Адноснасць формы і матэрыі. Родавыя і відавыя формы.
Стваральная сіла формы не перапыняецца ні на адно імгненне. Форма, заўсёды змяняецца і тым самым змяняе і матэрыю, значыць змяняецца і сам прадмет. Што ў адным выпадку будзе матэрыяй, у другім з'яўляецца формай. Напрыклад, гліна--матэрыя, а цэгла зробленая з гліны --гэта форма; сцяна, зробленая з цэглы--гэта матэрыя, а будынак у цэлым--гэта форма; будынак – гэта матэрыя, а архітэктурны воблік горада – гэта форма.
Родавая форма ахоплівае вялікую колькасць прадметаў і стварае толькі абстракцыі прадметаў. Напрыклад, "дрэва ўвогулле" ў прыродзе не існуе, але як абстракцыя існуе.
Відавая форма ахоплівае і стварае дакладныя прадметы нейкага асобнага віда. Напрыклад, відавая форма таполі ці бярозы стварае ўсе зямныя варыянты таполі ці бярозы. У цэлым, родавыя формы народжваюць відавыя формы, а яны ствараюць індывідуальныя прадметы.
У сістэме рода--відавых формаў самай высокай формай з'яўляецца чыстая форма ці "форма ўсіх формаў", якая не стварае якія-небудзь фізічныя прадметы, а толькі творыць родавыя формы. У якасці формы ўсіх формаў выступае першарухавік.
Логіка Арыстоцеля.
Арыстоцель класіфікаваў рода--відавыя формы,ў пэўныя групы і класы і з'яўляецца першымсістэматыкам навук і вызначэння іх спецыялізацыі. Ён стваральнік навукі логікі, завяршыўшы працу сафістаў і Сакрата ў гэтым напрамку. Логіка Арыстоцеля называецца класічнай, элементарнай, фармальнай. Фармальнасць логікі заключаецца ў тым, што чалавечая думка існуе і праяўляецца ў трох формах: паняцце(слова); выказванне(граматычны сказ); розумазаключэнне ці вынік(з двух ці некалькіх думак выводзіцца новая думка). За межамі гэтых 3-х формаў думка чалавека не існуе і не можа праяўляцца.
Вучэнне Арыстоцеля аб першарухавіку.
Паводле Арыстоцеля ўвесь пачатак быцця, ўвесь сусвет ствараецца першарухавіком ці чыстай формай (формай усіх формаў). Зыходзячы з гэтай думкі, Арыстоцель ўводзіць ва ўжытак парнае паняцце "энэргіо" –“энтэлехія”. Энэргіо – гэта рэалізацыя патэнцыяльнага быцця. Значыць, энэргія-- гэта форма перахода патэнцыяльнага быцця ў актуальнае, ў рэальнае. Гэта ўласціва і прыродным з'явам і чалавечым думкам. Працэс завяршэння гэтага пераходу ёсць "энтэлехія ". Адносна прыродных з'яваў немагчыма засведчыць завяршэнне пераходу патэнцыяльнага ў актуальнае і пагэтаму тэрмін "энтэлехія" не замацаваўся ў сферы фізікі і працягвае выкарыстоўвацца толькі ў філасофіі. Ідэя першарухавіка тлумачыць нестваральнасць і незнішчальнасць энэргіі.Усе прадметы Арыстоцель дзеліць на тры групы: нерухомыя, самарухлівыя, і прадметы якія рухаюцца пад ўздзееннем сілы. Першарухавік не адносіцца ні да адной гэтай групы. Дастаткова самога факта існавання першарухавіка, каб усе прадметы, прыродныя працэсы і з'явы знаходзіліся ў стане рухлівасці. У пазнейшы час хрысціянства, для свайго ўзмацнення, выкарыстала ідэю першарухавіка, але пад ім ужо разумеўся бог.
Прычына і яе ўзаемасувязь з формай.
Прычына --гэта ўмова быцця асобнага прадмета. Арыстоцель прызнае чатыры віды прычын:
1) матэрыяльная прычына. Яна прысутнічае ў самім фізічным матэрыяле. Напрыклад, для таго каб зрабіць статую чалавека, трэба, каб быў пэўны аб'ём мармуру. Пагэтаму мармур-- першая прычына ў магчымасці ўзнікнення формы гэтай статуі.
2) фармальная прычына. У нашым прыкладзе статуя чалавека звужае патэнцыяльныя магчымасці мармуру да адной формы. г. зн. калі з гэтага аб'ёму мармуру зроблена статуя чалавека, то з яго ўжо немагчыма зрабіць конскую статую.
3) дзейная прычына. Сюды адносіцца ўсё тое, дзякуючы чаму кавалак мармуру набывае адпаведную форму: праца скульптара, ягонае ўмельства, адукаванасць, светапогляд, гістарычны час, традыцыі. Дзейная прычына сама па сабе ніколі не з'яўляецца вызначальнай, так як яна не здольна рэалізавацца, калі не будзе матэрыяльнай, фармальнай і мэтавай прычыны.
4) мэтавая прычына. Мэта і ёсць прычынай любога працэсу і зменлівасці. Любы прадмет ці з'ява заўсёды імкнецца да сваёй мэты. Напрыклад, дрэва заўсёды імкнецца быць дрэвам; бяроза - быць бярозай; чалавек імкнецца быць чалавекам г. зн. не выходзіць за межы сваёй формы: ў целабудове, ў паводзінах і г. д. Прырода і сусвет у цэлым, таксама ўтрымлівае імкненне да нейкай мэты, але яе нельга не толькі дасягнуць, але і назваць. Немагчыма назваць для чаго існуе сусвет, прырода і якая ў іх мэта, скіраванасць. Паводле Арыстоцеля стваральнікам мэты ў прыродзе выступае э рас (жаданне),што адпавядае язычніцкаму богу кахання Эроту, які разрываецца паміж нястачай і звышбагаццем. Эрас – вечна галодная істота, якая толькі на момант спазнае спатоллю і радасць, каб зноў пагрузіцца ў тугу і чаканне. Пагэтаму Эрас адначасова дзіця беднасці і багацця: беднасць эраса праяўляецца ў тым, што існуючае жаданне, сведчыць пра адсутнасць таго чаго жадаецца, чаго хоча чалавек ці прырода у дадзены момант; багацце эраса праяўляецца ў тым, што ён ўтрымлівае ўнутры самога сябе як жаданне, як нейкі сум, як тугу па тым, чым ён у дадзены момант не валодае. Такім чынам, Эрас-ёсць толькі жаданне ў авалодванні, а не само авалодванне. Эратычнасць ўласціва сусвету, прыродзе ў цэлым г. з. яны толькі імкнуцца дасягнуць чагосці, толькі маюць нейкую скіраванасць да чагосці, але ніколі гэтага не дасягнуць, чым і забяспечваецца іх вечнасць ў прасторы і ў часе.
ФІЛАСОФІЯ АТАМІСТАЎ.
Гэта – вяршыня ў развіцці матэрыялізма ў антычнасці, прадстаўнікамі якой з'яўляюцца старажытнагрэцкія філосафы Ляўкіп, Дэмакрыт, Эпікур, а таксама рымскі філосаф Лукрэцый Кар. Пад тэрмінам "атомас" грэкі разумелі найдрабнейшую і непадзельную часцінку рэчыва. Калі стыхійныя матэрыялісты, ў якасці першаматэрыі прызнавалі прыродныя стыхіі(зямля, агонь вада, паветра), то атамістаы прызнавалі атам. Згодна Дэмакрыта атам - нябачная субстанцыя, але пры гэтым яна з'яўляецца фізічнай і нядзялімай Адкрыццё атама адбывалася не пры дапамозе фізічных эксперыментаў ці нейкіх прыладаў, а выключна сілай лагічных разважанняў. Прыкладная схема іх наступная: калі, узяць які--небудзь прыродны прадмет і дзяліць яго, то ў гэтым дзяленні мы дойдзем да найдрабнейшай часцінкі, якая ў сілу сваёй дробнасці нездольна да дальнейшага дзялення(у адрозненні ад Дэмакрыта, Зянонсцвярджаў, што ў думках прадметы, адрэзкі шляху, прамежкі часу, кропкімогуць дзяліцца да бясконцасці). Значыць, існаванне атама фіксавалася на мяжы дзялення і недзялення рэчыва. Дзякуючы недзялімасці атамаў забяспечваецца існаванне ўсіх фізічных прадметаў, у тым ліку і цела чалавека, і яны могуць пэўны час існаваць ў сваёй форме і ўстойлівасці.У антычнасці лічылася, што аўтарам атамістыкі з'яўляецца Ляўкіп, пасля якога не засталося пісьмовай спадчыны, так як яе нібыта прысабечыў ягоны вучань Дэмакрыт. У сучаснай літаратуры каб пазбегнуць непатрэбных спрэчак аўтарства прызнаецца адначасова за Ляўкіпам--Дэмакрытам. К. Маркс у свой час абараніў дысертацыю на тэму: "Адрозненне паміж натурфіласофіяй Дэмакрыта і натурфіласофіяй Эпікура."
Характарыстыка атамаў.
