Сутнасць граматыкі. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй.Граматычныя значэнне, катэгорыя, форма. Сродкі і спосабы выражэння граматычных формаў. Беларуская граматыка: праблемы нарматыўнасці ў СМІ.
Грама́тыка — раздзел мовазнаўства, што займаецца вывучэннем словаўтварэння і словазмянення (марфалогіі), відаў словазлучэнняў і тыпаў сказаў (сінтаксіс). Граматыка, як будова мовы, з’яўляецца характэрнай для пэўнай мовы сукупнасцю правіл, па якіх словы аб’ядноўваюцца ў фразы і сказы. У граматыцы мовы вылучаюць марфалягічныя адзінкі, катэгорыі і формы, сінтаксічныя адзінкі і катэгорыі, а таксама словаўтваральныя адзінкі і спосабы словаўтварэння.
Граматыка, як навука пра граматычны лад мовы, вывучае агульныя заканамернасці граматык розных канкрэтных моваў і адрозьненьні паміж імі. Яна складаецца з двух раздзелаў: марфалогіі й сінтаксісу. Цэнтральным у граматыцы ёсць вучэнне пра граматычныя значэнні, граматычныя формы і граматычныя катэгорыі.
Слова - гэта фанетычна i граматычна аформленая адзiнка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае як лексiчнае, так i граматычнае значэнне. (Наконт сувязі больш нічога не знайшла)
Граматычнае значэнне слова - тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца. (дом - назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны)
Граматычная катэгорыя - гэта процівапастаўленне ўсіх аднародных граматычных значэнняў, выказанае граматычнымі фармальнымі сродкамі. Гэта якасна іншая адзінка граматычнага аналізу па параўнанні з граматычнымі значэннямі і граматычнымі фармальнымі сродкамі. Напрыклад, катэгорыі ліку, роду, склону, ліца, трывання і інш.
Граматычная форма - моўны знак, у якім тым ці іншым граматычным спосабам выяўляецца граматычнае значэнне. Сродкамі выражэння граматычных значэнняў могуць быць нулявыя і ненулявыя афіксы, непазіцыйныя чаргаванні фанем, характар націску, службовыя словы, парадак слоў, інтанацыя.
Наконт праблем нарматыўнасці прыкладаў не знайшліся:С
Грама́тыка — раздзел мовазнаўства, што займаецца вывучэннем словаўтварэння і словазмянення (марфалогіі), відаў словазлучэнняў і тыпаў сказаў (сінтаксіс). Граматыка, як будова мовы, з’яўляецца характэрнай для пэўнай мовы сукупнасцю правіл, па якіх словы аб’ядноўваюцца ў фразы і сказы. У граматыцы мовы вылучаюць марфалягічныя адзінкі, катэгорыі і формы, сінтаксічныя адзінкі і катэгорыі, а таксама словаўтваральныя адзінкі і спосабы словаўтварэння.
Граматыка, як навука пра граматычны лад мовы, вывучае агульныя заканамернасці граматык розных канкрэтных моваў і адрозьненьні паміж імі. Яна складаецца з двух раздзелаў: марфалогіі й сінтаксісу. Цэнтральным у граматыцы ёсць вучэнне пра граматычныя значэнні, граматычныя формы і граматычныя катэгорыі.
Слова - гэта фанетычна i граматычна аформленая адзiнка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае як лексiчнае, так i граматычнае значэнне. (Наконт сувязі больш нічога не знайшла)
Граматычнае значэнне слова - тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца. (дом - назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны)
Граматычная катэгорыя - гэта процівапастаўленне ўсіх аднародных граматычных значэнняў, выказанае граматычнымі фармальнымі сродкамі. Гэта якасна іншая адзінка граматычнага аналізу па параўнанні з граматычнымі значэннямі і граматычнымі фармальнымі сродкамі. Напрыклад, катэгорыі ліку, роду, склону, ліца, трывання і інш.
Граматычная форма - моўны знак, у якім тым ці іншым граматычным спосабам выяўляецца граматычнае значэнне. Сродкамі выражэння граматычных значэнняў могуць быць нулявыя і ненулявыя афіксы, непазіцыйныя чаргаванні фанем, характар націску, службовыя словы, парадак слоў, інтанацыя.
2) Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычнае размяшчэнне марфалагічных форм. Класіфікацыйныя ўласцівасці часцін мовы. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў, прынцыпы аб’яднання. Сістэма часцін мовы. Знамянальныя і незнамянальныя словы. Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму.
Паводле граматычных уласцівасцей усе словы белмовы размяркоўваюцца па лексіка-граматычных разрадах, якія называюцца часцінамі мовы. Падзел слоў на часціны мовы адбываецца на аснове іх катэгарыяльнага (класіфікацыйнага) лексічнага значэння, марфалагічных прымет, сінтаксічных уласцівасцей і асаблівасці сістэмы словаўтварэння.
Катэгарыяльнае (класіфікацыйнае) значэнне — гэта абагульненае лексічнае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звязанае з лексічным значэннем кожнага асобнага слова — семантычнай прыметай, якая індыві-дуалізуе слова, вылучае яго ў асобную лексему. Катэгарыяльнае значэнне абагульняе, аб’ядноўвае словы ў адзін клас (разрад). Напрыклад, прыметнікі аб'ядноўваюцца ў адну часціну мовы катэгарыяльным значэннем прыметы.
Да марфалагічных прымет, якія ўлічваюцца пры класіфікацыі часцін мовы, адносяцца: зменнасць ці нязменнасць слоў, тып і асаблівасці іх змянення (скланенне, спражэнне), граматычныя катэгорыі слоў і іх спецыфіка.
Зменнымі словамі з'яўляюцца назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, нязменнымі — прыслоўі, катэгорыя стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы), мадальныя словы, усе службовыя словы і выклічнік. Акрамя таго, сярод зменных часцін мовы могуць быць нязменныя словы. Напрыклад, сярод назоўнікаў у асобную групу выдзяляюцца нескланяльныя словы тыпу метро, дэпо, кенгуру, калібры і інш.
Зменныя словы скланяюцца (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі) або спрагаюцца (дзеясловы). Неаднолькавыя парадыгмы скланення розных часцін мовы. Так, не супадаюць парадыгмы скланення назоўнікаў і прыметнікаў, нягледзячы на тое, што гэтым часцінам мовы ўласцівыя адны і тыя ж граматычныя катэгорыі — род, лік, склон. Назоўнікі змяняюцца па склонах і ліках, а прыметнікі — па склонах, ліках і родах. Парадыгма лічэбнікаў уключае ў асноўным словаформы склону.
Часціны мовы характарызуюцца розным наборам граматычных катэгорый і іх зместам. Найбольшую колькасць граматычных катэгорый мае дзеяслоў; у разнастайных сваіх формах ён выражае граматычныя значэнні ліку, роду, асобы, часу, ладу, трывання, стану. Такія граматычныя катэгорыі не характэрны для іменных часцін мовы.
Катэгорыі роду, ліку і склону ў назоўнікаў і прыметнікаў адрозніваюцца зместам.
У прыметнікаў яны сінтаксічна залежныя і напаўняюцца канкрэтным граматычным зместам толькі пры спалучэнні прыметнікаў з назоўнікамі ці займеннікамі. У назоўнікаў катэгорыі роду, ліку і склону самастойныя, сінтаксічна незалежныя.
Адрозніваюцца часціны мовы сінтаксічнымі ўласцівасцямі: спосабам сінтаксічнай сувязі, сінтаксічнай функцыяй. Напрыклад, прыметнікі не спалучаюцца з дзеясловамі, прыназоўнікі — з прыметнікамі і прыслоўямі; прыметнікі і займеннікі дапасуюцца да назоўнікаў, прыслоўі прымыкаюць да дзеясловаў, прыметнікаў і прыслоўяў і г. д. Словы кожнай часціны мовы маюць свае асноўныя сінтаксічныя функцыі. Пры класіфікацыі часцін мовы неабходна ўлічваць асаблівасці іх словаўтварэння — кожная часціна мовы мае свае словаўтваральныя мадэлі. Так, назоўнікі і прыметнікі найбольш актыўна ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў, дзеясловы — з дапамогай прыставак, нульсуфіксальны спосаб і абрэвіяцыя характэрны толькі для назоўнікаў і г. д.
У марфалогіі сінкрэтызм разумеецца як асаблівасць структуры парадыгмы, якая складаецца ў амоніміі. Напрыклад, склонавы сінкрэтыз - супадзенне форм назоўнага і вінавальнага склонаў (стол, мора, мыш).
