Гісторыя Беларусі ў якасці самастойнай дысцыпліны ў вышэйшыя навучальныя ўстановы была ўведзена на пачатку 90-х гг.ХХ ст. Яе запатрабаваннасць абумоўлена працэсамі дэмакратызацыі ў грамадстве, развіцця незалежнай і сувярэннай Рэспублікі Беларусь.
Адзін з заснавальнікаў беларускай гістарычнай школы, нарком асветы БССР, Першы Прэзідэнт Акадэміі навук БССР – У.М. Ігнатоўскі на пачатку ХХ ст. пісаў: “Сваю гісторыю мае беларус, хоць не ведае яе. Але павінін наступіць час, калі і беларус зацікавіцца гісторыяй свайго роднага краю. Без гэтага ён ніколі не зможа стаць грамадзянінам свае Бацькаўшчыны”.
Для Беларусі у сённяшніх умовах, калі адбываецца станаўленне беларускай дзяржаўнасці, асаблівае значэнне мае фарміраванне нацыянальна свядомай асобы. Гэта немагчыма вырашыць без сістэма нацыянальнай адукацыі, у якой значную ролю адыгрывае гістарычная адукацыя, якая прызначана унесці ўклад у фарміраванне сацыяльна актыўнай, гарманічнай і творчай асобы, якая павінна садзейнічаць захаванню і развіццю культуры, звычаяў, нормаў маралі і права свайго і іншых народаў, можа аналізаваць з’явы грамадскага жыцця.
Настаўнікам гісторыі якім належыць значная роля ў выхаванні грамадзяніна, фарміраванні нацыянальнай свядомасці, якая складаецца з наступных элементаў:
1. Усвядамленне нацыяй свайго месца ў грамадстве, сярод іншых народаў.
2. Прыхільнасць да такіх нацыянальных каштоўнасцей, як мова, культура, гісторыя, тэрыторыя.
3. Усвядамленне сваёй дзяржаўнасці
4. Патрыятызм (Лапіч К.Г. Нацыянальная свядомасць як прадмет сацыялагічнага даследвання // Адукацыя і выхаванне. – 1997.- №1. – С.13)
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на Другім з’язде настаўнікаў ў сваім выступлені 3 лістапада 2001 г. падкрэсліў, што “ только та школа имеет будущее, которая живет жизнью своей страны. Школа, которая учит и воспитывает патриотов, а не «Иванов, не помнящих родства», людей, далеких от реальных проблем и забот своего Отечества».(БГЧ.- 2002.-№ 1. – С.7.) Тэрмін гісторыя бярэ свой пачатак ад старажытнагрэчаскага слова апавяданне аб минулых падзеях, фактах, аб тым, што пазнана, даследавана.
Назапашванне гістарычных ведаў у глыбокай старажытнасці пачалося і вялося ў вусных пераказах. Найдаўнейшыя пісьмовыя помнікі з а глядам гістарычных падзей вядомы ў дзяржавах Старытытнага Усходу (канец 4 – пач. 3-га тыс. да н.э. Вялікі ўклад ў распрацоўку гістарычных уяўленняў пакінулі антычныя гісторыкі – Герадот, Плутарх, Лівій, Тацыт і інш.)
У старажытнасці гісторыя лічылася не навукай, а галіной мастацтва. Але, ужо ў працах Герадота праявляўся прагматызм, ён імкнуўся не толькі апавядаць пра тыя ці іншыя факты ў пэўнай паслядоўнасці, аднак і растлумачыць іх паходжанне з даўніны.
Сярэдневяковыя заходнееўрапескія гістарычныя веды мелі даволі складаную структуру і падзеляліся на свяшчэнную і свецкую гісторыю. Гісторыя разглядалася як працэс, прадвызначаны Богам.
У эпоху Адраджэння ў цэнтры гісторыі аказваюцца падзеі і факты.
У эпоху Асветніцтва гісторыкі адмовіліся ад тэалагічнага тлумачэння гісторыі, склаўся погляд на гісторыю як працэс заканамернага развіцця, прызнавалася адзінства лёсу ўсяго чалавецтва.
Навукай гісторыя зрабілася на пачатку ХІХ ст., калі галоўная цікавасць была накіравана на вывучэнне грамадскага жыцця на ўсіх ступенях яго развіцця.
На пачатку ХХ ст. рускі гісторык С. Платонаў казаў, што “Гісторыя з’яўляецца навукай, якая вывучае канкрэтныя факты ва ўмовах (іменно) часу і месца і галоўнай мэтай яе лічыцца сістэмнае адлюстраванне развіцця і змен жыцця асобных гістарычных грамадстваў і ўсяго чалавецтва”. (Платонов С. Полный курс лекцый по русской истории. Для студентов вузов. Ростов – на- Дону. «Феникс», 1997. /Переп. с изд. 1917 г./ - С. 9)
“Савецкі гістарычны слоўнік” дае наступнае тлумачэнне “гісторыя–гэта 1) працэс развіцця прыроды і грамадства; 2) даследаванне мінулага чалавецтва ва ўсёй канкрэтнасці і разнастайнасці”.
Такім чынам, гістарычная навука ў шырокім сэнсе гэта працэс развіцця ў грамадстве.
У вузкім спецыфічным сэнсе гісторыя гэта навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу і ўзаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей.
Аб’ект пазнання гістарычнай навукі – уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства.