ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Дарагія дзеці! Віншую вас з пачаткам новага навучальнага года! Пасля доўгіх летніх канікул мы зноў сабраліся разам. Мне вельмі прыемна бачыць на вашых тварыках усмешкі. Хай гэты год прынясе вам поспех ва ўсім.
У гэтым навучальным годзе мы працягнем знаёміцца з гісторыяй, культурай і традыцыямі, якія цяжка зразумець і асэнсаваць без адчування роднага слова. Сёння мы адправімся ў казачнае падарожжа па родным краі (можна закрыць вочкі) на ўяўным аўтобусе. А ў час нашага падарожжа, каб хутчэй ішоў час, вы будзеце расказваць цікавыя гісторыі, якія адбыліся з вамі летам. (Ціха гучыць песня «Люблю свой край», сл. К. Буйло, муз. народная, запісаў Г. Цітовіч. Вучні расказваюць пра летні адпачынак.)
— Я ўдзячна вам за такія цікавыя расказы. Але наш уяўны аўтобус ужо прывёз нас на лясную паляну. (З'яўляюцца падрыхтаваныя важатыя і паказваюць інсцэніроўку па легендзе «Адкуль песня беларуская». Гучыць ціхая музыка.)
II. Паведамленне тэмы ўрока
— Дзеці, аб чым незвычайным казалі падарожнікі? (Пытанне можна напісаць на дошцы.)
— Я прачытаю вам легенду, а потым вы адкажаце на маё пытанне.
III. Чытанне настаўнікам легенды «Адкуль песня беларуская» (с. 4)
— Хто спяваў?
IV. Чытанне тэксту вучнямі
1. Чытанне моўчкі (сам сабе).
2. Чытанне па асобах.
3. Чытанне «Жывы малюнак» (адзін вучань чытае, а другі мімікай твару рэагуе на пачутае).
V. Аналіз зместу твора
— Колькі часу ішлі падарожнікі? (Тры дні, тры ночы і яшчэ паўдня.)
— Што іх прымусіла прыслухацца? (Пачулі, што нехта спявае.)
— Што ім чулася? (Песня жаваранка, шум лесу.)
— А на вашу думку, хто спяваў? (Адказы вучняў.)
М у з ы ч н а я п а ў з а (гучыць спакойная музыка)
— Настаў час адпачыць. Адпачываць мы будзем на паляне. Пяшчотна дзьме ветрык у твар (дзеці павольна махаюць рукамі перад тварам), ціха хістаецца трава (рухі паднятымі ўверх рукамі ўправа-ўлева), мы весела бегаем па паляне і збіраем кветкі. I раптам над палянай праляцеў бусел, шырока раскінуўшы свае крылы. (Гучыць імітацыя сігнала машыны.)
VI. Прыпынак «Крыжаванка»
— Чуеце? Нас клічуць у аўтобус. Едзем далей. Наступным прыпынкам будзе крынічка, але мы трапім туды толькі тады, калі адкажам на пытанні крыжаванкі.
8 | |||||||||||||||
1 | Л | Е | С | А | М | ||||||||||
2 | П | Р | Ы | С | Е | Л | І | ||||||||
3 | Д | Р | У | Г | І | ||||||||||
4 | С | П | Я | В | А | Е | |||||||||
5 | Ж | А | В | А | Р | А | Н | К | А | ||||||
6 | П | А | Д | А | Р | О | Ж | Н | І | К | І | ||||
7 | П | Р | Ы | Т | А | М | І | Л | І | С | Я |
1. Дзе ішлі падарожнікі? (Лесам.)
2. Што яны зрабілі? (Прыселі.) 3. «Не, – кажа... –гэта лес шуміць». (Другі.)
4. Што робіць зямля? (Спявае.) 5. Чыю песню чуў першы падарожнік? (Жаваранка.)
6. Хто ішоў полем, лесам? (Падарожнікі.) 7. Чаму прыселі падарожнікі? (Прытаміліся.)
— Прачытайце слова, якое атрымалася па вертыкалі пад лічбай 8. (Легенды.)
