Апрыярызм у пытаннях пазнання.
Удакантаўскай філасофіі галоўным пытаннем гнасіялогіі было “што пазнаецца?”, а Кант ставіць пытанне, ці здольны чалавек увогулле да пазнання? Пры тлумачэнні працэса пазнання Кант выкарыстоўвае два паняцці: а priori; a posteriori.
1). a priori – (з лац. давопытнасць) прызнаецца ў якасці ісціны ўсё, што існуе само сабой, да пачатку якога – небудзь вопыту. Апрыярызм азначае, што ў здумленні чалавека існуюць дзв е давопытныя формы: прастора і час, з дапамогай якіх чалавек успрымае прадметы і з’явы акаляючага свету, г. зн. ён фіксуе аб’ёмы прадметаў і час іх існавання.
2). a posteriori – (з лац. паслявопытнасць) ўсё тое, з чым чалавечы розум мае справу на аснове нейкага вопыту.
У пытаннях пазнання І.Кант прынцыпова адстойваў палажэнне аб тым, што чалавек нездольны да пазнання прыроды, грамадства, самога сябе. Як агностык, І. Кант раздзяляў усё існуючае на: свет з’яваў і рэч у сабе”.
1) cвет з’яваў.(феномены) ў пер. з ст.гр.азначае “тое, што з’яўляецца”. Згодна І. Канта, феномен – прадмет, які можам засведчыць пачуццёва (пры дапамозе зроку, слыху іг.д.). І нават не сам прадмет, а толькі паверхня, знешні бок гэтага прадмета, ці толькі ягонае імя.
2 )“рэч у сабе” ці ноўмены – гэта змест прадмета, які немагчыма зразумець ці зафіксваць ні розумам ні пачуццёва.
Як ужо адзначалася, Кант адмаўляў пазнанне як такое. Чалавек, калі і можа пазнаваць, то толькі феномены г. зн. знешні бок прадметаў ці ягоную паверхню. Пазнаючы знешні бок прадметаў ці іх паверхню, людзі прыпісваюць гэтыя характарыстыкі самому зместу прадметаў. На гэтым заснаваны ўсе памылкі чалавека, ў тым ліку і навуковыя. Паводле Канта, навука – гэта сістэматызаваныя памылкі, якія змяняюцца адны другімі. Яны ўзнікаюць ў сілу таго, што навука здольна даследаваць не змест прадмета, прыроды, сусвету, а толькі іх знешнія праявы.
Працэс пазнання ў філасофіі І. Канта.
Для таго, каб апрыёрныя (давопытныя) формы прадметаў аджывалі і маглі рэалізоўвацца адбываюцца наступныя працэсы: прадметы, якія рэальна існуюць, як рэчы ў сабе, як ноўмены, ўздзейнічаюць на чалавечыя пачуцці (зрок, слых). У выніку гэтага ўздзеяння, самая разрозненная інфармацыя ад гэтых прадметаў паступае ў чалавечы мозг і сістэматызуецца ў адпаведнасці з існуючымі ў чалавека апрыёрнымі формамі. Але так як рэальнаіснуючыя прадметы ніколі не перамяшчаюцца самі ў сферу розума, а туды паступае толькі інфармацыя аб іх і ўтвараюцца іх вобразы, то атрымліваецца, што любы вобраз мае дваістую прыроду:
а) вобраз прадмета ўтвараецца таму, што прыродны, рэальнаіснуючы прадмет даў штуршок пачуццям (зроку, слыху) для пазнання. Напрыклад, для таго, каб у чалавека ўзнік вобраз дрэва, неабходна, каб было рэальнае дрэва, якое і “зробіць” штуршок для пачатку пазнання.
б) з другога боку, гэты вобраз узнікае толькі таму, што ў чалавека яшчэ да пачатку пазнання існавала апрыёрная форма прадмета, ў нашым прыкладзе існавала апрыёрная форма дрэва.
Чалавечы розум, не жадаючы змірыцца са сваімі абмежаванымі магчымасцямі, тым не меньш жадае зразумець не толькі паверхню прадмета (феномен), але і спасцігнуць і самую “рэч у сабе”(ноўмен) ці змест прадмета. У выніку гэтага розум канчаткова заблытваецца ў невырашальных супярэчнасцях, якія І. Кант называе антыноміямі.
Сутнасць антыномій.
