Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху. 2 страница




Сутнасць гомеамерый і праблемы пазнання.

Згодна Анаксагора, асновай жыцця выступаюць вечныя, недасягальныя чалавечым пачуццям разнаякасныя часцінкі -- гомеамерыі. Менавіта дзякуючы ім, з некрыві ўтвараецца кроў, з нежыцця ўзнікае жыццё, з некосмасу творыцца космас. Зрабіўшы выснову, што любое рэчыва ўтрымлівае бясконцую колькасць часцінак іншых элементаў, Анаксагор гэтае правіла выкарыстоўваў і ў дачыненні да чалавека: выключнай святасці ці грахоўнасці ў чалавека не існуе. Анаксагор прытрымліваўся думкі, што ў пытаннях пазнання нельга давярацца толькі пачуццям. Напрыклад, калі ўзяць дзве фарбы белую і чорную, і затым па кроплі дабаўляць адну ўдругую, то зрокава немагчыма зафіксаваць тыя маленькія і нязначныя змяненні, якія там адбываюцца. Гэтага можна дасягнуць толькі лагічнымі разважаннямі г. з. розумам.

Філасофія Эмпедокла(490--430) Пры тлумачэнні прадметнага свету, Эмпедокл прызнаваў у якасці першаасновы чатыры першастыхіі: зямля, агонь, вада, паветра. Разнаякаснасць прадметаў тлумачылася ім як прапорцыі першастыхій у дадзеным прадмеце. Самая правільная прапорцыя першастыхій прысутнічае ў крыві чалавека, якая складаецца з двух частак вады, адной часткі зямлі і па паўчасткі агню і паветра. Усе першастыхіі, характарызуюцца, пасіўнасцю г. зн. што яны самі па сабе не эдольны ствараць прадметы. Выводзяць іх з гэтай пасіўнасці дзве духоўныя сілы -- філіо і нэйкас. Філіо -- гэта любоў, яна - прычына адзінства і дабра, а нэйкас --варожасць, нянавісць, гняўлівасць, ліха і яна прычына раз'яднання і варажнечы і ў космасе і ў прыродзе і ў чалавеку. Гэтыя дзве сілы пачаргова перамагаюць адна другую. Пад час перамогі філіо ўсе першастыхіі суіснуюць мірна і раўнамерна перамешаны паміж сабою. У гэты час узнікаюць прадметы, каханне, народжваюцца дзеці, існуе жыццё. Такое замірэнне і суладдзе завяршаецца тым, што перамогу атрымлівае нэйкас, у выніку чаго ўсе першастыхіі пачынаюць варагаваць паміж сабой. У гэты час адбываюцца касмічныя катаклізмы, зямныя катастрофы, а ў дачыненні да чалавека ўзнікаюць сваркі, хваробы, смерць. Эмпедокл адмаўляў існаванне небыцця: прадметы і людзі не прыходзяць з небыцця і ў яго не адыходзяць, яны толькі пераходзяць з адной формы існавання ў іншую. Чатыры першастыхіі застаюцца нязменнымі і яны прысутнічаюць ў аснове ўсіх існуючых і ўзнікаючых прадметаў і пры дапамозе філіо і нэйкас з'яўляюцца гарантам вечнасці.

Філасофія Ксенафана(570--478) Ён паставіў пытанне аб існаванні ці неіснаванні бога, у адносінах да якога разважаў так: "не бог стварыў чалавека, а чалавек стварае бога." Напрыклад, у эфіопаў бог чорны і кірпаты, а ў фракійцаў ён блакітнавокі і рыжавалосы. Пагэтаму бог--ёсць не больш, чым абстракцыя, якая ствараецца чалавечымі ўяўленнямі і фантазіямі. Паводле Ксенафана: калі б быкі, ільвы і коні ўмелі б маляваць, то яны малявалі б сваіх багоў, падобных на саміх сябе. Людзі шукаюць у багах таго чаго не хапае ў іх саміх: безсмяротнасці і справядлівасці. Але пры гэтым Ксенафан--не атэіст, так як ён адмаўляе бога толькі ў чалавечым вобліку, а бачыць яго прысутным у кожным прадмеце, ў кожным моманце існавання ўсёй прыроды. Такое разуменне бога, у філасофіі называецца пантэізм. Бог-космас, згодна Ксенафана, не можа быць безмежным, так як безмежным можа быць толькі нешта неіснуючае якое не мае ні пачатку ні завяршэння. Калі бога ўяўляць як штосьці абмежаванае, то і неабходна будзе прызнаваць, што існуе нейкая вышэйшая за бога сіла якая яго абмяжоўвае. Ксенафан прыйшоў да высновы: абмежаванае і бязмежнае гэта не рэальнае быццё, а толькі жывыя і рухомыя характарыстыкі якія прыпісвае быццю чалавечы розум.

ФІЛАСОФІЯ ЗЯНОНА(490--420)

"любы прадмет ёсць адначасова і абмяжаваным і бязмежным:

калі прызнаць што існуе неабмежаваная колькасьць прадметаў, то

значыць іх ёсць столькі колькі ёсць, не болей і не меней, а калі так, то іх колькасьць - абмежаваная." ЗЯНОН.

Філасофія Зянона прысвечана сістэмнаму асэнсаванню сутнасці руху, як фізічнай з'явы, а таксама руху думак і духоўных працэсаў. Ён ставіць пытанне ці можна выразіць рух пры дапамозе розума, г. зн.у паняццях. Філасофія Зянона носіць апарыйны характар. Апорыя --гэта тупіковасць ў лагічных разважаннях аб руху і немагчымасці даказаць ці абвергнуць існаванне руху ў рэальнасці. Зянонам створана некалькіх тысяч апорый, якія закранаюць праблемы логікі, матэматыкі, лінгвістыкі, фізікі. Да нашага часу дайшло іх некалькі дзесяткаў:

1) Дыхатомія. (у.пер.з ст.гр.-- дзяленне на дзве часткі). Умова гэтай апорыі наступная: з пункта А неабходна патрапіць ў пункт Б і Зянон сцвярджае, што лагічнымі сродкамі гэта зрабіць немагчыма. Дыхатомія прадугледжвае наступнае: калі рухацца па абмежаванай прамой, то "перад тым" як прайсці ўсю прамую, неабходна прайсці яе палову, але "перад тым" як прайсці гэтую палову трэба прайсці і яе палову.У выніку бясконцай магчымасці паўтараць "перад тым", дзяленне гэтай абмежаванай прамой будзе бясконцым. Калі рух асэнсоўваць рацыянальна, то узнікае парадокс: для таго каб рух існаваў, трэба каб быў пачатак гэтага руху. Дыхатомія сцвярджае: пачатак руху адсутнічае, а значыць рух, немагчымы і ён не існуе,так як з дадзенай кропкі немагчыма патрапіць ў любую бліжэйшую да яе кропку, так як яе фактычна няма. І ў сучасны момант у кантынуўме(адзінства прасторы і часу), прызнаецца, што немагчыма патрапіць ў суседнюю кропку так як паміж усімі кропкамі існуе безліч іншых кропак. З дыхатоміі, вынікае што не толькі ў адносінах да руху, але і ў іншых сферах прадметы і людзі набліжаюцца да нейкай мэты, але так ніколі і не здолеюць яе дасягнуць (ісціны, безсмяротнасці і г. д.). З дыхатамічнасці ўзнікае тупіковасць большасці іншых апорый Зянона.

2) Ахілес і чарапаха. Па умове гэтай апорыі самае шпаркае ўзорам чаго з'яўляецца Ахілес, ніколі не зможа дагнаць самае павольнае, ўзорам чаго выступае чарапаха. Гэта абсурдна, але гэта ўкладваецца ў логіку рацыянальных разважанняў. Па ўмове апорыі спачатку стартуе чарапаха, а затым Ахілес. Агульным у іх з'яўляецца адзінаскіраванасць і мэта руху. Адметнасцю з'яўляецца тое, што чарапаха рухаецца да мэты незалежна ад Ахілеса, а ён рухаецца толькі ў залежнасці адчарапахі і павінен паслядоўна перасякаць ўсе тыя кропкі.якія прайшла чарапаха. Паколькі Ахілес стартаваў пазней, то, тую невялічкую частку шляху якую чарапаха прайшла за гэты час, Ахілес не здолее пераадолець ніколі. Зянон выкарыстоўвае тут кропкавы падзел прасторы, разглядаючы кожную кропку як бязмежнасць, г.зн. што ў разважаннях кропка можа дзяліцца бясконца. Вось пагэтаму Ахілес, патрапіўшы ў адну кропку не можа пераадолець яе ў сілу ейнай бясконцасці. Выснова: для таго каб пераадолець абмежаваную адлегласць патрэбен бясконцы час, так як кожная кропка ёсць бязмежнасць. А калі гэта зрабіць немагчыма, то рух адсутнічае. Пераносячы разважанні Зянона з апорыі "Ахілес і чарапаха", на ўяўленні аб ўнутрыатамным руху, вынікае: калі ў атамах існуе бясконцая колькасць энэргетычных узроўнеў, значыць, электроны ніколі не змогуць пакінуць дадзены атам, то мае пэўны сэнс думка аб тым, што ўнутры атама рух таксама адсутнічае.

