Гісторыя Беларусі з’яўляецца часткай сусветнай гістарычнай навукі. Дапісьмовая гісторыя Беларусі існуе некалькі тысячагоддзяў, пісьмовая налічвае каля двух тысячагоддзяў. Лёс яе быў вельмі складаным, пэўны час у ёй панавалі вялікапольская і вялікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі сам факт існавання беларускага этнасу і лічылі яго адпаведна галіной польскага ці рускага этнасу. Станаўленне беларускай гістарычнай школы звязана з фарміраваннем беларускай нацыі і развіццём нацыянальнага руху.
Курс “ Гісторыі Беларусі” ахоплівае гісторыю беларускага народа ад старажытных часоў да нашых дзён. Ён адлюстроівае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю сучаснай Беларусі.
шлях, якім прайшлі папярэднія пакаленні. Гэта неабходна не толькі каб адчуваць сувяць часоў, але і каб выкарыстоваўваць гістарычны вопыт: не паўтараць памылак, а браць з мінулага ўрокі, неабходныя для вырашэння сённяшніх задач. ВА ўсім свеце наглядаецца ўстойлівая цікавасць максімальна захаваць, зберагчы сведчанне розных эпох–археалагічныя матэрыялы, пісьмовыя і іншыя крыніцы, каб мець дакументальную аснову для аднаўлення ў памяці гістарычных падзей. Асабліва актуальна гэта задача для нацый і народаў, якія маюць багатую гістарычную спадчыну, але па тых ці іншых прычынах дрэнна ведаюць яе. У такім становішчы апынуўся і беларускі народ. Яго гістарычная спадчына надзвычай багатая і разнастайная. Аднак у апашнія стагоддзі з яе зместу вельмі шмат страчана. Спробы аднаўлення сваіх бясцэнных рэліквій змяняліся новымі перыядамі гістарычнага забыцця і свядома. На дзяржаўным узроўні насаджаемага бяспамяцтва.
Таму стварэннне на мяжы ХХ і ХХІ стст, а тым больш 2-га і 3-га тысячагоддзяў адпаведных гістарычных прац у якіх максімальна поўнае, аб’ектыўнае, непалітызаванае даследаванне мінулага беларускага народа з яго павучальным стваральным вопытам, а таксама цяжкімі выпрабаваннямі, вялікімі людскімі стратамі, знішчэннем матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, а затым іх аднаўленнем і далейшым развіццём–усё гэта дапаможа ўзнаўленню гістарычнай памяці сучаснага і будучых пакаленняў, паспрыяе аўтарытэту беларускага народа сярод сваіх суседзяў, а таксама ў Еўропе і свеце.
Падрыхтоўка абагульняючых прац па гісторыі Беларусі велася практычна на працягу ўсяго ХХ ст. Найбольш ранннія з іх грунтаваліся на тых напрацоўках, што былі зроблены папярэднікамі. У першую чаргу гэта тое, што напісалі гісторыкі-выкладчыкі Віленскага універсітэта, а таксама іншыя даследчыкі мінулага беларускага народа, у тым ліку расійскія і польскія.
Работа па стварэнню непесрэдна абагульняючых прац у пачатку ХХ ст. была распачата В.Ластоўскім. У 1910 г. ён выдаў “Кароткую гісторыю Беларусі” у Вільні.
Дадзенную працу прадоўжыў У.М.Ігнатоўскі, які на працягу 1919–1926 гг. зрабіў чатыры выданні “Кароткага нарыса гісторыі Беларусі”. У аснову яе быў пакладзены прынцып дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі. Яшчэ больш падрабязным даследаваннем, выкананым на аснове нацыянальна-дзяржаўнага падыходу з’явілася “Гісторыя Беларусі” М.Доўнар-Запольскага. Напісана яна была ў сярэдзіне 20-х гадоў, аднак надрукавана ўпершыню толькі ў 1994 г
У сярэдзіне 30-х гадоў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР былі зроблены некаторыя захады да пачатку падрыхтоўкі новай абагульняючай працы па гісторыі Беларусі, але ў складаных грамадска-палітычных абставінах гэтага не ўдалося зрабіць. Толькі ў 1954 г. пабачыў свет першы том“Истории Белорусской ССР”. У 1955 г. ён выйшаў на беларускай мове, у 1958 г. быў выдадзены другі том выдання. Аднак праца працягвалася, і ў 1961 г. было ажыццёўлена другое, дапоўненнае выданне “Истории Белорусской ССР” у двух тамах. У ім на значным для таго часу фактычным матэрыяле зроблена сістэматызаванае выкладанне гісторыі беларусі са старажытных часоў. Адак, усе вывады і ацэнкі ў гэтым выданні поўнасцю адпаведалі афіцыйна-партыйным ацэнкам таго часу. “Истории Белорусской ССР”
На прцягу 1972–1975 гг. была выдадзена пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР”, дзе першыя два тамы раскрывалі дасавецкі перыяд беларускай гісторыі, а тра тамы шірока асвятлялі 50 гадоў савецкай гісторыі. Ацэнкі гітарычных падзей адпавядалі афмцыйным устаноўкам: па дасавецкай гісторыі адмаўлялася самабытнасць у развіцці беларускага народа, для савецкага перыяда быдл характэрным надзвычай шырокае адлюстраванне станоўчага вопыту і вельмі скупа пададзены ці зусім адсутнічаюць метады ўсталявання новага жыцця, цяжкасці ў яго пабудове.
