Пры перакладанні тэкстаў на беларускую мову трэба звяртаць увагу на наступныя асаблівасці:
1. Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне (пацыента, доктара, але шалу, поту).
2. Адрозненне родавай прыналежнасці некаторых назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай: боль (м.р.) – боль (ж.р.), пачак (м.р.) – пачка (ж.р.), подпіс (м.р.) – подпись (ж.р.).
3. Пры лічэбніках два, тры, чатыры ўжываецца форма назоўнага склону множнага ліку: два контрольных анализа – два кантрольныя аналізы, четыре лечебных массажа – чатыры лячэбныя масажы.
4. Недапушчальнасць ужывання ў беларускай мове дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі –уч(-юч), -ач (-яч), паколькі гэта суфіксы дзеепрыслоўяў. У такіх выпадках дзеепрыметнік неабходна замяняць дзеясловам: практыкуючы ўрач – урач, які практыкуе; ачуньваючы хворы – хворы, які ачуньвае.
5. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, прабачыць, дараваць кіруюць займеннікам ці назоўнікам у форме давальнага склону: дзякаваць брату, прабачыць суседцы, дараваць вучню.
6. Дзеясловы смяяцца, жартаваць, кпіць, дзівіцца, здзекавацца кіруюць назоўнікам ці займенніка у форме роднага склону з прыназоўнікам з: смяяцца з яго, жартаваць з сябра, дзівіцца з надвор’я.
7.Дзеяслоў хварэць і прыметнік хворы кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам на: хварэць на грып, хворы на сухоты.
8. Дзеясловы маўлення, мыслення, пачуцця: гаварыць, шаптаць, думаць, марыць, клапаціцца і інш. – і ўтвораныя ад іх назоўнікі кіруюць назоўнікамі і займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: думаць пра работу, непакоіцца пра дзяўчыну, марыць пра адпачынак.
9. Прыметнікі і прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання патрабуюць залежнага слова ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: дужэйшы за суседа, бліжэй за ўсіх, прыгажэй за яе.
Заданне 1 5. Спішыце словазлучэнні, завучыце род назоўнікаў.
Моцны боль (м.р.), густы накіп (м.р.), цяжкі пачак (м.р.), едкі гар (м.р.), бабульчына камода (ж.р.), чыгуначны насып (м.р.), старажытны летапіс (м.р.), неразборлівы подпіс (м.р.), горкі палын (м.р.), вялікі цень (м.р.), правы туфель (м.р.), складаны дроб (м.р.), насценны жывапіс (м.р.), салодкая какава (ж.р.), старая гусь (ж.р.), смачны яблык (м.р.), шэры пыл (м.р.), злы сабака (м.р.), стракаты шаль (м.р.) бязмежны стэп (м.р.), чарговы перапіс (м.р.), салдацкі шынель (м.р.), залаты медаль (м.р.).
СЛОВЫ З КАЛЬКАВАНЫМ ПЕРАКЛАДАМ І ЎЛАСНАБЕЛАРУСКІ Я
Вялікая колькасць слоў на рускай мове ў «Русско-белорусском словаре» [2] мае два перакладныя варыянты: адзін з’яўляецца калькай з рускай мовы, а другі – уласнабеларускі. Прычым, часта калькаваны варыянт падаецца ў слоўніку першым, г.з. асноўным перакладам. І тым не менш, здаецца мэтазгодным выкарыстоўваць менавіта беларускамоўны варыянт пры перакладзе (ён выдзелены чорным шрыфтам), што з’яўляецца лагічным для мовы тытульнай нацыі.
