1. Конкурснае чытанне песень на памяць.
2. Расказаць пра купальскія песні, якія знайшлі ў бібліятэцы.
— Што ёсць агульнага ў вясновых і летніх песнях? Чым яны вас зацікавілі?
III. Паведамленне тэмы ўрока
Увазе вучняў прапануюцца наступныя папяровыя фігуры:
|
|
|
|
|
Задача вучняў — за 1 мінуту запомніць фігуры і літары на іх. Потым настаўнік пераварочвае фігуры літарамі ўніз і кладзе іх у той паслядоўнасці, у якой размешчаны літары ў слове:
Дзеці павінны ўспомніць, якія літары напісаны на якой фігуры, і назваць слова. (Рэчка.) Слова зашсваецца на дошцы.
— Адгадайце загадку:
Раздвоена бародка,
Вяльможная паходка,
Ідзе — як цар да трона,
На галаве — карона. (Певень.)
IV. Знаёмства з новай тэмай
— Назавіце памяншальна-ласкальна адгаданыя словы. (Рэчка — рэчанька, певень — певунок.)
— Ці здагадаліся вы, з якой мэтай мы рабілі гэту работу? (Адказы вучняў.)
— I рэчанька, і певунок — галоўныя героі лірычных і жартоўных песень, з якімі мы пазнаёмімся на ўроку. Гэтыя песні не адносяцца да абрадавай паэзіі. Яны могуць быць як жартоўнымі і вясёлымі, так і сумнымі.
V. Чытанне настаўнікам тэксту песні «Рэчанька» (с. 13-14)
— Якой вы ўяўляеце рэчаньку?
VI. Чытанне тэксту песні вучнямі
1. Чытанне-гудзенне. 2. Знаходжанне і чытанне ўрыўкаў да малюнка.
VII. Аналіз зместу твора
— Да каго звяртаюцца ў песні?
— Які адказ дае рэчанька?
— Як прачытаеце тэкст песні — павольна, напеўна, хутка?
Х в і л і н к а а д п а чы н к у (пад музыку)
Практыкаванні для мышцаў шыі, спіны, рук, ног, прысяданні, нахілы ўлева, управа, уперад, назад.
VIII. Чытанне настаўнікам тэксту песні «Певунок» (с. 15)
— Хто галоўны герой песні?
— Што ён рабіў? Бюро даведак:
жартоўная — смешная, забаўная.
IX. Чытанне тэксту вучнямі
1. «Буксір». (Настаўнік чытае ўслых, мяняючы тэмп чытання. Вучні чытаюць моўчкі, стараючыся паспяваць за настаўнікам.)
2. Знаходжанне і чытанне ўрыўка да малюнка.
3. Бінарнае чытанне. (Адзін тэкст чытаюць адначасова 2 вучні.)
X. Аналіз зместу твора
— Што прапанавалі зрабіць певунку?
— Ці прыслухаўся ён да парады?
— Што яшчэ зрабіў певунок?
— Чаму гэту песню завуць жартоўнай?
— Ці нагадвае яна невялічкую казачку? Чым?
XI. Абагульненне
Гульня «Жылі-былі песні».
— Знайдзіце і прачытайце назвы песень, якія жывуць у музычным куфэрку.
В | О | С | Е | Н | Ь | С | К | І | Я | С | А | М | |||||||||
Л | |||||||||||||||||||||
М | К | Я | З | ||||||||||||||||||
Е | Л | Ж | А | Р | Т | О | Ў | Н | Ы | Я | І | ||||||||||
Ш | І | Р | І Ч Н Ы Я | М | |||||||||||||||||
А | Р | О | О | ||||||||||||||||||
Н | Ы | Т | В | ||||||||||||||||||
Ы | Ч | К | І | Я | Ы | ||||||||||||||||
Я | С | Н | Ы | Я | Ж | Я | |||||||||||||||
Ы | Л | Е | Т | Н | І | ||||||||||||||||
Я | І | ||||||||||||||||||||
Ў | |||||||||||||||||||||
Н | |||||||||||||||||||||
Ы | |||||||||||||||||||||
Я |
XII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Назавіце песні, з якімі мы сёння пазнаёміліся.
— Якая розніца паміж вясновымі і летнімі (купальскімі, жніўнымі) песнямі?
— Як ладзяць свята Купалле?
— Якія песні вам больш за ўсё спадабаліся і запомніліся?
— Дзякуй за добрую працу.
XIII. Дамашняе заданне (с. 13-15) 1. Падрыхтаваць выразнае чытанне песень.
2. Адказаць на пытанні на старонцы 16.
Тэма: БАЙКІ «ЧАМУ КОТ ПАСЛЯ ЯДЫ МЫЕЦЦА»I «ХТО ЗАДЗІРАЕ НОС УГОРУ»
Мэты:
Ø пазнаёміць з жанрам байкі;
Ø фарміраваць уменне вызначаць жанравыя асаблівасці байкі, вызначаць пры дапамозе прыказак і прымавак галоўнуго думку твора;
Ø фарміраваць навык арфаэпічна правільнага чытання;
Ø пашыраць аператыўнае поле чытання вучняў, удасканальваць уменне чытаць выразна, працаваць у групах;
Ø ствараць умовы для фарміраванкя ў дзяцей працавітасці.
Тып урока: традыцыйны.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант Гукавая размінка
Я-я-я — усё рабіць умею я.
Ю-ю-ю — кветкі на вакне палью.
Е-е-е — гэта праца для мне.