У філасофіі Дэмакрыта асноўнымі з'яўляюцца тры паняцці: атам, пустата і рух. Фізічна атамы, пустата і рух існуюць рэальна і аб'ектыўна і больш таго яны шчыльна злучаны паміж сабой і існаваць адно без другога не могуць. Прызначэнне пустаты. Кожны прадмет складаецца з атамаў і згодна Дэмакрыта, пры ўсёй шчыльнасці прылягання аднаго атама да другога паміж імі існуюць прагалкі пустаты. Атамісты абгрунтоўвалі наяўнасць пустаты ў прадметах пры дапамозе паняцця дэфармацыі, якая існуе таму, што ў прадметах пад уздзееннем сілы атамы перамяшчаюцца і займаюць нейкае новае месца. Асноўнай характарыстыкай атамаў з'яўляецца іх рухлівасць. Пустата не з'яўляецца прычынай, а толькі ўмовай руху атамаў. Прычына руху атамаў, знаходзіцца ўнутры іх саміх, але сказаўшы гэта Дэмакрыт патрапіў ў супярэчлівую сітуацыю: з аднаго боку атамы недзялімыя, а значыць і безструктурныя, а з другога -- прычына руху знаходзіцца ўнутры атамаў. А калі так, то дапускаецца структурнасць атамаў. Дагадкі атамістаў аб самарухлівасці атамаў былі падмацаваны на прыканцы 19--пач.20-га ст., калі новая фізіка праз эксперымент абгрунтавала не толькі існаванне атамаў, але і іх дзялімасць і наяўнасць ў іх складанай ўнутрыатамнай структуры.
Атамы бываюць самыя розныя і іх існуе неабмежаваная колькасць і яны надзелены вечнасцю і незнішчальнасцю. Калі прызнаваць, што колькасць атамаў абмежаваная, то неабходна будзе прызнаваць, што і колькасць прадметаў, якія складаюцца з гэтых атамаў, таксама павінна быць абмежаванай, а гэта значыць, што і ўвесь сусвет і ў прасторы і ў часе таксама будзе прызнавацца абмежаваным. Атамы адрозніваюцца паміж сабой па форме; па парадку; па палажэнню, што і прадвызначае разнароднасць, разнаякаснасць і шматстайнасць прадметаў. Напрыклад, цела чалавека складаецца з атамаў аднолькавых формаў, але разнастайны парадак і палажэнне іх, робяць кожнага чалавека індывідуальным і непаўторным.Па форме атамы бываюць: круглыя, квадратныя, востравугольныя і г. д. Форма атамаў прадвызначае форму прадметаў г. зн., што, напрыклад, ў круглым прадмеце найбольш круглых атамаў, і наадварот, у цвёрдых прадметах найбольш кручкавтых і востравугольных.
Пытанні гнасіялогіі ў філасофіі атамістаў
.Дэмакрыт тлумачыць працэс пазнання зыходзячы з прынцыпа эманацыі (. з грэч. выцяканне, адрыванне) г. зн. што з паверхні прадметаў адрываюцца драбнейшыя іх адбіткі (копіі). Пранікаючы ў чалавечае цела гэтыя адбіткі, ці як іх называе Дэмакрыт, эйдасы злучаюцца з роднаснымі ім атамамі, якія ёсць, напрыклад, у чалавечых органах зроку, слыху і г. д. і дзякуючы якім ў чалавека ўзнікаюць вобразы прадметаў і з'яваў. На шляху да пазнаючага суб'екта(чалавека) эйдасы могуць дэфармавацца пры судакрананні з нейкімі перашкодамі, ці з іншымі эйдасамі.У выніку такой дэфармацыі, эйдасы прыносяць новую дзівосную інфармацыю і вобразы тых прадметаў, якія ў рэальным быцці не існуюць. На падставе гэтых вобразаў, па іх узору і падабенству, чалавек здольны ствараць новыя прадметы. Дэфармаванне і ўэаемасчапленне эйдасаў паміж сабою стварае аснову для ўзнікнення фантазій чалавека.
Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
Атамы не маюць колеру, смаку, паху, але гэтыя без'якасныя атамы здольны ствараць ўсе якасці прадметаў. Так як існуе вялікая колькасць атамаў і іх камбінацый, то існуе і бясконцае мноства якасцей. Напрыклад, якасць цяпла ствараецца шарападобнымі і рухлівымі атамамі; чорны колер узнікае ад шаргаватых і няроўных атамаў; белы колер, творыцца гладкімі атамамі; гук -- гэта спрасаванне атамаў; колеравасць -- гэта гушчыня атамаў; гарката выклікаецца малымі атамамі, паверхня якіх мае зазубрыны.
