Асаблівасці скланення колькасных лічэбнікаў:
1. Ліч. адзін, адна, адно, адны скланяюцца, як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны або як указальныя займеннікі той, гэты.
2. Ліч. два, дзве ва ўсіх склонавых формах захоўваюць родавыя адрозненні і маюць аснову на цвёрды зычны, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага або ніякага роду, і на мякі, калі ўжываюцца з назоўнікамі жаночага роду: два сталы, дзве дарогі. У творным скл. яны захавалі форму былога парнага ліку на –ма (дзвюма)
3. Ліч. ад пяці да дваццаці і ліч. трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення тыпу радасць. У творнм склоне у іх падаўжаецца гук [ц] у становішчы паміж галоснымі, акрамя шэсць, сем, восем.
4. Ліч. дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую форму. Ліч. сорак, сто змяняюць форму ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, на сарака, ста.
5. Пры скланенні складаных ліч. ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі.
6. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова, як адпаведны просты або складан лічэбнік (Р. трохсот шасцідзесяці чатырох).
7. Лічэбнік тысяч а скланяецца, як назоўнікі першага скланення з асновай на зацвярдзелы зычны (задача), а мільён, мільярд – як наз. другога скланення муж. роду з асновай на цвёрды зычны (стол).
8. Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку з адпаведнай асновай.
9. Пры скланенні лічэбнікаў абодва, абедзве першая частка (або-, абе-) застаецца нязменнай, а другая скланяецца, як лічэбнік два, дзве.
10. У дробавых лічэбніках лічнік скланяецца, як колькасны лічэбнік, а назоўнік – як парадкавы (адна восьмая).
11. Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста ва ўсіх склонах маць аднолькавую форму.
Парадкавыя ліч. скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. У састаўных парадкавых ліч. пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова (дзвесце трыццаць восьмы).
Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць.
некалькі, нямнога (ужыв. для прыблізнага абазначэння невялікай колькасці чаго-н.)
Займеннік. Функцыянальная характарыстыка займенніка. Своеасаблівасць значэння і функцыі займеннікаў. Разрады займеннікаў па значэнні і па суадносінах з іншымі часцінамі мовы. Асаблівасці скланення займеннікаў розных разрадаў. Займеннік як сродак лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў.
Займеннік – самастойная часціна мовы, якая не ўказвае на прадмет, асобу, прымету, колькасць, але не называе іх.
Значэннем, марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі функцыямі займенікі суадносяцца з іншымі часцінамі мовы. На аснове гэтага яны падзяляюцца на тры групы: за йменнікі-назоўнікі, займенікі-прыметнікі і займенікі-лічэбнікі.
Займеннікі-назоўнікі суадносяцца з назоўнікамі і маюць абагульнена-прадметнае значэнне. Да іх адносяцца ўсе асабовыя займеннікі, зваротны, пытальныя хто? што?, адмоўныя і няпэўныя, якія ў сваім саставе маюць часткі хто, што (ніхто, нішто, нехта).
Займеннікі-прыметнікі суадносяцца з прыметнікамі і маюць абагульнена-колькаснае значэнне. Да іх адносцца ўсе прыналежныя займеннікі, усе ўказальные, акрамя гэтулькі, столькі, пытальныя які?, чый?, каторы?, адносныя які, чый, каторы, усе азначальныя, адмоўныя ніякі, нічый, няпэўныя некаторы, нейкі, нейчы. З прыметнркамі іх аб’ядноўвае тое, што яны маюць залежныя формы роду, ліку і склону і выконваюць у сказе функцыю дапасаванага азначэння.
Займеннікі-лічэбнікі суадносяцца з лічэбнікамі і маюць абагульнена-колькаснае значэнне. Да іх адносяцца пытальны і адносны займеннік колькі, указальныя столькі, гэтулькі, адмоўны ніколькі, і няпэўны некалькі. Гэтыя займеннікі падобныя на лічэбнікі і па сваёй ролі ў сказе (дзейнік, дапаўненне, акалічнасць).
Граматычнай прыметай ўсіх займеннікаў з’яўляецца ўласцівасць мець катэгорыю склону (хто-каго,каму,кім); многія займеннікі змяняюцца па родах і ліках (той, тая).
! Паводле значэння займеннікі падзяюцца на дзевяць разрадаў: асабовыя (я, мы, ты, вы, ён, ян, яно, яны); зваротны (сябе); прыналежныя (мой, наш, твой, ваш, яго, яе, іх, іхні, свой); указальныя (гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі); азначальныя (сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы, любы); пытальныя (хто? што? які? каторы? чый? колькі?);
адносныя (хто, што, які, каторы, чый, колькі); адмоўныя (ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі); няпэўныя (нехта, нешта, некаторы, нейкі, некалькі, нечы, хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый)
Характырыстыка разрадаў:
Асабовыя падзяляюцца на ўласна-асабовыя: я, ты, мы, вы і асабова-ўказальныя: ён, яна, яно, яны. Займеннік я ўказвае на таго, хто гаворыць, ты – на асобу ці прадмет, да каго звяртаецца гаворачая асоба.Гэтыя займеннікі не маюць катэгорыі роду і аднолькава ўжываюцца ў адносінах да асоб мужчынскага і жаночага полу: я чытала, я чытаў. Для іх характэрна і катэгорыя множнага ліку. Нельга сказаць “ многа я ”. Займеннікі мы, вы не з’яўляюцца формамі множнага ліку займеннікаў я, ты, паколі маюць іншае значэнне.
