Дзейнасць Войшалка, Трайдзена і Віценя.
Першую цагліну ў падмурак гэтай дзяржавы ў другой чвэрці XIII ст. заклаў Міндоўг, якому належыць слава заснавальніка ВКЛ. Паводле летапісаў і хронік, Міндоўг - сын буйнейшага феадала Літвы, князя Рынгольта. Упершыню Іпацьеўскі летапіс згадаў Міндоўга ў 1219 г. У гэтым годзе быў заключаны літоўска-ва-лынскі мірны дагавор. Літву прадстаўлялі пры гэтым 21 князь, з іх пяцёра - "старэйшых", у тым ліку Міндоўг.
У імкненні да ўстанаўлення адзінаасобнай улады, ён адных са-пернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы "і нача княж и т и од ин во всей земле Літовской и нача гордет и и вельм и и вознесе славой «гордостью велікой и н е творя щ е прот и ву себя нікого же ". Гэта адбылося ў ЗО-я гады ХШ ст., паколькі ўжо ў 1236 г. крыніцы ўпамІнаюць "Литву Миндовга", якая стала ядром аб'яднання літоўскіх зямель. У выніку жорсткай барацьбы Міндоўгу ўдалося пакласці пачатак палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі гіста-рычнай Літвы - паўднёвай ускраіны балцкіх зямель. Тое, што ён апынуўся ў Наваградку, не было выпадковым. Наваградак узнік на паўднёва-заходнім ускрайку зямлі племені літва, а далей на захад ад яго жылі яцвягі.
Гісторыкі даюць розныя варыянты развіцця палітычнай кар'еры Міндоўга. Адны лічаць, што літоўскі князь прыйшоў у Наваградак як заваёўнік. Другія перакананы, што пасля 1237 г, калі памёр апошні наваградскі князь Ізяслаў, Міндоўг быў запрошаны сюды. Іншыя сцвярджаюць, што пасля паражэння ў барацьбе з крыжакамі пазіцыІ Міндоўга ў Літве значна аслаблі. Гэта выкарысталі палі-тычныя праціўнікі, якія распачалі супраць яго барацьбу. Тады Міндоўг з рэштай сваёй дружыны накіроўваецца ў суседні Наваг-радак, дзе быў прыняты на княжанне і стаў выканаўцам дзяржаў-ных памкненняў гэтай зямлі. Наваградская знаць зрабіла яго кня-зем, каб выкарыстаць у сваіх палітычных мэтах. I хоць яшчэ і сёння ў літаратуры часам паўтараецца тэза аб летувіскай каланіза-цыі Наваградчыны і Гарадзеншчыны як пачатку ўтварэння ВКЛ, гэта не пацвярджаецца ніякІмі пісьмовымі крыніцамі. Гэтак жа няма падстаў лічыць Міндоўга ізгоем - выгнаннікам.
У 1246 г., відаць, у момант княжання ў Наваградку Міндоўг "прыняў веру хрысціянсхую ад Усходу з многімі сваімі баярамі". Факт прьшяцця праваслаўя — веры мясцовага насельніцтва - пац-вярджае думку, што ён увайшоў у горад не сілай, а са згоды яго жыхароў. Заваёўніку, вядома, не трэба было прымаць веру перамо-жанага народа. Перамена веры, відаць, была неабходнай умовай абрання Міндоўга на пасаду князя наваградскага.
Затым новы князь аб'ядноўвае землі верхняга Панямоння вакол Наваградка: "понмана бь вся земля Лнтовская". Час правядзення гэтай акцыі - 1248 г. - можна прыняць за пачатак ВКЛ. За гэтай дзяржавай замацоўваецца назва "Літва" ці "Літоўскае княства" (ча-сам яна называлася "княства Літоўскае і Наваградскае" ці нават "'Вялікае княства Наваградскае"). Язычніцкая Літва (вёска) і пра-васлаўная Наваградчына (гарады) мірна суіснавалі пад уладай літоўскага князя.
Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонскай дзяржа-вы стаў у гэты час паўднёвы сусед. 3 трывогай сачылі за аб'яднаў-чай дзейнасцю Міндоўга галіцка-валынскія князі. Узнікненне на тэрыторыі верхняга і сярэдняга Панямоння славянска-балцкай дзяржавы выклікала вялікую незадаволенасць. ГаліцкІя Раманаві-чы цалкам усвядомілІ небяспеку гэтага саюза для сваіх пазіцый у Панямонні, таму і пачалі маштабнае супрацьдзеянне, абапІраючы-ся на дапамогу татар, яцвягаў, жамойтаў, крыжакоў. У 50-70-ыя гады XIII ст. яно стала арэнай жорсткай барацьбы.
У 1252 г. вялікае войска на чале з Даніілам Галіцкім пайшло ў Літву на... Наваградак. Гэта першы зафіксаваны выпадак атаясам-лівання (г. зн. саюза) Міндоўга з Наваградкам. Яно спустошыла "усю зямлю наваградскую", захапіла Гарадзень. Кааліцыя Раманав-ічаў пагражала задушыць працэс дзяржаваўтварэння ў самым па-чатку ці па меншай меры прыпыніць яго на неакрэслены час. 3 гэтага першага цяжкага выпрабавання панямонская дзяржава вый-шла дзякуючы заключэнню саюза з Лівонскім ордэнам. Міндоўгу ўдалося перацягнуць Ордэн на свой бок "дарми многгты" і згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. Гэты дыпламатычны ма-неўр і выратаваў дзяржаву.
Неўзабаве Міндоўг накіраваў паслоў да Данііла Галіцкага з пра-пановай міру. Мірны дагавор быў падпісаны ў 1254 г. і замацаваны шлюбам Міндоўгавай дачкі з сынам Данііла Шварнам. Паслом на перамовах быў сын Міндоўга Войшалк, які вымушаны быў аддаць Наваградскую зямлю валынскім князям. У Панямонні ў 1254— 1258 гг. умацоўваецца валынскі ўплыў, хаця поўнай яго Інкарпара-цыі ў склад Галіцкай зямлі не адбылося.
На пачатак шостага дзесяцігоддзя XIII сх становішча Міндоўга і яго дзяржавы выглядае дастаткова трывалым, аойска ВКЛ ужо праводзіць ваенныя аперацыі па-за межамі сваёй тэрыторыі. У 1262 г. княства заключае антыордэнскі саюз з Ноўгарадам. Аб'яднанае наўгародскае, віцебскае, полацкае і лІтоўскае войска накіравалася ў зямлю эстаў, аблажыла горад Юр'еў (Тарту) і "адзіным прысту-пам" узяла яго.
Полацка-літоўскае пагадненне было заключана раней. Полацк не ўступаў у канфлікт з Літвой, а выкарыстоўваў літоўскую рабаў-нічую актыўнасць у барацьбе супраць сваіх сапернікаў. Паміж 1253 і 1262 гг. у Полацку ўсталяваўся першы князь балцкага паходжання - Таўцівіл. У Наўгародскім летапісе ёсць указанне, што Таўцівіл быў прыняты на княжанне самімі палачанамі, а не навязаны ВКЛ. Калі ў 1263 г. Транята забіў Таўцівіла і пажадаў ад палачанаў выдачы яго сына, то апошнІ з прыбліжанымі уцёк у Ноўгарад. "Тогда Л и пгва посадыша свок (своего) князь в Полопгьскь; а поло- чан пустыша, которыхь пзышалп с князем и хь, к м и р взяша. " Гэта дазваляе гаварыць аб трывалым уваходзе Полацка пад палітычны ўплыў ВКЛ у 1263 г. Полацкая зямля ўсё мацней звязваецца з панямонскай дзяржавай, каб урэшце увайсці ў склад ВКЛ, забяспе-чыўшы сабе шырокую аўтаномію. Багатыя полацкія традыцыі дзяр-жаўнага і культурнага жыцця аказалі значны ўплыў на фарміраван-не ўнутранага ладу ВКЛ.
У 1263 г. Міндоўг і двое яго малодшых сыноў былі забіты ў выніку змовы варожых яму князёў: князя Даўмонта (бацькі Давыда Гарадзенскага), у якога аўдавелы Міндоўг адабраў жонку, і жамой-цкага князя Траняты, які меў віды на ўладу ў ВКЛ.
Заслуга Міндоўга ў тым, што ён заклаў падмурак дзяржавы, якая праз паўтара стагоддзя стане адной з мацнейшых краін Еўропы.
Яго смерць стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ, які працяг-ваўся некалькі гадоў. Зместам яго была барацьба за ролю кіраўніка дзяржавы, і асноўнымі дзеючымі асобамі выступалі князІ балцкага паходжання. Іх баявыя заслугі высока цаніліся ў суседніх усходнес-лавянскіх гарадах: Полацк, напрыклад, запрасіў да сябе Таўцівіла, Пскоўская рэспубліка прыняла на княжанне ўцекача Даўмонта, Пінск і Наваградак дабраахвотна ваююць на баку Войшалка.