Антыноміі – гэта невырашальныя супярэчнасці, якія і існуюць ў сферы чалавечага розума. Яны ўзнікаюць ў выніку таго, што чалавечы розум спрабуе асэнсоўваць такія наўменальныя паняцці, як прастора, час, вечнасць, Бог, прыгажосць, справядлівасць. А ўсе гэтыя ды ім падобныя паняцці ёсць нішто іньшае, як “рэчы ў сабе”, а менавіта ўсё тое, што немагчыма зразумець і спасцігнуць ні розумам, ні пачуццёва. Асноўнымі антыноміямі з’яўляюцца:
1) матэматычныя выяўляюцца толькі праз колькасьць, а яна выражае толькі знешні бок прадметаў і з’яваў (феноменаў), г. зн.прыродныя аб’ёмы, памеры, структуры. Пагэтаму немагчыма з пазіцый чалавечага вопыта, ці пры дапамозе колькасных паказчыкаў адказаць на пытанне: ці свет абмежаваны ў прасторы і ў часе, ці ён бязмежны; з’яўляецца свет безструктурным, ці ён структурна арганізаваны; дзеліцца ён да якой - небудзь мяжы ці не. У матэматычных антыноміях і адзін і другі магчымасны адказ не з’яўляецца ісціным.
2) дынамічныя выяўляюцца праз якасць, а яна ўласціва толькі ўнутранаму зместу прадметаў (ноўменам). Дынамічныя антыноміі ўзнікаюць ў чалавека, калі ён пачынае, напрыклад, разважаць аб існаванні, ці неіснаванні свабоды і Бога. У чалавека адносна свабоды існуюць вельмі супярэчлівыя ўяўленні: з аднаго боку, чалавек прыходзіць да высновы, што свабода існуе і што чалавек можа свабодна думаць і дзейнічаць; з другога боку чалавек змушаны пагаджацца, што свабоды няма, што чалавек залежыць ад прыроды, ад іньшых людзей, ад выпадковасцей і г. д. Згодна І. Канта свабода існуе ў чалавека, як у “рэчы ў сабе”, толькі наўменальна г. зн. толькі ўдумках і не болей. Свабода ў прыродзе (феноменах) адсутнічае; тут ўсё жорстка прадвызначана. Нараджэнне, працягласць, ўзровень і дабрабыт жыцця, ці наступленне смерці ў чалавека аніяк не залежыць ад свабоднага выбару “Я”. Чалавек у зямным жыцці не можа атрымаць свабоду ў сваіх словах, дзеяннях, учынках т. я. ягоная свабода можа закранаць і парушаць свабоду іншых людзей, ці прыроды. І толькі ў думках сваіх ён можа дасягаць выключнай свабоды. Значыць, як феномен (як прыродная з’ява),чалавек не свабодны, а як ноўмен(як “рэч у сабе”) - свабодны.
Дынамічныя антыноміі таксама ўзнікаюць і ў тым выпадку, калі чалавек пачынае разважаць аб існаванні ці неіснаванні Бога. Чалавек ніколі не здольны зрабіць адназначны адказ на гэтае пытанне. Калі разглядаць Бога фенаманальна, як нейкую прыродную з’яву, то чалавек нездольны не толькі зафіксаваць яго, напрыклад, зрокава, слыхава, але і не можа яго, нават, ўявіць. У тым выпадку, калі чалавек імкнецца разгадаць Бога наўменальна г. зн. ягоны змест, то чалавек не здолее зрабіць гэта з той прычыны, што любая “рэч ў сабе”, згодна Канта, прынцыпова непазнавальна: ніхто і ніколі не здольны “зазірнуць” ў Бога. Пагэтаму чалавек ніколі не зможа зразумець намеры Бога і боскую логіку. Значыць, і на ўзроўні і феномена і на ўзроўні ноўмена даказаць існаванне ці неіснаванне Бога немагчыма.
ФІЛАСОФІЯ ГЕОРГ ВІЛЬГЕЛЬМ ФРЫДРЫХА ГЕГЕЛЯ(1770 -- 1831).
Гегель быў прафесарам філасофіі і праваБерлінскага ды іньшых германскіх універсітэтаў.
Вучэнне Гегеля аб абсалютнай ідэі.
Цэнтральным у філасофіі Гегеля выступае паняцце абсалютнай ідэі сінонімам якой з’яўляецца сусветны розум. Абсалютная ідэя ці сусветны розум не існуе ў фізічным свеце, а выключна ў ідэальным і не належыць нейкім канкрэтным людзям, а існуе сама па сабе, але існуе рэальна і аб’ектыўна.У сваіх асноўных рысах яна мае значнае падабенства да ідэі бога у манатэістычных рэлігіях г. зн. такіх, якія заснаваны на прынцыпах адзінабожнасці: іўдаізм, хрысціянства, іслам, буддызм. Але гэта не азначае, што абсалютная ідэя цалкам супадае з ідэей бога. У абсалютнай ідэі няма аніякіх пасярэднікаў паміж ёй і чалавекам, накшталт таго, што ёсць ў рэлігіях: Маісей, Хрыстос, Будда, Мухамед. Абсалютная ідэя, як выключная абстракцыя, таксама як і бог,-- ідэальная і вечная; яна з’яўляецца стваральнікам і сусвету і чалавека і чалавечай думкі.
