Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі




На тэрыторыю Еўропы першыя людзі праніклі каля 600 тыс. гадоў таму назад. На тэрыторыі Беларусі яны з'явіліся значна паз-ней, дзесьцІ каля 100 тыс. гадоў да н.эры. Гэта здарылася таму, што ў старажытнасці яе тэрыторыя была пакрыта ледникамі. Вядомы тры буйныя і некалькі меншых па маштабу і часу працягласці абледзяненняў. Першым было бярэзІнскае, ці, як яго яшчэ называ-юць геолагі, окскае абледзяненне. Яно цягнулася каля 150 тыс. гадоў і ахоплівала храналагічныя рамкі 500—350 тыс. гадоў да н. эры. У гэты час ляднік пакрываў тэрыторыю Беларусі да лініі Пінск -Мазыр - Рэчыца - Гомель. На поўдзень ад гэтай лініі размяшчаліся тундра і лесатундра.

Прыкладна за 350 тыс. гадоў да н.э. ляднік пачаў таяць і наступ-іла міжледнікоуе. Яно цягнулася каля 50 тыс. гадоў. Тэрыторыя Беларусі ў гэты час пакрылася лясамі, пераважна хвойна-шыракал-істымі з прымешкай ліпы, вяза, дуба, ляшчыны. У іх вадзіліся розныя віды сланоў, маманты, насарогі, высакародныя і гіганцкія алені і іншыя жывёліны, якія прыстасаваліся да халоднага клімату. Ужо ў гэты час з'явіліся ўмовы для жыцця людзей. Але пакуль што слядоў першабытнага чалавека таго часу на тэрыторыі Беларусі не знойдчеші.

Другое абледяненне геолагі называюць дняпроўскім. Яно пра-цягвалася каля 190 тыс. гадоў і ахоплівала храналагічныя рамкі ў 300-100) тыс. Гадоў да н. эры. У час гэтага абледзянення ляднік то адступаў на поў нач, то зноў наступаў. Затым настала яшчэ адно міжледнікоўе. У гэты час клімат на тэрыторыі Беларусі устанавіўся прыкладна такі, які мы маем у сучасны момант. Да гэтага часу адносіцца і з'яўленне першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі, аб чым сведчаць знаходкі мусцьерскіх стаянак ля вёскі АбідавІчы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці і каля вёскі Клеявічы Кас-цюковіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Але праз некаторы час наступіла новае абледзяненне - валдайс-кае, якое цягнулася 7 тыс. гадоў. Яно ахоплівала храналагічныя рамкі 90—83 тыс. гадоў да н. эры. У гэты час ляднік займаў тэрыто-рыю цяперашнІх Віцебскай, паўночную частку Мінскай і паўночны захад Гродзенскай абласцей. Хаця пасля зноў наступіла пацяплен-не, але ляднік яшчэ не раз напамінаў аб сабе. Поўнасцю ледніковы перыяд у Беларусі закончыўся толькі ў XI тысячагоддзі да н.эры. Менавіта з гэтай пары пачалося актыўнае засяленне яе тэрыторыі першабытнымі людзьмі.

Найбольш старажытнымІ стаянкамі першабытных людзей на тэ-рыторыі Беларусі, адкрытых археолагамІ, з'яўляюцца стаянкі ля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Го-мельскай вобласці. Усе яны адносяцца да эпохі позняга палеаліту і датуюцца 40—30 тысячагоддзямі да н. эры. Іх матэрыялы разам з матэрыяламі стаянак Юдзінава і Елісеевічаў на Браншчыне (на самай граніцы з Беларуссю) даюць магчымасць уявіць, як жылі і чым займаліся нашы далёкія продкі ў тыя часы.

Першапачаткова асноўным матэрыялам, з якога першабытныя людзі выраблялІ прылады працы, быў камень. Увесь гэты перыяд гісторыкі называюць каменным векам. Па спосабах і прыёмах ап-рацоўкі каменя яны дзеляць каменны век на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неалІт (новы камен-ны век). Для палеаліту характэрны самыя прымітыўныя спосабы апрацоўкі каменя - адколы, рэтушаванне і г.д. У мезаліце людзі ўжо выкарыстоўвалі недасканала апрацаваныя каменныя сякеры, долаты, навершнікі стрэл, дзідаў, нажы і г.д. У эпоху неаліту ка-менныя прылады працы ўжо вырабляліся з выкарыстаннем такіх відаў апрацоўкі, як піленне, шліфаванне і свідраванне. У Беларусі палеаліт датуецца 40-9-м тысячагоддзямі да н. эры, мезаліт - 8-5 тысячагоддзямі да н. эры, неаліт - 4-3 тысячагоддзямі да н. эры.

Асноўнымі заняткамі першабытных людзей у элоху палеаліту былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Галоўным аб'ектам паляван-ня быў мамант. Для гэтага наладжваліся лоўчыя ямы. Звычайна іх выкопвалі на шляху руху мамантаў да вады, або ў тых месцах, куца іх заганялі пры аблаве. Мамант, вага якога дасягала 3-4 тоны, а рост 3,5 метра, даваў значную колькасць мяса, скуру для пашыву адзення І абутку або для пакрыцця жылля. Косці служылі палівам, буцаўнічым матэрыялам і матэрыялам для вырабу прылад працы.

Важнымі аб'ектамі палявання былі таксама паўночны алень, дзікі конь, бізон, воўк, пясец, заяц і іншыя жывЬлы. Паляванне на буйных жывёл разам са збіральніцтвам (збіралі ядомыя травы, яга-ды, арэхі, грыбы, карэнні і клубні дзікіх раслін) і рыбалоўствам забяспечвала людзей запасамі ежы і іншымі сродкамі існавання, што садзейнічала аселаму слосабу жыцця. Жыллё будавалася з касцей мамантаў, жэрдак, вялікіх валуноў і пліт, узятых з марэнных адкладанняў. Памеры жылых памяшканняў былі невялікімі - 5-6 метраў у папярэчніку (Бердыж) з ачагом для вогнішча ў цэнтры. Знешне яны былі падобныя на добра вядомыя нам паўночныя чумы ці вігвамы. Будаваліся І шматсекцыйныя памяшканні, як у Юдзіна-ва, дзе жылі асобныя сем'і.

Некалькі парных сямей, спачатку, напэўна, яшчэ няўстойлІвых, аб'ядноўваліся ў абшчыну, або род. Асновай абшчыны з'яўлялася група родзічаў па маці. Адсюль - мацярынскі род.

У той час ужо існавала экзагамія, г.зн. звычай, які строга забара-няў, шлюбныя сувязі ўнутры рода. Муж і жонка лавінны былі нале-жаць да розных абшчын.

Асноўным тыпам чалавека ў гэты час на тэрыторыі Беларусі быў яшчэ неандэрталец. Такую назву першабытныя людзі атры-малі ад знаходак частак шкілета ў даліне Неандэрталь у Германіі ў 1856 г. Гэта былі непасрэдныя папярэднікі людзей сучаснага тыпу, захаваўшыя яшчэ ў сваім выглядзе і паводзінах рысы жывёлы. Але пад уздзеяннем удасканалення прылад працы і тэхналогіі вытвор-чых працэсаў паступова адбываліся змены і ў фізічным выглядзе чалавека. На змсну неандэртальцу ў хуткім часе прыйшоў неант-рап (новы чалавек чалавек разумны).

У перыяд позняга малеаліту сярод першабытных людзей існавала і некаторая спецыялізацыя працы. Вопытныя і найбольш дужыя мужчыны займаліся паляваннем, жанчыны вялі гаспадарку, дагля-далі дзяцей і старых, збіралі травы, карэнні, ягады, выконвалі маг-ічныя абрады, падтрымлівалі агонь у ачагу, ахоўвалі прадметы культу. Некаторыя члены абшчыны займаліся толькі вырабам пры- лад працы. Яны вырабляліся з мясцовага крэменю і косці. Ад крэ-меню адколвалі вузкія доўгія пласціны, з якіх пасля апрацоўкі (рэ-тушавання) вырабляліся разцы, скрабкі, цеслі, падвіркі, пілкі, дола-ты, наканечнікі коп'яў, дзід, стрэл і г.д. 3 касцей выраблялі шылы, іголкі і іншыя прыстасаванні.

У эпоху позняга палеаліту зарадзіліся рэлігія і мастацтва. Рэліг-ійныя ўяўленні першабытнага чалавека сведчылі пра яго няўпэўне-насць у заўтрашнім дні, аб бяссіллі перад грознымі сіламі прыро-ды. Жыццё першабытнага чалавека ў многім залежала ад жывёл, на якія яны палявалі, або раслін, якія яны збіралі. Адсюль бярэ пачатак культ жывёл і раслін. Яны з'яўляліся апекунамі чалавека і таму першабытныя людзі ім пакланяліся. Пакланенне першабыт-ных людзей звярам, птушкам, рыбе, раслінам называецца татэміз-мам. Так, татэмамі Едісеевіцкай і Юравіцкай мацярынскіх абшчын была рыба. Гэта пацвярджаюць малюнкі, выгравіраваныя на пласц-інках з біўня маманта, фігуркі рыб, выразаныя з косці. Падобныя пласціны-чурынгі звычайна захоўваліся ў патаемных месцах як прадметы, якія нібыта мелі таямнічую сувязь з пэўным татэмістыч-ным продкам і-членамі роду.

Адносіны, якія склаліся памІж чалавекам і прыродай у час по зняга палеаліту, мелі дваісты характар: з аднаго боку, панаванне прыроды над чалавекам, з другога - яго ўздзеянне на прыроду, няхай сабе нават у абмежаваных і недасканалых формах, з выкары-станнем прылад працы, здольнасцей і звычак. Своеасаблівыя прыё-мы, з дапамогай якіх чалавек імкнуўся ўздзейнічаць адпаведным чынам на прыроду, атрымалі назву магічных.

Імітацыя прыёмаў палявання павІнна была забяспечыць поспех самога палявання. Перш чым ісці на пошукі жывёлы, першабыт-ныя паляўнічыя выконвалі розныя абрады вакол рытуальнай фігу-ры гэтай жывёлы, ад здабычы якой залежала існаванне ўсяго ка-лектыву. Чалавек верыў у тое, што ў жывёл, раслін, рыб ёсць двайнікі - душы і лічыў, што розніца паміж ім, жывёлай і раслінай невялікая. Такія рэлігійныя вераванні носяць назву анімізму. Паз-ней на яго аснове ў першабытных людзей узнік культ замагільнага жыцця і ўшанавання нябожчыкаў, што выклікала з'яўленне паха-в альнага абраду:

Звычай пахавання адпавядаў толькі неабходнасці забяспечыць нябожчыку працяг яго матэрыяльнага існавання. Труп клалі або на бок, або ніцма з падкручанымі нагамі, у позе спячага чалавека, у спецыяльнай камеры, абстаўленай з усіх бакоў буйнымі касцямі маманта. Астанкі чалавека часта пасыпаліся чырвонай фарбай — охрай, косным вугалем - магічнай заменай крыві або агню, бо людзі лічылі, што нябожчык працягвае жыць. Тут жа клаліся рэчы памёршага. Зверху камера прыкрывалася буйнымі касцямі маманта і звычайна прымыкала да жылля. Часам абрад пахавання выконваў-ся непасрэдна у памяшканнях.

Развіццё матэрыяльнай культуры і рэлігійных вераванняў у пер-шабытных людзей было цесна звязана з развіццём мастацтва. Ся-род твораў першабытнага мастацтва ў насельніцтва БеларусІ эпохі позняга палеаліту сустракаюцца жаночь|я статуэткі, малюнкі роз-ных жывёл, якія служылі аб'ектам палявання. Першабытны мастак маляваў чалавека і жывёлу такімі, якімі ён прывык іх бачыць у паўсядзённым жыцці. Толькі ў асобных выпадках даваліся ўмоў-ныя стылізаваныя малюнкі.

Сярод археалагічных знаходак стаянак першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца шматлікія ўпрыгажэнні - разнас-тайныя падвескі, вырабленыя з пласцінак біўня маманта, каралі з зубоў пясца і ваўка, ракавіны з прасвідраванымі адтулінамі для нанізвання. Найбольшую цікавасць выклІкаюць ракавіны. Паводле апошніх даных, яны паходзяць з раёна Чарнаморскага ўзбярэжжа або з Дняпроўска - Бугскага лімана, што сведчыць аб вялікіх пера-мяшчэннях паляўнічых калектываў і, магчыма, пра пачатак абмену.

У перыяд позняга палеаліту, былі заселены толькі паўднёвыя раёны Беларусі. Цэнтральная і паўночная часткі яе тэрыторыі былі заселены прыкладна ў 7-5 тысячагоддзях да н.эры (у час мезаліту). Засяленне праходзіла пекалькімі шляхамі. 3 паўднёвага ўсходу было заселена ўсходняе Палессе (басейн сярэдняй і ніжняй Прыпяці), а таксама верхняе Падняпроўе, Заходняе Палессе (басейн верхняй Прыпяці), Панямонне засялялася пераважна з паўднёвага захаду. Падзвінне было заселена з поўдня і з захаду.

У неалітычную эпоху насельніцтва на тэрыторыі Беларусі знач-на павялічылася. За гэты час з'явілася шмат новых пасяленняў. Калі да мезаліту адносіцца прыкладна 80 адкрытых археолагамі пасяленняў, то да неаліту - больш 500.

Але і ў час неалІту асноўная частка насельніцтва Беларусі пра-жывала на тэрыторыІ Палесся, Панямоння І Пасожжа. У ПадзвіннІ яно было нешматлікім. Тут пакуль што адкрыта 16 пасяленняў, тады як у прыпяцкім Палессі - 150, Пасожжы - болын за 110, у Панямонні - болын за 100, у верхнім Падняпроўі - каля 50.

На працягу мезаліту і неаліту ў жыцці першабытных людзей адбыліся значныя змены. Яны былі звязаны з удасканаленнем вы-рабу прылад працы. У эпоху мезаліту чалавек стаў ужываць ужо масіўную крэмневую сякеру і цясло, з дробных апрацаваных крэм-невых пласцін - нажы, наканечнікі стрэл, гарпуноў Лук і стрэлы, вынайдзеныя ў канцы палеаліту, у мезаліце распаўсюдзіліся паў-сюдна. У неаліце чалавек упершыню навучыўся ляпіць гліняны посуд, пачаў вырабляць новыя прылады працы - шліфаваныя сяке-ры і цяслы.

Адначасова з раней вядомымі (адколы, рэтушоўка), шырокае распаўсюджванне атрымалі новыя спосабы апрацоўкі каменю -шліфоўка, пілаванне, свідраванне. Шырэй, чым раней, выкарысто-ўвалася дрэва. 3 яго рабілі чаранкі зброі, стрэлы, дрэўкі коп'яў, выдзёўбвалі чаўны, узводзілі свайныя пабудовьг, рабілі пасткі і заколы для лоўлі звяроў І рыбы.

У эпоху неаліту пачалася таксама распрацоўка шахтавьш споса-бам крэмненосных радовішчаў, як напрыклад, паблізу пасёлка Крас-насельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Зарадзіліся і атрымалі шырокае распаўсюджванне якасна новыя, вытворчыя фор-мы гаспадарання - земляробства і жызёлагадоўля. Яны дапаўняліся вядомымі раней паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам.

Нягледзячы на ўдасканаленасць прылад працы і авалодванне новымі формамі вядзення гаспадаркі, прадукцыйнасць працы ў першабытных людзей заставалася нізкай. Яны яшчэ немаглі жыць асобнымі сем'ямі. Калектыўныя формы палявання і рыбалоўства па-ранейшаму давалі большую частку прадуктаў. Таму калектыў (род) асноўнымі сродкамі вытворчасці валодаў супольна. Шлюбны парадак у родзе, як і раней, заставаўся экзагамным, унутры пле-мені - эндагамным, г.зн., што муж і жонка павінны былі быць супляменнікамі. Гэта садзейнічала захаванню адметных прыкмет племені: мовы, абрадаў, упрыгажэнняў, арнаментацыі керамікі, вытворчых навыкаў, характару домабудаўніцтва і г.д.

У познім неаліце кожнае племя займала пэўную тэрыторыю, мела свае паляўнічыя і рыбалоўныя участкі. Асноўнымі формамі ўласнасці на сродкі вытворчасцІ былі радавая і племянная. Заблы-танасць шлюбных адносін, якая ўзнікла ў сувязі з павелічэннем колькасці родаў, выміраннем ад голаду і хвароб або асіміляцыяй некаторых з іх, прыводзіла да парушэння эндагамнасці плямён. У сувязі з гэтым сталі пашырацца экзагамныя шлюбы паміж прад-стаўнікамі розных плямён. Гэтаму садзейнічаў і пераход ад прыс-войваючай да вытворчай гаспадаркі - земляробства і жывёлага-доўлі. Яны надавалі большае значэнне мужчынскай працы. Гэта патрабавала пераходу жонкі ў род мужа. Усе гэтыя з'явы сведчылі пра пачатак разлажэння матрыярхату. Аднак роля жанчыны як за-хавальніцы старажытных звычаяў і абрадаў, прадказальніцы і зна-харкі захоўвалася яшчэ працяглы час.

