Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Лексіка паводле сферы выкарыстання




У лексічнай сістэме сучаснай беларускай мовы з пункту гледжання сферы яе выкарыстання вылучаюцца дзве асноўныя часткі: агульнаўжывальныя словы і словы, абмежаваныя ў сваім выкарыстанні тэрыторыяй або сацыяльным асяроддзем.

Агульнаўжывальныя словы – словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вусным і пісьмовым маўленні, зразумелыя ўсім людзям незалежна ад тэрыторыі пражывання або сацыяльнай прыналежнасці.

Агульнаўжывальная лексіка з’яўляецца неабходным матэрыялам для выражэння паняццяў, думак і пачуццяў. Асноўная маса гэтых слоў устойлівая і ўжывальная ва ўсіх стылях маўлення (вада, зямля, кніга, вясна, краіна, аўтар, алфавіт, абяцанне, хадзіць, гаварыць, разумець, добры, прыгожы).

Да слоў абмежаванага ўжывання адносяцца:

а) тэрытарыяльна абмежаваныя – выкарыстоўваюцца толькі ў асобных тэрытарыяльных разнавіднасцях мовы (дыялектызмы);

б) сацыяльна абмежаваныя – выкарыстоўваюцца толькі ў асобных сацыяльных разнавіднасцях мовы (спецыяльная лексіка – тэрміны, наменклатура, прафесіяналізмы; жарганізмы, аргатызмы).

Дыялектная лексіка – словы, уласцівыя пэўнай гаворцы або некалькім гаворкам і абмежаваныя тэрыторыяй (сярэдне-беларускія, паўночна-ўсходнія, паўднёва-заходнія беларускія гаворкі): братачко, кеб, буў, ріба, ето, гостры; ляжацьму, чытацьму, пішыць, гавора, аўцэ, пры дарозі, пасвіць коні; па-мойску (па-мойму), вобуў (абутак), наранкі (раніцай), тамака (там), кавеня (качарга), полак (стол), жупіць (гаварыць); блінцоўка (дзежка на бліны); клешкі (мяшкі для цыбулі на зіму); лазня (дзіця, якое ўсюды лазіць), кабан (певень). Як бачна з прыкладаў, дыялектызмы могуць мець гукавыя, словаўтваральны адрозненні ад літаратурных слоў, выкарыстоўваць розныя словы для абазначэння аднаго і таго ж прадмета.

Важна мець на ўвазе, што любая літаратурная мова мае дыялектную аснову. Адпаведна дыялекты больш даўняе і больш значнае ўтварэнне ў гістарычнай іерархіі. Яны падмурак літаратурнай мовы, яе карані. Найбольш актыўна беларуская мова папаўнялася з дыялектаў у пачатку ХХ ст. – у перыяд станаўлення нормаў беларускай літаратурнай мовы. Новая беларуская літаратурная мова ў поўным сэнсе вырастала з дыялектаў, якія з’явіліся яе фундаментам і асновай.

Акрамя гэтага, дыялекты цікавыя яшчэ і тым, што, дзякуючы сваёй кансерватыўнасці, адносна малой пранікальнасці да чужародных элементаў, яны фактычна з’яўляюцца адлюстраваннем старажытных з’яў у мове. Жывыя народныя гаворкі – гэта галоўная крыніца, з якой здабываецца аб’ектыўны і каштоўны матэрыял для гістарычнай граматыкі. Паказчыкі дыялектаў – першакрыніца гісторыі мовы. Як археолаг рэстаўрыруе карціну мінулых часоў па археалагічных знаходках, так і філолаг праводзіць у гаворках своеасаблівыя лінгвістычныя раскопкі.

Дыялектная лексіка актыўна выкарыстоўваецца беларускімі пісьменнікамі з мэтай адлюстравання нацыянальнага характару, узнаўлення мясцовага каларыту: Чым багаты, тым і рады, са ўсёй душы стараліся… Кеб усё добра було, кеб не горай, як у другіх людзей (І. Мележ).