акт – акт, дзея
алмаз – алмаз, дыямент
алоэ – алоэ, альяс
алоэвидный – алоэпадобны, альясападобны
багор – багор, бусак
башмак – башмак, чаравік
бедлам – бедлам, вэрхал
бедро – бядро, сцягно
безвыездно – бязвыезна, неадлучна
бездольный – бяздольны, гаротны
безрезультатно – безрэзультатна, безвынікова
белизна – белізна, бель
богослужебный – богаслужэбны, набажэнскі
бойня – бойня, разніца
болячка – болька, балячка
благословенный – благаславенны, благаславёны
бурение – бурэнне, свідраванне
буря – бура, навальніца
быстрее – быстрэй, хутчэй
быстро – быстра, хутка
величание – праслаўленне, велічанне
воронка – лейка, варонка
всезнайка – усёзнайка, усёвед
вырисовать – вырасаваць, вымаляваць
выборка – выбіранне, выбарка
выбривать – выгольваць, выбрываць
выверт – выкрутас, выверт
выводок – вывадак, кодла
выжатый – выціснуты, выжаты
вымолить – вымаліць, выкленчыць
вымостить – вымасціць, выбрукаваць
выпукло – выпукла, пуката
выродиться – вырадзіцца, звесціся
вырубить – вырубіць, высечы
выситься – высіцца, узвышацца
высосанный – высасаны, высмактаны
выстрел – выстрал, стрэл
высь – вышыня, высь
выхватить – выхваціць, выхапіць
глянуть – глянуць, зірнуць
гнусно – гнюсна, паскудна
гогот – гогат, рогат
голубить – галубіць, песціць, мілаваць
грабить – грабіць, рабаваць
грузоподъёмник – грузапад’ёмнік, грузападымальнік
губить – губіць, нішчыць
гузка – гузка, задок
гульба – гульба, ігрышчы
гулящая – гуляшчая, блудніца
гумус – гумус, перагной
гусеница – гусеніца, вусень
дарование – дараванне, здольнасць
дача – даванне, дача
дача – дача, летнік
дворец – дварэц, палац
дворцовый – палацавы, дварцовы
двоюродный – стрыечны, дваюрадны
двухслойный – двухслаёвы, двухпластовы
дебош – дэбош, буянства
десятикратный – десяціразовы, дзесяцікратны
детвора – дзетвара, дзятва
детище – дзецішча, тварэнне
доплата – даплачванне, даплата
дорисованный – дарысаваны, дамаляваны
дорубать – дасякаць, дарубліваць
дословно – даслоўна, літаральна
добавочный – дабавачны, дадатковы
добаловаться – дабалавацца, дадурэцца, дасваволіцца
доброволец – дабраволец, добраахвотнік
доволакивать – давалакваць, дацягваць
догладить – дапрасаваць, дагладзіць
докучать – дакучаць, назаляць
домащивать – дамошчваць, дабрукоўваць
допаянный – дапаяны, далітаваны
жухлый – жухлы, бляклы
заживление – загойванне, зажыўленне
зазывание – зазыванне, закліканне
зазываться – зазывацца, заклікацца
залог – залог, заклад
зарисованный – зарысаваны, замаляваны
зарубежный – зарубежны, замежны
зарубина – зарубіна, засечка
заря – зара, досвітак
заусенец – завусеніца, задзірына
заушница – заўшніца, свінка
захват – захоп, захват
загривок – загрывак, гагавіца
зачин – зачын, пачатак
зачинщик – зачыншчык, завадатар
зашелестеть – зашалястаць, зашамацець
зашторенный – заштораны, завешаны
звать – зваць, клікаць, гукаць
зелень – зелень, зеляніна
злословие – зласлоўе, абгавор
злоязычие – злоязычнасць, пляткарства
знать – ведаць, знаць
измазаться – змазацца, пэцкацца
коневод – конегадовец, канявод
конфорочный – фаерачны, канфарачны
крен – крэн, нахіл
кривотолки – плёткі, крыватолкі
кромсание – крэмзанне, крамсанне
крутой – круты, стромкі
каракули – крамзалі, каракулі
капелька – капелька, кропелька
кинолюбитель – кінааматар, кіналюбіцель
кукиш – кукіш, дуля
кусок – кусок, кавалак
коряво – карава, шурпата
костёр – касцёр, вогнішча
лесовик – лесавік, лясун
лесосека – дзялянка, лесасека
летучая мышь – лятучая мыш, кажан
любительский – аматарскі, любіцельскі
малопригодный – малапрыдатны, малапрыгодны
малорослый – маларослы, нізкарослы
малюсенький – малюсенькі, малюпасенькі
мельник – мельнік, млынар
местопребывание – месцазнаходжанне, месцапрабыванне
метелица – мяцеліца, завіруха
метелистый – мяцелісты, завірушны
мешать – мяшаць, перашкаджаць
молокосос – малакасос, блазнюк
мостильщик – масцільшчык, брукоўшчык
мостить – масціць, брукаваць
мохнатить – махнаціць, калмаціць
