Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца, калі аснова канчаецца збегам зычных, апошні з якіх л, н, р: абумоўліваць, ачэрніваць, пратрываць.
Калі дзеясловы першай асобы адзіночнага ліку заканчваюцца на -ую (-юю), то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс -ава- (-ява-): працую – працаваць, малюю – маляваць.
Калі дзеяслоў у другой асобе адзіночнага ліку загаднага ладу заканчваецца на мяккі знак, то гэты мяккі знак захоўваецца і ў множным ліку: кінь – кіньце, злазь – злазьце.
Спражэнне дзеясловаў
Спражэнне – гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім (будучым простым) часе абвеснага ладу.
Адзіночны лік
Асоба | 1 спражэнне | Канчаткі | 2 спражэнне | Канчаткі |
1-я Я 2-я Ты 3-я Ён (яна, яно) | Чытаю, пішу, вязу, бяру Чытаеш, пішаш, вязеш, бярэш Чытае, піша, вязе, бярэ | -у (-ю) -еш (-эш, -аш) -е (-а, -э) | Мару, салю, прашу Марыш, соліш, просіш Марыць, соліць, просіць | -у (-ю) -іш(-ыш) -іць(-ыць) |
Множны лік
Асоба | 1 спражэнне | Канчаткі | 2 спражэнне | Канчаткі |
1-я Мы 2-я Вы 3-я Яны | Чытаем, пішам, вязем, бяром Чытаеце,пішаце,везяце, бераце Чытаюць, пішуць, вязуць, бяруць | -ем (-ём, ом, -ам) -еце (-яце,-аце) -уць(-юць) | Марым, солім, просім Марыце,соліце, просіце Мараць,соляць, просяць | -ім(-ым) -іце(-ыце) -аць(-яць) |
Спражэнне дзеясловаў можна вызначаць па неазначальнай форме.
Да 2-га спражэння належаць:
- дзеясловы на –іць (-ыць), акрамя аднаскладовых (ліць, шыць, жыць) і ўтвораных ад іх (паліць, зашыць, нажыць);
- дзеясловы гнаць, залежаць, стаць, спаць, гнаць, баяцца
Усе астатнія дзеясловы належаць да 1-га спражэння.
Адрозніваць дзеясловы І і ІІ спражэнняў можна і па канчатках 3-й асобы множнага ліку. Дзеясловы І спражэння маюць канчаткі –уць (-юць): бяруць, мыюць; а дзеясловы ІІ спражэння –аць, (-яць): ляцяць, мочаць.
Адрозненне паміж дзеясловамі І і ІІ спражэння выяўляецца ў 3-й асобе адзіночнага ліку. Дзеясловы ІІ спражэння маюць у канчатку –ць: косіць, поіць; дзеясловы І спражэння не маюць у канчатку –ць: піша, нясе.
Дзеясловы бегчы, есці, даць – рознаспрагальныя.
У дзеясловах з націскным канчаткам у 2-ой асобе множнага ліку націск падае на апошні склад: вязеш – везяце, бярэш – бераце, жывеш – жывяце.
ПРАВАПІС ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ.
Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое?: пабеленая сцяна, запрацаваныя грошы, страчаны час.
У беларускай мове адсутнічаюць зваротныя дзеепрыметнікі. Пры перакладах найбольш прымальнымі з’яўляюцца дзеепрыметнікі з суфіксамі –л-, - н-, -ен-, -ан-, -т-: абляцелае лісце, сабраны натоўп.
У дзеепрыметніках нельга выкарыстоўваць суфіксы –уч-, -юч-, -ач-, -яч-: чытаючы, косячы.
У такіх выпадках лепш выкарыстоўваць дзеясловы, дзеепрыслоўі, прыметнікі, даданыя сказы. Чалавек, які чытае.
ПРАВАПІС ПРЫСЛОЎЯЎ.
Прыслоўі могуць пісацца разам, праз дэфіс і асобна. Разам пішуцца:
а) прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў пры дапамозе прыназоўнікаў: справа, збольшага, зрэдку;
б) прыслоўі, утвораныя ад лічэбнікаў пры дапамозе прыназоўнікаў у, на: удвух, удзвюх, натрае;
в) прыслоўі, утвораныя ад іншых прыслоўяў пры дапамозе прыназоўнікаў: насупраць, паслязаўтра, замала;
г) прыслоўі, утвораныя ад займеннікаў: нізашто, потым, навошта;
д) прыслоўі, утвораныя ад склонавых форм назоўнікаў пры дапамозе
прыназоўнікаў: уначы, дахаты, наверх;
е) складаныя прыслоўі, якія маюць у сваім складзе займеннік што: штодзень, штогод, штохвілінна;
ж) прыслоўі таксама, гэтаксама.
Пішуцца праз дэфіс:
прыслоўі з прыстаўкай па- і суфіксам -аму, -яму, -ому, -ему, -цку, -ску, -ы (-і): па-добраму, па-хатняму, па-юнацку, па-дзявочы;
прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-другое, па-трэцяе;
складаныя прыслоўі: ледзь-ледзь, дзе-нідзе, раз-пораз;
прыслоўі, утвораныя пры дапамозе прыстаўкі абы-, суфікса -небудзь: абы-як, абы-дзе, як-небудзь, куды-небудзь.
Пішуцца асобна:
а) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі з, без, на, да, за, з-пад, у і інш.: на хаду, без канца, да ўпаду;
б) спалучэнні не, ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў час, не ў ахвоту, ні за грош.
ПРАВАПІС ЧАСЦІЦ НЕ ( НЯ), НІ.
Не (ня) як прыстаўка пішацца разам:
а) калі слова не ўжываецца без не: ненавідзець, недахоп, нядзеля;
б) калі надае слову супрацьлеглае значэнне, а само слова можна замяніць сінонімам без не: цікавы – нецікавы (сумны), прыяцель – непрыяцель (вораг), дарагі – недарагі (танны);
в) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі яны не маюць паясняльных (залежных) слоў: ненапісаны раман, незапрацаваныя грошы, неадпрасаваная кашуля;
г) з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі пры наяўнасці слоў вельмі, амаль, зусім, выключна, часткова, надзвычай: выключна непрыгожы, амаль незламаны, зусім нецікавы;
д) у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая мае значэнне непаўнаты дзеяння: недакасіць, недамаляваць, недавучыць;
е) з займеннікамі і прыслоўямі: нехта, неяк, некуды.
Часціца не пішацца асобна:
а) з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі дзеепрыметнікамі: не напісалі, кветка не сарвана, не адправіўшы ліст;
б) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць залежнае слова ці супрацьпастаўленне: не памытая мной падлога, яшчэ не прывезеная шафа; не знойдзеная, а набытая канапа;
в) з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, калі ёсць супрацьпастаўленне: не рана, а позна; не прыяцель, а вораг;
г) са словамі не варта, не шкада, не супраць, не трэба.
Часціца ні пішацца заўсёды са словамі асобна. Прыстаўка ні пішацца разам у адмоўных займенніках і прыслоўях: ніякі, нікуды, нішто.
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