Лекции.Орг
 

Категории:


Теория отведений Эйнтховена: Сердце человека – это мощная мышца. При синхронном возбуждении волокон сердечной мышцы...


Расположение электрооборудования электропоезда ЭД4М


Объективные признаки состава административного правонарушения: являются общественные отношения, урегулированные нормами права и охраняемые...

II. Праверка дамашняга задання. 1. Выразна прачытаць аб тым, як паводзілі сябе Ромка і Змітрок.



1. Выразна прачытаць аб тым, як паводзілі сябе Ромка і Змітрок.

2. Растлумачыць сэнс прыказак аб сяброўстве.

III. Паведамленне тэмы ўрока

— Ці мог Ромка зрабіць па-другому?

— Чаму ён зрабіў так нядобра?

— Падумайце, ці бываюць выпадкі, што можна зрабіць не вельмі добра і пры гэтым з'яўляцца нядрэнным чалавекам?

— Вам, мабыць, цяжка адказаць на гэта пытанне, але так сапраўды бывае. Аб гэтым мы прачытаем у апавяданні Барыса Сачанкі «Хлеб» (с. 118-120).

IV. Чытанне апавядання Б. Сачанкі «Хлеб» настаўнікам

— Што закранула вас пры праслухоўванні апавядання?

Бюро даведак:

борзда — хутка;

неахайна — неакуратна;

капаніца — прылада для працы на агародзе;

пракаўтнуў — праглынуў;

абрус — кавалак тканіны, якой засцілаюць стол;

спакуса — тое, што выклікае неадольнае жаданне;

мроіўся — бачыўся, уяўляўся ў думках, сніўся;

схамянуцца — раптам успомніць аб чым-небудзь.

V. Чытанне апавядання вучнямі

1. Чытанне моўчкі.

2. Чытанне «Вочкі—столь».

VI. Аналіз зместу твора

— Калі адбываліся падзеі, апісаныя ў апавяданні?

— Што прынесла маці?

— Чаму так разглядалі акрайчык хлеба?

— Чаму маці так прыйшлося падзяліць маленькі кусочак хлеба?

— Чаму яна не адламала сабе хлеба?

— Як вы думаеце, што адчувала маці?

— Чаму хлопчык з'еў хлеб? Ці можна яго асудзіць?

— Як аднесліся да гэтага ўчынку брат, маці?

— Чаму дарослыя не дакаралі малога?

— Чаму хлопчык вырас, але тое, што ён з'еў хлеб брата хвалюе яго ўсё жыццё?

Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)

Практыкаванні для мускулаў спіны, ног, рук, шыі.

— Прайшоў час, узнавілася пасля вайны народная гаспадарка. Хлеба хапае ўсім, і не толькі хлеба. Як вы думаеце, чыя ў гэтым галоўная заслуга? (Адказы вучняў.)

— А зараз паслухайце, які адказ на гэта пытанне дае паэт Іван Муравейка ў сваім вершы «Асілкі» (с. 122).

VII. Пазакласнае чытанне. Чытанне верша настаўнікам

— Хто былі гэтыя асілю'?

VIII. Чытанне верша вучнямі

1. Чытанне-гудзенне.

2. «Скачкі» (чытанне праз слова).

IX. Аналіз зместу твора

— Хто такія асілкі?

— Што яны робяць?

— Чаму аўтар называе рукі асілкамі?

— Якія пачуцді трэба выказваць пры чытанні верша?

X. Падвядзенне вынікаў урока. Рафлексія

— Чым з'яўляўся хлеб для людзей у пасляваенныя гады?

— Як наогул трэба адносіцца да хлеба?

— Як адносіцеся да яго вы, вашы сябры, бацькі?

— Ці згодны вы з аўтарам верша ў тым, што рукі ён назваў асілкамі? Чаму?

— Вы хутка станеце дарослымі. Як вы думаеце, ці можна будзе ў будучым вашы рукі таксама назваць асілкамі? Чаму? Паразважайце.

XI. Дамашняе заданне

Кола чытання летам.

 


Тэма: ПРАВЕРКА ЧЫТАЦКІХ УМЕННЯЎ

Мэта:праверыць сфарміраванасць чытацкіх уменняў вучняў.

 

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Паведамленне тэмы ўрока

ІІІ. Чытанне тэксту

 

Тэкст для выніковага кантролю

 

Буслы

Адзін год мы пражылі ў невялікай станіцы, сярод суцэльных вішнёвых садоў.

Непадалёку ад нашага дому расло старое дрэва. I вось аднойчы ранняй вясной на яго прыляцеў і ўсеўся бусел. Ён доўга штосьці аглядваў.

А на наступную раніцу мы ўбачылі, што на дрэве завіхаліся ўжо два буслы. Яны ладзілі гняздо.

