Б)пазнанне - спроба вырашыць якую - небудзь праблему ў канкрэтнай сітуацыі.
В)чалавек з вопыту стварае тую рэальнасць, якая яго задавальняе.
Ч. Пірс сцвярджаў, што пазнанне - гэта не пераход ад няведання да ведаў, а гэта пераход ад сумнення да веры. Напрыклад, чалавек сумняваецца ў тым ці рухаецца сонца па небу, але ўспрымаючы гэтую з’яву пастаянна, ён пачынае проста верыць, што сонца ўзыходзіць, рухаецца і садзіцца і гэта лічыцца неаспрэчнай ісцінай. Гэтым сцвярджаецца, што ісціны ствараюцца самімі людзьмі. У дадзеным прыкладзе, ісціну аб руху сонца, знаходзіць сам чалавек: яму боьш камфортна так думаць, а не разглядаць складаны астранамічны малюнак сонечнай сістэмы.Значыць, прыярытэтным з’яўляецца не той від пазнання, які больш выразна адлюстройвае “прыроду рэчаў”, а той які дазваляе атрымаць лепшы практычны вынік. Пагэтаму навука ў пошуках ісціны не мае якіх-- небудзь прывілей перад рэлігіяй, казкамі, міфамі.
У прагматызме прызнаюцца чатыры метады адшукання ісціны:
а)метад упартасці ці рэлігійнага фанатызму. б)метад аўтарытэтаў. в)апрыёрны метад.
г)навуковы метад.
Усе гэтыя метады існуюць не для пошуку рацыянальных ведаў, а толькі для абгрунтавання веры. Ч. Пірс параноўваў навуковы метад, якім карыстаецца навука, з метадам рэлігійнага фанатызму. Навука пры дапамозе эксперыментаў, тэорый, доказнасці прапануе паверыць, напрыклад, у тое, што прырода мае пачатак свайго існавання, ці, наадварот, што прырода існуе вечна. І гэтыя два палажэнні немагчыма даказаць, а ў іх можна толькі паверыць. Пагэтаму фундаментальны пастулат навукі, таксама як і рэлігіі заснаваны толькі на веры, якая ў любы момант можа пахіснуцца. Прагматызм не прызнае існаванне бога, але прызнае карыснасць для чалавека самой ідэі бога: людзі, не прызнаюць і не разумеюць бога, а яны толькі карыстаюцца ім. Важна, каб у патрэбны момант, бог мог апынуцца з чалавекам і прыдаць яму сілы. Пагэтаму прагматызм прызнае, што ў чалавека існуе толькі рэлігійнае пачуццё, а калі так, то кожны чалавек у той ці іншай сітуацыі шукае бога.
РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА, ЭТЫКА, ЭСТЭТЫКА ЯК ПРЫКЛАДНЫЯ
ФІЛАСОФСКІЯ НАВУКІ.
Рэлігіязнаўства – гэта сукупнасць навуковых дысцыплін: гісторыі рэлігіі, сацыялогіі рэлігіі, псіхалогіі рэлігіі. Рэлігія (ст.гр religare – сувязь, адносіны; лац. religio набожнасць, культ багоў) гэта - сувязь чалавека з богам. Рэлігія заснавана на веры. Любая вера гэта -ўпэўненасць у існаванні таго, што пакуль нябачна і схавана адпачуццёвага ўспрыняцця. Значыць, рэлігійная вера прызнае бога ў якасці нябачнай і ўсемагутнай сілы. Рэлігія, як паняцце, цяжка паддаецца дэфініцыі. Пагэтаму адказаць на пытанне, што такое рэлігія можна толькі пасля таго як будзе вывучаны цалкам гэты феномен. У іншым выпадку рэлігія разглядаецца толькі як звычайная чалавечая “справа” і як вынік феномену рэлігіі можна зрабіць толькі папярэдняе тлумачэнне.
Г. В. Ф. Гегель у сваёй працы “Лекцыі па філасофіі рэлігіі” разглядаў усю гісторыю чалавецтва, як гісторыю рэлігій. У адпаведнасці са сваім прынцыпам трыадычнасці (тэза, антытэза, сінтэз) ён дзеліць усе рэлігіі на тры вялікія групы:
1) тэза – гэта прыродныя рэлігіі, якія ўзнікаюць з пачуццёвага вопыту. Сюды адносяцца рэлігіі Кітая, Індыі, ўключаючы буддызм, а таксама рэлігіі старажытных Персіі, Сірыі, Ягіпту.
2) антытэза – тут знаходзяцца духоўна – індывідуальныя рэлігіі: іўдаізм (рэлігія ўзнёслага); старажытна - грэчаская (рэлігія прыгажосці); антычна – рымская (рэлігія мэтазгоднасці).