Трыадычнасць ў філасофіі Гегеля.
Яна праяўляецца ў тым, што і прырода, і чалавек, і чалавечыя думкі ўкладваюцца ў пэўныя трыадычныя схемы: тэза; антытэза; сінтэз.
1) тэза: тут аб’екты існуюць не як фізічныя, а выключна, толькі як ідэальныя. Галоўным тут выступае момант ідэальнага.
2) антытэза: адмаўляецца ўсё тое, што сцвярджаецца ў тэзе; г. зн. адкідваецца ідэальнае і прызнаецца толькі фізічнае, прыроднае.
3) сінтэз: здымаюцца супярэчнасці паміж тэзай і антытэзай праз іх злучэнне. Галоўным выступае адзінства тэзы і антытэзы ці адзінства ідэальнага і прыроднага.
Структура філасофскай сістэмы Гегеля таксама ўкладваецца ў трыадычную схему адпавядае тром яго вялікім творам:
1) тэза --“Навука логікі”
2) антытэза -- “Філасофія прыроды”
3) сінтэз– “Філасофія духа(чалавека)”
Асноўныя этапы развіцця абсалютнай ідэі.
У сваёй ідэальнасці і вечнасці абсалютная ідэя праходзіць тры этапы свайго развіцця:
1) тэза: тутабсалютная ідэя характарызуецца самаразвіццём; г. зн. яна існуе толькі як сістэма абстрактна-лагічных паняццяў, якія нічога фізічнага не ўтрымліваюць і не абазначаюць ў сілу таго, што і прыродныя прадметы і сама прырода яшчэ адсутнічаюць. У выніку самаразвіцця, абсалютная ідэя пачынае ствараць абстрактныя паняцці: быццё, нішто, станаўленне, якасць, колькасць, мера, сутнасць. Паміж гэтымі абстракцыямі існуе пэўная сістэма адносін кшталту: з “быцця” ўзнікае “нішто”, а з яго пачынаецца “станаўленне”; “якасць” творыць “колькасць”, а з яе ўзнікае “ мера” і г. д., а ўсё разам творыць логіку ідэальнага, якая ў сваю чаргу стварае логіку прыроднага. Выснова: ідэальнае заўсёды папярэднічае прыроднаму і творыць яго.
2) антытэза: ў выніку самаразвіцця абсалютнай ідэі адбываецца яе агрубленне г.зн. абсалютная ідэя, выходзячы з самой сябе і сваёй ідэальнасці матэрыялізуецца, чым і творыць прыродныя прадметы і ўсю прыроду. Дзякуючы гэтаму ўзнікаюць прадметы і прыродныя з’явы накшталт: сонца, зямля, трава, каменне, цяпло, смерць і г. д. Менавіта ўсё тое, што існавала на ўзроўні тэзы як абстрактныя паняцці. Значыць, логіка, якая існуе на ўзроўні тэзы ці на паняційным узроўні творыць логіку ў прыродзе. Гэта і ёсць пераход ад тэзы да антытэзы, ці пераход ад ідэальнага да прыроднага. У прыродзе абсалютная ідэя праяўляецца праз: механіку, рух, інэрцыю, фігуру, форму, арганіку, а таксама праз з’яўленне чалавека, як цялеснай, але яшчэ не духоўнай істоты. Ён узнікае толькі таму што на ўзроўні тэзы існавала лагічнае паняцце “чалавек”, якое агрубілася, чым і стварыла чалавека прыроднага.
3) сінтэз здымае супярэчнасці паміж тэзай і антытэзай, ці паміж ідэальным і прыродным. У межах сінтэза, чалавек цялесны надзяляецца яшчэ інтэлектам; з гэтага моманту чалавек – гэта адзінства ідэальнага (як сістэма лагічных паняццяў) і прыроднага (як чалавечае цела); Менавіта абсалютная ідэя пры дапамозе лагічных паняццяў творыць ў чалавека ягоны інтэлект і ўсю сістэму чалавечых думак. З гэтага моманту абсалютная ідэя прайшоўшы этап самаразвіцця (тэза), прыродны ўзровень (антытэза) пачынае існаваць і праяўляцца толькі ў чалавечым розуме, як сінтэз ідэальнага і прыроднага. І, як вынік, кожны чалавек – носьбіт часцінкі сусветнага розума. Па-за розумам чалавека абсалютная ідэя не існуе. На гэтым, апошнім этапе абсалютная ідэя зноў вяртаецца да самой сябе ў форме чалавечай свядомасці і самасвядомасці.
Абсалютная ідэя ў сусветнай гісторыі.