У 1254 г. на палІтычную арэну выступае старэйшы сын Міндоў-га Войшалк (1223—1268), які ад імя бацькі правіў у Ваўкавыску і Слоніме. Яму ўласцівы палітычная і дыпламатычная дальнабач-насць. Ён плёў інтрыгі, ішоў на кампрамісы, часам дзейнічаў нібы-та нелагічна, а на самай справе прадумваў кожны крок. Гэта трагі-чная і супярэчлівая фігура. Як дзяржаўны дзеяч і палітык, Вой-шалк быў да канца адданы інтарэсам Навагародка. Ён паспяхова працягваў справу бацькі.
Яго першай дзяржаўнай справай было заключэнне міру з Галі-чам і Валынню. Разумеючы, што яны з'яўляюцца галоўнымі знешнімі праціўнікамі Наваградка, Войшалк, каб забяспечыць апошняму на некаторы час мірнае жыццё і даць яму акрыяць, ідзе на смелы дыпламатычны крок: аддае сыну Даніілы Галіцкага Рама-, ну Наваградак і іншыя гарады, а сваю сястру - замуж за другога сына Дакіілы - Шварна. Гэтым самым ён пасеяў зерне варожасці паміж галіцка-валынскімі князямі ў іх дамаганнях на Наваградс-кую зямлю і Літву. Войшалк прадбачыў немінучы ўпадак іх дзяр-жавы, зняволенай татарамі і ўцягнутай у міжусобныя канфлікты. Ведаў, што не ў яе сілах будзе ўтрымаць Наваградак, і таму пайшоў на гэткі крок.
Яму ўдавалася ўтрымлівацца на лязе хісткага міру між Наваг-радкам і яго магутным сапернікам - Галіцка-Валынскім княствам. У кароткім прамежку перамір'я малады князь стаў манахам і засна-ваў "на реке на Немне, межн Лнтвой і Новымгородком" Лаўры-шаўскі манастыр. Але бурлівыя падзеі хутка ўцягнулі яго зноў у вір палітыкі.
Пражыўшы некаторы час у заснаваным ім манастыры, Войшалк неўзабаве скінуў расу і ўзяў у рукі зброю. Ён прыступіў да ажыц-цяўлення сваёй галоўнай мэты - вызвалення Наваградка з-пад гал-іцка-валынскай улады. Для гэтага ён уступіў у саюз з полацкім князем Таўцівілам. Пляменнік Міндоўга Таўцівіл у 50-я гг. XIII ст. стаў княжыць у Полацку, відаць, па дамоўленасці з вечам. Ён так-сама прыняў праваслаўе. 3 дапамогай Таўцівіла Войшалк у 1258 г. вярнуўся ў Наваградак і схапіў Рамана, які, магчыма, быў забіты.
Данііл Галіцкі не пакінуў гэтыя дзеянні Войшалка без пакаран-ня. Ён рушыў з войскам на Наваградскую зямлю, захапіў Ваўка-выск, паслаў атрады на Гарадзен. Але падначаліць сабе зноў землі верхняга Панямоння ён ужо не меў сілы.
Пасля забойства Міндоўга ў ВКЛ пачалася 10-гадовая міжкня-жацкая барацьба. Уладу "во всей земле Л и товской и Жемойт и " захапіў літоўскі князь Транята (1263—1264), які ў 1263 г. арганіза-ваў забойства свайго папярэдніка. Але ён не мог адчуваць сябе ў бясгтецы, ведаў, што ў Полацку і Наваградку сядзяць яшчэ два прэтэндэнты на вялікакняжацкІ пасад — ТаўцІвіл і Войшалк. Траня-та выклікаў на сябе Таўцівіла пад выглядам "дзяліць зямлю і спад- чыну Міндоўга" і забіў яго. Такі ж лёс чакаў і Войшалка. Аднак той аказаўся хітрэйшым і ўцёк у саюзны яму Пінск.
Звяртае на сябе ўвагу падтрымка Пінскам, абцяжараным залеж-насцю ад Галіцка-Валынскага княства, Навагрудка. Падчас крызісу ў ВКЛ, выкліканага забойствам Міндоўга, пінгукі праз падтрымку Войшалка рашуча ўмяшаліся ў панямонскія справы.
Транята нядоўга заставаўся пры ўладзе. Не без падтрымкі Вой-шалка сярод літоўскай знаці, незадаволенай жамойцкай уладай, узнікла змова супраць узурпатара. У хуткім часе ён быў забіты Міндоўгавымі слугамі. Транята, прабыўшы на княжацкім троне некалькі месяцаў, не адыграў істотнай ролі ў гісторыі ВКЛ. У гэты час рашучыя дзеянні пачаў Войшалк. Пры падтрымцы наваградс-кай і пінскай дружын ён ідзе ў Наваградак, займае бацькоўскі прастол і пачынае княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўстй ". I Літва, як сказана ў летапісе, прыхільна сустрэла яго як "своего господичи-ча". Падтрымка Пінска і Наваградка забяспечыла Войшалку по-спех у барацьбе за бацькоўскі трон. Гэты эпізод не адпавядае даў-няму ўяўленню пра мясцовых славян як пасіўных аб'ектаў літувіс-кай экспансіі і сведчыць на карысць іх актыўнага ўдзелу ў пабудо-ве ВКЛ. Аднак праціўнікі аб'яднання і адзінаўладдзя аказалі яму супраціўленне. Тады былы манах, забыўшы хрысціянскую літасць, з жорсткасцю "поча ворог и сво и и зб ив ат и и зб и их бесч и сленое множество, а другг и е разбегошася камо кто в и дя ". Сярод уцекачоў быў і Даўмонт, у хуткім часе прыняты на княжанне ў Пскоў. Ён правіў там больш за 30 гадоў, а пасля смерці кананізаваны правас-лаўнай царквой.
Пасля расправы з унутранымі ворагамі сваёй дзяржавы, Вой-шалк зрабіў захады, каб забяспечыць мір з суседзямі, пазбегнуць вайны з імі: заключае мір з Ордэнам, шукае магчымасць паразу-мецца з Галіцка-Валынскім княствам. Ён умела сыграў на слабай струнцы яго князёў - на іх імкненні валодаць Наваградскай зямлёй і Літвой. Войшалк знешне прызнае сябе васалам князя Васількі, а на наваградскі пасад запрашае "дапамагаць яму ўладарыць" Швар-на. Калі ў 1254 г. ён асцярагаўся перадаць Наваградак жанатаму на яго сястры Шварну, дык цяпер становішча было іншае: Шварн не меў дзяцей і пасля яго смерці Войшалк зноў станавіўся паўнапраў-ным гаспадаром у сваёй дзяржаве.
3 дапамогай валынскай дружыны Войшалк ў 1265 г. (1264) да-лучае да Наваградка заселеныя балцкімі плямёнамі Нальшаны (паўночны захад сучаснай Беларусі) і Дзяволтву (частка ўсходу сучаснай Літвы). " И пойде в с ил е тяжьце и нача городы имати во Дявельтвь іі в Нальшчанехь", - гаворыць пра гэтыя падзеі пад 1264 годам Галіцка-Валынскі летапіс. - Городы же поішаеь, а еорогы своя избив ь и тако пр и доша во свояс и ". У грамаце полацка-га князя Ізяслава (прыблізна ў 1265 г.) прызнаецца "воля" Войшал-ка над Полацкам.
Аб'яднанне вакол Наваградка Літвы, Полацка-Віцебскай зямлі з'явілася трывалым пачаткам утварэння ВКЛ. У гэтым і заключаецца галоўная гістарычная заслуга Войшалка. Менавіта ён, з'яўляецца фактычным заснавальнікам балцка-славянскай дзяржа-вы, якая стала на некалькі стагоддзяў агульным домам для літоў-цаў, беларусаў і ўкраінцаў. Бацька яго, Міндоўг толькі падрыхтаваў глебу, а дрэва новай дзяржавы пасадзіў Войшалк.
Перадача Войшалкам Наваградскай зямлі Шварну не спадабала-ся брату Шварна - галіцкаму князю Льву Данілавічу, які сам хацеў валодаць Наваградскай і Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адз-інае цэлае. Гэты князь запрасіў Войшалка да сябе ў госці і забіў яго, "завпстью оже бяшеть дал землю Лотовскую брату его Шварнови". Адбылося гэта у час сустрэчы ва Уладзіміры Ва-лынскім у 1268г. Леў у п'яным шаленстве выхапіў шаблю і засек Войшалка. Так трагічна і неспадзявана абарвалося яго жыццё.
Але запозненая помета князя Льва не дала яму ніякіх вынікаў. Створаная Міндоўгам і Войшалкам дзяржава працягвала свае сама-стойнае жыццё. Далейшыя падзеі пацвердзілі яе ўнутраную трыва-ласць, падтрымку аб'яднаўчай палітыкі славянскім і балцкім баяр-ствам і гараджанамі.
Трайдзену выпала доля абараняць закладзеныя Міндоўгам і Войшалкам асновы дзяржавы. Яго гісторыя ў крыніцах вельмі заб-лытаная. Мы не ведаем, ці паходзіў гэты ўладар Дайновы з роду Міндоўга, ці належаў да іншага роду. Гэта адна з таямніц нашай гісторыі. Шэраг даследчыкаў (М. Ермаловіч, А. Краўцэвіч і інш.) упэўнены, што з Трайдзенам у ВКЛ запанавала новая княжацкая дынастыя, якая ў адрозненне ад папярэдняй, Міндоўгавай, была славянскага паходжання. Адзін з летапісаў указвае, што быў "Трай- дзен з роду рускага ".
