Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху. 7 страница




б) сацыяльна-практычным: адзінства дзяржавы, грамадства і царквы на аснове злучэння каталіцызма, пратэстанцтва і праваслаў'я.(Ул. Салаўёў--выразны прыхільнік каталіцызму)

в) аксіялагічным: адзінства трох каштоўнасцей (дабра, ісціны і прыгажосці).

КУЛЬТУРА ЯК З'ЯВА.

Пад культурай грэкі разумелі " апрацоўку зямлі”, г.зн. працэс пасеву, догляду і ўборкі ўраджаю, а ў пераносных сэнсах “догляд і выхаванне чалавека”. Тэрмін культура выкарыстоўвацца ў Еўропе з XVIIIст. Пад культурай разумеецца: надбіялагічная праграма чалавечай дзейнасці, паводзін і адносін. Культураўключае ў сябе: а) зберажэнне жыццёвых і маральных норм, спосабаў працы. б) стварэнне новых духоўных правіл.

У самым шырокім падыходзе, культура бывае матэрыяльнай і духоўнай.

Матэрыяльная-- прадметы вытворчасці і тэхнікі, прылады і збудаванні, аддзенне, харчаванне, а таксама чалавечае цела, працэс узнаўлення чалавечага рода, сямейна-шлюбныя адносіны.

Духоўная-- чалавечыя ўяўленні, якія папярэднічаюць матэрыяльнай вытворчасці; пазнавальная дзейнасць чалавека. Сюды таксама адносяцца традыцыі, ідэалы, кантакты паміж людзьмі.

Прызнаюцца два тыпы эвалюцыі культуры:

1).саматычная эвалюцыя -- перадача генетычнай памяці ад бацькоў да дзяцей, што і вызначае структуру арганізма і ягоных паводзін. Яна складае аснову матэрыяльнай культуры.

2).экзасаматычная эвалюцыя -- перадача інфармацыі ад аднаго індывіда да другого праз падражанне і навучанне. Яна складае аснову духоўнай культуры.

У супрацьлегласць марксізму, з яго адзінай “пратоптанай сцежкай” сусветнай культуры, Шпэнглер сцвярджаў, што культуры носяць непаўторны характар і ўсіх іх аб’ядноўвае толькі адна аснова г. зв. “воля да жыцця” і пагэтаму ні адзін народ не здольны запазычыць не толькі “ўсю культуру” іншага народа, але нават не можа засвоіць яе найменшую частку. Культуры здольны выжываць толькі праз сваю мову, так яны ўзнікаюць і існуюць толькі на ёй. Менавіта пагэтаму пры вывучэнні культуры і выкарыстоўваюцца метады семіётыкі і лінгвістыкі. Народы здольны пераймаць толькі цывілізацыйныя напрацоўкі іншых і не болей таго.

Паводле О. Шпэнглера кожная культура ўяўляе пэўную суцэльнасць у ва ўсіх сферах жыцця: эканамічнай, палітычнай, прававой, мастацкай, рэлігійнай, філасофскай і г. д. Кожная з іх праходзіць стадыі роста (прыкладна тысяча гадоў): дзяцінства, спеласці, старэнне. Паміраючы культура перароджваецца ў цывілізацыю г. зн. робіцца безплоднай, закасцянелай, развіваецца толькі ў “шыркі”, а не ў “глыбіню”.

Масавая культура ўзнікае ў 18-19 ст.ст у краінах Заходняй Еўропы, як вынік павышэння дабрабыту масавага чалавека, якому пачалі прапаноўвацца банальныя і лёгкія для ўспрыняцця паводзіны. На прыканцы 19ст. быў вынайдзены кінематограф, які не патрабуе значнай граматнасці для свайго ўспрыняцця. Сродкам інфармацыйнага рэалізму зрабілася фатаграфія, тыражаванне музычных і песенных забаваў. Маскультура шчыльна звязана з жаданнямі і імкненнямі масавага чалавека да тых рэчаў, паслуг, стандартаў, якія нібыта вызначаюцьпрыналежнасць чалавека да г. зв. вышэйшых пластоў грамадства. Накшталт: публічна выяўляць свае пачуцці, агалошваць тосты, заводзіць "патрэбныя" знаёмствы, паўтараць у скажонай форме "прэстыжную" манернасць, слоўнікавы запас, інтэр'ер, дызайн, элементы аддзення і г. д. У эстэтычным плане масавы чалавек задавальняецца мастацкімі падробкамі(музыка"пад фанеру", конкурсы прыгажосці, тэлесерыалы і г. д.). Масавы чалавек жадае даступнасці, лёгкасці, адназначнасці, імкнецца пазбавіцца ад працы душы, ад самааналіза і як вынік гэтага -- ухіліцца ад адказнасці за свае дзеянні і ўчынкі. У працы "Аднамерны чалавек" нямецка-амерыканскага філосафа 20ст. Гэрбэрта Маркузэ праводзіцца думка, што цывілізацыя робіць культуру рэпрэсіўнай і народжвае ў чалавека аднамерную цягу да спажывання. Негледзячы на тое, што маскультура разбурае непаўторнасць ў чалавека, тым не меньш, чым у больш масавай культуры ён знаходзіцца, тым больш настойліва ён шукае шляхоў да сваёй індывідуалізацыі.

Субкультура- узнікае вакол пэўнай прафесійнай дзейнасці людзей, духоўнага адзінства, альбо сумеснага выкарыстання імі матэрыяльных артэфактаў ці тэрыторый.

