Драматургiя -- гэта больш складаны род лiтаратуры. Ён паспяхова пераадольвае на сваiм шляху цяжкасцi як аб'ектыуныя, так i суб'ектыуныя. Сучасная драматургiя, як i паэзiя, проза вызначаецца багаццем жанравай разнастайнасцi. Значных поспехау у пасляваенны час дасягнула беларуская драматургiя. Сярод беларускiх драматургау -- вядомыя маладыя -- Матукоускi, Дударау, Макаенак. У сучаснай драматургii асаблiвае месца займае камедыя. Паколькi гэта адзiн з гiбкiх жанрау, здольных аператыуна рэагiраваць на патрабаваннi часу.Заканамерна, што у мовах крытыкi i самакрытыкi узрастае роля сатырычнай камедыi, бо яе развiцця патрабуе само жыцце. Падцвярджэннем можа служыць камедыя "Амнiстыя” Матукоускага. Сатырычная камедыя "Амнiстыя” ставiць i вырашае праблему узаемоадносiн асобы i калектыву i ролi калектыву у выхаваннi i перавыхаваннi чалвека. У цэнтры камедыi -- вобраз слесара фабрыкi цацак Рыгора Салавейчыка, чалавека нахабнага, у асобе якога, як зазначае Якау Фамiч Добрых, спалучыу гасподзь Бог у трох асоб: i п'янi ца, i хулiган, i наконт жанчын не вельмi устойлiвы. Асноуныя прынцыпы Салавейчыка у адносiнах да грамадства -- узяць як мага больш, нiчога не даючы узамен. Ён спекулюе на чалавечай дабраце i выкарыстоувае гэту дабрату у сваiх мэтах. Малюючы вобразы галоунага канструктара фабрыкi Бажашуткавай, старшынi фабкома Кiчкайлы, дырэктара Добрых, драматург паказвае што дабрата зауседы павiнна быць дзейснай, павiнна змагацца за чалавека.
У камедыi праводзiцца думка, што памяркоунасць такiх кiраунiкоу у адносiнах да людзей тыпу Салавейчыка, наносiць не менш маральныя i матэрыяльныя страты, чым iх дзейнасць. На вобразах Бажашуткавай, Кiчкайлы драматург выкрывае сучасных мешчан, якiя умеюць прыстасавацца у любых абставiнах. Камедыя багата на сапрудныя камiчныя сiтуацыi: сцэна таварскага суда над Салавечыкам, вечар у яго на кватэры, сцена допыту, якi вядзе Ягадка.Iдэйную нагрузку у камедыi нясе расказ пра траянскага каня, у якiм падкрэслiваецца сэнс камедыi. Адмiнiстрацыя стала ахвярай сваей мягкацеласцi, iмкнення захаваць гонар фабрыкi. Матукоускi у камедыi дае бой такiм кiраунiкам, якiя больш дбаюць аб працэнтах, чым аб самiх людзях.
П’еса А. Дударава “Вечар” пра “вечар” чалавечага жыцця, дасвецце старасці, калі ўжо асноўнае ў жыцці зроблена, здзейснена, пражыта, гожа ці не зусім, добра ці са скрухай, са стратамі і пакутамі, калі набыты нейкі вопыт і прышло разуменне значымасці на гэтай зямлі, але прыходзіцца развітацца са светам. І людзі “праяўляюцца” ў нечым іншым, з дна душы ўсплывае самае дарагое і каштоўнае – дабрыня, спагада, усёдаравальнасць, любоў, святло і міласэрнасць. Тады найбольш і цэняцца звычайныя чалавечыя каштоўнасці.
Так і жывуць вяскоўцы – на схіле жыцця, пад “вечар” свайго зямнога існавання, з улагоджаным сэрцам і праўдай адносін.
П’еса Дударава “Парог” – пра шкоду і згубнасць п’янства. Пакуль ты не ўцягнешся ў тое зелле, ты яшчэ чалавек, можаш жыць і адчуваць усё на свеце, але пасля таго, як утапіў сваю душу ў гэтай атруце, ты ўжо і “жыў – не жыў”.