Хутка гняздо было гатова. Бусліха знесла туды яйкі і стала іх высежваць. А бусел то ляцеў за кормам на балота, то стаяў каля гнязда на суку, падкурчыўшы пад сябе адну нагу. Так, на адной назе, ён мог прастаяць вельмі доўга, нават мог крышачку задрамаць.

Калі ў гняздзе вывеліся бусляняты для старых буслоў пачаліся вялікія клопаты. Птушаняты былі вельмі пражорлівыя. Яны цэлы дзень патрабавалі ежы, і буслы-бацькі па чарзе з раніцы да вечара цягалі ім з балота лягушак, рыбак, вужак. (129 слоў.)

Г. Скрэбіцкі

Пытанні да тэксту

1. Раскажыце, як буслы выбіралі дрэва і ладзілі гняздо?

2. Як бусел клапоціцца аб буслісе?

3. Як яны даглядаюць буслянят?

 

 

ІV. Вынік ўрока. Рэфлексія


Літаратурнае чытанне

№ п.п   Тэма ўрока. Матэрыял для чытання. Дата
«З крыніц народных».Легенда «Адкуль песня беларуская»  
Жніўныя і восеньскія песні  
Зімовыя і масленічныя песні  
Вясновыя песні.Пазакласнае чытанне. Купальскія песні.  
Лірычныя і жартоўныя песні  
Байкі «Чаму кот пасля яды мыецца» і «Хто задзірае нос угору»  
Легенды «Адкуль узнік горад Мінск» і «Як узнікла назва Гомель»  
Казка «Каток-залаты лабок»  
Казка «Лісіца і гусак»  
Казкі «Бацькоўскія парады», «Самае добрае»  
Расціслаў Бензярук «Дружбакі».Складанне тэксту па серыі малюнкаў ”Дружная сям’я”  
Галіна Васілеўская «Усмешка».Пазакласнае чытанне. Літаратурныя казкі беларускіх пісьменнікаў.  
«Мой родны кут! Як ты мне мілы…».Артур Вольскі «Беларусь — мая Радзіма». Зоська Верас «Чароўны край»  
Радзіма мая дарагая…Васіль Вітка «Твой род, твая Радзіма». Генадзь Бураўкін «Край мой»  
Радзіма мая дарагая…Уладзімір Караткевіч «Мая Беларусь»  
Слова беларускае.Артур Вольскі «Родная мова».Юрась Свірка «У нас хапае слоў такіх»  
Любоў да роднай прыроды.Уладзімір Дубоўка «Шануй усё жывое»  
Прырода восенню.Якуб Колас «Ясныя дні восені». Станіслаў Шушкевіч «Гусанькі»  
Надыход зімы.Зоська Верас «Чараўніцы». Якуб Колас «Зіма»  
Зімовыя змены ў прыродзе. Максім Багдановіч «Зімой».Складанне тэксту па серыі малюнкаў«Што зрабіў мароз?»  
Рыжая прыгажуня.Алесь Асіпенка «Прыгожая лісіца»  
Зімовая казка.Алена Васілевіч «Калінавая рукавічка» (1-я гадз.)  
Зімовая казка.Алена Васілевіч «Калінавая рукавічка» (2-я гадз.)  
Набліжэнне вясны.Васіль Вітка «Сонейку». Уладзімір Ягоўдзік «Жавароначкі, прыляціце...». Пазакласнае чытанне. Авяр'ян Дзеружынскі «Пралеска»  
Вясновыя змены ў прыродзе.Клаўдзія Каліна «Красавік». Якуб Колас «Усход сонца»  
Работа славіць чалавека. Рыгор Ігнаценка «Пасадзіце рабінку». Пятрусь Броўка «Будзь верны»  
«З усмешкай і ўсур’ёз».Васіль Вітка «Чатыры жаданні». Павел Місько «Добры чалавек»  
Незвычайныя фантазіі.Клаўдзія Каліна «Касманаўт»  
Чуллівыя адносіны да людзей і жывёл.Эдуард Валасевіч «Хлопчык і кацянё». Складанне тэксту па серыі малюнкаў «Дапамажыце! »  
Любоў да маці.Васіль Сухамлінскі «Сівая валасінка». Паўлюк Прануза «Маміны рукі»  
Пазакласнае чытанне. Творы беларускіх пісьменнікаў пра сапраўднае сяброўства.Мікола Янчанка «А таму!».  
Праверка навыкаў чытання. Расціслаў Бензярук «Будзень і Свята». Мар'ян Дукса «Ці так чытала?»  
Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў  
Браты нашы меншыя.Іван Вярыга «Сустрэча»  
Сумленнасць ў адносінах да родных.Барыс Сачанка «Хлеб». Іван Муравейка «Асілкі»  

 

 





Дата добавления: 2016-12-06; просмотров: 2586 | Нарушение авторских прав


Рекомендуемый контект:


Похожая информация:

Поиск на сайте:


© 2015-2019 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.003 с.