Мова ўрача
Пры размове з пацыентам трэба ўлічваць спецыфіку беларускага маўлення дарэчнымі будуць наступныя пытанні і выразы:
Тэрапеўт (хірурга, неўрапатолаг, псіхіятр, акуліст, гастраэнтэролаг) прымае на чацвёртым паверсе.
Вазьміце, калі ласка, сваю медыцынскую карту, перадасце яе ўрачу на прыёме.
Звярніцеся да дзяжурнага ўрача.
Заходзьце, калі ласка, сядайце, слухаю Вас.
Яе Вы сябе адчуваеце? (вельмі добра, няблага, дрэнна)
На што скардзіцеся? (болі, шыя, ныркі, крыж, печань, вока, горла, жывот, плячо, вуха, задышка)
Якая ў Вас тэмпература?
Распраніцеся, калі ласка, да пояса.
Ляжце на спіну (на жывот, на бок).
Дыхайце глыбей.
Адкрыйце рот.
Нахіліцеся.
Давайце змераем крывяны ціск.
Вазьміце, калі ласка, рэцэпт. Лекі будзеце прымаць чатыры разы на дзень (да яды, пасля яды).
Накіроўваю Вас у працэдурны кабінет.
Вам неабходна паздаваць аналізы (кроў, кал, мача). Вось накіраванне ў лабараторыю.
Я накіроўваю Вас у бальніцу. Вось накіраванне.
У стацыянары Вам неабходна мець пры сабе аднаразовыя шпрыцы (сістэма, вата, мыліца, інгалятар, мыльніца).
Я ўрач вашай палаты (дзяжурная сястра, загадчык аддзялення).
Прыёмныя гадзіны ў бальніцы з... да...
Хвораму можна прынесці садавіну (цукеркі, кнігу, малочныя прадукты).
Вам прадпісаны дыетычны стол.
Вас выпішуць праз два дні.
Заданне 1 7. Пабудуйце дыялог “Урач і хворы”.
Дакладнасць словаўжывання.
Сэнсавыя памылкі ўзнікаюць пры супярэчлівасці, непаслядоўнасці выказвання. Напрыклад: Здавайце непатрэбныя вам газеты, зношанае адзенне, а таксама косці і іншыя прадметы хатняга ўжытку.
Нематываванае паўтарэнне і выразаў вядзе да таўталогіі: Падзеі, вартыя гісторыі, прыблізіліся да нас вельмі блізка.
Ужыванне слова з неўласцівым яму значэннем выклікае лексічныя памылкі: Спыніўшы дыханне, зала слухала скрыпку вялікага майстра.
Фактычныя памылкі – скажэнне фактаў рэчаіснасці, няправільнае разуменне, тлумачэнне з’яў, паняццяў: Вада ў возеры бялюткая, чыстая.
Стылістычныя памылкі адбываюцца ад парушэння адзінства стылю іншымі словамі: Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрых мардашак.
Заданне 1 8. Прачытайце словазлучэнні, запомніце беларускамоўныя канструкцыі.
У меня болит голова – мне баліць галава
Не удивительно – дзіва што
На этих днях – гэтымі днямі
Умнее соседа – разумнейшы за суседа
В другой раз – іншым разам
Рассказать о товарище – расказаць пра таварыша
Жить с родителями – жыць пры бацьках
Топить печь – паліць у печы
Пойти за грибами – пайсці ў (па) грыбы
Поехать к брату – паехаць да брата
Послать за доктором – паслаць па доктара
Становиться тише – цішэць
Жениться на ней – ажаніцца з ёю
Удивляться чему-то – дзівіцца з чагосьці
Извините меня – даруйце мне (прабачце)
Благодарить врача – дзякаваць урачу
В пяти километрах от города – за пяць кіламетраў ад горада
Больной гриппом – хворы на грып
Дом в пять этажей – дом на пяць паверхаў
Несколько раз в неделю – некалькі разоў на тыдзень
Похожий на сестру – падобны да сястры
Не к месту – не да месца
Не выполнить из-за болезни – не выканаць праз хваробу
По этой причине – з гэтае прычыны
Смеяться над ним – смяяцца з яго
Заданне 1 9. Перакладзіце сказы на беларускую мову.