3) Ляцячая страла. Зянон ставіць пытанне, ці знаходзіцца страла выпушчаная жаўнерам (ваяром) у стане руху, ці ў стане пакою? У гэтай апорыі сцвярджаецца што ўсе прадметы, якія рухаюцца заўсёды знаходзяцца ў моманце "цяпер". У ім прадмет супадае са сваім месцам, а значыць не рухаецца. Складанасць гэтай апорыі ў тым, як пратлумачыць выхад нерухомага прадмета з аднаго моманта "цяпер" у іншае "цяпер". Зянон дае азначэнне, што рух ёсць нішто іншае як замена аднаго моманту "цяпер" на іншы момант "цяпер". Але ўявіць, адкуль прыходзіць новае "цяпер" і як у яго пераходзіць прадмет немагчыма. Значыць, страла не можа знаходзіцца у тым моманце "цяпер", які не існуе, г.зн. які яшчэ не наступіў, ці які ўжо мінуў. Пагэтаму страла у любы момант часу займае роўнае сваім памерам месца і знаходзіцца толькі ў рэальна існуючым "цяпер", супадаючы з ім і як вынік страла пакоіцца. А калі так, то з сумы пакояў рух ўзнікаць не можа, а значыць ён увогулле адсутнічае.

4) Стадый. Няхай на супрацьлеглых баках пляцоўкі знаходзяцца два бягуны, і ім патрэбен адзін атам (непадзельная адзінка)часу, каб дабегчы да другога боку пляцоўкі; і няхай абодва бягуны адначасова выбягаюць насустрач адзін другому з супрацьлеглых бакоў; тады пры сустрэчы іх пасярэдзіне пляцоўкі "атам часу" раздзеліцца на папалам, што супярэчыць зыходнаму дапушчэнню аб недзялімасці атама часу. Адсюль вынікае што рух немагчымы, калі дапусціць, што час яго працякання павінен быць бесперапынным.

Ва ўсіх апорыях Зянона не адмаўляецца рэальны рух, а тлумачыцца, што пачуццёвая фіксацыя руху і лагічны аналіз яго, даюць розныя малюнкі. Усё пытанне ў тым, як рацыянальна выразіць рух. З дапамогай логікі немагчыма “схапіць” змяненні, так як розум, раскладваючы працэс руху “прыпыняе” яго. Пагэтаму розум падказвае іньшую, чым пачуццёвы вопыт выснову: “Рух ёсць сума пакояў” г. зн., што рух немагчымы.

У цэлым, прыняўшы тэзу, якая падпадае пад абвяржэння, Зянон. выводзіў з яе дзве ўзаемавыключныя высновы, тым самым робячы гэтую тэзу ўнутрана супярэчлівай, лагічна невытрыманай і тэарэтычна невырашальнай, а гэта ёсць нішто іншае, як тупіковасць ў разважаннях. З аналізу руху Зянон не зрабіў катэгарычных высноваў, але ён падрыхтаваў аснову для зразумення шматлікіх супярэчнасцей: адзінкавага і множнага; цэлага і часткі; вечнага і часовага; пакоя і руху; бесперапыннага і перапыннага; формы і зместу.

ФІЛАСОФІЯ САФІСТАЎ.

У пятым ст. да н. э. у полісах Грэцыі на змену рабаўладальніцкай арыстакратыі і тыраніі прыходзіць ўлада рабаўладальніцкай дэмакратыі. На практыцы гэта азначала, што ў полісе побач з рабамі і рабаўладальнікамі з'явілісявольныя грамадзяне. Яны атрымлівалі свабоду ад рабства за пэўныя прыродныя ці здабытыя здольнасці. У першую чаргу гэта былі паэты, мастакі, акторы, дойліды, музыкі. Толькі вольныя грамадзяне маглі абіраць склад народнага сходу, суда, магістратуры і толькі з іх рыхтаваліся спецыялісты для судовага і палітычнага красамоўства. Менавіта з сафістаў запачаткавалася прафесійная адвакатура і палітычная дзейнасць. А так як, у тыя часы, філасофія ўтрымлівала ўнутры сябе ўсе прыватныя навукі, то сафісты, якія займаліся юрыспрудэнцыяй ці палітыкай адначасова развівалі і філасофію ў цэлым. Слова сафіст азначала не проста мудрага чалавека, а тут мудрасць была шматсэнсоўнай і нават хітраватай. Пад мудрасцю сафісты разумелі не пошукі ісціны, а толькі ўменне даказваць ці абвяргаць ісцінасць ці лжывасць чалавечых думак. Развагі сафістаў часта грунтаваліся на выкарыстанні лжывых пасылак, падмены паняццяў. Узорам сафістыкі з'яўляюцца сафізмы: "Рагаты", змест якога наступны: "ўсё тое што ты не згубіў, ты маеш; ты не згубіў рогі; значыць ты рагаты.” Сафізм "Хлус": "усё тое што я вам гавару гэта хлусня, але я прызнаюся, што я вам хлушу; значыць, я вам гавару праўду. Што я вам сказаў праўду ці хлусню?" Лікавы сафізм: 5 ёсць 2+3; 2--цотны лік; 3--няцотны лік; Значыць, лік 5 ёсць і цотны і няцотны адначасова Сафізмы спрыялі развіццю гнуткасці чалавечага здумлення, уменню лагічна разважаць, спрачацца, даказваць ці абвяргаць чалавечыя думкі, шукаць ісціну. Так як у сафістаў галоўным выступае "Я", то яны прыйшлі да высновы, што быццё па-за чалавечым "Я" не існуе. Сафісты лічацца першымі настаўнікамі мудрасці, і яны упершыню запачаткавалі платнае навучанне. Сафісты Пратагор і Горгій сфармулявалі вучэнне аб быцці ў трох тэзах:

