Падзеі 1203 г. азначалі пачатак адкрытай вайны паміж По-лацкам і Рыгай. Полацкая зямля першай з усіх усходнесла- вянскіх земель уступіла ў барацьбу з крыжацкай агрэсіяй, якая найперш пагражала яе інтарэсам. Полацкія князі не адолелі во-рага, загінулі ў няроўнай барацьбе, але зачын на будучую слаўную перамогу яны зрабілі. Грунвальд пачынаўся ў 1203 г. пад Рыгай, дзе дружыны беларускіх і балцкіх князёў упершыню ўступілі ў сечу з крыжакамі.
Абараняючы свае інтарэсы ў Прыбалтыцы, Полацк бараніў і інтарэсы балцкіх і фіна-угорскіх плямёнаў, якія супраціўляліся за-ваёўнікам і бачылі ў Полацку сваю надзейную апору.
1205 год унёс новыя ўскладненні ў жыццё полацкіх князёў — Альберт прывёз з Заходняй Еўропы ў Рыгу новае папаўненне місія-нераў. Прасоўваючыся ўверх па Заходняй Дзвіне, немцы разбуралі і палілі ліўскія паселішчы.У Полацк прыбылі паслы ад ліваў. Яны схілялі Уладзіміра да выгнання мечаносцаў. Адгукнуўшыся на іх просьбу аб дапамозе, ён, як сведчыць "Хроніка Лівоніі", "сабраў войска з усяго свайго каралеўства", а таксама ад суседніх каралёў, сваіх сяброў, і ў 1206 г. паўтарыў паход на Рыгу. 3 вялікай храбрас-цю спусціўся ён на караблях уніз па Дзвіне. Гэты запіс "Хронікі" сведчыць аб адзінстве полацкіх князёў і рашуча адкідвае сцвярд-жэнне старой і новай гістарыяграфіі аб тым, што Полацкая зямля нібы пагразла ў міжусобіцах і канчаткова аслабела. Крыжацкая пагроза садзейнічала далейшаму працэсу яднання беларускіх зя-мель, якія бачылі агульную для іх ўсіх небяспеку.
Нямецкія балісты спынілі полацкую дружыну пры высадцы з караблёў ля Ікесколы. Уладзімір не стаў штурмаваць замак, а неча-кана падышоў да Гольма, які з'яўляўся ключом да Рыгі, і акружыў яго з усіх бакоў. Аблога працягвалася 11 дзён. Крыжакі адбіваліся з дапамогай балістаў. Вопытныя ў стральбе з лука палачане паранілі і забілі нямала абаронцаў Гольма. Яны таксама прыладзілі невялі-кую кідальную машыну, на ўзор крыжацкай, але, не валодаючы майстэрствам кідаць каменне, ранілі многіх у сябе, трапляючы ў тыл. "Калі б працягнуліся дні вайны, дык наўрад ці рыжане і жыхары Гольма пры сваёй малой колькасці змаглі абараніцца ", -прызнаецца Генрых Латвійскі. Выратавала крыжакоў падмога, што прыбыла з Германіі, і кароль Даніі Вальдэмар, які прывёў сюды вялікае войска. Палачане знялі асаду. Пасля іх адыходу лівы выму-шаны былі прасіць міру ў крыжакоў і згадзіцца на хрышчэнне. Выяўляючы адзінства і рашучасць у барацьбе з нямецкімі рыца-рамі, Полацк адначасова паказаў і свой слабы бок, што і дало сумныя вынікі ў змаганні з агрэсіяй. Праявілася яўная адсталасць баявой тэхнікі палачан у параўнанні з крыжакамі, у распараджэнні якіх было найноўшае для таго часу еўрапейскае ўзбраенне. Давала сябе знаць міжплемянная варожасць, якую выкарыстоўвалІ у сваіх інтарэсах і нават штучна распальвалі крыжакі.
Далейшы ход падзей у Прыбалтыцы, дзе крыжакі назапашвалі свае сілы, становІцца ўсё больш неспрыяльным для Полацка. Да 1207 г. "уся Лівонія была ахрышчана", што азначала і яе палітыч-нае падначаленне Ордэну. На чарзе былІ Кукенойс, Герцыке, По-лацк.
Яшчэ ў 1205 г. атрад лацінскіх пілігрымаў пасяліўся ўсяго ў трох мілях ад Кукенойса. На адкрытую канфрантацыю з Рыгаю кукенойскі князь Вячка адважыўся не адразу, бо вайсковыя сілы былі яўна няроўнымі. У 1205 і 1207 г. Вячка заключае з ордэнскім біскупам мірныя пагадненні, нетрываласць і часовасць якіх была зразумела абодвум. Згодна з гэтымі пагадненнямі, ён губляў частку падначаленай яму тэрыторыі і ўласную незалежнасць. Аднак мірыцца са станам біскупскага васала Вячка не жадаў. Адно яго імя наводзіла на рыцараў жах. Яго лічылі "галавой і мозгам" ба-рацьбітоў з крыжакамі, "коранем усялякага зла ў ЛівоніГ.