Бригада «Скорой помощи» задержалась из-за сильной метели. Врач периодически подшучвал над ним, стараясь поднять больному настроение. Митя снова заболел ангиной. Люди должны уважительно относиться один к одному и не издеваться над ближним. Сергеев рассказал о своих проблемах доктору. Девчата решили с самого утра пойти за грибами. Извините меня за прогул.
Заданне 20. Прачытайце сказы, знайдзіце сэнсавыя, лексічныя і стылістычныя памылкі. Выпраўце сказы і запішыце іх.
Кармы, як вядома, з’яўляюцца галоўным і асноўным дапаможнікам у выхаванні маладняку і ўсяго статку. Учора мы здалі клуб, сёння дзіцячы сад з яслямі, а заўтра здадзім і астатнія жывёлагадоўчыя памяшканні. У выніку прафілактычных і лячэбных мерапрыемстваў захварэла пяцьдзесят цялят. У адзіночку Алесь Рыбак з таварышамі не змог бы выратаваць сцяг. У сувязі з хваробай прадаўца аддзел зачынены на абед. Наступае вечар, засвяціліся святлом вокны інтэрната. На белым абрусе Каця прыгожа, як на вячэры з замежнай дэлегацыяй, расставіла талеркі з ярка-чырвонымі, як налітымі крывёй, памідорамі. Тут галава круціцца ад паху кветак. Вёска маніць сваёй прыхажосцю. Жывеш адзін раз і зашывацца ў сваё асабістае нельга. На птушкаферме механізавалі раздачу кармоў, паенне і даенне.
Заданне 21. У прапанаваных сказах знайдзіце і выпраўце моўныя памылкі.
Асветная дзейнасць Еўфрасінні Полацкай вядома практычна ўсім. Неўзабаве я сеў за напісанне сваёй аўтабіяграфіі. Уладзімір Караткевіч багата зрабіў твораў на гістарычную тэматыку. Мая малодшая сястра любіць па вечарах гуляць на піяніна. У суседняй кватэры ўсю ноч лаяў сабака. Гэтае мерапрыемства патрабуе майго асабовага кантролю. Я сеў на крэсла і ўключыў тэлевізар. Па вуліцы павольна ішла эфектыўная бландзінка.
Заданне 22. Да запазычаных слоў падбярыце беларускамоўныя сінонімы.
Максімальны, лаканічны, эталон, аморфны, эмоцыя, гіпотэза, карэкцыя, баланс, ін’екцыя, гіпербала, дэфект, вібрацыя, ілюзорны, альянс, рэзюме, сурагат, селекцыя, інтэлект, фантом, вердыкт, рэанімацыя, прыярытэт, дыскусія, пранонс, фрагмент, аргумент.
Заданне 23. Прачытайце словы, запомніце іх правапіс і пастаноўку націску.