У мове можа адбывацца пераход слоў з адной лексіка-граматычнай групы ў другую. Гэта абумоўлена тым, што словы страчваюць ці змяняюць сваё лексічнае значэнне, марфалагічныя прыметы і набываюць рысы іншай часціны мовы. У адпаведнасці з гэтым змяняюцца і сінтаксічныя функцыі слоў. Пераход слоў з адной лексіка-граматычнай групы ў другую ў мове назіраецца даволі часта. Аднак не ўсе часціны мовы могуць аднолькава свабодна пераходзіць у іншыя. Напрыклад, у назоўнікі найбольш часта пераходзяць прыметнікі. Назоўнікі могуць набываць значэнне прыслоўяў, прыслоў – прыназоўнікаў і злучнікаў. Дзеепрыслоўі могуць пераходзіць у прыслоўі і прыназоўнікі.
Субстантывацыя - пераход у разрад назоўнікаў іншых часцін мовы.
Ад'ектывацыя – пераход у разрад прыметнікаў.
Пранамалізацыя – у займеннікі.
Адвербіялізацыя – у прыслоўі.
Паводле граматычных уласцівасцей усе словы белмовы размяркоўваюцца па лексіка-граматычных разрадах, якія называюцца часцінамі мовы. Падзел слоў на часціны мовы адбываецца на аснове іх катэгарыяльнага (класіфікацыйнага) лексічнага значэння, марфалагічных прымет, сінтаксічных уласцівасцей і асаблівасці сістэмы словаўтварэння.
Катэгарыяльнае (класіфікацыйнае) значэнне — гэта абагульненае лексічнае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звязанае з лексічным значэннем кожнага асобнага слова — семантычнай прыметай, якая індыві-дуалізуе слова, вылучае яго ў асобную лексему. Катэгарыяльнае значэнне абагульняе, аб’ядноўвае словы ў адзін клас (разрад). Напрыклад, прыметнікі аб'ядноўваюцца ў адну часціну мовы катэгарыяльным значэннем прыметы.
Да марфалагічных прымет, якія ўлічваюцца пры класіфікацыі часцін мовы, адносяцца: зменнасць ці нязменнасць слоў, тып і асаблівасці іх змянення (скланенне, спражэнне), граматычныя катэгорыі слоў і іх спецыфіка.
Зменнымі словамі з'яўляюцца назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, нязменнымі — прыслоўі, катэгорыя стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы), мадальныя словы, усе службовыя словы і выклічнік. Акрамя таго, сярод зменных часцін мовы могуць быць нязменныя словы. Напрыклад, сярод назоўнікаў у асобную групу выдзяляюцца нескланяльныя словы тыпу метро, дэпо, кенгуру, калібры і інш.
Зменныя словы скланяюцца (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі) або спрагаюцца (дзеясловы).
Неаднолькавыя парадыгмы скланення розных часцін мовы. Так, не супадаюць парадыгмы скланення назоўнікаў і прыметнікаў, нягледзячы на тое, што гэтым часцінам мовы ўласцівыя адны і тыя ж граматычныя катэгорыі — род, лік, склон. Назоўнікі змяняюцца па склонах і ліках, а прыметнікі — па склонах, ліках і родах. Парадыгма лічэбнікаў уключае ў асноўным словаформы склону.
Часціны мовы характарызуюцца розным наборам граматычных катэгорый і іх зместам. Найбольшую колькасць граматычных катэгорый мае дзеяслоў; у разнастайных сваіх формах ён выражае граматычныя значэнні ліку, роду, асобы, часу, ладу, трывання, стану. Такія граматычныя катэгорыі не характэрны для іменных часцін мовы.
Катэгорыі роду, ліку і склону ў назоўнікаў і прыметнікаў адрозніваюцца зместам. У прыметнікаў яны сінтаксічна залежныя і напаўняюцца канкрэтным граматычным зместам толькі пры спалучэнні прыметнікаў з назоўнікамі ці займеннікамі. У назоўнікаў катэгорыі роду, ліку і склону самастойныя, сінтаксічна незалежныя.
Адрозніваюцца часціны мовы сінтаксічнымі ўласцівасцямі: спосабам сінтаксічнай сувязі, сінтаксічнай функцыяй. Напрыклад, прыметнікі не спалучаюцца з дзеясловамі, прыназоўнікі — з прыметнікамі і прыслоўямі; прыметнікі і займеннікі дапасуюцца да назоўнікаў, прыслоўі прымыкаюць да дзеясловаў, прыметнікаў і прыслоўяў і г. д. Словы кожнай часціны мовы маюць свае асноўныя сінтаксічныя функцыі. Пры класіфікацыі часцін мовы неабходна ўлічваць асаблівасці іх словаўтварэння — кожная часціна мовы мае свае словаўтваральныя мадэлі. Так, назоўнікі і прыметнікі найбольш актыўна ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў, дзеясловы — з дапамогай прыставак, нульсуфіксальны спосаб і абрэвіяцыя характэрны толькі для назоўнікаў і г. д.
У марфалогіі сінкрэтызм разумеецца як асаблівасць структуры парадыгмы, якая складаецца ў амоніміі. Напрыклад, склонавы сінкрэтыз - супадзенне форм назоўнага і вінавальнага склонаў (стол, мора, мыш).
У мове можа адбывацца пераход слоў з адной лексіка-граматычнай групы ў другую. Гэта абумоўлена тым, што словы страчваюць ці змяняюць сваё лексічнае значэнне, марфалагічныя прыметы і набываюць рысы іншай часціны мовы. У адпаведнасці з гэтым змяняюцца і сінтаксічныя функцыі слоў. Пераход слоў з адной лексіка-граматычнай групы ў другую ў мове назіраецца даволі часта. Аднак не ўсе часціны мовы могуць аднолькава свабодна пераходзіць у іншыя. Напрыклад, у назоўнікі найбольш часта пераходзяць прыметнікі. Назоўнікі могуць набываць значэнне прыслоўяў, прыслоў – прыназоўнікаў і злучнікаў. Дзеепрыслоўі могуць пераходзіць у прыслоўі і прыназоўнікі.
Субстантывацыя - пераход у разрад назоўнікаў іншых часцін мовы.
А д'ектывацыя – пераход у разрад прыметнікаў.
Пранамалізацыя – у займеннікі.
Адвербіялізацыя – у прыслоўі.
3) Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту. Рост аналітызму ў марфалогіі сучаснай беларускай мовы. Марфалагічны аналіз.
Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту. Рост аналітызму ў марфалогіі сучаснай беларускай мовы. Марфалагічны аналіз
Дамінаванне назоўніка ў тэкстах СМІ – з’ява, якая ў апошні час звяртае на сябе ўвагу. У сувязі з тым, што публіцыстычны тэкст у значнай ступені фарміруе маўленне чалавека, значна ўплывае на яго культуру, мысленне і прывучае да манеры выкладу думкі, я вырашыла на канкрэтных прыкладах прасачыць станоўчыя і адмоўныя моманты ў актыўным ужыванні назоўніка.
Шляхам спантаннай выбаркі з аналізуемых матэрыялаў для якаснага вывучэння тэмы былі вылучаны 53 тэксты з першых палос газеты «Звязда» (сакавік 2010 года). Статыстыка паказала, што колькасць ужытых у матэрыялах назоўнікаў значна пераўзыходзіць колькасць дзеясловаў – 3,5 раза, прыметнікаў – у 4,5 раза, дзеепрыметнікаў – у 27 разоў, дзеепрыслоўяў – у 44 раза, лічэбнікаў – у 13,6 раза, займеннікаў – у 11 разоў. З агульнай колькасці 16 430 слоў назоўнікі складаюць 7 388 адзінак. Падлікі можна паглядзець у табліцах 1 і 2.
Такім чынам, можна назіраць дамінуючае становішча назоўніка ў СМІ. Нязменна назіраецца тэндэнцыя да высокачастотнага ўжывання ўласных назоўнікаў (870 з 7 388 вылучаных).
Аналіз марфалагічнай стратыфікацыі дэманструе тое, што семантычны аб’ѐм назоўніка эвалюцыянуе. Калі раней большай семантычнай ѐмкасцю вылучаліся дзеясловы, то сѐння вяршынства належыць назоўніку.
Побач з назоўнікам на старонках беларускіх СМІ актыўна жыве і такі аглютынатыўны сродак як прыназоўнік. Па словах прафесара В.І. Іўчанкава, гэта з’ява асістэмная, бо складаецца ўражанне, быццам прыназоўнік кампенсуе недастатковасць марфалагічнай парадыгмы паказчыкаў флектыўнага тыпу. Ужыванне прыметнікаў і дзеясловаў значна саступае назоўніку і службовай часціне мовы, што не вельмі добра ўплывае на развіццѐ мовы.
