Поўнае імя – Аляксандр Сцяпанавіч.
Нарадзіўся 5 снежня 1947 (Сялец, бярозаўскі раён). Рана захапіўся вершамі. Друкаваўся ў раёнай газеце з 6-га класа і ў часопісе Бярозка. Любоў да вершаў ад бацькі – былы нямецкі вязень, пісаў непрафісійна, але шчыра. Пры раённай газеце існавала літаратурнае аб’яднанне, удзельнічаў у яго пасяджэннях. Таксама яшчэ ў школе наведваў літаратурныя паседжанні абласной газеты “Зара”. У 9 класе трапіў на семінары маладых літаратараў ў Каралішчавічы. 1966 – “ЛІМ” надрукаваў яго вершы, скончыў школы з срэбным медалем, паступіў на філфак БДУ. Працаваў па вечарах на радыятарным заводзе. Пераломны 1968 г., калі Разанаў стаў ініцыятарам выкладання ў БДУ прадметаў на бел мове. Праз год яго адлічылі. З дамапогай Танка яму адалося ўзнавіцца ў Брэсце, але толькі таму, што танк – старшыня савета рэспублікі. 1970 – настаўнік на камянеччыне. 71 -72 – вайсковая служба. 1994 – 2000 – часопіс “Крыніца”.
Творчасць
1970 – першая кніга “Адраджэнне”. Смелая назва для паэта таго часу. Многія вершы не ўвайшлі ў кнігу, большасць была адрэдагавана. Прызнанне крытыкаў. Вылучае яго вершы рытміка-інтанацыйная сістэма. Аўтар заўседы шукаў новыя прыемы, ішоў супраць агульнапрынятых.
“Я маю права ўсё закрэсліць, а потым нанава пачаць”.
У той час былі папулярны рамантычныя матывы. Разанаў звяртаўся да вайны. І прымкнена яе апісваў у сваіх вершах.
1972 – залічаны ў СП. Вярнуўся ў Мінск. Ён ўладкаваўся ў ЛІМ, але за свае нацыяналістчныя ідэі хутка скончыў там працу. Ен перавеўся ў “Родную прыроду”, якая не так выкрывала яго з яго поглядамі. Ен нават паехаў у Літву, каб пазбавіцца тайнага нагляду. Стаў перакладаць (з моў: балгарская, славенская, македонская, нямецкая, польская, харвацкая, латышская, грузінская), ен складальнік некалькіх анталогій замежнай паэзіі.
1974-90 – выдавецтва “Маст літ”. Крытык.
1974 – кніга “Назаўжды”. Рамантычная, патрыятычная, узнеслая, гераічная, трагічны погляд на рэчаіснасць. Тонкія псіхалагічныя рысы назіраюцца ў вершах гістарычных (рагнела, балада прыкметы, арышт кастуся каліноўскага).
Разанаў пісаў пункціры – невялікія мініяцюры, у якіх пакладзена адна думка, адзін вобраз. Пункціры перадаюць не поўную карціну жыцця, а толькі яго адзін бок, праз які можна на далей раскрыць сэнс выказвання.
1976 – “Каардынаты жыцця” кніга. 14 паэм, цяга да асацыятыўна-вобразнае пісьмо. Крытыка не ўспрыняла, палічыла заходнім мадэрнізмам. Галоўнае ў кнізе: стварэнне новай рэальнасці, адыход ад прынцыпаў адлюстравання.
Разанаў пачынае звяртацца да міфа, як адлюстравання рэальнасці.
“Паэма вяхі” прысвечана багдановічу. Складаецца з 5 верлібраў. У аснове две гісторыі: 1- дыялог паэта з багдановічам, 2 – аб пакутах народа, які пайшоў шукаць лепшай долі і страціў Радзіму, а Музыка памер дзеля таго, каб паказаць народу, што яны робяць не так. Паэма – роздумі над з’явай красы, якая выяўляецца Разанавым як спажытак для душы. Тут спалучаецца канкрэтная гістарычная з’ява – Багдановіч, і міф – аб Музыку. Вяха – гэта паэт, тут Багдановіч. Спалучэнне міфа і гісторыі – новае для беларускай паэзіі. Прысвячаў Разанаў свае вершы і падзеям сучасным. Меліярацыі прысвечана паэма “Было балота”. Галоўнае: паэт ідзе супраць палітыкі урада, называючы меліярацыю страшнай з’явай для прыроды і людзей.
