Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Перадумовы,  фарміравання ВКЛ.




У канцы 30-х - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-сла-вянскім сумежжы, некалі падпарадкаваным Кіеву, узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, як яно яшчэ фігуруе ў тагачасных крыні-цах, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісто-рыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе і суседніх тэрыторыях Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (далей - ВКЛ).

Утварэнне ВКЛ - заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі і Літвы ў XII—XIII стст.

Адносіны ўсходнеславянскіх княстваў са сваімі бліжэйшымі балцкімі суседзямі былі няпростымі. Разрозненыя землі гістарыч-най Літвы ў X—XII стст. былі аб'ектам заваёвы суседніх славянскіх дзяржаў. Вядомы паходы на літву кіеўскага князя Яраслава Мудра-га ў 1040 і 1044 гг., Мсціслава Кіеўскага сумесна з Усеваладкам Гарадзенскім у 1132 г., полацка-менскага князя Валадара Глебавіча каля 1159 г. У 1191 г. рыхтаваўся сумесны паход полацкіх і наўга-родскіх атрадаў. У пачатку XIII ст. на літву хадзілі полацкія, чарні-гаўскія, смаленскія князі. Полацкія князі неаднаразова выкарысто-ўвалі літоўскія дружыны для высвятлення адносін паміж сабой і са сваімі суседзямі ў час міжусобіц. У'Аповесці мінулых гадоў" літва называецца ў ліку плямёнаў, якія плацілі даніну Кіеву.

Частымі былі спусташальныя паходы ўсходнеславянскіх дру-жын і на яцвяжскія землі. У 983 г. хадзіў на яцвягаў вялікі князь Уладзімір Святаслававіч, у 1038 п — яго сын Яраслаў. У XII-першай палове XIII ст. барацьбу з яцвягамі і літвой вядуць галіцка-валынскія князі; па летапісах вядомы іх паходы ў 1112, 1113, 1196, 1227, 1235, 1248, 1253, 1258 гадах.

У сваю чаргу ў ХІ-першай трэці XIII ст. літоўскія і яцвяжскія дружыны неаднаразова робяць набегі на славянскія княствы, да-ходзяць да Тураўскай, Валынскай, Ноўгарад-Северскай, Смаленс-кай зямель. Галоўнай мэтай гэтых паходаў быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаўніцтва, захоп палонных, хатняй жывёлы і г. д. Яны насілі грабежніцкі характар і з'яўляліся адной з крыніц наза-пашвання багаццяў літоўскай знаці. 3 летапІсаў і хронІк вядомы літоўскія паходы ва ўсходнеславянскія землі ў 1205, 1207, 1216, 1224, 1225, 1226, 1229, 1234 і ў іншыя гады. Толькі на працягу 1201—1236 гг. літоўскія князі арганізавалі 14 буйных паходаў. "Беда бо бе в земле Володгшерьстей от воеванья литовского и ятвяжского", — піша, напрыклад, Галіцка-Валынскі летапіс.

Зыходзячы з рэальных фактаў літоўскіх паходаў на ўсходнесла-вянскія землі, гісторыкі канца XIX—XX стст. распрацавалі "канф-рантацыйную" версію генезісу ВКЛ, згодна з якой верхняе і ся-рэдняе Панямонне былі зонай адвечнай балта-славянскай канфран-тацыі, ці змагання за тэрыторыі. Спачатку, маўляў, усходнія славя-не перамагалі тут і цяснілі балтаў, потым па меры раздраблення і аслаблення Русі балты ў сваю чаргу перайшлі ў наступ. Паступова балцкая экспансія з ваенна-рабаўнічай перарастае ў тэрытарыяль-на-захопніцкую. МІж тым прыхільнікам гэтай тэзы не ўдалося вы-явіць ніводнага факта захопу літвой якога-небудзь горада ці зямлі на тэрыторыі будучай Беларусі. Усе вядомыя выпадкі прыходу літоўскіх князёў на княжанне ва ўсходнеславянскія гарады ў ХШ ст. адбыліся праз запрашэнне. Больш таго, у крыніцах няма прамых ці вартых даверу ўскосных сведчанняў аб нападзе летапіснай Літвы на Наваградак, Гародню, Ваўкавыск. Раней даследчыкі не заўва-жалі і таго, што ваяўнічы рух балтаў быў накіраваны за межы Панямоння. Гэта быў рэгіён балта-славянскага супрацоўніцтва, у якім актыўным і культурна дамінуючым бокам былі ўсходнія сла-вяне, якія з часам асімілявалі балцкіх аўтахтонаў.