-А-
абе/руч апапле/ксія
абрэвіяту/ра апака/ліпсіс
авеню/ аранжарэ/я
агрэга/т ара/хіс
агрэ/ст артапе/дыя
аднаакто/вы арыенці/р
азбе/ст атэста/т
айва/ аўдые/нцыя
аку/нь аўкцыё/н
алкаго/ль аўтастра/да
алфаві/т аўто/граф,
аграно/мія аранжарэ/я
агрэга/т ара/хіс
агрэ/ст артапе/дыя
аднаакто/вы арыенці/р
азбе/ст атэста/т
айва/ аўдые/нцыя
аку/нь аўкцыё/н
алкаго/ль аўтастра/да
алфаві/т аўто/граф,
-Б-
бакала/ўр блакірава/ць
ба/лаваць бланшырава/ць
бандэро/ль блі/снуць
баро/даўка блыха/
басе/йн бранспо/йт
баро/даўка бра/тавая
басе/йн бра/ўнінг
берасця/ны брызе/нт
берэ/т булё/н
біту/м бу/тля
-В-
ва/куум ву/стрыца
ве/зці выбо/іна
вінегрэ/т вы/падак
вуго/р ву/сы
-Г-
галантарэ/я гліня/ны
гастрано/мія гліцэры/на
гваздзікі/ грамадзя/нін
-Д-
дагле/дзець дзядзькі/
дазіме/тр дыспансе/р
дакуме/нт далікатэ/с
дачыста/ дэсе/рт
дашчэ/нту дэфе/кт
до/лата дыспе/тчар
дацэ/нт дыспе/тчар
-Ж-
жалюзі/
-З-
за/баўка замкну/тасць
заблакірава/ць заня/тасць
забра/ны за/сланка
заво/дскі зая/ўнік
загна/ны зво/няць
загаво/р знаха/р
-І-
ідэало/гія інсу/льт
іеро/гліф інтарэ/с
і/каць інтэрв’юе/р
ішэмі/я. імя/
інду/стрыя
-К-
кале/дж кі/шка
калё/квіум кла/ксан
каме/нны крапіва/
камп’ю/тэр крэ/мень
камфара/ куліна/рыя
камюніке/ кухо/нны
канды/тар
-Л-
ландша/фт лі/дэр
ласка/вы ліно/леум
ла/таць ло/пух
-М-
малы/ металу/ргія
мане/ўр мотаро/лер
манпансье/ му/ляр
ме/зенец мы/сленне
ме/неджэр
-Н-
ната/рыус няна/вісць
на/крыўка ніцяны/
наспе/х
-О-
о/піум о/хра
-П-
паво/дкавы плечавы/
палігра/фія по/крыўны
пара/ліч по/цемкі
паслане/ц про/паліс
пераво/дны прызы/ў
перпе/тыуум-мо/біле прыку/с
піяла/ прэзі/дыум
плато/ прэрагаты/ва
пле/сневы пу/рпур
пле/ўра
-Р-
рада/р ра/унд
ра/дыус ро/ставы
рама/тус рэве/нь
расчаса/ны
-С-
садавіна/ сме/шны
саджа/лка спі/на
са/уна старэ/нькі
ску/ла слабы/
слі/на су/павы
-Т-
тваро/г тэрапе/ўт
-Ф-
фае/ фарфо/р
фармацэ/ўт фа/уна
фарту/х
-Х-
хрысція/нін
-Ц-
цэлафа/н цэме/нт
-Ч-
чы/хаць.
-Э-
экземпля/р
-Я-
я/драны.
Заданне 24. Прачытайце словы, запомніце іх значэнне.
Абярнуцца – паваліцца на бок, перавярнуцца (рус. опрокинуться)
Адказ – словы, выкліканыя пытаннем (рус. ответ)
Араць – апрацоўваць глебу плугам (рус. пахать)
Безадказны – які не нясе адказнасці (рус. безответственный)
Бескарысны – які не прыносіць карысці (рус. бесполезный)
Благі – дрэнны (рус. плохой)
Блудзіць – хадзіць у пошуках выйсця. (рус. блуждать)
Буйны – вялікі па плошчы, па памерах (рус. крупный)
Бяспечны – які не пагражае небяспекай (рус. безопасный)
Выкачаць – пераварочваючы з боку на бок, абваляць у чым-небудзь (рус. обвалять)
Гарбуз – агародніна (рус. тыква)
Годнасць – сукупнасць высокіх маральных якасцей (рус. достоинство)
Грэбля – насціл з бярвення або галля для пераезду прац гразь, балота (рус. гать)
Дурэць – сваволіць, забаўляцца (рус. шалить)
Дыван – тканы выраб для падлогі ці сцен (рус. ковёр)
Ёмкі – якім лёгка карыстацца, зручна (рус. удобный)
Калёсы – конная чатырохколая гаспадарчая павозка (рус. телега)
Калоша – частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу (рус. штанина)
Маніць – хлусіць, гаварыць няпраўду (рус. обманывать)