Невядома, якім чынам Трайдзен дамогся ўлады: ці сілай, ці мірным шляхам. У 1270 г. ён "нача княжити в Литве " і правіў 12 гадоў.
У гэтыя гады маладой дзяржаве выпалі цяжкія выпрабаванні: крыжакі, галіцка-валынскія войскі, татары, суседнія князі пасля смерці Войшалка паднялі галаву, пагражалі незалежнасці ВКЛ. Выйшлі да межаў ВКЛ крыжакі. Абапіраючыся на залатаардынскія палкі, двойчы спрабавала пакончыць з Наваградкам Галіцка-Ва-лынскае княства.
У крыніцах захавалася зусім мала звестак аб унутранай паліты-цы Трайдзена. Ён актыўна працягваў на землях Панямоння аб'яд-наўчую палітыку Міндоўга і Войшалка: жорстка распраўляецца з праціўнікамі, клапаціцца аб умацаванні дзяржавы. У часы Трайдзена ў склад Літоўскага княства ўвайшлі землі яцвягаў - у 1278 г. там ужо гаспадарыў намеснік і брат вялікага князя Сірпуцый. Трайдзен даў у сваёй дзяржаве прытулак прусам, якія пад націскам крыжа-коў пакінулі свае землі.
Значна больш сведчанняў засталося ў крыніцах пра знешнія абставіны дзяржаўнага жыцця княства ў 1270-ыя гады.
3 самага пачатку свайго княжання Трайдзену прыйшлося брацца за меч. Войны былі для яго з'явай звычайнай. "Весь живот свой до войны и крови розляня простовал", "шмат ваявау і заўсёды перамагаў ", - так характарызуецца ў летапісах ВКЛ яго дзейнасць.
Яго знешняя палітыка мела перш за ўсё на мэце абарону тэры-тарыяльных інтарэсаў дзяржавы. Галоўным праціўнікам, як і пры яе ўтварэнні, заставаліся галіцка-валынскія князі. Таму барацьба з імі складала галоўны змест вайсковай дзейнасці Трайдзена.
Нядзіўна, што галіцка-валынскі летапісец, які ўхвальна апісаў дзейнасць уласных князёў, нават калі яны хадзілі крыжовымі пахо-дамі на яцвягаў ці на аднаверных суайчыннікаў у верхнім Паня-монні, даў знішчальную характарыстыку іх саперніку: "Окаяньный и безаконъный, проклятый, немилостивый Трайдзен, его же безза- конъя не могохом псати срама ради". Летапісец параноўвае Трайдзена з Ірадам і Неронам, не забыўшы дадаць, што ён "многа злей- ша того безаконья чиняша", што ён ледзь не вораг чалавецтва. Гэта была своеасаблівая помста Трайдзену за яго рашучыя крокі па пашырэнню межаў Літоўскага княства за кошт паўднёвых і паўд-нёва-заходніх зямель, што належалі Галіцка-Валынскаму княству. Такія моцныя эпітэты летапісца ў той жа час наводзяць на думку, што наваградскі князь быў чалавекам уладарным, рашучым і хітрым, які асабліва не выбіраў сродкі для дасягнення сваіх мэтаў.
У 1274 г. Трайдзен парушыў мір паміж Наваградкам і Галічам, нечакана напаў з гарадзенскай дружынай на Драгічын, які належаў галіцкаму князю Льву, захапіў горад і "избиша вся и мала и до велика ". Напад гарадзенцаў выклікаў жорсткую помету князя Льва. Канфлікт паміж Трайдзенам і Львом набыў грандыёзныя памеры: у яго былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Леў Галіцкі звяр-нуўся за дапамогай да татарскага хана Менгуцымера, "прося себе помочи у него на Литвоу". Хан не адмовіў яму, бо ардынцам адк-рывалася магчымасць парабаваць, а то і заняволіць адну з бела-рускіх зямель, што адзіныя ва ўсёй Усходняй Еўропе былі свабод-ны ад іх ярма. Даўшы Льву раць на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцымер адначасова прымусіў ісці на Літву залежных ад яго бранскага і смаленскага князёў. Да гэтай кааліцыі далучылі тураўс-кую і пінскую дружыны. Паход 1274 г. быў цяжкім ударам для маладой панямонскай дзяржавы і яе сталіцы. Але ён не дасягнуў сваёй канчатковай мэты з-за адсутнасці адзінства і сварак у стане саюзнікаў.
Пасля кароткага замірэння на Наваградак зноў насунулася грозная небяспека. У 1277 г. аб'яднанае войска галічан і татараў высту-пае ў паход. Татарская рать на чале з ваяводам Мамшынам адразу накіравалася да Наваградка, ўвайшла ў сталіцу і разрабавала яе, нанесла ей шмат разбурэнняў. Галіцка-валынскія князі сабраліся да паходу на Навагародак у Бярэсці, аднак, даведаўшыся пра спуста-шэнне сталіцы татарамі, змянілі свой план і пайшлі на Гародню, Але іх напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гараднянам аб безладдзі ў варожым войску. Гарадняне накіравалі на варожае войска дружыну прусаў і борцяў, якія ўцяклі ад немцаў і былі паселе-ны Трайдзенем у горадзе. Яны адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень раз'юшаныя князі сталі палком пад Гародняй. Толькі гарадняне "аки мертва стояща па забролях города " і муж-на адбілі штурм. Такога адпору князі не чакалі. Адзінае, што заста-валася: прасіць міру, "како города им не имати", ды ісці прэч. Так бясслаўна скончыўся паход 1277 г. Трайдзен адбіў у галіцка-ва-лынскіх князёў жаданне хадзіць на Літву і актывізаваў свае дзеянні на заходнім накірунку.
На захадзе інтарэсы ВКЛ сутыкаліся з інтарэсамі Польшчы. Трайдзен робіць удалы паход на Люблін і бярэ шматлікі палон, аддае сваю дачку замуж за полацкага князя. Галоўнай пагрозай для паўночна-заходніх зямель дзяржавы была крыжацкая агрэсія. Ры-цары імкнуліся ўсё глыбей па Дзвіне пранікнуць на ўсход. Трайдзен неаднаразова ваюе Дынабург (Даўгаўпілс), аднак авалодаць непрыступным нямецкім замкам не змог. Буйныя сутыкненні з лівонскімі рыцарамі адбыліся ў 1270, 1278, 1279 гадах. У 1281 г. ён захапіў Герцыке, які абмяняў на Дынабург.
Княжанне Трайдзена было часам умацавання ВКЛ. Яно праход-зіла ў барацьбе з унутранай і знешняй пагрозай. У часы Трайдзена ВКЛ выступае як унутрана стабільная дзяржава, здольная весці актыўную знешнюю палітыку.
Далейшая гісторыя ВКЛ пасля смерці Трайдзена раптоўна апус-каецца ў змрок. Мы нават не можам ўпэўнена сказаць, хто змяніў яго на вялікакняжацкай пасадзе. Хутчэй за ўсё гэта быў дуумвірат братоў Будзікіда і Будзівіда. Аднак з-за адсутнасці інфармацыі зас-таецца незразумелым, чым тлумачыцца такі дуумвірат, да якога роду належалі гэтыя князі, хоць іх імёны сведчаць пра іх славянс-кае паходжанне.
У 90-ыя гады цемра над гэтым кутом Еўропы пачынае рассо-ўвацца. Пераадолеўшы самыя цяжкія часы, Літоўская дзяржава па-вол!, але няўхільна пачынае ўзыходзіць да вяршыны сваёй магут-насці. У першую чаргу гэта было звязана з дзейнасцю вялікага князя Віценя (1293—1316) - асобы для нас даволі загадкавай. Мы не ведаем, дзе і калі ён нарадзіўся, з якога роду паходзіў, як памёр. Псторыкі звярнулі ўвагу на славянскае імя Віценя і яго сыноў -Воіна і Фёдара. Яны ўказваюць на славянскія карані князя. Правіў Віцень у Наваградку, які пры ім заставаўся сталіцай ВКЛ.
Вялікі князь змагаўся за ўнутранае ўмацаванне дзяржавы. Яму ўдалося дабіцца яе палітычнага адзінства. Нашчадкі іншых кня-жацкіх дынастый больш не прэтэндавалі на яе трон. Віценева кня-жанне пачалося ў вельмІ неспрыяльных умовах. У 1294 г. паднялі паўстанне жамойцкія феадалы, маючы намер пайсці на саюз з кры-жакамі. Віцень мячом уціхамірыў іх.