1) Нішто не існуе -- калі дапусціць, што быццё існуе то неабходна будзе прызнаць, што існуе і небыццё, так як яно папярэднічае быццю. Але ў гэтым выпадку немагчыма пратлумачыць як з небыцця можа ўзнікаць быццё. Быццё і небыццё таксама не могуць існаваць адначасова, так як у гэтым выпадку яны зліваюцца ў нешта агульнае.

2) Калі быццё нават і існуе, то яго немагчыма зразумець і пазнаць, так як паміж прадметам і думкай аб гэтым прадмеце існуе вялікая розніца. Дзякуючы гэтаму узнікаюць новыя вобразы, уяўленні, фантазіі, а гэта ўсё складае аснову для новых жаданняў і творчасці ў чалавека.

3) Калі нават быццё і магчыма пазнаць і зразумець, то зафіксаваць яго ў слове, ці ўзнавіць пры дапамозе слова немагчыма. Спрабуючы ўзнавіць быццё ў сваіх думках, у сваім слове чалавек тым самым не ўзнаўляе яго, а наадварот стварае праз слова новае быццё. Пры дапамозе слова, быццё заўсёды раздвойваецца на: быццё для майго "Я" і быццё для іншага "Я".

ВУЧЭННЕ АБ ЧАЛАВЕКУ. Сафісты лічылі, што ў сілу вялікасці прыроды яе немагчыма зразумець папярэдне не зразумеўшы чалавека, як маленькай прыроднай часцінкі. Пагэтаму прадметам цікаўнасці ў сафістаў выступае чалавек, чым і была закладзена спекулятыўная філасофія, якая разглядаечалавека ў выключнай абстрактнасці. Аб'ектам увагі ў іх выступае не проста чалавек, а ягоныя думкі, жаданні, магчымасці. Галоўным у сафістаў з'яўляецца прынцып "пазнай самога сябе!". Сафісты ўпершыню выкарысталі паняцце “псіхея" (з ст.гр.--душа) разумелася як другі, нябачны чалавек, які валадарыць над чалавекам цялесным. Чалавек, паводле сафістаў, павінен правільна думаць і прыгожа гаварыць г. зн. што літаральна аб усім можна сказаць пераканаўча і прыгожа, а гэтым сафісты заклалі асновы для ўзнікнення новых раздзелаў у філасофіі: логікі і рыторыкі, якія затым аформіліся ў самастойныя навукі. Паводле сафістаў чалавека, як духоўную і практычную істоту, стварае толькі слова,так як яно з'яўляеццаспрасаваным быццём г.зн. утрымлівае ўсе звесткі аб прыродзе і чалавеку. Пад словам сафісты разумелі не толькі слова агучанае і напісанае, але і слова як думку, слова як памяць. Згодна сафістаў, розум мае справу і пазнае толькі тое, што з'яўляецца нязменным, а чалавечыя пачуцці здольны пазнаваць толькі тое, што з'яўляецца зменлівым і часовым. Зыходзячы з палажэння " чалавек--мера ўсіх прадметаў " ", сафісты сцвярджалі што адносна любога прадмета можна выказацца шматсэнсоўна і супярэчліва. Дзякуючы гэтаму сафісты ўводзяць паняцце рэлятыўнасці (адноснасці). Сафісты сцвярджалі, што абсалютнай і завершанай ісціны няма; яна заўсёды адносная і дакладная. Пагэтаму калі сцвярджаецца што паветра адначасова і халоднае і цёплае, то тут не ўтрымліваецца супярэчнасць, так як крытэрыям ісціны выступае індывідуальнае "Я". Прызнанне мноства ісцін не азначае, што сафісты прызнавалі мноства варыянтаў паводзін чалавека. У практычным жыцці існуюць такія ісціны, якія прызнаюцца ўсімі ці большасцю і яны могуць быць ўстаноўлены пры дапамозе пробаў і памылак, але на лагічным узроўні разважанняў абсалютная ісціна адсутнічае.

ФІЛАСОФІЯ САКРАТА(466--399 да н. э.)

