Фарміраванне племянных "княжанняў" ва ўсходніх славян пра-ходзіла адначасова з працэсам утварэння дзяржавы з цэнтрам у г. Кіеве. Яно было выклікана тым, што славянскія плямёны пасялІліся побач з ваяўнічымі суседзямі - варагамі і хазарамі, якія прымусілі іх плаціць дань. Каб супрацьстаяць агрэсіўным памкненням суседзяў, яны вымушаны былі аб'ядноўвацца. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку IX ст. існавалі два саюзы ўсходнеславянскіх плямён: паўноч-ны - з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы - з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву - Кіеўскую Русь. Калі ж і пры якіх абставінах беларускія землі ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі? Адказаць на гэтае пытаннё складана, бо пісьмовых сведчанняў аб гэтым вельмі мала. Полацкая зямля, як вынікае з "Аповесці мінулых гадоў", была далучана да ўладанняў наўга-родскіх князёў яшчэ да аб'яднання паўночных усходнеславянскіх зямель з паўднёвымі. Магчыма ў гэты ж час да наўгародскіх ула-данняў былІ далучаны землі дрыгавічоў. На гэта ўказвае С.Салаўёў, аналізуючы Іакімаўскі летапіс. Там ёсць указанне на тое, што дры-гавічы разам з крывічамі ўдзельнічалі ў "прызванні" нарманскіх князёў у Ноўгарадзе. Аднак у 867 г. кіеўскія князі Аскольд і Дзір ажыццявілі паход у землі палачан і далучылі іх да сваіх уладанняў. У Ніканаўскім летапісе аб гэтым гаворыцца: "Ваявалі Аскольд і Дзір палачанаў і многа зла натварылі". Напэўна разам з Полацкай зямлёй да Кіева былі далучаны і землі дрыгавічоў, бо яны ляжалі на шляху ад Кіева на Полацк.
Праўда, Аскольд і Дзір прасядзелі ў Кіеве нядоўга. У 882 г, як сведчаць летапісы, сваяк наўгародскага князя Рурыка Алег (879-912 г.) пайшоў з вялікім войскам на Кіеў і заняў яго. Аскольд і Дзір былі забіты. Зрабіўшы Кіеў сваёй сталіцай, Алег пачаў канцэнтра-ваць вакол яго ўсе ўсходнеславянскія племянныя "княжанні". У ліку падданых кіеўскаму князю часоў Алега Іпац'еўскі летапіс на-зывае і крывічоў. Аб падпарадкаванні Кіеву непасрэдна Полацкай зямлі і зямель дрыгавічоў прамых звестак у летапісах няма, але гэтыя землі ўпамінаюцца там у сувязі з паходамі Алега на Візан-тыю ў 907-911 гг. Праўда, як лічаць многія даследчыкі, яны былі не ў падпарадкаванні Кіева, а яго саюзнікамі.
Пры Алегу ў склад Русі былі ўключаны і землі радзімічаў. У 885 г. ён ажыццявіў паход у зямлю радзімічаў і прымусіў іх плаціць дань кіеўскім князям.
Пазней другіх у склад Кіеўскай Русі ўвайшлі землі Панямоння і Берасцейскага Пабужжа. Вядома, што каля 980 г. заходняя граніца Кіеўскай Русі праходзіла па лініІ Ізборск - Ізяслаў (Заслаўль) - Пінск.Першыя звесткі аб ваенных паходах кіеўскіх князёў на яцвягаў адносяцца да 983 г. На рубяжы Х-ХІ стст. пачынаецца інтэнсіўная славянізацыя яцвяжскага краю. Яна прадаўжалася і ў ХІІ-ХІП стст. На асвоеных у гэты час славянамі яцвяжскіх землях пачалі буда-вацца апорныя пункты кіеўскіх князёў - гарады. Ужо ў першай палове XI ст. былі заснаваны Бярэсце (сучасны Брэст), Гародня (сучаснае Гродна), Ваўкавыск, Навагрудак, Драгічын, Турыйск, Слонім і інш. У канцы XI - пачатку XII ст. усё Брэсцкае Пабужжа і Панямонне становяцца састаўной часткай Кіеўскай Русі.