а). нацыянальная субкультура -- спецыфіка пэўнага народа, ягонай мовы, гаспадарчага ўклада, аддзення, танцаў, спеваў, харчавання.

б). канфесійная субкультура ўзнікае на аснове агульнасці рэлігійнай веры.

в). прафесійная субкультура звязана з працай і прыналежнасцю чалавека да пэўнай прафесіі.

Контркультур а-- у адрозненні ад субкультуры ахоплівае ўвесь спектр культурнай групы. Яна, як і субкультура не можа існаваць без дамінуючай культуры, якую контркультура аспрэчвае і нават адмаўляе. Контркультура імкнецца аспрэчваць, каштоўнасці цывілізацыі: вытворчасць, тэхналогіі, урбаністыку, тэхніку, хуткасць, дэмаграфію. Яна ахоплівае сэнс і мэту жыцця чалавека, робячы націскі на духоўныя патрэбы, якія рэпрасаваны цывілізацыяй

ІНДЫЙСКАЯ ФІЛАСОФІЯ

Усходняя філасофія меней катэгарычная і акрэсленая, чым заходняя. І гэта невыпадкова, так як у культуры Індыі выкарыстоўваецца логіка, у якой няма "закона выключэння трэцяга". Значыць, могуць ужывацца выказванні кшталту "чалавек і добры і благі адначасова". Індыйская філасофія звяртае ўвагу на індывідума, ў той час, як кітайская на грамадства ў цэлым. Напрыклад, калі канфуцыянства разглядае асобнага чалавека толькі выключна ўнутры соцыума, то ў Індыі імкнуліся навучыць чалавека ізалявацца ад соцыума. Пачатак індыйскай філасофіі ідзе ад святых кніг, якія называюцца "Веды" (ІІ тыс. да н.э.). Веды -- звычкі, вераванні індаарыяў, якія афармляюцца ў асобных гімнах. Тлумачэнне таемнага, унутраннага сэнса Ведаў называецца Упанішады (санскрыт -- сядзенне вакол настаўніка). У індыйскай філасофіі вялікая ўвага надаецца душы, ў аснове якой прысутнічае дыханне, як сувязь паміж прыродным і духоўным. Чалавек атрымлівае любую інфармацыю не падчас працы, вучобы ці сну, а толькі падчас безмяцежнасці, г.зн. калі чалавека нішто і ніхто не хвалюе, ён нічога не жадае, ён проста суглядае ўсё і адначасова нічога. У такія моманты чалавек здольны спасцігнуць ісціну праз злучэнне з брахманам (космасам). Задачай філасофіі з'яўляецца дасягненне чалавекам заспакоеннасці як пры жыцці так і пасля смерці. Каб дасягнуць гэтага, неабходна пазбавіцца ліха, а яно пакідае чалавека тады, калі ён самазаглыбляецца і суглядае самога сябе. У гэтым выпадку чалавек здольны зразумець Брахму. Ідэі Ведаў нашлі сваё дальнейшае праяўленне ў буддызме, які зыходзіць з роўнасці ўсіх людзей у пакутах, а таксама ў роўнасці пазбавіцца ад іх. Філасофскія школы Індыі:

1)Іёга(санскр. - парадак, развагі, сугляданне) -- гэта духоўны стан, калі душа злучаецца з Брахманам, з абсалютнай духоўнасцю. Іёга прадугледжвае тры шляхі вызвалення чалавека: а) працэс пазнання; б)эмацыянальнае далучэнне да Брахмана; в) актыўныя дзеянні.У практычным плане вызваленне адбываецца праз трэніроўку цела і душы. Тэхніка іёгі праяўляецца праз самаабмежаванне (аскетызм), сугляданне, развагі (медытацыя).

2)Чарвака -- матэрыялістычнае вучэнне ў індыйскай філасофіі. Сачыненні яе не зберагліся, ўзгадкі аб ёй ёсць толькі ў "Ведах". Чарвака адмаўляе ведыйскае палажэнне аб існаванні Брахмана і брахманісцкі закон кармы як асновы маральнасці. Яна прызнае існаванне толькі зямнога свету, ў якім з спантаннага злучэння чатырох першаэлементаў (зямля, вада, агонь і паветра) утвараецца ўсё, што ёсць. Чарвака бачыць у паняццях дабра і ліха толькі ілюзію, якую творыць чалавечая фантазія, а ў рэальнасці існуюць толькі пакуты і асалода. У якасці мэты чалавечага быцця з'яўляецца атрыманне чалавекам асалоды. Чарвака крытыкавала рэлігію і, у прыватнасці, буддызм. Вучэнне школы Чарвака, ў асноўным, нагадвае геданістычную(гедоніс-з ст.гр. - асалода) традыцыю атамістаў, якая асабліва прысутнічала ўст.грэч. філасофіі Эпікура

КІТАЙСКАЯ ФІЛАСОФІЯ.

Уласнафіласофская традыцыя Кітая ўзыходзіць да ІІ ст да н.э., калі з'яўляецца вучэнне Кун-Фуцзы, вядомага ў Еўропе як Канфуцый. Цэнтральным паняццем у філасофіі Канфуцыя выступае "жэнь" ці гуманнасць, чалавекалюбства. "Жэнь" -- гэта паказчык чалавечага ў чалавеку. "Жэнь" -- гэта не прыроджаныя веды, а "жэнь" узнікае на аснове рытуалаў, цэрэмоній і справядлівасці. Задача філасофіі: выхаванне не толькі дасканалай асобы, але і фармаванне дзяржавы так як чалавек існуе толькі ў яе межах.

Разуменне быцця ў кітайскай філасофіі.