Дэмакрыт цалкам адмаўляў выпадковасць ў Сусвеце, прыродзе і чалавеку, чым і прызнаваў прадвызначанасць іх лёсу, жыцця і смерці, так як атамы рухаюцца толькі па дакладна -- вызначаных арбітах. Прадвызначанасць і жорсткая зададзенасць руху атамаў закладвала асновы для ўзнікнення філасофскага паняцця дэтэрмінізм (прычынная абумоўленасць), які адмаўляе сам факт выпадковасці. Пры такой катэгарычнасці немагчыма было пратлумачыць узнікненне новага і ці ўвогулле яно ёсць.У адрозненні ад Дэмакрыта Эпікур прызнаваў выпадковасць зыходзячы з таго, што існуе траякі рух атамаў: падзенне атамаў па прамой лініі; адхіленне атамаў ад прамой лініі; рух у выніку сутыкнення атамаў. У той час, як Дэмакрыт надзяляў атамы толькі характарыстыкамі формы, парадку і палажэння, Эпікур прызнаваў у іх і розную вагавую цяжкасць. Яна і дазваляе атамам час ад часу адхіляцца і змяшчацца з зададзеных арбітаў руху. А гэта рабіла магчымым прызнання выпадковасці, як прычыны для ўзнікнення новага, як неабавязковага паўтору ранейшага, як ўзнікненне індывідуальных прадметаў.
ФІЛАСОФІЯ СЯРЭДНЕВЕЧЧА
Пераход ад антычнай філасофіі да сярэдневяковай расцягнуўся на некалькі стагоддзяў (зIVпаХIVст.ст.) і быў шчыльна звязаны з хрысціянствам. У межах хрысціянства і на аснове філасофскай традыцыі Антычнасці і фарміруецца сярэдневяковая філасофія, якая мае дзве назвы: Патрыстыка (з лац. pater--бацька ) --гэта перыяд распрацоўкі з IV-VIIIст тэалагічных, філасофскіх і палітычных дактрын хрысціянства. г. зв. бацькамі царквы, якія і тэалагізавалі філасофію. Заходняя ці лацінская патрыстыка-- Аўгустын Блажэнны(354-430) і Северын Боэцый(480--526). Схаластыка ( з лац. schola--школа; вывучэнне): у гэты час філасофія-- гэта школьная дысцыпліна пры дапамозе якой завучваліся і прапагандаваліся хрысціянскія каштоўнасці. Вяршыняй у схаластыцы з'яўляецца філасофія Тамаза Аквіната (Фама Аквінскі1225--1274), якога як і Аўгустына каталіцкая царква кананізавала ў лік святых за злучэнне імі хрысціянскіх каштоўнасцей з асобнымі палажэннямі грэка--рымскай філасофіі.
Філасофія Аўгустына(354--430)
Асноўныя працы Аўгустына "Аб троіцы","Споведзь", "Аб горадзе Божым". Узяўшы за аснову вучэнне Арыстоцеля аб першарухавіку, як аб чыстай форме, Аўгустын у якасці першарухавіка прызнае хрысціянскага бога. Для доказнасці бога Аўгустын запазычыў законы і правілы фармальнай логікі Арыстоцеля, чым і было ёй прыдадзена новае жыццё. Аўгустын папярэджваў, што немагчыма зразумець бога пры дапамозе розума(логікі), а калі і можна, то толькі падпарадкуючы розум рэлігійнай веры. Бог выступае ў якасці галоўнай сілы,а ўсе іншае: прастора, рух, чалавек, энэргія і г. д.--вынік ягонай стваральнай сілы. Аўгустын і Тамаза Аквінат кананізаваны каталіцкай царквой у лік святых.
Аўгустын прапанаваў наступныя варыянты асэнсавання веры ў бога пры дапамозе розума:
1). "верыць, каб зразумець": вера ў бога існуе для таго, каб зразумець сутнасць ўсяго існуючага,так як чалавечы розум самастойна не здольны дайсці да самай элементарнай ісціны. Напрыклад, чалавек пры дапамозе інтэлекта і логікі не здольны пратлумачыць чаму 2+2=4. На выручку розуму прыходзіць вера, якою чалавека надзяляе бог. Чалавек проста верыць, што 2+2=4 і гэтага дастаткова, каб забяспечыць розуму магчымасць для ўсемагчымых арыфметычных дзеянняў над бясконцай колькасцю лікаў. Прызнанне веры ў якасці асновы для ведаў і складае аснову для ўзнікнення навуковых аксіёмаў.
2) "веру таму, што абсурдна":чалавек шмат якія з'явы лічыць абсурднымі, неразумнымі і ў першыя чаргу тыя, якія не ўкладваюцца ў логіку зямнога жыцця. Напрыклад, абавязковасць смерці. Паводле Аўгустына каб зразумець ўсе каштоўнасці жыцця,чалавеку неабходна паверыць ў карыснасць такога абсурду, як смерць. Тут выяўляецца парадаксальны стан: без пастаяннай пагрозы завяршэння жыцця не можа быць адчуванне яго радасці. Аўгустын узгадвае, што калі для чалавека штосці(смерць) падаецца абсурдным, то гэта не значыць, што і для бога гэта ўяўляецца абсурдным. Значыць, логіка Бога і логіка чалавека не супадаюць.