Развіццё Абсалютнай ідэі (Сусветнага розуму) існуе ў чалавечай гісторыі. Паводле Гегеля гісторыя -- гэта самараскрыццё чалавека ў часе; гэта рэалізацыя задум Абсалютнай ідэі. Пагэтаму ўсё тое, што падаецца людзям нейкім ліхам (злачынствы, няшчасці, войны і г. д.) - гэта толькі нейкія дробныя моманты ў гісторыі. Адсюль ў Гегеля і знакамітае выказванне: “ўсё рэальнае – разумна; ўсё разумнае – рэальна” г. зн, што ўсё тое што рэальна існуе (ў тым ліку няшчасці, гора і г. д.) надзелена разумнасцю і наадварот усё разумнае існуе рэальна.
Уся сусветная гісторыя дзеліцца на тры асноўныя этапы:
1) усходняя (тыранічная) гісторыя -- тэза; тут чалавек яшчэ не ўсвядамляе, што толькі свабода здольна раскрываць ягоную сутнасць, і як вынік у ёй усе з’яўляюцца рабамі. Чалавек ва ўсходней гісторыі павінен толькі верыць і ні ў якім выпадку не разважаць.
2) антычная (класічная) гісторыя -- антытэза; тут толькі асобныя людзі ўсвядамляюць карыснасць свабоды, якая складае і раскрывае іх сутнасць, а тыя людзі, якія не ўсвядомілі гэтага, заставаліся рабамі, ў тым ліку духоўнымі.
3) германская (еўрапейска - хрысціянская) гісторыя -- сінтэз; тут адбываецца усведамленне карыснасці свабоды асноўнай часткай людзей, яны жадаюць і адстойваюць яе. На ўзроўні сінтэза супярэчнасці паміж рабствам (усходняя гісторыя) і свабодай (антычная гісторыя) зліваюцца ў штосьці адзінае: хрысціянства разглядае любога чалавека не проста як раба, але выключна, як раба божага; а свабода існуе для чалавека, толькі як для грамадзяніна дзяржавы з яго акрэсленымі правамі і абавязкамі.
ФІЛАСОФІЯ ЛЮДВІГА ФЕЕРБАХА(1804--1872).
Феербах з'яўляецца вяршыняй ў развіцці метафізічнага матэрыялізма. Ён - выпускнік Берлінскага ўніверсітэта; затым выкладаў філасофію ў Эрлангенскім універсітэце. Пасля выхаду ў свет ягонага сачынення "Думкі аб смерці і безсмяротнасці"(1830г.) ў якой адмаўлялася безсмяротнасць душы, Феербаху было забаронена выкладанне і ўсё астатняе жыццё ён працаваў правінцыйным настаўнікам. Асноўныя працы Феербаха: "Аб адзіным, ўсеагульным і бязмежным розуме"; "Сутнасць хрысціянства". Ён-- паслядоўны крытык філасофіі і Канта і Гегеля. Феербах адмаўляў існавання як кантаўскай "рэчы ў сабе",так і гегелеўскай абсалютнай ідэі. Ён прызнаваў вялікія магчымасці пачуццяў і чалавечага розума для пазнання, чым і адмаўляў агнастыцызм. Паводле Феербаха паняцце абсалютнай ідэі з'яўляецца тоесным паняццю бога і пагэтаму Гегель - сарамлівы абаронца рэлігіі, так як ён адрывае ідэю (думку) ад яе носьбіта(чалавека) і пачынае разглядаць яе, як самастойна існуючую і незалежную ад чалавека субстанцыю. Філасофія Феербаха спалучала сабой элементы матэрыялізма і ідэалізма.
Матэрыялізм праяўляўся ў прызнанні, што прырода і чалавек існуе сама па сабе, без бога.
Ідэалізм - у тым, што Феербах тым не меньш прызнаваў, што чалавек духоўна узмацняецца толькі рэлігіяй. Ідэалізм праяўляўся і ў тым, што ўсе адносіны паміж людзьмі рэгулююцца толькі любоўю. Пры гэтым Феербах не браў пад увагу, што міжасобавыя, вытворчыя, палітычныя адносіны і інш. рэгулююцца далёка не толькі любоўю, але ўладай, капіталам і г. д.
Такім чынам, у тлумачэнні прыроды Феербах--матэрыяліст;у тлумачэнні грамадства--ідэаліст.
Рэлігія і атэізм у філасофіі Л. Феербаха.