а).Сусвет адзіны і ўяўляе бясконцы працэс станаўлення небыцця - г.зн. ўсяго таго, што не аформілася Узаемаадносіны быцця і небыцця -- аснова Сусвету.. Паміж быццём і небыццём няма прынцыповай розніцы, яны адно без другога не існуюць. З гэтага вынікае адноснасць дабра і ліха, руху і пакоя, жыцця і смерці, верха і ніза.

б).важнымі з'яўляюцца вобразнасць, метафарычнасць, інтуітыўнасць, так як цэлае, ці адзінства быцця і небыцця, немагчыма зафіксаваць ні назіраннямі ні з дапамогаю навукі. Сутнасць прадмета можна выразіць толькі сімвалічна, накшталт, складанне ці адыманне лікаў ёсць не больш, чым які-небудзь сімвал; сям'я--сімвал павагі адзін да другога.

Разуменне гісторыі ў кітайскай філасофіі.

а).Гістарычны працэс разглядаўся як паўтарэнне імператарскіх дынастычных цыклаў, кожны з якіх існаваў, пакуль дадзеная дынастыя падпарадкоўвалася “волі Неба” і заканчваўся яе смерцю, калі яна парушала “волю Неба”.

б).Разумны парадак у прыродзе падтрымліваецца пры дапамозе вяртання прадметаў да ранейшага стану без іх развіцця і зменлівасці. А так як грамадства ў цэлым, разглядалася як структурная частка прыроды, то прызнаваўся колазварот развіцця дзяржавы і грамадства. в).Атаясамліванне міфа з гістарычным фактам прыводзіла да надуманага ўстаражытнення дзяржаўнасці Кітаі і як вынік прызнанне перавагаў сваёй культуры перад іншымі.

Для ўсіх школ кітайскай філасофіі з'ўляецца характэрным стваральнасць на практычны вынік, пагэтаму ў ёй няма такіх складаных абстрактных канструкцый, як у грэка-рымскай традыцыі. Для яе ўласцівым з'яўляецца форма філасофскіх твораў. Часцей за ўсё гэта прытча, кароткі расказ, дзе філосаф перадае свае думкі і павучанні. У прытчах прапагандуюцца паважныя адносіны да традыцый, да гісторыі і, як вынік, адмаўляецца прагрэс, што і з'яўлялася адной з прычын адсталасці Кітая ў матэрыяльнай сферы ва ўсе часы. Прытчавая форма забяспечвае выразнасць і папулярнасць выкладання, але яна не стварае складаныя абстрактныя тэорыі, (па ўзору грэка – рымскіх) якія і ляжаць у аснове ўзнікнення ўсіх навук.

Дзэн-буддызм (дзэн - сугляданне, медытацыя) афармляецца ў 7-12 ст.ст. у Японіі і Кітаі і стаў самым папулярным на Захадзе ўсходнім вучэннем дзякуючы папулярызатарскай дзейнасці Судзукі (1870-1966). Дзэн-буддызм -- гэта "філасофія жыцця", якая ўплывала на здумленне, вобраз жыцця і дзейнасць сярэднявяковых кітайцаў і японцаў.Ён сцвярджае, што ў дасягненні дасканаласці галоўную ролю выконваюць азарэнне, інтуіцыя -- гэта і ёсць "сатара". Толькі мудрацы могуць адкрываць вышэйшую ісціну, але пераказваць яе іншым людзям немагчыма, бо, паводле дзэн-буддызма, пытанне -- гэта і ёсць памылка, г.зн., што ў любым пытанні ўжо ўтрымліваецца магчымасць памылковага, недакладнага ці наўмысна непраўдзівага адказу.

ПРЫРОДНЫЯ АСНОВЫ ГРАМАДСКАГА ЖЫЦЦЯ.

Філасофія даследуе прыроду спецыфічна, а менавіта: выяўляе падабенства і адрозненне прыроды і грамадства; які характар узаемасувязі паміж імі; якая перспектыва ў прыроды і грамадства. Першыя ўзгадкі аб прыродзе прысутнічаюць ўжо ў антычнай філасофіі, пачынаючы ад Піфагора, які ўяўляў зямлю як шарападобнае цела і завяршаючы Арыстоцелем, які разглядаў яе ў адзінству з зоркавым купалам г. зн. як частку космаса. Прырода тут не супрацьпастаўлялася чалавеку, а трактавалася як крыніца мудрасці. Схаластычная філасофія, абапіралася на вучэнне астранома, матэматыка і географа Клаўдзія Пталамея, лічачы Зямлю нерухомым цэнтрам свету, чым і закладвала асновы геацэнтрызма. У эпоху Адраджэння Мікалай Капернік (1473 - 1543) стварае геліяцэнтрычную сістэму света, тлумачачы, што Зямля адна з шматлікіх планет і яна варочаецца як вакол сваёй восі, так і вакол Сонца. Такім чынам была пастаўлена пад сумнення тэорыя геацэнтрызма.

Тэрмін “прырода” ў філасофскіх падыходах выкарыстоўваецца ў двух значэннях:

а)ў шырокім: прырода – гэта сусвет у шматлікіх яго формах, а грамадсва - частка прыроды.

б)у вузкім: прырода – частка сусвету, з якой узаемадзейнічае грамадства. Гэта і ёсць прыродная ці геаграфічнае асяроддзе, ў межах якога знаходзіцца чалавек і якое з’яўляецца месцам яго пражывання. Аб’ём прыроднага асяроддзя не застаецца пастаянным і павялічваецца ў адпаведнасці з павялічэннем пазнання і пашырэння масштабаў ператвараючай дзейнасці чалавека. Лічыцца, што прыроднае асяроддзе ўключае ў сябе: зямную кару, глебавае покрыва, ваду, раслінны і жывёльны свет, ніжнія пласты атмасферы і бліжнія часткі космасу.