Вытокі дзяржаўнасці на нашай зямлі бяруць свой пачатак ў сівой мінуўшчьше. Але да нядаўняга часу была амаль страчана памяць аб пачатку, уздыме, славутых падзеях і дзеячах беларускай дзяржавы. У грамадска-палітычных умовах 30—80-х гадоў айчын-ная гістарычная навука адмовІлася нават ад намёкаў на яе Існаван-не ў мінулым. Гісторыю Беларусі як гісторыю дзяржавы пачыналі з 1919 г. Такі падыход, узведзены ў ранг закону, быў замацаваны ў Канстытуцыі БССР 1978 года. Між тым, з дакладных гістарычных крыніц вядома, што асновы дзяржаўнасці ў нашых продкаў з'яв-іліся яшчэ да ўтварэння Кіеўскай Русі.Адпаведна прынятай у гістарыяграфіі канцэпцыі, узнікненне інстытута дзяржавы непасрэдна звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы творцаў прадстаўнікоў адміністрацыйна-кла-савай сістэмы, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г.д. У VІ-Х стст. у Заходняй Еўропе складва-юцца феадальныя дзяржавы ў франкаў, бургундаў, вестготаў, нем-цаў, вылучаюцца буйныя палітычныя цэнтры ў Даніі, Швецыі, На-рвегіі. Ідзе дзяржаваўтварэнне ў Брытаніі, Скандынавіі. Усталёўва-юцца дзяржавы ў славян: чэхаў, мараваў, харватаў і славенцаў, па-лякаў Сярэдневяковая беларуская дзяржава стваралася ў кантэксце аналагічных працэсаў, што разгортваліся ў астатняй Еўропе. Мы не былі першымі, але і не апошнімі.
На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў ад-бываецца ў VIII—X стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсход-неславянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паў-патрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвя-домасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры. Еўрапейс-кая тэндэнцыя фарміравання дзяржаўнасці ахапіла тады і беларус-кія землі. У недатаванай частцы "Аповесці мінулых гадоў" (датава-ная пачынаецца з 852 г.) летапісец паведамляе, што паляне, драўля-не, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя "княжанні"- правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтва-рэння. Артыкулы другой паловы IX—X стст. называюць іх пле-мяннымі цэнтрамі-гарадамі, сярод іх — Полацк і Тураў.
Недзе на мяжы VШ—IX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў далейшым сфарміравалася ў самастой-ную тэрытарыяльную, палІтычную і эканамІчную адзінку. Аб'ектыў-на гэтаму працэсу спрыялі многія фактары. Сярод іх - адзінства тэрытарыяльна-геаграфІчных умоў лясной зоны і размяшчэнне крывіцкіх плямёнаў на сутоцы рэк Балтыйскага і Чорнага мораў, на традыцыйных гандлёвых шляхах, этнічнае змяшэнне з папярэднімі насельнікамі гэтага рэгіёна - балтамі, у якіх перанялі элементы мовы, побыту. Полацк прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы.
У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяр-жаўнасці. Ю.Заяц лічыць, што стварыць больш высокую сацыяль-ную арганізацыю ў выглядзе раннедзяржаўнага ўтварэння крыві-чам трэба было і для таго, каб замацаваць сваё ўладаранне на каланізаваных землях балтаў. Асаблівасцю Полацкага "княжан-ня" была поліэтнічнасць яго насельніцтва (крывічы, дрыгавічы, рэшткі балцкіх, а на паўночным усходзе, верагодна, і фіна-угорскіх плямёнаў). Княжаннем крывічоў, на яго думку, Полацкая зямля была толькі ў тым сэнсе, што вышэйшая ўлада (княжацкая дынас-тыя) ў ёй была дрыгавіцкага паходжання, Што датычыцца летапіс-ных "палачан", дык пад гэтым тэрмінам у шырокім сэнсе трэба разумець не полацкую галіну крывічоў, а сукупнасць усяго насель-ніцтва Полацкай зямлі незалежна ад яго этнасу.Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, што звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю І арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Першай жыццёвай артэрыяй Полац-кага княства стала Заходняя Дзвіна. Яна ж вызначыла і кірунак яго гістарычнага развіцця, і першапачатковую накІраванасць яго дзяр-жаўных інтарэсаў, а разам з тым і яго асобнасць.Рост полацкай тэрыторыі болыл-менш бесперашкодна ішоў прыкладна да сярэдзіны IX ст. разам з рассяленнем крывічоў. Да гэтага часу ўлада Полацка на ўсходзе пашыралася на вярхоўі За~ ходняй Дзвіны і Дняпра, на поўдні заходзіла за СвІслач да вярхоўяў Пцічы, на захадзе цягнулася ад вярхоўяў Нёмана да вярхоўяў ДзІсны. На поўначы ішла ад Усвятаў праз вярхоўі Дрысы і далей паралельна Заходняй Дзвіне заходзіла ў межы сучаснай Латвіі. Ужо ў IX ст. гэты племянны цэнтр сканцэнтраваў вакол сябе вялікую тэрыторыю і стаў адным з важнейшых дзяржаваўтваральных цэнтраў Усходняй Еўропы.Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу ў склад Полац-кай зямлі ўваходзілі сучасная Віцебская вобласць і паўночная пало-ва Мінскай. Да пачатку XIII ст. пад-яе пратэктаратам знаходзілася ніжняе Падзвінне (у межах сучаснай Латвіі да Рыжскага заліва). Тэрыторыя княства складала 60 тыс. кв.км, Населена яна была нераўнамерна і ўяўляла сабой кангламерат некалькіх густанаселе-ных масіваў, падзеленых лясамі.Полацкае княства - гэта першая беларуская дзяржава, якая мела не ўяўны, а сапраўдны суверэнітет і сама распараджалася сваім лёсам. На працягу стагоддзяў яна захоўвала ўсе важнейшыя атрыбуты дзяржаўнасці: заканадаўчую ўладу ў выглядзе веча, вы-канаўчую ўладу ў асобе князя, уласную княжацкую дынастыю Раг-валодавічаў-Усяславічаў, стабільную тэрыторыю, магутнае войска. Полацкая зямля праводзіла самастойную ўнутраную і знешнюю палітыку, вызначалася знешнепалітычнай і вайсковай актыўнасцю.У X—XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйней-шых і магутных княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і кулыурнаму ўзроўню Полацкае княства ні ў чым не ўступала развітым дзяржавам таго часу. Яго паважалі ў еўрапейскім свеце.Палітычны трохкутнік Кіеў-Полацк-Ноўгарад у другой палове IX - першай палове X ст.Вызначальную ролю ў гістарычным развіцці Усходняй Еўропы, у тым ліку і Полацкай зямлі, меў водны шлях "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Лаваці і Волхава по-ўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам. Гэта важная магіст-раль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўлял-іся паходы на Візантыю, і стала воссю дзяржаўнаўтваральнага пра-цэсу. Найперш, дзякуючы ёй, узвысіўся Полацк. Гэтак жа шлях "з варагаў у грэкі" вызначыў статус Кіева і Ноўгарада як важных палітычных цэнтраў Усходняй Еўропы. Паўночныя крыніцы, у пры-ватнасці, скандынаўскія сагі і саксонскія паданні бачылі ў тыя часы на ўсходзе Еўропы тры цэнтры, тры палітычна-дзяржаўныя арганізацыі славянскіх зямель — Ноўгарад, Полацк і Кіеў. Ноўгарад засланяў вялікі водны шлях з поўначы, Кіеў - з поўдня. Беларус-кія землІ, што ўкліньваліся паміж імі і стваралі канкурэнцыю ў справе аб'яднання зямель, з самага пачатку сваёй датаванай гісто-рыі апынуліся ў фокусе барацьбы за першынство ва ўсходнесла-вянскім свеце.
Менавіта з летапіснага паведамлення пра сутыкненне інтарэсаў Ноўгарада і Кіева на Беларусі пачынаецца датаваная частка нашай гісторыі. Праўда, звесткі крыніц пра падзеі таго перыяду - адзінка-выя, лаканічныя і супярэчлівыя. Таму нельга чакаць дакладных сведчанняў пра гэты час і дакладных ацэнак тагачасных падзей. Нашы веды пра ранюю пару беларускай гісторыі носяць гіпатэтыч-ны характар з-за недахопу крыніц і іх фрагментарнасцІ.
У летапісе пад 859 г. сказана, што варагі бралі даніну з чудзі, славенаў, меры і крывічоў, а хазары спаганялі яе з палянаў, севера-наў, вяцічаў. Радзімічы не ўпомнены ў гэтым запісе. Але з летапіс-нага паведамлення 885 г. вядома, што гэтае племя таксама плаціла даніну хазарам. Беларускія землі, такім чынам, былі падзелены тады на сферы ўплыву паміж варагамі і хазарамі.
У 862 г. варажскі князь Рурык, што сядзеў у Ноўгарадзе (862-
879), пасля смерці сваіх братоў Сінявуса і Трувора, разам з якімі ён быў "закліканы на Русь", зрабіўся адзінадзяржаўцам і стаў разда-ваць сваім стаўленікам гарады. Адзін з іх атрымаў. "И прия власть Рюрик, — чытаем мы ў "Аповесці мінулых гадоў", - и раздая мужем своим грады, овому Полотеск, овому Ростов, другому Бело-озеро.И по тем городам суть находници варязи, а первии насельни-цы в Полотьски крнвнчи...И теми всеми обладаше Рюрик". Мена-віта ў такім кантэксце ўпершыню згадваецца Полацк. Летапісец ясна кажа, што заснавальнікамі горада з'яўляюцца крывічы, а ва-рагі - гэта прышлыя.Летапіс звязвае з'яўленне першых рускіх князёў з дзейнасцю варагаў, пад якімІ гісторыкі разумеюць выхадцаў са Скандынавіі - нарманаў. Варагі, якія прасоўваліся па Заходняй ДзвІне на ўсход і поўдзень,. адыгралі пэўную ролю ва ўсходнеславянскай гісторыі, у тым ліку і полацкай. Але яны не мелі вырашальнага значэння ва ўтварэнні ўсходнеславянскіх дзяржаў, хоць нават І стаялі пэўны час на чале іх. Відавочна, што ігнараванне дзей-насці варажскіх дружын на Беларусі такое ж памылковае, як і перабольшанае ўяўленне пра іх ролю ў старажытнабеларускай гісторыІ. Калі нават першыя князі на нашых землях і былі скан-дынаўскага паходжання, гэта не змяніла славянскага характару ранніх дзяржаўных утварэнняў. Кіеўская Русь не стала варажс-кай дзяржавай з-за таго, што ёй кіравалі нашчадкі Рурыка. Нар-манскія князі, бясспрэчна, павінны былі ў сваёй дзейнасці кіра-вацца інтарэсамі той мясцовасці, дзе яны княжылі. Інакш бы яны там доўга не змаглі затрымацца.
Летапісны запіс 862 г. сведчыць, што княжацкая ўлада ў По-лацку не была трывалай, спадчыннай. Але Рурык, відаць, меў з мясцовым насельніцтвам нейкія даўнія, можа нават кроўныя су-вязі, што дало яму магчымасць навязаць крывічам сваю волю практычна без барацьбы. Палачане прынялі Рурыкавага "мужа". Падначаленне Полацка было асаблівым поспехам для Ноўгарада, што не магло не ўстрывожыць Кіеў і не выклікаць неадкладных мер з боку яго князёў Аскольда і Дзіра. У 865 г. яны "воеваша полочан и много зла створиша". Чым скончыўся паход кіеўскіх князёў і якое зло яны ўчынілі палачанам, нам невядома. Ва ўсякім разе ясна, што Кіеў раўніва сачыў за падзеямі ў Полацкай зямлі. Аскольд і Дзір адпомсцілі за тое, што яна прыняла намесніка Рурыка.
Прычыну такой рэакцыі кіеўскіх князёў на падзеі 862 г. дас-ледчыкі тлумачаць па-рознаму. Адны лічаць, што далучэнне По-лацкам да сваіх уладанняў прыпяцкай часткі дрыгавічоў стварыла непасрэдную пагрозу Кіеву і з'явілася падставай для помсты Ас-кольда і Дзіра. Іншыя мяркуюць, што да таго часу палачане ўва-ходзілі ў склад Русі, і вайна пасля зацвярджэння ў Полацку Руры-кавага "мужа" была прадыктавана імкненнем Кіева вярнуць ула-данне па Заходняй Дзвіне пад свой палітычны кантроль. Так, акадэмік Б.А. Рыбакоў сцвярджае,што землі палачан і дрыгавічоў належалі Русі ўжо ў пачатку IX ст. Гэта пацвярджаецца, на яго думку, пералікам падпарадкаваных уладзе кіеўскага князя пле-мянных саюзаў, які прыводзіцца ў недатаванай частцы "Аповесці мінулых гадоў": "Се бо токмо словенеск язык в Руси: поляне, древляне, новгородци, полочане, дреговичи, север, бужане, зане седоша по Бугу, послеже же велыняне".Гісторык М.К. Любаўскі ў сваіх лекцыях, прачытаных у Мас-коўскім універсітэце, прытрымліваўся думкі, што аб'яднанне ўсходніх славян пачалося з Ноўгарада, на чале якога стаялі варажс-кія князі - конунгі. Адзін з іх - Алег - пазней умацаваўся ў Кіеве і прымусіў прызнаць сябе галоўным правадыром усяго ўсходняга славянства.В.В. Сядоў мяркуе,што Полацкая зямля ў другой палове IX ст. знаходзілася ў залежнасці ад Ноўгарада, а з утварэннем Кіеўскай дзяржавы стала яе часткай. А вось гісторык Б.Д. Грэкаў сцвярджаў, што да драматычных падзей 980 г. Полацк ніколі не быў пад ула-дай Кіева.
