Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


ладзімір Караткевіч – публіцыст, эсэіст (на матэрыяле 2-3 твораў).




Непаўторна раскрыўся талент Уладзіміра Караткевіча ў публіцыстыцы, літаратурнай крытыцы і мастацкім перакладзе. У нарысах і эсэ Уладзімір Караткевіч, нібы дапытлівы, уважлівы чараўнік, ішоў з ліхтарыкам па зямлі і высвечваў усё яркае, незвычайнае і адначасова рэальнае і жыццёвае. Ён ішоў са сваёй любоўю, трывогай і болем за чалавека, за зямлю, дзе нарадзіўся і жыў. Пісьменнік, па сутнасці, адкрываў для сваіх сучаснікаў гісторыю іхняга краю, абуджаў патрыятычныя пачуцці, выклікаў цікавасць да гісторыі Беларусі, выхоўваў любоў да Радзімы. Яго хвалявала не толькі мінулае Беларусі, але і сённяшні яе дзень, што выявілася ў эсэ, напісаных да 1000-годдзя Віцебска і Турава "Тысячу стагоддзяў табе!" і "Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён", а таксама ў эсэ пра беларускае Палессе "Званы ў прадоннях азёр" і пра старажытны Мсціслаў "Дыяментавы горад". Уладзімір Караткевіч выступае ў іх не як апалагет гісторыі, а як пісьменнік-гуманіст, занепакоены лёсам сваёй зямлі і лёсам людскім.

У сваіх публіцыстычных творах пісьменнік натхнёна і па-майстэрску пісаў пра старажытныя помнікі беларускай архітэктуры ("Балады каменя") і пра Кастуся Каліноўскага ("Гэта было 10 сакавіка 1864 года"), пра неабходнасць стварэння на Беларусі музея народнай архітэктуры і быту ("Наш агульны клопат") і пра дбайныя, беражлівыя адносіны да прыроды ("Абдуванчык на кромцы вады"), пра зберажэнне беларускай мовы ("Родная мова") і пра захаванне міру на зямлі ("Пану Старшыні ІІ спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН па раззбраенні").

Здаецца, няма ў беларускай літаратуры такой публіцыстычнай кнігі, дзе б, як у нарысе "Зямля пад белымі крыламі" Уладзіміра Караткевіча, так арыгінальна выяўлена веданне беларускага народа, яго эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця, гісторыі, побыту, - словам, усяго пра Беларусь. "Зямля пад белымі крыламі" - своеасаблівая мастацкая энцыклапедыя Беларусі, напісаная таленавіта, з любоўю.

У свядомасці беларуса заўсёды будзе існаваць паэтычнае і метафарычнае караткевічаўскае вызначэнне Беларусі як зямлі пад белымі крыламі. Ужо на самым пачатку гэтай кнігі Уладзімір Караткевіч з любоўю, пяшчотай і прыхаванай лагоднай усмешкай піша: "Да пэўнай ступені бусел - сімвал Беларусі. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсенам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Ёсць яны і на поўдні. Але на ўсход ад Беларусі, калі не лічыць Сярэднюю Азію, яны ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць у дом дзяцей".

Пісьменнік ахоплівае ў кнізе беларускую гісторыю ад самых старажытных часоў і да 70-х гадоў ХХ стагоддзя. Ён разважае пра прыроду свайго краю і нацыянальны характар беларуса, успамінае гістарычныя падзеі і факты, піша пра славутых грамадскіх культурных дзеячаў, пра гарады, пра помнікі гісторыі і культуры беларускага народа.

У гэтай кнізе няма голай рэгістрацыі лічбаў і фактаў. У ёй ёсць раскрыццё душы народа, які прайшоў праз усе выпрабаванні і цяжкасці і які жыве багатым паўнакроўным жыццём - радуецца, смяецца, смуткуе, перажывае...