Сакрат – пачынальнік класічнай антычнай філасофіі. Ад яго спадчыны не засталося ніякіх пісьмовых твораў. Ён ўзгадваецца толькі ў філасофскіх трактатах ягонага вучня Платона у якіх ён выступае галоўным героем. Сакрат прынцыпова не прызнаваў пісьма як такога. Ён адзначаў, што слова напісанае-- гэта слова мёртвае і пагэтаму ісціну можна шукаць толькі праз слова жывое, слова агучанае. Асноўным прыёмам Сакрата быў метад "жывога дыялога"г.зн. што ісціну можна здабываць толькі праз жывое слова ў працэсе дыялогаў ці спрэчак са сваім суразмоўцам ці праз дыялог унутры "Я". У межах канцэпцыі дыялагічнасці Сакрат прызнаваў што ёсць два метады для здабыцця ісціны: метад індукцыі--гэта пераход ад прыватных думак да агульнага; метад дэдукцыі --гэта пераход ад агульных думак да адзінкавага. Сакрат аддаваў перавагу дэдукцыі і ён ставіць пытанне, што азначаюць і адкуль бяруцца агульныя паняцці этычнага зместу, накшталт: дабро, абавязак, справядлівасць і г. д. Прызнаючы дэдукцыю ён сцвярджаў што не толькі этычныя, але і ўвогулле ўсе паняцці кшталту: энэргія, космас, геаметрыя, і г.д. прыродна прысутнічаюць ў чалавеку ў форме патэнцыі (магчымасці). Паводле Сакрата чалавека немагчыма чаму-небудзь навучыць, а можна ў яго толькі разбудзіць любыя здольнасці. Ён звяртае ўвагу, на тое, што калі б у чалавека ад нараджэння не былі б закладзены арыфметычныя паняцці, то навучыць яго арыфметычным дзеянням было б немагчыма. Гэтае правіла ўласціва і для агульных паняццяў з астраноміі, фізікі, тэхнікі, права, эстэтыкі і г. д. Дэдуктыўны метад Сакрата уключае ў сябе пяць момантаў, якія і раскрываюць механізм аджыўлення ў чалавека агульных паняццяў:

1)сумненне; галоўным тут выступае палажэнне Сакрата: "Я ведаю, што я нічога не ведаю" Гэта азначае, што ўсе веды асобнага чалавека ці ўсяго чалавецтва з’яўляюцца вельмі нязначнымі і мізэрнымі ў параўнанні з тым нязведаным і незразумелым, што ёсць ў прыродзе і ў чалавека.

2)іронія; Сакрат змушаў сваіх суразмоўцаў, ці самога сябе адказваць на самыя простыя пытанні і на іх рабіліся не меньш простыя адказы. Напрыклад, на пытанне, ці будзе маральным скрадаць чужое, суразмоўца без ваганняў адказвае адмоўна. Пасля удакладнення пытання, а ці маральна скрасці зброю ворага перад бітвай у суразмоўца напрошвалася выснова, што ў самым простым пытанні прысутнічае мноства глыбінных і складаных сэнсаў.

3)майеўтыка; у перакладзе азначае "павівальная бабка, павітуха". У выніку іроніі можа ўзнікаць новы адказ на пытанне, які адрозніваецца ад папярэдняга. А гэта ёсць нішто іншае, як нараджэнне новага паняцця, а значыць і з'яўленне новых ведаў, новай інфармацыі.

4)індукцыя; на гэтым ўзроўні новае паняцце павінна быць падмацавана адпаведнымі фактамі, якія павінны падцвердзіць ці наадварот адмовіць гэтыя новыя паняцці.

5)дэфініцыя; раскрывае праз паняцці сутнасць прадметаў і з'яваў. Гэта ёсць завяршальны этап у аджыўленні, ў нараджэнні паняццяў і новаму паняццю робіцца ёмкая, ўсеабдымная, але адначасова кароткая характарыстыка. Напрыклад, чалавек- гэта жывая істота…

ФІЛАСОФІЯ ПЛАТОНА ( 427 -- 347г.д.н.э.)

Поруч з лініяй Дэмакрыта, які сімвалізуе вяршыню антычнага матэрыялізма, ў гісторыі філасофіі існуе лінія Платона, як найвышэйшы пункт у развіцці ідэалізма. Да Платона філасофскі ідэалізм, праяўляўся ў містыфікацыі піфагарыйцамі лікаў, ў разуменні логаса Гераклітам, ў этычных катэгорыях Сакрата. І толькі ў Платона аб'ектыўны ідэалізм уяўляе сабой аформлены і завершаны варыянт. Пагэтаму платанізм і аб'ектыўны ідэалізм ёсць сінонімы. Платон як вучань Сакрата пашырыў ягоны дэдуктыўны метад з этычнай сферыі на сферу прыродных і грамадскіх з'яваў і працэсаў. Небезпадстаўна гаворыцца, што ўся заходняя філасофія ўяўляе сабой толькі шэраг заўваг да Платона.