Тэндэнцыя да аналітызму – уплыў матэматычнай мовы
(На прыкладзе газеты “Звязда”) Дамінаванне назоўніка ў тэкстах СМІ – з’ява, якая ў апошні час звяртае на сябе ўвагу. У сувязі з тым, што публіцыстычны тэкст у значнай ступені фарміруе маўленне чалавека, значна ўплывае на яго культуру, мысленне і прывучае да манеры выкладу думкі, я вырашыла на канкрэтных прыкладах прасачыць станоўчыя і адмоўныя моманты ў актыўным ужыванні назоўніка.
Шляхам спантаннай выбаркі з аналізуемых матэрыялаў для якаснага вывучэння тэмы былі вылучаны 53 тэксты з першых палос газеты «Звязда» (сакавік 2010 года). Статыстыка паказала, што колькасць ужытых у матэрыялах назоўнікаў значна пераўзыходзіць колькасць дзеясловаў – 3,5 раза, прыметнікаў – у 4,5 раза, дзеепрыметнікаў – у 27 разоў, дзеепрыслоўяў – у 44 раза, лічэбнікаў – у 13,6 раза, займеннікаў – у 11 разоў. З агульнай колькасці 16 430 слоў назоўнікі складаюць 7 388 адзінак. Падлікі можна паглядзець у табліцах 1 і 2.
Такім чынам, можна назіраць дамінуючае становішча назоўніка ў СМІ. Нязменна назіраецца тэндэнцыя да высокачастотнага ўжывання ўласных назоўнікаў (870 з 7 388 вылучаных).
Аналіз марфалагічнай стратыфікацыі дэманструе тое, што семантычны аб’ѐм назоўніка эвалюцыянуе. Калі раней большай семантычнай ѐмкасцю вылучаліся дзеясловы, то сѐння вяршынства належыць назоўніку.
Побач з назоўнікам на старонках беларускіх СМІ актыўна жыве і такі аглютынатыўны сродак як прыназоўнік. Па словах прафесара В.І. Іўчанкава, гэта з’ява асістэмная, бо складаецца ўражанне, быццам прыназоўнік кампенсуе недастатковасць марфалагічнай парадыгмы паказчыкаў флектыўнага тыпу. Ужыванне прыметнікаў і дзеясловаў значна саступае назоўніку і службовай часціне мовы, што не вельмі добра ўплывае на развіццѐ мовы.
Тэндэнцыя да аналітызму – уплыў матэматычнай мовы
Марфалагічны аналіз?
4) Назоўнік. Функцыянальная характарыстыка назоўніка. Семантычны аб’ём назоўніка. Дамінаванне назоўнікавых канструкцый у тэкстах СМІ: прычыны і вынікі. Аддзеяслоўныя назоўнікі і нормы ўжывання іх у публіцыстычным тэксце. Марфалагічныя прыметы назоўніка і сінтаксічная роля ў сказе.
Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. У сказе можа выконваць усе ролі, часцей – дзейнік.
Семантычны аб’ём назоўніка на працягу ХХ стагоддзя эвалюцыянуе, а ён сам набывае поліфункцыянальнасць, актыўную распаўсюджанасць. Праведзены разгляд катэгорый і форм назоўнікаў з усёй сукупнасцю ўласцівых ім дыферэнцыяльных адзнак і своеасаблівасцей паказаў, што назоўнік як граматычны клас знамянальных слоў з прадметным значэннем належыць да ліку найбольш багатых і разнастайных па сваёй змястоўнай структуры і форме часцін мовы, якая, паводле вызначэння акадэміка В. Вінаградава, займае ў агульнай сістэме граматычных і лексіка-семантычных разрадаў слоў «цэнтральнае становішча». А.І. Наркевіч паказаў здольнасць беларускага назоўніка выступаць у якасці своеасаблівага моўнага сродку апрадмечвання разнастайных паняццяў і ўяўленняў рэчаіснасці. «У назоўніку, – гаварыў вучоны, – як у фокусе, сыходзяцца, аб’ядноўваюцца, цесна пераплятаюцца і ўзаемадзейнічаюць шматлікія катэгорыі ўласна-марфалагічнага,лексіка-семантычнага і функцыянальнага плану». Марфалогія публіцыстычнага стылю не дае яркіх узораў стылістычнай замацаванасці. У ім шырока выракыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, іншамоўныя суфіксы. Прыватнай асаблівасцю публіцыстычнага стылю з’яўляецца выкарыстанне назоўнікаў у форме множнага ліку, якія не абазначаюць колькасць: пошукі, перагаворы, улады, часта выкарыстоўваюцца інфінітывы, дзеясловы загаднага ладу.
Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. У сказе можа выконваць усе ролі, часцей – дзейнік.
Семантычны аб’ём назоўніка на працягу ХХ стагоддзя эвалюцыянуе,
а ён сам набывае поліфункцыянальнасць, актыўную распаўсюджанасць.
Праведзены разгляд катэгорый і форм назоўнікаў з усёй сукупнасцю
ўласцівых ім дыферэнцыяльных адзнак і своеасаблівасцей паказаў, што
назоўнік як граматычны клас знамянальных слоў з прадметным зна-
чэннем належыць да ліку найбольш багатых і разнастайных па сваёй
змястоўнай структуры і форме часцін мовы, якая, паводле вызначэн-
ня акадэміка В. Вінаградава, займае ў агульнай сістэме граматычных
і лексіка-семантычных разрадаў слоў «цэнтральнае становішча».
А.І. Наркевіч паказаў здольнасць беларускага назоўніка выступаць
у якасці своеасаблівага моўнага сродку апрадмечвання разнастай-
ных паняццяў і ўяўленняў рэчаіснасці. «У назоўніку, – гаварыў вучо-
ны, – як у фокусе, сыходзяцца, аб’ядноўваюцца, цесна пераплятаюц-
ца і ўзаемадзейнічаюць шматлікія катэгорыі ўласна-марфалагічнага,
лексіка-семантычнага і функцыянальнага плану».
Марфалогія публіцыстычнага стылю не дае яркіх узораў стылістычнай замацаванасці. У ім шырока выракыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, іншамоўныя суфіксы. Прыватнай асаблівасцю публіцыстычнага стылю з’яўляецца выкарыстанне назоўнікаў у форме множнага ліку, якія не абазначаюць колькасць: пошукі, перагаворы, улады, часта выкарыстоўваюцца інфінітывы, дзеясловы загаднага ладу.
5) Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў (агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя, зборныя, рэчыўныя), марфалагічная залежнасць ад семантыкі слова.
У залежнасці ад лексічнага значэння і граматычных катэгорый назоўнікі дзеляцца на агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, зборныя і рэчыўныя.
Агульныя назоўнікі абазначаюць назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, жывых істот, з'яў прыроды, паняццяў: крэсла, выдра, снег, сумленне, адказнасць, працавітасць, вернасць. У л а с н ыя назоўнікі — гэта індывідуальныя назвы людзей, жывёл, геаграфічных аб'ектаў, прадпрыемстваў, газет, часопісаў, марак і гатункаў вырабаў і інш.: Рагнеда, Максім Танк,
Назіраецца пэўная сувязь паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі. Некаторыя агульныя назоўнікі пры пэўных умовах могуць стаць уласнымі: так узніклі, напрыклад, прозвішчы Верабей, Суша, Некаторыя ўласныя назоўнікі ў сваю чаргу могуць стаць
агульнымі. ватман, маўзер, наган, дызель, ампер,. Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы рэчаіснасці. Канкрэтныя назоўнікі, як правіла, маюць формы адзіночнага і множнага лікаў:
Абстрактныя назоўнікі абазначаюць разнастайныя адцягненыя паняцці, псіхічныя працэсы, пачуцці, стан: розум, шчасце, каханне, смеласць, цярплі- васць, захапленне. Яны звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі, аднак некаторыя абстрактныя назоўнікі спалучаюцца з няпэўна-колькаснымі словамі многа, мала, шмат, трохі, гэтулькі, столькі, некалькі: гэтулькі розуму, трохі ўвагі, шмат цярпення, столькі клопату. Асобныя абстрактныя назоўнікі пры канкрэтызацыі набываюць форму множнага ліку: гэтыя цяжкасці, першыя выпрабаванні, зламаныя лёсы, нашы
спатканні.
Асабовыя назоўнікіабазначаюць асоб паводле іх сацыяльнай, нацыянальнай, палітычнай прыналежнасці (рабочы, прадпрымальнік, беларус, паляк, кансерватар, рэспубліканец), роду дзейнасці (фельчар, токар, выкладчык), сваяцкіх адносін (залоўка, швагер, мачаха), месца жыхарства (вясковец, гараджанін, магіляўчанін), розных якасцей (гаварун, непаседа, неслух, задавака) і інш.