3) сінтэз -- ўтварэнне хрысціянства, як рэлігіі абсалютнай духоўнасці.
Элементы рэлігійнай веры.
1) міфалагічны элемент; прызнанне “нешта”(Бога), як чагосці звышнатуральнага, што пануе над чалавекам, не залежыць ад яго і не падпарадкавана прычынам фізічнага света.
2) эмацыянальны элемент; рэлігійная вера нават пры адной думцы аб богу заўсёды эмацыянальна афарбавана пачуццём радасці, адказнасці, страху, чаканнем лепшага і вечнага.
3) культавы элемент – чалавек не проста верыць, а ўпэўнены, што звышнатуральнае (Бог) можа паўплываць на яго жыццё, долю і г. д. Пагэтаму паступова ўзнікае культ, як сістэма ілюзорна - практычных адносін паміж чалавекам і звышчалавекам.
Падыходы да аналіза рэлігіі.
1) тэалагічны – тут рэлігія разглядаецца “знутры” г. зн. з пазіцый таго ці іншага веравучэння. Пры гэтым ісцінасць “сваёй веры” не ставіцца пад сумненне. У такім падыходзе адбываецца апалагетыка “сваёй” рэлігіі і крытыка іньшых.
2) філасофскі – рэлігія тут аналізуецца зыходзячы з тых, ці іньшых філасофскіх сістэм. Адсутнічаюць апісанні вераванняў і абрадаў, а ёсць толькі філасофскія інтэрпрэтацыі рэлігіі.
3) навуковы – перадумовай яго ўзнікнення з’явілася знаёмства еўрапейцаў з культурамі і рэлігіямі іншых народаў. Гэта выклікала неабходнасць параўнальнага аналізу розных вераванняў, высвятлення іх ролі і месца ў культуры і жыцці грамадства.
ЭТЫКА. Упершыню тэрмін Ethos быў выкарыстаны Арыстоцелем для разгляду чалавечых паводзін. Этымалагічна тэрмін “этыка” абазначае сумеснае пражыванне, ці месцазнаходжанне людзей. У дальнейшым этыка пачынае абазначаць паводзіны людзей, характар, звычкі, лад жыцця чалавека. Гісторыя слова этыка паўтарылася і на рымскай глебе. Цыцэрон пераклаў этыку (лац.: moralis – звычкі, паводзіны), як мараль. У пазнейшы час тэрміны этыка і мараль замацаваліся ў новаеўрапейскіх мовах, але яны напоўніліся розным зместам:
Этыка – філасофскае асэнсаванне асноўных каштоўнасцей і норм, накшталт, дабро, ліха, справядлівасць і г. д., крытэрыяў іх правільнасці, ці неправільнасці.
Мараль -- нормы паводзін чалавека ў практычных жыццёвых сітуацыях. У жывой мове тэрміны этыка і мараль выкарыстоўваюцца, як сінонімы. Этыка дзеліцца на: мэтаэтыку, прыкладную, нарматыўную. Мэтаэтыка – вывучэнне прыроды этычных тэорый; прыкладная этыка – гэта прыкладванне этычных тэорый і норм да практычных праблем (самагубства, аборты, эўтаназія, і г. д.) - гэта і ёсць маральная сістэма. Спецыфіка этыкі -- яна ніколі не бывае аб’ектыўнай. Напрыклад, закон інэрцыі ў фармулёўцы І. Ньютана і ў тым выглядзе, як ён выяўляе сябе ў фізічных целах, з’яўляецца адным і тым самым. Розніца паміж імі ў тым, што ў першым выпадку ён існуе ў галаве чалавека, а ў другім выпадку праяўляецца рэальна, ў прыродзе. Мараль, і ў гэтым яе адметнасць, ніколі не бывае аб’ектыўнай. Пагэтаму прыродныя з’явы, навука ў ва ўсіх выпадках з’яўляюцца аднымі і тымі самымі. І надварот этыка розная ў розных культурах і ў гэтым плане – яна суб’ектыўная. Напрыклад, прырода, навука,ці тэхніка не можа быць іўдэйскай, хрысціянскай, ці мусальманскай. А этыка заўсёды існуе, як іўдэйская і г. д. Пагэтаму, чалавек, як духоўная істота далёка не заўсёды кіруецца прыроднымі, ці навуковымі правіламі, а надварот, маральнымі прынцыпамі.