I Наваградак, і Полацк разумелІ неабходнасць аб'яднання сіл у барацьбе з крыжакамі і мангола-татарамі. Князь літоўскай дынас-тыі - Таўцівіл, пляменнік Міндоўга, упершыню згадваецца ў По-лацку ў 1262-1263 гг. Даследчыкі мяркуюць, што далучэнне Полац-кай зямлі да ВКЛ адбылося пры Войшалку, але часам канчатковага аб'яднання звычайна лічаць 1307 год, як запісана ў М. Стрыйкоўс-кага: "Літва ў 1307 г. авалодала Полацкам." Як адбылося гэта аб'яднанне - пры адсутнасці дакументаў меркаваць цяжка. Віда-вочна. што не вайсковай сілай, а на падставе "рады"-дагавора, які гарантаваў палачанам захаванне мясцовых законаў і суда, і са зго-ды полацкага баярства і багатага купецтва. Аб'яднанне ВКЛ з По-лацкай зямлёй хутчэй за ўсё адбылося праз выбранне палачанамі сваім князем Віценева сына Воіна. Існуе гіпотэза, якую некаторыя гісторыкі лічаць за праўду. Полацкі князь Канстанцін нібыта за-вяшчаў Полацк рыжскаму біскупу. Біскупавы людзі, прыбыўшы ў горад, пачалі ўводзіць каталіцтва, а палачане паўсталі і папрасілі дапамогі ў Віценя, і той са сваёй дружынай расправіўся з немцамі. На полацкі пасад быў выбраны яго сын Воін. Можа так яно і было? Дакладнага фактычнага матэрыялу пра гэтыя падзеі, на жаль, няма.
Выгада ад аб'яднання была ўзаемная. Віценева войска было ўзмоцнена вайсковымі сіламі Полацкай зямлі. Полацк захаваў веча-вы лад, аўтаномнасць зямлі, маёмасныя правы, непадуладнасць вя-лікакняжацкаму суду, самастойнасць у пытаннях веры і гандлю.
Значным тэрытарыяльным прырашчэннем у час Віценя было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. У 1315 г., па сведчанню Васкрасенскага летапісу, ён "прибавил земли Литовское много и до Бугу".
Ад Віценя, як сведчыць Іпац'еўскі летапіс, ідзе наш гістарыч-ны герб Пагоня. Стаўшы князем у Наваградку, ён "измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на коне з мечем, елее ныне наричут погоня". Спачатку асабістая эмблема князя, Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх кня-зёў, а з 1384 г. - дзяржаўным гербам ВКЛ. Сучаснымі даследчы-камі выказваецца думка, што Пагоня мае больш старажытнае па-ходжанне і бярэ свой пачатак ад папярэднікаў Віценя. Увядзенне княжацкага герба і агульнадзяржаўнай пячаткі, толькі будучы за-мацаванымі якой набывалі юрыдычную сілу дакументы, было важным цэнтралізатарскім крокам.
Віценева княжанне прайшло ў войнах з жамойцкімі феадаламі, прускІмі і лівонскімі крыжакамі, з палякамІ. Паводле падлікаў, за 24 гады ён здзейсніў 11 паходаў у Прусію, 5 — у Лівонію, 9 — у Польшчу.
3 1284 г., пасля канчатковага пакарэння тэўтонамі прускіх аў-тахтонаў, тэрыторыя ВКЛ становіцца аб'ектам агрэсіі Прускага ор-дэна. Ён прыступіў да рэалізацыі важнейшай стратэгічнай задачы (якую яму так і не ўдалося вырашыць) - злучэння па сушы праз Жамойць сваіх прускай і лівонскай філій. На працягу 1300—1315 гг. ордэнскае войска правяло 20 рэйдаў з тэрыторыі Прусіі на Жамойць і Літву, у першую чаргу на Гародню. У 1284, 1295, 1296, 1305, 1306 (двойчы), 1311 (тройчы), 1314 гг. крыжакі нападалі на землі Гарадзеншчыны. Віцень прыклаў нямала намаганняў для ўмацавання Гародні і папаўнення яе гарнізона. Старастам у горад ён назначыў Давыда - сына былога нальшчанскага князя Даўмон-та. Чвэрць стагоддзя Давыд абараняў край ад крыжацкай навалы. У 1311 і 1315 гадах Віцень сам узначаліў паходы баявых дружын у Прусію. Абодва яны былі няўдалымі. Паход 1315 г. стаў апошняй справай вялікага князя. Вяртаючыся назад, ён быў.забіты ударам маланкі.
Гаспадаранне Віценя можна ахарактарызаваць як паспяховае процідзеянне крыжакам, пры адначасовым павелічэнні уплыву на суседнія рускія землі. Маладая дзяржава пры ім трымалася ўпора-вень з наймацнейшымі суседзямі.
1316 год можна ўмоўна прыняць за дату завяршэння стварэння дзяржавы. Пры Гедыміне (1316—1341 гг.) гэты працэс стаў незва-ротным, жыццястойкасць новага дзяржаўнага ўтварэння стала віда-вочнай, распачаўся яго бурны рост у геаграфічнай і палітычнай прасторы сярэднявечнай Еўропы.
4. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
Рост ВКЛ у геаграфічнай і палітычнай прасторы Усходняй Еўропы. Рост уплыву ВКЛ на рускіх землях пры Гедыміне. Дзяржаўная дзейнасць Алъгерда. Вільня як цэнтр аб'яднання зямелъ былой Кіеўскай Русг. Рост уплыву ВКЛ на рускіх землях пры Гедыміне
Калі папярэдні, назавём яго ўмоўна, наваградскі перыяд быў перыядам станаўлення і ўмацавання ВКЛ, то наступны - віленскі (1320—1385 гг.) стаў часам бурнага тэрытарыяльнага росту дзяр-жавы, што і вывела яе ў лік найбуйнейшых тагачасных еўрапейскіх краін.
У яшчэ больш шырокіх маштабах аб'яднаўчую палітыку сваіх папярэднікаў прадоўжыў Гедымін (1316—1341 гг.). Ён правіў чвэрць стагодцзя і за гэты час далека пасунуў межы і ўплыў сваёй дзяржавы на ўсходнеславянскі поўдзень і ўсход.
Вялікакняжацкую пасаду Гедымін заняў пасля смерці свайго бацькі (па другіх звестках, брата) Віценя ў 1316 г. 3 крыжацкага асяроддзя была пушчана чутка аб нізкім сацыяльным паходжанні Гедыміна, нібы ён - былы конюх ці нават халоп Віценя, які аргані-заваў забойства свайго князя і захапіў уладу ў дзяржаве. Гэта плётка абражала ў той час у вачах свету ўсю дзяржаву, з якой Ордэн нязменна знаходзіўся ў варожых адносінах. Гэту чутку пазней пад-хапілі ў Кракаве і Маскве, якія - кожны з свайго боку - імкнуліся падначаліць сабе ВКЛ.Большасць гісторыкаў справядліва лічыць спробу прадставіць Гедымінавічаў узурпатарамі ўлады выдумкай пазнейшых храністаў з мэтай дыскрэдытацыі літоўскай дынастыі.
У 1320 г. князь будуе ў Троках (сённяшні Тракай, Летува) замак на востраве, сярод вялікага возера і пераносіць сюды сваю рэзідэн-цыю. Ужо пры Віцені дамінуючая роля Наваградка ў дзяржаве стала падаць. Найпершай прычынай гэтага былі вельмі неспры-яльныя знешнія ўмовы. Калі ў 50—70-ыя гады XIII ст. Наваградс-кую зямлю спусташалі з дапамогай татар галіцка-валынскія войскі, то, пачынаючы з 80-ых, яна становіцца аб'ектам крыжацкай аг-рэсіі, што не магло не падарваць эканоміку, а разам з тым і палі-тычнае значэнне зямлі. Абрабаванне і разбурэнне Наваградка ў 1274, 1277 і 1314 гадах не маглі не падзейнічаць адмоўна на лес яго як на стольны горад дзяржавы.
Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы у Вільню, заснаваную на месцы старажытнага паселішча XI — XII стст. на Крывой (Лысай) тары. Таму першая назва Вільні была Крывы-горад. Славянскае паходжанне яе першых пасяленцаў і назвы горада - бясспрэчна. Існуе прыгожае паданне пра заснаванне Гедымінам гэтага горада пасля вешчага сну, які прысніўся князю ў час палявання. Палявалі ў гэтых мясцінах дапазна, вяртацца ў Трок! было позна, таму на-ладзілі начлег. Прыснілася князю, што стаіць на вяршыні гары жалезная ваўчыца ды вые так гучна, нібы сто ваўкоў адразу. Па-ганскі вяшчун Лыздзейка разгадаў сон так: князь павінен збудаваць тут магутны замак, які, нібы жалезнай сцяной, абароніць Літву ад крыжакоў, вакол замка вырасце горад, слава аб якім пойдзе па ўсяму свету. Як вяшчае паданне, князь прыслухаўся да начнога адкрыцця. Пабудаваў ён на гэтай гары мураваны замак, вежа якого захавалася да нашых дзён. Ужо ў 1323 г. Вільня называецца ў Гедымінавых граматах "каралеўскім горадам", гэта значыць, сталі-цай. Сябе ж ён называў "каралём Літвы і Русі".