— Мы з вамі чыталі легенду. Што такое легенда?
Легенда — гэта народнае паданне, падобнае да казкі, аб якіх-небудзь падзеях народнага жыцця, героях або з'явах прыроды.
— Зараз мы можам трапіць да крынічкі. (Настаўнік раздае вучням аркушы паперы з тэкстам верша М. Чарняўскага «Крынічка».)
VII. Чытанне верша М. Чарняўскага «Крынічка» настаўнікам
Здалёк чуваць мой спеў вясёлы,
Ён звонкі ў спёку і ў мароз,
Дзе я бяру свой спеў, свой голас?
У траў, у птуіпак, у бяроз.
3 глыбінь да сонца шлях прабіла,
Каб рады людзі мне былі,
Дзе я ўзяла такую сілу?
У роднай матухны зямлі.
VIII. Чытанне верша вучнямі
1. Чытанне напаўголасу.
2.Чытанне «ланцужком» (адзін вучань заканчвае там, дзе павінна быць паўза, другі — працягвае).
IX. Работа ў групах. Фантаграмы (фантазіі пры рабоце з тэкстам)
Вучням неабходна прыдумаць працяг легенды, звязаўшы яе з вершам М. Чарняўскага «Крынічка». Кожная група працягвае легенду па-свойму. Затым варыянты зачытваюцца і вызначаецца лепшы. (Падрыхтоўчая праца павінна заняць не больш 3 мінут.)
X.Падвядзенне вынікаў
— Наша падарожжа заканчваецца. Прыйшоў час вяртацца.
— Скажыце, якімі вы ўяўляеце падарожнікаў?
— Чым для нас з'яўляецца наша зямля? (Радзімай.)
— Як мы павінны адносіцца да сваёй Радзімы?
— Выразы «спявае чалавек», «зямля спявае» можна аб'яднаць? Чаму? (Гэта гаворыць аб мірным жыцці ў нашай краіне.)
XI. Рэфлексія
— Як вы ацэньваеце сваю працу?
— Што вас найбольш зацікавіла на ўроку?
XII. Дамашняе заданне (с. 4)
1 група: вывучыць верш на памяць, падабраць у бібліятэцы матэрыял аб легендах;
2 група: падрыхтаваць выразнае чытанне легенды і верша, скласці пытанні да іх;
3 група: падрыхтаваць выразнае чытанне твораў і іх пераказ.
Тэма: «ЖНІЎНЫЯ I ВОСЕНЬСКІЯ ПЕСНІ»
Мэты:
Ø пазнаёміць з абрадавымі песнямі беларускага народа: жніўнымі і восеньскімі песнямі,
Ø фарміраваць уменне вызначаць асаблівасці абрадавых песень, высвятляць значэнне слоў, неабходных для разумення тэксту песень;
Ø удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць тэкст уголас і моўчкі з хуткасцю, якая не парашкаджае разуменню;
Ø садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння твораў вуснай народнай творчасці, гісторыі роднага краю.
Тып урока: традыцыйны.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
Настаўнік прапануе вучням паглядзець адзін на аднаго і ўсміхнуцца.
II. Праверка дамашняга задання
1 група: паведамленні аб легендах (дадатковы матэрыял), верш на памяць;
2 група: выразнае чытанне твора, задаць класу складзеныя пытанні;
3 група: выразнае чытанне верша і легенды.
III. Паведамленне тэмы ўрока
— Я прапаную вам выканаць цікавае заданне: закрэсліць у табліцы літары К, Ф, Л.
К | А | К | Б | К | Р | К | А | К |
Д | Ф | А | Ф | В | Ф | Ы | Ф | Я |
П | Л | Е | Л | С | Л | Н | Л | І |
— Збярыце літары, якія засталіся. Як вы думаеце, над чым мы будзем працаваць на ўроку? (Абрадавыя песні.)
IV. Тлумачэнне новай тэмы
Абрадавыя песні — гэта народныя песні, тэматыка якіх звязана са з'явамі прыроды, жьшцём і працай людзей у розныя поры года.
