў на беларускай мове, у 1958 г. быў выдадзены другі том выдання. Аднак праца працягвалася, і ў 1961 г. было ажыццёўлена другое, дапоўненнае выданне “Истории Белорусской ССР” у двух тамах. У ім на значным для таго часу фактычным матэрыяле зроблена сістэматызаванае выкладанне гісторыі беларусі са старажытных часоў. Адак, усе вывады і ацэнкі ў гэтым выданні поўнасцю адпаведалі афіцыйна-партыйным ацэнкам таго часу. “Истории Белорусской ССР”
На прцягу 1972–1975 гг. была выдадзена пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР”, дзе першыя два тамы раскрывалі дасавецкі перыяд беларускай гісторыі, а тра тамы шірока асвятлялі 50 гадоў савецкай гісторыі. Ацэнкі гітарычных падзей адпавядалі афмцыйным устаноўкам: па дасавецкай гісторыі адмаўлялася самабытнасць у развіцці беларускага народа, для савецкага перыяда быдл характэрным надзвычай шырокае адлюстраванне станоўчага вопыту і вельмі скупа пададзены ці зусім адсутнічаюць метады ўсталявання новага жыцця, цяжкасці ў яго пабудове.
У дадзенных працах-двухтомнай і пяцітомнай “Гісторыях Беларускай ССР” поўнасцю было праігнаравана тое, што было зроблено іх папярэднікамі з-за таго, што працы гэтыя былі забаронены, а прозвішчы аўтараў выкрэслены з навуковага і грамадскага ўжытку.
ТОлькі з канца80-х–пачатку 90-х гадоў у сувязі з вялікімі грамадска-палітычнымі зменамі, што адбыліся ў свеце, і ўзнікненнем самастойнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь стварыліся пэўныя ўмовы для напісання новых абагульняючых прац па гісторыі Беларусі ў якіх адсутнічаў б моцны ідэалагічны ціск. Такім даследаваннем з’явіліся “Нарысы гісторыі Беларусі”(1994, 1995). Пры гэтым аўтары зыходзілі з факта шматвяковага існавання беларускага этнасу. У дадзеннай працы упершыню адлюстраваны некаторыя маладаследаванныя старонкі беларускай гісторыі (падзеі сярэдзіны ХУІІ ст, жыццё беларускай дыяпара і г.д.)
Гісторыя Беларусі ў якасці самастойнай дысцыпліны ў вышэйшыя навучальныя ўстановы была ўведзена на пачатку 90-х гг. Яе запатрабаваннасць абумоўлена працэсамі дэмакратызацыі ў грамадстве, развіцця незалежнай і сувярэннай Рэспублікі Беларусь.
Для Беларусі у сённяшніх умовах, калі адбываецца станаўленне беларускай дзяржаўнасці, асаблівае значэнне мае фарміраванне нацыянальна свядомай асобы. Гэта немагчыма вырашыць без сістэма нацыянальнай адукацыі, у якой значную ролю адыгрывае гістарычная адукацыя, якая прызначана унесці ўклад у фарміраванне сацыяльна актыўнай, гарманічнай і творчай асобы, якая павінна садзейнічаць захаванню і развіццю культуры, звычаяў, нормаў маралі і права свайго і іншых народаў, можа аналізаваць з’явы грамадскага жыцця. Кожны народ імкнецца ведаць сваю гісторыю, сваі гістарычныя карні, той шлях, якім прайшлі папярэднія пакаленні. Гэта неабходна не толькі каб адчуваць сувяць часоў, але і каб выкарыстоваўваць гістарычны вопыт: не паўтараць памылак, а браць з мінулага ўрокі, неабходныя для вырашэння сённяшніх задач. ВА ўсім свеце наглядаецца ўстойлівая цікавасць максімальна захаваць, зберагчы сведчанне розных эпох–археалагічныя матэрыялы, пісьмовыя і іншыя крыніцы, каб мець дакументальную аснову для аднаўлення ў памяці гістарычных падзей. Асабліва актуальна гэта задача для нацый і народаў, якія маюць багатую гістарычную спадчыну, але па тых ці іншых прычынах дрэнна ведаюць яе. У такім становішчы апынуўся і беларускі народ. Яго гістарычная спадчына надзвычай багатая і разнастайная. Аднак у апашнія стагоддзі з яе зместу вельмі шмат страчана. Спробы аднаўлення сваіх бясцэнных рэліквій змяняліся новымі перыядамі гістарычнага забыцця і свядома. На дзяржаўным узроўні насаджаемага бяспамяцтва.
Таму стварэннне на мяжы ХХ і ХХІ стст, а тым больш 2-га і 3-га тысячагоддзяў адпаведных гістарычных прац у якіх максімальна поўнае, аб’ектыўнае, непалітызаванае даследаванне мінулага беларускага народа з яго павучальным стваральным вопытам, а таксама цяжкімі выпрабаваннямі, вялікімі людскімі стратамі, знішчэннем матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, а затым іх аднаўленнем і далейшым развіццём–усё гэта дапаможа ўзнаўленню гістарычнай памяці сучаснага і будучых пакаленняў, паспрыяе аўтарытэту беларускага народа сярод сваіх суседзяў, а таксама ў Еўропе і свеце.
Падрыхтоўка абагульняючых прац па гісторыі Беларусі велася практычна на працягу ўсяго ХХ ст. Найбольш ранннія з іх грунтаваліся на тых напрацоўках, што былі зроблены папярэднікамі. У першую чаргу гэта тое, што напісалі гісторыкі-выкладчыкі Віленскага універсітэта, а таксама іншыя даследчыкі мінулага беларускага народа, у тым ліку расійскія і польскія.