Біясфера і наасфера.

Тэрмін “біясфера” (грэч.:bio – жыццё sphaira – шар) упершыню выкарыстаў аўстрыйскі геолаг Эдуард Зюс (19ст.) называючы гэтым тэрмінам абалонку Зямлі, якая напоўнена жыццём, ці была калісці ім напоўнена. Біясфера ніколі не знаходзілася ў статычным стане: раслінны і фывёльны свет паступова эвалюцыяніравалі, зменьвалі сваю структуру. Змяненні клімата і ўмоў жыцця прыводзілі да ўзнікнення шматлікіх новых відаў. Са з’яўленнем чалавека і яго рацыянальна – тэхналагічнай дзейнасці біясфера прымае форму наасферы(ст.грэч. noos – розум). Працэс ператварэння біясферы ў наасферу пачаўся тады, калі першабытны чалавек засвоіў першыя каменныя аруддзі, але затым ён дасягнуў непамерных масштабаў. Значыць наасфера – гэта сфера розума чалавека; сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства. Паняцце наасфера ўвёў ва ўжытак французскі філосаф Тэйяр дэ Шардэн у 20-я гады XXст. Паводле Шардэна наасфера ўзнікае з двух адносна самастойных і адначасова ўзаемазлучаных працэсаў: эвалюцыі біясферы і эвалюцыі соцыўма. У тэарэтычным плане наасфера – гэта злучэнне навук аб прыродзе з навукамі аб чалавеку; ў практычным плане – гэта сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства, ці абжытая чалавекам сфера сусвету.

Элементамі наасферы з’яўляюцца:

а)чалавечы розум ва ўсіх формах праяўлення.

б)людзі і іх тэхніка – тэхналагічная дзейнасць.

в)культурна – эканамічныя комплексы.

г)частка жывой і нежывой прыроды, якая служыць аб’ектам умяшальніцтва чалавека, напрыклад, у генафонд раслін, жывёл і самога чалавека, ўплыў на змяненні клімата, цячэнне рэк, узроўня вады ў сусветным акіяне і г. д.

Каб гэты якасны скачок (ад біясферы да наасферы) не прывёў да трагічных наступстваў для самога чалавека, які па сваёй біялогіі ва ўсе часы застаецца прыроднай істотай і мае патрэбу ў спрыяльных умовах знешнега асяроддзя неабходна, каб разумная чалавечая дзейнасць рабілася галоўным вызначальным фактарам развіцця прыроды.

Прыроданасельніцтва:

У 18 ст. пачынае афармляцца думка, што рост насельніцтва парушае гармонію паміж чалавекам і прыродай. Асабліва яна пашыралася праз творчасць англійскага эканаміста і пратэстанцкага тэолага Томаса Мальтуса(1766-1834). У сваёй працы "Вопыт аб законе народасельніцтва" сцвярджаў, што прырост людзей павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі, а прырост сродкаў існавання толькі ў арыфметычнай. Гэта і з'яўляецца, згодна Т. Мальтуса, прычынай войнаў і іншых сацыяльных і прыродных катаклізмаў. Пагэтаму дзеля выжывання, чалавецтва павінна кіравацца прынцыпам “нарадзіць новага чалавека толькі на замену памерлага”. Ужо ў антычнасці фіксаваліся сувязі паміж космасам і чаллавекам, а таксама выяўляліся ўплывы сонца на біялагічныя і сацыяльныя працэсы на зямлі. Асабліва гэта праяўлалася ў канцэпцыі пасіянарнасці. Згодна з ёй ўсё развіццё грамадства вызначаецца наяўнасцю ў ім людзей--пасіянарыяў, якія надзелены звышнатуральнай энэргіяй і жаданнем у дасягненні сваіх мэтаў. Менавіта, пасіянарыі вызначаюць галоўныя гістарычныя падзеі ў жыцці народаў. Узнікненне і дзейнасць саміх пасіянарыяў, як лічыцца, звязана з ландшафтам, часам і касмічнымі фактарамі. Пасіянарнасць ў тлумачэнні гістарычных падзей ў тым ліку і часовасці існавання любога этнаса кіруецца прызнаннем факта вывяржэння біясферы г. зн. калі, напрыклад, ўзнікае новы этнас, значыць адбываецца пасіянарны выбух. Прыхільнікі пасіянарнасці тлумачаць з'яўленне новага этнаса наступным: спачатку ўзнікаюць людзі-- пасіянарыі ў нетрах старога этнаса і яны здольны ахвяраваць сабою дзеля велічы ўзнікаючага этнаса. Пасіянарыі тонка ўлоўліваюць касмічныя змяненні і робяць іх сэнсам свайго жыцця. Затым яны згуртоўваюць вакол сябе іншых людзей і навязваюць ім свае перакананні, маральныя нормы, ўзоры паводзін. Канчаткова пасіянарнасць так шырока распаўсюджваецца ўнутры старога этнаса, што ён дэградуе і разбураецца, а на ягоных парэштках узнікае новы этнас.

ЧАЛАВЕК ЯК АБ’ЕКТ ФІЛАСОФСКАГА ПАЗНАННЯ.

Антропас (з грэч.- чалавек). Як паняцце, яна выкарыстоўваецца ў двух сэнсах:

1)як раздзел філасофіі, у якім разглядаюцца праблемы чалавечай прыроды і быцця.