Знешне мірныя адносіны паміж Ордэнам і Кукенойсам працяг-валіся зусім нядоўга. Адбываліся пастаянныя збройныя сутычкі паміж асобнымі атрадамі. Яны прывялі да таго, што ў Кукенойсе пасялілІся нямецкія рыцары. Сам Вячка аднойчы трапіў да іх у палон, але быў адпушчаны па загаду біскупа. Вячка з'яўляўся нібы гаспадаром у сваім горадзе, а разам з тым і быццам ганаровым вязнем. Кожны яго крок быў пад увагай крыжакоў. У 1208 г., калі Альберт збіраўся адплыць з Рыгі разам з пілігрымамі, якія адслу-жылі свой гадавы тэрмін у Прыбалтыцы і намерваліся вярнуцца дамоў, кукенойская дружына расправілася з варожым гарнізонам у замку. Вячка паслаў полацкаму князю Уладзіміру свае лепшыя тра-феі і папрасіў яго дапамогі, раючы скарыстацца ад'ездам Альберта для паходу на немцаў Але крыжацкія дзеянні апярэдзілі гэтую дапамогу. Даведаўшыся, што ў Кукенойсе перабіты яго людзі, біскуп вяр-тае пілігрымаў у Рыгу, збірае рассеяных па ўсёй Лівоніі крыжакоў, ліўскіх старэйшын, каб адпомсціць непакорнаму васалу. He атры-маўшы своечасовай дапамогі ад полацкага князя і не маючы маг-чымасці далей адзін на адзін весці барацьбу з крыжакамі, Вячка адважыўся на рашучы крок - спаліў замак і з дружынай у 200 чалавек пайшоў ва ўсходнеславянскія землі непрымірымым вора-гам "хрыстовых " рыцараў. Спачатку ён апыніўся ў Наўгародскай зямлі, а потым - у Юр'еве (сучасны Тарту), дзе ў 1224 г. загінуў у час аблогі горада тэўтонамі.
Так, у 1208 г. трагічна закончылася гісторыя Кукенойса як самай заходняй падзвінскай крэпасці Полацка. Гэта была выключна цяж-кая страта для яго. На месцы спаленага горада - апоры Полацка ў барацьбе з Ордэнам - у 1209 г. па загаду Альберта быў пабудаваны моцны замак, які стаў плацдармам працягу крыжацкага " Drang nach Osten ".
Авалодаўшы Кукенойсам, Ордэн накіраваў наступны ўдар на Герцыке. "Герцыкскі кароль заўжды быў ворагам рыжан, змагаю- чыся з імі і не жадаючы заключаць мір", - сведчыць Генрых Латвійскі.
Восенню 1209 г. на чале магутнага войска Альберт нападае на Герцыке, які быў разрабаваны і спалены. Нямецкі храніст паве-даміў пра гэта: "У той дзень усё войска заставалася ў горадзе, збірала па ўсіх яго кутках вялікую здабычу, захапіла адзенне, срэб- ра і пурпур, шмат саціны, а з цэркваў - званы, абразы, іншае ўбранне, грошы і шмат дабра....У наступны дзень, расцягнуўшы ўсё, падрыхтаваліся да вяртання, а горад падпалілі". Паспешліва пакідалі ахоплены пажарам горад крыжакі, "благаслаўляючы бога за тое, што так нечакана даў ім перамогу". Яны вялі з сабой закутых у кайданы нявольнікаў, гналі жывёлу, везлі на вазах бага-тую здабычу. Сярод палонных ішла ў няволю і герцыкская княгіня. А сам валадар Герцыке - Усевалад - ледзь выратаваўся ад палону. Яму было прапанавана прыйсці ў Рыгу, калі ён жадае заключыць мір і вярнуць палонных.
Усевалад быў вымушаны пайсці на паклон да Альберта. Непры-емнай была для яго сустрэча з біскупам. Прыйшлося прыніжацца перад святаром, казаць, што крыжакі "агнём імячом... вельмі жор-стка пакаралі яго", і прасіць "забыць мінулае зло". Князь прыняў усе ўмовы, прадыктаваныя яму біскупам: абяцаў пазбягаць зносін з язычнікамі, адкрываць біскупу ўсе злыя задумы русаў і літвы і стаць саюзнікам рыжан, "заўсёды быць верным царкве св. Марыі". Перадаўшы сваё княства гэтай царкве, ён атрымаў яго зноў з рук біскупа, але ўжо ў правах васала Ордэна. Гэта мірнае пагадненне фактычна цалкам падначальвала князя-палачаніна і яго невялікае княства крыжакам.
Тым не менш Усевалад не збіраўся служыць Ордэну, хоць знеш-не і пакарыўся. Ужо праз год літва нападае на Рыгу. У 1211 г. яна двойчы ваюе ордэнскія землі. Натхняў гэтыя паходы Усевалад, які помсціў за разрабаванне Герцыке. He прымірыўся ён і са стратай Кукенойса і таму імкнуўся выгнаць адтуль крыжакоў з дапамогай літвы. Усё гэта сведчыць аб разуменні Усеваладам агульных по-лацкіх інтарэсаў і здольнасці змагацца за іх.
Авалодаўшы Кукенойсам і Герцыке, крыжакі сталі пагражаць самому Полацку, які тым не менш у пачатку XIII ст. заставаўся галоўнай сілай у барацьбе з Ордэнам. Гэта ўсведамлялі ў роўнай меры і балцкія ды фіна-угорскія народы, і самі крйжакі. Добра разумеючы вырашальнае значэнне пазіцыі Полацка ў поспехах сва-ёй дзейнасці па хрысціянізацыі і каланізацыі Усходняй Прыбал-тыкі, Ордэн у 1210 г. прапаноўвае яму заключыць мірную згоду. Паводле "вечнага міру" паміж Полацкам і Рыгай, Уладзімір санк-цыяніраваў зробленыя крыжакамі тэрытарыяльныя набыткі ў яго літоўска-латгальскіх валоданнях. Цэнтральным у справе заключэн-ня міру было пытанне аб даніне з ліваў. Вядома, калі ўжо лівы фактычна былі пад ордэнскай уладай, Альберт мог наогул адмовіць Полацку ў даніне з іх. Але, улічваючы ўсеагульную нянавісць пако-раных плямёнаў да каланізатараў, ён вымушаны быў пайсці на кампраміс і згадзіўся на штогадовую выплату даніны Полацку або непасрэдна самімі лівамі, або праз біскупа. Бясспрэчна, другое было больш выгадна для Ордэна, бо не дапускала непасрэднага кантакту Полацка з лівамі, давала магчымасць біскупу спаганяць з ліваў большую даніну, прысвойваючы частку сабе і нацкоўваць іх тым самым на Полацк. Часткова і часова гэтая ўмова задавальняла полацкага князя - даніна з ліваў, відаць, была важнай крыніцай для папаўнення полацкай казны.