Горад Вільня з'яўляецца сапраўднай святыняй для беларусаў, бо з ім непарыўна звязаны значны перыяд нашай гісторыі^На працягу XVI - пачатку XX ст. Вільня была буйнейшым цэнтрам беларускай культуры, адукацыі, навукі, нацыянальнага руху.$
У 1321 і 1322 гг., пасля чарговай перамогі над крыжакамі Ге-дымін зрабіў два паспяховыя паходы на поўдзень 1, паводле"Х-ронікі літоўскай і жамойцкай", за "одним звитязством манархию Киевскую, Волынские и Северские княства ажъ до Путивля за Киевом на 50 миль и далей опановал, и до Литовскага панства прилучил". Так упісваліся апошнія старонкі ў гісторыю Кіеўскай Русі і адначасова закладваліся асновы магутнасці ВКЛ. Праўда, у некаторых гісторыкаў існуюць сумненні наконт дакладнасці летап-існых звестак пра гэтыя паходы. Кіеўскае княства прызнае вярхоў-ную ўладу Гедыміна. Старая сталіца Рурыкавічаў прыйшла ў поўны аняпад у выніку мангола-татарскіх набегаў. Але абставіны канчатковага пераходу Кіеўскай зямлі пад уладу ВКЛ поўнасцю не высветлены. Замацаванне гэтых зямель за княствам адбылося ўжо пры Альгердзе.
* Падчас праўлення Гедыміна да княства далучыліся Віцебская, Менская, Тураўская землі. Можна меркаваць, што гэты працэс насіў мірны характар.)Ужо ў 1323 (1326) г. Менскае княства ўваходзіла ў склад дзяр-жавы. Менскі князь Васіль не быў выгнаны са сваёй зямлі, а па-ранейшаму правіў там. Як васал Гедыміна ён ездзіў у складзе літоўскага пасольства ў Ноўгарад Вялікі. Гедымінаў сын Альгерд пабраўся шлюбам з дачкой віцебскага князя Яраслава Марыяй і ў 1320 г., пасля смерці цесця, стаў спадкаёмцам Віцебскага княства.
3 пачатку XIII ст. Тураўская зямля, пераадольваючы імкненне галіцка-валынскіх князёў падначаліць яе сабе, усё больш і больш звязвае свой лес з Наваградкам. Лагічным завяршэннем гэтага збліжэння з'явіўся ўваход турава-пінскіх абшараў у Вялікае кня-ства.Трэба помніць, што Пінск яшчэ ў 1260-ыя гады адыграў важную ролю ва ўтварэнні ВКЛ. Пагроза апынуцца ў "воли татарскай", плаціць даніну Залатой Ардзе прадвызначылі іх рашэнне.Ужо ў першай палове XIV ст. у Тураўскай зямлі канчаткова ўсталявалася ўлада літоўскіх князёў. Пры Гедыміне тут кіраваў яго сын Нары-монт. У гэты час дзяржава Гедыміна набыла межы, якія амаль супадалі з сучаснымі межамі Беларусі.
| Увайшло ў склад ВКЛ таксама Падляшша (цяпер у складзе Польшчы), а ў 1340 г. — Валынь. Такім чынам, пры Гедыміне большая частка сучасных бела-рускіх зямель апынулася ў складзе ВКЛ.іПалітычная мудрасць гас-падара праявілася ў тым, што пры ўключэнні новых зямель ён гарантаваў ім аўтаномію і непадзельнасць тэрыторыі, дэклараваў "старыны не парушаць", захоўваў мясцовыя законы, недатыкаль-насць правоў і ўладанняў феадалаў, мяшчан, духавенства, падсуд-насць іх толькі сваім мясцовым судам, самастойнасць пры заклю-чэнні гандлёвых пагадненняў.
За стагоддзе свайго імклівага росту, ад Міндоўга да Гедьшіна, невялікае княства ў Панямонні далучыла суседнія тэрыторыі, заселеныя славянамі і балтамі, і пераўтварылася ў Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Тэрмін "Літва" адносіўся тады да верхняга і сярэдняга Панямоння, пад "Руссю" разумелася сярэдняе Падзвінне і Падняпроўе. Менавіта "рускія" (беларускія і ўкраінскія землі) рабілі гэта княства вялікім, узбагацілі яго сваімі багатымі трады-цыямі дзяржаўнага існавання, палітычнага, эканамічнага і культур-нага развіцця. Усходнеславянскае насельніцтва княства лічыла Руссю менавіта сваю дзяржаву, а сябе называла рускімі. Жыхароў паўночна-ўсходняй Русі яны называлі па сталіцах іх зямель і кня-стваў: цверычы, пскавічы, падданых Маскоўскай дзяржавы - мас-кавітамі. Для ўзмацнення і пашырэння сваёй дзяржавы Гедымін выкарыстоўваў розныя сродкі: дынастычныя саюзы, пагадненні з мясцовым баярствам і,безумоўна, узброеную сілу. Ні адна з сярэд-нявечных дзяржаў не ўзнікала на аснове свабоднага волевыяўлення насельніцтва. I ў літоўскіх князёў былі праціўнікі - пазбаўленыя ўлады прадстаўнікі мясцовых дынастый, частка баярства. Але ў цэлым пашырэнне Вялікага княства Літоўскага адбывалася пара-ўнальна мірна, паколькі ўмовы далучэння маглі задаволіць най-больш уплывовыя колы мясцовага насельніцтва: баярства, гарад-жан і (з пэўнымі агаворкамі) царкву.
Гедымін умела выкарыстоўваў супярэчнасці паміж рускімі княствамі і падтрымліваў праціўнікаў маскоўскага князя Івана Каліты. Так, ён дапамог пскавіцянам адбіць нашэсці нямецкіх і дацкіх рыцараў у 1323-1324 гг., падтрымаў іх у спробе адасобіц-ца ад Наўгародскай епархіі ў 1331 г. Уплыў Вялікага княства распаўсюдзіўся на паўночную Русь. I з гэтым павінен быў лічыц-ца Каліта. Ён уступав ў кантакт з Гедымінам, сватае свайго сына да яго дачкі.
Магчыма, літоўскі ўладар дасягнуў бы на Русі і большага уплыву, але яго ўвагу ў значнай ступені адцягваў захад, дзе па-ранейша-му галоўным ворагам быў Тэўтонскі ордэн.
Асноўным тэатрам вайны з'яўлялася Панямонне. Гэта была брама для ўварвання ў глыб княства. Літвіны імкнуліся надзейна за-чыніць яе абарончымі замкамі.
Для абароны княства ад уварванняў крыжакоў Гедымін узвёў першакласныя па тым часе крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Лідзе, Крэве. 3 усіх канцоў дзяржавы збіралі майстроў-будаўнікоў, княжацкія цівуны зганялі просты люд насыпаць валы, капаць рвы, цягаць камяні, высякаць лес. Праз стагоддзі захавалася памяць аб гэтых грандыёзных будоўлях.
У барацьбе супраць Ордэна Гедымін меў выдатнага памочніка — князя Давыда Гарадзенскага, які фактычна быў намеснікам у Га-родні і галоўным ваяводам княства. Яго ўзвышэнне пачалося яшчэ пры Віцені, але асабліва ярка палкаводчы талент праявіўся на па-чатку праўлення Гедыміна. Практычна ніводная перамога над кры-жакамі як у абарончых, так і ў наступальных аперацыях не абыход-зілася без удзелу Давыда. Гедымін нават аддаў за яго сваю дачку.
іУзімку 1341—1342 года войска ВКЛ захапіла крыжацкую крэ-пасць Баербург. Праўда, платай за гэта было жыццё вялікага князя.^ 3 канца 1330-ых гадоў на ўзбраенні ордэнскіх замкаў з'явілася агнястрэльная зброя. Пакуль што яна выглядае дзівам —большасць ваякаў толькі прыглядаецца да яе, спадзеючыся на старыя добрыя самастрэлы, мячы і дзіды. Літоўскаму князю давялося пазнаёміцца з яе эфектыўнасцю на ўласным вопыце. Каменнае ядро трапіла ў Гедыміна, які знаходзіўся у шэрагах вояў. Паводле іншых звестак, Гедыміна атруцілі.
Хоць большасць баяр пры Гедымінавам двары былі праваслаў-нымі, а сам ён сімпатызаваў хрысціянству, пахавалі яго як язычні-ка. Вось што піша пра гэта "Хроніка літоўская і жамойцкая": "Кгедымін, вялікі князь, того року ад нгмцаў у Прусах забіты з ручніцы...Сыны яго...звычаем паганскім, наклаўшы вялікі стос смалістага дрэва, трупу яму нарыхтавалі. А потым прыбралі яго ў адзенне княжае каляровае, якое любіў пры жыцці найболей, а пры ім шаблю, рагаціну, сагайдак, сокалаў пару, хортаў пару, каня з сядлом, слугу яго найшчырэйшага ўлюбенца, з ім звязаўшы, на бярэмя дроў паклалі...і трох вязняў немцаў узброеных вакол дрэва запаліўшы, з ім спалілі...Кідалі ў агонь кіпцюры рысіныя і мядзее-жыя, як быў у іх звычай старадаўні".