Неасабовыя назоўнікі — гэта адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць розных жывёл, птушак, насякомых (зубр, алень, сарока, камар, вусень), і неадушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць прадметы і з'явы (стол, кніга, рака, лес, неба).
3 б о р н ы я назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб, жывых істот, аднародных прадметаў як адно цэлае: студэнцтва, птаства, лісце, ламачча, ельнік, крылле, звяр'ё.
Р э ч ы ў н ы я назоўнікі абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу. Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы хімічных элементаў і злучэнняў: кісларод,
У залежнасці ад лексічнага значэння і граматычных катэгорый назоўнікі дзеляцца на агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя і неаду- шаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, зборныя і рэчыўныя.
Агульныя назоўнікі абазначаюць назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, жывых істот, з'яў прыроды, паняццяў: крэсла, выдра, снег, сумленне, адказнасць, працавітасць, вернасць.У л а с н ыя назоўнікі — гэта індывідуальныя назвы людзей, жывёл, геаграфічных аб'ектаў, прадпрыемстваў, газет, часопісаў, марак і гатункаў вырабаў і інш.: Рагнеда, Максім Танк, (кот) Васька, (сабака) Рэкс, Нарач, Сож, Ві- цебск, Рэчыца, Марс, Сатурн, Месяц, (фабрыка) «Каму- нарка», (калгас) «Перамога», (часопіс) «Вярозка», (тэлевізар) «Гарызонт», (пральная машына) «Фея», (цукеркі) «Крыжачок», «Свіцязянка».Уласныя назоўнікі звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку (Мінск, Днепр, Друць, Брыль), але ёсць асобныя словы і ў форме множнага ліку, хоць яны і абазначаюць адзінкавыя прадметы (Асіповічы, Клімавічы, Бялынічы, Чашнікі, Цімкавічы, Альпы, Гімалаі). Форму множнага ліку маюць імёны і прозвішчы, калі яны абазначаюць групу людзей: апавяданне Янкі
Брыля «Іваны», браты Камаровы, сям'я Васілевічаў.
Назіраецца пэўная сувязь паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі. Некаторыя агульныя назоўнікі пры пэўных умовах могуць стаць уласнымі:так узніклі, напрыклад, прозвішчы Верабей, Суша, Шпак, Крот, Сак, Курган, Мельнік, Каваль, геаграфічныя назвы Круглае, Глыбокае, Гарадок, Мір, Гай, Дуброва.Некаторыя ўласныя назоўнікі ў сваю чаргу могуць стаць
агульнымі. Напрыклад, агульныя назоўнікі рэнтген, ватман, маўзер, наган, дызель, ампер, кулон, ом, габелен, батыст, рэглан утварыліся ад імёнаў асоб, якія былі іх вынаходнікамі, адкрывальнікамі. Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы рэчаіснасці: дрэва, кніга, горад, з'явы прыроды: дождж, туман, паводка, шэрань. Такія прадметы і з'явы ўспрымаюцца органамі пачуццяў. Канкрэтныя назоўнікі, як правіла, маюць формы адзіночнага і множнага лікаў: дрэва — дрэвы, кніга — кнігі,
дождж — дажджы, туман — туманы;спалучаюцца з колькаснымі і парадкавымі лічэбнікамі: адно дрэва, два баравікі, другі экзамен, пятае заданне.
Абстрактныя назоўнікі абазначаюць разнастайныя адцягненыя паняцці, псіхічныя працэсы, пачуцці, стан:розум, шчасце, каханне, смеласць, цярплі- васць, захапленне.Яны звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі, аднак некаторыя абстрактныя назоўнікі спалучаюцца з няпэўна-колькаснымі словамі многа, мала, шмат, трохі, гэтулькі, столькі, некалькі:гэтулькі розуму, трохі ўвагі, шмат цярпення, столькі клопату. Асобныя абстрактныя назоўнікі пры канкрэтызацыі набываюць форму множнага ліку: гэтыя цяжкасці, першыя выпрабаванні, зламаныя лёсы, нашы
спатканні. Некаторыя абстрактныя назоўнікі маюць форму толькі множнага ліку: абставіны, адведзіны, адносіны, перагаворы, дажынкі і інш.Абстрактныя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у(-ю): розуму, поспеху, гневу, гераізму, сэнсу, шуму, спакою, адпачынку, сораму.
Большасць абстрактных назоўнікаў утварылася ад прыметнікаў і дзеясловаў пры дапамозе спецыфічных суфіксаў -асць(-осць), -к-, -б-, -ын-:смел-асць, веся- л-осць, разгруз-к-а, завяз-к-а, бараць-б-а, дабр-ын-я, ціш- -ын-я, шыр-ын-я або бязафіксным (нульсуфіксальным) спосабам: сум, крык, ціш, шыр.
Граматычнае паняцце «адушаўлёнасць — неадушаў- лёнасць» не адпавядае паняццю «жывое — нежывое» ў біялогіі.Так, у граматыцы ўсе назвы раслін (трава, дрэвы, грыбы, кусты) — неадушаўлёныя назоўнікі,а з пункта погляду біялогіі расліны — жывыя арганізмы. У граматыцы да адушаўлёных належаць назоўнікі — назвы жывых прадметаў, якія могуць самастойна рухацца.
Граматычнае адрозненне адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў выражаецца формай вінавальнага склону. У адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку (за выключэннем назоўнікаў на -а(-я)) форма вінавальнага склону супадае з формай роднага склону:бачу чалавека, настаўніка — не было чалавека, настаўніка.Форма вінавальнага склону супадае з формай роднага і ў адушаўлёных назоўнікаў множнага ліку:бачу людзей, настаўнікаў — не было людзей, настаўнікаў.У неадушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з формай назоўнага:бачу палі, узгоркі — паказаліся палі, узгоркі.
Некаторыя неадушаўлёныя назоўнікі пры іх выкарыстанні ў пераносным значэнні набываюць граматычныя прыметы адушаўлёных, калі яны абазначаюць асоб: прывезці языка (палоннага), убачыць гэтага арыгінала (чалавека, не падобнага на іншых), сустрэць такога тыпа (чалавека з адмоўнымі рысамі).
Асабовыя назоўнікі — гэта адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле іх сацыяльнай, нацыянальнай, палітычнай прыналежнасці(рабочы, прадпрымальнік, беларус, паляк, кансерватар, рэспубліканец), роду дзейнасці(фельчар, токар, выкладчык), сваяцкіх адносін(залоўка, швагер, мачаха), месца жыхарства (вясковец, гараджанін, магіляўчанін), розных якасцей (гаварун, непаседа, неслух, задавака) і інш.
Неасабовыя назоўнікі — гэта адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць розных жывёл, птушак, насякомых (зубр, алень, сарока, камар, вусень), і неадушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць прадметы і з'явы (стол, кніга, рака, лес, неба).
3 б о р н ы я назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб, жывых істот, аднародных прадметаў як адно цэлае: студэнцтва, птаства, лісце, ламачча, ельнік, крылле, звяр'ё. Звычайна яны ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, аднак некаторыя могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі мала, многа, шмат, трохі, гэтулькі, колькі, столькі, некалькі: многа звяр'я, мала лісця, шмат птаства, столькі ламачча. Зборныя назоўнікі маюць спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы -ств-(-цтв-), -нік, -няк, -ін-, -/*; птаства, сялянства, студэнцтва, асіннік, бярэзнік, ельнік, грабняк, дубняк, садавіна, агародніна.
У пэўным кантэксце значэнне зборнасці могуць набываць і іншыя назоўнікі ў форме адзіночнага ліку: Была б і ягада і грыб, калі б наведаў госць (У. X.). А зірнеш на лес — сэрца сціснецца: і маркотна ў ім і нявесела! Пажаўцеў убор, пышны ліст яго, і ціхусень- ка асыпаецца (К-с).
3 а ў в а г а. Адхіленнем ад літаратурнай нормы трэба лічыдь формы карэнні, бярвенні, лісці, пер'і, каменні,калоссі, якія чаеам сустракаюцца ў мове мастацкай літаратуры. Зборныя назоўнікі маюць форму адзіночнага ліку на -е: карэнне, бярвенне, лісце, пер’е, каменне, калоссе. Форма множнага ліку назоўнікаў корань, бервяно, ліст, пяро, камень, колас — карані, бярвёны, лісты, пёры, камяні, каласы: У глыб зямлі ўвайшлі карані яго. Крэпка дуб стаіць, не варушыцца! (К-с). Дзед надраў у бары сасновых каранёў і пачаў плесці кош (Як.). Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўтыя лісты (Кр.). Налітыя сокам каласы схіліліся долу (А. Ч.).