Этычныя вучэнні:
а) геданізм (з ст.грэч. hedone - задавальненне, асалода), згодна якому асновай маралі чалавека з’яўляецца атрыманне ім асалоды. Пакуты ўспрымаюцца, як нейкае ліха, якое трба запабягаць. Найбольш паслядоўна геданізма прытрымліваліся кірэнаікі (4ст. да н. э.), якія лічылі, што крыніца асалоды можа быць вельмі агіднай і бруднай, так як чалавек не здольны вызначыць, што такое агіднае і бруднае, а вось адчуваць асалоду целам, ці душой ён здольны. Пры вызначэнні сэнса жыцця кірэнаікі кіраваліся прынцыпам, што сума жыццёвых пакутаў у чалавека заўсёды большая за суму атрыманых асалодаў.Для Эпікура, толькі тая асалода можа прыносіць чалавеку шчасце, якая не выклікае ў яго самога, ці ў іншых, пакутаў і болю. Пагэтаму нельга быць шчаслівым без мудрасці, справядлівасці і памяркоўнасці. Напрыклад, калі геданісцкія каштоўнасці кшталту: “хлеба і відовішчаў!” пачалі выступаць у Рыме на першы план, наступствы іх з’явіліся разбуральнымі і трагічнымі для ўсёй Рымскай імперыі.
б) эўдаманізм – (з ст.грэч.eudaimonia - шчасце) лічыць, што асновай маралі выступае імкненне чалавека да шчасця і яно далёка незаўсёды раўназначна атрыманню асалоды. У ранг эўдаманізма могуць быць аднесены самые розныя погляды, так як само шчасце разумеецца індывідуальна. Тут заклікаецца да памяркоўнасці ў атрыманні асалоды. У якасці асалоды выступае толькі тое, што прыводзіць да заспакоенасці духа і адсутнасці страху перад смерцю. Эўдамонія звязвае дасягненне шчасця з асабістымі высілкамі індывіда і яна стаіць вышэй рэлігійнай маралі, якая даказвае залежнасць шчасця людзей ад волі бога.
в) рыгарызм (з лац.:– строгасць) – падпарадкаванне волі чалавека маральнаму закону, які павінен стрымліваць, ці нават падаўляць жаданні чалавека да шчасця., асабліва цялесныя. На рыгарыстычных пазіцыях знаходзіліся кінікі, для якіх вышэйшае шчасце - дасягннне маральнай аўтаноміі і ўнутранай годнасці чалавека, на аснове аскетызма і абмежавання сябе самымі элементарнымі патрэбамі. Кінікі ў перакладзе азначае “сабакі”, у пазнейшыя часы сталі вымаўляцца, як цынікі. Спрошчанасць кінікаў, асабліва праяўлялася ў паводзінах Дыягена, які не толькі падаўляў свае цялесныя патрэбы, але і парушаў нормы прыстойнасці. Ён упершыню уводзіць ва ўжытак паняцце касмапалітызму г. зн. прызнанне усяго сусвету “сваёй” Айчынай.
ЭСТЭТЫКА – (з ст.гр.aesthetics - пачуццёвасць, чуллівасць)
Да 18ст. эстэтыка не была самастойнай дысцыплінай і не мела нават сваёй ўласнай назвы, але гісторыя эстэтыкі, як філасофскай навукі сягае сваімі корнямі ў глыбокую гісторыю. Эстэтычная праблематыка распрацоўвалася з аднаго боку ў філасофскіх трактатах піфагарыйцаў, Сакрата, Платона, Арыстоцеля, а з другога боку ў трактатах прысвечаных тэорыі розных відаў мастацтва. Пагэтаму эстэтыка– філасофская навука, якая вывучае два ўзаемазлучаныя моманты:
а) каштоўнасныя адносіны чалавека да прыроды, да ўсяго сусвету.
б) сферу мастацкай дзейнасці людзей.
Калі катэгорыя “дабро” асэнсоўваецца этыкай; ісціны – навукай, то ўвесь корпус эстэтыкі будуецца на аснове паняцця “прыгожага” Практыка чалавека сведчыць, што ў прыродзе, ў чалавека няма такой з’явы, ці прадмета, якія не маглі б быць аб’ектам эстэтычнага. Існуе ўстойлівая думка, што эстэтычнае злучаецца і нават атаясамліваецца з прыгожым. Больш прыватныя эстэтычныя катэгорыі (ўзнёслае, агіднае, трагічнае, камічнае) з’яўляюцца катэгорыямі -- “гібрыдамі”, якія ўмяшчаюць у сабе і этычны і рэлігійны змест.
ФІЛАСОФІЯ ІДЭНТЫЧНАСЦІ (АРХЕТЫПЫ, МЕНТАЛІТЭТ,
ХАРАКТАР ДУШЫ НАРОДА).
Ідэнтычнасць – калектыўнае безсвядомае, як аснова духоўнага жыцця кожнага, але па прыродзе выключна асабістае.
