1. Беларуская культура як пасрэдніца паміж усходне- і заходне-еўрапейскімі культурнымі арэаламі
2. Культура Беларусі ХХ ст.
Мэта раскрыцця тэмы першага пытання заключаецца ў тым, каб пазнаёміцца з праблемамі тыпалагізацыі беларускай культуры, выявіць і зафіксаваць асноўныя яе рысы – дыялагічнасць і талерантнасць, а таксама ідэнтыфікаваць месца беларускай культуры ў агульнасусветнай культурнай сістэме.
У якасці ключавых прапануюцца наступныя тэрміны: рускацэнтрычная мадэль; еўропацэнтрычная мадэль; польскацэнтрычная мадэль; талерантнасць; сацыяльны кампрамiс; беларускі Рэнесанс; Рэфармацыя; рэнесансны стыль; барока; міжкультурны дыялог.
У прапанаванай тэме патрэбна засяродзіць увагу на тым, каб высветліць сутнасць трох мадэляў беларускага культурнага развіцця: рускацэнтрычнай, польскацэнтрычнай і еўропацэнтрычнай. Задачай тых, хто вывучае прапанаваную тэму, павінны стаць пошукі канкрэтных гісторыка-культурных фактаў і фактараў, якія сталіся сведчаннямі адэкватнасці апошняй, еўропацэнтрычнай мадэлі. У гэтай сувязі раім у першую чаргу знаёмства з працамі наступных беларускіх культуролагаў: I. Абдзіраловіча «Адвечным шляхам», У. Конана «У свабодзе і творчасці – паратунак для свету», А. Мальдзіса «Беларуская культура барока як пасрэдніца паміж заходнеславянскім і усходнеславянскім светамі».
Неабходна звярнуць увагу на адметнасць тых гісторыка-сацыяльных фактараў, якія ўплывалі на фарміраванне духоўнай культуры Беларусі і прывесці прыклады, якія адлюстроўваюць культуратворчы характар гэтых фактараў. Асабліва звяртаем увагу на тэрмін «талерантнасць». Патрэбна ведаць, што такое талерантнасць. Неабходна знайсці гістарычныя факты, што сведчаць аб наяўнасці ў сярэднявечнай Беларусі феномена этычнай, палітычнай і рэлігійнай талерантнасці, умець раскрыць паняцце «сацыяльны кампраміс». Адказ на галоўнае пытанне: «Чаму сярэднявечную Беларусь называюць агульнаеўрапейскім прыкладам сацыяльнага кампрамісу?» павінен быць дадзены ў выніку самастойнага аналізу.
Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на пасрэдніцкую ролю беларускай культуры на агульнаеўрапейскай прасторы. Спроба зрабіць абагульнены культуралагічны аналіз гэтага пытання належыць беларускаму навукоўцу
А. Мальдзісу ў працы, спасылку на якую мы зрабілі ранней.
У вызначанай тэме другога пытання патрэбна асабліва адзначыць і выдзеліць культурны этап пачатку ХХ ст., перыяд, калі ішлі актыўныя працэсы росту і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народу, адбывалася станаўленне нацыянальнай ідэі. Патрэбна засвоіць, што ў гэтых працэсах вызначальную ролю адыграла газета «Наша ніва», а «нашаніўскі перыяд» у цэлым выканаў асобую культуратворчую місію у гісторыі беларускай нацыі.
Адметным этапам у развіцці культуры з’явіліся 20–30-я гг. Гэты перыяд увайшоў у гісторыю як нацыянальна-культурнае адраджэнне, асноўным складнікамі якога сталіся працэсы беларусізацыі. Гэтае пытанне найбольш падрабязна асвечана ў кнізе Л. Лыча «Гісторыя культуры Беларусі».
У другім пытанні неабходна выстветліць змест паняцця «беларуская савецкая культура» і засяродзіць увагу на складанасці і супярэчнасці культурнага развіцця савецкай Беларусі, знайсці і прывесці факты, якія сведчаць, што, нягледзячы на ідэалагічныя фактары і дэнацыяналізацыю мастацтва, у культуры Беларусі ішло станаўленне высокіх гуманістычных ідэалаў, адбываліся пошукі новых форм і выяўленчых сродкаў, з’яўляліся новыя імены і таленавітыя творы ў розных галінах культуры (у мастацкай літаратуры – Н. Гілевіч, В. Быкаў, У. Караткевіч; у выяўленчым мастацтве – Л. Шчамялёў, М. Данцыг, М. Савіцкі, А. Марачкін; у тэатральнай і музычнай культуры – В. Раеўскі, Ю. Семяняка, Р. Сурус).
Сапраўдны росквіт культурнага жыцця Беларусі назіраецца ў перыяд, які ўвайшоў у гісторыю пад назваю «нацыянальнае культурнае адраджэнне 90 гг.».