Папытацца – задаць каму-небудзь пытанне (рус. спросить)
Сцірка – гумка для сцірання напісанага (рус. резинка)
Уляцець – з лёту, на ляту трапіць унутр чаго-небудзь (рус. влететь)
ГОНАР БЕЛАРУСКАЙ МЕДЫЦЫНЫ
Багданоўскі Яўстафій Іванавіч
(1833 – 1888)
Адукацыю атрымаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1853 годзе паступіў на казённы кошт у медыка-хірургічную акадэмію, якую скончыў праз пяць гадоў з залатым медалём. Быў пакінуты пры інстытуце па ўдасканаленні ўрочоў, дзі і заняўся навуковай дзейнасцю. У 1861 годзе абараніў дысертацыю па тэме “Пра рэзекцыю локцевага сучлянення” і атрымаў ступені доктара хірургіі і доктара медыцыны. У час руска-турэцкай вайны працаваў у дзеючай арміі кансультантам-хірургам ад Таварыства Чырвонага Крыжа. Аўтар шэрагу навуковых прац. Быў абраны ад’юнкт-прафесарам на кафедры хірургічнай акадэмічнай клінікі, а затым ардынарным прафесарам. Смерць застала яго адразу ж пасля заканчэння аперацыі, якую рабіў хвораму. Яму належаць крылатыя словы: Пастаў сябе на месца хворага і тады вырашай, што і як яму рабіць: рэзаць або літаваць, кансервавць ці бравіраваць”.
Гамаліцкі Міхал Лявонавіч
(1791 – 1861)
У 1809 годзе скончыў Жыровіцкую школу пры кляштары Базільянаў і паступіў на лекарскае аддзяленне пры Віленскім імператарскім універсітэце для падрыхтоўкі медыкаў на казённы кошт.13 чэрвеня 1815 года скончыў памянёны універсітэт і абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара медыцыны.
Па прапанове прафесара Франка, які звольніў Гамаліцкага ад абавязковай шасцігадовай лекарскай працы на дзяржаўнай пасадзе, Міхал пачаў працаваць памочнікам сакратара лекарскага факультэта і рэпетытарам медычнай клінікі Віленскага універсітэта. З 1816 года ён пачынае выкладаць студэнтам тэарэтычную хірургію і фізіялогію. У хуткім часу фізіялогія поўнасцю захапляе Гамаліцкага, ён цікавіцца эксперыментамі з вівісекцыяй, у тым ліку пытаннямі гематрансфузіі. У 1819 годзе ён атрымлівае пасаду ад’юнкта універсітэта, а з 1824 года – прафесара фізіялогіі.
Міхал Гамаліцкі кіраваў кафедрай фізіялогіі да верасня 1827 года, паралельна выконваючы абавязкі віцэ-прэзідэнта Віленскага лектарскага таварыства. Выйшаўшы ў адстаўку, Гамаліцкі знайшоў сябе ў новым захапленні: гісторыі, археалогіі, палеаграфіі, - дзе таксама дасягнуў значных поспехаў.
Памёр Міхал Гамаліцкі 21 студзеня (2 лютага) 1861 года і пахаваны на віленскіх могілках Роса. Надмагільны надпіс сведчыць аб яго адданасці навуцы і роднаму краю: “Д-р мед. праф. фізіялогіі імператарскага Віленскага універсітэта. Сакратар Тавараства лекараў у Вільне. Заслужаны дзеяч краю. Нар. 22.ХІ.1791, пам. 21. І. 1861”.
Гібенталь Карл Іванавіч
(1786 – 1860)
Карл Гібенталь (Карл Піліп Урангель фон Гібенталь) у 1805 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны і паступіў на ваенную службу ў Расійскую армію ў якасці палкавога лекара егерскага палка. У 1810 годзе становіцца ардынатарам Мінскага медыцынскага кіравання. Пасля іспытаў ў Маскоўскім універсітэце (1814 г.) атрымаў званне інспектара і з 1816 года жыве і працуе ў Віцебску інспектарам губернскай медыцынскай управы.