мохнатосць – махнатасць, калматасць
мохнач – махнач, кудлач
мохноногий – махнаногі, касманогі
мука – мука, пакута
мутить – каламуціць, муціць
мутнеть – каламуціцца, мутнець
мутность – мутнасць, каламутнасць
мысль – думка, мысль
мятый – мяты, камечаны
наволакивать – навалакаць, нацягваць
навязаться – прычапіцца, навязацца
нагаечный – нагаечны, бізуновы
нагладить – нагладзіць, напрасаваць
нагнутый – нагнуты, нахілены
награбить – награбіць, нарабаваць
надебоширить – надэбашырыць, набуяніць
надрать – надраць, надзерці
недорисованный – недарысаваны, недамаляваны
небритый – няголены, нябрыты
неверно – памылкова, няверна
намутить – намуціць, набаламуціць
напечатание – надрукаванне, напячатанне
неувядающий – нявянучы, неўвядаемы
неурожай – неўраджай, няўрод
неядовитый – неядавіты, неатрутны
неясно – няясна, невыразна
новоселье – наваселле, уходзіны
наследник – наследнік, спадчыннік
неполноценность – непаўнацэннасць, непаўнавартаснасць
нескромно – няскромна, нясціпла
незваный – няваны, няпрошаны
нездоровится – нездаровіцца, нядужыцца
нездоровье – нездароўе, хворасць
неизрасходованный – незрасходаваны, невыдаткаваны
некрутой – некруты, нястромкі
нестройно – нястройна, нязграбна
обаяние – абаянне, прывабнасць
облаять – набрахаць, аблаяць
обложение – абкладанне, аблажэнне
облокотиться – абаперціся, аблакаціцца
обривать – агольваць, абрываць
обрисовка – абрысоўка, абмалёўка
обритый – аголены, абрыты
обручаться – абручацца, заручацца
обшарпанный – абшарпаны, абдрапаны
община – абшчына, суполка
оленевод – аленевод, аленегадовец
опасаться – апасацца, асцерагацца
опасно – небяспечна, апасна
опилки – пілаванне, апілкі
осада – асада, аблога
осадный – асадны, аблогавы
осаживание – спыненне, асаджванне
осиленный – асілены, адолены
осиплость – асіпласць, сіпатасць
остатки – астаткі, рэшткі
остолоп – асталоп, ёлупень
отваживаться – адважвацца, асмельвацца
отзывать – адклікаць, адзываць
отзываться – адклікацца, адзывацца
отпуск – водпуск, адпачынак
отстраивание – адстройванне, адбудоўванне
ошеек – ашыек, каркавіна
парус – парус, ветразь
пережатый – пераціснуты, перажаты
перезалог – перазалог, перазаклад
пепелище – пажарышча, папялішча
перебивание – перапыненне, перабіванне
переборка – перабіранне, пераборка
перебрить – перабрыць, перагаліць
перевешанный – перавешаны, пераважаны
перевешивать – перавешваць, пераважваць
пережатый – перажаты, пераціснуты
переструганный – пераструганы, перагабляваны
перестроенный – перабудаваны, перастроены
переложенный – пераложаны, перакладзены
перелущенный – пералушчаны, пералузганы
перемазанный – перамазаны, перапэцканы
перемасленный – перамаслены, перашмальцаваны
перемащивание – перамошчванне, перабрукоўванне
переметить – перамеціць, пазначыць
перемостить – перамасціць, перабрукаваць
перемутить – перамуціць, перакаламуціць
перемятый – перамяты, перакамечаны
переодевание – пераадзяванне, пераапрананне
перепайка – перапайванне, пералітоўванне
перепалка – перапалка, лаянка
переправа – пераправа, перавод
перепробованный – перапрабаваны, перакаштаваны
перерасход – перарасход, перавыдатак
перетопить – перапаліць, ператапіць
печатание – пячатанне, друкаванне
письмо – пісьмо, ліст
погода – пагода, надвор’е
подживить – паджывіць, падгаіць
подживленный – паджыўлены, падгоены
подкалывание – падколванне, падшпільванне
подмащивание – падмошчванне, падбрукоўванне
подмечать – падмячаць, заўважаць
подрисованный – падрысаваны, падмаляваны
по-другому – па-другому, па-іншаму, інакш
подструганный – падструганы, падгабляваны
подточенный – падточаны, падвостраны
подтравленный – падтраўлены, падатручаны
поезд – цягнік, поезд
полноценность – паўнацэннасць, паўнавартасць
положенный – паложаны, пакладзены
полуразваленный – паўразвалены, паўразбураны
поминутно – памінутна, штохвілінна
помнить – помніць, памятаць
помутить – памуціць, пакаламуціць
помятый – памяты, пакамечаны
попадать – трапляць, пападаць
попусту – попусту, дарма
пора – пара, час
поры – поры, сітавіны
порыв – парыў, павеў
порытый – пакапаны, парыты
поскрипеть – паскрыпець, парыпець
постой – пастой, пачакай
предпосылка – прадпасылка, перадумова
приближенный – прыбліжаны, набліжаны
привёрнутый – прыкручаны, прывёрнуты
приданое – пасаг, прыданае
придаточный – прыдатачны, даданы
придраться – прыдрацца, прычапіцца
прилегать – прылягаць, прымыкаць
припаивание – прыпайванне, прылітоўванне
приподнимать – прыпадымаць, прыўздымаць
припоминание – прыпамінанне, нагадванне
приработок – прырабатак, прыробак
пририсованный – прырысаваны, прымаляваны
прорубка – прарубка, прасячэнне
проскрипеть – праскрыпець, прарыпець
прослоенный – праслоены, прапластаваны
проткнутый – праткнуты, праколаты, працяты
протыкание – пратыканне, праколванне
протяжно – працяжна, працягла
профессионально – прафесіянальна, прафесійна
профукать – прафукаць, праматаць
проходом – праходам, мімаходам
пройдоха – прайдзісвет, прайдоха
прокараулить– правартаваць, пракаравуліць, прапільнаваць
промашка – промах, прамашка, памылка
пробривать – прабрываць, прагольваць
пробрить – прабрыць, прагаліць
прогадать – прагадаць, пралічыцца
пурга – пурга, завея, завіруха
пустяк – пусцяк, дробязь, глупства
путаться – путацца, блытацца
радиолюбитель – радыёаматар, радыёлюбіцель
разбалованный – распешчаны, разбалаваны
разбор – разбор, разбіранне
разборка – разборка, разбіранне
разбредаться – разбрыдацца, разыходзіцца
разбухание – разбуханне, набраканне
разбухнуть – разбухнуць, набракнуць
развинтить – развінціць, расшрубаваць
разгневанный – разгневаны, раззлаваны
разграбить – разграбіць, разрабаваць
раздетый – раздзеты, распрануты
раздружить – раздружыць, пасварыць
раздумывание – раздумванне, разважанне
разжаливать – разжальваць, расчульваць
разлаяться – разбрахацца, разлаяцца
разложение – раскладанне, разлажэнне
разложенный – раскладзены, разложаны
разложить – раскласці, разлажыць
разлютоваться – раз’юшыцца, разлютавацца
разматывание – раскручванне, размотванне
размотаться – раскруціцца, разматацца
разнородность – разнастайнасць, разнароднасць
разносортный – рознагатунковы, разнасортны
разносторонний – рознабаковы, рознастаронні
разодевать – прыбіраць, разадзяваць
разрисованный – размаляваны, разрысаваны
раскабалённый – раскабалены, разняволены
раскидистый – раскідзісты, разгалісты, разгаты
расколыхаць – раскалыхаць, разгойдаць
расстроивание – расстройванне, разладжванне
растить – расціць, гадаваць
растранжиренный – растранжыраны, змарнатраўлены
рвота – ірвота, ваніты
ребята – дзеці, рабяты
резво – рэзва, жвава
резвость – рэзвасць, жвавасць
резина – рызіна, гума
резиновый – рызінавы, гумавы
ровесник – равеснік, аднагодак
родословие – радаслоўе, радавод
рубеж – рубеж, мяжа
рыло – лыч, рыла
рыльце – лычык, рыльца
сбритый – збрыты, зголены
сбываться – збывацца, спраўджвацца, здзяйсняцца
свергать – звяргаць, зрынаць
свёрнутый – згорнуты, звёрнуты
свернуть – згарнуць, звярнуць
сверхскорость – звышскорасць, звышхуткасць
свинка – свінка, заўшніца
свободно – свабодна, вольна
свободомыслие – свабодамысласць, вольнадумства
связно – складна, звязна
сгодится – згадзіцца, спатрэбіцца
сдача (деньги) – здача, рэшта
сдрейфить – здрэйфіць, збаяцца
сдружиться – здружыцца, пасябраваць
сегодня – сягоння, сёння
сельский – сельскі, вясковы
семикратный – сяміразовы, сямікратны
семислойный – сяміпластовы, сяміслойны
сеноподборщик – сенападбіральнік, сенападбіральшчык
сердцевед – серцавед, сэрцазнавец
сермяга – сярмяга, світка
сзывать – склікаць, ззываць
сигануть – сігануць, скочыць
силком – сілком, гвалтам
скрип – скрып, рып
скрипучий – скрыпучы, рыпучы
скромный – скромны, сціплы
слобосилие – слабасілле, нядужасць
слой – слой, пласт
случать – злучаць, спароўваць
слученный – злучаны, спараваны
случка – злучка, спароўванне
слюнтяй – слюнцяй, слімак, размазня
смиловаться – змілавацца, злітавацца