2)як метад здумленняі пазнання рэальнасці, г. зн. усе філасофскія праблемы разглядаюцца ў іх антраплагічным (чалавечым) вымярэнні.

Філасофская антрапалогія даследуючы чалавека разглядае яго, як нейкі таямнічы свет і вылучае ў ім тры сферы:дух, душу і цела.

а) дух ці духоўнасць – гэта не столькі індывідуальнае, колькі грамадскае ў чалавека (духоўная культура, маральны дух). У антычнасці чалавек разглядаўся як мікракосмас, які заўсёды падпарадкаваны нейкім містычным сілам. Духоўнасць ў сярэдневеччы мела выключна рэлігійны сэнс. У Новы час духоўнасць пачала разумецца, як сфера ідэалаў, як сфера нефізічных каштоўнасцей. Пры гэтым разумелася, што праявамі духоўнасці можа быць не толькі дабро, але і ліха, і агрэсія. Найбольш духоўнае жыццё рэалізуецца ў сферах мастацтва, філасофіі, навукі, але і тут духоўнасць можа выяўляцца, як нешта станоўчае, і штосці адмоўнае, напрыклад, мастацтвам можна прапагандаваць як станоўчыя так і адмоўныя ідэалы.

б) душа – ўнутраны свет чалавека, яго свядомасць. Душа і духоўнасць – гэта суадносныя паняцці, але не раўназначныя. Жыццё душы – гэта сфера непасрэдных перажыванняў чалавека, яго ўражанняў, думак у нейкі дакладны час. У паняцці душы прысутнічае інтымна – асабісты аспект, а ў духоўнасці прысутнічаюць толькі агульнае і непаўторнае. Спагада, дабро і ліха – гэта праява духоўнасці ў цэлым, але ў кожны дакладны момант спагада, дабро і ліха –гэта праява нейкага канкрэтнага чалавека. Душа падтрымлівае сувязь з гісторыяй, культурай і памяццю свайго народа, стымулюе захоўваць памяць ў сямейна – шлюбных адносінах.

в) цела чалавека – гэта адзінства жывёльнага і ідэальнага. Яшчэ ў Антычнасці філасофія ставілася да чалавечага цела шматзначна; адзначалася, што цела адначасова ўтрымлівае і момант жыцця і момант смерці, г. зн., што яно жывучы штоімгненна памірае. Філасофію цела цікавіць не толькі само сабой (гэта задача медыцыны і фізіялогіі), а яе найбольш цікавіць ўзаемазалежнасць цела, душы і духа. Практычна ўсе філасофскія напрамкі прызнаючы мноства самых розных варыянтаў узаемасувязі цела, душы і духа тым не меньш заўсёды былі перакананы, што цела ці асобны элемент яго не ёсць яшчэ сам чалавек. Тады ўзнікае пытанне, што такое чалавек? Уласна чалавек гэта і ёсць адзінства жывёльнага і ідэальнага.

Філасофская антрапалогія змяшчае чалавека ў цэнтр светабудовы і ён разглядаецца ў якасці своеасаблівага ключа пры асэнсаванні ўсіх праблем. У філасофскім падыходзе да чалавека, галоўным з’яўляецца духоўная сфера, а ўсё астатняе размяшчаецца вакол яе. Філасофская антрапалогія разглядае чалавека не як прыродны прадмет, а як звышпрыродны прадмет. З другога боку чалавек як мікракосмас ўтрымлівае ўсе якасці і праявы вялікага космасу, такога загадкавага і незразумелага. Пагэтаму ў чалавеку прысутнічаюць таемныя касмічныя сілы кшталту: гнеў, страх, каханне, радасць, эротыка, якія з’яўляюцца аналагамі адпаведных касмічных сіл. Антычнае выказванне “пазнай самога сябе!” азначае: пазнаючы сваё “Я” чалавек у нязначных подступах далучаецца да зразумення сутнасці ўсяго сусвету.

ФІЛАСОФІЯ ЖЫЦЦЯ.

З другой паловы 19 да пачатку 20ст. адбываецца пераход класічнай філасофіі да новай фазы – некласічнай, якая заснавана на ірацыяналізме (з лац.: irrationalis – неразумны, недасведчаны). Ірацыяналізм аб’ядноўвае самыя розныя філасофскія вучэнні, якія супрацьпастаўляюць розуму – інтуіцыю, веру, інстынкты, містыку, эмоцыі як асноўныя віды пазнання. Усё гэта ставіць пад сумненне ўстойлівасць, суцэльнасць і адзінства свету; ўсё прадстае разарваным, фрагментарным. Прадметам філасофіі робіцца жывы какрэтны чалавек, яго штодзённае жыццё, а не агульныя праблемы чалавечага рода. Ігнаруюцца пытанні анталогіі: паходжанне і існаванне сусвету, прыроды, чалавека. Ірацыянальнай па свайму зместу з’яўляецца і філасофія жыцця, якая разглядае ўсё жывое, як супрацьлегласць штучнаму, створанаму, сканструяванаму. На яе пазіцыях знаходзіліся нямецкія філосафы Артур Шапэнгаўэр. Вільгельм Дыльтэй, Фрыдрых Ніцшэ і інш. Філасофія жыцця у сваім крайнім біёлага – натуралістычным варыянце зрабіла ўплыў на фармаванне ідыялогіі нацыянал – сацыялізма.

Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).

