Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Дробавыя лічэбнікі. Зборныя лічэбнікі. Сінтаксічная спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі. Парадкавыя лічэбнікі.




Колькасныя ліч. абазначаюць адцягненыя лікі або колькасць аднародных прадметаў: два, сорак. Яны падзяляюцца на:

· пэўнаколькасныя (чатыры, семсот) – указваюць на пэўную колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць адцягненыя лікі. Усяго іх 36 слоў. Ад іншых разрадаў адрозневаюцца граматычнымі асаблівасцямі. Большасць з іх не змяняецца па родах і ліках (тры, дваццаць).

·

·

·

·

·

·

· Лічэбнік адзін мае формы ўсіх трох родаў у залежнасці ад назоўніка, з якім спалучаецца. Ліч. два спалучаецца з назоўнікамі мужч. і ніякага роду, дзве – жаночага. Ліч. тысяча мае форму жаночага роду, мільён, мільярд – мужчынскага. Яны маюць катэгорыю ліку (тысяча-тысячы).

Пэўнаколькасныя лічэбнікі согуць мець значэнне няпэўнай колькасці. Гэта ўласціва лічэбнікам, якія ў колькасна-іменным спалучэні стаяць пасля назоўніка або пасля прыназоўнікаў пад, з, за, каля.

· зборныя (трое) – абазначаюць пэўную колькасць прадметаў або асоб як сукупнасць. Найбольш часта ўжываюцца зборныя лічэбнікі двое, трое – да дзесяцёра. Ліч. адзінаццацёр а і інш. пераважаюць у гутарковай мове. Да зборных адносяцца таксама ліч. абодва, абедзве, абое.

Большасць зборных ліч. не мае катэгорыі роду і ліку, але скланяецца. Катэгорыю роду маюць только зборныя лічэбнікі абодва, абедзве.

Зборныя ліч. уступаюць у сінтаксічную сувязь з назойнікамі: а) назвамі маладых істот; б) множналікавымі назоўнікамі; г)назвамі асоб мужч. полу; д) з наз. асобы, людзі, дзеці, коні, свінні, гусі. Ужываюцца з займеннікамі вы, мы, яны, усе.

Зб. ліч. пераважаюць у мастацкім і публітыстычным стылях.

· дробавыя (адна другая) – абазначаюць дробавыя велічыны – частку адзінкі.

Асаблівасць: здольнасць спалучацца з рэчыўнымі і зборнымі назоўнікамі (шэсць сёмых насельніцтва). Паводле структуры яны састаўныя. Утвраюцца з пэўнаколькаснага лічэбніка ў лічніку і парадкавага лічэбніка ў назоўніку (чатыры дзявятыя). Сярод дробавых ліч. выдзяляюцца словы паўтара, паўтары, якія абазначаюць колькасць, што складаецца з цэлага і яго палавіны.

Састаўному пэўнаколькаснаму лічэбніку сто пядзесят адпавядае лічэбнік паўтараста, які не мае граматычных катэгорый роду і ліку.

Др. ліч. пераважаюць у навуковым і афіцыйна-справавым стылях.

 

Сінтаксічная сувязь ліч. з назоўнікамі выражаецца ў форме дапасавання або кіравання.

Ліч. адзін, адна, адно, адны дапасуюцца да назоўніка ў ліку, склоне, родзе. Ліч два, абодва, тры, чатыры ўжываюцца з назоўнікаміназоўнага склону множнага ліку (абодва дрэвы).

Ліч. ад пяці і далей, акрамя састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікамі адзін, два, абодва, 3, 4, кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону мн. ліку: пяць метраў, дваццацьвосем кілаграмаў. Ва ўскосных склонах яны дапасуюцца да назоўнікаў.

Лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону мн. ліку: тысяча метраў.

Зборныя лічэбнікі ў назоўным і вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі (двое сяброў), у астатніх склонах дапасуюцца да іх (Р. дваіх сяброў).

Дробавыя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі роднага склону: тры пятыя насельцтва.

Парадкавыя лічэбнікі дапсуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе, склоне: першы семестр.

 

Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні (пяты паверх).

Паводле марфалагічных асаблівасцей яны набліжаюцца да прыметнікаў. Яны змяняюцца па ліках, у адзіночным ліку і па родах,

 

 

скланяюцца, як прыметнікі, дапасуюцца да назоўнікаў і ў сказе выконваюць сінтаксічную функцыю пераважна дапасаванага азначэння. Адрозненне ад прым.: яны абазначаюць не якасці, а іх парадак пры лічэнні, месца сярод аднародных прадметаў.

Большасць пар. ліч. утвараецца ад асновы пэўнаколькаснх з дапамогай суфіксаў –ав-, -н- або бязафіксным спосабам. Пры ўтварэнні ад састаўнога пэўнаколькаснага форму парадкавага лічэбніка набывае толькі апошнее слова: трыццаць восьмы.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-18; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 6367 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Большинство людей упускают появившуюся возможность, потому что она бывает одета в комбинезон и с виду напоминает работу © Томас Эдисон
==> читать все изречения...

2491 - | 2164 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.