— Сёння мы з вамі пазнаёмімся са жніўнымі і восеньскімі песнямі.
V. Чытанне тэксту песень «Жніўная» (с. 5), «Гаварыла поле шырокае...» (форзац) настаўнікам
— Каго чакала жыта?
Бюро даведак:
ядранае — буйное, спелае;
копы — снапы, складзеныя адзін на адзін конусам;
гумно — будыніна для складання і абмалоту збожжа;
клець — будыніна для захавання збожжа.
VI. Чытанне тэксту песень вучнямі
1. Чытанне-гудзенне (напаўголасу).
2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка (с. 5).
3. «Першы і апошні» (чытанне першага і апошняга слова ў сказе).
VII. Аналіз зместу твораў
— Што гаварыла жыта? Чаму?
— Чым падобны гэтыя песні?
— Да каго ў песнях звяртаецца жыта? (Да жней.)
— Чаму сярпы называюць
— залатымі?
— Хто ставіць жыта ў копы, пячэ з мукі пірагі? (Жанчыны.)
— Што нашы продкі праслаўлялі ў песнях? (Добры ўраджай.)
— Чым ён з'яўляецца для людзей? (Сімвалам дабрабыту, добрага жыцця, дастатку.)
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Ападае лісце, ідзе дождж, | Падняць і апусціць рукі. |
Вецер гойдае дрэвы. | Рукі падняць угору, рабіць рух ўправа і ўлева. |
Скачам цераз лужы. | Скачкі. |
Ірвем яблыкі, капаем бульбу. | Імітацыя рухаў. |
Зграбаем апалае лісце. | Імітацыя рухаў. |
Развітваемся з птушкамі, якія адлятаюць у вырай. | Махі рукамі. |
Загадкі:
1. Улетку вырастае, а ўвосень ападае. (Лісце.)
2. Адно кінуў — цэлую жменю ўзяў. (Зерне.)
— Ці можна суаднесці адгадкі і жніўныя песні?
— Як вы думаеце, калі спяваюць жніўныя песні? (У канцы лета.)
— Што адбываецца ў прыродзе пасля жніва? (Наступае восень.)
— Зараз мы з вамі прачытаем восеньскія песні.
VIII. Чытанне тэксту песень настаўнікам (с. 7)
IX. Чытанне тэксту песень вучнямі
1. Чытанне моўчкі.
2. Бінарнае чытанне (два вучні адначасова чытаюць адзін тэкст).
3. Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка.
X. Аналіз зместу твора
— Аб чым спяваецца ў восеньскіх песнях?
— 3 якім пытаннем звяртаюцца да восені?
— Пра якія дзве пары гаворыць восень?
— Назавіце прыкметы восені.
XI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Калі спяваюць жніўныя песні?
— Калі спяваюць восеньскія песні?
— Ці існуе, на вашу думку, якая-небудзь сувязь паміж гэтымі песнямі?
— Што ўслаўляецца ў гэтых песнях?
— 3 вамі было прыемна працаваць.
— Ці спадабаўся вам урок?
XII. Дамашняе заданне (с. 5, 6)
Падрыхтаваць выразнае чытанне песень, адказаць на пытанні, змешчаныя ў падручніку.
Тэма: «ЗІМОВЫЯ I МАСЛЕНІЧНЫЯ ІІЕСНІ»
Мэты:
Ø пазнаёміць з зімовымі святамі, зімовымі і масленічнымі абрадавымі песнямі беларускага народа;
Ø фарміраваць уменне вызначаць асаблівасці абрадавых песень;
Ø удасканальваць уменне выразна чытаць тэкст;
Ø ствараць умовы для развіцця пазназальнай актыўнасці вучняў, іх творчых здольнасцей;
Ø садзейнічаць развіццю цікавасці дг вывучэння твораў вуснай народнай творчасці, вывучэнкя гісторыі і традыцый роднага краю.
Тып урока: урок-паведамленне.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Падаруйце адзін аднаму ўсмешку. Вазьміцеся за рукі і скажыце: «Мы - каманда, мы падтрымліваем адзін аднаго».