Да пачатку XIII ст. сацыяльна-эканамічнае развіццё летапіснай літвы, аўкштайтаў, жамойтаў (жамойці, жмудзі) прывяло да фармі-равання феадальных адносін, да падзелу на знаць і просты народ. У іх яшчэ не было гарадоў, яны не мелі свайго пісьменства. Літва і Жмудзь уяўлялі сабой шэраг асобных зямель з "кунігасамі" (кня-зямі) на чале. К таму часу яны выйшлі з залежнасці ад суседніх усходнеславянскіх дзяржаў. Іх развіццё знаходзілася на той стадыі, услед за якой ідзе ўтварэнне дзяржавы. Палітычнае адзінства стала неабходнасцю часу. Больш цеснаму згуртаванню плямён, іх ваенна-палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі садзейнічаў знешні фак-тар - пагроза з боку крыжакоў, якія ў канцы XII - пачатку XIII ст. з'явіліся ў Прыбалтыцы і пачалі каланізаваць яе тэрыторыі.

Паступова з асяроддзя літоўскай знаці вылучаюцца найбольш уплывовыя і магутныя. Вядомым сярод іх у пачатку XIII ст. быў Міндоўг, які пачаў барацьбу за падпарадкаванне літоўскіх зямель пад сваёй уладай.

Імкненне да кансалідацыі прыходзіць на змену цэнтрабежным тэндэнцыям і на славянскіх землях. Рост вытворчых сіл, умацаван-не феадальных адносін, паглыбленне грамадскага падзелу працы, развіццё гандлю- садзейнічалі пераадоленню адасобленасці кня-стваў, зліццю іх у больш буйныя дзяржавы. Эканамічнае і палітыч-нае збліжэнне, этнакультурная роднаснасць старажытнабеларускіх зямель выклікалі неабходнасць іх тэрытарыяльнай кансалідацыі. Асабліва ўзмацніўся цэнтраімклівы працэс на Беларусі ў другой палове XII - пачатку XIII ст.

Новы этап дзяржаваўтварэння быў звязаны са складанай знеш-непалітычнай сітуацыяй ва Усходняй Еўропе. Уся паўднёвая і ўсходняя часткі ўсходнеславянскага арэала на працягу 1237—1242 гг. былі зруйнаваны мангола-татарамі. Акрамя таго, знешняя не-бяспека пагражала з поўначы і з захаду: немцы з пачатку XIII ст. усталяваліся ў ніжнім Падзвінні. Гэта быў час, калі з розных бакоў на беларускія землі няўмольна насоўваліся крыжакі і мангола-татары. У пачатку XIII ст. Полацкае княства першае з усходнеславянскіх зямель прыняла на сябе цяжар барацьбы з кры-жакамі. Тэўтонскі ордэн, заваяваўшы Прусію, з 1283 г. распачаў актыўную агрэсію на Панямонне, якое адчувала пагрозу таксама і з паўднёвага ўсходу. Ніколі так востра, як у ХШ сх, не паўставала перад нашымі продкамі пытанне - быць ці не быць? У такіх умо-вах адышлі на другой план ранейшыя спрэчкі і сваркі крывічоў і дрыгавічоў паміж сабою і з даўнімі суседзямі - "паганаю літвою".