Зыходны пункт Ніцшэ – прызнанне таго, што жыццё Еўропы 19 – 20ст. развіваецца ў бок дэградацыі, ўпадку, да катастрофы. Ніцшэ жадае пераадолець гэты ўпадак пры дапамозе сваёй філасофіі. Менавіта гэтаму і прызначаны яго асноўныя творы: “Па той бок дабра і ліха”, “ Так гаварыў Заратустра”, “Воля да ўлады”, “Прыцемкі куміраў, ці як філасофстваваць молатам” і інш. Чалавек разглядаецца Ф. Ніцшэ як ірацыянальная істота, якая кіруецца толькі інстынктамі, неўсвядомленымі жаданнямі. Цэнтральнымі элементамі філасофіі Ніцшэ выступае прырода,чалавек і “воля да ўлады”. Ніцшэ сцвярджае, што культура – сінтэз апалонаўскага і дыянісійскага пачаткаў. Культура старажытнай Грэцыі вызначалася барацьбой паміж культамі багоў Апалона і Дзіоніса, адпаведна культа розума, навукі гармоніі, самаабмежавання і культа зямлі, дзікай прыроды, пладароддзя, жыцця. Крызісны стан чалавека 20ст.- гэта вынік перабольшвання апалонаўскага (рацыянальнага) пачатку над жыццём, інстынктамі, свабодай. Ф Ніцшэ за дыянісійскі пачатак у чалавеку, ягоную моцу, здольнасць да выжывання. У цэлым, Ніцшэ дае негатыўную дэфініцыю чалавеку ў сувязі з тым, што чалавек цывілізацыі не жадае падпарадкоўвацца законам дзікай прыроды і як вынік ігнаруе сваю асноўную прыкмету “волю да ўлады”. Ён прызнае, што фізічная прырода больш маральная, чым чалавек, і ў сусвеце немагчыма знайсці што - небудзь больш пачварнае, чым чалавечы твар. “у зямлі ёсць скура, і ў скуры гэтай ёсць хваробы; і адна з іх называецца чалавекам.”- гэта адна з негатыўных дэфініцый чалавека, якую дае яму Ніцшэ.У Ніцшэ чалавек – гэта не толькі хвароба, пыхлівая і ганарыстая мошка, але разам з тым чалавек – гэта і “воля да ўлады”. Але большасць людзей, ва ўмовах цывілізацыі, страчваюць “волю да ўлады”, як сваю асноўную прыкмету. І гэта ад таго, што мараль і рэлігія духоўна разбурылі чалавека. Пагэтаму чалавек – гэта навылет лжывая, штучная і блізарукая істота, а значыць чалавек не больш, чым “цікавая жывёліна”. Уся трагедыя Еўропы ў тым, што масы людзей ўспрымаючы ідэі хрысціянства аб роўнасці людзей перад богам, адначасова наіўна патрабуюць роўнасці і ў зямным жыцці. Рэлігія стаіць на баку слабых і няўдачнікаў і заклікае чалавека не столькі да жыцця, колькі да смерці. Паводле Ніцшэ мараль узнікае і існуе толькі ў асяроддзі слабых людзей, якія пры дапамозе яе жадаюць схаваць сваю слабіну і нікчэмнасць. Маральная і рэлігійная спагада ператварыла большасць людзей у хворых, ці ў сядзельцаў каля хворых. Сацыяльнай роўнасці Ніцшэ супрацьпастаўляе міф аб няроўнасці людзей: грамадства павінна існаваць у форме расы гаспадароў, якія павінны кіраваць і расы рабоў, якія павінны падпарадкоўвацца. Грамадства заўсёды складвалася і будзе складвацца з “звышчалавекаў” і беспраўнай масы рабоў. Пагэтаму Ніцшэ патрабуе “пераацэнкі ўсіх каштоўнасцей”, ён заклікае гаспадароў - звышчалавекаў адмовіцца ад лібералізма, дэмакратыі, маральных норм, рэлігіі і супрацьпаставіць усяму гэтаму культ сілы, мараль звышчалавека. У сваіх творах Ніцшэ стварае ідэал “звышчалавека”, які павінен быць “па той бок дабра і ліха”, прыкладна ў той меры, ў якой знаходзяцца вецер, трава, лес, марская хваля (яны нейтральныя да дабра і ліха) г. зн., што звышчалавек не павінен прызнаваць маральныя ці рэлігійныя нормы і ён павінен кіравацца не прынцыпам “падай руку падаючаму”, а наадварот “ падштурхні падаючага”, так як падае заўсёды толькі слабейшы.

На думку Ніцшэ сціпласць, паблажлівасць, спагада, памяркоўнасць ператвараюць людзей у нейкі абязлічаны жывёльны статак, дзе гарантавана выжывання для ўсіх.Узвысіцца асобе над “статкам” гарантуе яе незалежны дух, жаданне заставацца адзінокім, пачуццё ўласнай годнасці, інтэлект, так як мараль, рэлігія, дэмакратыя зводзяць чалавека да пасрэднасці і шэрасці. Пагэтаму неабходна вярнуць чалавека зноў на мову жывой прыроды, перапыніць працэс нівіліроўкі полаў (роўнасць мужчыны і жанчыны), так як гэта прыводзіць да “раскалдоўвання” жанчыны г. зн. парушае асноўнае рэгулюючае правіла адносін паміж мужчынай і жанчынай, накшталт: “разгадка жанчыны ў яе цяжарнасці”. За цывілізаванасцю і гуманасцю еўрапейцаў ёсць ненатуральны працэс нівіліроўкі еўрапейскіх народаў, іх адыход ад умоваў прыроды, якія тысячагоддзямі фармавалі іх нацыянальныя адметнасці і рысы і як вынік у гісторыі няма ні мэты. ні прагрэса, а ёсць толькі вечная барацьба дужых і слабых.