Падзея 865 г. мела значныя наступствы для далейшага лёсу беларускіх зямель. Полацк хутчэй за ўсё быў адабраны ад Рурыка і ўключаны (ці вернуты) ў сферу ўплыву Кіева. Пасля смерці Рурыка (879 г.) фактычна поўнаўладным гаспадаром стаў Алег-апякун ма-лалетняга Ігара Рурыкавіча. У 882 г. з войскам Алег пайшоў з Ноўгарада ў Кіеў, забіў Аскольда і Дзіра і абвясціў Кіеў "мати градом русьским". Па дароге ён падпарадкаваў сабе Смаленск. Усталяваўшыся ў Кіеве (882-912), ён, заклапочаны пошукамі данні-каў, падначаліў сабе з дапамогай як згоды, так і прымусу ўсходнес-лавянскія землі і вырашыў большасць праблем, звязаных з нарад-жэннем самай вялікай раннефеадальнай дзяржавы Еўропы. Алег "устави дани славеном, крнвичем и мери". Кіеўскі князь адносна да крывічоў ужо дзейнічае не як заваёўнік, а як дзяржаўны дзеяч, што вызначае павіннасці сваіх падданых. Але далучэнне Полацкай зямлі да дзяржавы Рурыка, а потым Алега не прывяло да поўнай страты яе самастойнасці.Пад сцягам вызвалення ад панавання хазар у 885 г. Алег падна-чаліў сабе радзімічаў. Летапісец паведамляе, што князь спытаўся ў радзімічаў, каму яны плацяць даніну, і, пачуўшы, што даніну з іх здьшаюць хазары, загадаў: "Не дайте хозарам, но мне дайте". I яны сталі плаціць Алегу "па шэлягу", як дагэтуль плацілі хазарам.Асобныя гістарычныя працы сцвярджаюць, што падпарадкаван-не радзІмічаў было ў нейкай ступені добраахвотным. "Алег выз-валіў радзімічаў ад уплаты даніны хазарам". Але гэту ідылію аб-вяргае пазнейшы факт непакорнасці радзімічаў, што выклікала паў-торнае падпарадкаванне іх Кіеву ў 984 г. Такім чынам, у 80-ыя гады завяршылася падначаленне Кіевам беларускага ўсход-неславянскага Падзвіння і Пасожжа. Дрыгавічы, верагодна, да 980 г. захоўвалі самастойнасць. На захадзе Беларусі, як вядома, жылі балты - яцвягі, літва, дайнова.Крывічоў і радзімічаў мы бачым у ліку шматплямённага войска, з якім Алег у 907 г. пайшоў на Царград. Паход быў удалы. Грэкі абавязаліся выплаціць вялікую кантрыбуцыю рускім гарадам, дзе "седяху велнцнн князм,под Олгом суше", у тым ліку і Полацку. Аб чым сведчыць гэтая летапісная звестка: аб ўваходжанні Полацкага княства ў склад Кіеўскай дзяржавы ці аб удзеле ў паходзе раўнап-раўнага ваеннага саюзніка.
У паходзе Ігара на Візантыю ў 944 г. радзімічы ўжо не ўдзельн-ічалі, а крывічы, хоць і ўдзельнічалі, але ў дагаворы 945 г. Полацк не згадваецца. Відавочна, што пры пераемніках Алега - Ігары, Вользе і Святаславе - уплыў КІева аслабеў. Полацк тады вый-шаў з-пад улады Кіева, аднавіў сваю палітычную самастой-насць і незвычайна ўзмацніўся ў 40-70-ыя гады X ст. Выгаднае геаграфічнае становішча княства на важных гандлёвых шляхах да-вала магчымасць умацавацца эканоміцы, адчыняла Полацку шлях да палітычнай самастойнасці.
Характар адносінаў Полацка з Кіевам у IX—XII стст. з'яўляецца спрэчным. У літаратуры намеціліся два асноўныя падыходы да гэтай праблемы. Першы падыход, што існаваў у савецкай гістары-яграфіі, разглядаў Кіеўскую Русь як адзіную дзяржаўную структу-ру, пабудаваную на аснове сузаранітэту - васалітэту, часткай якой было Полацкае княства. Прыхільнікі другога падыходу (М. Ерма-ловіч, Г. Штыхаў і інш.) бачаць у Кіеўскай Русі няўстойлівы канг-ламерат гтлямён і народаў, у якім непрацяглы час і ў нетрывалым саюзе давялося пабываць і Полацкаму княству. Перыяды яго са-юзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі чаргаваліся з ваеннымі канф-рантацыямі, ініцыятарамі якіх нярэдка выступалі полацкія князі.
Яшчэ К. Маркс назваў Кіеўскую дзяржаву "імперыяй Рурыкавічаў", якая была "недарэчнай", "нязграбнай", "скараспелай" і "шматковай". На жаль у XX ст. дадзеная выключна трапная харак-тарыстыка чамусьці забылася многімі гісторыкамі, якія пачалі гэ-тае ўтварэнне без надзейных унутраных мацуючых ніцяў паказваць як цэнтралізаваную і адзіную дзяржаву. У сапраўднасці ж, яна была нетрывалым ваенна-палітычным аб'яднаннем племянных са-юзаў, якое дзе-нідзе было добраахвотным (напрыклад, у раёнах знешняй бяспекі), але часта ажыццяўлялася і сілай. Племянныя землі ўключаліся ў склад Кіеўскай Русі нярэдка насуперак іх волі і інтарэсам. Таму яе пштітычныя граніцы былі вельмі зменлівыя: то адзін, то другі племянны саюз выходзіў з падпарадкавання, адстой-ваў свой суверэнітэт. На працягу цэлага стагоддзя Кіеў вёў паўтор-ныя войны з іншымі землямі, утрымліваючы іх і вяртаючы ў склад сваёй дзяржавы.Нанава пачаў фарміраваць "імперыю Рурыкавічаў" пазашлюбны сын Святаслава наўгародскі князь Уладзімір (вялікі кіеўскі князь у 980—1015 гг.). Збіраючыся распачаць барацьбу за вялікакняжацкі пасад, што займаў яго зводны брат Яраполк, Уладзімір намагаецца схіліць на свой бок Полацк, які падтрымліваў раўнапраўныя сувязі з Кіевам. Ізноў Полацкая зямля аказалася ў ролі дзяржавы, ад якой залежыць перавага ў спрэчцьг паміж Кіевам і Ноўгарадам.