Займеннік мы указвае на групу асоб, сярод якіх знаходзіцца і той, хто гаворыць. Займеннік мы можа выкарыстоўвацца і ў значэнні “я” ў аўтарскім сэнсе, і ў значэнні “ мы ” для выражэння сумеснага дзеяння або перажывання з кім-небудзь.
Займеннік вы указвае на групу асоб, цэлыя класы людзей, да якіх звяртаюцца з гаворкай. Займеннік вы можа ужывацца і пры звароце да неадушаўленных прадметаў. У звартоах са значэннем ветлівасці, афіцыйнасці займеннік вы можа ўказваць на адну асобу.
Асабова-ўказальныя займеннікі ўказваюць на асобу, якая непасрэдна не ўдзельнічае ў размове, але пра якую вядзецца гаворка. У адрозненне ад асабовых займеннікаў гэтыя займеннікі маюць формы мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама адзіночнага і множнага ліку. Гэтыя займеннікі могуць указваць на асоб, жывёл, птушак, нежывыя прадметы.
Сінтаксічнай асаблівасцю асабовых займеннікаў з’яўляецца тое, што яны не могуць спалучацца с азначэннямі.
Зваротны займеннік сябе ўказвае на адносіны асобы да самой сябе, гэта значыць, што суб’ектам і аб’ектам дзеяння з’яўляецца адна і тая ж асоба.
У марфалагічных адносінах займеннік сябе характарызуецца адсутнасцю формы назоўнага склону і форм роду і ліку.
Прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета да адной з трох асоб. Па значэнні яны дзеляцца на дзве группы: 1) асабова-прыналежныя, якія выражаюць прыналежнасць першай (мой,наш) і другой (твой,ваш) асобам; 2) зваротна-прыналежны свой, які указвае на прыналежнасць кожнай з трох граматычных асоб.
Прыналежным займеннікам мой, наш, твой, ваш, свой, ягоны, іхні уласцівы катэгорыі роду, ліку, склону; у сказе яны выступаюць у функцыі дапасаванага азначэння.
Указальныя займеннікі указваюць на прадметы (той, гэты), іх якасці (такі, гэтакі) або колькасць (столькі, гэтулькі).
Указальныя займеннікі той і гэты выражаюць адценні прасторавага значэння.
Займеннікі такі, гэтакі указваюць на прыметы, пра якія ўжо ішла або будзе ісці гаворка.
Займеннікі столькі, гэтулькі указваюць на колькасць, якая называлась раней ці якая будзе названа.
Указальныя займеннікі той, гэты, такі, гэтакі дапасуюцца да назоўніка, з якім яны звязаны, у родзе, ліку, склоне. Займеннікі столькі, гэтулькі катэгорый роду і ліку не маюць.
Азначальныя займеннікі сам, сам, увесь, усякі, кожны, іншы ўказваюць на абагульненую якасць або ўласцівасць прадметаў.
Займеннік сам ужываецца звычайна з адушаўленымі назоўнікамі і займеннікамі і ўказвае на асобу, якая ўтварае дзеянне самастона, без удзелу іншых асоб, або з’яўляецца аб’ектам дзеяння.
Азначальныя займ. маюць катэгорыю роду, ліку і склону.
Пытальныя займеннікі ўжываюцца ў пытальных сказах і выражаюць пытанне пра асобу ці прадмет (хто? што?), іх якасць (які?), прыналежнасць (чый?), колькасць (колькі?), пра месца прадмета сярод іншых (каторы?).
Займеннікі хто і што, а таксама займеннік колькі не маюць катэгорый роду і ліку.
Займенннікі які, чый, каторы маюць кат. ліку і роду.
Адносныя займ. – гэта тыя ж пытальный займ., але ўжываюцца яны не для выражэння пытання, а для сувязі частак у складаназалежным сказеі паказваюць адносіны даданай часткі да галоўнай.
Адносныя займеннікі маюць тыя ж граматычныя асаблівасці, што і пытальныя.
Адмоўныя займеннікі ўутвар ад пытальных з дапамогай прыстаўкі ні- (хто-ніхто).
Яны абазначаюць адмаўленне таго значэння, якое заключана ў каранёвай марфеме, і ўказваюць на адсутнасць асобыабо прадмета, якасці ці ўласцівасці, прыналежнасці каму-небудзь, колькасці.
Няпэўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных з дапамогай прыст. не-, абы- (нехта). Яны ўказваюць на існуючыя, але невядомыя асобы.
Няпэўныя займеннікі маюць ты я ж граматычныя асаблівасці, што і пытальныя, ад якіх яны ўтвораны.
Скланенне займеннікаў:
Усе займеннікі скланяюцца. Пры іх скланенні назіраюцца шматлікія асаблівасці.
Асабовыя і зваротны сябе. Характэрнай асаблівасцю асабовых займеннікаў я, ты, мы, ён (яна, яно), яны, з’яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я – мян-е, мн-е; ты – цяб-е, таб-е; мы – н-ас, н-ам. Займеннік мы і вы ў родным, вінавальным і месным склонах маюць спецыфічны канчатак –ас: н-ас, в-ас. Зваротны займеннік сябе скланяецца на ўзор займенніка ты. 2.Прыналежныя займеннікі.
Прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, іхні скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займ. наш, ваш, ягоны – як прым. з асновай на цвёрды зычны.
У творным склоне займеннікі жаночага роду побач з канчаткамі –ёй –ай –яй маюць канчаткі –ёю, -аю, -яю (маёю, нашаю).
Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца.
Указальныя і азначальныя.
Указальныя займеннікі гэты, той, такі гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі, кожны, іншы, любы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.
Указальны займеннік той ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку мае аснову на т- (той, таму..).