Дзеяслоў - самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне, стан, прымету як працэсы: бегчы, касіць, працаваць; ляжаць, спаць, радавацца; бялець, зелянець, чырванець, г. зн. названыя дзеясловам з'явы развіваюцца, працякаюць ці існуюць у часе. Агульнае значэнне працэсу ўласціва ўсім дзеясловам і выражаецца катэгорыямі трывання, стану, ладу, часу і асобы. Дзеяслоў мае таксама катэгорыі ліку і (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу) роду. Катэгорыі тры- вання і стану ахопліваюць усе дзеяслоўныя формы і лічацца асноўнымі; іншыя катэгорыі ўласцівыя не ўсім формам дзеяслова. Так, катэгорыю часу маюць толькі дзеясловы абвеснага ладу; катэгорыю асобы — абвеснага (цяперашняга і будучага часу) і загаднага ладу.
У залежнасці ад асаблівасцей змянення ў сучаснай беларускай мове адрозніваюць спрагальныя і неспрагаль- ныя формы дзеяслова.
Спрагальныя формы дзеяслова змяняюцца па асобах, часах, ладах, ліках і (у прошлым часе і ўмоўным ладзе) родах: будую, будуеш, будуе, будуем, будуеце, будуюць; будаваў, будавала, будавалі; будуй, будуйце; будаваў бы, будавала б, будавалі б. Неспрагальныя формы - гэта інфінітыў, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: пабудаваць, пабудаваньі, пабудаваўшы. Інфінітыў, дзее- прыслоўе - нязменныя формы; дзеепрыметнік змяняец- ца, як прыметнік, мае формы склону, ліку і роду: пабудаваны, пабудаваная, пабудаванае, пабудаваныя; пабудаваны, пабудаванага, пабудаванаму, пабудаваным, (на) пабудаваным.
Сінтаксічная функцыя дзеяслова залежыць ад яго формы. Спрагальныя формы выконваюць у сказе ролю выказніка: Глыбіня і характар прыходзяць з гадамі, а маладых аздабляе шчырасць (В.Б.); Сонца пабольшала, пасінела, як ад холаду, і асела ў густую цёмную смугу (Пташ.); Выйду на ціхі зялёны прастор і пакланюся вясне залатой (Зв.); Жыві, шукай, усё рабі як след, каб на Радзіме твой свяціўся след (Грах.); Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос (Прык.). Інфінітыў можа быць любым членам сказа. Дзеепрыметнік найчасцей выступае ў ролі азначэння, дзеепрыслоўе - акалічнасці: Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу і азірнуўся (І.М.); Ускрайкам, не спяшаючыся [ Лабановіч] накіраваўся на Тумель, дзе быў ставок і старасвецкі двухпавярховы млын (К-с); Зрэдку лісты, пачырванеў- шы, абрываюцца і нехаця падаюць на дарогу (Скр.).
Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
Інфінітыў - нязменная неспрагальная форма дзеяслова, якая называе дзеянне або стан, але не выражае значэнняў часу, ладу, ліку і асобы: Нас жыццё выпроствала і гнула, ды зламаць і знішчыць не змагло (Бур.); О, як трэба шукаць на шляхах чалавека, як любіць, берагчы і не крыўдзіць яго, каб пабачыць славу наступнага века ў сэрцы сціплага сына суседа свайго! (Каратк.); Вялікая гэта справа - чалавечая адкрытасць, праўдзівая споведзь без грама разліку, жадання падаць сябе лепшым, чым ёсць на самой справе (В.Б.). Гэта пачатковая, зыходная форма дзеяслова з'яўляецца за- галовачным словам у слоўнікавых артыкулах, прысве- чаных дзеясловам, як форма назоўнага склону адзіноч- нага ліку скланяльных часцін мовы.
Інфінітыў мае катэгорыі трывання: ісці - прыйсці, лячыць - вылечыць, стану: будаваць - будавацца, чытаць - чытацца, можа быць пераходным ці непераходным: будаваць дом, пісаць ліст - бегчы па дарозе, зайсці да сябра, незваротным ці зваротным: вітаць - вітацца, радаваць - радавацца.
