Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Глава 17 археалагічная спадчына




Артыкул 121. Археалагічная спадчына

1. Археалагічная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, у тым ліку помнікаў археалогіі.

Археалагiчныя аб’екты – нерухомыя матэрыяльныя аб’екты або iх комплексы, якiя ўзнiклi ў вынiку дзейнасцi чалавека ў мінулы час i захавалiся ў культурным слоі або на дне прыродных i штучных вадаёмаў.

Археалагічныя артэфакты – рухомыя матэрыяльныя аб’екты, якія ўзнiклi ў вынiку дзейнасцi чалавека ў мінулы час, захавалiся ў культурным слоі або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным артыкулам 88 гэтага Кодэкса, і на момант іх выяўлення не маюць уласніка.

Культурны слой – слой у зямлi або пад вадой, якi ўтварыўся ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека і ўтрымлівае сляды існавання чалавека.

2. Да археалагічных аб’ектаў адносяцца:

2.1. рэшткi ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзiшчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселiшчаў, асобнага жылля), капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), iншых аб’ектаў (свяцiлiшчаў, месцаў спраўляння абрадаў, манастыроў, храмаў);

2.2. крыжы, культавыя камянi, статуi, абелiскi;

2.3. курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi;

2.4. iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў.

.

Артыкул 122. Ахова археалагічнай спадчыны

1. Ахова археалагічнай спадчыны – напрамак культурнай дзейнасці, які ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, іх вывучэнне, улiк археалагічных аб’ектаў, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, што ажыццяўляюцца ў мэтах захавання археалагічнай спадчыны.

2. Прафесійна і выпадкова выяўленыя археалагічныя артэфакты падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць у парадку, вызначаным гэтым Кодэксам.

3. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняюцца набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог і перасылка археалагічных артэфактаў, за выключэннем набыцця, продажу, дарэння, мены археалагічных артэфактаў дзяржаўнымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-даследчую і музейную дзейнасць, у мэтах вывучэння археалагічных артэфактаў і камплектавання музейных фондаў.

4. Археалагічныя аб’екты падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi без катэгорыi.

 

Артыкул 123. Рэестр археалагічных аб’ектаў

1. У Рэспубліцы Беларусь вядзецца рэестр археалагічных аб’ектаў, які ўтрымлівае інфармацыю аб археалагічных аб’ектах і іх тэрыторыях.

Тэрыторыя археалагiчнага аб’екта – участак зямлi або вадаёма, заняты археалагiчным аб’ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна

2. Рэестр археалагічных аб’ектаў вядзецца ў мэтах:

2.1. арганізацыі ўліку археалагічных аб’ектаў;

2.2. стварэння адзінай базы даных аб археалагічных аб’ектах і іх тэрыторыях;

2.3. прадстаўлення звестак, якiя ў iм змяшчаюцца.

3. Вядзенне рэестра археалагічных аб’ектаў прадстаўляе сабой збор звестак аб археалагічных аб’ектах і іх тэрыторыях, iх сiстэматызацыю i актуалiзацыю.

4. Фармiраванне i вядзенне рэестра археалагічных аб’ектаў ажыццяўляецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

5. Доступ да дадзеных рэестра археалагічных аб’ектаў забяспечваецца шляхам:

5.1. знаёмства з зямельна-кадастравай картай (або планам) адпаведнага раёна;

5.2. давядзення інфармацыі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі да землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны археалагічныя аб’екты;

5.3. навукова-папулярных і навуковых публікацый аб правядзенні археалагічных даследаванняў і іх выніках.

6. Звесткі рэестра археалагічных аб’ектаў выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы горадабудаўнічых праектаў і землеўпарадкавальнай дакументацыі.

 

Артыкул 124. Археалагічныя даследаванні і парадак іх правядзення

1. Археалагічныя даследаванні – комплекс мерапрыемстваў па пошуку і вывучэнні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, правядзенні археалагічнага нагляду.

Пошук археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў –мэтанакіраваныя дзеянні па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

Парадак правядзення археалагічных даследаванняў вызначаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

2. Археалагічныя даследаванні ажыццяўляюцца навуковымі арганізацыямі або музеямі на падставе дазволу (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў, які выдаецца грамадзянам, якія працуюць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) ці грамадзянска-прававога дагавора ў навуковай арганізацыі або музеі і адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:

2.1. маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці ”Археалогія“, ”Гісторыя (Археалогія)“;

2.2. валодаюць навуковымі практычнымі ведамі, неабходнымі для правядзення археалагічных даследванняў і падрыхтоўкі навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах;

2.3. маюць практыку ўдзелу ў археалагічных даследаванняў на працягу не менш двух гадоў.

3. Выдача дазволу (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Форма дазвола (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследванняў устанаўліваецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

4. Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для пошуку археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў магчыма выключна на падставе дазвола (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў асобамі, якія ўказаны ў пункце 2 гэтага артыкула.

5. Археалагічныя даследаванні ажыццяўляюцца ў форме археалагічных палявых і камеральных работ.

6. Да археалагічных палявых работ адносяцца даследаванні зямных нетраў, вадаёмаў, культурнага слою, тэрыторый археалагічных аб’ектаў, археалагічных аб’ектаў на мясцовасці ў асяроддзі іх натуральнага бытавання.

7. Да археалагічных палявых работ адносяцца археалагічныя даследаванні ў выглядзе археалагічных раскопак, археалагічных разведак і археалагічнага нагляду.

Археалагічныя раскопкі – від археалагічнага даследавання на археалагічным аб’екце, які ажыццяўляецца з прымяненнем раскопачных работ з мэтай вывучэння культурнага слою, архітэктурных і іншых матэрыяльных рэшткаў.

Археалагічныя разведкі – від археалагічнага даследавання, які не звязаны з разбурэннем культурнага слоя археалагічнага аб’екта і які ажыццяўляецца ў мэтах выяўлення, картаграфавання, лакалізацыі, інтэрпрэтацыі, інспекцыі археалагічнага аб’екта, а таксама атрымання сучасных звестак аб раней выяўленым археалагічным аб’екце.

Пры археалагічнай разведцы дапускаецца выкананне асобных шурфоў з мэтай удакладнення дадзеных пра археалагічны аб’ект.

Археалагічны нагляд – від археалагічнага даследавання, які ажыццяўляецца пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на пашкоджаных участках тэрыторыi археалагiчнага аб’екту ў мэтах выяўлення археалагічных артэфактаў, культурнага слоя, канструктыўных складаючых археалагічнага аб’екта.

8. Да археалагічных камеральных работ адносіцца комплекс мерапрыемстваў па ачыстцы, кансервацыі, рэстаўрацыі і вывучэнні археалагічных артэфактаў.

9. Асноўным дакументам, які прадстаўляе вынікі археалагічных палявых работ згодна дазвола (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў, з’яўляецца навуковая справаздача аб выкананых археалагічных палявых работах, якая зацвярджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

У навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах згодна дазвола (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў у тэкставым, графічным, фатаграфічным і іншых відах павінны быць прадстаўлены поўныя даныя аб выяўленых і (або) даследаваных археалагічных аб’ектах, археалагічных артэфактах.

 

Артыкул 125. Ахова археалагічных аб’ектаў пры выкананні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

1. Выкананне земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў (далей – выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў) дазваляецца толькi пасля распрацоўкi i ажыццяўлення мер па ахове гэтых аб’ектаў.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на археалагічных аб’ектах, за выключэннем помнікаў археалогіі, узгадняецца з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Звесткі аб археалагiчных аб’ектах уключаюцца ў генеральныя планы гарадоў і іншых населеных пунктаў, горадабудаўнічыя праекты дэтальнага планавання і іншыя горадабудаўнічыя праекты.

Горадабудаўнічыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб археалагiчных аб’ектах (за выключэннем помнікаў археалогіі), падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi, а горадабудаўнічыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб помніках археалогіі, падлягаюць узгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 126. Меры па ахове археалагічных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

1. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў павiнны прадугледжвацца на ўсiх этапах выканання гэтых работ.

Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў уключаюцца ў навукова-праектную дакументацыю на ўзвядзенне, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, капітальны рамонт, добраўпарадкаванне аб'екта будаўніцтва.

2. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў прадугледжваюць:

2.1. забарону ўсiх работ i вiдаў дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў без узгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi на падставе заключэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi i дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзенага Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у дачыненнi да помнiкаў археалогii;

2.2. фiксацыю ўжо вядомых археалагiчных аб’ектаў;

2.3. абследаванне зоны выканання работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў з мэтай выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб’ектаў, iх фiксацыю i пры неабходнасцi археалагічнае даследаванне;

2.4. стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб’ектаў;

2.5. навуковае даследаванне археалагiчных аб’ектаў на падставе дазволу (адкрытага лiста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў;

2.6. поўнае навуковае даследаванне археалагiчных аб’ектаў;

2.7. археалагічны нагляд пры правядзеннi работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў;

2.8. кансервацыю археалагiчных аб’ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

2.9. забарону правядзення пошуку археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, ажыццяўлення iншых дзеянняў на археалагiчных аб’ектах з выкарыстаннем металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для выяўлення археалагічных аб’ектаў без дазволу (адкрытага лiста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў;

2.10. iншыя меры ў адпаведнасцi з заканадаўствам, накiраваныя на захаванне, вывучэнне, забарону пашкоджання або знiшчэння археалагiчных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

3. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў распрацоўваюцца грамадзянамі, якiм выдадзены дазвол (адкрыты ліст) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 124 гэтага Кодэкса.

4. Фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.

Артыкул 127. Інфармацыя аб археалагічных аб’ектах

1. Iнфармацыя аб археалагiчных аб’ектах, якая атрымана ў ходзе правядзення работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў, прадстаўляецца ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі асобамі, якім выдадзены дазвол (адкрыты ліст) Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь на права правядзення археалагічных даследаванняў.

Такая iнфармацыя складаецца з апiсання археалагiчнага аб’екта, яго месцазнаходжання, копіі часткі зямельна-кадастравага плана з нанясеннем гэтага аб’екта i яго фотафiксацыi, выкананай з усходняга, паўночнага, заходняга i паўднёвага бакоў.

2. Інфармацыя аб археалагічных аб’ектах у кожным раёне наносіцца арганізацыямі па землеўпарадкаванні, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, іх даччынымі прадпрыемствамі на зямельна-кадастравую карту (або план) раёна на падставе адпаведных звестак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія прадстаўляюцца ў тэкставым і графічным відах, раённым, гарадскім (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчым камітэтам.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 584 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Ваше время ограничено, не тратьте его, живя чужой жизнью © Стив Джобс
==> читать все изречения...

2194 - | 2136 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.012 с.