1991 – кніга “Шлях-360”. Складаецца з паэмы, двух вершаў і дзвюх квантэм – паэтычны жанр, дзе час і прастора кандэнсуюцца да апорных словаў-вобразаў. Пытанні пастаўленыя ў зборніку характэрны для філосафаў: сэнс жыцця, хто чалавек, смерць і гд. Свет пазнаецца праз уласнае Я. Адсутнічае мяжа паміж смерці і жыццем, рэальнасцю і міфам.
Пасля 1991 года Разанаў быў нанава ацанен крытыкамі. Ен нават удастоіўся прэмій. Пачаў пісаць аб жыцці рэчаў, зразумець ад чаго пайшлі тыя ці іншыя словы.
Новае:У творах – філасофская змястоўнасць, ускладненасць думкі, шматлікія сэнсы, нюансы, алюзіі. Паэзія вылучаецца гукавымі асацыяцымі, разбурэннем многіх традыцыйных форм і канонаў, дзерзкай эксперыментальнасцю. Увёў: версэты, квантэмы, вершаказы, пункціры. Версэты – вершы баладнага складу, блізкія па афарыстычных роздумах да прытчаў. Рыфміка свабодная, раскаваная("Палет кажана”). Квантэмы – вершы-медытацыі, у якіх “імпульс, квант паэтычнай энергіі”. Адсутнічаюць знакі прыпынку часта. Вершаказы – творы, паэтычныя па змесце і празаічныя па форме. Гульня са словам, абыгрыванне яго гучання і паліфанічнасці(“Жорны”). Пункціры – мініяцюрныя формы верша. 3 – 6 радкоў. Тое, што заўважылася вакол сябе ў рэчаіснасці. З твораў Разанава паўстае сённяшні чалавек, які пакутуе ад нявырашанага пытання: “Кім я ёсць?”. Ен шукае свае імя. Паэт вучыць бачыць нябачнае, чуць нячутнае, заўважаць не толькі зямлю пад нагамі, але і далеч неба.
Алесь Разанаў – паэт, які ўзняўся у сваёй творчасці да вяршынь сусветнай паэзіі. І, разам з тым, ён – адзін з самых нацыянальных паэтаў у нашай літаратуры. А. Разанаў – прадстаўнік інтэлектуальна-метафiзiчнай плыні ў беларускай літаратуры, ён імкнецца асэнсаваць “каардынаты быцця”, месца чалавека ў Сусвеце і Сусвет у чалавеку.
У творах А. Разанава паэтычнае бачанне свету неадрыўнае ад інтэлектуальнага. Е. Лявонава піша пра “філасофска-эстэтычны універсалізм” паэзіі Алеся Разанава, “здольнасць кранаць інтэлект і душу “многіх і розных” сваёй неардынарнасцю, культуралагічнай эрудыцыяй” [1, с. 308]. Алесь Разанаў – гэта анталагiчны паэт. У цэнтры роздумаў паэта – Быццё беларускага слова. В. Акудовіч адзначае: “Гэта не метафiзiка зорнага неба, астральных целаў, трансцэндэнцыi ўвогуле, а метафiзiка зерня, глiны, каменя i самога слова” [2, с. 274]. Л. Галубовіч падкрэслівае: “А. Разанаў зрабіўся паэтам у філасофіі, а ўсвядоміўшы зробленае, даў найменні сваім новым нязвычным стварэнням: квантэмы, версэты, вершаказы, пункціры, зномы...” [3, с. 16]
Паэзія А. Разанава добра вядомая ў свеце. Творы беларускага паэта перакладзены больш чым на 30 замежных моў. Сам А. Разанаў піша і на нямецкай мове (зборнік “Worfdichfe”, Аўстрыя). Асобнымі выданнямі яго зборнікі выходзілі ў Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Грузіі, Балгарыі. А. Разанаў услед за М. Багдановічам імкнецца ствараць такую літаратуру, якая б адпавядала еўрапейскаму ўзроўню. Гэтаму спрыяе і работа А. Разанава ў галіне перакладу з англійскай, нямецкай, літоўскай, сербскай, грузінскай, польскай і іншых моў.
Да асэнсавання творчасці беларускага паэта неаднойчы звярталіся крытыкі, літаратуразнаўцы і пісьменнікі Германіі і Аўстрыі. Е. Лявонава слушна падкрэслівае: “Паэзія А. Разанава – гэта заўсёднае і няспыннае адкрыванне, стварэнне новай метафорыкі, новых рытмічных мадэляў, нечаканых ракурсаў ва ўспрыманні чалавека і свету” [4, с. 6]. А зборнікі “Wortdichte”, “Танец з вужакамі”, “Знакі вертыкальнага часу”, пашырылі з’яву білінгвізму ў нашай паэзіі “беларуска-нямецкім варыянтам дзвюхмоўнай творчасці” (Е. Лявонава).
