Пісьмо-выя крыніцы сведчаць, што ў крывічоў-палачан, радзімічаў і Дры-гавічоў ужо ў VI—VIII стст. былі свае "княжанні", склаўшыяся на аснове этнічных супольнасцей. Гэта былі даволі ўстойлівыя этнаг-рафічныя аб'яднанні, якія ўтварыліся стыхійна. На думку Г.В.Шты-хава, яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а саюзы плямён, склаўшыяся протанароднасці ("народцы") і аднача-сова дзяржаўныя ўтварэнні ці прота - дзяржавы. "Княжанні" скла-даліся з валасцей-княстваў, былых радавых абшчын. У кожнай во-ласці-княстве меліся свае веча і свае князі з дружынамі. Заканадаў-чая ўлада ў воласці належала веча - народнаму сходу. Яно збірала-ся ў галоўным горадзе воласці. Веча выбірала князя і адмаўляла яму ў даверы, калі ён парушаў пастаўленыя ўмовы, абвяшчала вайну і заключала мір з суседзямі. На веча назначаліся "ўраднікі" на свабодныя пасады, прымаліся пастановы, рэгулюючыя гаспа-дарчыя і грамадска-прававыя адносіны ў межах воласці.Валасныя князі, як правіла, рэкрутаваліся з былых радавых ста-рэйшын. Яны ажыццяўлялі выканаўчую ўладу ў воласці. Разам з дружынаю яны абаранялі тэрыторыю воласці ад знешніх ворагаў, ахоўвалі гандлёвыя шляхі і купецкія караваны, якія праходзілі праз тэрыторыю воласці, ажыццяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд і расправу над сваімі супляменнікамі.Племянныя князі выбіраліся з ліку еаласных па праву старшын-ства, па маральных якасцях, ваенных здольнасцях. Акрамя прад-стаўнікоў мясцовай фармацыі мелі месца прызванні на княжацкі пасад і прышлых людзей. Яны вербаваліся з нармана-варажскіх элементаў, якія часта праходзілі праз беларускія землі з поўначы на поўдзень. Як вербаваўся ў князі прышлы элемент сведчыць летапІ-снае паданне аб прызванні ў Наўгародскую зямлю Рурыка з сям'ёю і скарбам. У некаторых жа мясцовасцях варагі бралі ўладу ў свае рукі і сілай зброі, прымушаючы падначаленае насельніцтва плаціць ім данІну. Прадэманструем гэтую акалічнасць на прыкладзе Полац-кай зямлі, якая аб'ядноўвала суседнія воласці-княствы і цэнтрам якой быў г. Полацк. Княжылі тут князі мясцовай дынастыі недзе з VI ст., аб чым сведчыць адна са скандынаўскіх сагаў. На жаль, нельга назваць іх імёны, таму што яны не ўпамінаюцца ў пісьмо-вых крыніцах. Першым, з вядомых па летапісе князёў, быў Рагва-лод, які княжыў у апошняй чвэрці X ст., а з'явіўся на Полаччыне, як гаворыць "Аповесць мінулых гадоў", дзякуючы прызванню на княжацкі пасад у Ноўгарадзе Рурыка. Уладкаваўшыся, Рурык пачаў раздаваць гарады мужам сваім, у тым ліку і Полацк. Але нельга адвяргаць і меркаванне аб тым, што Рагвалод быў патомкам мясцо-вай княжацкай дынастыі. Тое ж самае можна сказаць і адносна першага летапіснага князя дрыгавічоў - Тура, радзімічаў - Радзіма.ПолацкІЯ крьтвічы плацілі даніну варагам. У 862 г. крывічы ра-зам э Другімі плямснамі прагналі варагаў за мора, адкуль яны прыйшлі. Аднак потым, як паведамляе летапіс, чудзь, наўгародскія славяне і крывічы) заклікалі да сябе варажскіх князёў. У час паходу князя Алсгл (907 г) і Ігара (944 г.) супраць грэкаў прымалі ўдзел і крывічы. А ў канцы X ст. на аснове племяннога княжання крывічоў склалася буйное Полацкае княства - самастойная дзяржава на тэ-рыторыі паўночнай Беларусі.Галоўным заняткам усходніх славян было земляробства. Асноў-нымі прыладамі для апрацоўкі зямлі былі саха і рала. Жалезныя нарогі для рала, знойдзеныя на паселішчы каля Хатомеля, адносяц-ца да VII—VIII стст. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саха, з дапамогай якой верхні пласт зямлІ ўзрыхляўся, але не пера-варочвауся, як плугам.