У дадзенных працах-двухтомнай і пяцітомнай “Гісторыях Беларускай ССР” поўнасцю было праігнаравана тое, што было зроблено іх папярэднікамі з-за таго, што працы гэтыя былі забаронены, а прозвішчы аўтараў выкрэслены з навуковага і грамадскага ўжытку.
ТОлькі з канца80-х–пачатку 90-х гадоў у сувязі з вялікімі грамадска-палітычнымі зменамі, што адбыліся ў свеце, і ўзнікненнем самастойнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь стварыліся пэўныя ўмовы для напісання новых абагульняючых прац па гісторыі Беларусі ў якіх адсутнічаў б моцны ідэалагічны ціск. Такім даследаваннем з’явіліся “Нарысы гісторыі Беларусі”(1994, 1995). Пры гэтым аўтары зыходзілі з факта шматвяковага існавання беларускага этнасу. У дадзеннай працы упершыню адлюстраваны некаторыя маладаследаванныя старонкі беларускай гісторыі (падзеі сярэдзіны ХУІІ ст, жыццё беларускай дыяпара і г.д.)
Гісторыя Беларусі ў якасці самастойнай дысцыпліны ў вышэйшыя навучальныя ўстановы была ўведзена на пачатку 90-х гг. Яе запатрабаваннасць абумоўлена працэсамі дэмакратызацыі ў грамадстве, развіцця незалежнай і сувярэннай Рэспублікі Беларусь.
Для Беларусі у сённяшніх умовах, калі адбываецца станаўленне беларускай дзяржаўнасці, асаблівае значэнне мае фарміраванне нацыянальна свядомай асобы. Гэта немагчыма вырашыць без сістэма нацыянальнай адукацыі, у якой значную ролю адыгрывае гістарычная адукацыя, якая прызначана унесці ўклад у фарміраванне сацыяльна актыўнай, гарманічнай і творчай асобы, якая павінна садзейнічаць захаванню і развіццю культуры, звычаяў, нормаў маралі і права свайго і іншых народаў, можа аналізаваць з’явы грамадскага жыцця.
Прадметам гісторыі Беларусі з’яўляюцца заканамернасці развіцця беларускага этнасу, розных бакоў яго жыццядзейнасці, узаемасувязі з іншымі народамі і краінамі. Пры гэтым гісторыя Беларусі даследуе не ўсе заканамернасці, а найбольш актуальныя.
Праблемы дэталёвага аналізу дзяржаўнасці і права разглядаюцца ў курсе гісторыі дзяржавы і права Беларусі, эканамічныя праблемы – у курсе “Эканмічная гісторыя Беларусі” і г.д.
У сувязі з гэтым гісторыя Беларусі прадуглежвае веданне:
гісторыі Айчыны са старажытных часоў да нашых дзён на фоне сусветнай гісторыі, і асабліва гісторыі суседніх дзяржаў – Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, і складанасцей дзяржаўнага будаўніцтва ва ўмовах геапалітычнаых памкненняў суседзяў у розныя перыяды гісторыі;
заканамернасцей грамадскага развіцця, глабальнай іх універсальнасці для ўсіх краін і асаблівасцей для кожнай, рэалізацыі логікі сусветнай гісторыі і яе ўзаемаадносін з рэальнай гісторыяй, адзінства і разнастайнасці гістарычнага працэсу, узаемаабумоўленнасці і ўзаемазалежнасці свету;
магчымасцей рознаварыянтнага развіцця Айчыны ў пераломныя перыяды гістарычнага развіцця з улікам геапалітычнага становішча, намераў суседніх дзяржаў, унутранных спраў, асаблівасцей развіцця асноўных сацыяльных слаёў грамадства.
Гісторыя Беларусі, як і іншыя навукі, для больш аб’ектыўнааг і поўнага вывучэння свайго прадмету выкарыстоўвае метадалогію – сукупнасць найбольш агульных прынцыпаў, спосабаў навуковага пазнання.
У сучаснай гістарычнай навуцы выкарыстоўваюцца наступныя прынцыпы навуковага даследвання:
· Аб'ектыўнасці, які дазвалае разглядаць гісторыю з пункту гледжання аб'ектыўных заканамернасцяў;
· Гістарызма, які патрабуе, каб кожная з'ява, падзея разглядаліся ў сувязі з іншымі, з улікам гістарычнага вопыта(дзе? калі? чаму? гэтая з'ява ўзнікла).Прынцып гістарызму гэта погляд на быццё, чалавечае грамадства і культуру як на працэсы, што змяняюцца ў часе і прасторы, маюць набор пэўных прыкмет, спецыфічных для кожнай гістарычнай эпохі, рэгіёна ці этнічнай супольнасці.
· Сацыяльнага падыхода – гэта сучаснае разуменне прынцыпа партыйнасці. Сацыяльны падыход улічвае сацыяльныя і класавыя інтарэсы ў эканоміцы і палітыцы, міжкласавыя і пазакласавыя супярэчнасці.
Прынцып – катэгорыя лагічная, якая існуе не ў прыродзе, а ў свядомасці людзей.
Метад- гэта вывучэнне гістарычных заканамернасцяў праз іх канкрэтныя праявы – гістарычныя факты, і на падставе гэтага атрыманне новых ведаў.