Вайсковая агрэсія Ордэна на Полацк суправаджалася гандлёва-эканамічнай экспансіяй. Альберт прапанаваў адчыніць рыжскім купцам доступ у полацкія ўладанні. Гандаль з Рыгай быў выгад-ным для Полацка. Гандлёвыя дамовы з Рыгай не раз пазней узнаў-ляліся і па ініцыятыве полацкіх купцоў. Дзвіна для Полацка была традыцыйным спрадвечным жыццёвым шляхам, адмова ад яго аз-начала бы эканамічную ізаляцыю. Полацкія купцы па дагавору мелі права гандлёвай дзейнасці ў Рызе, свабоднага праезду па За-ходняй Дзвіне, вусце якой цяпер кантралявалі мечаносцы.
Дагавор 1210 г. быў узаемным кампрамісам. Полацку, які толькі знешне прымірыўся з Ордэнам, ён даў магчымасць больш умаца-вацца, каб пасля з новымі сіламі супрацьстаяць нямецкай агрэсіі. Часовы мір з Полацкам дазволіў Рызе перанесці агрэсію з Падзвін-ня ў зямлю эстаў, на якую і пачалося з гэтага часу ўзмоцненае крыжацкае наступленне.У сваёй палітыцы Ордэн шырока выкары-стоўваў раз'яднанасць князёў Усходняй Еўропы. Падпісваючы мір, полацкі князь не цікавіўся, якія вынікі ён можа мець для іншых зямель. А між тым крыжакам было важна атрымаць перадышку на Дзвіне з тым, каб умацаваць свае пазіцыі ў землях эстаў.
Умацаваўшы свае пазіцыі на тэрыторыі Латвіі і Эстоніі, Ордэн дамогся заключэння ў 1212 г. новага пагаднення з Полацкам. Зане-пакоены поспехамі крыжакоў, Уладзімір сам ініцыіраваў сустрэчу з Альбертам у Герцыке. На ёй востра стаялі пытанні аб лівах -былых падданых полацкага князя, аб бяспецы плавання купцоў па Дзвіне і аб узнаўленні міру.
У час перамоваў князь прапанаваў рыжскаму біскупу адмовіцца ад хрышчэння ліваў, пагражаючы "спаліць усе замкі Лівоніі, a pa - зам і саму Рыгу". Аднак утрымацца тут ён не змог. Уладзімір вымушаны быў адмовіцца ад ніжняга Падзвіння і ад ліўскай дані-ны на карысць Ордэна. Адыграла сваю ролю хітрая палітыка Ордэ-на ў падбухторванні ліваў супраць Полацка. Паводле дагавора, по-лацкія купцы атрымалі магчымасць правозіць тавары па Дзвіне да мора. Змірыцца са стратай Лівоніі Уладзімір не збіраўся. Ён пачаў дзейнічаць супраць мечаносцаў праз Усевалада.
Першым з усходнеславянскіх князёў Усевалад Герцыкскі зразу-меў, што змагацца з крыжакамі паасобку нельга: толькі сумеснымі сіламі ўсходніх славян і літвы можна разбіць Ордэн. He без ведама Усевалада ў 1213 г. яго цесць Даўгерут - адзін з прадстаўнікоў літвы - з багатымі дарамі едзе ў Ноўгарад і заключае там саюз супраць Ордэна. На зваротным шляху Даўгерут быў схоплены кры-жакамі і пакончыў з сабой, працяўшы сябе мячом.
Ордэну становіцца вядома, што герцыкскі князь "увесь час да-памагае літве і парадаю і справаю ". У 1214 г. крыжакі зноў напалі на Герцыке, захапілі замак і жорстка адпомсцілі Усеваладу за непа-корнасць. Усевалад пасля гэтых падзей надоўга знікае са старонак "Хронікі". Паводле адных звестак, ён загінуў у тым баі. Другія лічаць, что Усевалад пайшоў на Русь. Пад 1225 г. Генрых Латвійскі называе яго сярод тых, хто прыехаў у Рыгу на сустрэчу з папскім легатам, хоць да гэтага амаль за 10 гадоў ён ні разу не нагадаў імя герцыкскага князя.
З 1214 г. Герцыке як фарпост Полацка ў ніжнім Падзвінні страч-вае сваё значэнне. Гэта быў яшчэ адзін крок полацкага адступлення з Прыбалтыкі.
I усё ж, нягледзячы на гэта, Полацк па-ранейшаму заставаўся ў вачах балцкіх і фіна-угорскіх плямёнаў Прыбалтыкі іх надзейным абаронцам. У 1216 г. эсты, якія вялі ў гэты час упартую барацьбу з крыжакамі, звярчуліся да Уладзіміра з прапановай сабраць вялікае войска і аб'яднанымі сіламі выступіць супраць лацінян. Нетрыва-ласць міру з крыжакамі абумовіла яго згоду. Заключаецца саюз з эстамі, літвой і лівамі, рыхтуецца сумесны паход на Рыгу. Уладзімір разаслаў ганцоў у "Русію" і "Летонію" збіраць войска. Але ў той момант, калі ўсё было гатова да паходу, князь раптоўна памёр. У дзень выступлення ён збіраўся ўзысці на карабель, каб плыць ра-зам з войскам, але раптам паваліўся беспрытомна і памёр адразу. Лічаць, што ён быў атручаны нямецкімі лазутчыкамі. Крыжакі доб-ра бачылі, што полацкі князь займаў ключавое месца ў адпоры нямецкай агрэсіі, і таму пастараліся ад яго пазбавіцца. Паход, які меў рэальную магчымасць змяніць расстаноўку сіл на сумежных з Полацкім княствам землях, сарваўся.
Такім чынам, барацьба з крыжакамі, якая разгарнулася на пачатку XIII ст., аказалася не на карысць Полацка. Сказалася недаацэнка Полацкам, як і іншымі суседнімі славянскімі князямі, выключнай небяспекі крыжацкай агрэсіі, што дало магчымасць апошнім з са-мага пачатку заняць моцныя плацдармы для далейшага прасоўван-ня на ўсход. Ордэн умела выкарыстоўваў міжплемянныя супярэч-насці і, распальваючы іх, яшчэ больш схіляў на свой бок частку мясцовых сіл. Усё гэта не дало магчымасці Полацку арганізаваць адзіны фронт барацьбы з крыжакамі і вымушала яго да адступлен-ня. Да таго ж не было і саюза ў барацьбе з Ордэнам суседніх усходнеславянскіх зямель. Фактычна Полацк адзін доўгі час суп-рацьстаяў Ордэну. Толькі па меры прасоўвання крыжакоў у эсцкія землі ўцягваюцца ў барацьбу Пскоў і Ноўгарад, паколькі тут непас-рэдна закраналіся іх інтарэсы. "Хроніка Лівоніі" адзначыла, што пасля смерці вялікага караля Вальдэмара Полацкага з'явіўся новы праціўнік лівонскай царквы - Вальдэмар Пскоўскі. Вядома ж, По-лацк, гісторыя якога ўвесь час праходзіла ў барацьбе за права на існаванне, не ўпершыню меў выключна небяспечных праціўнікаў. Але крыжакі былі ворагамі з вытанчанай хітрасцю, гнуткай палі-тыкай, з метадычнай паслядоўнасцю ў яе правядзенні. Палітыка ж Полацка, хоць і была бескампраміснай, але выглядала не зусім прадуманай. Не надта зразумелая роля полацкага князя ў падзеях 1207-1214 гг, калі ён не падтрымаў кукенойскага і герцыкскага князёў, сваіх васалаў. I, нарэшце, полацкаму войску з яго састарэ-лай зброяй цяжка было супрацьстаяць рыцарам, якія мелі найноў-шае еўрапейскае ўзбраенне.
У 20-ыя гады XIII ст. крыжацкая навала навісла непасрэдна над землямі эстаў, за якімі сталі на чарзе Пскоў і Ноўгарад. На наступ-ны год пасля бітвы на Калцы, скарыстаўшы выгадную палітычную сітуацыю, біскуп Альберт нападае на горад Юр'еў. У Юр'еве тым часам правіў ужо знаёмы нам князь Вячка Кукенойскі. Ён атрымаў гэты горад ва ўладанне ад Ноўгарада. Пасля доўгай аблогі, з выка-рыстаннем падкопаў, драўляных асадных вежаў і падпалаў, Юр'еў быў узяты. Вячка, які больш дваццаці гадоў самаахвярна змагаўся з ворагам, а разам з ім эсцкі князь Мяэлс загінулі пры абароне гора-да.У сучасным Тарту - былым Юр'еве - гэтым князям пастаўлены прыгожы сімвалічны помнік.
У 1223 г. Смаленск і Полацк, якія, будучы суседзямі, ўзгаднялі свае палітычныя справы, падпісалі мірны дагавор з Рыгай. А ў 1229 г. Смаленск, Полацк і Віцебск заключылі гандлёвы дагавор з Рыгай і Готландам. Тэкст дагавора 1229 г. "Смаленскай гандлёвай праўды" поўнасцю дайшоў да нас. Рускія вучоныя XIX ст. Пыпін і Сабалеўскі лічылі, што ў гэтым дакуменце ўжо выразна чуюцца гукавыя асаблівасці беларускай мовы. Гандлёвыя дагаворы Полац-ка з Рыгаю неаднаразова паўтараліся (пацвярджаліся) у XIII, XIV і пачатку XV ст.
Тым часам над заходнімі межамі Беларусі, дзе якраз быў заклад-зены падмурак новай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у беларускім горадзе Наваградку, навісла небяспека. Усё пачалося з празмерных амбіцый польскага князя Конрада Мазавец-кага. У канцы 1220-ых гадоў па запрашэнню недальнабачнага кня-зя на Хельмінскай зямлі атабарыўся незадоўга да таго выгнаны з Венгрыі "бяздомны" Тэўтонскі (Нямецкі) ордэн. У яго звычайна прымаліся толькі нямецкамоўныя рыцары.
Пры дапамозе чужынцаў Конрад спадзяваўся прыбраць да сваіх рук землі балцкіх плямёнаў прусаў, борцяў і яцвягаў, якія вельмі дасаджалі яму: вымушалі яго да ўплаты даніны, даймалі Мазовію сваімі набегамі, рабілі адчувальныя адказныя паходы на палякаў, а ўсе спробы іх уціхамірыць і ахрысціць былі безвыніковымі. I тады Конрад рашыўся на крайнюю меру - запрасіў на дапамогу тэўто-наў, а ў якасці базы выдзеліў ім на 20 гадоў Хельмінскую зямлю на поўначы свайго княства. 3 іх дапамогай ён разлічваў далучыць землі прусаў да сваіх уладанняў. Набраўшыся моцы, тэўтоны адва-явалі ў мазавецкага князя Памор'е, а потым Хельмінскую зямлю, прычым у "вечнае валоданне".
У 1230-ыя гады тэўтоны пачалі захоп тэрыторыі прусаў. Куды лепш узброеныя і дазнаныя ў ваенных справах крыжакі перамаглі ваяўнічых прусаў, перабілі іх і пасяліліся на іхняй зямлі - Прусіі. Да 1274(1283) г. яе акупацыя была завершана, а рэшткі непадпа-радкаваных прусаў паўцякалі ў Літву і былі паселены ў раёне Га-родні і Слоніма. Племя прусаў было цалкам знішчана, па горкай іроніі лёсу пакінуўшы заваёўнікам сваё імя.