Р э ч ы ў н ы я назоўнікі абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу. Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, пры гэтым яны захоўваюць назву цэлага. Рэчыўныя назоўнікі, як і зборныя, не паддаюцца лічэнню, але яны могуць вымярацца. Адзінкамі вымярэння служаць меры вагі (грам, кілаграм, цэнтнер, тона), аб'ёму (літр, кубаметр), даўжыні (сантыметр, метр). Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы хімічных элементаў і злучэнняў: кісларод, азот, вадарод, аміяк; прадуктаў харчавання: мёд, малако, цукар; лекаў: аспірын, валідол, цытрамон; тканін: шоўк, рацін, паркаль і інш.
Такія назоўнікі, як правіла, ужываюцца ў форме адзіночнага ліку і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі: шчаўе, смятана, чай, бульба, кісларод, цукар. Рэчыўныя назоўнікі могуць спалучацца з няпэўна- колькаснымі словамі шмат, мала, многа, трохі, гэтулькі, колькі, столькі, некалькі: многа бульбы, мала чаю, трохі кіслароду, гэтулькі збожжа, столькі солі. Некаторыя рэчыўныя назоўнікі маюць форму толькі множнага ліку: духі, дрожджы, апілкі, кансервы.
Рэчыўныя назоўнікі тыпу соль, вада, метал, мазь, сталь, лён і некаторыя іншыя ў пэўным кантэксце могуць мець форму множнага ліку, калі яны абазначаюць гатункі, віды, вырабы з рэчываў: калійныя солі, мінеральныя воды,якасныя сталі, каляровыя металы, беларускія льны.
3 некаторымі зборнымі і рэчыўнымі назоўнікамі суадносяцца так званыя адзінкавыя назоўнікі (назоўнікі са значэннем адзінкавасці). Адзінкавыя назоўнікі — гэта назоўнікі, што абазначаюць асобныя прадметы, выдзеленыя з аднароднага рэчыва або з сукупнасці аднародных прадметаў; яны ўтвараюцца ад рэчыўных і зборных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -ін-(-ын-), -інк-(-ынк-), якія надаюць ім значэнне адзінкавасці: гарох — гарошына, трава — травінка, пыл — пылінка, снег — сняжынка, чай — чаінка, ламачча — ламачына.
6) Асноўныя граматычныя катэгорыі назоўнікаў. Прынцыпы класіфікацыі назоўнікаў па радах. Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Катэгпыя роду. 3 марфалагічнага пункту гледжання да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне і канчаткамі -а (-я), -у (-ю) у родным склоне, а таксама тыя назвы асоб мужчынскага полу, якія маюць канчатак -а (-я) у назоўным склоне. Да назоўнікаў жаночага роду належаць словы з канчаткамі -а (-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне і з канчаткам -ы (-і) у родным склоне. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о (-е, -а (-я), -е ў назоўным склоне, назоўнікі на -мя, нескланяльныя неадушаўлёныя назоўнікі.Для сучаснай беларускай мовы характэрнай з'яўляецца наяўнасць групы назоўнікаў на -а (-я) агульнага роду, якія ў залежнасці ад сваей накіраванасці на знешні адушаўлены прадмет могуць мець і мужчынскі, і жаночы, і ніякі род, што знаходзіць свае фармальнае падмацаванне толькі сінтаксічнымі сродкамі. Некаторыя назоўнікі марфалагічна належаць да мужчынскага роду, але могуць суадносіцца з найменнямі асоб і мужчынскага, і жаночага полу, што сінтаксічна можа выражацца адпаведнымі канструкцыямі.У абрэвіятурах род назоўнікаў вызначаецца паводле роду апорнага слова. Род тых запазычаных назоўнікаў з нязменнай формай, якія абазначаюць птушак, жывёл, некаторыя неадушаўлёныя прадметы, звязваецца з граматычнымі паказчыкамі родавага наймення (гіпероніма),
што ўключае ў сябе адпаведныя відавыя назвы (гіпонімы); або з'яўляецца мужчынскім пры найменні жывых істот, або ніякім пры намінацыі неадушеўлёных прадметаў. Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы.
1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель – м.р.; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель – ж.р.; бел. настрой, яблык – м.р.; настроение, яблоко – н.р. і г.д
Катэгпыя роду. У пераважнай большасці назоўнікаў адзіночнага ліку род выражаецца з дапамогай пэўных канчаткаў, на аснове якіх усе гэтыя назоўнікі размяркоўваюцце па трох марфалагічных разрадах: мужчынскі, жаночы і ніякі род.У дачыненні да многіх адушеўлёных назоўнікаў катэгорыя роду даволі выразна матывуецца біялагічным полам адпаведных асоб, дзякуючы чаму ўтвараецца натуральнае супрацьпастаўленне назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду, якія сумесна супрацьпастаўляюцца ў сваю чаргу назоўнікам ніякага роду.3 семантычнага пункту гледжання да назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду адносяцца адпаведныя назвы асоб мужчынскага і жаночага полу,прычым і такія назоўнікі,якія марфалагічна не маюць форм свайго выражэння, або нескланяльныя назоўнікі. У тэксце род нескланяльных назоўнікаў паслядоўна праяўляецца сінтаксічна праз форму дапасаванага да іх слова.3 марфалагічнага пункту гледжання да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне і канчаткамі -а (-я), -у (-ю) у родным склоне, а таксама тыя назвы асоб мужчынскага полу, якія маюць канчатак -а (-я) у назоўным склоне. Да назоўнікаў жаночага роду належаць словы з канчаткамі -а (-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне і з канчаткам -ы (-і) у родным склоне. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о (-е, -а (-я), -е ў назоўным склоне, назоўнікі на -мя, нескланяльныя неадушаўлёныя назоўнікі.Для сучаснай беларускай мовы характэрнай з'яўляецца наяўнасць групы назоўнікаў на -а (-я) агульнага роду, якія ў залежнасці ад сваей накіраванасці на знешні адушаўлены прадмет могуць мець і мужчынскі, і жаночы, і ніякі род, што знаходзіць свае фармальнае падмацаванне толькі сінтаксічнымі сродкамі. Некаторыя назоўнікі марфалагічна належаць да мужчынскага роду, але могуць суадносіцца з найменнямі асоб і мужчынскага, і жаночага полу, што сінтаксічна можа выражацца адпаведнымі канструкцыямі.У абрэвіятурах род назоўнікаў вызначаецца паводле роду апорнага слова. Род тых запазычаных назоўнікаў з нязменнай формай, якія абазначаюць птушак, жывёл, некаторыя неадушаўлёныя прадметы, звязваецца з граматычнымі паказчыкамі родавага наймення (гіпероніма), што ўключае ў сябе адпаведныя відавыя назвы (гіпонімы); або з'яўляецца мужчынскім пры найменні жывых істот, або ніякім пры намінацыі неадушеўлёных прадметаў.Пры вызначэнні роду нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць геаграфічныя паняцці і аб'екты, служаць назвамі газет, часопісаў і да т.п., таксама выкарыстоўваецца граматычны паказчык роду таго абагульненага (родавага) наймення, што ўключае ў сябе гэтыя назоўнікі. Род тых абрэвіятур вызначаецца фармальным паказчыкам, які праяўляецца гэтай абрэвіятурай.Некаторыя назоўнікі сучаснай беларускай мовы маюць варыянтныя формы роду, г.зн. ужываюцца ў мужчынскім, у жаночым і ў ніякім родах. Для назоўнікаў агульнага роду і нязменных назоўнікаў дапасаваны прыметнік служыць адзіным фармальным сродкам выражэння катэгорыі роду.
Адрозніваюцца ў родзе таксама найменні буйных дзікіх жывёл, характэрных для пражывання таго ці іншага этнасу і звычайна адлюстраваных у яго фальклоры як тыповыя дзейныя асобы. Як правіла, назвы дробных жывёл, большасці птушак, рыб, насякомых, а таксама тых істот, што рэдка сустракаюцца ці зусім не сустракеюцца ў жыцці пэўнага этнасу, не маюць родавых адрозненняў. Для неадушаўлёных назоўнікаў катэгорыя роду адыгрывае пераважна класіфікацыйную ролю, хаця не выключана выкарыстанне дадзенага граматычнага паказчыка ў мастацкіх мэтах.
Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы.
1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель – м.р.; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель – ж.р.; бел. настрой, яблык – м.р.; настроение, яблоко – н.р. і г.д.