собеседник – субяседнік, суразмоўца
соратник – саратнік, паплечнік
сочность – сакавітасць, сочнасць
спаянность – спаянасць, злітаванасць, згуртаванасць
специальный – спецыяльны, адмысловы
спешка – спешка, паспех
справиться – справіцца, здолець
срисованный – зрысаваны, змаляваны
ссутуленный – ссутулены, згорблены
статья – стацця, артыкул, крыніца
сходно – сходна, падобна
табак – тытунь, табака
таможенник – таможнік, мытнік
таракан – таракан, прусак
тёрка – тарка, цёрка
топор – тапор, сякера
точение – тачэнне, вастрэнне
транжир – транжыр, марнатравец
требуха – трыбуха, вантробы
трёхсторонний – трохбаковы, трохстаронні
троекратно – трохкратна, трохразова
тыкание – тыканне, торганне
убывание – убыванне, памяншэнне
угодник – угоднік, ліслівец
удобрение – удабрэнне, угнаенне
умащивать – умошчваць, выбрукоўваць
умыкание – умыканне, выкраданне
упоминание – упамінанне, згадванне
уразумевать – уразумяваць, уцямліваць
устроить – устроіць, зрабіць
уступать – уступаць, саступаць, паддавацца
утерпеть – уцярпець, вытрываць
учёт – учот, улік
фамилия – прозвішча, фамілія
филин – філін, пугач
финтить – круціць, фінціць
фистула – свішч, фістула
фистульный – свішчавы, фістульны
фланёр – фланёр, шлында
фланировать – фланіраваць, шлындаць
флюгер – флюгер, вятранік
форель – фарэль, стронга
фундамент – фундамент, падмурак
фундаментально – фундаментальна, грунтоўна
халатно – халатна, нядбайна
хватать – хватаць, лапаць
хлынуць – хлынуць, лінуць
хорошеть – прыгажэць, харашэць
хотение – хаценне, жаданне
хотеть – хацець, жадаць
хоть – хоць, хаця
хрустеть – хрусцець, храбусцець
хрястнуть – храснуць, трэснуць
царственность – царственнасць, велічнасць
чай – чай, гарбата
частушка – частушка, прыпеўка
чепчик – чэпчык, каптурык
черенковый – чаранковы, тронкавы
чертыхаться – чартыхацца, лаяцца
четырёхжаберные – чатырохжаберныя, чатырохшчэлепныя
четырёхслойный – чатырохслаёвы, чатырохпластавы
четырёхсторонний – чатырохбаковы, чатырохстаронні
чехонь – чахонь, чэшка
чикаться – валаводзіцца, чыкацца
чириканье – цырыканне, цвырканне
чистосердечие – чыстасардэчнасць, шчырасць
чистосортность – чыстасортнасць, чыстагатунковасць
чистота – чысціня, чыстата
членораздельно – членараздзельна, выразна
чтоб – штоб, каб
чуточку – крышачку, чутачку
чучело – пудзіла, чучала
шаг – крок, шаг
шагание – крочанне, шаганне
шагомер – крокамер, шагамер
шалаш – будан, шалаш
шампиньон – пячурка, шампіньён
шарканье – шорганне, шарканне
шевеление – варушэнне, шавяленне
шевельнуть – варухнуць, шавяльнуць
шерсть – шэрсць, поўсць, воўна
шпингалет – шпінгалет, зашчапка
шуба – шуба, футра
шубейка – шубка, футэрка
шубник – шубнік, футэршчык
шипение – шыпенне, сыканне
ширинка – прарэх, шырынка
шишка – шышка, гуз
шорох – шорах, шоргат
МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАКУМЕНТАЦЫЯ
Узор 1.
МЕДЫЦЫНСКАЯ КАРТА № ____
стацыянарнага хворага
Дата і час паступлення ___________________________________
Дата і час выпіскі _______________________________________
Аддзяленне ____________________________ палата № ________
Пераведзены ў аддзяленне _________________________________
Праведзена койка-дзён ____________________________________
Віды транспарціроўкі: на каталцы, на крэсле, можа ісці (падкрэсліць)
Група крыві _________________ Рэзус-прыналежнасць _________
Дадатковае ўздзеянне лекаў (непераноснасць) _________________
________________________________________________________
(назва прэпарата, характар дадатковага дзеяння)
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку _____________________________
__________________________________ 2. Пол _________________
3 Узрост _____(поўных гадоў, для дзяцей: да года – месяцаў, да 1 месяца – дзён)
4. Сталае месца жыхарства: горад, вёска (падкрэсліць)
______________________________________________________________
(напісаць адрас, пазначыць для прыехаўшых – вобласць, раён, нас.пункт, адрас сваякоў і № тэл.)