У цэлым, у філасофіі Ніцшэ пераплецены разнародныя матывы: крытыка грамадства, заснаванага на тэхнагеннай цывілізацыі з рамантызавнай ідэей “чалавека будучага”, які не пагаджаецца з існуючымі заганамі і лжывасцю гэтага грамадства. Ніцшэанства, ў пэўнай ступені паўплывала, на розныя філасофскія напрамкі 20ст., кшталту, філасофія жыцця, прагматызм, экзістэнцыялізм і інш., якія па – свойму тлумачылі спадчыну Ф. Ніцшэ.

ПОСТМАДЭРНІЗМ.

Сінонімы: постмадэрн, новы мадэрн, нэаавангард, постцывілізацыя, пост поп-арт. Тэрмін постмадэрнізм азначае: тое, што ўзнікае і існуе пасля мадэрнізму. Ён уведзены ва ўжытак у 30-я гады 20ст. для абазначэння мастацкіх напрамкаў, якія прыйшлі на змену мадэрнісцкм.. У 70-х г.г.20ст. постмадэрнізм замацоўваецца ў філасофіі, асабліва ў французскай, і пачаў падвяргаць рэвізіі ўсю філасофію Новага часу, ці філасофію мадэрна, з яе навукацэнтрызмам і гуманізмам. Асноўныя прадстаўнікі -- французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці(г.н.-1931). У філасофскім постмадэрнізме прысутнічаюць элементы ўсіх плыняў сучаснай філасофіі, якія папярэднічалі яму. Постмадэрнісцкая філасофія адмаўляе як класічную (антычную, нямецкую), так і ўсе напрамкі сучаснай, некласічнай філасофіі (экзістэнцыялізм, нэапазітывізм і др.) і называе сябе постнекласічнай. Постмадэрнізм, удзяляе ўвагу толькі прыватнасцям і не прэтэндуе на стварэнне ўсеабдымнай філасофскай дактрыны. Асноўныя рысы постмадэрна: фрагментарнасць, неакрэсленасць, плюральнасць, рэлятывізм, іранічнасць, адмаўленне аўтарытэтаў, інтэрпрэтыўная поліварыянтнасць. Постмадэрнізм выражае глыбокае расчараванне ўсім папярэднім развіццём навукі і тэхнікі, так як яны прывялі да цяжкасцей чалавечага выжывання. Чалавек - мадэрн верыў у тое, што пры дапамозе навукі і тэхнікі магчыма змяніць ўсё і падпарадкаваць акаляючы свет пад свае, чалавечыя патрэбы. Але гістарычны час сведчыць, што і сусвет у цэлым і асобныя прадметы і з’явы ды і сам чалавек не паддаюцца адназначным апісанням і інтэрпрэтацыям; выключна ніхто і нішто не ўкладваецца ў нейкія тэарэтычныя схемы. Любая інтэрпрэтацыя робіцца сумніўнай і неадназначнай. Постмадэрнізм разумее навуку, тэхніку, творчасць, ”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”. Напрыклад, няма патрэбы ствараць новыя тэхналогіі, так як гэта цягне за сабой лішнія затраты, а неабходна даваць ім новыя інтэрпрэтацыі, г. зн. максімальна іх выкарыстоўваць; не прызнаваць аўтарытэтаў у гэтай сферы, іранічна ставіцца да новых адкрыццяў з навукі і тэхнікі.

Паводле постмадэрнізма ўсемагчымыя чалавечыя справы, дзеянні, учынкі адбываецца ў форме сімулякра (дакладная копія, арыгінал якой ніколі не існаваў). Дзякуючы сімулякрам сціраецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй. Пагэтаму рэальнае падмяняецца толькі знакамі рэальнага і стварае гіперрэальнасць. Сімулякр (лац. – simulare - прытварацца) выцясняе сабою арыгінал, і робіцца важней яго. Узорам сімулякра, выступае рэклама, якая мае вельмі аддаленыя адносіны да рэальнага прадмета; купляючы прадмет, мы купляем не столькі сам прадмет, колькі ягоную рэкламу. Той хто прыкідваецца хворым, прэтэндуе на тое, што ён хворы; ў рэальнасці, той хто сімулюе хваробу, не можа аб’ектыўна ўспрыняты ні як хворы, ні як здаровы. Дыснэйлэнд у Лос Анджэлесе з’яўляецца тыповай мадэллю розных парадкаў сімуляцыі: ён існуе ў жаданнях чалавека, што гэта і ёсць “рэальная” Амерыка, а вось рэальны г.Лос-Анджэлес з усімі ягонымі зямнымі праблемамі, радасцямі і цяжкасцямі з’яўляецца толькі яго сімуляцыей, скажэннем Амерыкі. У якасці сімулякраў выступаюць тэхніка, навуковыя адкрыцці, каханне, праца, смерць, палітыка, хвароба, тэлебачанне і г. д. Напрыклад, словы, аб каханні, ці смерці зўяўляюцца толькі сімулякрамі (заменнікамі) рэальнага кахання, ці смерці. Сімулякры праглынаюць сабой ўсе прадметы і з’явы, г.зн. рэальнасць ў звыклым сэнсе слова.

