Часціца – службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў – ладоў дзеяслова. (пайшоў - пайшоў бы).. Як і іншыя службовыя словы, часціцы самі па сабе не маюць самастойнага лексічнага значэння, не назы-ваюць прадметаў і з’яў рэчаіснасці, не з’яўляюцца членам сказа. Яны не ўжываюцца асобна ад самастоўных слоў, па-за кантэкстам страчваюць тое дадатковае адценне значэння, якое надаюць моўнай адзінцы.
Разрады часціц па значэнні:
семантычныя - выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні, якія трэба падкрэсліць у выказванні, падзяляюцца на:
указальныя - вось, вунь, гэта, указваюць на словы, словазлучэнні і сказы, на якія трэба звярнуць увагу
вылучальна-абмежавальныя - тольці, хоць, хаця б, выключна, ужываюцца для сэнсавага выдзялення слоў і часта абмяжоўваюць намер або жаданне
азначальна-ўдакладняльныя - проста, акурат, менавіта, амаль, удакладняюць значэнне асобных слоў у выказванні.
Мадальныя часціцы дапамагаюць выказаць адносіны да таго, што адбываецца ў жыцці, і да таго, што паказваецца, абмяркоўваецца, падзяляюцца на:
Сцвярджальныя часціцы - так, але, ужываюцца ў станоўчых адказах на пастаўленыя пытанні,
Адмоўныя часціцы - не, ні, служаць для адмаўлення дзеянняў, прадметаў і прымет,
Пытальныя часціцы - ці? хіба? няўжо?, выражаюць пытанне,
Пабуджальныя часціцы - ну, ану, дай, няхай, давай (давайце).
Эмацыянальныя часціцы дапамагаюць выявіць разнастайныя эмоцыі (захапленне, здзіўленне, радасць, гнеў) ці садзейнічаюць экспрэсіі (выразнасці) выказвання, падзяляюцца на:
Клічныя часціцы - што за, як, найчасцей выражаюць захапленне, радасць,
Узмацняльныя часціцы - аж (ажно), ж (жа), нават, і, ні, усё-такі і інш., узмацняюць значэнне пэўнага слова, словазлучэння ці сказа.
Да формаўтваральных часціц адносяцца:
часціца бы (б), якая служыць для ўтварэння дзеясловаў умоўнага ладу
часціцы няхай (хай), давай (давайце), якія служаць для ўтварэння дзеясловаў загаднага ладу
часціцы няхай (хай), давай (давайце) маюць выразнае адценне пабуджэння і часта ўжываюцца ў клічных сказах, тым самым садзейнічаюць выражэнню эмоцый.
Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў. Размежаванне выклічнікаў і гукаперайманняў. Функцыя выклічнікаў і гукаперайманняў. Аказіянальная субстантывацыя і вербалізацыя выклічнікаў
Выклічнік — гэта клас слоў, з дапамогай якіх выражаюцца пачуцці, волевыяўленні чалавека, яго эмацыянальна-валявая рэакцыя на з'явы і падзеі навакольнай рэчаіснасці: Эх, Гэй, дзякуй богу! Выклічнікі могуць перадаваць вялікі дыяпазон пачуццяў і волевыяўленняў: радасць, захапленне, здзіўленне, сумненне, крыўду, абурэнне, іронію, запрашэнне, заклік і інш.
У сістэме часцін мовы выклічнік займае асобнае месца: гэта і не самастойная, і не службовая часціна мовы. Яны марфемна непадзельныя і не з’яўляюцца членамі сказа., не выконвае ніякіх службовых функцый.
У той жа час выклічнікі — моўныя адзінкі, якія маюць пэўны змест і зразумелыя носьбітам той ці іншай мовы.
Падзяляюцца на разрады: эмацыянальныя а! о! ого! э! ох! ой!, волеўяўленчыя ша! Гэй! Але-е! баю-бай! Люлі-люлі!
Гукапераймальныя словы — моўныя адзінкі, якія прыблізна ўзнаўляюць, пераймаюць гукі, характэрныя для жывой і нежывой прыроды. Гукаперайманні імітуюць крык птушак (ку-ку, га-га-га), жывёл (му-у, гаў-гаў, мяў-мяў), гукі і шумвішрыроды (ш-ш-ш, шу-шу-шу), гукі, што ўзнікаюць у выніку нейкіх дзеянняў, працэсаў (бух, трах, дзынь-дзынь, буль-буль і г. д.).
Гукапераймальныя словы набліжаюцца да выклічнікаў чыста фармальна, толькі гукавым складам. Іх адрозненне ў тым, што выклічнікі выражаюць пачуцці, волевыяўленні чалавека, а гукаперайманні ўзнаўляюць, пераймаюць гукі, пазбаўленыя ўсякага сэнсу, значэння, бо належаць, не чалавеку, а іншым жывым істотам, пэўным прадметам.
У кантэксце гукаперайманні звычайна выступаюць асобным словам, сказам і аддзяляюцца ад слоў аўтара (клічнікам і працяжнікам, коскай і працяжнікам або толькі працяжнікам). Гукаперайманні, як і выклічнікі, пры субстантывацыі выконваюць функцыі розных членаў сказа.
Некаторыя гукаперайманні паслужылі асновай для ўтварэння новых слоў: кукаваць, кукаванне, кукарэкаць, гаўкаць, гаўканне, мяўкаць.
Да гукаперайманняў набліжаюцца словы са значением імгненнага дзеяння тыпу грук, гоп, шмыг, скок, якія называюць дзеяслоўнымі выклічнікамі.
Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.
функцыянальны стыль мовы разглядаецца як “грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.
Агульная характарыстыка функцыянальных стыляў: канструктыўны прынцып, вобразнасць, стандарт і экспрэсія, тэорыя газетнай штампаванасці, індывідуальнасць. Прынцыпы класіфікацыі функцыянальных стыляў
Вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі. Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін.
Функцыя афіцыйна-справавога стылю – дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю,
функцыя публіцыстычнага – уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача.
Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны – у вуснай.
Теорыя штампаванасці: Паслядоўнікі тэорыі штампаванасці газетнай мовы лічылі, што слоўнікавы
склад газеты адназначна фіксаваны, складаецца з устойлівых словазлучэнняў, зададзеных рамкамі навін. Іншымісловамі, слоўнік газеты заўсёды мае характар фразеалогіі, г.зн.сумы фіксаваных штампаваных маўленняў, з загадзя вядомым ужо, дакладна ўстаноўленым механізаваным значэннем, сэнсам (узняў пытанне Рыгор Вінакур).