Менталітэт - спецыфіка псіхічнага і сацыяльнага жыцця людзей, якія жывуць у пэўны гістарычны перыяд у межах канкрэтнай культуры (субкультуры). Менталітэт існуе ў свядомасці чалавека, прадвызначаецца этнічнымі, маральнымі і рэлігійнымі нормамі, традыцыямі выхавання, эканамічнымі і палітычнымі абставінамі і часткова носіць неўсвядомлены характар. Змяненні менталітэта адбываюцца марудна, але ў перыяды сацыяльных катаклізмаў: войнаў, рэвалюцый, а таксама прыродных і тэхнагенных катастроф сістэма каштоўнасцей і адзнакаў можа выразна зменьвацца ў бок рацыянальнага, ці ірацыянальнага зместу.
Існуюць тры тыпы гістарычнага часу: вялікай, сярэдняй і кароткай працягласці. Палітычныя пераўтварэнне дасягаецца ў кароткі тэрмін, эканамічныя змены ў сярэдняй працягласці; ментальнасць існуе ў часе “вялікай працягласці” і ўяўляе сабою найбольш устойлівую і маларухомую структуру свядомасці. Гэта абумоўлена псіхалагічнымі складанасцямі чалавека ў прыстасаванні да сацыядынамічных пераўтварэнняў. Ментальнасць не толькі фармуецца і функцыянуе пад уздзеяннем культуры, рэлігіі, этнічнай прыналежнасці, эканамічнай сістэмы, геаграфічнага асяроддзя, але і сама ў сваю чаргу, актыўна на іх уплывае. Ментальнасць “убірае” ў сябе самыя розныя аспекты жыцця чалавека і грамадства, накшталт: сувязь прыроды і грамадства, грамадства і індывіда, чалавека і біясферы, біялагічнага і сацыяльнага і ўсё гэта перадаецца генетычна ад пакалення да пакалення. Структура ментальнасці ў чалавека: а) “малюнак свету”, б) “стыль здумлення”, в) “кодэкс паводзін”.
І ўсё гэта праяўляецца на безсвядомым узроўні. Швейцарскі філосаф К. Г. Юнг (1875 – 1961) лічыў, што акрамя асабістага безсвядомага існуе яшчэ “калектыўнае безсвядомае”, якое генетычна замацоўваецца, як захавальнік калектыўнай памяці чалавецтва. Калектыўнае, неўсвядомленае складаецца з архетыпаў - першасных прыроджаных вобразаў і ідэй, якія ўласцівы ўсім людзям і кожнаму чалавеку ў асобнасці, кшталту: мудрасць старэйшых, вобраз клапатлівай маці, вобраз героя, сужонскай вернасці і г. д. Архетып (ст.гр. arche – пачатак; typos – узор; -- першавобраз, праформа) гэта наяўнасць у калектыўным безсвядомым “праграмы”, якая вызначае распазнаванне, ўспрыняццё сацыяльнай сітуацыі індывідам і яго экзістэнцыяльная (ўнутраная) рэакцыя на яе. Архетып уключае ў сябе наступныя кампаненты:
а) самаідэнтэфікацыя– ўсвядамленне сябе элементам арганізаванай агульнасці, напрыклад, нацыянальнай, рэлігійнай і г. д.
б) патэнцыяльна - канфліктнагенны падзел на “сваіх” і “чужых” і як вынік - “двайная мараль”.
в) наяўнасць ідэнтэфікацыйнага кода, дзякуючы якому і адрозніваюцца “свае” ад “чужых”. (мова, рэлігія, целабудова, расавасць, маўленне, паводзіны, хараванне і г. д.).
г) фармаванне агульнага для ўсіх супольнікаў набора сэнсаў: абавязковасць сям’і; “свая” рэлігія, тэрыторыя; наша” дэяржава; шчасце і свабода можа быць толькі на “сваёй” зямлі.
Асабліва К. Юнг удзяляў увагу архетыпам: Персона (з лац.: маска) маска, якую чалавек ў штодзённасці “надзявае” на сябе ў адказ на існуючыя маральныя нормы і забароны, з мэтай утойвання сваіх жаданняў. Цень – жывёльны, цёмны бок чалавека, яго амаральныя, забаронныя думкі і жаданні, якія ад другіх утойвае маска. Аніма – прысутнасць жаночага вобраза ў мужчыны, як жадання. Анімус – прысутнасць мужчынскага вобраза ў жанчыне, як жадання. Самасць – цэнтральны архетып асобы, які вызначае псіхічныя ўласцівасці чалавека. Мэта чалавека – поўнае развіццё сваёй самасці.