У складзе інфінітыва выдзяляюцца суфіксы -ць, -ці або -чы. Суфікс -ць далучаецца да асновы на галосны: араць, бегаць, бялець, калоць, крыкнуць, мыць, саліць; ён самы прадуктыўны, выкарыстоўваецца пры ўтварэнні новых
дзеясловаў: праграмаваць, стыкавацца, транспланта- ваць. Суфікс -ці ўжываецца ў дзеясловах з асновай на зычны: везці, грэбці, дзяўбці, лезці, паўзці, скрэбці.
Інфінітыў можа выконваць ролю як галоўных, так і даданых членаў сказа: дзейніка: Пераадолець лагчыну было складана (В.Б.); За бацькава сварыцца - і смех і грэх (Прык.); выказніка: Бацькоў слухаць - гора не знаць (Прык.); Дзетак узгадаваць - не грыбкоў назбіраць (Прык.); часткі састаўнога дзеяслоўнага выказніка: Нельга абысці і адмахнуцца ад чужой трывогі і бяды (Грах.); Узрадаваны сонцу,Дняпро барзджэй пачаў гнаць ваду (Парх.); дапаўнення: Доўг салдацкай службы па- трабаваў ад мяне несці параненага сябра (Шам.); Назарэўскі папрасіў шафёра ехаць самым ціхім і самым павольным ходам (К.Ч.); азначэння: Не кожны з пры- сутных вызначаўся ўменнем разважаць і пераконваць (Ц.Г.); Пісьменнік думаў пра будучыню, і будучыня
Аснова інфінітыва- гэта частка інфінітыва без формаўтваральнага суфікса: даганя-ць, меркава-ць, грэб- ці, плес-ці, бег-чы, лег-чы.
Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца формы дзеясловаў абвеснага ладу прошлага часу: загарэ-ць, прачыта-ць — загарэ-ў, загарэ-л-а, загарэ-л-і, прачыта-ў, прачыта-л-а, прачыта-л-і; формы ўмоўнага ладу: загарэ-ў бы, загарэ-л-а б, загарэ-л-і б, прачыта-ў бы, прачыта-л-а б, прачыта-л-і б; дзеепрыметнікі прошлага часу: загарэ-л-ы, загарэ-ўш-ы, прачыта-ўш-ы, прачыта-н-ы; дзеепрыслоўі закончанага трывання: загарэ-ўшы, прачыта-ўшы.
Аснова інфінітыва болыпасці дзеясловаў супадае з асновай прошлага часу - часткай дзеяслова без форма- ўтваральнага суфікса -л- (ў) і канчатка: гавары-ць - га- вары-ў, гавары-л-а, нес-ці - нёс, нес-л-а, чыта-ць - чыта-ў, чыта-л-а, аднак у некаторых дзеясловаў гэтыя асновы розныя: завес-ці - завё-ў, падмес-ці - падмё-ў, прывала-чы — прывалок.
Формы такіх дзеясловаў утвараюцца не ад асновы інфінітыва, а ад асновы прошлага часу: засохну-ць - засох, засох-л-а, засох-л-і, засох бы, засох-л-а б, засох-л-і б, засох-л-ы, засох-шы; патаў-чы - патоўк, патаўк-л-а, патаўк-л-о, патаўк-л-і, патоўк бы, патаўк-л-а б, патаўк-л-о б, патаўк-л-і б, патоўч-ан-ы, патоўк-шы.
Аснова цяперашняга (будучага простага) часу - гэта частка дзеяслова цяперашняга ці будучага простага часу без канчатка: вяд-уць, леч-аць, няс-уць,
чытай-уць; прывяд-уць, вылеч-аць, прыняс-уць, прачы- тай-уць.