Тэрмін «культура беларускага замежжа» зусім нядаўна ўвайшоў у навуковы ўжытак з мэтай ліквідацыі «белых плямаў» на культурнай карце беларускай нацыі. Для падрыхтоўкі гэтага пытання раім выкарыстаць кнігу «Культура беларускага замежжа».
Пытанне на выбар
1. Спробы тыпалагізацыі беларускай культуры.
2. Гісторыка-сацыяльныя фактары фарміравання культуры беларускага рэгіену.
3. Феномен талерантнасці як вынік дыялогу культур.
4. Перыядызацыя беларускага культурнага развіцця. Беларуская культура ад часоў Полацкага і Тураўскага княстваў (Х – XII стст.) да
ХХ ст.
5. Гісторыя беларускага нацыянальнага тэатра.
6. Гартаючы старонкі «Нашай нівы». Аналіз культурнай тэматыкі выдання.
7. Нацыянальная ідэя ў сучасным беларускім тэатральным мастацтве.
8. Тэма айчыннай гісторыі ў творчасці У. Караткевіча.
9. Вайна вачыма герояў В. Быкава.
10. Жанры і тэмы беларускага жывапіснага мастацтва ХХ ст.
11. Музычная культура Беларусі перыяду нацыянальна-культурнага Адраджэння.
12. Беларускі фальклор. Вывучэнне і аналіз фалькларыстыкі ХХ ст.
13. Культура беларусі перыяду крышталізацыі нацыянальнай ідэі. Нацыянальнае Адраджэнне пачатку ХХ ст.
14. Агульная характарыстыка паняцця «беларуская савецкая культура». Дасягненні беларускай мастацкай культуры.
15. Нацыянальна-культурнае адраджэнне канца ХХ ст.
16. Культура беларускага замежжа.
Лiтаратура
1. Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам // Вобраз-93. – Мн., 1993.
2. Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. – Мн., 1994.
3. Беларусіка: У 2 кн. – Кн. 2. – Мн., 1993.
4. Беларусіка. – кн. 6. Беларусь паміж Усходам і Захадам. – Мн., 1997.
5. Высоцкая Н. Iканапiс Беларусi. – Мн., 1992.
6. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. – Мн., 1998 – 1992.
7. Ежы Гедройц і Беларусь // Кантакты і дыялогі. – 2001. – № 4 – 5.
8. Живописная Россия. Литовское и белорусское Полесье. – Мн., 1993.
9. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн., 2001.
10. Культура беларускага замежжа. – Т.1 – 2. – Мн., 1993.
11. Мальдзіс А. Беларуская культура барока як пасрэдніца паміж заходнеславянскім і ўсходнеславянскім светамі. – Мн., 1993.
12.
13. Лазука Б. А. Гісторыя мастацтваў. – Мн., 1996.
14. Лiцьвiнка В. Святы i абрады беларусау. – Мн., 1998.
15. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.
16. Парашкоў С. А. Гiсторыя культуры Беларусi. – Мн., 2004.
17. Помнкi мастацкай культуры Беларусi эпохi Адраджэння. – Мн., 1994.
18. Ткачоў М. Замкi i людi. – Мн., 1991.
19. Хрысціянства і беларуская культура. Матэрыялы 3 міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». – Мн., 2001.
20. Цiтоў В. С. Этнаграфiчная спадчына: Беларусь: Краiна: людзi. – Мн., 2001.
21. Шчакацiхiн М. Нарысы з гiсторыi беларускага мастацтва. – Мн., 1993.
22. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна и людзі. – Мн., 2001.
Методические рекомендации для подготовки к коллоквиуму по теме «Морфология искусства»
Студенческий коллектив разбивается на пять групп. Каждая группа на художественном материале различных видов искусства (живописи, литературы, театра, кинематографа, музыки) анализирует основные проблемы эстетической теории: сущность и природу художественного творчества и произведения; проблематику гения; вопросы стиля и жанров искусства. Основной вопрос дискуссии – проблема классификации и видообразования в искусстве (от древности до современности).
При подготовке к коллоквиуму студенты должны:
1. Познакомиться с исторической эволюцией выбранного вида искусства. Выделить его основные категории и понятия.
2. Иметь четкие представления о жанровом и стилевом разнообразии каждого вида искусства.
3. Установить взаимосвязь формы и содержания художественного произведения.
4. Определить статус выбранного вида искусства в современной иерархии художественной культуры.
Структура группы:
Группа состоит из пяти человек. Один студент готовит теоретический материал, раскрывающий своеобразие выбранного вида искусства. Три человека исследуют три творческие судьбы из числа наиболее ярких представителей данного вида искусства. Один человек интерпретирует конкретное художественное произведение с целью демонстрации многообразния способов его толкования.
Рекомендуемые персоналии к анализу видов искусства в рамках очерченной проблематики: