Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Глава 28. Заключныя палажэнні 3 страница




Кіраўнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) і грамадзянска-прававога дагавора.

3. Удзельнікі аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства).

Кіраўнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца клубным фарміраваннем, можа ажыццяўляць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора.

Артыкул 50. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці і непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыяй культуры

1. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці або непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, ажыццяўляецца заснавальнікам і кіраўніком калектыву ў адпаведнасці з устаноўчым дакументам заснавальніка калектыву і палажэннем, зацверджаным заснавальнікам калектыву.

2. У выпадку ажыццяўлення кіраўніком прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, сваёй дзейнасці на падставе працоўнага дагавора (кантракта) ён назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам адпаведнага калектыву і нясе перад ім адказнасць за дзейнасць калектыву.

ГЛАВА 9
АРГАНІЗАЦЫІ КУЛЬТУРЫ і падраздзяленні юрыдычных асоб ЯК СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 51. Арганізацыі культуры і падраздзяленні юрыдычных асоб

1. Для ажыццяўлення культурнай дзейнасці могуць стварацца арганізацыі культуры і падраздзяленні юрыдычных асоб.

2. Бібліятэкі, музеі, тэатры, цыркi, фiлармонii, ансамблі, хоры, аркестры, студыі і іншыя калектывы мастацкай творчасці, клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), кінатэатры, дамы кіно, кіна- і відэацэнтры, кіна- і відэасалоны, цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур, карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы, паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады, творчыя майстэрнi, метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) могуць быць як арганізацыямі культуры, так і падраздзяленнямі юрыдычных асоб, у тым ліку адасобленымі.

Артыкул 52. Віды і асноўныя тыпы арганiзацый культуры

1. Арганізацыі культуры па форме ўласнасці падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя, па асноўнай мэце дзейнасці – на камерцыйныя і некамерцыйныя.

2. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных камерцыйных арганiзацый:

2.1. гаспадарчых таварыстваў (адкрытага акцыянернага таварыства, таварыства з абмежаванай адказнасцю i таварыста з дадатковай адказнасцю), поўнага i камандытнага таварыстваў;

2.2. унітарных прадпрыемстваў.

3. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных некамерцыйных арганiзацый:

3.1. грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў);

3.2. фiнансуемых уласнікам устаноў;

3.3. дабрачынных і іншых фондаў;

3.4. асацыяцый (саюзаў);

3.5. іншых формах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

4. Арганiзацыi культуры ў залежнасці ад напрамкаў культурнай дзейнасці падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:

4.1. бiблiятэкi;

4.2. музеi;

4.3. арганiзацыi народных мастацкіх рамёстваў;

4.4. арганiзацыi кiнематаграфii;

4.5. тэатры;

4.6. цыркi;

4.7. фiлармонii, ансамблі, хоры, аркестры, студыі, канцэртныя залы i iншыя канцэртныя арганiзацыi;

4.8. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур i iншыя клубныя арганізацыі;

4.9. карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы i iншыя выставачныя арганiзацыi;

4.10. паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады;

4.11. творчыя майстэрнi;

4.12. метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы);

4.13. арганізацыі па правядзенні культурных мерапрыемстваў;

4.14. прадзюсарскія арганізацыі;

4.15. іншыя арганізацыі культуры.

5. Арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз забеспячэнне стварэння выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і іх публічнага выканання, лiчацца тэатральна-вiдовiшчнымi. Да тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый культуры адносяцца тэатры, цыркi, канцэртныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якія ажыццяўляюць дадзеную культурную дзейнасць.

6. Арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз забеспячэнне доступу грамадзян да культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганiзацый, або праз стварэнне ўмоў для занятку народнай i мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для духоўнага i фiзiчнага развiцця, лiчацца культурна-асветнымі. Да культурна-асветных арганiзацый культуры адносяцца музеi, бiблiятэкi, клубныя арганізацыі, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якія ажыццяўляюць дадзеную культурную дзейнасць.