3) "верыць, каб прызнаваць існаванне часу": калі спадзяваццацца толькі на розум, то немагчыма абгрунтаваць існаванне цяперашнега часу. Калі ўзяць фізічны прадмет і падзяліць яго на дзве часткі, то кожная з іх працягвае рэальна існаваць. Па аналогіі час, як рэальна існуючая з'ява, таксама дзеліцца на дзве часткі: мінуўшы час, які ўжо адыйшоў і будучы час, які яшчэ не наступіў. Пагэтаму ўспрымаць, мінуўшы і будучы час немагчыма і наадварот, час успрымаецца толькі як сучасны момант і выражаецца словамі, кшталту: "цяпер", "зараз"… Логіка патрабуе прызнання, што любы момант цяперашняга часу таксама дзеліцца на два моманты: мінуўшы і будучы. Нават, граматычнае слова агучанае, ці існуючае ў думцы, заўсёды існуе ў форме мінулага і будучага часу, а не ў моманце цяперашняга часу. Напрыклад, пры вымаўленні адна частка слова слова "цяпер" належыць ўжо мінуўшаму часу, так як яна ўжо агучана, а другая частка знаходзіцца яшчэ ў будучыні і яна яшчэ не агучана, а значыць і не існуе. Значыць, чалавечы розум, калі ён пачынае разважаць аб існаванні часу з пазіцый логікі (розуму), то ён абавязкова падводзіць да думкі, што момант цяперашняга часу адсутнічае. А калі так, то адсутнічае выключна ўсё. Толькі вера ў Бога дазваляе чалавеку ўсведамляць існаванне моманту цяперашняга часу і як вынік толькі верыць у рэальнае існаванне і прыроды і чалавека і г. д. Схаластыка паўплывала на дальнейшае развіццё еўрапейскай філасофіі і праз сваю філасофскую дактрыну спрычынілася на падзел хрысціянства на заходняе і ўсходняе.
Сімвалам схаластыкі зрабілася барацьба рэалізма і наміналізма аб паходжанні агульных паняццяў, ці універсалій (лац.: universalis - агульны).
Рэалізм (з лац.: realis – рэчывавы, сапраўдны) лічыў, што сапраўднай рэальнасцю надзелены не адзінкавыя прадметы, а толькі іх універсаліі, накшталт, “чалавек ўвогулле”. Ці, напрыклад, перад канкрэтным канём, і па – за ім рэальна існуе “конскасць”, якая ўласціва ўсім коням, стварае іх і існуе рэальна; перад і па – за чацвераногімі жывёламі існуе“чацвёраногасць” і г. д.
Наміналізм (з лац.: nomen – імя) – адстойвалі думку, што рэальна і аб’ектыўна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, а універсаліі толькі імёны іх, якія існуюць у мове і не існуюць па – за межамі свядомасці. З пазіцый наміналістаў па – за канкрэтнымі аб’ектамі, няма ніякай “конскасці”, “чацвёраногасці” і г. д., а ёсць толькі словы конь, чацвёраногі, якія выкарыстоўваюцца да любога каня, чацвёраногага і г. д. Напрыклад, “чалавек увогулле” не існуе, а гэта толькі абстрактнае паняцце, ці ўніверсалія, якая выпрацавана чалавечым розумам для абазначэння ўсіх людзей. Уільям Оккам англійскі філосаф 13ст. – выразны прадстаўнік наміналізма. Ён лічыў, што ўніверсаліі (агульныя паняцці), якія не паддаюцца праверцы вопытным шляхам павінны быць выдалены з навукі. “Абстракцыі не пашыраць без патрэбы!” – гэты прынцып атрымаў назву “лязо Оккама” і выконваў вялікую ролю ў адмаўленні рэалістычных тэорый, кшталту, “прыхаваных якасцей”, якія – нібыта існуюць ва ўніверсаліях і праз іх вывучэнне можна знайсці ісціну, а гэтым самым наміналізм спрыяў развіццю эксперымента ў прыродазнаўчых навуках.
ФІЛАСОФІЯ АДРАДЖЭННЯ.