"Сутнасць хрысціянства"--галоўная праца Феербаха. Яна прысвечана крытыцы не толькі хрысціянства, але і ўвогулле рэлігіі, як гістарычнай з'явы. Праўда, гэтая крытыка--вельмі спецыфічная: бог не толькі адмаўляўся, але і прапагандаваўся ім ў абноўленым выглядзе. Крытыка Феербахам рэлігіі пачынаецца з асэнсавання этымалагічнай(зместавай) сутнасці грэчаскага тэрміна "рэлігарэ", што ў перакладзе азначае сувязь, адносіны. Значыць, калі рэлігія--толькі сувязь ці адносіны, то рэлігійнымі, боскімі з'яўляюцца не толькі сувязі паміж чалавекам і богам, але і ўвогулле любыя стасункі паміж людзьмі, паміж чалавекам і прыродай і ўсе яны з'яўляюцца рэлігійнымі. Як і ўсе матэрыялісты Феербах адмаўляў існаванне бога, але ён крытыкаваў рэлігію больш сістэмна і паслядоўна.Большасць матэрыялістаў, лічыла, што рэлігійнае пачуццё заснавана на хлусні і ашуканству. Паводле Феербаха ашуканства і хлусні недастаткова для ўзнікнення і існавання рэлігіі, а сапраўднай прычынай яе існавання з'яўляецца бездапаможнасць чалавека перад непадуладнымі яму прыроднымі сіламі. І самай галоўнай прычынай рэлігіі з'яўляецца імкненне чалавека да безсмяротнасці, якую яму і гарантуе бог, калі не для цела, то для ягонай душы. У гэтым і праяўляецца атэізм Феербаха.
У сваёй крытычнасці да хрысціянскага бога, Феербах прыпыняецца, калі ён закранае сферу маралі. Феербах роспачна заяўляе, што бога сапраўды няма, але нават калі бога і няма, то яго карысна "стварыць" дзеля маральнасці чалавека. Пры антрапалагічным падыходзе чалавек разглядаецца абстрактна. Феербах якраз і разглядаў чалавека абстрактна, безадносна гістарычнага часу, прыроды, культуры, мовы. Паводле Феербаха, рэлігія--гэта жаданне чалавека зразумець сваю сутнасць. І пагэтаму гістарычна чалавек выпрацоўвае для сябе дзве рысы: рэлігійнасць і каханне. Згодна Феербаха, адзіным Богам для чалавека з'яўляецца сам чалавек: " мы павінны на месцалюбові да Бога паставіць любоў да чалавека". Боская рэлігійнасць, як лічыў Феербах, павінна быць заменена на чалавечую рэлігійнасць, згодна якой людзі павінны адносіцца адзін да другога так, як раней яны адносіліся да бога рэлігійнага: з любоў’ю, даверам, адказнасцю, спадзяваннем, чаканнем лепшага і вечнага. Значыць, Феербах-- і крытык "боскай" рэлігіі і адначасова прапагандыст "чалавечай" рэлігіі.
ДЫЯЛЕКТЫЧНЫЯ ЗАКОНЫ.
Гегель сфармуляваў на ідэалістычнай аснове тры законы дыялектыкі, якія праяўляюцца ў прыродзе, грамадстве, асобным чалавеку і ў сферы чалавечага здумлення:
1) закон перахода колькасных змяненняў у якасныя. Ён тлумачыць, як адбываецца працэс развіцця, раскрывае “механізм” перахода ад старой якасці да новай. Асноўнымі катэгорыямі ў ім выступаюць: якасць, колькасць, мера.
а) я касць(тзза) – гэта ўсё тое што робіць прадмет тым, чым ён з’яўляецца ў дадзены момант. Губляючы сваю якасць і фізічныя прадметы і чалавек і чалавечыя думкі перастаюць быць самімі сабой. Якасць нельга атаясамліваць з уласцівасцямі прадметаў, так як са стратай асобных уласцівасцей, прадмет тым не меньш працягвае сваё існаванне. Напрыклад, і на ўзроўні паняційным і на прыродным дрэва можа губляць такую сваю ўласцівасць, як быць з лістотай. Але,і ў гэтым выпадку дрэва працягвае існаваць, так як яно зберагае сваю якасць.
б) колькасць(антытэза) – ўсё тое, што выражае знешні бок быцця прадметаў. Напрыклад, тое ж самае дрэва застаецца самім сабой незалежна ад свайго ўзросту, ад колькасці год і адначасова яно перастае быць самім сабою, калі яно страчвае сваю якасць.
в) м ера(сінтэз) – злучэнне якасці і колькасці ў адзінае цэлае. Мера - якасная колькасць, ці колькасная якасць. Мера ўласціва ўсім прадметам і з’яўляецца межамі іх існавання. Напрыклад, мера існавання дрэва патрабуе канкрэтных колькасных і якасных параметраў у вільгаці, ежы, тэмпературы, сонечным святле і г. д. Мера прадвызначае спецыфіку прадмета, з’явы ці працэса як цэлага; яна заўсёды - канкрэтная.
Такім чынам, якасць – тэза, ці ўнутраны змест прадмета; колькасць – антытэза, ці знешняя сутнасць прадмета; мера – сінтэз, ці адзінства якасці і колькасці.
