1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення.
2. Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь. Рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг.
4. Канстытуцыя і дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь.
5. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
6. Культура Беларусі на сучасным этапе. Роля і дзейнасць нацыянальных супольнасцей Беларусі.
7. Роля і месца Беларусі на міжнароднай арэне.
Пытанні да дыскусіі:
1. Дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вызначальная каштоўнасць сучаснай беларускай нацыі.
2. Сутнасць сучаснага этапу мадэрнізацыі беларускага грамадства.
3. Фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь: заканамернасці і асаблівасці.
4. Мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі: праблемы, дасягненні і перспектывы.
5. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы ў Рэспубліцы Беларусь.
6. Глабалізацыя і сучасны свет: праблемы і спробы іх вырашэння.
Тэмы рэфератыўных паведамленняў:
1. Перадумовы распаду СССР.
2. Праблемы дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Беларусі на сучасным этапе.
3. На шляху да інтэграцыі Расіі і Беларусі.
Літаратура: [].
У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, гаспадарчага разліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыкагалоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў.
Разглядаючы першае пытанне, трэба мець на ўвазе, што ў БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках. Тым не менш, тут таксама ўзнікалі апазіцыйныя грамадскія арганізацыі – “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня”, “Машэка” і інш.
У сакавіку – красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі і ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. У выніку ў зноў выбраным Вярхоўным Савеце з’явіліся апазіцыйныя фракцыі БНФ і "Дэмакратычны клуб". 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У 1990 г. быў прыняты закон аб арганізацыях, які дазволіў стварэнне грамадскіх і палітычных арганізацый, партый.
Між тым унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў той час у СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя сутыкненні ў Сярэдняй Азіі. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і ў Беларусі. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. Лёс СССР вырашыла няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту ў жніўні 1991 г. ў Маскве.
У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі (С.Шушкевіч), Расіі (Б.Ельцын) і Украіны (Л.Краўчук), якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8.12.1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі – Мінск.
Разглядаючы наступнае пытанне, студэнтам неабходна ведаць, што асаблівасцю эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. было тое, што крызісныя з’явы тут выявіліся пазней, чым у іншых рэспубліках СССР. У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, якія перавышалі выдаткі на 2,6 %. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем.
У кантэксце нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, студэнты павінны засвоіць, як найвышэйшае дасягненне ХХ ст. наступныя падзеі. 25.08. 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанову “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. Такім чынам, фактычна была абвешчана незалежнасць Беларусі. 19 лістапада 1991 г. БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь (у скарочаным варыянце – Беларусь), былі вызначаны нацыянальныя сімвалы – бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Быў выбраны новы старшыня Вярхоўнага Савета – С.С. Шушкевіч.
Гэта ўсё паспрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. Хутка развівалася незалежная прыватная прэса. Ужо ў першыя гады незалежнасці было зарэгістравана 29 палітычных партый і 7 грамадска-палітычных рухаў.
У 1992 г. былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны з ЗША, Германіяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Японіяй, Ізраілем, Польшчай і іншымі краінамі. У верасні 1991 года пачалося стварэнне беларускай арміі, у 1992 годзе было заснавана міністэрства абароны, абвешчана абаронная дактрына Беларусі, згодна з якой Беларусь абвяшчалася безядзернай краінай.
Важнай падзеяй стала распрацоўка асноўнага закона Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыі. 15.03.1994 г. Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Беларусі, згодна з якой у краіне ўводзіўся пост Прэзідэнта. У гэтых умовах у чэрвені 1994 г. адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі на альтэрнатыўнай аснове. На выбарах у другім туры перамог А.Лукашэнка.
Студэнты павінны зразумець прычыны і вынікі рэферэндумаў 1995, 1996. 2004 гг.
2.04.1997 года ў Маскве было падпісана пагадненне аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі, а 8.12.1999 года – Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Здабыткі і цяжкасці інтэграцыі дзвюх дзяржаў.
Важнае месца ў вывучэнні дадзенай тэмы студэнтамі павінна заняць асэнсаванне “Беларускай мадэлі” дзяржавы, якая прадугледжвае, з аднаго боку, захаванне сацыяльных заваёў народа, а з другога – выкарыстоўванне рынкавых механізмаў для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Дзяржава вызначыла асноўныя прыярытэты сацыяльнай палітыкі. Дзяржаўныя праграмы па сацыяльна-эканамічнаму развіццю Рэспублікі Беларусь: інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады, комплексная праграма развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007-2010 гг., праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гг. і інш.