7. У мэтах забеспячэння ўмоў комплекснага прадастаўлення культурных даброт насельніцтву, а таксама аптымізацыі дзейнасці арганізацый культуры могуць стварацца арганiзацыi культуры змешанага тыпу.

Да арганізацый культуры змешанага тыпу адносяцца арганізацыі культуры, у склад якіх уваходзяць падраздзяленні (структурныя або адасобленыя), што ажыццяўляюць віды культурнай дзейнасці, якія адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці розных тыпаў арганізацый культуры.

8. Асаблiвасцi стварэння, прававога становiшча i парадку дзейнасцi асобных тыпаў арганiзацый культуры вызначаюцца гэтым Кодэксам.

Артыкул 53. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганiзацый культуры

1. Установа культуры – арганiзацыя культуры, якая ствараецца ўласнiкам для ажыццяўлення кіраўнічых, сацыяльна-культурных i iншых функцый некамерцыйнага характару ў сферы культуры i фiнансуецца ім поўнасцю або часткова.

2. Установы культуры могуць быць дзяржаўнымі (рэспубліканскімі і камунальнымі) і прыватнымі.

3. У якасці заснавальнікаў устаноў культуры могуць выступаць:

3.1. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

3.2. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;

3.3. дзяржаўныя органы, падпарадкаваныя і (або) падсправаздачныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, а таксама дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь;

3.4. мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы;

3.5. грамадзяне Рэспублікі Беларусь і юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь;

3.6. замежныя дзяржавы, замежныя арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

4. Заснавальнiкi ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць установы культуры капітальнымі пабудовамі (будынкамi, збудаваннямі), памяшканнямі, абсталяваннем, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасцi.

5. Перавод дзяржаўных устаноў культуры ў капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.

Артыкул 54. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя арганiзацый культуры

1. Парадак стварэння, рэарганiзацыi i лiквiдацыi арганiзацый культуры вызначаецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.

2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права ствараць дзяржаўныя арганiзацыi культуры любых тыпаў звыш нарматываў, вызначаных дзяржаўнымi мiнiмальнымi сацыяльнымi стандартамi ў сферы культуры.

3. Пры планаваннi стварэння дзяржаўных арганiзацый культуры ўлiчваюцца гiстарычныя, нацыянальныя i геаграфiчныя асаблiвасцi мясцовасцi.

4. Лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калi такая лiквiдацыя выклiча немагчымасць выканання дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры.

5. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, ажыццяўляюцца са згоды Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь у выпадках, калі яны:

5.1. маюць асаблiвае значэнне для захавання, развiцця i распаўсюджвання беларускай нацыянальнай культуры. Пералiк такіх устаноў культуры ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь;

5.2. створаны ў вызначаным парадку пасля 4 чэрвеня 2004 г.

6. Гэтым Кодэксам, iншымi актамi заканадаўства могуць быць прадугледжаны абавязковыя патрабаваннi (умовы), пры выкананнi якiх дапускаецца стварэнне арганiзацый культуры пэўных вiдаў (тыпаў), у тым лiку патрабаваннi да складу фондаў культурных каштоўнасцей, а таксама маёмасцi, што перадаюцца заснавальнiкам арганiзацыi культуры для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасцi.

7. Пры стварэнні арганізацыі культуры змешанага тыпу, у склад якой будзе ўваходзіць музей або бібліятэка, павінны выконвацца ўмовы стварэння музеяў і бібліятэк, устаноўленыя гэтым Кодэксам.

8. Пры ліквідацыі дзяржаўнай арганізацыі культуры змешанага тыпу, у склад якой уваходзіць бібліятэка, яе заснавальнік абавязаны забяспечыць захаванасць бібліятэчнага фонду і перадаць яго іншай дзяржаўнай бібліятэцы (бібліятэкам).

Пры ліквідацыі дзяржаўнай арганізацыі культуры змешанага тыпу, у склад якой уваходзіць музей, яе заснавальнік абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў і перадаць музейны фонд іншаму дзяржаўнаму музею (музеям).