Філасофія 14-17ст. ст. называецца адраджэнскай ці рэнэсанснай (з лац.: renaissance - адраджэнне). Галоўны заклік Адраджэння-- "назад у антычнасць!", азначаў вярнуць антычныя каштоўнасці, якія развіваліся без рэлігіі ва ўсіх сферах духоўнага жыцця, у тым ліку і ў філасофіі. Аднак адраджэнне антычнасці было не простай яго рэстаўрацыяй, а зыходным пунктам для новай культуры, мастацтва, філасофіі. Адраджэнне--гэта перыяд, калі Сярэднявечча вычарпала сябе, а Новы час яшчэ не аформіўся. Стваралася новая тэарэтычная мадэль сусвету, абазначаўся разрыў з схаластычнымі поглядамі на яго будову і падрыхтоўвалася навуковая рэвалюцыя. У адрозненні ад схаластыкі, дзе ўсё скіравана да бога, ў аснове адраджэнскай філасофіі прысутнічаюць палажэнні антропацэнтрызма і гуманізма. Ствараюцца прадумовы ператварэння матэматыкі з абстрактнага занятку ў сродак астранамічных і прыродазнаўчых даследванняў. Але пры ўсім гэтым, перыяду Адраджэння ўласцівы супярэчлівыя рысы. Пагэтаму катэгорыя бога ў адраджэнскай філасофіі цалкам не адмаўляецца, а толькі робяцца ёй зямныя інтэрпрэтацыі. Развіццё гэтых двух тэндэнцый, аскезы і зямной асалоды адбывалася адначасова і ўзаемаўзбагачала адна другую. Менавіта гэта і складала, аснову для ўзнікнення заходнееўрапейскай ментальнасці.
Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
У свой час ён атрымаў святарскі сан, а таксама навуковую ступень доктара філасофіі.Задачай філасофіі, паводле Бруна, з'яўляецца пазнанне і вывучэнне прыроды. Праблема суадносін прыроды і бога развязваецца Бруна з пазіцый пантэізма. Згодна з гэтым бог знаходзіцца ў самой прыродзе, а не над ёй. Прырода і ёсць сам бог, ці боская сіла, якая прыхавана ў саміх прадметах..Такі падыход да прыроды і невыразнасць вобраза бога, адмаўленне карыснасці царквы і з'явіліся прычынай спальвання Бруна на вогнішчы інквізіцыі. Геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка ён дапоўніў палажэннем аб тым, што не толькі сонца, але і кожная зорка -- гэта магчымасны цэнтр іншага, не падобнага, да нашага сусвету. Адзінага цэнтру ў сусвеце няма, так як у любым бязмежным немагчыма вызначыць ягоныцэнтр. Дж. Бруна адмаўляў раздзяленне на зямное і нябеснае, так як эфір разам з зямлёй, вадой, агнём і паветрам утвараюць як зямны так і нябесны ўзровень; зямная матэрыя не адрозніваецца ад матэрыі нябеснай. Для іх існуе і агульная адзінка іх быційнасці-- манада, кожная з якіх непаўторная і адначасова ўтрымлівае ў сабе вобраз цэлага свету. Манада, ўяўляецца ў трох сэнсах:
1)анталагічным; манада, як найдрабнейшая часцінка быцця, як адзінства зямнога і нябеснага.
2)фізічным; манада ёсць штосці іншае, чым атам.
3)матэматычным; манада-гэта кропка, якая творыць лінію, лінія стварае плоскасць, а яна ў сваю чаргу стварае любое геаметрычнае цела.
У якасці вярхоўнай манады выступае Бог. Менавіта ў ім супадаюць і развязваюцца ўсе супярэчнасці і супрацьлегласці. Пры гэтым адна супрацьлегласць ёсць пачаткам другой. Знішчэнне -- гэта пачатак узнікнення; любоў--гэта пачатак ненавісці; моцная атрута--гэта смерць, але яна можа быць і лекамі. У цэлым, у філасофіі Д. Бруна ўпершыню после Платона і Арыстоцеля было пераадолена раздзяленне ўсяго існуючага на нябеснае і зямное.
ФІЛАСОФІЯ НОВАГА ЧАСУ: ЭМПІРЫЗМ, РАЦЫЯНАЛІЗМ, СЕНСУАЛІЗМ.
Новы час, характарызуецца заняпадам аўтарытэта царквы і адначасовым ростам аўтарытэта навукі. Англійскі матэрыяліст Фрэнсіс Бэкан(1561--1626)--прадстаўнік філасофіі Новага часу. Задача філасофіі--стварыць навуку, заснаваную на вопыце і эксперыменце, і карысную для чалавека. Бэкан упершыню абгрунтаваў неабходнасць эксперымента пры вывучэнні прыродных з'яваў, а таксама запачаткаваў сцыентызм (лац.: scientia -навука, веды) -- прызнанне, што толькі навука, а не бог, з'яўляецца прычынай і зарукай чалавечага пазнання. У Новы час, Бэкан -- першы сістэматык навук, згодна якога: памяць знаходзіцца ў аснове гісторыі; уяўленніпрысутнічаюць ў аснове паэзіі і мастацтва; розум складае аснову для філасофіі і прыродазнаўчых навук. (ў антычнасці першым сістэматыкам навук быў Арыстоцель.)
Згодна Ф. Бэкана перад навукай існуюць перашкоды ў форме чатырох прывідаў ці ідалаў:
1) прывіды рода: людзі вераць, што іх мэты супадаюць з мэтамі прыроды. Напрыклад, чалавек не жадае для сябе смерці і ён шчыра верыць, што і ў прыродзе павінна існаваць такое ж самае жаданне. Прывіды рода ўзнікаюць і ад таго, што чалавек, не вывучыўшы элементарную структуру прадметажадае разабрацца ў ягоных глыбінных структурах. Выснова: пачатак усяго складанага, ўсяго таемнага прысутнічае ў самым элементарным прыродным факце.
