Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Глава 28. Заключныя палажэнні 5 страница




У такім выпадку фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей ажыццяўляюць праектныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навуковыя арганізацыі і музеі, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны не менш за 2 гады.

3. Фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку прафесійна выяўленых культурных каштоўнасцей ажыццяўляюць юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, што ў час прафесійнай навукова-даследчай дзейнасці выявілі гэтыя культурныя каштоўнасці.

4. Фiксацыя культурных каштоўнасцей выконваецца спосабамі тэкставага апiсання, фатаграфавання і графічнага адлюстравання. У залежнасці ад віду культурнай каштоўнасці можа выкарыстоўвацца вiдэа- і аудыёзапiс, якія ажыццяўляюцца любымі тэхнічнымі сродкамі.

5. Тэкставае апісанне культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца шляхам апiсання іх вiдавочных адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей і ўтрымлівае звесткі аб носьбіце нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.

6. Пры фатаграфаваннi матэрыяльных культурных каштоўнасцей неабходна забяспечыць перадачу iх аб’ёмна-прасторавага рашэння, наяўнасць найбольш значных дэкаратыўных i канструктыўных дэталей i элементаў, размяшчэння гэтых культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.

Фатаграфаванне нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца такім чынам, каб былі прадстаўлены адначасова яго галоўны і адзін з бакавых фасадаў, тыльны і другі бакавы фасад. Фатаграфаванне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў ажыццяўляецца з некалькіх ракурсаў, якія дазваляюць найбольш поўна перадаць асаблівасці гэтых культурных каштоўнасцей.

На фотаздымках нематэрыяльных культурных каштоўнасцей павінны быць адлюстраваны найбольш характэрныя рысы гэтых культурных каштоўнасцей, якiя перадаюць іх асноўныя пастановачныя, выканальнiцкiя прыкметы, асаблiвасцi мастацкага афармлення, вопраткi i ўпрыгажэнняў носьбітаў, выканаўцаў i (або) удзельнiкаў, традыцыйнай атрыбутыкi.

Фотаздымкi павінны быць каляровымi памерам не менш за 10 x 15 см, пры неабходнасці найбольш поўна, у дэталях прадставіць культурную каштоўнасць – памерам 18 x 24 см.

На фотаздымках павiнны якасна ўспрымацца як цэлыя культурныя каштоўнасці, так i асобныя iх элементы, дэталi, колеры, iншыя характэрныя рысы.

7. Графічнае адлюстраванне ажыццяўляецца шляхам пазначэння на картаграфiчным матэрыяле ў маштабе 1:10000 (для населеных пунктаў у масштабе не больш за 1:20000) месцазнаходжання матэрыяльных культурных каштоўнасцей або ў маштабе 1:200000 арэалу бытавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.

8. Навуковая апрацоўка культурных каштоўнасцей праводзiцца для адлюстравання гістарычных звестак аб іх, прадстаўлення гэтых культурных каштоўнасцей у iх прычынна-вынiковай залежнасцi ў сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) i выяўлення асноўных заканамернасцей iх развiцця.

9. Пры аналiзе прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей у сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) забяспечваецца:

9.1. суаднясенне iх з пэўнымi вiдамi i (або) тыпамi аналагаў;

9.2. характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных прыкмет i iншых уласцiвых рыс, па якiх культурныя каштоўнасці, адносяцца да пэўных вiдаў i (або) тыпаў;

9.3. выяўленне спецыфiчных рысаў культурных каштоўнасцей, калi такiя могуць быць выяўлены i прадстаўлены;

9.4. раскрыццё iншых асаблiвасцей i ўзаемасувязей.

10. Аналiз асноўных заканамернасцей развiцця культурных каштоўнасцей выконваецца шляхам параўнання гэтых культурных каштоўнасцей з аналагiчнымi для выяўлення iх значнасцi.

11. Навуковая апрацоўка змяшчае гістарычныя звесткі аб характары, абліччы культурнай каштоўнасці, яе ўплыве на развіццё краіны або пэўнага рэгіёна, звесткі аб аўтары або прыналежнасці знакамітай асобе, аб перыядзе стварэння гэтай культурнай каштоўнасці і іншыя гістарычныя звесткі i вывады, у якiх даецца заключэнне па прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей i асноўных заканамернасцях іх развiцця.

12. Мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей утрымлівае iх аналiз па асноўных стылява-жанравых i марфалагiчных прыкметах, вызначае іх суаднясенне з пэўнай стадыяй або стадыямi развiцця нацыянальнага i сусветнага мастацтва.

Пры мастацкай ацэнцы матэрыяльных культурных каштоўнасцей праводзiцца аднясенне iх да пэўных вiдаў i (або) тыпаў, апiсанне стылявых асаблiвасцей, структуры i асаблiвасцей забудовы, элементаў i дэталей, iншых характэрных рысаў, аддзелкi, колеру, характару i вiду матэрыялаў i гэтак далей.

Мастацкая ацэнка нематэрыяльных культурных каштоўнасцей складаецца з iнфармацыі аб стылявых або жанравых асаблiвасцях гэтых культурных каштоўнасцей, iх храналогii ўзнiкнення i развiцця, элементах i дэталях, колеры i iншых адметных вартасцях, арэале бытавання і iншых характэрных рысах.

13. Навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей афармляюцца ў выглядзе тэксту, да якога, у выпадку неабходнасцi больш поўнага прадстаўлення адметных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей, дадаюцца iлюстрацыi.

Артыкул 88. Крытэрыі для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці надаецца культурным каштоўнасцям, якія маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці і адпавядаюць аднаму з наступных крытэрыяў:

1.1. маюць значнасць з пункту гледжання гісторыі, археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, мастацтва, навукі і тэхнікі, эстэтыкі, этналогіі або антрапалогіі, культуры і аказалі значны ўплыў на развіццё Беларусі або пэўнага рэгіёна;

1.2. непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю выдатных людзей, гістарычнымі падзеямі, традыцыямі, вераваннямі або ідэямі і перакананнямі, якія аказалі значны ўплыў на ход гістарычнага, культурнага і (або) духоўнага развіцця народа Беларусі;

1.3. з’яўляюцца аўтэнтычнымі з улікам аўтарскай задумы і яе рэалізацыі, выкарастаных пры стварэнні матэрыялаў, захаванасці навакольнага асяроддзя або найбольш значных яго элементаў;

1.4. уяўляюць сабой выдатны прыклад фарміравання ландшафту, у якім адлюстроўваюцца традыцыі пэўнага перыяду гісторыі Беларусі;

1.5. з’яўляюцца выдатным мастацкім узорам (шэдэўрам), створаным або пераўтвораным на тэрыторыі Беларусі.

2. У дачыненні да нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці рашэнне аб неабходнасцi надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць прынята толькi ў адносiнах да аўтэнтычнай цi рэстаўрыраванай у адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці павiнна прайсцi не менш чым сорак гадоў i яна павiнна быць поўнасцю або не менш чым на 90 працэнтаў адноўлена на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў на ранейшым месцы.

3. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены культурным каштоўнасцям, якія афiцыйна лiчацца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi ў iншых краiнах, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.

4. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца археалагічным аб’ектам, у адносінах да якіх маюцца матэрыялы навуковых даследванняў, якія сведчаць аб фарміраванні адпаведных археалагічных культур, развіцця матэрыяльнай культуры на тэрыторыі Беларусі ў пэўны гістарычны перыяд.

Артыкул 89. Наданне культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наступствы надання (ненадання) статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным артыкулам 86 гэтага Кодэкса:

1.1. у трохдзённы тэрмін з дня атрымання прапановы паведамляе аб гэтым уласнiку (карыстальніку) культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана культурная каштоўнасць, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, на тэрыторыі якога знаходзіцца культурная каштоўнасць (у выпадку ўнясення прапановы іншымі асобамі);

1.2. у тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з дня атрымання прапановы, арганiзуе разгляд прапановы абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

2. Склад і палажэнне аб абласным (Мінскім гарадскім) савеце па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны зацвярджаюцца адпаведным абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам.

3. Прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якія не адпавядаюць патрабаванням, вызначаным артыкулам 86 гэтага Кодэкса, не разглядаюцца і вяртаюцца абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам асобам, якія іх унеслі.

4. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, а таксама ўласнiк (карыстальнік) культурнай каштоўнасці, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана культурная каштоўнасць, з моманту атрымання паведамлення, прадугледжанага пунктам 1 гэтага артыкула, i да моманту прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання ёй такога статусу прымае меры па прыпыненні работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць прывесцi да знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану, а таксама да навукова не абгрунтаванага змянення цi пагаршэння ўмоў успрымання названых культурных каштоўнасцей.

5. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi без катэгорыi.

6. Разгляд на пасяджэннi абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з дня атрымання прапановы.

7. Па вынiках разгляду абласны (Мінскі гарадскі) савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб тым, што:

7.1. матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

7.2. матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець нацыянальную, міжнародную значнасць або можа быць прапанавана для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, што знаходзiцца пад пагрозай, і неабходна накіраваць прапановы ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь для надання ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

7.3. адсутнічае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

8. На падставе рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны аб тым, што матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт прымае рашэнне аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або ў адрас юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасці, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

9. Прапановы, па якіх абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне, указанае ў падпункце 7.2 пункта 7 гэтага артыкула, у трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння накіроўваюцца абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

10. Пасля атрымання прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з дня атрымання прапановы, арганізуе яе разгляд Радай.

11. Прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якія не адпавядаюць патрабаванням, вызначаным артыкулам 86 гэтага Кодэкса, не разглядаюцца і вяртаюцца абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту або асобе, якая яе ўнесла.

12. Разгляд на пасяджэннi Рады прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з дня атрымання прапановы.

У выпадку неабходнасцi ўдакладнення i (або) атрымання дадатковых звестак аб культурных каштоўнасцях, якія прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, тэрмiн разгляду прапановы можа быць прадоўжаны да 60 дзён, пра што Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь пiсьмова паведамляе асобе, якая ўнесла прапанову аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

13. Па выніках разгляду Рада прымае рашэнне:

13.1. аб неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

13.2. аб тым, што культурная каштоўнасць мае значнасць для рэгіёна, дзе яна знаходзіцца, і рэкамендаванні абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

13.3. аб адсутнасці неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. На падставе рашэння Рады аб неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пасля прыняцця Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь рашэння аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці адпаведныя звесткі аб такой культурнай каштоўнасці ўключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

15. Рашэнне Рады аб тым, што культурная каштоўнасць мае значнасць для рэгіёна, дзе яна знаходзіцца, і рэкамендаванні абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў адпаведны абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт.

Абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт у двухтыднёвы тэрмін з дня атрымання рашэння, вызначанага ў частцы першай гэтага пункта, прымае рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або ў адрас юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасці, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

16. Прафесійна і выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і археалагічныя артэфакты, якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, за выключэннем культурных каштоўнасцей, якія выяўлены дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі, па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў перадаюцца дзяржаўным юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць музейную дзейнасць.

Прафесійна і выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці (за выключэннем археалагічных артэфактаў), якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, вяртаюцца асобам, якія іх выявілі.

 

Артыкул 90. Пазбаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Пазбаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:

1.1. абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі, якія надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, па матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям, якія маюць значнасць для асобнага рэгіёна;

1.2. Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па іншым гісторыка-культурным каштоўнасцям.

2. Рашэнне аб пазбаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца на падставе рашэння або заключэння, вызначаных у пунктах 3 і 4 гэтага артыкула.

3. Гісторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў выпадку яе фізічнай страты або страты ёю адметных духоўных, мастацкiх і (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у выніку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання і немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці з выкарыстаннем яе аўтэнтычных элементаў. Рашэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Радай.

4. Помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе заключэння Рады аб поўным вывучэннi гэтых помнiкаў.

 

Артыкул 91. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Рашэнне аб выплаце ўзнагароджання ўласніку зямельнага ўчастка або іншай маёмасці, дзе выпадкова выяўлена культурная каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама асобе, што выпадкова яе выявіла, прымаецца дзяржаўным органам, які прыняў рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, ў 10-дзённы тэрмін з дня прыняцця такога рашэння.

2. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца фінансавым органам па месцы выяўлення культурнай каштоўнасці, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Артыкул 92. Катэгорыі гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на катэгорыi ў адпаведнасці са звесткамі аб іх асаблівасцях, адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцях і ў залежнасці ад гісторыка-культурнай значнасці, вызначанай пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула.