Багацце і невычэрпнасць таленту мастака раскрылася ў натхнёных і па-мастацку дасканалых эсэ і артыкулах пра Францыска Скарыну, Тараса Шаўчэнку, Лесю Украінку, Міхала Агінскага, Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Міхаіла Шолахава, Янку Брыля, Уладзіміра Калесніка. Караткевіч пісаў пра іх з любоўю, цеплынёй і захапленнем.

Гаворачы пра творчасць вялікіх паэтаў, Уладзімір Караткевіч адзначае і вылучае ў першую чаргу яе непарыўную сувязь з жыццём народа. Пра Купалу: "І ён вельмі верыў у свой народ. Толькі гэта і дало яму сілу ствараць тое, што ён стварыў, даць нямому народу, якім усе пагарджалі, песню, слова і мову". Часам яна прыкрывалася панцырам іроніі, часам аддавала горкім сарказмам".

Неспакой і трывога не пакідаюць Уладзіміра Караткевіча і тады, калі ён думае пра свайго любімага Максіма Багдановіча. Багдановіч прываблівае высокай культурай паэтычнага мыслення, дасканаласцю творчасці, смеласцю ў распрацоўцы беларускага гістарычнага эпасу ("Максім і Магдалена"). Караткевіч глыбока пранікае ў паэтыку і эстэтыку гэтага таленавітага мастака, дае выразнае і канкрэтнае разуменне ягонай творчасці:

"Па-першае, ён змагаўся наводдаль ад сваёй арміі. Іншым было лягчэй. Яны былі сузор'ем. Ён - самотнай зоркай... Па-другое, гэты чалавек ніколі не зведаў кампрамісаў, ніколі не дапусціў сваё сумленне да згоды, не пісаў таго, чаго не думаў... Па-трэцяе, ён бараніў годнасць чалавечую, клікаў да гуманізму і на гэтай дарозе адступленняў не ведаў. Па-чацвёртае, быў наскрозь гістарычным паэтам у тым сэнсе, што абуджаў у народзе гістарычнае мысленне, а значыць, і гонар".

Караткевіч з'яўляецца таксама аўтарам цікавых тэкстаў для фотаальбомаў "Краявіды Беларусі" (1968), "Белавежская пушча" (1973, 1975) і "Памяць зямлі беларускай" (1979).

Заслугоўваюць добрага слова і развагі пра псіхалогію творчасці, выказаныя ў артыкуле "Задума: узнікненне і ўвасабленне", дзе пісьменнік адказаў на пытанні, якія даслаў яму па гэтай праблеме польскі даследчык Міраслаў Ахоцкі. Трэба згадаць і ягоныя адказы на анкеты газеты "Літаратура і мастацтва", Таццяны Шамякінай, Алега Бембеля, і ягоныя гутаркі-інтэрв'ю з Адамам Мальдзісам, Барысам Фірштэйнам, Святланай Алексіевіч, Леанідам Цыхуном, Ганнай Якаўлевай, Аленай Губіч, Розай Станкевіч, Валянцінай Аляшкевіч, Уладзімірам Ягоўдзікам, і выступленні на з'ездах, пленумах і іншых мерапрыемствах Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама на радыё, тэлебачанні (там у другой палове 70-х і на пачатку 80-х гадоў ён быў вядучым прагарамы "Спадчына"), на шматлікіх сустрэчах з чытачамі і прыхільнікамі ягонага таленту, і многія іншыя матэрыялы.

Ён перакладаў творы пісьменнікаў розных часоў і народаў. І ўсё ж аддаваў перавагу пісьменнікам-рамантыкам, галоўным чынам духоўна блізкім аўтарам, творчасць якіх прасякнута моцным грамадзянскім і патрыятычным пафасам.

У творчасці Караткевіча выразна выявіліся кніжныя літаратурныя традыцыі, ён ведаў многія славянскія, некаторыя старажытныя і заходнееўрапейскія (напрыклад, лацінскую і нямецкую) мовы, цудоўна адчуваў беларускае слова, што станоўча ўплывала на якасць ягоных перакладаў.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-11; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1265 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Сложнее всего начать действовать, все остальное зависит только от упорства. © Амелия Эрхарт
==> читать все изречения...

2154 - | 2045 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.