Гедымін умела балансаваў паміж усходнім і заходнім хрысціян-ствам. Не ўціскаючы правоў праваслаўнай царквы, ён імкнуўся ўплываць на канфесійныя справы шляхам пастаўлення ў мітрапал-іты свайго кандыдата, а ў выпадку няўдачы - адарваць падуладныя яму землі ад агульнарускай мітраполіі, стварыў для Вялікага кня-ства Літоўскага асобную царкоўную іерархію.
З'яўленне і рост новага палітычнага цэнтра на Русі не прайшло міма ўвагі канстанцінопальскага патрыярха. Пра гэта сведчыць яго дазвол заснаваць каля 1311 г. самастойную мітраполію з цэнтрам у Наваградку, што ахоплівала Полацкую і Тураўскую епархіі. Літоўс-ка-наваградскім мітрапалітам стаў Феафіл. Але пасля яго смерці новы мітрапаліт у Наваградак не прызначаецца, а названыя епархіі падпарадкоўваюцца мітрапаліту Феагносту, які займаў кафедру ва Уладзіміры і вельмі адмоўна ставіўся да спроб стварыць іншыя мітраполіі.
Адначасова Гедымін не перапыняў кантактаў з каталіцкай царквой. Заключыўшы пагадненне з Рыгай, ён з яе дапамогай адправіў некалькі пасланняў папе Іаану X, абяцаў яму хрысціць Літву па заходняму абраду і абвінавачваў ордэнскіх рыцараў у тым, што яны жорсткімі набегамі адварочваюць літоўцаў ад хрысціянства. У 1324 г. у княства прыбыло папскае пасольства. Але супраць планаў увядзення катал-іцызму выступіла і язычніцкая літоўская знаць, і "русіны", г.зн. прадстаўнікі праваслаўнага насельніцтва, з пазіцыяй якіх Гедымін не мог не лічыцца. "Кароль Літвы і Русі" добра разумеў, што крын-іцай сілы яго дзяржавы з'яўляюцца славянскія землі.
ВКЛ дамаглося пры Гедыміне міжнароднага прызнання і пачало адыгрываць прыкметную ролю ва Усходняй Еўропе. У складаных знешнепалітычных умовах ён ішоў на саюз з суседнімі дзяржавамі. Гарантам саюза былі роднасныя сувязі, якія адыгрывалі значную ролю ў тагачасным палітычным свеце. Дыпламатычным поспехам Гедыміна спрыяла шматлікасць яго патомства. Дачка князя Альдо-на стала жонкай польскага каралевіча Казіміра, другія таксама выйшлі замуж за знакамітых людзей - князя цвярскога, мазавецка-, га валадара, сына Івана Каліты, Давыда Гарадзенскага. Гедымін быў не супраць збліжэння з Захадам. Шлюб Гедымінаўны з наш-чадкам польскага караля паклаў пачатак саюзніцкім дачыненням дзяржаў.
Такім чынам, ВЮТ пры Гедыміне выступав моцнай дзяржавай. Яно з лёгкасцю далучае да сябе буйныя усходнеславянскія землі, якія шукалі ў гэтым моцным і роднасным дзяржаўным арганізме надзейную абарону ад татараў. Сталіца Гедыміна Вільня становіц-ца прэтэндэнтам на спадчыну Кіева.
У першай палове XIV ст. ва Усходняй Еўропе ўзмацняюцца тэндэнцыі цэнтралізацыі грамадска-дзяржаўнага ладу. Услед за На-ваградкам і Вільняй пачаў збіраць рускія землі маскоўскі князь Іван Каліта (1325—1340 гг.) Міма яго пільнага вока не схвалася тое, што Масква ўжо трохі запазнілася з клопатам пра збіранне тэрыторый, што заходнерускія землі ўжо аб'ядналіся ў адзінай дзяржаве, якая, як снежны камяк, абрастае славянскімі землямі, усё больш разрастаецца на ўсход.
У тэты час набірае сілу Цвер. Аднак дадзеная частка Русі зна-ходзіцца пад кантролем хана, які выкарыстоўвае імкненне князёў Цверы і Масквы да пасады вялікага князя ўладзімірскага, каб знясіліць абодвух у міжусобнай барацьбе. Больш актыўны мас-коўскі князь Іван Каліта бярэ верх у гэтай барацьбе, але ўзвышэнне Масквы некалькі дзесяцігоддзяў будзе ісці не ў выглядзе аб'яднан-ня суседніх княстваў, а у выглядзе "праглынання" больш слабых з іх пры татарскай падтрымцы.
Літоўскі князь умешваецца ў барацьбу паміж Цверру і Масквой за вялікае княжанне ўладзімірскае. Пры гэтым робіць стаўку на Цвер. Ён вядзе барацьбу за кантроль над Ноўгарадам, якая скончы-лася часовай перамогай Гедыміна ў 1333 г., калі наўгародцы пры-нялі да сябе князем яго сына Нарымонта. У 1338 п той пасадзіў замест сябе малалетняга сына Аляксандра. Пасля смерці Давыда Гарадзенскага Гедымін як спадкаёмца свайго зяця прэтэндуе на валоданне Псковам. Гэта ў нейкай ступені было выгадна самому Пскову, які хацеў выйсці з-пад улады Ноўгарада.
Ідзе барацьба за ўплыў ВКЛ на Смаленск і Бранск. Смаленск выступае саюзнікам Гедыміна.
Русь Маскоўская і Русь Літоўская абрасталі землямі і няўмольна набліжаліся межамі. Ужо ў першай палове XIV ст. адбываліся пер-шыя, пакуль яшчэ невялікія сутычкі паміж імі: паход Івана Каліты на саюзны Літве Смаленск, напад Альгерда на Мажайск у 1341 г., але час адкрытага сутыкнення дзяржаў яшчэ не прыйшоў. Ён на-быў характар адкрытай барацьбы за валоданне "усёй Русею" пры нашчадках Каліты і Гедыміна. Прычым адзіным палітыкам, здольным у той момант рэальна выставщь такую задачу, будзе сын Геды-міна Альгерд. Аб'ектыўна ён імкнуўся рэалізаваць грандыёзны план адраджэння Старажытнарускай дзяржавы ў ранейшых і яшчэ большых межах. У Гедыміна было сем сыноў. Два з іх - Альгерд і Кейстут -аказалі найбольшы ўплыў на нашу гісторыю.Дзяржаўная дзейнасць Альгерда. Вільня як цэнтр аб'яднання зямель былой Кіеўскай Русі
Яшчэ пры жыцці Гедымін падзяліў дзяржаву паміж сваімі сынам!. Болыы за ўсіх пашанцавала Яўнуту. Менавіта ён, слабы і нерашучы, атрымаў вялікакняжацкую пасаду. Альгерд павінен быў задаволіцца Крэўскім і Віцебскім княствамі, а Кейстут-княствамі Трокскім, Жамойцкім, Берасцейскім і Гарадзенскім. Паміж улада-рамі адразу ж успыхнула рознагалоссе. Вось што піша аб падзеях тых часоў "Летапіс вялікіх князёў літоўскіх": "Алъгерд, бацъка короля (Ягайлы), і Кейстут, бацъка вялікага князя Вітаўта, жылі ў вялікай дружбе і любові. I не спадабалася ім, што вялікі князь Яўнут такузвысіўся, і змовіліся паміж сабою..., як бы яго адтуль (з Вільні) выгнаць, а каму-небудзь з іх сесці на яго месца, і, змовіў-шыся паміж сабою, яны выбралі пэўны час, калі б да Вільні прыг-наць і заняць горад пад братом, вялікім князем Яўнутам ". Адбы-лося гэта ў 1345 г., калі браты, напаўшы на Вільню, пакінулі слаба-га і недарэчнага кіраўніка без дзяржаўнай улады. "I сказаў князь вялікі Кейстут брату свайму, вялікаму князю Альгерду: "Табе нале-жыць князем вялікім быць у Вільні, бо ты старэйшы брат, а я з табою заадно жыву".
Фактычна браты з'ўляліся суправіцелямі. Яны размежавалі "сферы уплыву" і інтарэсы. Кейстут, кіруючы Жамойцю і Трокам!, узяў на сябе барацьбу з крыжацкім націскам, у чым меў значныя поспехі. Абвешчаны вялікім літоўскім князем Альгерд (1345-1377 гг.) займаўся усходняй і паўднёвай палітыкай. Кейстут бараніўся - Альгерд наступаў. Але абодва яны выконвалі агульную задачу - захаванне, умацаванне і пашырэнне Вялікага княства Літоўскага. Яны змаглі зберагчы рэдкую для палітычных дзеячаў якасць - шчырую братэрскую любоў. У той час, як Кейстут надзейна ахоўваў заходнюю мяжу, Альгерд працягваў справу бацькі -збіранне рускіх зямель. Яўнуту яны далі Заслаўе. Праўда, той палі-чыў за лепшае ўцячы ў Маскву, але праз два гады вярнуўся назад.
Палітычная кар'ера Альгерда пачалася тады, калі ён ажаніўся на віцебскай князёўне Марыі і пасля смерці цесця ў 1320 г. быў прыняты віцеблянамі на княжанне. Разам з бацькам ён вёў бараць-бу супраць крыжакоў, наступаў на рускія землі на ўсходзе. Як кіраўніка дзяржавы Альгерда вызначалі мужнасць і шырыня палі-тычных поглядаў. Ён "не столькі сілаю, колькі ўмельствам вая- ваў ", - сведчыць летапіс.