Цэнтральным паняццем уПлатонавыступае ідэя г. зн.штосці духоўнае, вечна існуючае і нікім не створанае. Ідэя існуе сама па сабе і не мае пад сабою якога--небудзь фізічнага носьбіта. Згодна Платона ідэя прыгожага існуе вечна і нязменна толькі, як ідэя, а прадметы прыгожыя існуюць часова. Па аналогіі ён разглядаў ўсе іншыя ідэі, як нязменныя духоўныя сутнасці. Платон прызнае існаванне сапраўднага і несапраўднага быцця.

Сапраўднае быццё (ідэальнае, правільнае)--гэта ідэі, гэта цэлы свет ідэй, якія існуюць вечна і незменна і ўспрымаюцца праз розум. Несапраўднае быццё (матэрыяльнае, неправільнае)--гэта фізічныя прадметы, якія існуюць часова і ўспрымаюцца пачуццёва(праз зрок,слых,смак,..) г. зн. усё матэрыяльнае, ўсё рэчывавае з’яўляецца “ценем” ідэальнага. Сапраўднае быццё стварае несапраўднае быццё г.зн. вечныя ідэі твораць часовыя прадметы: напрыклад, ідэя чалавека -- вечная, а людзі якія ствараюцца гэтай ідэяй існуюць часова і не з'яўляюцца ідэальнымі. Для таго, каб пераканацца, што ідэі існуюць аб'ектыўна і рэальна, Платон сцвярджае: пры параўнанні двух прадметаў, заўсёды паміж імі нябачна прысутнічае трэці, які існуе як ідэя і стваральнік гэтых прадметаў. Напрыклад, калі параўноўваць паміж сабою два кляновыя лісты, то ва ўсіх выпадках паміж імі нябачна прысутнічае ідэальны кляновы ліст. Ідэальнасцю надзелены матэматычныя паняцці: кропка як фізічны прадмет адсутнічае, але як прадмет разважанняў, як ідэальная кропка яна надзелена рэальнасцю. Іерархія ідэй прадвызначае сістэмнасць і структурнасць ў сусвеце, ў прыродзе і прадстаўлена схемай:

1)справядлівасць і прыгажосць-- гэта самыя галоўныя ідэі. Пагэтаму і ў зямным існаванні ўсё праяўляецца і заяўляе аб сабе толькі праз справядлівасць і прыгажосць.

2)ідэі фізічнага свету: агонь, колер, рух, гук, пахі і г. д., як фізічныя з'явы існуюць у сілу таго што яны створаны ідэямі агню, колеру і г. д.

3)ідэі жывога свету: расліны, жывёлы, чалавек таксама ўзнікаюць ад адпаведных ідэй.

4)ідэі дакладных прадметаў: стол, ложак, рыдлёўка, канапа ды ўсе іншыя прадметы і прылады, што вырабляюцца чалавекам; гэта вынік стваральнай сілы ідэй, так як, усімі дзеяннямі пры вытворчасці любых прадметаў, чалавек заўсёды кіруецца адпаведнымі ідэямі.

5)ідэі адносін: любоў, ненавісць, сіметрыя, прапорцыя. Значыць, любоў сіметрыя і г. д. у прыродным і асабістым варыянце існуюць толькі таму, што існуюць адпаведныя ідэі.

Вучэнне Платона аб душы.Працэс пазнання.

Платон працягваў далей вучэнне сафістаў і Сакрата аб тым, што чалавек складаецца з душы і цела і што целу ўласціва смяротнасць, а душы вечнасць. Да злучэння з целам душа існуе ў свеце ідэй і ўзбагачаецца цэлай сістэмай ідэальных ведаў. Пасля злучэння ў зямным жыцці з целам, яна забывае ўсё пачутае і ўбачанае ў свеце ідэй. А затым праз пэўныя сітуацыі, наводныя пытанні душа здольна ўспамінаць тую інфармацыю, якую яна атрымала ў свеце ідэй. Пагэтаму крыніца зямных ведаў знаходзіцца не ў чалавечым розуме і не ў яго пачуццях (зроку слыху..), а толькі ў прыроджаных ідэях. Напрыклад, Платон спасылаецца на дыялог “Менон” у якім Сакрат гутарыць з хлопчыкам, які ніколі не вывучаў геаметрыі, але праз наводныя пытанні самастойна ўспомніў тэарэму Піфагора. Пасля смерці цела, душа зноў вяртаецца ў свет ідэй і, ўзбагачае яго тымі ўражаннямі і інфармацыяй якія яна атрымала, калі была ў адзінству з целам. Пры дапамозе душы свет ідэй і свет фізічных прадметаў злучаецца ў двуадзінства.

Платон з'яўляеццаа пачынальнікам навукі псіхалогія (псіхея з ст.гр. - душа).У структурных адносінах душа складаецца з трох частак:

1) разумнай(лагістыкон) -- пры дапамозе яе чалавек разважае, аналізуе прымае рашэнні; яна лакалізуецца ў сферы галавы чалавека.