Ацэньваючы ролю сельскай гаспадаркі ў жыцці продкаў белару-саў, можна гаварыць аб поспехах раёнаў лясной паласы ў развіццІ папаранага земляробства, аб дасягненнях у асваенні двухпольнай і трохпольнай яго сістэм. Падсека паступова выцяснялася, але па-колькі стараворныя глебы былі мала ўрадлівымі і патрабавалі ўгна-ення, яна яшчэ доўгі час была неабходнай сістэмай земляробства.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі ў той час на тэры-торыі Беларусі былі жыта, проса, пшаніца, ячмень, лён. Усходнім славянам былі вядомы таксама бабы, гарох, сачавіца і асабліва рэпа. Важную ролю ў гаспадарцы земляроба займала жывёлагадоў-ля. Усходнія славяне разводзілі буйную І дробную рагатую жывёлу, свіней, а таксама коней. Распаўсюджаны былі лясныя і рачныя промыслы. Палявалі на лася, зубра, бабра, ваўка, дзіка, зайца, мяд-зведзя, на розных птушак. Мела значэнне лясное пчалярства. Пра-дукт бортніцтва — воск побач з футрай і мёдам складаў вельмІ істотную частку вывазу пры гандлі з іншымІ краінамі.
У весцы існавалі свае рамеснікі, якія забяспечвалі патрэбнасці сельскага насельніцтва ў некаторых вырабах. Занятак рамяством для вясковых майстроў меў падсобнае значэнне. Сяляне самі шылі адзенне і абутак, рабілі прадметы побыту, посуд, будавалі жыллё.
Рэлігіяй славян было язычніцтва з сістэмай мнагабожжа. Яны абогатваралі навакольную прыроду - сонца і месяц, камяні і горы, рэкі і азёры, дрэвы і розныя расліны. Іх "духам" прыносілі ахвяры. Паступова складалася ўяўленне аб бажаствах, якія ўвасаблялі са-бой стыхійныя з'явы прыроды. Богі ўяўляліся ў выглядзе людзей. Сварог - бог неба, Ярыла, Дажбог, Велес - сонечныя бажаствы, Пярун - бог грому і маланкі.Старажытныя светапогляды праяўляліся ў святкаванні Дзядоў, Радаўніцы. Абрадамі каляндарнага цыкла было гуканне вясны, па-хаванне "стралы" (зброі Пяруна), Купалле, Каляды. У купальскую ноч (7 ліпеня) на берагах рэк шугала полымя вогнішчаў, хлопцы і дзяўчаты вадзілі вакол іх карагоды, скакалі, спявалі абрадавыя песні. На досвітку дзяўчаты кідалі ў ваду вянкі. У магічных уяў-леннях старажытных людзей знаходзяцца вытокі валачобных пе-сень, своеасаблівай каляндарнай паэзіі.Паводле язычніцкіх вераванняў агонь быў свяшчэннай ачыш-чальнай сілай. Яму аддавалі цела памёршага разам з рэчамі, якімі ён раней карыстаўся. Лічылася, што ўпрыгажэнні, прылады працы, зброя спатрэбяцца нябожчыку ў замагільным жыцці. Памёршага любога ўзросту па традыцыі адносілі да ліку "дзядоў", продкаў. Насельніцтва, асабліва ў вёсцы, у ХІ-ХШ стст. працягвала хаваць нябожчыкаў пад курганамі, але ў хуткім часе пасля прыняцця хрыс-ціянства з канца X ст. іх больш не спальвалі.Язычніцкімі кудьтавымі збудаваннямі былі капішчы (свяціліш-чы), дзе адбываліся старажытныя.абрады. Паводле падання каля Полацка на беразе Валовага возера знаходзілася капішча Пяруна. Рэшткі свяцілішча сельскай абшчыны X ст. адкрыты каля в.Хода-савічы Рагачоўскага раёна. Тут стаяў драўляны ідал, вакол якога ў час святкаванняў распальваліся вогнішчы.