У час мезаліту і неаліту далейшае развіццё атрымалі рэлігійныя вераванні і мастацтва ў першабытных людзей. Татэмізм, аформіў-шыся ў першабытную рэлігію, дасягнуў сталых формаў. Ва ўмовах складаных узаемаадносін родаў і плямён татэм стаў выступаць як радавое імя або назва племені. Мастацтва адлюстроўвала татэмі-стычныя ўяўленні і адносілася да ліку важных племянных прык-мет. Аб гэтым сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі: фігуркі птушак, рыб, жывёл.

3 павелічэннем колькасці насельніцтва частка родаў была выму-шана аддаяляцца і пераходзіць на новыя месцы. Паступова ствара-лася груна плямон, якія размаўлялі на блізкіх дыялектах, на аснове чаго пачалі ўтварацца вялікія этнічныя супольнасці. Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва Беларусі эпохі палеаліту, мешліту і меаліту немагчыма. Мова яго невядомая, бо не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Можна вызначыць толькі граніцы іх месдазнаходжання па даных матэрыяльнай культуры, асабліва па формах глінянай пасуды і яе арнаментацыі.

Матэрыялы археалагічных раскопак дазволілі ўстанавіць, што на тэрыторыі сучаснай БеларусІ ў эпоху неаліту жылі тры вялікія групы плямён. У беларускім Палессі і на тэрыторыі паўночна-заходняй часткі Украіны жылі плямёны, для якіх была характэрна грабенчата-накольчатая кераміка. Яны выраблялі шыракагор-лыя, вострадонныя гаршкі, упрыгожаныя адбіткамі грэбеня і на-колкамі. Дпя гэтых плямён былі характэрны таксама лістападоб-ныя навершнікі стрэл, серпападобныя нажы, долаты, цёслы, невял-ікія трапецыяпадобныя сякеры і іншыя прылады працы. Прад-стаўнікі гэтых плямён былі еўрапеідамі - краманьёнцамі: рослымі, шыракатварымі, з вялікім чэрапам. Яны насілі адзенне з апрацава-ных скураў жывёлы, пацеркі і падвескі з шліфаваных пласцінак, ракавін і клыкоў. Іх адзенне, галаўныя ўборы і нават абутак упры-гожваліся касцянымі пласцінкамі, зубамі аленя, дзіка, рыбы і г. д.

Другая група плямён засяляла вярхоўі Дняпра І Сожа. Для іх быў характэрны посуд, арнаментаваны ямачнымі і лапкавымі адбі-ткамі. Наколы ў ім амаль поўнасцю адсутнічаюць. Таму такую кераміку называюць грабеечата-ямачнай.

Трэцяя група плямён займала вярхоўі Прыпяці, Ясельды і ба-сейн Нёмана. Яны выраблялі вострадонны, таўстасценны посуд, пад венчыкамі якога наносіліся наколы, насечкі і перакрэсленыя лініі. Асноўная частка паверхні посуду не арнаментавалася. Тут перапляталіся элементы як грабенчата-ямачнай, грабенчата-наколь-чатай, так і шнуравой керамікі. Гэтую культуру археолагі называ-юць нёманскай.

Археолагамі і лінгвістамі выказваецца меркаванне, што ў 3-м тысячагоддзі да н.эры ў Падзвінні і Падняпроўі пражывалі групы ўральскага насельніцтва, яго фіна-угорскага адгалінавання, а ў нека-торых мясцовасцях Папрыпяцця, на яго крайнім паўднёва-захадзе -асобныя невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Сляды фі-на-угорцаў засталіся на Беларусі ў тапаніміцы - у назве рэчак, азёр, мясцовасцей, нават пазнейшых племянных аб'яднанняў. Антрапала-гічна старажытныя фіна-угорцы належалі да мангалоіднай расы.

Менавіта гэтым даследчыкі тлумачаць наяўнасць некаторых манга-лоідных рыс знешнасцІ (вузкія вочы, круглы твар, чорныя валасы) ў насельніцтва некаторых рэгіёнаў Беларусі (перш за ўсё на крайнім паўночным усходзе, паблізу з тэрыторыямі, якімі фіна-угорцы - лівы і эсты - апанавалі поўнасцю).





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2018-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1149 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Начинайте делать все, что вы можете сделать – и даже то, о чем можете хотя бы мечтать. В смелости гений, сила и магия. © Иоганн Вольфганг Гете
==> читать все изречения...

4036 - | 3861 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.