______________________________________________________________
5. Месца працы, прафесія ці пасада _________________________________
______________________________________________________________
(для навучэнцаў – месца вучобы; для дзяцей – назва дзіцячай установы, школы; для інвалідаў – від і група
________________________________
інваліднасці, ІАВ, так, не (падкрэсліць)
6. Кім накіраваны хворы __________________________________________
(назва лячэбнай установы)
7. Дастаўлены ў стацыянар па экстраных паказаннях: так, не праз _____ гадзін пасля пачатку захворвання, атрымання траўмы; шпіталізаваны ў планавым парадку (падкрэсліць).
8. Дыягназ установы, якая накіравала _______________________________
_______________________________________________________________
9. Дыягназ пры паступленні _______________________________________
10. Дыягназ клінічны ___________________ Дата ўстанаўлення _______
______________________________________ ________________________
______________________________________ ________________________
______________________________________ ________________________
11. Дыягназ заключны клінічны ___________________________________
а) асноўны: _____________________________________________________
______________________________________________________________
б) ускладненне асноўнага:________________________________________
______________________________________________________________
______________________________________________________________
в) адначасовы: __________________________________________________
______________________________________________________________
_______________________________________________________________
12. Шпіталізаваны ў дадзеным годзе з прычыны дадзенага захворвання: упершыню, другі раз (падкрэсліць), усяго _______ разоў.
13. Хірургічныя аперацыі, метады абязбольвання і пасляаперацыйныя ўскладненні.
Назва аперацыі | Дата, час | Метад абязбольвання | Ускладненні |
1. | |||
2. | |||
3. |
Аперыраваў............ ____________________
14. Іншыя віды лячэння __________________________________________
______________________________________________________________
(указаць)
15. Адзнака аб выдачы лістка непрацаздольнасці
№_______з_______па_______ №________з________па_________
№_______з_______па_______ №________з________па_________
16. Вынік захворвання: выпісаны – з ачуньваннем, з паляпшэннем, без перамен, з пагаршэннем; пераведзены ў іншую ўстанову ___________________________________________________________________
(назва лячэбнай установы)
Памёр у прыёмным аддзяленні, памерла цяжарная да 28 тыдняў цяжарнасці, памерла пасля 28 тыдняў цяжарнасці, парадзіха, нарадзіха.
17. Працаздольнасць адноўлена поўнасцю, зніжана, часова страчана, трывала страчана ў сувязі з дадзеным захворваннем, з іншымі прычынамі (падкрэсліць).
18. Для тых, хто паступіў на экспертызу – заключэнне ________________
_______________________________________________________________
19. Асаблівыя адзнакі ____________________________________________
_______________________________________________________________
______________________________________________________________
______________________________________________________________
Урач, які лечыць________________ Заг. аддзялення ______________
(подпіс) (подпіс)
Узор 2
МЕДЫЦЫНСКАЯ КАРТА ДЗІЦЯЦІ
(для школы, школы-інтэрната, дзіцячага дома, дзіцячага садка)
Клас – група (запаўняецца штогод) Алергія (вакцынальная, лекавая, але-
______________________________ ргічныя захворванні)
______________________________
Прозвішча, імя, імя па бацьку дзіцяці _______________________________
________________________ Дата нараджэння ________________пол: м/ж
Адрас _________________________________________________________
_______________________________________________________________
Тэлефон __________паліклініка №________тэлефон __________________
Звесткі пра бацькоў:
Год нарадж. | Адукацыя | Месца працы | Тэлефон | |
Маці | ||||
Бацька |
а) жыллёва-бытавыя ўмовы ______________________________________
б) сямейны анамнез (захворванні) _________________________________
Пазашкольныя заняткі
спорт (так, не, від спорта) ________________________________________
замежная мова (так, не) ____________ музыка (так, не) _______________
іншыя заняткі __________________________________________________
Перанесеныя захворванні
Дата | Дата | ||
Адзёр | Чырвонка | ||
Кохлік | Крываўка | ||
Шкарлятына | Брушны тыф | ||
Дыфцярык | Сухоты | ||
Ветраная воспа | Раматус | ||
Інфекцыйны паратыт | Інфекцыйны гепатыт |
Звесткі пра шпіталізацыю, санаторнае лячэнне
Дата | Дыягназ | Дата | Дыягназ |
Траўмы, аперацыі
Дата | Дыягназ | Дата | Дыягназ |
Пропуск па хваробе
Дата | Дыягназ | Дата | Дыягназ | Дата | Дыягназ | |||
ад | да | ад | да | ад | да | |||
Звесткі аб дыспансерным назіранні
(для асоб, якія знаходзяцца ў паліклініцы на дыспансерным назіранні)
Дыягназ | Дата прыняцця на ўлік | Дата зняцця з уліку, прычына | Кантроль наведванняў спецыяліста | |||||
прызначана | з’явіўся | прызначана | з’явіўся | прызначана | з’явіўся | |||
Дата | Даныя агляду | Рэкамендацыі | ||||||
Даныя паглыбленага медыцынскага абследавання
1.Дата абследавання | ||||||||
2. Узрост дзіцяці | ||||||||
3. Клас, група | ||||||||
4. Рост | ||||||||
5. Вага | ||||||||
6.Суб’ектыўныя скаргі | ||||||||
7. Агляды: педыятрам | ||||||||