Творы А. Разанава – гэта цэласная інтэлектуальная канцэпцыя, рэалізаваная ў мастацкай вобразнасці.
Прадстаўнікамі інтэлектуальна-метафізічнай плыні ў сучаснай беларускай літаратуры (і ў пэўным сэнсе паслядоўнікамі А. Разанава) з’яўляюцца: Ларыса Раманава, Галіна Булыка, Алег Мінкін, Міхась Баярын, Адам Глобус, Надзея Артымовіч і інш. Выразна метафiзiчны паэт – Iгар Бабкоў, аўтар паэтычных зборнікаў «Solus rex» i «Герой вайны за празрыстасць». Але, у адрозненне ад «метафiзiкi глебы» А. Разанава паэзiя I. Бабкова звернутая да «метафiзiкi неба», да трансцэндэнцыi як такой (В. Акудовіч). Гэта першы выпадак, калi беларускi паэт цалкам абапiраецца не на рускую, з фрагментамi беларускай, а на заходнееўрапейскую паэтычную традыцыю, а ў гэтай традыцыi менавiта на вопыт iнтэлектуальна-метафiзiчнай лiтаратуры ўвогуле (Гёльдэрлiн, Рыльке, Элiот, Паўнд).
Творчасць Алеся Разанава настолькі шматгранная і разнастайная, што абумовіла розныя прачытанні яго паэзіі. Пры разглядзе творчасці Алеся Разанава ў кантэксце сусветнага мастацтва слова ўзгадваліся самыя розныя імёны, стылі, напрамкі і школы: Гётэ і Шылер, Ніцшэ і Гаўптман, Цютчаў і Ахматава, Тагор, Рыльке. Так, Г. Кісліцына адносіць творчасць Алеся Разанава да постмадэрнісцкай мастацкай парадыгмы [5] а Ева Лявонава – да мадэрнізму, да еўрапейскай філасофска-літаратурнай традыцыі “рэчыўнасці” [1]. І таму ёсць падставы: “Паэзія Разанава – гэта сапраўдны філасофска-эстэтычны космас, узор сінкрэтычнага мастацкага мыслення; такая паэзія не можа атаясамлівацца з нейкім адным з накірункаў або стыляў, а адметная іх узаемапранікненнем, іх знітаваннем” [1, с. 310].
Філасофія “рэчыўнасці” пададзена ў такіх паэмах А. Разанава, як “Гліна”, “Паэма выніку”, “Паэма вяхі”, “Паэма святла”, “Паэма рыбіны”, “Паэма сланечніка”, “Камень”, у шматлікіх вершасказах. Разглядаючы паэзію А. Разанава праз прызму работы нямецкага філосафа-фенаменолага Марціна Хайдэгера “Выток мастацкага твора”, Е. Лявонава заўважае: “... з апісальнасцю мастацкая манера Разанава не мае нічога агульнага: стыхія паэмы – рух, яе філасофія – гэта філасофія не сузірання, а працы-творчасці. Увагу аўтара паэмы прыцягваюць, відавочна, асноўныя складовыя не побыту, а быцця чалавека, і існуюць яны ў мастацкім космасе Разанава ў дыялектычнай непарыўнасці і ўзаемаперацякальнасці” [1, с. 313]. А. Разанаў асэнсоўвае сутнасць самых розных рэчаў: агню, руні, дарогі, лесу, берагу, каранёў, сонца, рукі, студні, шляху, пасткі і інш.:
Е. Лявонавай таксама належаць слушныя назіранні над гукатворчасцю А. Разанава, і ў гэтым плане даследчыца называе імёны славутых еўрапейскіх паэтаў, якія пакінулі цікавыя ўзоры эксперыментаў з гукам (Гіём Апалінер, Шарль Бадлер, Канстанцін Бальмонт, Вялімір Хлебнікаў). Удумванне ў гук, яго эстэтычныя і светапоглядныя магчымасці абумовіла і эксперыменты з жанрам паэтычнай мініяцюры. А. Разанаў з’явіўся аўтарам такіх жанраў, як зномы (“Паляванне ў райскай даліне”), вершаказы (“У горадзе валадарыць Рагвалод”(“Паляванне ў райскай даліне”),(“Паляванне ў райскай даліне”, “Танец з вужакамі”), рысасловы, квантэмы (“Шлях-360”, “Вастрыё стралы”), вершасловы “Wortdichte”, узнаўленні (“Кніга ўзнаўленняў”). Плённа пераасэнсоўваецца паэтам замежны эстэтычны вопыт (версэты “Шлях-360”, “Лясная дарога”, “Вастрыё стралы”, “Танец з вужакамі”), пункціры (“Назаўжды”, “Вастрыё стралы”, “Ганноверскія пункціры”, “Дождж: возера ў акупунктуры”). У А. Разанава фармальны бок творчасці мае істотную семантычную нагрузку.