Пры Альгердзе Вялікае княства Літоўскае выступіла з палітыч-най праграмай аб'яднання, збірання ўсіх рускіх зямель і абвясціла сябе пераемнікам духоўных і культурна-гістарычных традыцый старажытнай Русі. У 1358 г. ён адкрыта абвяшчае сваю палітычную праграму, заявіўшы паслам германскага імператара, што "ўся Русь павінна належаць Літве". У 1359 п, пасля смерці былога літоўскага саюзніка Івана Смаленскага, Альгерд адхапіў ад Смаленскага кня-ства ледзь не палову - усё Пасожжа з Мсціславам. Хутка ён пасяг-не і на непасрэдныя ўладанні Залатой Арды - на ардынскія правін-цыі на Украіне. Напачатку Альгерд лічыў, што зможа перамагчы Маскву і тым самым спыніць аб'яднаўчую палітыку, з якой яна, у параўнанні з ВКЛ, значна спазнілася. Ён прыступіў да тактыкі знясільвання Масквы праз падтрымку міжусобнай барацьбы з ёю, якую вялі рускія княствы.
Болын як удвая павялічыў князь тэрыторыю дзяржавы, пашы-рыў яе межы далёка на поўдзень і на ўсход. Ён далучыў да яе большую частку Украіны, землі на ўсходзе Белай Русі - на Дняпры і Сожы, частку заходніх зямель сучаснай Расіі..
Яшчэ будучы віцебскім князем, Альгерд спрабаваў падпарадка-ваць сваёй уладзе Пскоў. У 1377 г. жыхары Пскова прынялі на княжанне сына Альгерда Андрэя Полацкага. Неўзабаве пасля ўзы-ходжання на вялікае княжанне ён імкнецца ўмацаваць свае пазіцыі ў Ноўгарадзе, але беспаспяхова. Як у Пскове, так і ў Ноўгарадзе існавалі так званыя літоўская і маскоўская партыі, перамогі якіх ва ўзаемнай барацьбе вызначалі кірунак палітыкі і арыентацыю гэтай зямлі. У 1352 г. Альгерд далучыў да ВКЛ Валынь, у 1355 г. —Бранскае княства. У арбіце палітычнага прыцягнення Літвы апы-нуўся Смаленск. У 1350 - 1360-ыя гады Альгерд вёў барацьбу з Польшчай за Валынь і Падляшша.
За два дзесяцігоддзі да Дзмітрыя Данскога Альгерд атрымаў шэраг выдатных перамог над мангола-татарамі і вызваліў з-пад ханскай улады многія рускія землі. Выкарыстаўшы аслабленне За-латой Арды ў выніку барацьбы розных феадальных груповак, Альгерд зрабіў наступ на поўдзень і ў 1361-1362 гг. падпарадкаваў Кіеўскае і Чарнігава-Северскае княствы.
Кіеўская зямля ў XIV ст. не была падобнай на багатае і магутнае княства ІХ-ХІ стст. Яна была дашчэнту зруйнавана феадальнымі ўсобіцамі і набегамі паўднёвых стэпнякоў - спачатку полаўцаў, потым татар. Зніклі слава і багацце кіеўскага князя. Ён зрабіўся адным з дробных паўднёвых князькоў, які да таго ж ледзь-ледзь трымаўся на прастоле. I ён прызнаў над сабой вярхоўную ўладу больш магутнага паўночнага суседа.
Разам з Кіеўскім княствам у 60-ыя гады XIV ст. у склад ВКЛ увайшлі Брагінская і Мазырская воласці, падпарадкаваныя Кіеву. Гэта былі апошнія з беларускіх зямель, далучаныя да Літвы. Яшчэ ў 50-ыя гады XIV ст. да ВКЛ перайшлі беларускія землі па Бярэзі-не, сярэдняму Падняпроўю і Сожу з гарадамі Мсціслаў, Прапойск, Чачэрск, Рэчыца.Такім чынам, пры Альгердзе завяршылася аб'-яднанне тэрыторыі сучаснай Беларусі ў складзе ВКЛ.
У 1363 (1362) г. адбылася бітва з татарамі на Сініх Водах (цяпер рака Сінюха, прыток Паўднёвага Буга), якая карэнным чынам змя-ніла лёс украінскага народа. Нягледзячы на колькасную перавагу, татары былі разбіты і пакінулі на месцы бітвы шмат забітых і палонных, уцяклі на паўднёвы ўсход. Украінскі гісторык Ф.М. Ша-бульда назваў гэту бітву "пралогам да Данскага пабоішча". У нагон! за пераможанымі татарамі Альгердавы воі дайшлі аж да паўночных берагоў Чорнага мора. Украінскія землі: Валынь і Падолле, вызваленыя ад ардынскага іга, ўвайшлі ў склад ВКЛ. Яны ўрэшце атрымалі магчымасць нармальнага эканамічнага і культур-нага развіцця. 3 зямель былой Кіеўскай Русі практычна ўся паўднё-ва-заходняя палова ўвайшла ў склад ВКЛ.
Альгерд праводзіў прадуманую і паслядоўную "ўсходнюю" палітыку. 3 мэтай умацавання свайго ўплыву на ўсходзе ў 1349 г. аўдавелы князь узяў сабе ў жонкі цвярскую князёўну Ульяну. Ён падтрымліваў цесны саюз з Цверру, дапамагаў ёй у барацьбе з Масквой. Альгерд аб'яднаў пад сваёй уладай большую частку гістарычнай Кіеўскай Русі і рэальна прэтэндаваў на завяршэнне гэтага працэсу на ўсходзе. Здавалася б, лідэрства на Русі назаўсёды перайшло да Гедымінавічаў. У саюзе з Цверру Альгерд спрабуе замацаваць свой поспех у "вотчыне" асноўнага саперніка.
Убачыўшы рэальную пагрозу сваім пазіцыям у Паўночна-Усход-няй Русі, узмацнелая Масква імкнецца перашкодзіць пашырэнню літоўскага уплыву. Не ў стане ўступіць у адкрытую барацьбу з самім Вялікім княствам Літоўекім, яна паспрабавала аслабіць са-юзніка Альгерда — Цвер. Менавіта ў падтрымку Цверы Альгерд у 1368 г. арганізуе першы паход на Маскву. Ён разбіў маскоўскае войска на Строшьше, узяў шмат палонных і некалькі дзён стаяў аблогай ля Масквы. "Хроніка Літоўская і Жамойцкая" апавядае пра тэта наступнае: "...Знакаміты слаўным рыцарством Дзмітрый, вялікі князь маскоўскі, задумаў сілай забраць Кіеўскае, Віцебсше і Полацкае княствы, што пад Літвою. Паслаў да Альгерда паслоў з голым мячом і агнём, абяцаючы яго ў Вільні на Вялікдзень прыві- таць чырвоным яйкам, а Літву ўсю агнём і мячом зваявацъ г пака-заць сілу і перавагу сваю. Гэтую похвальбу Альгерд выслухаў і, параіўшыся з Кейстутам, братом сваім, і іншымі княжатамі, затрымаў у сябе тых паслоў, а сам адразу паспалітае войска ва ўсіх панствах Вялікага княства Літоўскага і Рускага заклгкаў, каб збіраліся пад Віцебск.
.. Л калі прыйшоў под Маскву,... паслоў маскоўскіх адправіў, даў- шы ім агонь запалены, з наказам аддаць свайму пану і сказаць: маўляў Альгерд не такі ганарысты, тому апярэджвае яго і выказ-вае пашану, не жадаючы, каб ён так далека ехаўу Вільню. Маўляў сам я ў ягонай Москве буду...
I на світанку прыйшоў пад горад і стаў абозам на Паклоннай тары. Вялікі князь маскоўскі Дзмітрый, пачаў перамовы аб міры, абяцаў даць усяму войску літоўскаму плату са сваёй казны.
Пасля доўгіх перамоў згадзіўся Алъгерд на яднанне і перамір 'е, аднак пажадаў з часткай рыцарства літоўскага і панамі знатнейшымі ў замак Маскоўскі ўзброенымі заехаць і дзіду сваю аб сцнну замкавую скрушыць... " Уехаўшы ў Маскоўскі замак, Альгерд пры-ставіў сваю дзіду да яго сцяны і сказаў Дзмітрыю Іванавічу: "Княжа вялікі маскоўскі, памятай, што дзіда літоўская стаяла пад Масквою ". А потым "з вялікай славай", учыніўшы граніцу па Ма-жайск і Каломны, дамоў ад'ехаў.
Паходы на Маскву - "літоўшчыны", як там празвалі гэтыя увар-ванн!, — былі паўтораны ў 1370 і 1372 гг. У іх удзельнічалі таксама Кейстут і яго сын Вітаўт, смаленскі князь. Аднак, нягледзячы на знешні эфект, задума падчыніць Маскву не ўдалася.