8. Рэўматолагам | ||||||||
9. Артэрыяльны ціск | ||||||||
10. Артапедам (хірург) | ||||||||
11. Афтальмолагам | ||||||||
12. Оталарынголагам | ||||||||
13. Неўрапатолагам | ||||||||
14. Дэрматолагам | ||||||||
15. Лагапедам | ||||||||
16. Стаматолагам | ||||||||
17. Ацэнка фізічнага развіцця | ||||||||
18. Заключэнне аб стане здароўя | ||||||||
19. Група для заняткаў фізкультурай | ||||||||
20. Рэкамендацыі |
Подпісы ўрачоў
(педыятр, спецыялісты)
Агляд перад прафілактычнымі прышчэпкамі
Дата | Здаровы | Прышчэпка дазволена (якая) | Хворы (дыягназ) | Мед. адвод да _______ | Урач |
Прафілактычныя прышчэпкі
Вакцынацыя | Рэвакцынацыя | ||||||
І | ІІ | ІІІ | І | ІІ | ІІІ | IV | |
Супраць поліяміэліту Дата | |||||||
Серыя | |||||||
Супраць дыфцярыку, кохліку, слупняку Дата | |||||||
Серыя | |||||||
Супраць паратыту Дата | |||||||
Серыя | |||||||
Супраць адзёру Дата | |||||||
Серыя |
Рэакцыя Манту | Прышчэпка супраць сухотаў | ||||||||||||
Дата | Дата | ||||||||||||
Вынік | Доза | ||||||||||||
Серыя |
Прафесійная кансультацыя з указаннем медыцынскіх супрацьпаказанняў да прафесій
Дата | Рэкамендацыі |
Рэкамендацыі да заняткаў спортам
Дата | Від спорту | Заключэнне |
Узор 3
НАКІРАВАННЕ №
НА МІКРАБІЯЛАГІЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ
“___” _________________________200__г.
___________гадзін _______________хвілін
у ___________________________________
_________________________ лабараторыю
Прозвішча, імя, імя па бацьку ___________
_____________________________________
Узрост ________________________________
Медыцынская карта №___________________
Установа ______________________________
Аддзяленне ___________палата ___________
Участак ________________________________
Адрас сталага месца жыхарства (часова з ука-
заннем прозвішча, у каго жыве даследуемы)
________________________________________
Месца працы, вучобы (назва дзіцячай установы,
школы)___________________________________
__________________________________________
Дыягназ, дата захворвання ___________________
__________________________________________
паканвалесцэнт, бактэраносьбіт, кантактны, праф.
абследаванне _______________________________
___________________________________________
(падкрэсліць, запісаць)
Матэрыял: кроў, мача, кал, дуадэнальнае змесціва,
спінамазгавая вадкасць, ранявое аддзяляемае, гной,
выпат, секцыйны матэрыял, мазок са слізістых, са-
шкрэб і інш. __________________________________
____________________________________________
(падкрэсліць, запісаць, указаць, адкуль атрыманы матэрыял)
Мэта і назва даследавання ______________________
____________________________________________
(на якія інфекцыі даследаваць)
______________________________________________
Пасада, прозвішча, подпіс асобы, якая накіравала ма-
тэрыял ________________________________________
______________________________________________
______________________________________________
______________________________________________
Узор 4
ТЭРМІНОВАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
аб інфекцыйным захворванні, ежавым, вострым прафесійным атручэнні, незвычайнай рэакцыі на прышчэпку
1. Дыягназ ___________________________________________________
пацверджаны лабараторна: так, не (падкрэсліць)
2. Прозвішча, імя, імя па бацьку __________________________________
3. Пол: м. ж. (падкрэсліць) _______________________________________
4. Узрост (для дзяцей да 14 гадоў – дата нараджэння) ________________
5. Адрас: населены пункт ____________________раён________________
вуліца______________________________ дом №_______кв. №__________
(індывідуальная, камунальная, інтэрнат-запісаць)
6. Найменне і адрас месца працы (вучобы, дзіцячай установы) _________
______________________________________________________________
7. Даты захворвання _____________________________________________
першаснага звароту (выяўлення) ___________________________________
устанаўлення дыягназу ___________________________________________
апошняга наведвання дзіцячай установы, школы _____________________
шпіталізацыі ___________________________________________________
8. Месца шпіталізацыі ___________________________________________
9. Калі атручэнне – указаць, дзе адбылося, чым атручаны пацярпелы ____
______________________________________________________________
10. Праведзеныя першасныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і дадатковыя звесткі ______________________________________________
_______________________________________________________________
11. Дата і час першаснай сігналізацыі (па тэлефоне і інш) у СЭС ________
_______________________________________________________________
Прозвішча асобы, якая паведаміла _________________________________
Хто прыняў паведамленне________________________________________
12. Дата і час адсылкі паведамлення ________________________________
Подпіс асобы, якая паслала паведамленне ___________________________
Рэгістрацыйны № у журнале ф. №60 _______________________________
________________________________________________санэпідэмстанцыі
Подпіс асобы, якая атрымала паведамленне _________________________
МОЎНЫ ЭТЫКЕТ
Прафесія ўрача звязана з пастаянным кантактаваннем з людзьмі. З адказнасцю за іх здароўе і жыццё. А гэта патрабуе, апроч высокага прафесійнага майстэрства, і ўмення знаходзіць з пацыентамі агульную мову, валодання маўленчай культурай.