 

Артыкул 55. Папячыцельскія саветы арганізацый культуры

1. У мэтах садзейнічання рэалізацыі статутных мэт у арганізацыях культуры могуць стварацца папячыцельскія саветы.

2. Рашэнне аб стварэнні (спыненні дзейнасці) папячыцельскага савета прымаецца кіраўніком арганізацыі культуры па ўзгадненні з яе заснавальнікамі або дзяржаўным органам, у падпарадкаванні якога знаходзіцца арганізацыя культуры. Пры прыняцці такога рашэння можа ўлічвацца меркаванне калегіяльнага органа, створанага ў арганізацыі культуры, і (або) яе працоўнага калектыву.

3. Рашэнне аб стварэнні (спыненні дзейнасці) папячыцельскага савета дзяржаўных арганізацый культуры можа быць прынята Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншым дзяржаўным органам у дачыненні папячыцельскага савета арганізацыі культуры, яму падпарадкаванай.

4. У выпадку парушэння папячыцельскім саветам патрабаванняў заканадаўства яго дзейнасць падлягае спыненню па рашэнні службовай асобы, дзяржаўнага органа, якія прынялі рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета.

5. Папячыцельскі савет дзейнічае на падставе палажэння аб папячыцельскім савеце арганізацыі культуры, якое зацвярджаецца службовай асобай, дзяржаўным органам, якія прынялі рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета.

6. Папячыцельскі савет:

6.1. садзейнічае забеспячэнню спалучэння прынцыпаў дзяржаўнага і грамадскага кіравання культурнай дзейнасцю арганізацыі культуры;

6.2. садзейнічае арганізацыі культуры ў ажыццяўленні культурнай дзейнасці, у тым ліку стварэнні новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, выставак, папаўненні бібліятэчных, музейных і іншых фондаў, стварэнні і набыцці фільмаў і маёмасных правоў на іх, падтрымцы маладых таленавітых выканаўцаў і іншым;

6.3. распрацоўвае і рэалізуе перспектыўныя і бягучыя планы работы ў адпаведнасці з палажэннем аб папячыцельскім савеце, а таксама прыцягвае ў склад новых членаў і ўносіць службовай асобе, дзяржаўнаму органу, якія прынялі рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета, прапановы аб змяненні яго складу;

6.4. уносіць на разгляд арганізацыі культуры прапановы і рэкамендацыі па паляпшэнні яе дзейнасці;

6.5. аказвае дапамогу ў арганізацыі замежных гастролей калектываў мастацкай творчасці і выканаўцаў, іншым чынам садзейнічае развіццю міжнароднага супрацоўніцтва;

6.6. аказвае садзейнічанне ва ўдасканальванні кіравання арганізацыяй культуры, яе фінансавай і гаспадарчай дзейнасці;

6.7. садзейнічае ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацыі культуры;

6.8. садзейнічае прыцягненню пазабюджэтных і іншых дадатковых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам, для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасці і развіцця арганізацыі культуры;

6.9. прапаноўвае напрамкі, формы, памеры і парадак выкарыстання фінансавых сродкаў і другой маёмасці, якая перадаецца арганізацыі культуры па дагаворах бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, дагаворах ахвяравання, у рамках мэт, вызначаных гэтымі дагаворамі, і ажыццяўляе грамадскі кантроль за расходаваннем дадзеных сродкаў у адпаведнасці з заканадаўствам;

6.10. аказвае садзейнічанне ў падтрымцы асобных работнікаў культуры і творчых работнікаў, а таксама ў паляпшэнні ўмоў працы і медыцынскага абслугоўвання, павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароненасці работнікаў культуры і творчых работнікаў;

6.11. аказвае дапамогу арганізацыі культуры ў пошуку партнёраў для яе супрацоўніцтва ў рамках ажыццяўлення культурнай дзейнасці;

6.12. разглядае вынікі дзейнасці папячыцельскага савета і пытанні эфектыўнасці выкарыстання фінансавых сродкаў і другой маёмасці, якая перадаецца арганізацыі культуры пры садзейнічанні папячыцельскага савета, у мэтах далейшага ўдасканальвання сваёй дзейнасці;

6.13. разглядае іншыя пытанні, вынесеныя на абмеркаванне папячыцельскага савета.

