––Прачытайце выразна твор М. Янчанка «А таму!»
III. Паведамленне тэмы ўрока
— Пісьменнік Расціслаў Бензярук падгледзеў, што здарылася з людзьмі, якія вырашылі толькі гуляць і напісаў казку «Будзень і свята» (с. 111-113).
ІV. Чытанне казкі настаўнікам
— Аб чым пісьменнік расказаў у казцы?
Бюро даведак:
капялюш — галаўны ўбор, шляпа;
брычка — лёгкі выязны вазок;
будзень — працоўны дзень;
покуць — вугал пад абразамі;
камора — рус. кладовка.
V. Чытанне казкі вучнямі
1. Чытанне-гудзенне.
2. «Хвост і галава» (настаўнік пачынае чытаць сказ, дзеці хутка знаходзяць і дачытваюць разам).
VI. Аналіз твора
— Хто сустрэўся на дарозе?
— Як выглядаў Будзень? А Свята?
— Куды ішоў Будзень? Чаму?
— Ці правільна паступілі людзі? Па чыёй указцы яны так зрабілі?
— У чым было ўпэўнена Свята?
— Як сталі паводзіць сябе людзі, калі прыехала Свята?
— Што адбылося пазней?
— Ці зразумелі людзі сваю памылку? Як яны яе выправілі?
— Знайдзіце ў тэксце прыказку і растлумачце яе сэнс.
VII. Падрыхтоўка да працы над вершам Мар'яна Дуксы «Ці так чытала?»
— Чаго, на вашу думку, не хапала Ромку? (Пачуцця таварыства.)
— Якія яшчэ рысы характару вы ведаеце? (Адказы вучняў.)
— Я прапаную вам пазнаёміцца з дзяўчынкай, аб якой напісаў паэт М. Дукса ў сваім вершы «Ці так чытала?» (с. 114).
VIІI. Чытанне верша настаўнікам
— Пра што хацеў сказаць паэт у сваім вершы?
IX. Чытанне верша вучнямі
1. Чытанне напаўголасу.
2. Бінарнае чытанне.
3. Чытанне ўрыўка да малюнка.
X. Аналіз зместу твора
— Як дзяўчынка чытала?
— Што яна адначасова рабіла?
— Куды яна хадзіла?
— Як яна працавала?
— Што атрымала за сваю працу?
— Што вы адкажаце дзяўчынцы на яе пытанне?
— Ці можна так чытаць?
XІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Якіх рыс характару не хапае дзяўчынцы з верша М. Дуксы «Ці так чытала»?
— Да якога вываду прыйшлі людзі?
— Ці згодны вы з імі? Як бы вы паступілі на іх месцы?
— Каго можна асудзіць у казцы? За што?
— Што для людзей з'яўляецца галоўным у жыцці? (Праца.)
XІI. Дамашняе заданне (с. 111-113)
Падрыхтаваць выразнае чытанне казкі. Падабраць прыказкі аб кнігах і працы.
Тэма: Браты нашы меншыя. ІВАН ВЯРЫГА «СУСТРЭЧА»
Мэты:
Ø фарміраваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі, і удасканальваць уменне чытаць выразна;
Ø садзейнічаць фарміраванню ўмення эмацыянальна рэагаваць на прачытанае, прыдумваць працяг твора;
Ø развіваць уменне арыентавацца ў аб'ёмным тэксце, працаваць у групах,
Ø садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей вучняў;
Ø садзейнічаць выхаванню ўважлівых і добразычлівых адносін да птушак і жывёл, жадання рабіць дабро.
Ø
Тып урока: традыцыйны.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, лісткі са словамі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся, пажадайце вясёлага іастрою і плённай працы.
Загадка:
3 людзьмі сябруе, хату вартуе, жыве пад ганкам, хвост абаранкам. (Сабака.) (Паказаць малюнак.)
II. Паведамленне тэмы ўрока
— Як вы думаеце, чаму мы пачалі ўрок з гэтай загадкі?
— Правільна, мы будзем гаварыць сёння аб сабаку і аб ўзаемаадносінах яго з чалавекам. А дапаможа нам у гэтым апавяданне вана Вярыгі «Сустрэча» (с. 115-117).
III. Чытанне апавядання настаўнікам
— Назавіце герояў апавядання.
— Чаму аўтар даў апавяданню такую назву?
Бюро даведак:
нацянькі — напрамкі (кароткі шлях);
галёшы — кароткі гумавы абутак;
заскавытаў — заскуліў.
IV. Чытанне апавядання вучнямі
1. Чытанне-гудзенне.
2. Чытанне «Галава і хвост» (настаўнік пачынае чытаць сказ, дзеці хутка яго знаходзяць і дачытваюць усе разам).
V. Аналіз зместу твора
— Якую дарогу дамоў выбраў Саўка? Чаму?
— 3 якім настроем хлопчык вяртаўся дамоў?
— Хто сустрэў яго каля балаціны?
— Што ўзнікла ў выніку сустрэчы?
— Ці зразумеў Саўку Тузік?
— Як павёў сябе Тузік?
— Якія пачуцці выклікала ў Саўкі жаласлівае скавытанне Тузіка?
— Што зрабіў Саўка?
— Як хлопчык растлумачыў бацьку сваё рашэнне? Прачытайце.
— Што вы думаеце пра ўчынак Саўкі?
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Раз-два-тры — мы сябры. Чатыры-пяць — ідзём гуляць. Шэсць-сем-восем — ваду носім. Дзевяць-дзесяць — цеста месім. Каравай на славу ўдаўся. Надакучыла стаяць — мы бяжым ужо гуляць. | Хадзьба на месцы. Імітацыя рухаў. Сціснуць рукі ў кулакі, імітацыя рухаў. Бег на месцы. |
VІ. Работа ў групах
На асобных лістах у канвертах ляжаць надрукаваныя асобна словы. Заданне — саставіць са слоў сказы, растлумачыць значэнне атрыманых прымавак.
1 група: аб дабры (добры чалавек — гэта той, хто не ўмее рабіць зла).
2 група: аб жорсткасці (жорсткасць — такая вырадлівасць, як горб).
VІI. Актуалізацыя ведаў вучняў
VІII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Што можна сказаць пра Саўку?
— Што б вы зрабілі, калі былі б на яго месцы?
— Якіх адносін да сябе выклікае чалавек, які кінуў на крыгу малое кацяня?
ІX. Дамашняе заданне (с. 115-116)
1. Падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання.
2. Адказаць на пытанні, змешчаныя ў падручніку.
Тэма: Сумленнасць ў адносінах да родных. БАРЫС САЧАНКА «ХЛЕБ». Пазакласнае чытанне. ІВАН МУРАВЕЙКА «АСІЛКІ»
Мэты:
Ø пашыраць аператыўнае поле чытання, фарміраваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі, удасканальваць уменне чытаць выразна;
Ø развіваць уменне эмацыянальна ўспрымаць тэкст, вызначаць эмацыянальны настрой аўтара твора;
Ø садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да хлеба, выхаванню працавітасці і жадання дапамагаць людзям.
Тып урока: традыцыйны.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
Гучна празвінеў званок.
Пачынаецца ўрок.
Нашы вушкі на макушцы,
Вочкі шырока раскрыты.
Слухаем, запамінаем,
Ні хвіліны не гуляем.