3 канца 3-га тысячагоддзя да н. э. І да 4—5 ст. нашай эры этнічны склад насельніцтва Беларусі значна змяніўся. У гэты час на ўсёй тэрыторыі Беларусі рассяліліся індаеўрапейцы, якія асіміля- валі папярэдняе насельніцтва. Большую частку тэрыторыі Бела-русі, асабліва паўночнай і цэнтральнай, у эпоху ранняга металу займала ўжо Індаеўрапейскае насельніцтва балцкай галіны (продкі сучасных літоўцаў і латышоў) і толькі ў асобных месцах паўднёвага захаду - славянскай.
У глыбокай старажытнасці індаеўрапейцы прыйшлі з Цэнтраль-най Азіі і рассяліліся на Балканскім паўвостраве, Малой Азіі, у заходнім і паўночна-заходнім Прычарнамор'і. На рубяжы 3 і 2 ты-сячагоддзяў да н.эры ў сувязі з развіццём жывёлагадоўлі (пастаян-ным павелічэннем пагалоўя жывёлы, для чаго патрабаваліся новыя выпасы), ростам насельніцтва і магчыма, нават, дэмаграфічным выбухам яны пачалі пакідаць сваю новую радзіму і засяляць вялі-кія прасторы Цэнтральнай, Усходняй Еўропьз ад Рэйна да Волгі. Гэтае вялікае перасяленне народаў паклала пачатак утварэнню многіх еўрапейскіх і азіяцкіх народаў: галаў, грэкаў, кельтаў, гер-манцаў, балтаў, славян, іранцаў і іншых. Кожны з іх пасля сфармі-раваў сваю мову і культуру.
Ёсць меркаванне, што балты - гэта адгалінаванне этнічнай су-польнасці галаў. Яны знаходзіліся на больш высокім узроўні сацы-яльна-эканамічнага развіцця, чым іх папярэднікі, і прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю і земляробства. Змяшаўшыся з мясцовым даіндаеўрапейскім насельніцтвам, асноўная маса якога засталася на ранейшым месцы, яны паступова асімІлявалі яго, на-вязалі сваю мову і культуру.
Пасяленне балтаў на тэрыторыі Беларусі супала з векам металу. Першымі ў гІсторыі чалавецтва металамі, якія сталі асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы, былі медзь і бронзаі Спачатку яны выплаўляліся ў краінах Блізкага Усходу і ў тых раёнах Еўропы і Азіі, дзе былі залежы меднай, алавянаЙ і цынкавай руд. На тэры-торыі краін СНД медзь і бронза ў 3 і 2 тысячагоддзях да н. э. выплаўляліся ў Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Урале, у Сібіры і Закаўказзі. Адтуль яны пападалі ў суседнія і больш аддаленыя раёны, дзе не было неабходных запасаў сыравіны. Прылады працы і ўпрыгажэнні з медзі і бронзы сустракаюцца і на тэрыторыі Бела-русі. Яны адносяцца да 2 тысячагоддзя да н. эры.
У VII ст. да н.эры насельніцтва Беларусі навучылася выплаў-ляць жалеза. Выплаўлялі яго з бурага жалезняку (руд расліннага паходжання) сырадутным спосабам у невялікіх гліняных печах-домніцах, якія мелі паўшарападобную форму. Рабілася гэта так. Праз адтуліны ўверсе печы засыпаўся гарачы вугаль, а на яго пас-лойна высушаная і раздробленая руда і драўляны вугаль. Пры дапа-мозе мяхоў у печ нагняталася паветра. Дасягалася тэмпература да 900° і больш. Выгатаўленае жалеза сцякала на дно печы, утвараючы наздраватую масу - "крыцу". Крыца мела прымесь шлаку. Каб пазбавіцца ад яго, крыцу дадаткова прагравалі ў горне і кавалі. У выніку атрымліваўся кавалак чыстага жалеза (балванка), з якога выраблялі прылады працы. Сляды здабычы і апрацоўкі жалеза ў выглядзе шлакаў, крыц, рэшткаў дамніц сустракаюцца амаль на кожным старажытным паселішчы.
Па меры асваення металаў, асабліва жалеза, земляробства пасту-пова ператваралася ў галоўны занятак плямён, якія насялялі тэры-торыю Беларусі. Па спосабу падрыхтоўкі ўчастка да сяўбы сістэма земляробства атрымала назву лядавай. На ўчастку, выбраным для сяўбы, лес высякаўся і спальваўся. Верхні слой глебы станавіўся больш рыхлы, а попел угнойваў глебу. Затым сеялі зерне і загорт-валі яго "сукаваткай" - драўлянай бараной. Першыя гады на такіх участках ураджаі былі добрыя. Але глеба паступова вышчалочва-лася і апустошвалася. Участак пакідалі і пераходзілі на другі, папя-рэдне падрыхтаваны такім жа спосабам.
Асноўнымі культурамі былі проса, пшаніца, гарох, палявыя (конскія) бабы, віка. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі. Яны яшчэ не мелі насечкі на лязе, былі меншых памерау ад сучасных і мелі невялікую выгнутасць. Зерне расціралі на каменных зер-нецёрках.
На поўдні Беларусі параўнальна рана пачалі карыстацца пер-шымі ворнымІ прыладамі тыпу драўлянага рала. Гэтаму, напэўна, садзейнічаў уплыў паўднёвых плямён, у першую чаргу скіфаў.
Развіццё земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёла-гадоўлі. Выяўленыя рэшткі касцей сведчаць, што нашы далёкія продкі разводзілі перш за ўсё буйную рагатую жывёлу. Свінні, коні і дробная рагатая жывёла адыгрывалі другарадную ролю.
3 развіццём лядавага земляробства і жывёлагадоўлі паляванне і збіральніцтва, як галіны гаспадарчай дзейнасці, паступова страч-валі сваё значэнне і ператвараліся ў пабочныя.
Выраб жалезных прылад садзейнічаў развіццю хатняга рамя-ства. 3 дрэва рабілі дрэўкі коп'яў, дроцікаў, стрэлы, чаранкі нажоў, сярпоў, шылаў, верацёны, міскІ, лыжкі і рэчы хатняга ўжытку.
3 дапамогай жалезных сякер і цёслаў узводзіліся складаныя (у параўнанні з легкімІ пабудовамі эпохІ неаліту і бронзы) жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Першапачаткова ўзводзіліся бярвенчатыя пабудовы слупавай канструкцыі, а з цягам часу - і пабудовы зруб-нага тыпу.
Пастаяннымі відамі вытворчасці плямён, якія насялялі тэрыто-рыю Беларусі ў 2 і 1 тысячагоддзях да н.эры, былі прадзенне, ткацтва, пашыў адзення, пляценне, выраб глінянага посуду. Посуд вырабляўся ўручную шляхам стужкава-калыдавога або стужкава-спіральнага налеплівання. Ганчарнага кола насельніцтва яшчэ не ведала.
Агульны ўзровень прадукцыйных сіл, натуральны характар гас-падаркі, у аснове якой было лядавае земляробства, раз'яднанасць і замкнутасць паселішчаў дазваляюць меркаваць, што ўсе плямёны, якія засялялі тэрыторыю Беларусі ў першым тысячагоддзі да н.эры і першай палове першага тысячагоддзя н. эры, жылі ўжо ва ўмовах патрыярхату. Лсноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая патры-ярхальная сям'я. Яна складалася прыблізна з 50-80 чалавек. Не-калькі такіх сем'яў складалі род. Кожны род займаў пэўную тэры-торыю, меў свас палі, вадаёмы, паляўнічыя ўгодцзі і выпасы для жывёлы. Некалькі родаў утваралі племя, а некалькі плямён – саюз плямён. Трывалыя саюзы плямён узнІкалІ толькІ тады, калі гэта дыктавалася меркаваннямі ваеннага характару.