Полацкае княства ў апошняй чвэрці X ст. Рагвалод і Рагнеда. ІзяслаўУ апоншяй чвэрці X ст. у Полацку незалежна ад Кіева I зд Ноўгарада правіў Рагвалод. Ён стаў першым персанажам беларус-кай гісторыі, чыё імя данеслі да нас пісьмовыя крыніцы.Асоба першага летапісна вядомага полацкага князя і яго знакам-ітай дачкі Рагнеды выклікае цікавасць у даследчыкаў і шмат спрэ-чак. Найболып дыскусійнымі з'яўляюцца пытанні: адкуль з'явіўся Рагвалод у Полацку і хто ён па паходжанні? У летапісе сказана, што прыйшоў ён з "заморья, имяше волость свою в Полотьске". Для гіеторыкаў-нарманістаў гэтага было дастаткова, каб аб'явіць яго варагам, якому ўдалося ў канцы X ст. падначаліць сабе Полацк і стаць у ім князем. Гэта імя, як і імя яго дачкі Рагнеды, сталі выводзіць са скандынаўскіх моў. Якія адносіны меў Рагвалод да праўнукаў Рурыка — вызначыць немагчыма. У адным з летапісаў сказана, што продак Рагвалода прыйшоў з варагаў разам з Руры-кам. Ці былі Рагвалод Полацкі і Рагнеда скандынавамі? Можа так, мяркуючы па ўрывачных летапісных даных, а таксама па іх асабі-стых іменах, якія знаходзяць адпаведнасць у скандынаўскіх мовах. Лагічна дапусціць, што ў X ст. у Полацк прыйшла нешматлікая варажекая дружына на чале з Рагвалодам, але хутка растварылася сярод мясцовага насельніцтва, нават не пакінуўшы следу ў археа-лагічным матэрыяле.Але імя яго можа быць растлумачана і са славянскіх моў у этымалагічным значэнні "валадар рога" (у сэнсе культавага язычніцкага прадмета, а можа багацця; рог у язычніцтве з'яўля-ецца сімвалам урадлівасці, багацця). Імя Рагвалод сустракаецца I ў чэхаў.Аднак самае важнае для нас не паходжанне Рагвалода, а тое, што ён выступае як гістарычны дзеяч, поўнасцю адданы інтарэсам Полацка. Ён стаў княжыць тут у 60—70-ыя гады X ст. і, скарыс-таўшыся палітычнымі абставінамі - скіраванасцю інтарэсаў кіеўс-кага князя Святаслава на поўдзень, - намерваўся ахапіць сваёй уладай землі ад Прыпяці да Фінскага заліва. Рагвалод замацаваў пазіцыі Полацка на землях дрыгавічоў Паводле падання, ён накіраваўся на поўдзень па цячэнню Дняпра і, прыйшоўшы да вусця Прыпяці, выслаў уверх па рацэ адну са сваіх дружын на чале з Турам. Апошні выбраў выгаднае месца, пасяліўся на ім і збудаваў затым горад. Полацкі князь стаў распаўсюджваць свой уплыў на поўнач. Іакімаўскі летапіс прыводзіць факт паходу Рагвалода на наўгародскія землі, у чым бачыцца імкненне Полацка набыць клю-чавыя пазіцыі на шляху "з варагаў у грэкі".
У часы Рагвалода Полацкае княства — магутная, суверэнная, прызнаная дзяржава, якая выступіла аб'яднальным цэнтрам знач-най часткі ўсходнееўрапейскага масіву славянства. Таму яна можа разглядацца на аднолькавым узроўні з Кіеўскай дзяржавай. Свед-чаннем прызнання Полацка з боку Ноўгарада і КІева могуць быць падзеі, занатаваныя летапісцамі пад 980 (970) годам. Даследчыкі найбольш верагоднай лічаць дату не пазней 976 г. Тады наспела неабходнасць у саюзе Полацкага і Кіеўскага княстваў, замаца-ваць які збіраліся звыклым для тых часоў шляхам - шлюбам дачкі Рагвалода князёўны Рагнеды і кіеўскага стольнага князя Яраполка.Наўгародскі князь Уладзімір Святаслававіч, намерваючыся ава-лодаць вялікакняжацкім тронам, вырашыў умяшацца і парушыць палітычныя сувязі Полацка і Кіева. Поспех у будучым супрацьста-яннІ мог вырашыцца тым, на чыІм баку выступіць полацкі князь. Знешне падзеі выглядалі ў форме сватаўства Уладзіміра да Рагне-ды. Сватаўся наўгародскі князь, нягледзячы на тое, што ведаў пра яе заручыны з Яраполкам Кіеўскім. Абодва браты дамагаліся рукі Рагвалодавай дачкі, каб перацягнуць Полацк на свой бок. Паводле летапісу, Рагвалод спытаў у дачкі: "Ці хочаш ісці за Уладзіміра?" Яна ганарліва адказала: "Не хачу разуць сына рабыні, а хачу за Яраполка". Гэта не толькІ быў выбар самой Рагнеды, вырашаў Рагвалод. Вуснамі Рагнеды полацкі князь ясна мовіў, каго ён падт-рымлівае. Яно І зразумела: Яраполк — законны ўладар Русі, а хто такі Уладзімір? Незаконнанароджаны сын Святаслава ад ключніцы Малушы, пазбаўлены правоў на кіеўскі пасад.У гэтым асабістым трохкутніку мы зноў бачым палітычны трох-кутнік Кіеў-Полацк-Ноўгарад. А гісторыя сватання наўгародскага і кіеўскага князёў да Рагнеды адлюстроўвае барацьбу Ноўгарада і Кіева за ўплыў на Беларусі. Гэта барацьба за прыярытэт і саюз з Полацкам прывяла ледзь не да поўнага вынішчэння мясцовай кня-жацкай дынастыі і часовай страты Ім палітычнай незалежнасці. Абражаны адказам, не жадаючы ў будучым паходзе на Кіеў пакі-даць за спінаю такога магутнага праціўніка, Уладзімір збірае "вои многи" з варагаў, славенаў, чудзі, крывічоў і ідзе на Полацк. Фак-тычна супраць яго былі кінуты ўсе сілы ГТаўночнай Русі.