Дэцэнтрацыя, ў эпоху постмадэрна -- гэта адмаўленне ўсіх правіл і прынцыпаў, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта “мэтанарратывамі” ці “вялікімі расказамі”. Да іх адносяцца, ў цэлым, як такія: навука, рэлігіі, свабода, тэхналогіі, рынак, эмансіпацыя, сацыялізм, капіталізм і г. д. Менавіта, яны прывялі да трагедый фашызма і камунізма. Але ўсё гэта не азначае, што ўсе нарратывы павінны быць адкінутымі. Мікранарратывы (мікрарасказы) маюць права на жыццё. Гісторыя, ісціна, прырода трактуюцца, як мікрарасказы аб гістарычных падзеях, аб прыродных з’явах як нарратыўная гісторыя. Паводле постмадэрнізма адзінае, цэлае не існуе, а існуе толькі шматлікае, раздробленае. А калі знікае адзінае, цэлае, то знікае і цэнтр яго; калі знікае цэнтр, то знікае і апазіцыя яму; цэлае заўсёды ўслізвае і хаваецца за фрагментарнасцю. У выніку дэцэнтрацыі пазнанне чалавека характарызуецца не з дапамогай паняцця “дрэва” з ягонай вертыкальнасцю (як пераход ад ніжэйшых ведаў да вышэйшых), а з дапамогай паняцця рызома (трава, мох, карнявішча, грыбніца), якая сцелецца па зямлі і дае шмат парасткаў; Рызома – патэнцыяльная бязконцасць, якая ўтрымлівае ў сябе “схаваны стрыжань”, які можа развівацца куды заўгодна і прымаць любыя канфігурацыі. У супрацьлегласць структуры “дрэва” з яе вертыкальнасцю супрацьстаячых апазіцый: навуковае--ненавуковае; ісцінае - лжывае, рызома так уладкавана, што ў ёй кожная сцяблінка (дарожка) можа перакрыжоўвацца з другой. Няма цэнтра, няма перыфірыі, няма выйсця, такая структура патэнцыяльна безмежная; прастора рызомы--гэта прастора дагадкі. У класічным філасофскім здумленні прысутнічае гвалтоўная іерархія. Усе паняцці дзеляцца на пары: суб’ект--аб’ект; захад--усход; знешняе--унутранае; мужчыны - жанчыны, прыгожае - агіднае, цэлае - частка. Адна з двух супрацьлегласцей “вядзе” другую, ці мае над ёй перавагі. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адзін прадмет ад другога, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.Такім чынам, тое што лічылася раней неістотным, маргінальным, робіцца цікавым, значным, важным. Значыць, рызома – абсалютна нелінейна: “свет згубіў свой стрыжань” Постмадэрніст адчувае сябе няўтульна, як у хаосе, так і ва ўладкаваным космасе, ў якім ён усё успрымае не больш, чым нейкія забабоны. Ён жадаў-бы жыць ў тонкім памежным пласце паміж хаосам і космасам. ПРАГМАТЫЗМ

Слова “прагма” ў перакладзе з лаціны азначае - карысць,справа, дзеянне. Пагэтаму прагматызм называюць яшчэ філасофіяй дзеяння; філасофіяй матораў, ці інструменталізмам. Прагматызм часцяком атаясамліваюць з нэапазітывізмам, але фактычна існуе вялікая розніца паміж імі: нэапазітывісты прызнаюць навуковую строгасць і рацыяналізм. Прагматыкі наадварот кіруюцца выключна прынцыпам карыснасці. Прагматызм пачаў афармляцца ў філасофскі напрамак у 19ст., ў краінах Заходняй Еўропы, але найвышэйшага свайго развіцця дасягае ў 20ст. у ЗША і ў неафіцыйным плане прызнаецца ў якасці амерыканскай нацыянальнай ідэі. Пачынальнікамі яго з’яўляюцца амерыканскія філосафы Уільямс Джэмс(1847-1910), Джон Дз’юі (1859 -1952), матэматык, філосаф, хімік, астраном Чарльз Пірс (1839 -1914). Прагматызм звінаваціў ўсю папярэднюю філасофію ў яе суглядальнасці (абстрактнасці). Галоўная задача філасофіі-- даваць людзям практычныя рэкамендацыі, а не абстрактныя развагі. Галоўны герой прагматызма - дзялец, энэргічны, валявы чалавек, які прасякнуты духам індывідуалізма і эгаізма. Мэта жыцця чалавека- матэрыяльны дабрабыт, багацце і шчасце. У практычных дзеяннях, чалавек павінен кіравацца толькі інтуіцыяй, інстынктам, бо калі доўга разважаць, то можна прагадаць свой шанс. У цэнтры ўвагі прагматызма знаходзіцца чалавек, не як пазнаючая істота, а толькі, як ацэньваючая, валявая, карыслівая. Гэтым самым прагматызм замяняе гнасіялагічнага суб’екта ў ацэньваючага, зацікаўленага. Першы імкнуўся да ведаў саміх па сабе; другі імкнецца да ведаў, якія забяспечваюць практычны поспех. Ісціна, паводле прагматызма,-- гэта толькі карыснасць нейкіх думак, дзеянняў чалавека. З гэтага вынікала: ўсе веды, якія выкарыстоўваюцца ў практычнай сферы неабавязкова павінны быць ісцінымі. Напрыклад, ў бізнэсе трэба не столькі ведаць сваю справу, разбірацца ў ёй, колькі ўмець здабыць з яе карыснасць. А гэта прыводзіць да суб’ектывісцкай інтэрпрэтацыі ісціны, дзе сціраецца мяжа паміж праўдай і непраўдай.

Такім чынам, прагматызму ўласціва:





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-11; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 392 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Что разум человека может постигнуть и во что он может поверить, того он способен достичь © Наполеон Хилл
==> читать все изречения...

2456 - | 2270 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.