К. Гібенталь першым (на 40 гадоў раней за Н. Пірагова) прапанаваў выкарыстоўваць гіпс для фіксацыі пераломаў. Навуковыя артыкулы, прысвечаныя гэтаму адкрыццю былі змешчаны ў медыцынскіх часопісах Парыжа, Лейпцыга, Рыгі.
Карл Гібенталь з’яўляецца і зачынальнікам косцевапластычнай хірургіі ў Беларусі. У артыкуле “Астэапластыка ці мастацтва замяніць дэфект косці чалавека косткай жывёлін”, надрукаваным у 1825 годзе, ён пісаў пра свае эксперыментальныя аперацыі па перасадцы косці. Стварыў першыя ў Расійскай імперыі прылады для выдалення каменя з мачавога пузыра, іншыя хірургічныя інструменты, што і апісаў у працы “Малюнак і апісанне новых прылад” (1830). Шмат зрабіў у такіх галінах медыцыны, як уралогія, магнетычнае лячэнне, лячэнне халеры і інш.
Грум-Гржымайла Кандрат Іванавіч
(1794 – 1874)
Кандрат Грум-Гржымайла дэталёва распрацаваў ўласную методыку аперацыі пахвінных кіл. Свае навуковыя здабыткі ён сабраў у працы “Манаграфія аб радыкальным лячэнні пахвіннамашонкавых кіл, асабліва па спосабе, заснаваным на 27 аперацыях, з падрабязнай анатамічнай, фізіялагічнай і паталагічнай развагай аб пахвінных кілах наогул і практычным разборам най1галоўнейшых методык радыкальнага лячэння”. Гэта была першая манаграфія па ваенна-палявой хірургіі.
У Магілёве К. Грум-Гржымайла правёў першую на тэрыторыі Расійскай дзяржавы пластычную аперацыю з нагоды заячай губы. Таксама ён першым зрабіў аперацыю на мачавым пузыры.
Наркевіч-Ёдка Якаў Антонавіч
(1847 – 1905)
Талент і працаздольнасць Якава Наркевіча-Ёдкі былі неверагоднымі. Менавіта ён адкрыўновы метад электрамасажа і электратэрапіі пры лячэнні неўралагічных хворых. Распрацаваная Наркевічам-Ёдкам методыка электрамасажа засноўвалася на ўздзеянні другасных індукцыйных токаў на абраныя цэнтры нервовай сістэмы, што дазволіла вылечваць шматлікія захворванні. У Рыжскім інстытуце фізіятэрапіі яго спосаб лячэння электрычнасцю атрымаў назву “сістэма Ёдкі”.
Якаў Наркевіч-Ёдка адным з першым у свеце стаў ужываць метад “электраграфіі”, г.з. ён выкарыстаў электрычнасць для фатаграфавання органаў чалавека. У 1894 годзе навукоўцы Парыжа засведчылі стварэнне Наркевічам-Ёдкам новага раздзелу навукі.
Пелікан Венцэслаў
(1790 – 1873)
Таленту В. Пелікана належыць з’яўленне ў медыцыне многіх анатамічных і хірургічных прылад: дугападобнай выгнутай пілы, якая пры перапілоўванні не траўміравала мяккіх тканак; металічных дужак для аперацыі заячай губы; фрэз для трэпанацыі чэрапа і інш.
Венцлаў Пелікан напісаў і выдаў у 1812 годзе падручнік па мікалогіі, прапанаваў пры трэпанацыі чэрапа не рассякаць крыжападобна цвёрдую мазгавую абалонку (як гэта было прынята тады ў хірургаў), а ў выпадках субдуральных гематом наносіць некалькі адтулін у яе зоне, праз якія адсмоктваць кроў і яе згусткі, што засцерагала ад мазгавых кіл і інш.