2) прывіды пячоры: ў кожнага чалавека ёсць свая ўласная пячора (паводле Платона) г.з. суб'ектыўны ўнутраны свет, які існуе дзякуючы індывідуальнасці, адукаванасці, прафесіі, выхаванню чалавека. Бэкан ўпадабляў зямное жыццё тым ценям, якія ўзнікаюць, калі чалавек глядзіць з пячоры і бачыць толькі іх, а не рэальныя прадметы, з якіх узнікаюць гэтыя цені. Пагэтаму суб'ектыўныя вобразы прадметаў скажаюць сапраўднае ўспрыняццё рэальных прадметаў і прыроды ў цэлым.
3) прывіды кірмашу:гэта тыранія слоў; людзі не ўсведамляюць, што прадметы і словы якія абазначаюць гэтыя прадметы не адно і тое ж самае. Паводле Ф. Бэкана людзі аб'ядноўваюцца праз словы, а словы творыць натоўп. Пагэтаму словы змешваюць ўсё і выклікаюць непатрэбныя спрэчкі, як на кірмашах. Гэты прывід таксама ўзнікае і ад брыдкаслоўя.
4) прывіды тэатра: людзі вераць ў змест сваіх летуценняў. З другога боку чалавек ніколі не раскрывае сваю сутнасць і ў штодзённасці паводзіць сябе, як актор у сцэнічнай ролі. Эмпірызм (з ст.грэч.: вопыт) – гэта напрамак у тэорыі пазнання, дзе ў якасці галоўнага прызнаецца пачуццёвы вопыт, які ўзнікае праз (зрок, слых, смак і г. д.).
Сенсуалізм (франц.:sensualisme ад лац.: sensus) -- пачуцёвасць; яна паведамляе чалавеку толькі пра яго уласны ўнутраны стан, а не аб знешніх прадметах, якія з’яўляюцца прычынамі гэтага стану. У сенсуалізма правіла: няма нічога ў розуме, чаго раней не было ў пачуццях.
Рацыяналізм (лац.:.rationalis – разумны; ratio – розум) у супрацьлегласць эмпірызму і сенсулізму прызнае розум у якасці асновы пазнання і паводзін людзей. Сістэмны рацыяналізм афармляецца ў 17 – 18ст. (Р. Дэкарт, Б. Спіноза, Г. Лейбніц) ў выніку развіцця матэматыкі і прыродазнаўства. У тым выпадку,калі розум прызнаецца ў якасці адзінай крыніцы ведаў і ігнаруецца пачуццёвасць, то ўзнікаюць крайнасці:
а) прызнаюцца г. зв. “прыроджаныя ідэі”, якія не ўзнікаюць з пачуццёвага вопыту праз (зрок, слых…..), а існуюць у чалавека ад нараджэння, напрыклад, матэматычныя ідэі.
б) адбываецца разрыў паміж пачуццёвасцю чалавека і яго рацыянальнасцю г. зн. адмаўляецца здольнасць розума ствараць абстракцыі,выконваць абагульненні, аналіз, сінтэз і г. д.
ПАНЯЦЦЕ МЕТАДА. КЛАСІФІКАЦЫЯ
МЕТАДАЎ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ.
Метад (грэч.metodos) – спосаб дасягненне нейкай мэты. Ёсць філасофскія і навуковыя метады.
метады філасофскага пазнання:
а) дыялектычны метад, які узнікае ужо ў антычнасці ў межах сакратаўскага дыялога (ст.грэч.dialego) - уменне весці гутарку; размова.
б) метафізічны метад афармляецца ў эпоху Новага часу, калі пад уздзеяннем эксперыментальнага прыродазнаўства змяняецца малюнак свету.
метады навуковага даследвання: індуктыўны і дэдуктыўны.
Вопытна--індуктыўны метад.
Згодна Ф.Бэкана (1561 -1626) з адзінкавых думак,фактаў, выказванняў робіцца абагуленая выснова. Ён крытыкаваў як вузкіх эмпірыкаў, якія недаацэньваюць ролі чалавечага розуму, так і рацыяналістаў, якія ігнаруюць значэнне эмпірычных (пачуццёвых) паказчыкаў. Ф.Бэкан трапна параўноўваў эмпірыкаў да мурашоў, якія толькі збіраюць і карыстаюцца сабраным. Эмпірыкі разумеюць пад вопытам умельства збіраць факты і не ўмеюць іх абагульняць. Рацыяналісты, упадабляюцца павуку, які з самога сябе тчэ павуцінне, і выводзяць ісціны з розума, з логікі, што і прыводзіць іх да грэбавання эмпірычнымі фактамі. Пчала выбірае сярэдняе: яна дастае матэрыял з кветак поля, лесу і саду і пераапрацоўвае яго ў мёд. Метад пчалы дазваляе набліжацца да пазнання прыроды рэчаў, да салодкага мёду ісціны. Найлепшы метад пазнання: вопытна - індуктыўны, ў якім чалавечы інтэлект атрымлівае першасную інфармацыю толькі эмпірычна (вопытна), а затым тэарэтычна пераапрацоўвае яе. Гэта і ёсць лагічнае здумленне.