2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

2.1. катэгорыя «0» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, што знаходзiцца пад пагрозай;

2.2. катэгорыя «1» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць мiжнародную значнасць;

2.3. катэгорыя «2» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць нацыянальную значнасць;

2.4. катэгорыя «3» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць значнасць для асобных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь.

3. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

3.1. катэгорыя «А» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўны i нязменны;

3.2. катэгорыя «Б» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле ці аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.

4. Катэгорыі надаюцца:

4.1. матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям, якія маюць значнасць для асобнага рэгіёна, абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі, якія надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

4.2. іншым гісторыка-культурным каштоўнасцям Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

5. Наданне гісторыка-культурным каштоўнасцям катэгорыі ажыццяўляецца на падставе рашэнняў абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны, Рады аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi.

Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб наданнi катэгорыі матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці, якая мае значнасць для асобнага рэгіёна, накіроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або ў адрас юрыдычнай асобы, ім ўпаўнаважанай, для ўключэння звестак аб матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці, якая мае значнасць для асобнага рэгіёна, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

6. Культурныя каштоўнасці, якiя ўваходзяць у склад комплексу матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, лiчацца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi без катэгорыi.

7. Рашэнне аб змяненні катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Рады аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi.

 

Артыкул 93. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

1. Культурныя каштоўнасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

2. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь і рэгістрыруецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.

3. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

3.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

3.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

3.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;

3.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

3.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях размяшчаюцца ў раздзелах Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь па відах гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Пры ўключэннi комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс уключаецца таксама кожная з гісторыка-культурных каштоўнасцей, якая ўваходзіць у склад комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

6. Вядзенне Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай.

Артыкул 94. Звесткі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

1. Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:

1.1. шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прымаецца Радай або абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;

1.3. датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае звесткi аб даце стварэння i (або) найбольш адметных перапрацоўках, якiя вызначаюцца на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;

1.4. месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае сучасны адрас, па якiм размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, або месца пастаяннага знаходжання рухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасцi з адрасам уласнiка (карыстальніка) гісторыка-культурнай каштоўнасці;

1.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.6. дата i нумар пратакола пасяджэння Рады або абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, на якім разглядалiся прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.7. дата i нумар рашэння аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

2. Шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў па схеме x x x x xxxxxx.

Першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыi:

1 – Брэсцкая вобласць;

2 – Вiцебская вобласць;

3 – Гомельская вобласць;

4 – Гродзенская вобласць;

5 – Магiлёўская вобласць;

6 – Мiнская вобласць;

7 – г.Мiнск;

8 – па-за межамi Рэспублiкi Беларусь.

Другi знак у шыфры адпавядае вiду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

1 – матэрыяльная нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць;

2 – матэрыяльная рухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць;

3 – нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.

Трэцi знак у шыфры – катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi:

А – дакументальны помнiк;

Б – запаведная мясцiна;

В – помнiк археалогii;

Г – помнiк архiтэктуры;

Д – помнiк гiсторыi;

Е – помнiк горадабудаўнiцтва;

Ж – помнiк мастацтва;

М – калекцыя;

Н – камплект.

Шэсць апошнiх знакаў – нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi).

3. У выпадках змянення звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь уносяцца неабходныя змяненні.

4. Культурныя каштоўнасці, якія пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, на падставе рашэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб пазбаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці выключаюцца з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 95. Уключэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь

1. Гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць быць уключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, у парадку, устаноўленым Канвенцыяй аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

2. Вызначэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Для гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, устанаўліваецца рэжым спецыяльнага ўпраўлення згодна з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 96. Пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. На гiсторыка-культурную каштоўнасць складаецца пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Пашпарт запаўняецца як на комплекс гiсторыка-культурных каштоўнасцей, так i на гiсторыка-культурныя каштоўнасці ў яго складзе, якія размешчаны ў розных месцах і належаць розным уласнікам гісторыка-культурных каштоўнасцей або замацаваны за рознымі карыстальнікамі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

3. У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

4. Складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забяспечваецца ўласнiкам (карыстальнікам) гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, і ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (карыстальніка), землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 408 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Студент всегда отчаянный романтик! Хоть может сдать на двойку романтизм. © Эдуард А. Асадов
==> читать все изречения...

2394 - | 2151 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.023 с.