Гістарычнай неабходнасцю часу сталі пошукі больш цеснага кантакту ў эканамічнай і палітычнай сферах, больш цеснае тэрыта-рыяльнае і ваенна-палітычнае аб'яднанне славянскіх і балцкіх зя-мель. Ідэя кансалідацыі набывала ўсё больш прыхільнікаў. Перад пагрозай небяспекі полацкія князі нярэдка ўступалі ў саюз з літоўскімі і сумесна выступалі супраць крыжакоў. У канкрэтных гістарычных умовах таго часу склаўся своеасаблівы славянска-літоўскі ваенна-палітычны саюз, які і выклікаў да жыцця новае палітычнае аб'яднанне - Вялікае княства Літоўскае. Ваенная паг-роза звонку паскорыла працэс аб'яднання. Перавага палітычных прычын над эканамічнымі адрознівала яго ад аналагічных працэ-саў у Заходняй Еўропе. Патрэбна была арганізацыя для абароны сваёй жыццёвай прасторы з моцным, правераным у баях і паходах ваенным правадыром. Яго этнічнае паходжанне істотнага значэння не мела, асабліва ў Панямонні, дзе два этнасы стагоддзямі жылі ўперамежку.Пачаткам ВКЛ стаў палітычны саюз дзвюх галоўных рэгіяналь-ных сіл - усходнеславянскіх панямонскіх гарадоў з некаторымі найболын моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў, а калі канкрэт-на, то пачаткам быў саюз важнейшага горада рэгіёна Наваградка з мацнейшым з суседніх кунігасаў Міндоўгам. Менавіта гэты саюз паклаў пачатак працэсу дзяржаваўтварэння. Пісьмовыя крыніцы не зафіксавалі фармальны акт гэтага саюза, як і час яго ўтварэння.Першыя свае крокі гэта дзяржава рабіла ў Навагародку. На пра-цягу XIII ст. гэты горад няспынна імкнуўся да аб'яднання вакол сябе суседніх славянскіх і балцкіх зямель.Здавалася б, што аб'яднаўчым цэнтрам павінен быў стаць По-лацк, які меў даўнюю традыцыю самастойнага і незалежнага дзяр-жаўнага існавання. Аднак феадальныя ўсобіцы XII ст., цяжкая барацьба з крыжацкай агрэсіяй і страта выхаду да Балтыйскага мора ў пачатку XIII ст. падарвалі яго сілы. У сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перамяшчаецца з Падзвін-ня ў Панямонне, з Полацка ў Наваградак, які быў тады самым іначным горадам гэтага рэгіёна. Заснаваны ў X ст. і, верагодна, упершыню згаданы ў летапісе пад 1044 г., Наваградак зведаў у XII—XIII стст. незвычайны росквіт, што і вызначыла яго даміную-чае месца ў нашай гісторыі сярэдзіны XIII - пачатку XIV ст. і дало падставу некаторым даследчыкам нават вылучаць наваградскі пе-рыяд айчыннай гісторыі. Ленінградскі археолаг Ф. ГурэвІч, якая амаль 30 гадоў вяла тут раскопкі, выявіла, што гэта быў горад з высокай матэрыяльнай культурай, шырокімі міжнароднымі сувя-зямі і значнай заможнай праслойкай насельніцтва. Дасягнуўшы значнай эканамічнай моцы, горад выйшаў з-пад палітычнага ўплы-ву галІцка-вальшскіх князёў.

Развітыя земляробства і рамёствы, ажыўлены гандаль з паўднё-варускімі гарадамі, з Полацкам, Прыбалтыкай, Польшчай, Візанты-яй і Блізкім Усходам, наяўнасць многіх гарадоў (Наваградак, Га-радзен, Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў, Свіслач, Турыйск) сведчылі пра высокі эканамічна-кулыурны патэнцыял Беларускага Паня-моння ў XIII ст., што, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе пабудовы ВКЛ. Па свайму эканамічна-культурнаму ўзроўню, матэ-рыяльных і людскіх рэсурсах гэты регіён значна перавышаў этніч-ную Літву (Жамойць), не меўшую сваіх гарадоў, не ведаўшую пісьменства, мураванай архітэкхуры і г.д. Ён меў спрыяльнае геагра-фічнае становішча, якое асабліва праявілася ў сярэдзіне стагоддзя -адносная аддаленасць ад асноўных маршрутаў крыжацкіх паходаў і мангола-татарскай навалы. Усё гэта павялічвала палітычную вагу Наваградка сярод суседніх усходнеславянскіх і балцкіх зямель і дало яму магчымасць стаць іх дзяржаваарганізуючым цэнтрам.

Утварэнне ВКЛ пачалі наваградскія феадалы. Наваградская вяр-хушка, якая сканцэнтравала ў сваіх руках вялікія багацці і ўмацава-ла сваю ўладу, адчуўшы смяротную небяспеку, якая ішла ад крыжа-коў і мангола-татар, пачала збіраць у адзіную дзяржаву землі Паня-моння. Ідэя аб'яднання атрымала падтрымку насельніцтва, най-перш купцоў, рамеснікаў. Для практычнага ажыццяўлення сваёй праграмы наваградцы выкарысталі князя Міндоўга, а потым яго сына Войшалка. Нам невядома, цІ сам Міндоўг прыслаў да наваг-радцаў прапанову злучыць свае сілы, ці наваградскія ўплывовыя людзі паслалі запрашэнне на княжанне.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2018-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 334 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Ваше время ограничено, не тратьте его, живя чужой жизнью © Стив Джобс
==> читать все изречения...

2194 - | 2136 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.