Вымаўленне галосных.
Нормы беларускай арфаэпіі патрабуюць выразнага вымаўлення галосных.
У пачатку слова, у сярэдзіне пасля галосных перад націскным і ўзнікае гук [й]. У такіх выпадках літара і абазначае два гукі [йі]: [майіх], [йікаўка], [йірыс].
Гукі [о], [э], калі націск з іх сыходзіць, пераходзяць у [а]: д[ о ]м – д[ а ]мы, р[ э ]мень – р[ а ]меньчык, кр[ э ]пасць – кр[ а ]пасны. У некаторых словах (у спалучэннях ро, ло), ненаціскны [ o ] пераходзіць у [ ы ]: гл[ о ]тка – гл[ ы ]таць, бр[ о ]вы – бр[ ы ]во.
Ненаціскны гук [ э ] у запазычаных словах у пачатку слова, пасля шыпячых і [р], [л], [т] вымаўляецца выразна: [ э ]нцыклапедыя, р[ э ]цыдыў, д[ э ]бют.
Вымаўленне зычных.
Зычныя [ж], [ш], [ц], [ч], [р], [дж] заўсёды цвёрдыя: жыццё, шынель, цэгла, чыпсы, рэха, джала.
Афрыкаты [дж] і [дз’] вымаўляюцца як адзін гук: джынсы, дзень, падзяка.
Цвёрдая і мяккая афрыкаты [ц], [ц’] па цвёрдасці і мяккасці не стаяць у пары: цырк, цёплы, цар.
Зычныя [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ш], [ч] вымаўляюцца падоўжана: палоззе, калоссе, стагоддзе, вецце, голле, насенне, збожжа, цішшу, печчу.
Звонкія зычныя на канцы слова аглушаюцца: паход [пахот], мароз [марос], нож [нош].
На месцы зычных [в], [л], [у] узнікае губна-губны [ў]: роўны, жоўты, на ўліку.
Вымаўленне спалучэнняў зычных
Спалучэнні глухога і звонкага гукаў вымаўляюцца як два звонкія гукі (асіміляцыя па звонкасці): касьба [казьба], футбол [фудбол].
Спалучэнні звонкага і глухога вымаўляюцца як два глухія гукі (асіміляцыя па глухасці): лыжка [лышка], салодкі [салоткі].
Спалучэнні шыпячых са свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (асіміляцыя шыпячых перад свісцячымі): на печцы на [пеццы], аб кошцы аб [косцы].
Спалучэнні свісцячых з шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (асіміляцыя свісцячых перад шыпячымі): грузчык [грушчык], расчапіць [рашчапіць].
Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі зычнымі, апроч г, к, х, вымаўляюцца мякка: [ з’м’эна ], [ с’н’эх ] але [ сх’ітрыц’ ].
Гукі [дз’], [ц’], перад мяккімі [в’], [м’] вымаўляюцца мякка: [ дз’в’ ]еры, [ ц’в’ ]ёрды, [ Дз’м’ ]ітрый.
Спалучэнні зычных [дц], [тц] перадаюцца як падоўжаны [ц]: у абводцы [абвоццы], у хатцы [хаццы].
Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гарадскі [гарацк’і], Забалодскі [забалоцк’і]
Спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]: адчапіць [аччап’іць], матчын [маччын].
СТРУКТУРА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