На захопленых землях была створана агрэсіўная ордэнская дзяржава, частка якой пад назвай Усходняя Прусія са сталіцай Кенігс-бергам праіснавала да 1945 г. (рашэннем Патсдамскай канферэнцыі была перададзена РСФСР, цяпер там знаходзіцца Калінінградская вобласць).
3 1277 г. рыцары павялі барацьбу з яцвягамі. Ужо праз паўтара дзесяцігоддзя іх землі былі захоплены, і ў 1283 г. апошні незалеж-ны яцвяжскі князь Скурда пакінуў свой край і перайшоў за Нёман, на тэрыторыю ВКЛ. Ад яцвягаў жа не засталося нават імя.
Свой наступны ўдар тэўтоны, якія валодалі намнога мацней-шым ваенным патэнцыялам, чым мечаносцы, нацэлілі на ВКЛ. У першую чаргу іх цікавіла Жмудзь (этнічная Летува), якая аддзяляла іх ад роднаснага Лівонскага ордэна. 3 захопам Жмудзі ў руках крыжакоў апынулася б усё балтыйскае ўзбярэжжа.У 1236 г. Ордэн мечаносцаў арганізаваў свой першы крыжовы паход у Жамойць. Аднак на зямлі Сауле (верагодна, сучасны Шаў-ляй) ўшчэнт былі разгромлены жамойтамі. Тут знайшоў свой канец лівонскі магістр Волквін.У 1235 г. горад Драгічын быў захоплены мазавецкім князем Конрадам. Праз год у ім з'явіліся тэўтонскія рыцары. Але нядоўга ім давялося быць у Драгічыне. Галіцка- валынскі князь Даніла Раманавіч заявіў; "Не лето ли есть держати нашее отчины кри-жевнжом" і ў сакавіку 1237 г. разграміў рыцараў, захапіў у палон самога магістра тэўтонаў Бруна і забраў у крыжакоў Драгічын.
Дэмаралізаваны пасля паражэння пад Шаўляем Ордэн мечанос-цаў у 1237 г. аб'яднаўся з больш моцным Тэўтонскім у канфедэра-цыю і атрымаў назву Лівонскага. Рыцары стварылі вялікую, моц-ную, цалкам утвораную на захопленых землях дзяржаву ад Віслы на захадзе да Наўгародскай рэспублікі на паўночным усходзе. У яе склад уваходзілі гарады Хельмна, Эльбланг, Торунь, Кенігсберг, Коўна, Лібава, Віндава, Рыга, перайменаваны ў Дэрпт Юр'еў, Рэ-вель, Нарва і інш. Акрамя таго, Тэўтонскай "дзяржаве ў часы яе росквіту належала Жмудзь. Пасля 1237 г. пагроза жамойцкім, літоўскім, рускім і польскім землям значна ўзрасла.
Менавіта ў гэты час Ноўгарад і Пскоў зразумелі ў поўнай ступені небяспеку, якая насоўвалася на іх з боку крыжакоў. Полацкая зямля была значна аслаблена і, нягледзячы на тое, што не пускала крыжакоў далей на поўдзень усходнеславянсюх зямель, дзе з явілі-ся мангола- татары, не магла больш у адзіноце супрацьстаяць за-хопнікам. У гэтыя гады наўгародскі князь Яраслаў робіць свае першыя паходы супраць крыжакоў. Але і ягоных сіл было недас-таткова. Наспяваюць умовы для стварэння антыкрыжацкай каалі-цыі, якая і была ў 1239 г. фактычна аформлена шлюбам наўгародс-кага князя Аляксандра Яраславіча (будучага Неўскага) з полацкай князёўнай, дачкой князя Брачыслава. Гэты шлюб сведчыць аб палі-тычным зблІжэнні Полацка і Ноўгарада, хутчэй за ўсё на аснове агульнай барацьбы з нямецкай і шведскай агрэсіяй.Летам 1240 г. шведскі ўрад накіраваў войскі для захопу Нявы. Дзе было шукаць князю падмогі ў час міжусобіц?
Ён паслаў у Полацкую зямлю свайго ганца - лоўчага Якава, які нядаўна трапІў у Ноўгарад разам з дваром маладой княжны. Аляк-сандр прасіў дапамогі ў князя Брачыслава, бо захоп шведамі выха-ду да Балтыйскага мора балюча адбіўся бы на гандлёвых і эканам-ічных інтарэсах не толькі Ноўгарада, але і Полацка.У бітве 15 ліпеня 1240 г. на Няве разам з наўгародцамі прымалі ўдзел і палачане. Лоўчы князя Аляксандра - Якаў Палачанін — праявіў асаблівую мужнасць: біўся з невялікім атрадам супраць цэлага палка шведаў. Ён, паводле "Жыція Аляксандра Неўскага", "наеха на полк с мечем і много мужества показа", за што заслужыў пахвалу ад наўгародскага князя. 5 красавіка 1242 года зноў полац-кая дружына дапамагае наўгародцам разбіць крыжакоў на Чудскім возеры. Перамогі на Няве і Чудскім возеры спынілі наступленне ворагаў з поўначы і з захаду.
Тым часам у выніку мангола-татарскіх паходаў 40—50-х гадоў практычна ўся Усходняя Еўропа была падначалена ім. Тумены хана Бурундая дайшлі да ВІслы. Вольнымі засталіся толькі Полацкая зямля і Ноўгарад, да і то апошні, на чале з князем Аляксандрам, быў вымушаны плаціць ім даніну.