2) з акон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей. Ён паказвае ролю супярэчнасцей як крыніцы руху і развіцця. Для таго каб зразумець гэты закон неабходна адчуваць розніцу паміж “супрацьлегласцю” і “супярэчнасцю”. Супрацьлегласці існуюць паміж прадметамі і з’явамі, а супярэчнасці прысутнічаюць ўнутры саміх прадметаў і з’яваў. Любы прадмет, з’ява, працэс заўсёды ўтрымлівае нейкія супярэчлівыя моманты. Таксама супярэчнасці ўласцівы чалавеку, чалавечым думкам, грамадству ў цэлым. Напрыклад, супярэчнасці існуюць і ў думках аб жыцці і ў рэальным жыцці. Гэта адбываецца з той прычыны, што жыццё – гэта адзінства двух супрацьлеглых момантаў: нараджэння і смерці. У сферы чалавечага здумлення адзінства чалавечых думак праяўляецца ў тым, што ўсе яны існуюць, як ідэальныя ўтварэнні; адначасова паміж думкамі заўсёды існуе супрацьстаянне ці барацьба супрацьлегласцей.
Гэты закон праяўляецца не толькі ў сферы чалавечага розума, але і ўласцівы для прыроднай сферы. Напрыклад, у жывой прыродзе закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей – гэта два ўзаемавыключныя працэсы асіміляцыі(прыстасаванне) і дэсіміляцыі(адтаржэнне) рэчываў.
3) з акон адмаўлення адмаўлення (двайнога адмаўлення). Ён выражае скіраванасць, паслядоўнасць, паўторнасць развіцця, яго цыклічны характар. Гэты закон праяўляецца і спрацоўвае, як на ўзроўні чалавечых думак, так і на ўзроўні прыроднага і сацыяльнага развіцця. У прыродзе закон адмаўлення адмаўлення ілюструецца наступным прыкладам: ячменнае зерне ў сваёй нязменнасці і тоеснасці, а значыць ў раўназначнасці самому сабе, ёсць нішто іншае, як тэза. Калі ж гэтае зерне праростае і з яго ўзнікае ячменная сцябліна, гэта і ёсць антытэза, ці першае адмаўленне, ці адмаўленне самасці гэтага зерня г. зн. адмаўленне тэзы. Выспеўшы колас – гэта адмаўленне ячменнай сцябліны, ці другое адмаўленне; тут прысутнічае сінтэз тэзы і антытэзы, ці сінтэз пасяўнога зерня і ячменнага парастка. У коласе зерне зноў паўтарылася, але ў іншай колькасці, а ў асобных выпадках і ў іншай якасці (у выніку догляду, агратэхнікі, кліматычных умоў і г. д.)
У законе адмаўлення адмаўлення, раскрываюцца наступныя прынцыпы:
а) прынцып кола, які наглядна і паслядоўна ілюструе развіццё як паўтор адных і тых самых падзей; гэта служыць асновай для ўзнікнення г. зв. тэорый колазвароту ў якіх развіццё разглядаецца і тлумачыцца толькі як паўторнасць і цыклічнасць.
б) прынцып прамой лініі; скіраванасць ў бясконцасць, ілюструе сутнасць тэорый гэтак званага лінейнага прагрэса;тут выяўляецца, што развіццё – гэта толькі поступ наперад і адначасова адмаўляецца зваротнасць і паўторнасць. Гэты прынцып сцвярджае выключны аптымізм, але ў рэальнасці ён ніколі не рэалізуецца. Тыповым узорам лінейнага прагрэсу з’яўляецца канцэпцыя пралетарскай культуры ў 20-х гадах 20ст. Пралеткультаўцы лічылі, што пралетарыят павінен ўшчэнт разбурыць ўсю дапралетарскую культуру, а затым стварыць сваю, ўласнапралетарскую.
в) прынцып спіралі; развіццё і прыроды і чалавека, і чалавечай думкі адбываецца па прынцыпу спіралі, дзе аб’яднаны: цыклічнасць і паўторнасць (гэта паказчык колазварота) і паступальнасць (гэта паказчык лінейнага прагрэса).
ФІЛАСОФІЯ МАРКСІЗМА.
Марксізм прадстаўлены спадчынай К. Маркса (1818 -1883), Ф. Энгельса (1820-1895г), Леніна(1870 -1924). Марксізм узнік ў Германіі і вядзе свой адлік ад 1847г., з моманту выхаду ў свет сумеснай працы Маркса і Энгельса "Маніфест камуністычнай партыі". Акрамя гэтага К. Маркс напісаў "Жабрацтва філасофіі", а таксама "Капітал", у якім робіцца аналіз буржуазнай гаспадаркі і абгрунтоўваецца непазбежнасць замены капіталізма камунізмам. Энгельсу належаць працы "Дыялектыка прыроды","Анты-Дзюрынг". Маркс і Энгельс таксама стварылі шмат сумесных твораў: "Святое сямейства", "Нямецкая ідэалогія", і г. д.У аснове ўзнікнення марксізма-- тры прычыны: класавая барацьба; навуковая рэвалюцыя; тэарэтычныя крыніцы.