7) Катэгорыя ліку. Назоўнікі з суадноснымі формамі ліку. Назоўнікі singularia tantum i pluralia tantum. Асаблівасці выражэння катэгорыі ліку ва ўласных назоўніках, у групах рэчыўных, зборных і абстрактных назоўнікаў. Несупадзенне ў граматычным ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Катэгорыя ліку. Назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, словы толькі з множным лікам. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы, рэчыўныя назоўнікі, адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану, зборныя назоўнікі, назвы месяцаў, напрамкі свету. Словы толькі з множным лікам складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы, некаторыя абстрактныя паняцці, паўтаральныя дзеянні, працэсы, пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады, некаторыя ўласныя імёны, назвы сукупнасці чаго-небудзь, найменні честак цела. Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню. Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы, і адцягненыя паняцці.Фармальна граматычнае значэнне назоўнікаў адзіночнага ліку праяўляецца нулявым канчаткам у назоўным склоне, канчаткамі -а, (-я), -о, -е; множнага ліку - канчаткамі -ы, (-і), радзей - -е, а таксама сінтаксічна праз формы спалучальных з назоўнікамі азначэнняў, якія або дубліруюць марфалагічна выражаныя формы ліку, або служаць адзіным сродкам яго выражэння для нязменных форм назоўнікаў. Множны лік рэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліка,а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці інтэнсіўнасць, аб'ём і іншыя ўласцівасці рэчаў, пры гэтым падобныя словы часта тэрміналагізуюцца. У адносінах да ўласных асоб множны лік ужываецца для іх размежавання.
Катэгорыя ліку. Назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, словы толькі з множным лікам. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы, рэчыўныя назоўнікі, адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану, зборныя назоўнікі, назвы месяцаў, напрамкі свету.
Словы толькі з множным лікам складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы, некаторыя абстрактныя паняцці, паўтаральныя дзеянні, працэсы, пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады, некаторыя ўласныя імёны, назвы сукупнасці чаго-небудзь, найменні честак цела. Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню. Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы, і адцягненыя паняцці.Фармальна граматычнае значэнне назоўнікаў адзіночнага ліку праяўляецца нулявым канчаткам у назоўным склоне, канчаткамі -а, (-я), -о, -е; множнага ліку - канчаткамі -ы, (-і), радзей - -е, а таксама сінтаксічна праз формы спалучальных з назоўнікамі азначэнняў, якія або дубліруюць марфалагічна выражаныя формы ліку, або служаць адзіным сродкам яго выражэння для нязменных форм назоўнікаў. Множны лік рэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліка,а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці інтэнсіўнасць, аб'ём і іншыя ўласцівасці рэчаў, пры гэтым падобныя словы часта тэрміналагізуюцца. У адносінах да ўласных асоб множны лік ужываецца для іх размежавання.
Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя разыходжаннем у лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адз. л., а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адз.л., другія (дверь) – і адз.л., і мн.л.; у беларускай мове чарніла, бяліла – адз.л., у рускай мове чернила, белила – мн.л.
У залежнасці ад таго, злічонымі ці незлічонымі з’яўляюцца адпаведныя абазначэнні, назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, або singularia tantum, словы толькі з множным лікам, або pluralia tantum. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы (параўн.: Купала, Беларусь, Мінск і да т.п.), рэчыўныя назоўнікі (параўн.: вада, сена, золата і інш.), адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану (параўн.: братэрства, сінь, ідэалізм і інш.), зборныя назоўнікі (параўн.: студэнцтва, птаства, ламачча і інш.), назвы месяцаў, напрамкі свету (параўн.: лістапад, жнівень, поўдзень і інш.). Pluralia tantum складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы (параўн.: сані, акуляры, шахматы і інш.), некаторыя абстрактныя паняцці (параўн.: паводзіны, зносіны, гульні і інш.), паўтаральныя дзеянні, працэсы (параўн.: дэбаты, заняткі, жмуркі і інш.), пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады (параўн.: канікулы, дажынкі, заручыны і інш.), некаторыя ўласныя імёны (параўн.: Смалявічы, Афіны, Гімалаі і інш.), назвы сукупнасці чаго-небудзь (параўн.: аліменты, дрожджы, фінансы і інш.), найменні частак цела (параўн.: лёгкія, бронхі, ныркі і інш.). Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню (параўн.: трое саней, двое сутак, шмат дэбатаў і інш.). Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы (параўн.: стол – сталы, літара – літары, ліст – лісты і інш.), і адцягненыя паняцці (параўн.: думка – думкі, тэорыя – тэорыі, погляд – погляды і інш.).
8) Катэгорыя склону. Значэнні склонаў, выражэнне іх у тэксце. Рэшткі формы клічнага склону.
Назоўнікі першага скланення маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчаткі -а, (-я), -у, (-ю), у давальным склоне канчаткі -у, (-ю), у вінавальным склоне адушаўлёныя назоўнікі маюць канчаткі роднага склону, неадушаўлёныя - назоўнага, у творным склоне
- канчаткі -ом, (-ём), -ам, (-ем), у месным склоне - канчаткі -е, -у, (-ю), -ы, (-і).Найбольш складанымі пры напісанні служаць канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага і меснага склонаў. Пры іх выбары трэба кіравацца нарматыўнымі слоўнікамі беларускай мовы. Звычайна канчаткі -у (-ю) у родным склоне адзіночнага ліку маюць наступныя групы слоў з абагульненым значэннем: абстрактныя назоўнікі са значэннем прыкмет, дзеянняў, пачуццяў, разумовых паняццяў, напрамкаў прасторы і неакрэсленых прамежкаў часу, грамадскіх і палітычных фармацый, з'яў прыроды, захворванняў і інш.; рэчыўныя назоўнікі; назоўнікі са зборным значэннем.Для назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку меснага склону выбар канчаткаў залежыць ад апошняга зычнага асновы: канчатак -е маюць назоўнікі з цвёрдай асновай; канчатак -у прыдатны назоўнікам з асновай на -к-, назоўнікам на -г, -х са значэннем адцягненых паняццяў, іншамоўнага паходжання, уласным назвам, а таксама некаторым канкрэтным назоўнікам; канчатак -ы характэрны для назоўнікаў з асновай на р, ц і шыпячыя; канчатак -і маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й.Назоўнікі другога скланення адзіночнага ліку маюць у родным склоне канчаткі -ы (-і), у давальным склоне - канчаткі -ой (ою), -ей (-ею), -ай (-аю), -яй (-яю), у месным склоне - канчаткі -е, -ы, -і, -э. Выбар канчаткаў у месным і давальным склонах як і ў назоўнікаў першага скланення залежыць ад зычнага асновы, а таксама ад месца націску: канчатак -е прыдатны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і г, х, якія ў беларускай мове чаргуюцца з з, с; канчатак -з адзначаецца ў назоўнікаў на -к (які чаргуецца з ц) і націскам на канчатку; канчатак -ы маюць назоўнікі на ж, ш, ч, р, ц, а таксама на -к (які чаргуецца з ц) з ненаціскным канчаткам.Назоўнікі трэцяга скланення ў родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы; канчаткі вінавальнага склону супадаюць с канчаткамі назоўнага склону; у творным склоне для гэтых назоўнікаў характэрны канчаткі -у, -ю, прычым тут адзначаецца пасля галосных падаўжэнне зычных, апрача губных, р, л, калі аснова заканчваецца збегам зычных.У рознаскланяльных назоўнікаў адзіночнага ліку ва ўскосных склонах адзначаюцца канчаткі, уласцівыя і першаму, і другому, і трэцяму скланенню. Назоўнікі ніякага роду на -мя (імя, племя, стрэмя) маюць двухварыянтнае скланенне: з суфіксам -ен і без суфікса
Катэгорыя склону.Граматычная катэгорыя склону выражае адносіны паміж словамі ў сказе або у словазлучэнні і праяўляецца фармальна праз канчаткі імён ці сінтаксічным спосабам у нескланяльных назоўнікаў праз дапасаваныя да іх словы. Гэта катэгорыя залежыць у асноўным ад адносін паміж словамі ў сказе. У сучаснай беларускай мове налічваецца шэсць склонаў, акрамя таго захаваліся рэшткі клічнага склону, які у сённяшніх граматычных апісаннях не разглядаецца ў якасці самастойнага, хаця вылучаўся у першай беларускай граматыцы, быў характэрным для агульнаславянскай мовы. Значэнне кожнага склону служыць даволі складаным комплексам семантычных функцый і граматычных характарыстык, якія рэалізуюцца ў залежнасці ад ролі, месца імені ў сказе. У залежнасці ад роду і наяўнасці тых або іншых канчаткаў назоўнікі ў беларускай мове класіфікуюцца на тры асноўныя тыпы скланення.Да першага скланення належаць назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам, большасць назоўнікаў ніякага роду разам з пяццю імёнамі на -мя (бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя). Другое скланенне ўключае ў сябе назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку. Трэцяе скланенне ахінае назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам.Пад выдзеленыя тыпы скланення не падпадаюць рознаскланяльныя назоўнікі.