Важную ролю ў барацьбе супраць нямецкай агрэсіі адыгралі Літва і Жамойць. Працяглы час яны адбівалі ваенны і дыпламатыч-ны націск крыжакоў. ХронікІ І летапісы паведамляюць аб сакру-шальных ударах жамойцкіх і літоўскіх дружын па крыжаках. 13 ліпеня 1260 г. пры падтрымцы палачан яны нанеслі цяжкае паражэнне каля возера Дурбе.У 1262 г. вялікі літоўскі князь Міндоўг заключыў дагавор з наўгародскім князем Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе супраць Лівонскага ордэна.
Палітыку адпору крыжакам працягвалі князі, якія ў сярэдзіне ХШ ст. ўсталяваліся ў Полацку. Яны таксама ішлі на пагадненне з Ноўгарадам супраць Лівонскага ордэна, У 1262 г. разам з Аляксан-драм Неўскім, Яраславам Цвярскім хадзіў на Юр'еў, на крыжакоў полацкі князь Таўцівіл, пляменнік Міндоўга. У летапісе сказана, што разам з імі было "полочан и л и твы 500". Гэта кааліцыя "едп-ным прыступом 3 степы взяша, а Немцы избиша, а самы здоровы пр ии доша".
У 1267—1272 гг. пскоўскі князь Даўмонт)— ураджэнец Нальшчанскай зямлі (паўночны захад Беларусі, раён Крэва, Галь-шан, Ашмян) і адзін з самых уплывовых людзей Літвы праславіў сваё імя перамогамі над крыжакамі. На многія гады адбіў ён у іх ахвоту хадзіць на Русь. Цэлае пакаленне пскавічоў вырасла, не чуючы звону мячоў (70—80-ыя гады XIII ст.).
У 1299 г. састарэлы князь зноў бярэ ў рукі пераможны меч і разбівае крыжакоў, якія з'явіліся пад Псковам. "Бысть сеча зла яко н и кол и я щ е тока не бывала у Пскове", - запісаў летапісец. А праз месяц мор, які моцна спустошыў Пскоў, забраў у магілу мужнага Даўмонта. "Бысть же тогда жалость вел и ка ў Псковскай зямл и " - канстатуе летапіс. Пазней ён быў кананізаваны рускай праваслаў-най царквой як святы Цімафей (такое Імя было дадзена Даўмонту пасля хрышчэння ў Пскове).
Летам 1299 г. літоўска - пскоўскую мяжу перасёк атрад коннікаў. Воіны суправаджалі сына Даўмонта і княжны Марыі, унучкі Аляк-сандра Неўскага, князя Давыда (каля 1283-1326). Ён выканаў перад-смяротную волю бацькі — вярнуўся на зямлю продкаў, Давыд Даў-монтавіч паступіў на службу да князя Гедыміна ў якасці кашталяна, ажаніўся на яго дачцэ Біруце і атрымаў права карыстацца асобным удзелам. Выпадак выключны, калі нагадаць, што Гедымін праз шлюб сваіх дачок парадніўся з уладарамі Усходняй Еўропы: Маскоўскім, Цвярскім, галіцка-валынскім, мазавецкімі князямі, а таксама з польскім каралём. Гэта сведчыць, наколькі высока цаніў вялікі князь Давыда. Ён даверыў яму абарону Гародні. На працягу больш чвэрці стагоддзя Давыд узначальваў барацьбу жыхароў Гарадзеншчыны супраць крыжакоў, праявіўшы сябе таленавітым палкаводцам.
На наступны год пасля пакарэння тэўтонамі зямлі прусаў і знішчэння самога племяні (1283г.) Тэўтонскі ордэн распачаў вайну з Вялікім княствам Літоўскім, або, як яно фігуравала ў нямецкіх крыніцах, - з Літвой (разумелася "дзяржава літоўскіх князёў, этніч-ная Літва фігуравала пад назвай "Жамойць"). Нягледзячы на тое, што агрэсія была скіравана, галоўным чынам, на Жамойць ды замкі сярэдняга Нёмана, тэўтоны не пакінулі ў спакоі і беларускае Паня-монне. Але яны баяліся заходзіць далёка ў глыб гэтага краю, па-куль ім пагражаў удар з Гародні, названай крыжакамі Гартэнам. Гарадзенскі замак быў важным стратэгічным пунктам, і рыцары намагаліся любой цаной захапіць яго. Хадзіць на непрыступны Гартэн лічылася справай гонару сярод тэўтонаў. У 1284 г. войскі крыжацкага магістра Конрада Цырнберга ўпершыню асадзілі Га-родню. Яны ўварваліся ў замак, пабілі ўсіх або забралі ў палон, спалілі ўмацаванні, спустошылі ваколіцы і з вялікай здабычай вяр-нуліся ў ордэнскія ўладанні. Наступнае нашэсце ў беларускае Па-нямонне адбылося праз 10 гадоў (1295 п). У 1296 г. двойчы хадзілі на Гарадзенскі замак тэўтоны на чале з Райбергам, які загінуў у час гэтага паходу, і Зуцвертам. Крыжацкія набегі на Гарадзенскую зям-лю рабіліся ўсё больш частымі і спусташальнымі. Чарговы раз рыцары пустошылі гэты край у 1305, 1306 (двойчы), 1311 (двой-чы), 1314, 1324, 1328 (двойчы)... 1402 гадах. Тэўтоны не раз спаль-валі і разбуралі горад, а жыхароў знішчалі ці бралі ў палон. Гарад-зенцы вялі мужную барацьбу з нямецкімі захопнікамі, адстойваю-чы кожны кавалак роднай зямлі. Ніводзін замак Беларусі не пры-цягваў тады такой увагі крыжакоў, як гарадзенская фартэцыя, што выконвала функцыю асноўнай базы для ваенных рэйдаў ВКЛ на захад. На працягу ўсяго XIV ст. яна сама заставалася аб'ектам пастаянных ордэнскіх экспедыцый. Прычым у адрозненне ад класі-чных крыжовых паходаў у " Святую зямлю" выправы ў Прусію і потым на Літву ў XIV ст. ужо не мелі выразна рэлігійнага характару.