Раскрываючы змест апошняга пытання, студэнты павінны ведаць, што ў пасляваенны час Беларусь стала вядомым іграком на міжнароднай арэне. 1.02.1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін, у сакавіку быў створаны наркамат замежных спраў, які ўзначаліў К.Кісялёў. У 1945 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. Але вызначальныя справы Масква вырашала без узгаднення з беларускім кіраўніцтвам. Міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі. Міжнародныя адносіны ў перыяд 1991-2005 гг.
У канцы 1990-х гг. згодна з апублікаванымі дадзенымі Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу займала ўжо 57-е месца ў свеце. Гэта быў лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская Федэрацыя – 62-е месца, Казахстан – 73-е, Украіна – 78-е), хаця ў апошнія гады нас значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы, якія мелі аднолькавыя з намі стартавыя пазіцыі ў пачатку 1990-х гг. і якія правялі рэфармаванне эканомікі метадам “шокавай тэрапіі”.
Пры разглядзе зместу дадзенай тэмы студэнтам неабходна звярнуць увагу на тое, што паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу.
Літаратура
Асноўная літаратура
1. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі. Дапаможнік / Пад рэд Л.В.Лойкі. – Мінск, 2005.
2. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый / Пад рэд В.І.Галубовіча і Ю.М.Бохана. – Мінск, 2007.
3. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. / Пад рэд. Я.К.Новіка і Г.С.Марцуля. – Мінск, 2006.
4. Гісторыя Беларусі: У 6 т. – Мінск, 2000-2006.
5. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени. – Минск, 2006.
6. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. / Пад рэд. М.П.Касцюка. – Мінск, 1995.
7. Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. – Мінск, 2006.
8. Шымуковіч С.Ф. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. У 2 ч. – Мінск, 2005.
Дадатковая літаратура
1. Асветнікі зямлі Беларускай. Х – пачатак ХХ ст. Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 2006.
2. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мінск, 2000.
3. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941- 1945: Энцыклапедыя. – Мінск, 1995.
4. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй Мировой войны): Учебное пособие / Под ред. А.А. Ковалени, Н.С. Сташкевича. – Минск, 2004.
5. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік. – Мінск, 2003.
6. Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. У 2-х т. – Мінск, 2005, 2006.
7. Ермаловіч M.I. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мінск, 2003.
8. Ермаловіч M.I. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. – Мінск, 2001.
9. Канфесіі на Беларусі (канец XVIIІ – ХХ ст.). – Мінск, 1998.
10. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мінск, 2000.
11. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. – Мінск, 1997.
12. Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб.дапам. – Мінск, 2009.
13. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі. – Мінск, 1995.
14. Память. Историко-дакументальные хроники городов и районов Беларуси в 146 книгах. – Минск, 1989-2008.
15. Пічэта У.І. Гісторыя Беларусі. – Мінск, 2005.
16. Пушкін І. Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска–палітычным і культурным жыцці (20–я гады ХХ ст.): Манаграфія. – Магілёў, 2004.
17. Пушкін І.А. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30–я гады ХХ ст.): дакументы і матэрыялы. – Мінск, 2009.
18. Пушкін І.А. Нацыянальныя супольнасці Беларусі: грамадска-палітычная і культурна-асветніцкая дзейнасць (1990-2005 гг.): манаграфія. – Магілёў, 2007.
19. Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 2001.
20. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIIІ стагоддзя. – Мінск, 2001.
21. Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Вып. 1-2. – Мінск, 2000, 2003.
22. Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. – Мінск, 1993.
23. Шаршунов В.А. Образование и наука дореволюционной Беларуси. – Минск, 2005.
24. Шаршунов В.А. Становление национальной системы подготовки и аттестации учёных и педагогов высшей квалификации. – Минск, 2008.
25. Ширяев Е.Е. Беларусь: Русь Белая, Русь Черная и Литва в картах. – Минск, 1991.
26. Эканамічная гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік. Пад рэд. В.І.Галубовіча. – Мінск, 1999.
27. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6–ці т. – Мінск, 1993–2003.
28. Этнаграфія Беларуси. Энцыклапедыя. – Мінск, 1989.
29. Юхо Я.A. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі. У 2 ч. – Мінск, 2000, 2003.