1 група: выразнае чытанне, пераказ казкі, вывады ў параўнанні з «Казкай пра рыбака і рыбку».
2 група: выразнае чытанне і пераказ казкі;
3 група: выразнае чытанне казкі, адказы на пытані да казкі, змешчаныя ў падручніку.
III. Паведамленне тэмы ўрока
— Дзе жыў каток з казкі?
— А хто яшчэ жыве ў лесе?
— Сёння мы будзем гаварыць аб... Але пачакайце, лепш адгадайце загадку:
Рыжая дзяўчына залезла ноччу ў двор —
Курэй пералічыла
I усіх панесла ў свой двор. (Ліса.)
Белая, як снег, цэлы дзень у рэчцы купаецца,
А на бераг выйдзе — сухая. (Гусь.)
— Вось пра лісу і гусака мы і будзем сёння гаварыць. Пра іх мы прачытаем у казцы «Лісіца і Гусак» (с. 26-27).
IV. Чытанне казкі настаўнікам
— Успомніце казкі, у якіх ліса хітрая?
V. Чытанне казкі вучнямі
1. Чытанне-гудзенне.2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка.
3. «Фотавока». На дошцы запісаны слупок слоў з казкі (на выбар настаўніка), якія вучні чытаюць і запамінаюць пэўны час. Потым словы закрываюцца, а дзеці па памяці называюць іх.
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Гульня «Ліса»
Гульня праводзіцца ў класным пакоі. Адзін вучань — «ліса», астатнія — «гусі». «Ліса» ціха крадзецца за «гусямі», прыгаворваючы:
Я ліса, лісіца, ліска.
Вельмі гусачкоў люблю.
Падбяруся блізка-блізка
I за хвосцік учаплю.
Пры гэтых словах «гусачкі» разбягаюцца, а «ліса» ловіць іх. Той, каго злавілі, становіцца «лісой».
VI. Аналіз казкі
— Што зрабіла ліса? Для чаго?
— Што вырашыў зрабіць гусак? Чаму?
— Ці ўдалося гусаку ашукаць лісу?
— Хто вам спадабаўся ў казцы, а хто не? Чаму?
— Пра лісіцу кажуць, што яна надта хітрая, а якая яна ў гэтай казцы?
— Паэт Авяр'ян Дзеружынскі назіраў за лісой і напісаў верш пра яе.
VII. Чытанне верша А. Дзеружынскага «Падманшчыца»
1. Выразнае чытанне верша вучнем, які бегла і выразна чытае.
Воўк пытае ліску:
— Дзе была?
— Я злавіла пеўня ля сяла.
— Ну, а дзе ж той певень?
— З'ела ля куста.
— А чаго ж ты ліска без хваста?
— Хвост жа мне той певень адарваў.
— Чуў я, як брахаў ён: гаў-гаў-гаў! А. Дзеружынскі
2. Чытанне верша па асобах.
VIII. Аналіз верша
— Аб чым пытаўся воўк у ліскі?
— Што адказала ліса воўку?
— Як вы думаеце, дзе дзеўся лісі хвост? Хто яго адарваў?
— Якой паказана ў вершы ліса? (Падманшчыцай.)
IX. Пазакласнае чытанне
X. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Ці падобны ліса з казкі і ліса з верша? Чым?
— Што заслугоўвае асуджэння?
— Ці хацелі б вы мець такія рысы характару, як у лісы? Чаму?
— Што атрымалася? (Ліса і гусі.)
— Чаму навучыў вас урок?
— Як вы лічыце, што звычайна перамагае?
— Што было асабліва цікавым на ўроку? Ці не сумавалі вы?
— Вы добра працавалі. Дзякуй за працу.
— Працягні разважанне: «Урок мяне навучыў...»
XІ. Дамашняе заданне (с. 26-27)
Падрыхтаваць выразнае чытанне тэксту казкі.
Прачытаць дзве літаратурныя казкі беларускіх пісьменнікаў.
Тэма: КАЗКІ «БАЦЬКОЎСКІЯ ПАРАДЫ», «САМАЕ ДОБРАЕ»
Мэты:
Ø пашырыць веды вучняў аб беларускіх народных казках, іх жанравых асаблівасцях;
Ø фарміраваць уменне вызначаць жанравыя асаблівасці казкі, знаходзіць у тэксце сказы, якія сталі прыказкамі і прымаўкамі;
Ø удасканальваць уменне асэнсоўваць значэнне прыказак і прымавак, правільна і асэнсавана чытаць тэкст уголас і моўчкі, навыкі выразнага чытання, пашыраць аператыўнае поле чытання;
Ø садзейнічаць выхаванню ў дзяцей навыкаў працавітасці, уважлівых адносін да сваіх бацькоў.
Тып урока: традыцыйны.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Якім бы вы хацелі бачыць сённяшні ўрок?
— Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся і пажадайце адзін аднаму поспехаў у працы.