Горад быў абрабаваны і спалены. Рагвалод, яго жонка і сыны — забіты. Мужчынская лінія полацкіх князёў была знішчана. Рагнеда гвалтам узята ў жонкі. Уладзімір, які, безумоўна, меў заслугі перад Руссю, для нашых продкаў заўсёды быў захопнікам і забойцам.
Драматычны лёс Рагвалода, з якім звязаны першыя падзеі сівой мінуўшчыны нашай Бацькаўшчыны, не закрэсліваюць значэння першага вядомага полацкага князя ў гісторыі. Рагвалод першы ўба-чыў і па-сапраўднаму ацаніў магчымасці Полацкай зямлі як асоб-най дзяржавы са сваІмі мэтамі і інтарэсамі і аднавіў яе самастой-насць. Не выпадкова, што менавіта ён быў першым з полацкіх князёў, занесеных у аналы.Падпарадкаваўшы сабе Полацкую зямлю, а захоп стольнага го-рада быў раўназначны авалоданню ўсім княствам, Уладзімір ідзе на Кіеў, забівае брата свайго Яраполка і садзіцца на вялікакняжацкі трон. Яму ўдаецца на нейкі час сабраць пад сваёй уладай вялікія абшары ўсходнееўрапейскіх славянскіх зямель.Каля 976 г. быў захоплены Полацк, а разам з ім, магчыма, падпарадкавана і Дрыгавіцкая зямля. У 983 годзе " и де Володымер на ятвягы и победы ятеягы, и взя землю и х". На жаль, у летапісе не ўдакладняецца месца паходу. Яцвягі займалі значную тэрыто-рыю на захадзе БеларусІ І паўночным усходзе Польшчы. Гэты паход мог быць зроблены ў раёны Пабужжа ці Панямоння. Пачы-наючы з 983 г, кіеўскія князі праводзяць захопніцкую палітыку ў беларускай Яцвягіі і Літве, накіраваную на пашырэнне ўладанняў Старажытнарускай дзяржавы.
У 984 г. Уладзімір здзейсніў паход на радзімічаў, якія разам з вяцічамі і севяранамі перасталі падпарадкоўвацца Кіеву. 3 пакаран-нем вяцічаў у пачатку 80-х гадоў быў прадвырашаны і лёс жыхароў Пасожжа.У 984 г. княжацкі ваявода па мянушцы Воўчы Хвост разбіў радзімічаў на рацэ Пяшчане (пад Слаўгарадам). 3 таго часу і з'явілася гтрымаўка, якой дражнілі радзімічаў: "Пяшчанцы воўчага хваста бегаюць". I зноў тыя "плацяць даніну Русі, павоз вязуць і дагэтуль", - падсумоўвае летапіс. У выніку карнай экспедыцыі радзімічы былі вернуты пад уладу Кіева.Знаёмства з крыніцамі выклікае такія асацыяцыі: факт уплаты якімсьці племем даніны на карысць Кіева быў раўназначны прыз-нанню над сабой яго ўлады і ўваходжанню ў склад старажытнай Русі; адмова ў даніне азначала выхад з-пад яго адміністрацыі і са складу дзяржавы.Слабасць такого дзяржаўнага ўтварэння, якім з'яўлялася імпе-рыя Уладзіміра, была відавочнай. У сувязі з эканамічным ростам перыферыйных цэнтраў у XI ст. пачаўся працэс яе палітычнага распаду, у якім актыўна ўдзельнічала і Полацкая зямля. Яе падпа-радкаванне КІеву бьгло фармальным, без глыбокіх эканамічных і палітычных падстаў. Ужо ў канцы X ст. яна адрадзіла самастойную княжацкую дынастыю, а ў другім пакаленні князёў - і палітыку дзяржаўнай незалежнасці. У канцы жыцця Уладзімір робіць спробу адасобіцца ад Кіева і Тураўскага княства.Прымусам узятая ў жонкі Рагнеда дала гтрацяг полацкай княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў і роду вялікіх кіеўскіх князёў. Славуты будаўнік кіеўскай Сафіі, князь-кніжнік, палітык еўрапейскага ўзроўню, аўтар першага ўсходнеславянскага зборніка законаў "Руская праўда" Яраслаў Мудры - яе другі сын. Гады не вылечылі яе боль за спаленне роднага горада, за расправу з бацькамі. Яна робіць няўдалую спробу забіць Уладзіміра, пасля чаго разам з сы-нам Ізяславам, які заступіўся за маці, была выслана на Бацькаўш-чыну ў заснаваны для іх горад Ізяслаўль (сучаснае Заслаўе Мінскай вобласці).Там Рагнеда прымае манаскі стан пад імем Анастасіі, засноўвае манастыр - ці не першы ва Усходняй Еўропе — і ў 1000 г. памірае. Яе імя разам з імем Рагвалода стаіць ля вытокаў старажытнай гісторыі Беларусі. Яе вобраз набыў шмат легендарных рыс. У асобе Рагнеды мы бачым мужную жанчыну з высокім гонарам і адданас-цю Радзіме. Трагічны вобраз непакорнай палачанкі ў розныя гады натхняў пісьменнікаў, кампазітараў і мастакоў. Ізяслаў Уладзіміравіч трымаў спачатку Заслаўе, а каля 985 п, верагодна, быў запрошаны палачанамі на княжацкі стол.Уладзімір, які пасля хрышчэння РусІ накіраваў сваІх сыноў у буйнейшыя гарады сваёй «імперыі» ў якасці намеснікаў, гэтаму не пярэчыў. Разам са сваімі баярамі ён бачыў, што толькі сілай гэты край нельга ўтрымаць. Для яго была патрэбна прыхільнасць По-лацка і прымірэнне з ім.Пісьмовыя крыніцы нам нічога не гавораць пра дзяржаўную дзейнасць Ізяслава. Разам з ім узнаўляўся род полацкіх князёў, якія нязменна называлі сябе Рагвалодавічамі, а не Рурыкавічамі, як астатнія рускія князі. Ізяслаў фактычна паклаў пачатак палітычна-му адраджэнню Полацкага княства на мяжы Х-ХІ стсх, спрыяў распаўсюджванню тут хрысціянства. Ён першым з усходнесла-вянскіх князёў быў ахарактарызаваны у летапІсе як кніжнік. Яго асабістая пячатка з'яўляецца першым помнікам усходнеславянска-га пісьменства. Памёр Ізяслаў у 1001 г., пражыў не болей 25-26 гадоў.
Галоўным заняткам усходніх славян было земляробства. Асноў-нымі прыладамі для апрацоўкі зямлі былі саха і рала. Жалезныя нарогі для рала, знойдзеныя на паселішчы каля Хатомеля, адносяц-ца да VII—VIII стст. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саха, з дапамогай якой верхні пласт зямлІ ўзрыхляўся, але не пера-варочвауся, як плугам.
Ацэньваючы ролю сельскай гаспадаркі ў жыцці продкаў белару-саў, можна гаварыць аб поспехах раёнаў лясной паласы ў развіццІ папаранага земляробства, аб дасягненнях у асваенні двухпольнай і трохпольнай яго сістэм. Падсека паступова выцяснялася, але па-колькі стараворныя глебы былі мала ўрадлівымі і патрабавалі ўгна-ення, яна яшчэ доўгі час была неабходнай сістэмай земляробства.Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі ў той час на тэры-торыі Беларусі былі жыта, проса, пшаніца, ячмень, лён. Усходнім славянам былі вядомы таксама бабы, гарох, сачавіца і асабліва рэпа. Важную ролю ў гаспадарцы земляроба займала жывёлагадоў-ля. Усходнія славяне разводзілі буйную І дробную рагатую жывёлу, свіней, а таксама коней. Распаўсюджаны былі лясныя і рачныя промыслы. Палявалі на лася, зубра, бабра, ваўка, дзіка, зайца, мяд-зведзя, на розных птушак. Мела значэнне лясное пчалярства. Пра-дукт бортніцтва — воск побач з футрай і мёдам складаў вельмІ істотную частку вывазу пры гандлі з іншымІ краінамі.
У весцы існавалі свае рамеснікі, якія забяспечвалі патрэбнасці сельскага насельніцтва ў некаторых вырабах. Занятак рамяством для вясковых майстроў меў падсобнае значэнне. Сяляне самі шылі адзенне і абутак, рабілі прадметы побыту, посуд, будавалі жыллё.