З кацельні, дзе атабарыліся п’яніцы, выбег адзін з іх, ухапіўшы паліто сабутэльніка з пашпартам у кішэні, пабег за бутэлькай і... замерз у снезе. Яго пахавалі, як і належыць, па пашпарту. А сапраўдны ўладальнік дакумента сядзеў-сядзеў у кацельні – і дзень, і два, і тры – паліў кацёл, даваў цяпло людзям, усё чакаў таго – з бутэлькай. Калі канчаткова працвярэзеў, выйшаў на святло, трапіў у кватэру, у звычайны, а не перавёрнуты п’янства дзень, дык і не ведаў, што рабіць. Ёсць ён ці яго ўжо няма? “Мы ж цябе ўчора пахавалі...” – жаласліва гаворыць яму сынок, якога ён падняў са сну сярод начы. Вось ён, той парог, за якім чалавек перастае быць чалавекам, самім сабою, а становіцца быдлам.
П’еса – пра ўсеагульную бяду. А. Дудараў папракалі, што п’еса “Парог” не мае нацыянальных адмецін. Можа, меў рацыю мастак, паказаўшы ўсяленскі характар трагедыі п’янства. Не ўратоўваецца ніводзін, хто надзяе на сябе маску нечалавека, хто “ў свінню, казла ператварыўся, ваўкалакам абярнуўся”.
Андрей Егорович Макаёнок. (родился 12.11.1920, деревня Борхов, ныне Рогачёвского района Гомельской области), белорусский советский драматург. Член КПСС с 1945. Родился в крестьянской семье. Участник Великой Отечественной войны 1941—45. После демобилизации учительствовал в Грузии; затем до 1947 — на партийной работе в Белоруссии. Окончил Республиканскую партийную школу при ЦК КПБ (1949). Начал печататься в 1946. Первые пьесы: «Перед встречей», «Жизнь требует» (обе — 1951), драма «На рассвете» (1951). Комедия «Извините, пожалуйста!» («Камни в печени», 1953) — одно из первых в советской драматургии 50-х годов остро-сатирическое произведение, направленных против бесконфликтности в искусстве. За ней последовали комедии: «Чтоб люди не печалились» (1958), «Левониха на орбите» (1961), «Затюканный апостол» (1969), «Трибунал» (1970), «Таблетку под язык» (1973), сценарий «Счастье надо беречь» (1958, по мотивам повести А. Кулаковского «Невестка»). Народные по форме (в традициях комедийно-сатирической белорусской драматургии), пьесы М. выходят за рамки белорусской тематики. Они бичуют пережитки в жизни и сознании людей и утверждают мысль об ответственности человека перед обществом. С 1965 М. — главный редактор журнала «Неман». Пьесы М. идут во многих театрах страны. Награжден 2 орденами, а также медалями.
ітаратурныя аб’яднанні “Тутэйшыя”, “Таварыства вольных літаратараў”, “Бум-Бам-Літ” як выяўленне ідэйных і вобразна-мастацкіх пошукаў беларускіх паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў у канцы ХХ ст.
Сучасны літаратурны працэс развіваўся то актыўна, то запавольваў рух, то зноў набіраў дынаміку, набываў новыя рысы. У другой палове 80-х на авансцэну выйшла амбітная i шумная суполка маладых літаратараў «Тутэйшыя» (аб'ядналіся «Тутэйшыя» ў 1987 годзе). Гэта былі дзеці перабудовы, якія абвяшчалі гучныя маніфесты, шмат чаго дэкларавалі, браліся, як у 20-я гады «маладнякоўцы», «у рожкі са старымі», адваёўвалі права на паўнаўладнае становішча ў літаратурным жыцці. Не абыходзілася без негатыўных момантаў, але бачылася i станоўчае: імкненне паЗбавіцца кан'юнктуры, канфармізму i пісаць па-іншаму. Аднак, як прызнаўся крытык i адзін з «тутэйшых» Сяргей Дубавец, у дзейнасці таварыства было больш палітыкі, чым літаратурных памкненняў i набыткаў. Зрэшты, «Тутэйшыя» ўтой час Збіралі нямала сваіх прыхільнікаў i слухачоў у Доме літаратара ў Мінску, знаёмілі са сваёй творчасцю. У 1989 годзе пабачыў свет Зборнік твораў сяброў суполкі, які меў назву «Тутэйшыя».