У галіне хірургіі В. Пелікан апісаў выпадкі лячэння анеўрызма падкаленкавай ямкі, запаленні вен. Ён перавязваў падуздышную, сцегнавую і агульную сонную артэрыі, апярэдзіўшы ў гэтай галіне медыцыны У Опеля, які лічыцца другім аўтарам рэдукаванага кровазвароту.
Пракапчук Андрэй Якаўлевіч
(1896 – 1970)
Скончыў Слонімскае гарадское вучылішча. У час 1-ай Сусветнай вайны працаваў у шпіталі санітарам, а затым заканчвае курсы ротных фельчараў. У 1920 годзе А. Пракапчук паступае на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. Яго адразу залічваюць на чацвёрты курс. Пасля заканчэння універсітэта працаваў у Пяцігорскай гразелячэбніцы. Тут ён пачаў навуковыя даследаванні, якія павінны былі вызначыць дозу ўжывання лекавай гразі. Пра сваю работу малады навуковец паведаміў у навуковых выданнях. “Русский вестник дерматологии” надрукаваў яго артыкул аб аміятрофіях, а часопіс “Курортное дело “ змясціў грунтоўную працу “Лячэнне пранцаў на каўказскіх мінеральных водах”. Работы былі па заслугах ацэнены, і А. Пракапчуку прапанавалі пасаду ўрача Мінводаў.
У 1927 годзе наш зямляк вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у Беларускім дзяржаўным універсітэце на медыцынскім факультэце ў якасці намесніка дэкана. Стажыраваўся ў Сарбоне (Францыя) па курсе дэрматалогіі і венералогіі, а таксама ў Пастэраўскім інстытуце па сералогіі. У час знаходжання ў Францыі надрукаваў шэраг навуковых артыкулаў. Вярнуўшыя ў Савецкі Саюз, абараніў у Ленінградзе доктарскую дысертацыю.
Андрэй Якаўлевіч Пракапчук з’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, распрацаваў і ўкараніў у практыку метад лячэння чырвонай ваўчанкі акрыхінам. Пад яго кіраўніцтвам было напісана і абаронена дваццаць пяць кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
Чачот Антон Антонавіч
(1842 – 1924)
Урач-псіхіятр. Скончыў Віцебскую гімназію. Медыцыну вывучаў у Маскоўскім універсітэце і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1866 годзе паступіў урачом у псіхіятрычную бальніцу св. Міколы Цудатворцы. У 1881 – 1901 гг. працаваў дырэктарам гэтай бальніцы. У 1876 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны па тэме “Гальванізацыя сімпатычнага нерва і тэрапеўтычнага яго значэння”. У 1882 годзе атрымаў званне прыва-дацэнта медыцынскай акадэміі па нервовых і псіхічных хваробах. На працягу шэрагу гадоў быў выкладчыкам нервовых хвароб на жаночых медыцынскіх курсах. Напісаў значную колькасць па судова-медыцынскіх праблемах і практычнай псіхіятрыі. А. Чачот з’яўляецца адным з заснавальнікаў псіхіятрычнай навукі ў Расіі.
Ясінскі Юзаф
(2-ая палова 18 ст. – 1833)
Скончыў медыцынскую школу ў Гродне, пасля чаго навучаўся ў Віленскім універсітэце. Меў навуковую ступень доктара філасофіі, медыцыны і хірургіі. Працаваў урачом у магната Абуховіча, пасля ў Навагрудке, дзе і памёр. Ясінскаму належыць фундаментальная праца “Антрапалогія пра фізічныя і маральныя ўласцівасці чалавека”. Адным з першых на Беларусі выкладаў антрапалогію як вучэнне пра чалавека з выкарыстаннем анатоміі, фізіялогіі, медыцыны. Быў прыхільнікам віленскай эвалюцыйнай школы і лічыў, што фізічнае і біялагічнае існаванне чалавека падпарадкавана арганічнаму цыклу.