Зномы – своеасаблівыя філасафемы (зно – мысленчая рэчаіснасць). Вельмі блізкія па сэнсу да эсэ. У А. Разанава гэта роздумы аб літаратуры, мастацтве, філасофіі. Як правіла, складаюцца з аднаго абзаца.
Версеты – памежная паміж паэзіяй і прозай форма, напісаны прозай невялікі лірычны твор. Маюць фабулу, яснасць думкі, лагічную завершанасць. Разам з тым версеты ўтрымліваюць глыбокі падтэкст і шматзначнасць.
Вершаказы – гэта амбівалентны жанр (казаць верш), версэйная проза, дзе часткі слоў паўтараюць гукавое гучанне слова, вынесенага ў загаловак (“У горадзе валадарыць Рагвалод, горад радуецца Рагнедзе”, “мур мудры”, “багна багатая”, “плуг паслухмяны, як слуга”). Існасць, сутнасць рэчы раскрываецца пры дапамозе гуку.
Квантэмы – гэта паэтычныя мініяцюры, напісаныя свабодным вершам (3 – 6 радкоў). У адным з інтэрв’ю паэт патлумачыў: “У мініяцюры пачынае “гучаць”, істотнець не толькі асобнае слова, але і асобная літара, гук. Гук – “электрон” верша. Менавіта з увагі да гуку, з патрэбы гуку стаць сэнсам… і ўзніклі такія мае аўтарскія жанры, як квантэмы і вершаказы” [7, с. 6]. Колькасць слоў у квантэмах мінімальная, але яны нясуць максімальную сэнсавую нагрузку.
Узнаўленні – пераклады старажытных беларускіх тэкстаў на сучасную мову.
Жанр пункціраў – адзін з самых любімых А. Разанавым. Паэт звяртаецца да гэтага жанру часцей за ўсё. У А. Разанава пункціры – гэта паэтычныя мініяцюры ў чатыры – шэсць радкоў, насычаныя асацыятыўным падтэкстам. Е. Лявонава падкрэслівае: “Паэтыка пункціраў надзвычай адметная. Гранічна сціслыя, пазбаўленыя знешніх эфектаў... Эпіграфам да іх маглі б паслужыць словы Канфуцыя: “Адлюстроўваю, але не ствараю” [8, с. 6]. Пункціры вельмі блізкія да ўсходняй паэзіі, да японскіх танка і хоку. Даследчыкі шмат пішуць пра ўплывы ўсходняй паэзіі і філасофіі вучэння дзэн (медытацыя, сузіранне, засяроджанасць) на творчасць А. Разанава. Дарэчы, менавіта А. Разанаў перакладаў хайку М. Басё на беларускую мову. (У 1996 годзе пабачыў свет зборнік тэкстаў беларускіх паэтаў у форме хоку “Круглы год”).
Вершасловы (зборнік “Wortdichte”) можна перакласці як словатворы, словавершы. Гэта творы, разлічаныя на зрокавае ўспрыманне. Вершасловы пададзены ў дзвюх варыянтах: друкарскім шрыфтам і “ад рукі”, пададзеную самім аўтарам. Як адзначае Е. Лявонава, “Гэта своеасаблівыя вершы-мантажы (часам нават з элементамі малюнка), адмысловае маніпуліраванне гукам, фразай, словам, іхняй графікай, праз што паглыбляюцца і пашыраюцца зместы як вершы ў цэлым, так і яго паасобных складнікаў. Чытач мусіць станавіцца сааўтарам, унікаць у сэнсавую зменлівасць паняццяў...” [8, с. 6]
Е. Лявонава сцвярджае, што “вершасловы А. Разанава, пры ўсёй іх адметнасці, палягаюць у рэчышчы еўрапейскай і сусветнай паэтычнай традыцыі, з’яўляюцца яе арганічным працягам і адсылаюць да самых розных, перадусім авангардысцкіх, мастацкіх напрамкаў і школ 20 ст.” [8,