1.Класавая барацьба. На ўзнікненне марксізма паўплывала з'яўленне ў19ст.на Захадзе пралетарыяту (з лац. бедны, немаёмасны чалавек) і асабліва паўстанне рабочых французскага горада Ліёна (1834г); паўстанне ткачоў у Сілезіі, а таксама чартысцкі рух (чартызм-хартыя), які паклаў пачатак прафсаюзнаму руху ў Англіі ў першай палове 19ст. Маркс і Энгельс звярнулі ўвагу на пралетарыят, у асноўным, як на разбуральную сілу буржуазнага грамадства.
2.Навуковая рэвалюцыя. У сярэдзіне 19ст. нямецкія прыродазнаўцы Майер і Гельмгольц, а таксама англічанін Джоўль сфармулявалі закон зберажэння і ператварэння энэргіі. Філасофская выснова з гэтага закона азначала што энэргія не ўзнікае і не знікае, а толькі пераходзіць з адной формы існавання ў другую. Нямецкія прыродазнаўцы Шван і Шлэйдэн стварылі клеткавую тэорыю з якой вынікала, што клетка зьяўляецца асновай будовы і развіцця раслінных і жывёльных арганізмаў, у тым ліку і чалавека. Ч. Дарвін сфармуляваў закон эвалюцыйнага развіцця жывойпрыроды, з якога вынікае, ў прыватнасці, што чалавек паходзіць ад малпы.
3.Тэарэтычныя вытокі. Марксізм, узнік як пераасэнсаванне нямецкай класічнай філасофіі, англійскай буржуазнай палітычнай эканоміі, французскага ўтапічнага сацыялізма.
а). нямецкая класічная філасофія. Маркс і Энгельс адмовілі агнастыцызм І.Канта і прынялі ягоную тэорыю імглістасці, як асновы для ўзнікнення сусвету; адкінулі вучэнне Гегеля аб абсалютнай ідэі і запазычылі ў яго толькі дыялектыку. Яны пашырылі яе і на прыроду і на грамадства, ў той час як у Гегеля дыялектыка адрасавалася толькі сферы чалавечага розума. Ад спадчыны Л.Феербаха быў запазычаны -- матэрыялізм і, наадварот, марксізм не прыняў метафізічнасць і ідэалістычнае разуменне Феербахам чалавека з ягонай прыроджанай рэлігійнасцю і любоўю. Пераасансаваўшы нямецкую класіку марксізм стварыў два новыя напрамкі матэрыялізма: дыялектычны, як метад для тлумачэння прыроды; гістарычны, як метад для тлумачэння чалавека і грамадства.У сукупнасці дыялектычны і гістарычны матэрыялізм гэта і ёсць структура філасофіі марксізма.
б). англійская буржуазная палітэканомія. Марксізм крытычна пераасэнсаваў спадчыну англійскіх эканамістаў-тэарэтыкаў 19ст. Адама Сміта і Дэвіда Рыкардо. У выніку гэтага марксізм сфармуляваў тэорыю дабавачнай вартасці, як асновы сацыяльнай няроўнасці буржуазнага грамадства. Дабавачная вартасць -- неаплачаная частка працоўнага дня наёмнага работніка якую прысвойвае сабе ўласнік сродкаў вытворчасці. Зліквідаваць яе можна толькі ва ўмовах камунізма на аснове грамадскай (калектыўнай) ўласнасці на сродкі вытворчасці.
в).французскі ўтапічны сацыялізм. Маркс і Энгельс пераасансавалі спадчыну французскіх сацыялістаў-утапістаў Сен-Сімона, Фур'е, Роберта Оўэна. Слова утопія паходзіць ад назвы трактата Томаса Мора "Утопія"(1516г.). Сюжэт яго наступны: група людзей засяліла невядомую нікому выспу "Утопія" і усталявалі на ёй новыя адносіны: тут ўсё з'яўлялася агульным, нават і дзеці. Адразу пасля нараджэння іх забіралі ад маці і выхоўвалі ў прытулках, каб мацярынская пяшчота не рабіла з іх эгаістаў і ўласнікаў. Згодна Сен--Сімона варта правесці агітацыю сярод заможных людзей, і тыя падзеляцца сваімі багаццямі з беднымі і ў народзе запануе роўнасць. Так як выспа "Утопія"--гэта мастацкая выдумка Т Мора, пагэтаму ўсе нерэальныя праекты пераўладкавання грамадства сталі называцца ўтапічнымі. Узяўшы за аснову палажэнні сацыялістаў--утапістаў, што асвета і мараль выконваюць вялікую ролю ў выхаванні чалавека, марксізм тым не меньш сцвярджаў што роўнасць і справядлівасцьможа быць дасягнута толькі праз дыктатуру пралетарыята.
АСНОЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ МАРКСІЗМА
1) грамадска-эканамічная фармацыя (ГЭФ) -- гэта сукупнасць матэрыяльнага і духоўнага ўзроўня у развіцці грамадства, якое ў сваім развіцці праходзіць пяць фармацый: першабытна--абшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную ікамуністычную. Пераход ад меньш арганізаванай фармацыі да больш арганізаванай--гэта і ёсць грамадскі прагрэс. А камунізм -- ёсць самамэта развіцця ўсёй чалавечай гісторыі і пагэтаму ён будзе існаваць вечна. Першая і пятая ГЭФ маюць агульную аснову, так як у іх існуе грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці; тут ніхто не эксплуатуе другога. Першабытна-абшчынны "камунізм" існаваў толькі дзякуючы нізкаму ўзроўню развіцця чалавека і наадварот камунізм у завершаным выглядзе будзе існаваць як супольнасць свядомых людзей з высокім узроўнем вытворчасці. Другая, трэцяя і чацвёртая ГЭФ грунтуюцца на прыватнай уласнасці і капіталізм як найбольш развітая ГЭФ тэхнічна і сацыяльна падводзіць чалавецтва да камунізма.
2) паняцце класаў, класавай барацьбы ўпершыню ўзгадваецца ў " Маніфесце камуністычнай партыі " (1847г.) Класы--гэта вялікія групы людзей,якія займаюць рознае месца ў вытворчасці і зякіх адна можа прысвойваць вынікі працы другой. Класы бываюць: антаганістычныя і неантаганістычныя. Паміж антаганістычнымі(буржуа і пралетарый) існуюць невырашальныя супярэчнасці і класавая барацьба. Неантаганістычныя класы (пралетарыят і сялянства) --саюзнікі і паміж імі адсутнічаюць супярэчнасці. Класаў няма ў першабытна--абшчыннай і камуністычнай фармацыях, а існуюць ў рабаўладальніцтву, феадалізме і капіталізме. Пралетарыят, ва ўмовах буржуазнага грамадства, вядзе сваю барацьбу ў трох формах: палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай. Класавая барацьба прыводзіць да дыктатуры пралетарыята. А яна, павінна прывесці да пераходу ўсіх класаў на пралетарскія пазіцыі, што і забяспечвае безкласавасць камунізма.
3) дыктатура пралетарыята. Умовай пабудовы камунізма ёсць наданне пралетарыяту неабмяжаванай ўлады ва ўсіх сферах жыцця, так як ён з'яўляецца немаёмасным, а значыць і прагрэсіўным класам. Пад час сваёй улады пралетарыят павінен усталяваць новую мараль, якая грунтуецца на прынцыпе: "хто не працуе той і не спажывае!" Дзеля гэтага пралетарыяту павінна быць дадзена права фізічнага падаўлення сваіх апанентаў.
БЫЦЦЁ (АНТАЛОГІЯ) ЯК ФІЛАСОФСКАЯ КАТЭГОРЫЯ.
Катэгорыя быцця ці анталогія з’яўляецца адной з самых галоўных у філасофіі. Катэгорыя быцця мае працяглую гісторыю.
1) антычная традыцыя. Грэчаскі філосаф Парменід пры тлумачэнні быцця выкарыстоўваў схему: быццё – ўсё тое, што існуе, а небыццё – ўсё тое, што не існуе. З гэтай схемы вынікала, што і жыццё (існаванне) і смерць (неіснаванне) з’яўляюцца элементамі быцця ў сілу таго, што яны ёсць як факты. Парменід быццё і думку аб быцці атаясамліваў г. зн. рабіў іх раўназначнымі. Атрымліваецца, што думаць – гэта тое самае, што і быць. Напрыклад, думаць пра шчасце і быць шчаслівым у рэальнасці гэта адно і тое самае. Такім чынам, быційнасцю надзяляліся не толькі прадметы прыроды, але і прадметы думак.
2) быццё ў сярэдневяковай філасофіі. Схаластычная філасофія лічыла, што ў рэальнасці існуе толькі тое, што існуе нязменна. А так як нязменным з’яўляецца толькі бог, то толькі ён і з’яўляецца сапраўдным быццём. Усё іншае: людзі, з’явы, прадметы існуюць часова і пагэтаму не надзелены рэальнай быційнасцю.