Алгерд вымушаны быў прызнаць вотчынныя правы нашчад-каў Каліты на Уладзімірскае княжанне, г.зн. падзяліў з імі Русь. Грандыёзны намер Альгерда адраджэння Старажытнарускай дзяр-жавы сутыкнуўся з супраціўленнем ўсходніх княстваў, аб'яднаных вакол Масквы. Але спробы маскоўскіх вялікіх князёў перашкодзіць аб'яднанню беларускіх зямель былі сарваны.
Варта зазначыць, што ўсе папярэднія дзесяцігоддзі і нават ста-годдзі гІсторыя ўзаемаадносІн Вялікага княства Літоўскага і Мас-коўскай Русі разглядалася з масквацэнтрычных пазіцый. I да гэтага часу большасць рускіх гісторыкаў перакананы, што насельніцтва беларускіх і ўкраінскіх зямель падзяляла менавіта маскоўскую праграму аб'яднання і з нецярпеннем чакала моманту, калі "чужа-земная" (літоўская) ўлада зменіцца маскоўскай. Далучэнне зямель і княстваў да маскоўскіх уладанняў заўсёды лічылася з'явай глыбока прагрэсіўнай. МаскоўскІя князі паўставалІ са старонак іх твораў як збіральнікІ, а лІтоўскія князі — як чужаземныя заваёўнікІ. Гістарыч-ная навука доўгі час не прызнавала Наваградак, а за ім Вільню як адзін з патэнцыяльных цэнтраў аб'яднання зямель былой Кіеўскай Русі. Між тым яшчэ ў 60 - ыя гады XX ст. І.Б. Грэкаў паказаў, што і Вялікае княства Літоўскае, і Вялікае княства Маскоўскае фактыч-на выступалі з адной праграмай - праграмай аб'яднання ўсіх ус-ход неславянскіх зямель. Нядаўна і беларуская гістарычная навука зламала ранейшую гістарыяграфічную схему.
На захадзе даволі паспяхова дзейнічаў Кейстут. На кожны паход крыжакоў ё'н адказваў спусташальнымі ўварваннямі ў Прусію. Штогод, а то і па некалькі разоў на год, нападалі яны на ВКЛ, спусташалі землі Панямоння і Падзвіння, Жамойці. Неаднаразова яны абрушваліся і на Гарадзен. На працягу 1345—1377 гг. прускія і лівонскія крыжакі зрабілі сюды каля 100 рэйдаў. У адказ Кейстут і Альгерд з беларускімі, смаленскімі і валынскімі палкамі некалькі разоў нападалі на Лівонію, даходзілі аж да Юр'ева (сучасны Тарту, Эстонія), змаглі разбіць нямецкую крэпасць Каралевец (Кенігс-берг). У 1345—1382 гг. літоўскае войска зрабіла 30 паходаў на Прусію і 10 - ў Лівонію.
Усё сваё жыццё Альгерд з прыхільнасцю ставіўся да хрысціян. У розных гарадах княства пры ім было заснавана некалькі правас-лаўных цэркваў і каталіцкіх касцёлаў. Паводле летапісаў, сам князь незадоўга да смерці прыняў праваслаўную веру.
Альгерд хацеў зрабіць княства не толькі наймагутнейшай дзяр-жавай Еўропы, але адначасова і асяродкам праваслаўнай царквы. Ужо Віцень пачаў хадайнічаць перад канстанцінопальскім патры-ярхам аб зацвярджэнні Літоўскай мітраполіі і прызначэнні мітрапа-літа, але заўчасная смерць перашкодзіла яму завяршыць гэту важную для дзяржавы справу. Яна была здзейснена ў пачатку княжан-ня Гедыміна. Першы літоўскі мітрапаліт Феафіл, з грэчаскага духа-венства, у хуткім часе памёр. Кіева-маскоўскі мітрапаліт Феагност пры падтрымцы маскоўскага князя Івана Каліты пераканалі патры-ярха закрьщь Літоўскую мітраполію з-за малай колькасці хрысціян (што не адпавядала рэчаіснасці).
Альгерд вяртаецца да старой ідэі падпарадкавання ўплыву вялі-кага князя літоўскага царкоўнай іерархіі. У дзяржаўныя планы Аль-герда ўваходзіла стварэнне асобнай мітраполіі для ВКЛ. Ён пап-расіў у канстанцінопальскага патрыярха дазволу на заснаванне (ад-наўленне) праваслаўнай мітраполіі з цэнтрам у Наваградку. Падоб-ная просьба прыйшла ў Канстанцінопаль і ад маскоўскага князя. Жадаючы задаволіць абодвух, патрыярх дазволіў заснаваць Літоўс-кую мітраполію з рэзідэнцыяй у Наваградку і Маскоўскую з цэнтрам у Кіеве і Уладзіміры. Напружанне, што ўзнікла тады ў цар-коўным жыцці, паклала пачатак доўгатрываламу саперніцтву ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай за лідэрства ў царкоўнай сферы, а пасля і за палітычную ўладу ва Усходняй Еўропе. На нанава ство-раную Літоўскую мітраполію Альгерд дамагаецца прызначэння свайго кандыдата - цверыча Рамана. Яму былі падпарадкаваны Полацкая, Тураўская епархіІ, Галіцка-Валынская зямля. Нейтралі-зацыя царкоўна-палітычнага уплыву Масквы ў гэтым рэгіёне ўзмацняла тут пазіцыі Альгерда.
Альгерд памёр у 1377 г. Па адных звестках, ён быў пахаваны ў царкве ў Вільні; па другіх — спалены на вогнішчы разам з 18-цю баявымІ коньмі.
Такім чынам, на працягу сярэдзіны XIII — трэцяй чвэрці XIV ст. з малога і няустойлівага княства ў ПанямоннІ вырасла магутная еўра-пейская дзяржава, з якой вымушаны быў лічыцца Нямецкі ордэн, мангола-татарская Арда і іншыя магутныя суседзі. У яе складзе апы-нулася даўняя сталіца Старажытнай Русі — горад Кіеў - і большая частка яе былых зямель. Да 70-х гадоў XIV ст. у склад ВКЛ увайшла практычна ўся беларуская зямля. Большасць яе гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, кіруючыся, найперш, ваенна-палітычнай мэтазгоднасцю. У стварэнні ВКЛ дамі-ніруючую ролю адыгрывалі палітычныя прычыны. Фарміраванне дзяржавы і ўключэнне ў яе склад новых зямель адбывалася рознымі шляхамі: шляхам пагадненняў, заключэння шлюбных саюзаў. Мела месца і гвалтоўнае падпарадкаванне зямель.
Паралельна са стварэннем ВКЛ, але з некаторым спазненнем ішло фарміраванне Маскоўскай дзяржавы. Цвер, Разань, Ноўгарад і іншыя буйныя гарады ўсходняй Русі былі далучаны да яе гвалтоў-на, але гэта не змяншае гістарычнай ролі Масквы ў кансалідацыі рускіх зямель. Аналагічную ролю адыгрывалі беларускія гарады Наваградак, а потым Вільня.
ВКЛ склалася як федэрацыя асобных зямель і княстваў. Ступень іх залежнасці ад цэнтральнай улады была рознай. Аднак ім у боль-шай ці меншай ступені была забяспечана значная ўнутраная аўта-номія, недаты кал ьн ас ць сацыяльна-эканамічных і палітычных структур, што склаліся ў папярэдні перыяд. Вялікі князь прысвой-ваў сабе частку феадальнай рэнты, што належала яму как сюзерэ-ну. Многія землі, прызнаўшыя над сабой уладу літоўскіх князёў, захоўвалі "старыну". Фактычна мяняліся толькі правіцелі, месца прадстаўнікоў мясцовых дынастый, як правіла, займалі прыбліжа-ныя і родныя вялікіх князёў.
Узнікшая дзяржава была федэрацыяй народаў Прыбалтыкі, Беларуси, Украіны і Расіі. Гэта падкрэслівалася ў яе назве - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Яна паўстала як балта-ўсходнеславянская дзяржава са значнай перавагай. усходнеславянс-кай тэрыторыі, насельніцтва, сацыяльных, эканамічных і культурных традыцый. Больш высокі ўзровень развіцця феадальных ад-носін, багатыя культурныя традыцыі дазволілі ўсходнім славянам -рускім, русінам - не толькі поўнасцю захаваць сваю самабытнасць, але і аказаць істотны ўплыў на балтаў: яцвягаў, дайнову, літву, якія прымалі славянскія звычаі, мову, пісьменнасць, хрысціянскую рэл-ігію. Паступова ішла славянізацыя літоўскіх зямель, якая працягва-лася некалькі стагоддзяў. У часы Гедыміна і Альгерда ВКЛ мела выразна акрэсленую праўсходнеславянскую накіраванасць. Яно было сфарміравана на 9/10 з усходнеславянскіх тэрыторый и на 8/ 10 з усходнеславянскага насельніцтва.
Аб'яднанне ў адзіную дзяржаву дапамагло увайшоўшым у яе склад землям і народам выстаяць у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай навалай і не падпасці пад уладу чужаземцаў, як гэта здарылася з іх суседзямі - народамі сучаснай Латвіі, Эстоніі, паўночнай Польшчы, Расіі.