7. Склад папячыцельскага савета фарміруецца з юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, з іх згоды або па іх заявах. Юрыдычныя асобы ўдзельнічаюць у дзейнасці папячыцельскага савета праз сваіх прадстаўнікоў.

8. Членамі папячыцельскага савета могуць быць асобы, якія аказваюць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу, робяць ахвяраванні, ажыццяўляюць арганізацыйную і метадычную падтрымку арганізацыі культуры, а таксама дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі сфер аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароны, навукі, сродкаў масавай інфармацыі, свяшчэннаслужыцелі, іншыя прадстаўнікі грамадскасці і дзяржаўных органаў.

9. Колькасны і персанальны склад папячыцельскага савета зацвярджаецца службовай асобай, дзяржаўным органам, якія прынялі рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета.

10. Расходы членаў папячыцельскага савета, якія ўзнікаюць у сувязі з выкананнем імі абавязкаў членаў папячыцельскага савета, не кампенсуюцца.

11. Рашэнні папячыцельскага савета носяць рэкамендацыйны характар.

12. Арганізацыя культуры забяспечвае папячыцельскі савет памяшканнем для правядзення пасяджэнняў, месцам для захоўвання дакументацыі папячыцельскага савета.

Глава 10
УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI І НАВУКОВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ Ў сферы КУЛЬТУРЫ, МЕТАДЫЧНЫЯ ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ (культурна-асветнай работы)

Артыкул 56. Установы адукацыi ў сферы культуры

1. Да ўстаноў адукацыi ў сферы культуры адносяцца ўстановы агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, а таксама ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i дадатковай адукацыi дарослых, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь або структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

2. Асноўнымі задачамі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры з’яўляюцца:

2.1. прафесійнае навучанне ў сферы культуры;

2.2. эстэтычнае выхаванне грамадзян;

2.3. распаўсюджванне і папулярызацыя культурных каштоўнасцей;

2.4. забеспячэнне неабходных умоў для фарміравання духоўнасці, агульнай культуры і мастацкага развіцця грамадзян;

2.5. задавальненне патрэбнасцей грамадзян у культурным, інтэлектуальным і асобасным развіцці;

2.6. развіццё творчых здольнасцей грамадзян;

2.7. выяўленне таленавітай моладзі;

2.8. стварэнне ўмоў для набыцця грамадзянамі ведаў, уменняў і навыкаў у галіне асобных відаў мастацтва, вопыту мастацкай творчасці;

2.9. падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі работнікаў культуры.

Артыкул 57. Навуковыя арганізацыі ў сферы культуры

Навуковыя арганізацыі ў сферы культуры ажыццяўляюць навуковуюдзейнасць ў адпаведнасці з заканадаўствам аб навуковай дзейнасці.

Артыкул 58. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы)

1. Метадычным цэнтрам народнай творчасці (культурна-асветнай работы) з’яўляецца арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, асноўнымі накірункамі дзейнасці якіх з’яўляюцца аказанне метадычнай дапамогі арганізацыям культуры і іншым юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, правядзенне аналітычна-даследчай работы ў сферы культуры.

2. Асноўнымі задачамі метадычных цэнтраў народнай творчасці (культурна-асветнай работы) з’яўляюцца:

2.1. павышэнне якаснага ўзроўню метадычнага абслугоўвання арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, удзел у распрацоўцы дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм, накіраваных на захаванне і развіццё культуры;

2.2. удасканаленне зместу арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу), павышэнне яго сацыяльнай значнасці, пошук і ўкараненне новых, эфектыўных формаў і метадаў работы з насельніцтвам;

2.3. даследаванне, вывучэнне і фіксацыя ўзораў традыцыйнай мастацкай творчасці і фальклору рэгіёнаў;

2.4. распрацоўка арганізацыйна-метадычных і рэпертуарных матэрыялаў па арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, арганізацыі дзейнасці клубных фарміраванняў, захаванні і распаўсюджванні ўзораў традыцыйнай мастацкай творчасці і фальклору;

2.5. вывучэнне і аналіз стану дзейнасці арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, па развіцці новых напрамкаў іх дзейнасці, а таксама народнай творчасці;

2.6. вывучэнне і ўкараненне ў практыку арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, перадавога вопыту работы айчынных і замежных арганізацый культуры;

2.7. удзел у арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў;

2.8. фарміраванне даведачна-інфармацыйнага фонду метадычных матэрыялаў, сцэнарных распрацовак арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць;

2.9. павышэнне прафесійнага ўзроўню, майстэрства работнікаў культуры;

2.10. ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва з мэтай далучэння грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры і інтэграцыі беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і інфармацыйную прастору;

2.11. садзейнічанне ўкараненню перадавых інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць.

3. Метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветнай работы) маюць права ўносіць на разгляд заснавальнікаў арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, актуальныя пытанні ўдасканалення іх работы.

4. Метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветнай работы) працуюць у цесным узаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб’яднаннямі, установамі адукацыі і іншымі юрыдычнымі асобамі, якія садзейнічаюць ажыццяўленню і забеспячэнню культурнай дзейнасці.

Глава 11
Творчыя саюзы

Артыкул 59. Творчы саюз

Творчы саюз – грамадскае аб’яднанне творчых работнікаў (не менш чым двух трэцей ад агульнага ліку членаў) і іншых грамадзян, якія ўнеслі ўклад у развіццё культуры, створанае на аснове агульнасці інтарэсаў яго членаў у пэўным відзе творчай дзейнасці для задавальнення іх духоўных або іншых нематэрыяльных патрэбнасцей і дасягнення статутных мэт.

Артыкул 60. Асаблівасці стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі, дзейнасці творчых саюзаў, іх рэарганізацыі і ліквідацыі

1. Стварэнне, дзяржаўная рэгістрацыя, дзейнасць, рэарганізацыя і ліквідацыя творчых саюзаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб грамадскіх аб’яднаннях з улікам асаблівасцей, устаноўленых гэтым Кодэксам.

2. У якасці заснавальнікаў творчых саюзаў маюць права выступаць творчыя работнікі, а таксама грамадзяне, якія ўнеслі ўклад у развіццё культуры.

3. Творчыя саюзы ў Рэспубліцы Беларусь ствараюцца і дзейнічаюць у мэтах:

3.1. рэалізацыі здольнасцей творчых работнікаў;

3.2. павышэння творчага патэнцыялу і актыўнасці грамадзян у сферы культуры;

3.3. садзейнічання ў стварэнні, зберажэнні і распаўсюджванні твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;

3.4. заахвочвання наватарства, высокага прафесійнага майстэрства, ініцыятывы і культуры духоўных адносін;

3.5. сумеснай творчай дзейнасці на аснове агульнасці інтарэсаў розных груп творчых работнікаў;

3.6. падтрымкі членаў творчых саюзаў.

4. Мэты дзейнасці, пералічаныя ў пункце 3 гэтага артыкула, з’яўляюцца абавязковымі для ўказання ў статуце грамадскага аб’яднання, якое прэтэндуе на статус творчага саюза.

5. Творчыя саюзы ствараюцца і дзейнічаюць на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці, раўнапраўя і галоснасці.

Творчыя саюзы незалежныя ў сваёй дзейнасці ад палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

6. Творчыя саюзы могуць рэалізоўваць адукацыйную праграму навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў і іншых відаў навучальных курсаў) і адукацыйную праграму ўдасканальвання магчымасцей і здольнасцей асобы ва ўстаноўленым заканадаўствам аб адукацыі парадку.

7. Творчыя саюзы могуць ажыццяўляць ва ўстаноўленым парадку прадпрымальніцкую дзейнасць толькі пастолькі, паколькі гэта неабходна для iх статутных мэтаў, дзеля якiх яны створаны, адпавядае гэтым мэтам і прадмету дзейнасці творчых саюзаў.

Творчыя саюзы маюць права ажыццяўляць без стварэння камярцыйных арганізацый і (або) удзелу ў іх наступныя віды прадпрымальніцкай дзейнасці:

дзейнасць па вытворчасці кіна-відэафільмаў і тэлевізійных праграм;

дзейнасць, якая прадугледжвае рэалізацыю адукацыйнай праграмы навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў і іншых відаў навучальных курсаў) і адукацыйнай праграмы ўдасканальвання магчымасцей і здольнасцей асобы;

творчая дзейнасць і забавы.

Артыкул 61. Профілі творчых саюзаў

Па профілях творчыя саюзы падзяляюцца на:

архітэктурны;

дызайнерскі;

кінематаграфічны;

кампазітарскі;

акцёрскі;

мастацкі;

музычны;

пісьменніцкі;

тэатральны;

народнага мастацтва;

іншыя творчыя саюзы.

Артыкул 62. Супрацоўніцтва дзяржаўных органаў з творчымі саюзамі

1. Дзяржаўныя органы забяспечваюць захаванне і абарону правоў і законных інтарэсаў творчых саюзаў, гарантуюць аднолькавыя ўмовы для выканання імі статутных мэт і задач.

2. Дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць:

2.1. садзейнічанне ў рэалізацыі творчымі саюзамі культурных праектаў;

2.2. устанаўленне заахвочванняў для творчых саюзаў у адпаведнасці з заканадаўствам;

2.3. размяшчэнне сацыяльна-творчых заказаў;

2.4. набыццё для дзяржаўных арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, створаных членамі творчых саюзаў, і маёмасных правоў на іх у адпаведнасці з заканадаўствам;

2.5. прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасці з заканадаўствам права карыстання капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі), памяшканнямі, абсталяваннем, матэрыяламі, паслугамі, сродкамі сувязі, транспартам;

2.6. прадастаўленне творчым саюзам зямельных участкаў для будаўніцтва і (або) абслугоўвання адпаведных аб’ектаў нерухомай маёмасці ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель;

2.7. садзейнічанне ўступленню творчых саюзаў у адпаведныя міжнародныя творчыя аб’яднанні;

2.8. садзейнiчанне ўдасканальванню дзейнасцi творчых саюзаў у iнтарэсах развiцця культуры, захаванню напрамкаў (школ) мастацкай творчасці, нацыянальных культурных традыцый, пашырэнню мiжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, павышэнню прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў ix носьбiтаў на свабоднае самавыяўленне з улiкам спецыфiкi ix дзейнасцi.

3. Творчыя саюзы спрыяюць рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па захаванні, развiцці i распаўсюджванні культуры ў мэтах:

3.1. папулярызацыі беларускай культуры, павышэння культурнага і эстэтычнага ўзроўню насельніцтва;

3.2. развіцця культуры і садзейнічання міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы культуры;

3.3. далучэння насельніцтва да сучасных твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;

3.4. усебаковага раскрыцця таленту грамадзяніна;

3.5. захавання самабытнасці нацыянальнай культуры.

4. Умяшанне дзяржаўных органаў і службовых асоб у дзейнасць творчых саюзаў, аднолькава як і ўмяшанне творчых саюзаў у дзейнасць дзяржаўных органаў і службовых асоб, не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

Артыкул 63. Правы творчых саюзаў

1. Для ажыццяўлення агульнанацыянальных задач развіцця культуры, падтрымкі і развіцця талентаў творчыя саюзы маюць права:

1.1. звяртацца ў дзяржаўныя органы з прапановамі па пытаннях развіцця культуры, а таксама сацыяльна-прававой абароны творчых работнікаў;

1.2. атрымліваць ад дзяржаўных органаў інфармацыю аб распрацоўцы і прыняцці нарматыўных прававых актаў у сферы культуры, абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў творчых работнікаў і творчых саюзаў;

1.3. свабодна распаўсюджваць інфармацыю аб сваёй дзейнасці і з гэтай мэтай засноўваць уласныя сродкі масавай інфармацыі, а таксама карыстацца ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі;

1.4. абараняць уласныя правы, а таксама (па асабістых даручэннях) аўтарскія, сумежныя, іншыя правы і ахоўваемыя законам інтарэсы сваіх членаў перад дзяржаўнымі органамі і наймальнікамі;

1.5. ствараць юрыдычныя службы і выкарыстоўваць іншыя формы прававой абароны;

1.6. прадастаўляць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

1.7. ажыццяўляць дзейнасць па кіраванні маёмаснымі правамі аўтараў або іншых праваўладальнікаў на калектыўнай аснове ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

2. Два i больш творчыя саюзы могуць ствараць асацыяцыю (саюз) творчых саюзаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

3. Творчыя саюзы ў адпаведнасцi з iх статутамi могуць уступаць у мiжнародныя творчыя аб’яднаннні, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты i сувязi, заключаць адпаведныя пагадненнi i ажыццяўляць iншыя дзеяннi, калi яны не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь i яе мiжнародным абавязацельствам.

4. Творчыя саюзы маюць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 64. Членства ў творчым саюзе

1. Членамі творчага саюза могуць быць творчыя работнікі і іншыя грамадзяне, якія ўнеслі ўклад у развіццё культуры.

Заснавальнікі творчага саюза пасля дзяржаўнай рэгістрацыі творчага саюза становяцца членамі творчага саюза і набываюць адпаведныя правы і абавязкі.

2. Творчыя саюзы маюць фіксаванае членства. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца статутам творчага саюза да яго членаў (кандыдатаў у члены), павінны садзейнічаць аб’яднанню ў яго складзе найбольш кваліфікаваных прадстаўнікоў адпаведных творчых прафесій, стымуляваць іх прафесійны і творчы рост і не павінны абмяжоўваць палітычныя, маёмасныя, аўтарскія і іншыя правы грамадзян.

3. Умовы і парадак прыёму ў члены творчага саюза, а таксама выхаду і выключэння з яго вызначаюцца статутам творчага саюза.

Артыкул 65. Уласнасць творчых саюзаў

1. Творчыя саюзы могуць мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння дзейнасці, прадугледжанай іх статутамі, за выключэннем аб’ектаў, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

2. Уласнікам маёмасці творчага саюза з’яўляецца творчы саюз.

3. Члены творчых саюзаў страчваюць правы на маёмасць, якая была перададзена імі ва ўласнасць творчага саюза, у тым ліку на членскія ўзносы. Яны не адказваюць па абавязацельствах творчых саюзаў, членамі якіх яны з’яўляюцца, а творчыя саюзы не адказваюць па абавязацельствах сваіх членаў.

4. У выпадку ліквідацыі творчага саюза яго маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, выкарыстоўваецца ў мэтах, вызначаных статутам творчага саюза.

5. Грашовыя сродкі і іншая маёмасць творчых саюзаў не могуць пераразмяркоўвацца паміж членамі гэтых саюзаў і выкарыстоўваюцца толькі для выканання статутных мэт і задач, вызначаных статутам творчага саюза.

ГЛАВА 12
СПОНСАРЫ І МЕЦЭНАТЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 66. Спонсар культуры

1. Спонсар культуры – юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія прадастаўляюць юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў мэтах аховы гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця бібліятэчнай і музейнай справы, кінематаграфіі, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога і іншых відаў мастацтва (у тым ліку стварэння новых твораў, падрыхтоўку канцэртных праграм, пастаноўку спектакляў, правядзенне выставак), а таксама развіцця і падтрымкі народнай творчасці, народных мастацкіх рамёстваў, адукацыі ў сферы культуры, правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў беларускімі калектывамі мастацкай творчасці і выканаўцамі.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 411 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Свобода ничего не стоит, если она не включает в себя свободу ошибаться. © Махатма Ганди
==> читать все изречения...

2305 - | 2067 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.014 с.