Разуменне індукцыі ў Бэкана ўключае ў сябе лагічныя аперацыі: аналіз, сінтэз, аналогіі, выключэнні, якія і ёсць асновай для атрымання дакладных ведаў. Індукцыя можа быць поўнай: калі магчыма пералічэнне ўсіх фактаў(ў гэтым горадзе ўсе лекары--англічане) і няпоўнай, калі колькасць фактаў бязмежная і выснова носіць верагоднасны характар (усе лекары--прафесіяналы). Няпоўныя ісціны яшчэ называюцца навуковымі і яны з'яўляюцца незавершанымі: верагоднасць фактаў не дае права катэгарычна гаварыць аб ісцінасці навуковых абагульненняў ці адкрыццяў. Верагоднасны характар навукі можа пераадольвацца толькі праз назапашвання новых фактаў. Індукцыя, ў адрозненні ад дэдукцыі, пашырае магчымасці чалавечага пазнання. Бэкан імкнуўся знайсці больш аб'ектыўны варыянт індукцыі, чым яе традыцыйны варыянт " пералічальная індукцыя" якая можа быць праілюстравана наступнай показкай: аднойчы перапісваліся ўсе домаўладальнікі ва ўэльскім паселішчы, і першы жыхар якога запытаў перапісчык, назваў сябе Уільямам Уільямсам, тое самае было з другім, трэцім і г. д. Перапісчык сказаў. "значыць яны ўсе тут Уільямы Уільямсы, я іх ўсіх так і запішу", але ён памыліўся, бо сярод усіх Уільямаў Уільямсаў, там быў яшчэ і адзіны Джон Джонсан. Гэта паказвае, што можнапрыйсці да неправільных высноў, калі шукаць ісціну праз індукцыю як простае пералічэнне фактаў. Метад Бэкана з'явіўся асновай у развіцці індуктыўнай логікі, згодна якой спачатку аналізуюцца ўсе адзінкавыя факты; з шэрагу іх выводзяцца абагуленыя факты і такім чынам дасягаецца пераход ад індукцыі да дэдукцыі.
Дэдуктыўны метад; Дэдукцыя (з лац,:deduktio – вывядзенне) – гэта пераход ад агульнага да прыватнага; ў лагічным плане дэдукцыя – гэта пераход ад лагічных пасылак да іх розумазаключэнняў. Напрыклад: пасылка “ўсе людзі дыхаюць лёгкімі”; “N – чалавек”; Значыць N дыхае лёгкімі”. Усе навукі, якія існуюць як вынікі нейкіх агульных прынцыпаў, пастулатаў, аксіёмаў -- дэдуктыўныя: матэматыка, тэарэтычная механіка, асобныя раздзелы фізікі і г. д. Ф. Бэкан лічыў дэдукцыю толькі другасным метадам, так як яна не адкрывае новыя факты. У нашым прыкладзе і ўсе людзі дыхаюць лёгкімі і асобны чалавек дыхае лёгкімі. Сапраўдныя веды дае толькі індукцыя. Нямецкі матэматык, філосаф 18ст. Г. Лейбніц, наадварот сцвярджаў: калі дэдукцыя не дае “новых фактаў”, то яе высновы з’яўляюцца ісцінымі ва ўсіх выпадках.
НЯМЕЦКАЯ КЛАСІЧНАЯ ФІЛАСОФІЯ.
Яна існавала ў 18 – 19ст.ст. і ахоплівае сабой вялікую колькасць нямецкіх філосафаў, самымі прадстаўнічымі з якіх былі: Імануіл Кант, Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, Людвіг Феербах. Класічнай яна называецца з той прычыны, што і па сённяшні дзень увасабляе сабой самы распрацаваны і вытанчаны ўзровень ў развіцці ўсёй еўрапейскай філасофіі.
ФІЛАСОФІЯ ІМАНУІЛА КАНТА(1724 – 1804). І. Кант нарадзіўся ў Кёнігзбергу, з’яўляўся прафесарам матэматыкі і філасофіі. Працы І. Канта: “Натуральная гісторыя і тэорыя неба”, "Крытыка чыстага розума”, “Крытыка практычнага розума”, “Крытыка здольнасці сцвярджэнняў”.