Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да вывучэння гісторыі.




У савецкі перыяд у гісторыі Беларусі існаваў так званы фармацыйны падыход, у аснове якога знаходзіўся падзел грамадства на классы і згодна з якім вядучая роля ў гістарычным працэсе адводзілася вытворчым сілам і вытворчым адносінам. У многіх краінах свету прыярытэт аддаецца цывілізацыйнаму падыходу і цыклічнасці гістрычнага працэсу.

Любое развіццё ў прыродзе ці грамадстве – цыклічнае, заканамерна-нераўнамернае, яно прыходзіць праз пэўныя фазы. Так адбываецца з чалавекам, раслінным і цывельным светам. У Старажытнай Грэцыі, адкульпайшло паняцце цыклаў, іх разумелі як кругаварот, рух па замкнутаму кругу, перыядычнае вяртанне да зыходнага пунта. Затым укаарнілася разуменне цыкла як спіралі, паўтарэння падобных, але не аднолькавых фаз у паступальным руху, такога хвалепадобна-прагрэсіўнага развіцця.

Гістарычныя цыклы характарызуюць паўтаральнасць, рытмічнасць гістарычнага працэсу ў цэлым, розных кантынентаў, краін, этнасаў, рэгіёнаў у прыватнасці.

 У сучаснай навуцы існуюць розныя падыходы да разгляду і вывучэння гістарычнага працэсу:

· Культуралагічны.

· фармацыйны

· цывілізацыйны.(Гл.:Основы філософіі. – М., 1997. – С.217.)

    Культуралагічны падыход разглядае гістарычны працэс як змену культуры, сацыяльных адносін і 2совокупносці2 асоб у іх узаемадзейнасці. Прадстаўнікамі такога падыхода з'яўляюцца П.Сарокін, О.Шпенглер, Н.Данілеўскі.

    Фармацыйны падыход займаў пануючае месца ў савецкай гістарыяграфіі. К. Маркс распрацаваў перыядызацыю гісторыі чалавецтва на аснове змены спосабаў вытворчасці і грамадска-эканамічных фармацый. Вызначальнай прыкметай пры характырыстыцы грамадска-эканамічнай фармацыі з'яўляецца матэрыяльны спосаб вытворчасці, які разглядаецца ў дыялектычным адзінстве прадукцыйных сіл і вытворчых адносін. Аднак, існаваўшая працяглы час мадэль фармацыйнага працэса аказалася несумяшчальнай з гісторыяй ўсіх рэгіёнаў свету. Яшчэ К.Маркс увёў паняцце азіяцкага спосабу вытворчавсці, але ў марксісцскай навуцэ пнанаваі фармацыйны падыход, калі ўлічваліся толькі сацыяльна-эканамічныя ўмовы развіцця грамадства. Імкненне адыйсці ад яго недахопаў прывяло да ўзнікнення цывілізацыйнага падыхода.  

    У сучаснай гістарычнай навуцы пануючым з’яўляецца цывілізацыйны падыход. Цывілізацыя лічыцца галоўнай умоўнай адзінкай гісторыі.

Станоўчы бок цывілізацыйнага падыхода заключаецца ў тым, што ён ўключае чалавека як галоўную каштоўнасць у грамадскія навукі, дазваляе ўлічваць ўсе формы жыццядзейнасці грамадства (матэрыяльныя, духоўныя, культурныя, рэлігійныя і інш.).

 Аднак, сярод навукоўцаў існуюць розныя падыходы да цывілізацыі. Яна сёння разглядаецца ў 3-х аспектах:

· Цывілізацыя = культура

· Цывілізацыя=культура (Шпенглер казаў, што цывілізацыя – упадак і дэградацыя культуры.)

· Цывілізацыя разглядаецца як гістарычная ступень развіцця чалавецтва (Прыкладам гэтаму можа з'яўляцца вывад зроблены К.Марксам на падставе работ Моргана.)

Сёння навукоўцы працуюць над праблемай суадносін фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаі у вывучэнні грамадства. Д.г.н. Ул.Сідарцоў супастаўляючы цывілізацыйны і фармацыйны падыходы ў гістарыяграфіі робіць выснову аб тым, што цывілізацыйны падыход дапускае разгляд штодзённага жыцця людзей, а не толькі «дзеянні герояў». Яму ўласціва разуменне грамадства як цэласнай сістэмы. Гістарычны працэс разглядаецца як з пункту гледжання ўплыву матэрыяльных акалічнасцяў на штодзённае жыццё людзей, уключаючы экалагічныя, эканамічныя і сацыяныя, так і ў аспекце ўнутранай матывацыі паводзін людзей, вызначанай арганізацыі іх усведамлення. У цывілізвцыйнай канцэпцыі спалучаюцца аб'ектыўна-структурныя і антрапалагічныя накірункі сацыяльнай гісторыі, якія звязаны паміж сабой прынцыпам дадатковасці. У цэнтры ўвагі цывілізацыйнага падыходу знаходзіцца чалавек. А дэтэрмінатарам гістарычнага працэсу выступае не адзін, а множасць яго элементаў.

  Такім чынам, пры характарыстыцы цывілізацыі за аснову бярэцца цэласнасць матэрыяльнай і духоўнай культуры ў пэўных культурна-гістарычных супольнасцях, кожная якіх развіваецца па ўласцівых ёй законах і робіць свой уклад у сацыяльны прагрэс. У ходзе гісторыі адбывалася прагрэсіўнае, паступальнае развіццё грамадства ад ніжэйшых ступеней развіцця да вышэйшых. Важнейшай прыкметай гэтага працэсу з’яўляецца рост прадукцыйнасці працы, які быў вынікам паступовага паляпшэння і ўдасканалення апылад працы, ведаў і навыкаў чалавецтва.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2018-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 489 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Люди избавились бы от половины своих неприятностей, если бы договорились о значении слов. © Рене Декарт
==> читать все изречения...

2444 - | 2243 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.007 с.