За перыяд з канца XIII ст. - па 1410 г. крыжакі больш за 140 разоў урываліся на тэрыторыю сучасных Беларусі і Летувы. У сваю чаргу літвінскія палкі за няпоўныя 100 гадоў ажыццявілі каля 60 паходаў у адказ на крыжацкія набегі.
Сярод барацьбітоў з крыжакамі на особым рахунку быў Давыд Гарадзенскі. Першы жорсткі бой Давыда з крыжакамі адбыўся ў 1305 г., калі яны аблажылі Гародню. Сумесна з Гедымінам ён раз-граміў пад сценамі горада войскі каменданта Брандэнбурга камтура Конрада Ліхтэнхагена. У 1306 г. узначаліў паспяховую абарону Га-радзенскага замка, які асаджалі 6 тысяч лёгкіх коннікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў камтура Кенігсберга Эберхарда фон Вірненбурга. У 1314 г. Давыд разбіў крыжакоў каля Наваградка, калі яны аблажылі і спрабавалі ўзяць замак. У выніку ўдалага манёўру ён прымусіў добра ўзброеных рыцараў спыніць штурм горада і зняць яго аблогу, захапіў ваенны лагер праціўніка, знішчыў увесь варожы абоз, захапіў 1500 баявых коней і вайсковую амуніцыю.
Некалькі разоў біў Давыд ордэнцаў у 1318—1319 гг. на тэрыто-рыі Беларусі і за яе межамі, у тым ліку ў Прусіі. Вясной 1319 г. ён узначаліў паход гарадзенцаў у Прусію і разграміў правінцыю Во-генштоф. У 1322 г. Давыд дапамог у барацьбе з Лівонскім ордэнам Пскову, гораду, дзе некалі княжыў яго бацька і дзе ён нарадзіўся. У 1323 г. разбіў пад пскоўскімі сценамі дацкіх рыцараў і дайшоў да Рэвеля. У тым жа годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова крыжакоў, якія 18 дзён асаджалі горад, а потым разбіў іх ў бітве.У 1324 г. Давыд правёў удалы паход войск Вялікага княства Літоўскага на Мазовію. А ў 1326 годзе на чале атрада з 1200 коннікаў, у ліку якіх былі і палякі, здзейсніў рэйд на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры.
Напалоханыя Давыдавай смеласцю і яго шматлікімі перамогамі, рыцары шукалі магчымасць знішчыць праціўніка. Пры завяршэнні апошняга паходу яго знішчалі рукамі наёмніка. Забойцам быў ма-завецкі шляхціч Анджэй Гост. Па паданню Давыд Гарадзенскі па-хаваны каля Барысаглебскага манастыра ў Гародні. Смерць гэтага мужнага чалавека, вопытнага і таленавітага военачальніка была вялікай стратай для гарадзенцаў і ўсяго княства.
Хрысціянізацыя Літвы пасля Крэўскай уніі азначала, што знікла апошняя паганская краіна Усходняй Еўропы, якая магла пагражаць хрысціянам і з якой Тэўтонскі ордэн законна змагаўся. Для рыцар-
скай дзяржавы ў гэтай сітуацыі мелася некалькі выхадаў: 1) лічыць
сваю задачу выкананай і ліквідаваць Ордэн як дзяржаву; 2) змяніць
задачы Ордэна адпаведна з новымі абставінамі; 3) не браць хрысц-
іянізацыю Літвы пад увагу і гаварыць пра неабходнасць далейшай
барацьбы з паганымі. Крыжакі абралі трэці шлях - пачалі аспрэч-
ваць сапраўднасць хрышчэння Ягайлы і тым больш Літвы. Таму і ў
канцы XIV ст. Нямецкі ордэн разглядаў шырокія абшары ад Жа-
мойці да Гародні - Наваградка - Крэва - Ашмян у якасці зоны
сваіх ваенных аперацый. \
У летапісе гісторыі чалавецтва нямала змрочных старонак. Да іх адносіцца і мангола-татарскае нашэсце на краіны Азіі і Еўропы, калі ордамі Чынгісхана і яго наступнікаў цэлыя дзяржавы і народы, стаяўшыя на нязмерна болыш высокай ступені развіцця, былі сцёр-ты з твару зямлі. Гэта адкінула назад цывілізацыю значнай часткі Азіі і Еўропы.
У пачатку XIII ст. з мангольскіх стэпаў хлынулі на ўсход і захад дзікія, але арганізаваныя орды заваёўнікаў. Першы свой удар Чынгі-схан скіраваў на Азію. У кароткі тэрмін былі пастаўлены на калені народы Паўночнага Кітая, Цэнтральнай Азіі, Сібіры. У 1219 г. пад капытамі коней бязлітасных заваёўнікаў рассыпалася старажытная сярэднеазіяцкая дзяржава Харэзмшахаў. Сцёртыя з твару зямлі гара-ды Бухара, Самарканд, Ургенч, Мерв. У 1222—1223 гг. магутная армія прайшла праз Іран, Закаўказзе, трапіла ў Прычарнаморскія стэпы, разбіла плямёны полаўцаў і 31 мая 1223 г. упершыню сустрэ-лася з рускімі дружынамі. Вядомая бітва на рацэ Калцэ распачала цэлую эпоху ў жыцці ўсходнеславянскіх зямель. Сярод князёў, загі-нуўшых у той трагічнай бітве, летапіс называе і нясвіжскага князя Юрыя. У 1237 г. тумены хана Батыя падышлі да Разанскага княства, каб пакласці пачатак сумна вядомаму мангола-татарскаму ярму.
Беларусь засталася ў баку ад асноўнага напрамку руху ман- гола-татар. Але небяспека з іх боку працяглы час навісала над нашымі землямі. Вясной 1238 г. захопнікі пагражалі з усходу. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства спыніла іх прасоўванне на захад. Беспаспяховай была спроба узяць Смаленск і ў 1242 г.