2)неразумнай(алагон), якая называецца яшчэ расліннай і знаходзіцца ў вобласці чалавечага страўніка; яна адчувае небяспеку, страх, голад, смагу і ўсе цялесныя жаданні. Да неразумнасці адносіцца і каханне, так як яно не падпарадкуецца розуму.

3)вогненнай, якая прысутнічае ў сэрцы і творыць адвагу, ненавісць, гераізм, патрыятызм.

Разуменне дзяржавы ў Платона.

Вучэнне Платона аб дзяржаве з’яўляецца канкрэтызацыяй яго вучэння аб свеце ідэй і ўтрымліваецца ў трактатах "Дзяржава"; "Палітыка"; “Законы”. Згодна Платона дзяржава ў зямных умовах узнікае і існуе толькі таму, што ў свеце ідэй ёсць ідэя дзяржавы. Прызначэнне дзяржавы: забяспечыць выжыванне як асобнага чалавека так і народа ў цэлым.Усіх грамадзян Платон дзеліць на тры групы па аналогіі структуры душы чалавека:

а)разумная частка -- кіраўнікі – філосафы, у душах якіх найболей золата, як мудрасці вышэйшай пробы; ім забараняецца мець матэрыяльныя багацці.

б)вогненная частка - ваяры, ахоўнікі, варта, у душах якіх пераважае срэбра; мудрасць у іх “па закліку сэрца” і праяўляецца ў гераізме, адвазе, абавязку, вернасці.

в)неразумная частка - земляробы, гандляры (гандлем павінны займацца людзі непрыдатныя ні да якой іншай працы), рамеснікі, душы якіх утвораны з медзі; мудрасць тут у штодзённай працы, якая павінна прыводзіць да ўзбагачэння, атрымання асалоды ад зямных даброт і ўцехаў і адначасова забяспечваць і кантраляваць мудрасць у двух другіх частках дзяржавы.

Усе зямныя дзяржавы з'яўляюцца неправільнымі і існуюць ў наступных формах:

1)тымакратыя; улада тут належыць нямногім і кіраўнікі дзяржавы спачатку карыстаюцца пашанай ў народа, але затым яны пачынаюць займацца казнакрадствам. А на гэта іх падбіваюць жонкі і, асабліва каханкі, і як вынік, кіраўнікі страчваюць свой аўтарытэт.

2)алігархія; пачынаецца з раскошы кіраўнікоў і беднасці народу. Тут ў межах адной дзяржавы своеасабліва суіснуюць дзяржава багатых і дзяржава бедных.

3)тыранія; зяўляецца найгоршай формай адхілення ад ідэальнай дзяржавы так як уся ўлада ў ёй належыць аднаму. Як правіла, яна завяршаецца натуральнай смерцю тырана ці яго забойствам.

4)дэмакратыя, яе неправільнасць ў тым, што праз традыцыі, праз выбары большасць падпарадкоўвае сабе нязгодную з ёю меншасць і навязвае ёй свае погляды, каштоўнасці, пануе над ёй. А гэта знішчае непаўторнасць асобнага чалавека, ці якой - небудзь меншасці людзей.

Ідэальная дзяржава з’яўляецца сінонімам справядлівасці і да яе павінны імкнуцца ўсе існуючыя дзяржавы, але так як ідэальная дзяржаваіснуе толькі ў свеце ідэй, то ўсе зямныя дзяржавы ніколі не могуць дасягнуць яе. Жаданне дацягнуцца да ідэальнай дзяржавы спрыяе пошукам справядлівасці ў зямных грамадствах. Ідэальная дзяржава надзелена двумя рысамі: мудрасцю кіраўніка і мужнасцю народа. Мудрасць кіраўніка праяўляецца у тым, што ён не павінен выкарыстоўваць сваю ўладу дзеля ўзвышэння самога сябе як адзінаправільнага і незаменнага ў дзяржаве. Паводле Платона кіраваць дзяржавай павінны філосафы, пры тым незважаючы на тое, што яны могуць і не разбірацца ў нейкіх дакладных справах і каштоўнасцях, але самае галоўнае - яны павінны разумець філасофскі сэнс такіх катэгорый як дзяржава, грамадзянін, дэмакратыя, гісторыя, свабода, будучыня і пагэтаму “пакуль дзяржаўная ўлада і філасофія не злучацца ў адно, да таго часу і дзяржаве і ўсяму чалавецтву не пазбавіцца ад няшчасцеў” У ідэальнай дзяржаве поруч з мудрасцю кіраўніка прысутнічае мужнасць грамадзяніна. Мужнасць праяўляецца праз штодзённы занятак, абавязак, а таксама праз адносіны грамадзяніна да ўлады і ўменню яго адстойваць сваю годнасць. Узорам мужнасці не павінны быць кіраўнікі дзяржавы і вайскоўцы. Забараняецца кіраваць дзяржавай вайскоўцам і паліцэйскім, дзеля таго каб не ператвараць яе ў казарму.