Марфалагічна нязменныя назоўнікі, запазычаныя з іншых моў, складаюць групу нескланяльных слоў, склон якіх, аднак, праяўляецца праз сінтаксічныя паказчыкі.З уласна беларускіх нязменных назоўнікаў трэба адзначыць жаночыя прозвішчы на зычны,а таксама ўтвораныя ад агульных назоўнікаў ніякага роду, прозвішчы мужчынскага і жаночага роду на -о, прозвішчы на -іх (-ых), большасць абрэвіятур і інш.Назоўнікі першага скланення маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчаткі -а, (-я), -у, (-ю), у давальным склоне канчаткі -у, (-ю), у вінавальным склоне адушаўлёныя назоўнікі маюць канчаткі роднага склону, неадушаўлёныя - назоўнага, у творным склоне - канчаткі -ом, (-ём), -ам, (-ем), у месным склоне - канчаткі -е, -у, (-ю), -ы, (-і).Найбольш складанымі пры напісанні служаць канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага і меснага склонаў. Пры іх выбары трэба кіравацца нарматыўнымі слоўнікамі беларускай мовы. Звычайна канчаткі -у (-ю) у родным склоне адзіночнага ліку маюць наступныя групы слоў з абагульненым значэннем: абстрактныя назоўнікі са значэннем прыкмет, дзеянняў, пачуццяў, разумовых паняццяў, напрамкаў прасторы і неакрэсленых прамежкаў часу, грамадскіх і палітычных фармацый, з'яў прыроды, захворванняў і інш.; рэчыўныя назоўнікі; назоўнікі са зборным значэннем.Для назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку меснага склону выбар канчаткаў залежыць ад апошняга зычнага асновы: канчатак -е маюць назоўнікі з цвёрдай асновай; канчатак -у прыдатны назоўнікам з асновай на -к-, назоўнікам на -г, -х са значэннем адцягненых паняццяў, іншамоўнага паходжання, уласным назвам, а таксама некаторым канкрэтным назоўнікам; канчатак -ы характэрны для назоўнікаў з асновай на р, ц і шыпячыя; канчатак -і маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й.Назоўнікі другога скланення адзіночнага ліку маюць у родным склоне канчаткі -ы (-і), у давальным склоне - канчаткі -ой (ою), -ей (-ею), -ай (-аю), -яй (-яю), у месным склоне - канчаткі -е, -ы, -і, -э. Выбар канчаткаў у месным і давальным склонах як і ў назоўнікаў першага скланення залежыць ад зычнага асновы, а таксама ад месца націску: канчатак -е прыдатны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і г, х, якія ў беларускай мове чаргуюцца з з, с; канчатак -з адзначаецца ў назоўнікаў на -к (які чаргуецца з ц) і націскам на канчатку; канчатак -ы маюць назоўнікі на ж, ш, ч, р, ц, а таксама на -к (які чаргуецца з ц) з ненаціскным канчаткам.Назоўнікі трэцяга скланення ў родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы; канчаткі вінавальнага склону супадаюць с канчаткамі назоўнага склону; у творным склоне для гэтых назоўнікаў характэрны канчаткі -у, -ю, прычым тут адзначаецца пасля галосных падаўжэнне зычных, апрача губных, р, л, калі аснова заканчваецца збегам зычных.У рознаскланяльных назоўнікаў адзіночнага ліку ва ўскосных склонах адзначаюцца канчаткі, уласцівыя і першаму, і другому, і трэцяму скланенню. Назоўнікі ніякага роду на -мя (імя, племя, стрэмя) маюць двухварыянтнае скланенне: з суфіксам -ен і без суфікса. Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) у родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку змяняюцца па узору другога скланення. Канчаткі творнага склону залежаць ад тыпу асновы і націску подобных слоў: у гэтых назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны фіксуецца ці ненаціскны канчатак -ам, ці націскны -ой (-ею); і т.д., з асновай на мяккі зычны адзначаюцца канчаткі -ем, ею(-ёю). Гэтаксама ў залежнасці ад асновы і націску пішуцца канчаткі давальнага і меснага склонаў.Па гэтаму ж узору скланяюцца і назоўнікі агульнага роду пры абазначэнні імі асоб мужчынскага полу. Назоўнікі са значэннем маладых істот набываюць у давальным і месным склонах суфікс -яц і змяняюцца па ўзору трэцяга скланення, а ў творным склоне маюць канчатак першага скланення.
У множным ліку назоўнікі ўсіх тыпаў скланення маюць аднолькавыя канчаткі, за выключэннем роднага склону: назоўны склон - канчаткі -ы (-і), а з асновай на -анін - -е; давальны склон - канчаткі -ам (-ям); вінавальны склон -канчаткі неадушаўлёных назоўнікаў супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, адушаўлёных назоўнікаў - з канчаткамі роднага склону; творны склон - канчаткі –амі,-ямі; месны склон - канчаткі -ах (-ях). Канчаткі назоўнікаў роднага склону залежаць ад тыпу скланення: назоўнікі другога скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца на адзін зычны, канчаткі -аў (-яў) - на збег зычных, нулявы канчатак, калі другі зычны асновы гук к; назоўнікі першага скланення маюць канчаткі -аў (-яў), -оў (-ёў), -эй (-ей).Назоўнікі трэцяга скланення ў родным склоне множнага ліку пад націскам маюць іанчаткі -эй (-ей); не пад націскам - канчаткі -аў (-яў). Для некаторых назоўнікаў у множным ліку роднага склону адзначаюцца варыянтныя канчаткі: нулявы -аў (-яў); -аў (-яў) / -эй (-ей). Свае асаблівасці скланення ў беларускай мове маюць уласныя назоўнікі. Прозвішчы на г, к, х з ненаціскным канчаткам -а, утвораныя ад адпаведных назваў прадметаў жаночага роду набываюць у давальным і месным склонах канчаткі ў залежнасці ад полу асобы: пры абазначэнні асобы жаночага полу дадзеныя прозвішчы скланяюцца як адпаведныя назоўнікі другога скланення, а пры абазначэнні асоб мужчынскага полу маюць канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў. Астатнія прозвішчы, якія паходзяць ад назваў прадметаў жаночага роду на -а, скланяюцца назалежна ад полу асобы як адпаведныя назоўнікі жаночага роду. Калі ж прозвішчы на -а не суадносяцца з назвамі прадметаў, яны скланяюцца як адпаведныя назоўнікі мужчынскага роду толькі ў дачыненні да асоб мужчынскага полу. Прозвішчы асоб жаночага полу ў гэтым выпадку не скланяюцца, а таксама не скланяюцце калі яны заканчваюцца на зычны і калі паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду. Не скланяюцца прозвішчы асоб муж і жан роду на націскны -о, на -ых, -іх. Муж прозвішчы на -аў, -еў, -оў (-ёў), -ін (-ын) і жаночыя на -ае (-а), -ее (-а), -ое (-а), -ін (-а), -ын (-а) змяняюцца па змешанаму тыпу скланення: мужчынскія прозвішчы меюць канчаткі назоўнікаў першага скланення з цвёрдай асновей у родным, давальным, вінавальным склонах, а ў творным склоне - канчатак -ым, як прыметнікі,у месным склоне -канчатак -е, або варыянтны канчатак -у; жаночыя прозвішчы ў вінавальным склоне меюць канчатак назоўнікаў другоге скланення, а ў родным, давальным, творным, месным склонах - аднолькавыя канчаткі, як і ў прыметнікаў.Тапонімы ніякага роду змяняюцца пры скланенні па ўзору агульных назоўнікаў з адпаведнымі асновамі; тапонімы мужчынскага роду з асновай на зычны скланяюцца як назоўнікі першага скланення; тапонімы жаночага роду на-а (-я) змяняюцца па мадэлі назоўнікаў другога скланення. Тапонімы ў форме мн ліку скланяюцца як адпаведныя агульныя назоўнікі.У прыметнікаў, некаторых займеннікаў (прыметнікавых), дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў прыдатная ім катэгорыя склону цалкам залежыць ад таго назоўніка, з якім яны спалучаюцца. 3 улікам таго, што ў беларускай мове азначальнае слова звычайна размяшчаацца перад назоўнікам, яно і сігналізуе пра марфалагічныя якасці назоўніка.
