1. Конкурснае чытанне верша на памяць.
2. Адказаць на пытанні, змешчаныя ў падручніку, падмацаваўшы словамі з тэксту.
3. Чытанне міні-сачыненняў аб маці.
III. Паведамленне тэмы ўрока
— Перш чым пачынаць дальнейшую працу, растлумачце сэнс прыказкі, запісанай на дошцы: «Не май сто рублёў, а май сто сяброў».
— Я з вамі згодна, што сяброўства і добрыя адносіны паміж людзьмі з'яўляюцца галоўным у жыцці, бо сябар заўсёды падтрымае і выручыць у цяжкую гадзіну. Але ці заўсёды так бывае? Прачытаем аб гэтым у апавяданні Міхала Янчанкі «А таму!» (с. 108-110).
IV. Чытанне апавядання настаўнікам
Бюро даведак:
шкада — жаль;
няёмка — непрыемна, цяжка;
долу — уніз.
V. Чытанне апавядання вучнямі
1. Чытанне «ланцужком» па сказе.
2. Чытанне па асобах дыялогу, выключаючы словы аўтара.
3. Чытанне і знаходжанне сказаў, якія сталі трапнымі выра-ці. Растлумачыць іх сэнс. (Да лесу рукой падаць. Мы ўсе ногі пазбівалі цябе шукаючы. А ты, Змітрок, пэўна, варон лічыў.)
VI. Аналіз зместу твора
— Куды ішлі дзеці?
— Хто да іх прыстаў?
— Як сябе стаў паводзіць Ромка ў лесе?
— Чаму Ромка не адзываўся дзецям?
— Ці добра ён рабіў?
— А чаму сталі зваць і шукаць Ромку дзеці?
— Як Ромка растлумачыў сваю адсутнасць?
— Як вы адносіцеся да хлусні Ромкі?
— Чаму Змітрок, Валодзя і Маня не назбіралі грыбоў?
— Раскажыце пра гэтых дзяцей. Якія яны?
— Ці зразумеў Ромка сваю памылку? Чаму?
— Ці правільна зрабілі дзеці, што не ўзялі хлопчыка назаўтра лес?
— Як бы вы паступілі на іх месцы?
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Гульня «Лянок»
У гульні ўдзельнічаюць усе дзеці. Выбіраецца вядучы, акрэсліваюцца кругі на падлозе — гэта «гнёзды» (іх павінна быць на 2 менш, чым пар дзяцей). Пасля гэтага ўсе становяцца ў вялікае кола і бяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па кругу і робіць розныя рухі: прысядае, падскоквае і г. д. Гульцы, не разнімаючы рук, павінны паўтараць рухі вядучага. Нечакана вядучы камандуе: «Садзі лянок!» Кожная пара імкнецца заняць «гняздо». Той, хто не зойме яго, лічыцца «пасаджаным у гняздзе» і сядзіць там да канца гульні. Затым гульня паўтараецца. Перамагае пара, якая сядзе ў апошняе «гняздо».
VIІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Каго з герояў прачытаных апавяданняў вы хацелі б бачыць сваімі сябрамі? Чаму?
— Ці ёсць у вас сапраўдныя сябры?
— Давайце складзём схему якасцей сапраўднага сябра. (3 мін працуюць па групах, потым складаецца агульная схема.)
Прыкладна схема можа выглядаць так:
|
|
|
|
XIІ. Дамашняе заданне (с. 108-110)
Падрыхтаваць выразнае чытанне твора М. Янчанка «А таму!».
Падабраць прыказкі аб сяброўстве.
Тэма: РАСЦІСЛАЎ БЕНЗЯРУК «БУДЗЕНЬ I СВЯТА»
МАР’ЯН ДУКСА «ЦІ ТАК ЧЫТАЛА?»
Мэты:
Ø фарміраваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі;
Ø удасканальваць уменне чытаць па ролях, чытаць выразна, вылучаць у тэксце і тлумачыць значэнне слоў, якія сталі трапнымі выразамі, працаваць у групах;
Ø садзейнічаць стварэнню ў класе атмасферы сяброўства і ўзаемапавагі, выхаванню навыкаў працавітасці.
Ø
Тып урока: традыцыйны.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Вы ўсе вельмі разумныя і кемлівыя, а таму будзеце добра працаваць на ўроку, добразычліва адносіцца адзін да аднаго. Усміхніцеся кожны суседу па парце.