Фарміраванне племянных "княжанняў" ва ўсходніх славян пра-ходзіла адначасова з працэсам утварэння дзяржавы з цэнтрам у г. Кіеве. Яно было выклікана тым, што славянскія плямёны пасялІліся побач з ваяўнічымі суседзямі - варагамі і хазарамі, якія прымусілі іх плаціць дань. Каб супрацьстаяць агрэсіўным памкненням суседзяў, яны вымушаны былі аб'ядноўвацца. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку IX ст. існавалі два саюзы ўсходнеславянскіх плямён: паўноч-ны - з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы - з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву - Кіеўскую Русь. Калі ж і пры якіх абставінах беларускія землі ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі? Адказаць на гэтае пытаннё складана, бо пісьмовых сведчанняў аб гэтым вельмі мала. Полацкая зямля, як вынікае з "Аповесці мінулых гадоў", была далучана да ўладанняў наўга-родскіх князёў яшчэ да аб'яднання паўночных усходнеславянскіх зямель з паўднёвымі. Магчыма ў гэты ж час да наўгародскіх ула-данняў былІ далучаны землі дрыгавічоў. На гэта ўказвае С.Салаўёў, аналізуючы Іакімаўскі летапіс. Там ёсць указанне на тое, што дры-гавічы разам з крывічамі ўдзельнічалі ў "прызванні" нарманскіх князёў у Ноўгарадзе. Аднак у 867 г. кіеўскія князі Аскольд і Дзір ажыццявілі паход у землі палачан і далучылі іх да сваіх уладанняў. У Ніканаўскім летапісе аб гэтым гаворыцца: "Ваявалі Аскольд і Дзір палачанаў і многа зла натварылі". Напэўна разам з Полацкай зямлёй да Кіева былі далучаны і землі дрыгавічоў, бо яны ляжалі на шляху ад Кіева на Полацк.
Праўда, Аскольд і Дзір прасядзелі ў Кіеве нядоўга. У 882 г, як сведчаць летапісы, сваяк наўгародскага князя Рурыка Алег (879-912 г.) пайшоў з вялікім войскам на Кіеў і заняў яго. Аскольд і Дзір былі забіты. Зрабіўшы Кіеў сваёй сталіцай, Алег пачаў канцэнтра-ваць вакол яго ўсе ўсходнеславянскія племянныя "княжанні". У ліку падданых кіеўскаму князю часоў Алега Іпац'еўскі летапіс на-зывае і крывічоў. Аб падпарадкаванні Кіеву непасрэдна Полацкай зямлі і зямель дрыгавічоў прамых звестак у летапісах няма, але гэтыя землі ўпамінаюцца там у сувязі з паходамі Алега на Візан-тыю ў 907-911 гг. Праўда, як лічаць многія даследчыкі, яны былі не ў падпарадкаванні Кіева, а яго саюзнікамі.Пры Алегу ў склад Русі былі ўключаны і землі радзімічаў. У 885 г. ён ажыццявіў паход у зямлю радзімічаў і прымусіў іх плаціць дань кіеўскім князям.Пазней другіх у склад Кіеўскай Русі ўвайшлі землі Панямоння і Берасцейскага Пабужжа. Вядома, што каля 980 г. заходняя граніца Кіеўскай Русі праходзіла па лініІ Ізборск - Ізяслаў (Заслаўль) - Пінск.
Першыя звесткі аб ваенных паходах кіеўскіх князёў на яцвягаў адносяцца да 983 г. На рубяжы Х-ХІ стст. пачынаецца інтэнсіўная славянізацыя яцвяжскага краю. Яна прадаўжалася і ў ХІІ-ХІП стст. На асвоеных у гэты час славянамі яцвяжскіх землях пачалі буда-вацца апорныя пункты кіеўскіх князёў - гарады. Ужо ў першай палове XI ст. былі заснаваны Бярэсце (сучасны Брэст), Гародня (сучаснае Гродна), Ваўкавыск, Навагрудак, Драгічын, Турыйск, Слонім і інш. У канцы XI - пачатку XII ст. усё Брэсцкае Пабужжа і Панямонне становяцца састаўной часткай Кіеўскай Русі.