Клічная форма — гэта асобная склонавая форма назоўніка, якая захавалася ў сучаснай беларускай мове і ўжываецца для выражэння асобы пры звароце. Ва ўсходнеславянскіх мовах яна чатскова выцяснялася назоўным склонам.
У сучаснай беларускай мове ў клічнай форме пераважна выступаюць уласныя і агульныя асабовыя назоўнікі мужчынскага роду, радзей назоўнікі, якія абазначаюць іншых істотаў - жывёлаў, птушак, насякомых, паўзуноў, а таксама неадушаўлёныя назоўнікі ў сваім
непасрэдным значэньні альбо калі яны ўжытыя ў значэньні адушаўлёных. Напрыклад: "Мой дружа, Чэсю, верны дружа мой" (А.Зарыцкі); "А скажы мне, дзеду любы, чаму так на свеце стала, што адным даецца мала, а другому — аж да губы?" (Якуб Колас);
У залежнасці ад характару асновы назоўнікаў клічная форма можа сканчвацца на розныя галосныя. Так, пры аснове на цвёрдыя зычныя альбо на ў нескладовае клічная форма скончваецца звычайна на -у (-ю) альбо -е з чаргаваннем адпаведных цвёрдых і мяккіх канцавых зычных асновы (дзеду, саколю ці саколе, Іване, Ігнаце, Вацлаве, сыне, браце, пане, голубе, громе, лесе), пры асновах на зацвярдзелыя ды заднеязычныя — галоснымі -у, -а, альбо -о, нярэдка з чаргаваннем зычных у аснове (гаспадару, званару, грабару, ветру, вужу, чытальніку, сынку, каханку, дударыку, жучку, хлопчыку, нябожа, чалавеча, бядача, казача, малойча, украінча, хлопча ці хлапчо, Пятро), пры аснове на мяккія зычныя і j [й] кароткае — галоснымі -ю, -е (Чэсю, Ясю, Мікалаю і Мікалае, дабрадзею, коню, гаю, краю, вынятак князь — княжа). Напрыклад: "Узьнімайся, народзе мой, на вялікую расплату!" (Янка Купала); "Эх, лес цёмнакудры, мілы мой лесе, удумныя дрэвы, зялёныя шаты, мой брат ты!" (Якуб Колас);
У пэўных беларускіх гаворках, пераважна паўднёва-заходняга моўнага арэалу, адзначаюцца выпадкі ўжываньня клічнай формы пры выражэньні звароту ў назоўніках жаночага роду і агульнага роду на -а, -я. Напрыклад: мамо, Сашо, Марыно, Манё (ва ўсіх пералічаных выпадках з націскам на першы склад).У мове твораў мастацкай літаратуры клічная форма выкарыстоўваецца звычайна з мэтай стылізацыі ды адыгрывае моўна-выяўленчую ролю.
9) Тыпы скланення назоўнікаў. Варыянтнасць канчаткаў у склонавай сістэме назоўнікаў і іх характарыстыка. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Субстантывацыя. Праблемы кадыфікацыі склонавых канчаткаў назоўнікаў у беларускай мове. Цяжкія выпадкі ўжывання канчаткаў назоўнікаў.
У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення. Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я). Да другога скланення адносяцца: назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам; назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ё), -а, -е; пяць назоўнікаў на -мя: семя, цемя, бярэмя, вымя, полымя. Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення: рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя;нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыо, метро; назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: нагавіцы; назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы.
Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў. Сістэма канчаткаў першага скланення (Да першага скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку, назоўнікі тыпу Паўло, Дняпро, назоўнікі на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), ішч-а тыпу агніска, вятрыскд, дамішча і т.д., назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -о (-ё), -а, -е тыпу акно, жыццё, мора, поле, пяць назоўнікаў на -мя бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя): наз.скл-нулявы(муж), о,ё,а,е(ніякі); родны скл- а,я,у,ю(муж), а, я(ніякі); давальны скл- у,ю(муж, ніякі);
вінавальны скл- як Наз або Родны скл(муж), як Наз(ніякі); творны скл- ом,ём,ам, ем (муж, ніякі); месны скл- е,у,ю,ы,і (муж, ніякі). Сістэма канчаткаў другого скланення(Да другога скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку): Н.скл-а, (на ж,ч,ш, дж,р, ц), я (на мяккі зычны); Р.скл- ы(на ж,ч,ш, дж,р, ц), і (на мяккі зычны, г, х, к); Д.скл- е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, і(на г, х, к), і(на мяккі зычны); В.скл.- у(на ж,ч,ш), ю(на мяккі зычны); Т.скл.- ой, ою(на ж,ч,ш), ей, ею, яй, яю(на мяккі зычны); М. скл. - е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, э(на г, х, к), і(на мяккі зычны). Сістэма канчаткаў другого скланення(Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды, зацвярдзелы або мяккі зычны): Н.скл.- няма канчатка; Р.скл.- і, ы (на мяккі, губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); Д.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); В.скл.- няма канчатка; Т.скл.- у, ю (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); М.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц).
Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца: а) прозвішчы на -о: з Сцянько Верай; б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Сідарчук Ганнай, у Дарашэвіч Вольгі;в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;г) складанаскарочаныя словы: ВНУ, БДУ.
Рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі муж роду на -а, (-я), некаторыя наз ніякага роду і інш.). Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані і да т.п.
Скланенне назоўнікаў. Змяненне слова па склонах называецца скланеннем. Таксама скланеннем называюцца словы, аб’яднаныя агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах. Узгадаем парадак склонаў у беларускай мове і пытанні да кожнага з іх. Назоўны склон: хто? што? Родны склон: каго? чаго?Давальны склон: каму? чаму?Вінавальны склон: каго? што?Творны склон: кім? чым?Месны склон: аб кім? аб чым? У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення. Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я). Да другога скланення адносяцца: назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам; назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ё), -а, -е; пяць назоўнікаў на -мя: семя, цемя, бярэмя, вымя, полымя. Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення: рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя;нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыо, метро; назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: нагавіцы; назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы.
Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў. Сістэма канчаткаў першага скланення (Да першага скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку, назоўнікі тыпу Паўло, Дняпро, назоўнікі на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), ішч-а тыпу агніска, вятрыскд, дамішча і т.д., назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -о (-ё), -а, -е тыпу акно, жыццё, мора, поле, пяць назоўнікаў на -мя бярэмя, вымя, полымя,
семя, цемя): наз.скл-нулявы(муж), о,ё,а,е(ніякі); родны скл- а,я,у,ю(муж), а, я(ніякі); давальны скл- у,ю(муж, ніякі); вінавальны скл- як Наз або Родны скл(муж), як Наз(ніякі); творны скл- ом,ём,ам, ем (муж, ніякі); месны скл- е,у,ю,ы,і (муж, ніякі). Сістэма канчаткаў другого скланення(Да другога скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку): Н.скл-а, (на ж,ч,ш, дж,р, ц), я (на мяккі зычны); Р.скл- ы(на ж,ч,ш, дж,р, ц), і (на мяккі зычны, г, х, к); Д.скл- е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, і(на г, х, к), і(на мяккі зычны); В.скл.- у(на ж,ч,ш), ю(на мяккі зычны); Т.скл.- ой, ою(на ж,ч,ш), ей, ею, яй, яю(на мяккі зычны); М. скл. - е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, э(на г, х, к), і(на мяккі зычны). Сістэма канчаткаў другого скланення(Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды, зацвярдзелы або мяккі зычны): Н.скл.- няма канчатка; Р.скл.- і, ы (на мяккі, губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); Д.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); В.скл.- няма канчатка; Т.скл.- у, ю (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); М.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц).
Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца: а) прозвішчы на -о: з Сцянько Верай; б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Сідарчук Ганнай, у Дарашэвіч Вольгі;в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;г) складанаскарочаныя словы: ВНУ, БДУ.
Рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі муж роду на -а, (-я), некаторыя наз ніякага роду і інш.). Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані і да т.п.
Некаторыя назоўнікі 2-ага скл. мужчынскага роду могуць ужывацца як з качаткамі –а, -я, так і з канчаткамі –у, -ю. Залежыць ад семантыкі слова. Напрыклад, у канцы лістападА (назва месяца) – пара залатога лістападу (прыродная з’ява).
10) Прыметнік. Функцыянальная характарыстыка прыметніка.
Прыметнік — самастойная часціна мовы, якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць прадмета і адказвае на пытанне «які», «якая», «якія», «чый». У беларускай мове прыметнікі змяняюцца па родах, склонах і ліках.
У сказе прыметнік мож