ФІЛАСОФІЯ АРЫСТОЦЕЛЯ.

Арыстоцель нарадзіўся на выспе Стагір, у аднайменным горадзе, і яго называюць яшчэ Стагірытам, а ягоную філасофію стагірыцкай. Ён з'яўляўся настаўнікам А. Македонскага Негледзячы на тое, што, Арыстоцель атрымаў класічную адукацыю ў акадэміі Платона, ў якой ён вучыўся каля 20 гадоў, тым не менш паміж імі існуюць пэўныя разыходжанні і гэта выражаецца выслоўем Арыстоцеля "Платон мой настаўнік, але ісціна для мяне важней!". Арыстоцель вагаўся паміж матэрыялізмам і ідэалізмам, але пры гэтым аддаваў перавагу апошняму. Ён сістэматызаваў самыя разрозненныя навуковыя веды і з'яўляецца першым сістэматыкам навук надаўшы ім імёны і абазначыўшы іх параметры.Напрыклад, ён вызначыў, што фізіка вывучае прыродныя з'явы, а логіка толькі чалавечыя думкі

Фізіка Арыстоцеля.

Пад словам фюзіс грэкі разумелі прыроду. Фізіка Арыстоцеля пачынаецца з прызнання парных супярэчнасцей, г. зн., што толькі яны забяспечваюць існаванне прыроды:

адносіны цёплага і халоднага; адносіны вільготнага і сухога.

Згодна Арыстоцеля адбываецца злучэнне гэтых супярэчнасцей наступным чынам:

1)цёплага з сухім(агонь); 3)халоднага з вільготным(вада);

2)халоднага з сухім(зямля); 4)цёплага з вільготным(паветра);

Актыўнымі элементамі выступаюць цёплае і халоднае; пасіўнымі--сухое і вільготнае. Такі падыход Арыстоцель выкарыстоўваў не толькі для характарыстыкі фізічных з'яў, але і пры вызначэнні чалавечага тэмпераменту. Прызнаючы чатыры класічныя першастыхіі Арыстоцель называе яшчэ пятую--эфір і робіць гэтую канцэпцыю навуковай гіпотэзай. У сусветных памерах эфір ураўнаважвае з аднаго боку зямлю і ваду, якія знаходзяцца ўнізе, а з другога боку агонь і паветра, якія знаходзяцца ўверсе. Дзякуючы эфіру існуе сусветная гармонія. Вучэнне Арыстоцеля аб форме і матэрыі.

Яно пачынаецца з аналіза платонаўскай філасофіі. Арыстоцель лічыў, што асноўнай памылкай настаўніка было палажэнне аб тым, што ідэі -- стваральнікі ўсяго прадметнага свету. Арыстоцель ўдакладняе Платона ў тым, што ідэі калі і існуюць, то існуюць толькі ў саміх прадметах, а не над імі. Ідэі -- гэта толькі прадукты чалавечага розуму і не болей. Платон згодна Арыстоцеля адарваў ад прадмета такія велічыны, як колер, якасьць, вагу, аб’ём. У выніку чаго атрымалася, што існуе не толькі ідэя самога прадмета, але і ідэя колеру, якасці, вагі і г. д. Але разыходжанні паміж Платонам і Арыстоцелем не былі выключнымі. Наадварот, ён працягваў лінію Платона ў межах аб'ектыўнага ідэалізма. Арыстоцель, як і яго настаўнік, лічыў, што ў якасьці першаснага выступае штосьці ідэальнае, але толькі не ідэя, як у Платона, а форма.

Згодна Арыстоцеля кожны прадмет складаецца:

а)з матэрыіг. зн. з якога-небудзь матэрыялу(гліны дрэва, і г. д.) - гэта і ёсць фізічная сутнасць прадмета, якую чалавек успрымае пачуццёва (праз слых, зрок, смак і г. д.).

б)з формы, як нябачнай, але вельмі актыўнай часткі прадмета. (ў разуменні грэкаў форма --"тварэнне з нічога"). Гэта і ёсць ідэальная сутнасць прадмета, якую можна зразумець і ўспрыняцьне пачуццёва, а толькі рацыянальна(лагічна).

Арыстоцель прапануе мноства прыкладаў разумення формы: калі, напрыклад, рабіць з гліны шар, то ён будзе адзінствам матэрыі "гліны" і шарападобнай формы. Шарападобнасць не з'яўляецца матэрыяльнай і яна прысутнічае ў матэрыі (ў гліне), як патэнцыя (магчымасць). У нашым прыкладзе з гліны можна зрабіць не толькі шар, але гліна ў патэнцыі ўтрымлівае форму цэглы, посуда, цацак ды іншых вырабаў.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-11; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 336 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Бутерброд по-студенчески - кусок черного хлеба, а на него кусок белого. © Неизвестно
==> читать все изречения...

2408 - | 2330 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.