Падчас так званай перабудовы пачаў выходзіць дадатак «Бібліятэка часопіса «Маладосць» (заснавана ў 1988 годзе). Дванаццаць кніжак штогод папаўняюць беларускую літаратуру (у лістападзе 1996 годаў «Бібліятэцы...» выйшла 100-я кніжка), што істотна ажыўляе літаратурны працэс, сведчыць пра ягоныя маладыя сілы. У літдадатку выдалі свае першыя кніжкі дзесяткі маладых аўтараў — паэтаў, празаікаў, крытыкаў. У «Бібліятэцы...» пабачылі свет вершаваныя кнігі Анатоля Сыса, Людмілы Рублеўскай, Алеся Аркуша (Козіка), Эдуарда Акуліна, Міхася Скоблы, братоў Анатоля i Васіля Дэбішаў, Юрася Пацюпы, Андрэя Гуцава, Святланы Явар (Сачанкі) i многіх іншых. У той жа час «Маладосць» дапамагла выдаць свае першыя Зборнікі тым аўтарам, якія дэбютавалі яшчэ ў 70-я — першай палове 80-х гадоў i прыпазніліся з выданнем сваіх кніг — Анатолю Шушко, Кастусю Цыбульскаму, Станіславу Валодзьку, Вользе Русілцы i інш. У дадатку «Маладосці» выйшлі кніжкі празаікаў Андрэя Федарэнкі, Анатоля Казлова, Алеся Наварыча (Трушко), Адама Глобуса (Адамчыка), Барыса Пятровіча (Сачанкі), Уладзіміра Клімовіча, Анатоля Крэйдзіча i інш., кнігі крытыкаў Сяргея Кавалёва, Івана Афанасьева, літаратуразнаўчае эсэ Язэпа Янушкевіча i інш.
Пасля 1991 года ў жыцці грамадства пачаўся постсавецкі час. Адбыўся развал магутнай савецкай імперыі, у выніку чаго Беларусь стала незалежнай дзяржавай. КПСС страціла манаполію на ўладу, паколькі яе дзейнасць была прыпынена i асуджана. Набіралі моц адраджэнскія працэсы: беларуская мова займела дзяржаўную падтрымку, адчыніліся беларускія школы, новыя тэатры, роднае слова загучала ў Вярхоўным Савеце, пачалі мяняцца праграмы па літаратуры ў школе i інш. У краіне быў узяты курс на адраджэнне беларускай культуры, мовы, нацыянальнай i гістарычнай свядомасці.
Адрадзіліся ці пачалі выходзіць новыя газеты («Культура», «Наша слова», «Наша ніва» і інш.), адкрываліся новыя недзяржаўныя выдавецтвы, якія пачалі выдаваць беларускія кнігі ці кнігі на беларускай мове («Лекцыя», «Асар», «Тэхналогія» іінш.). У 1992 годзе пабачыў свет першы нумар часопіса «Першацвет», які стаў выданнем маладых літаратараў Беларусі. У другой палове 90-х гадоў узніклі літаратурныя выданні, якія пачалі пашыраць абсягі чытацкага светапогляду, — часопісы «Фрагменты» i «ARCHE».
У 1993 годзе ўзнікла літаратурная суполка «Таварыства вольных літаратараў». Сябры гэтага таварыства арганізавалі выдавецтва «Полацкае ляда» i наладзілі выхад часопіса «Калосьсе». «Полацкае ляда» выдала кнігі Юры Гуменюка, Алеся Аркуша, Ігара Сідарука, Людкі Сільновай, Леры Сом i інш. Для большасці «вольналітаратарцаў» характэрна арыентацыя на авангард, адмаўленне сістэмы традыцыйнага мыслення. Яскравы прыклад таму — Зборнікі Ю. Гуменюка «Водар цела» (1992) i «Твар Тутанхамона» (1994), дзе паэт бунтуе супраць сацрэалізму, сервільнасці i кан'юнктурнасці гэтага мастацтва, дэманструе постмадэрнісцкія вершаваныя практыкаванні, звязаныя з неардынарным, нават нечаканым вобразным i стылёвым ладам выказвання. На Украіне падобны маладзёжны авангардны pyx у літаратуры разгарнула суполка «Бу-Ба-Бу» (Юрый Андруховіч, Аксана Забужко i інш.).
Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў, беларуская літаратура яшчэ шырэй супрычынілася да таго, што вядома сусветнаму мастацкаму слову, i тым самым пачала выходзіць за круг традыцыйнага, даўно вядомага i асвоенага, эксперыментаваць, уЗбагачаць свае формы i стылёва-выяўленчыя сродкі. Метад сацрэалізму, як i ўвогуле наданне прыярытэтнай, выключнай ролі рэалістычнаму адлюстраванню свету, у немалой ступені скоўваў творчую фантазію пісьменніка, паЗбаўляў яго многіх цікавых мастацкіх набыткаў i знаходак. Між тым, некаторыя паэты, празаікі, драматургі звярталіся да нерэалістычных мастацкіх прыёмаў, з поспехам выкарыстоўвалі мадэрнісцкую сістэму стылёва-выяўленчых сродкаў, але пра гэта не прынята было гаварыць як пра станоўчую з'яву, паколькі лічылася, што мадэрнісцкая творчасць абмежаваная ў сваіх мастацкіх магчымасцях выказвання, неэстэтычная i з'яўляецца ўвасабленнем буржуазнай ідэалогіі, варожай духу савецкага чалавека. Авангардызм ці мадэрнізм, якія можна лічыць паняццямі амаль раўнапраўнымі, гэта па сутнасці новае светаадчуванне, якое пярэчыла нарматыўнасці мастацтва, адыходзіла ад рэалістычнай традыцыі i несла з сабой раскаванае выяўленне «я» асобы, дэфармацыю першаснага вобраза рэчаіснасці, разнастайныя кампазіцыйныя, стылёвыя, графічныя прыёмы пісьма i інш. Авангарднымі можна лічыць эксперыменты i навацыі Максіма Танка ў галіне вершаванай паэтыкі. Ягоны верлібр (свабодны верш) у 60-90-я гады асабліва актыўна спрыяў усталяванню новага тыпу мастацкага мыслення i выяўлення — асацыятыўна-раскаванага, алегорыка-філасофскага, а таксама расхістваў звыклы паэтычны сінтаксіс, уЗбагачаў кампазіцыйныя i фармальна-стылёвыя магчымасці паэтычнага слова. Мадэрнісцкія (новыя) рысы несла таксама мастацкая творчасць паэта Алеся Наўроцкага, пазней — Алеся Разанава, драматургаў Андрэя Макаёнка, Анатоля Дзялендзіка i некаторых іншых пісьменнікаў.
У 90-я гады ХХ ст. паўстаў новы літаратурны рух “Бум-Бам-Літ”. Даволі хутка назва набыла пераноснае значэнне і нейкі час усё неардынарнае альбо незразумелае называлі бумбамлітам. “Сёння, аднак, большасць сяброў таго руху адыгрываюць сур’ёзную ролю ў літаратурным працэсе краіны. Менавіта індывідуалізм — можа быць названы галоўным паяднаўчым крытэрам для гэтых сямі розных аўтараў. Кожны зь іх у той ці іншай ступені стварае правілы ўласнай літаратурнай гульні”.
Адметнай з’явай было і ёсць Таварыства Вольных Літаратараў, што, як і ББЛ, было заснавана ў 90-я. Суполка выдае часопіс “Калосьсе”. У часы свайго росквіту гэта згуртаванне выпусціла вялікую колькасць малюпасенькіх кніжак у серыі “Паэзія новай генерацыі”. Акрамя таго, ТВЛ час ад часу ладзіць міжнародныя семінары і раз на год уручае прэмію “Гліняны Вялес” за лепшую кнігу году.
Яшчэ адно кола пачаткоўцаў утварылася вакол Андрэя Хадановіча — гэтая “тусоўка” пастаянна бярэ ўдзел у конкурсах маладых літаратараў, адным з галоўных куратараў якога з’яўляецца вышэй азначаная асоба. Штогод конкурс прысвячаецца аднаму з класікаў прыгожага пісьменства: У. Караткевічу, Н. Арсенневай, Ф. Пятрарку.
У 2001 годзе заявіла пра сябе суполка " SCHMERZWERK", у якой сабраліся радыкальныя мастакі і літаратары: Юрась Барысевіч, Вальжына Морт, Вольга Гапеева, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Зміцер Вішнёў. Суполка надрукавала свой маніфест у часопісе “pARTisan” і беларуска-нямецкай анталогіі “Лінія фронту-1” (2003). Увайсці ў аб’яднанне можна толькі з стопрацэнтнай згоды ўсіх удзельнікаў, таму гэта структура даволі замкнёная. "SCHMERZWERK" ладзіць фестывалі і акцыі, выдае кнігі і часопіс “Тэксты”.
Літаратурна-перформавай групоўкі “Яна-тры-ён”. (Адам Шостак, Юрась Ленскі, Вольга Рагавая).
Творчыя сілы вакол газет і часопісаў: газета “Наша Ніва” і часопіс “Arche”. Гэтыя выданні не проста маюць кола сваіх аўтараў: яны спрабуюць выкіроўваць і да сваёй канцэпцыі літаратурнага працэсу…