II. Праверка дамашняга задання Праца ў групах:
1 група: — Назавіце песні, якія запомніліся больш за іншыя. Абгрунтуйце свой выбар.
2 група: — У чым розніца паміж вясновымі і летнімі (купальскімі, жніўнымі) песнямі? Прачытайце выразна адну з іх.
3 група: — 3 якімі песнямі мы пазнаёміліся на мінулых уроках?
— Прачытайце выразна лірычныя песні.
III. Знаёмства з новай тэмай
— Да якога віду творчасці адносяцца песні, аб якіх мы гаварылі? (Да вуснай народнай творчасці.)
— Што яшчэ, на вашу думку, адносіцца да вуснай народнай творчасці? (Казкі, байкі.)
Байка — гэта невялікі твор, падобны да казкі. Ад казкі байка адрозніваецца тым, што мае пэўнуго мараль, вывад.
— Зараз мы з байкамі і пазнаёмімся. Пра героя адной з іх вы даведаецеся, адгадаўшы загадку.
Памяркуйце, дзеці, самі,
Хто ёсць дома ў вас з вусамі?
Малады яшчэ, дарэчы,
А ляжыць усё на печы? (Кот.) Н. Парукаў
IV. Чытанне настаўнікам байкі «Чаму кот пасля яды мыецца» (с. 17)
— Пра каго байка?
— Якім у творы паказаны кот? Бюро даведак:
палок — узвышша ў лазні для парылкі, зробленае з дошак.
V. Чытанне тэксту байкі вучнямі
1. Чытанне тэксту цалкам.
2. Чытанне ўрыўка да малюнка (с. 17).
3. «Жывы малюнак» (адзін вучань чытае, а другі мімікай рэагуе на пачутае).
VI. Аналіз твора
— Што зрабіў кот? (Злавіў мыш.)
— Што пачала рабіць мыш? Чаму?
— А ці добра, на вашу думку, хітраваць?
— Ці можна асудзіць мыш за яе хітраванне? Чаму?
— А як вы паступілі бы ў такім выпадку?
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Раз-два-тры-чатыры-пяць, Выйшаў коцік пагуляць. А за ім браты-блізняткі, Жыць не могуць без зарадкі. Коцікі-свавольнікі, Як малыя школьнікі, Скачуць, бегаюць, штурхаюцца. І пад стол хаваюцца. Важна шпацыруюць, Пакуль не пачуюць: «Годзе, коцікі, гуляць, Час вам байкі пачытаць». | Хадзьба. Скачкі, бег на месцы Прысесці. Хадзьба. |
— Коцікі запрашаюць нас пачытаць байку.
VII. Чытанне настаўнікам байкі «Хто задзірае нос угору» (с. 18)
— Хто задраў нос угору?
VIII. Чытанне байкі вучнямі
1. Чытанне ўслых.
2. «Скачкі» (чытанне праз слова).
3. Работа ў парах «Хто хутчэй».
На дошцы запісаны сказ. На стале ляжаць карткі з тэкстамі. Па сігналу вучні шукаюць у тэкстах дадзены сказ. Перамагае тая пара, якая першай знойдзе сказ.
IX. Аналіз зместу твора
— Аб чым пытаў сын у бацькі?
— Які адказ даў бацька?
— Ці можна гэту байку суаднесці з паводзінамі людзей? У якіх выпадках? Ці добра рабіць так?
X. Абагульненне. Работа ў групах
— Падбярыце прыказкі да баек, якія прачыталі на ўроку.
1група: да байкі «Чаму кот пасля яды мыецда».
2 група: да байкі «Хто задзірае нос угору».
Прыказкі
1. Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ. 2. Дзе справа, там і слова.
3. Праца і рукі — моцныя зарукі. 4. Аржаная каша сама сябе хваліць.
5. Пабіла кошка мышыныя слёзкі. 6. Крукам носа не дастанеш.
7. Кошцы смех, а мышцы смерць. 8. Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае
9. Каля роту ўецца, ды ў рот не пападае. 10. Не столькі ніва, колькі дзіва.
11. Кошка мышцы не таварыш. 12. Парожняя бочка звініць, а поўная маўчыць.
13. Параўнялася свіння да каня, але шэрсць не такая. 14. Фарсуна не адразу пазнаеш.
15. Дзе рукі і ахвота, там вялікая работа.
XI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Чым цікавыя байкі?
— Чаму яны вучаць?
— Які вынік можна зрабіць?
— Што вам запомнілася і спадабалася на ўроку?
— Ці былі цяжкасці ў працы?
— Вы добра сёння працавалі. Дзякуй.
XII. Дамашняе заданне (с. 17-18)
Падрыхтаваць выразнае чытанне баек.
Тэма: ЛЕГЕНДЫ «АДКУЛЬ УЗНІК ГОРАД МІНСК» I «ЯК УЗНІКЛА НАЗВА ГОМЕЛЬ»
Мэты:
Ø пазнаёміць з жанрам легенды і яго асаблівасцямі;
Ø фарміраваць уменне вызначаць жанравыя асаблівасці легенды;
Ø удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць тэкст уголас і моўчкі, пашыраць аператыўнае поле чытання вучняў;
Ø стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў;
Ø садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння гісторыі роднага краю, гісторыі ўзнікнення назваў беларускіх гарадоў;
Ø выхоўвапь любоў да роднай краіны.
Тып урока: традыцыйны.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Мы старанныя, ўважлівыя і будзем добра працаваць, падтрымліваць адзін аднаго.