Ад асновы цяперашняга (будучага простага) часу ўтвараюцца асабовыя формы цяперашняга (будучага простага) часу абвеснага ладу: нос-яць - наш-у, нос-іш, нос-іць, нос-ім, нос-іце, нос-яць; прыняс-уць - прыняс-у, прыняс-еш, прыняс-е, прыняс-ём, прынес-яце, прыняс-уць; формы загаднага ладу: нас-і, нас-іце, прыняс-і, прыняс-іце; дзеепрыметнікі цяперашняга часу: квітней-уць - квітней-уч-ы; дзеепрыслоўі незакончанага трывання: нос-ячы, квітней-учы.
Асновы інфінітыва і цяперашняга (будучага простага) часу могуць супадаць: нес-ці, няс-уць; прынес-ці, прыня- суць; сцераг-чы, сцераг-уць; падсцераг-чы, падсцераг-уць. У дзеясловах з суфіксамі -і-, -ы-ў -а- ў аснове інфінітыва гэтыя асновы адрозніваюцца: акрэслі-ць - акрэсл-яць, насі-ць — нос-яць, хадзі-ць — ходз-яць, вастры-ць - востр- аць, крышы-ць - крыш-аць, узважы-ць - узваж-аць, дагна- ць - дагон-яць, стагна-ць — стогн-уць.
Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы. Катэгорыя стану. Асаблівасці граматычнага выражэння катэгорыі незалежнага, залежнага і зваротна-сярэдняга стану. Сінаніміка стану дзеяслова.
Усе дзеясловы паводле адносін дзеяння да аб'екта падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.
Пераходныя дзеясловы называюць дзеянне, накі- раванае на аб'ект, які выражаны формай вінавальнага склону без прыназоўніка: абгарадзіць сад, вастрыць нож, выгадаваць дзяцей, любіць прыроду, піць ваду, слухаць музыку.
Такія дзеясловы называюцца прама-пераходным і, а аб'ект - п р а м ы м.
Пры пераходных дзеясловах можа быць аб'ект, які ствараецца (пабудаваць дом), змяняецца (пафарбаваць сцены), знішчаецца (разбіць шкло), застаецца нязменным (ухваліць план), успрымаецца органамі пачуццяў (адчу- ваць боль) і інш.
Дзеясловы, пры якіх аб'ект мае форму ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў, акрамя вінавальнага склону без прыназоўніка, называюцца ўскосна-пераходнымі: гуляць у футбол, дапа- магчы сябру, сумаваць па сыне, сябраваць з дзяўчьінай.
Непераходныя дзеясловы называюць дзеянне, не накіраванае на аб'ект: адпачываць, бялець, плысці, сохнуць, сядзець. Гэтыя дзеясловы абазначаюць фізічны і псіхічны стан: спаць, хварэць, весяліцца, журыцца; рух: ісці, бегчы, ехаць, ляцець; становішча ў прасторы: ляжаць, стаяць; праяўленне прыметы: зелянець, чырванець; занятак: настаўнічаць, падарож- нічаць і інш.
Паміж пераходнымі і непераходнымі дзеясловамі існуе сувязь. Адзін і той дзеяслоў можа быць пераходным (чытаць кнігу, спяваць песню) і непераходным (люблю чытаць, умею спяваць), калі ўвага канцэнтруецца на самім дзеянні, а не на аб'екце.
Пры далучэнні постфікса -ся (-ца, -цца) пераходныя дзеясловы становяцца непераходнымі: апраўдаць - апраўдац-ца, апраўдаю-ся, апраўдае-цца.
Некаторыя непераходныя дзеясловы змяняюць лексічнае значэнне і становяцца пераходнымі, калі да іх далучаюцца прыстаўкі: ісці - абысці лужыну.
Зваротныя дзеясловы - гэта непераходныя дзеясловы, у якіх на непераходнасць паказвае постфікс -ся (-ца, -цца): апранаць - апранац-ца, апранаю - апранаю-ся. Яны абазначаюць дзеянні, працэсы, накіраваныя на сам суб'ект і сканцэнтраваныя ў самім суб'екце.