Адзінае з усходнеславянскіх княстваў, якое не падпала пад ула-ду мангольскіх ханаў у XIII ст., было Полацкае.
Існуе думка, што да 1246 г. пагроза з боку татараў як для Чорнай Русі (Гарадзеншчыны), так і для Полацкай Русі была ўжо не такая ўжо небяспечная: Уладзіміра-Суздальская, Кіеўская і Галіцка-Валынская землі, аказаўшы супраціўленне нашэсцю, зрабілі немагчымым масіра-ванае наступленне ханаў на нашы землі. Калі адбылося першае ўвар-ванне татараў на тэрыторыю Беларусі, дакладна невядома.
I дагэтуль некаторыя гісторыкі спрачаюцца: былі ці не былі татары ў першай палове XIII ст. на Беларусі. Калі былі, то як далёка заходзілі? А калі не былі, то чаму? Апошнім часам усталя-валася думка, што іх флангавыя атрады прайшлі толькі на крайнім поўдні Беларусі, па мяжы, якую ўтварыла рэчышча Прыпяці. Праў-да, для нападу з поўдня ім перашкаджалі балоты Палесся. Усе ж з паўднёвага захаду ім удалося ўварвацца ў Беларусь і знішчыць шмат гарадоў, у тым ліку Бярэсце, Пінск, Слуцк, Мазыр.
У Іпац'еўскім летапісе ёсць ўскоснае сведчанне пра бітву з тата-рамі каля Брэста. Галіцкі князь Даніла ў 1240 г. не мог пад'ехаць да Брэста з-за смуроду «мноства забітых, у полі ляжачых». Падчас бітвы, верагодна, загінула многа мангола-татар, бо хрысціяне сваіх нябожчыкаў заўсёды хавалі.
Паводле летапісаў ВКЛ у 1249 г. ддбылася бітва з татарамі, якіх узначальваў хан Койдан, пад вёскай Крутагор'е; ён загінуў тут, і таму пайшла назва населенага пункта "Койданава" (сучасны Дзяр-жынск). На думку С.Ф. Цярохіна, у выніку вынішчальнага разгро-му арды хана Койдана Беларусь у адрозненне ад іншых усходнес-лавянскіх зямель, уключаных сілай татара-мангольскай зброі ў так званы Урускі ўлус Залатой Арды - магутнай феадальнай дзяржавы сцепнякоў, засталася вольнай. Ён сцвярджае, што менавіта пад Кру-тагор'ем захлынуўся далейшы рух татара-мангольскіх ордаў на за-хад, што выратавала шмат якія народы ад спусташальнай навалы. Аднак супярэчлівасць летапісных звестак даюць падставу шэрагу даследчыкаў лічыць гэту бітву малаверагоднай.
Першае дакументальна засведчанае ўтварэнне татараў у бела-рускае Панямонне адносіцца да 1258 г. Войска на чале з вопытным палкаводцам Бурундаем і пры падтрымцы галіцка-валынскага князя "взяша...всю землю Л и товскую и со мног им полоном и богат- ством и доша восвояс и ".
У легендарнай частцы "Хронікі літоўскай і жамойцкай" распавя-даецца факт, у якім, пры яго мажлівай рэальнасці, зблытаны дзею-чыя асобы. У 1284 г. рускія князі Святаслаў Кіеўскі, Леў Уладзімірскі і Дзмітрый Друцкі вырашылі выгнаць літоўскага князя Рынгальта, які правіў у Наваградку. Узяўшы сабе на дапамогу ад "заволжскага цара" некалькі тысяч татараў, яны рушылі ў Наваградскую зямлю, спусташаючы і спальваючы ўсё на сваім шляху. Рынгальт сустрэў іх на Нёмане каля Магільна (зараз пасёлак Нёман на тэрыторыі Уздзен-скага раёна Мінскай вобласці) і ў лютым баі, які працягваўся цэлы дзень, разбіў сваіх праціўнікаў. 3 вялікім трыумфам і багатаю здабы-чай вярнуўся ён у Наваградак "и был всем потом Ринголт стра- шен ", - завяршаецца летапіснае апавяданне пра гэтыя падзеі.
Набегі татарскіх туменаў на беларускія землі былі эпізадыч-нымі. Яны паўтараліся ў 1259, 1275, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. У 1274 і 1277 гг., адбыліся паходы аб'яднанага татарскага і паўднёва-рускага войска на Гарадзеншчыну. Але захапіць, накласці пастаян-ную даніну, устанавіць сваю ўладу і кіраванне праз выдачу мясцо-вым князям "ярлыкоў", як ім гэта ўдалося зрабіць у іншых рускіх землях, на Беларусі татары не змаглі.
Беларусь, за выключэннем яе крайніх паўднёвых раёнаў, не зве-дала мангола- татарскага пагрому і ярма. Гэта мела для яе важнае значэнне, пакуль яшчэ дастаткова не асэнсаванае навукай, і прад-вызначала далейшы ход гістарычнага развіцця Беларусі. У той час, як Усходняя Русь на 240 гадоў трапіла пад мангола-татарскае пана-ванне, а Паўднёвая Русь - ператворана ў бязлюдны стэп, Беларусь не зведала такога разбурэння вытворчых сіл, не былі знішчаны яе культурныя цэнтры-гарады. Апошняе вызначыла дамінуючае ста-новішча беларускай культуры і мовы ў ВКЛ.
3 усіх прыбалтыйскіх зямель толькі Літва не была захоплена крыжакамі. 3 усходнеславянскіх зямель мангола-татарам не ўдало-ся падпарадкаваць сабе толькі землі Беларусі. Гэта можна растлу-мачыць тым, што Літва і Беларусь на працягу XIII—XIV стст. аб'-ядналіся ў адной дзяржаве - Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.