У сацыяльна абмежаваную лексіку ўключаецца жаргонная і аргатычная, для якой таксама, як і для дыялектных слоў, характэрны межы ва ўжыванні. Такая лексіка з’яўляецца сацыяльным варыянтам маўлення і выкарыстоўваецца ў пэўных умовах зносін.

Жаргонная лексіка з’яўляецца прыналежнасцю сацыяльнай або ўзроставай групы людзей, якія аб’ядны агульнасцю інтарэсаў, занятку і г.д. Жарганізмы адрозніваюцца ад агульнаўжывальнай лексікі перш за ўсё лексікай і фразеалогіяй і тым, што не маюць уласнай граматыкі. Напрыклад, студэнцкі жаргон: кол ‘адзінка’, ботан ‘той, хто шмат завучвае’, аўтамат ‘ залік’. Жарганізмы з’яўляюцца экспрэсіўнымі сінонімамі да агульнаўжывальных слоў і выразаў.

Усім жаргонным словам уласціва яркая экспрэсіўна-стылістычная афарбоўка, таму яны лёгка могуць пераходзіць у размоўнае маўленне, у прастамоўе, прычым межы паміж жаргоннай лексікай і размоўна-бытавымі словамі могуць быць размытымі.

Аргатычная лексіка (з фр. argo ‘замкнёны’) – гэта словы груп людзей, якія хочуць зрабіць сваю мову “таемнай”, незразумелай для іншых. Асноўнае прызначэнне арго – засакрэчванне зместу маўлення, імкненне ўжываць спецыяльна вынайдзеныя або штучна дэфармаваныя словы, зусім незразумелыя для іншых. Гэтая “мова” служыла адным са спосабаў аховы прафесійных інтарэсаў або сродкам самаабароны ва ўмовах вандроўнага жыцця, напрыклад, у асяроддзі вандроўных рамеснікаў і гандляроў, музыкаў-жабракоў (шывар ‘тавар’, клёва ‘добра’, баш ‘грошы’ і інш.).

Прычыны ўзнікнення таемнага маўлення вынікаюць з сацыяльных умоў. У мінулыя стагоддзі адасобленыя сацыяльныя групы, хаваючы ад іншых людзей свае прафесійныя інтарэсы, стваралі спецыяльныя словы – аргатызмы. З развіццём фабрычнай прамысловасці цэхавыя межы разбураліся, і гэтыя словы паступова выходзілі з ужывання: частка іх адмірала, частка пераходзіла ў размоўна-бытавое маўленне. Аргатызмы выходзілі (або выходзяць) з ужывання там, дзе знікаюць сацыяльныя прычыны для іх існавання [7, с. 34].

Спецыяльная лексіка – словы, якія ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці або галіны навукі. У склад спецыяльнай лексікі ўваходзяць тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы.

Тэрміны – афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, мастацтва.

Наменклатурныя назвы з’яўляюцца найменнямі-канкрэтызатарамі да тэрмінаў, гэта назвы канкрэтнай прадукцыі: аперацыйная сістэма Windows XP, пыласос Samsung, пральная машына LG.

Прафесіяналізмы – словы і выразы, уласцівыя маўленню калектыва, аб’яднанага якой-небудзь прафесіяй.

Калі тэрмін – гэта навуковае абазначэнне паняцця, прынятае і ўзаконенае ў навуцы, то прафесіяналізм – паўафіцыйнае слова, распаўсюджанае ў размоўным маўленні людзей пэўнай прафесіі (баранка ‘рулявое кола’, падвал ‘ніжняя частка газетнага ліста’, шапка ‘агульны загаловак для некалькіх артыкулаў’, язык ‘подыум’, венік ‘вінчэстар’, глюк ‘недакладная праца сістэмы’). Прафесіяналізмам ўласціва экспрэсіўнасць, яны стылістычна афарбаваныя. Напрыклад, у ядзейнай фізіцы паскаральнік пратонаў з арбітай пастаяннага радыуса – сінхрафазатрон, а ў вусным маўленні спецыялістаў яму адпавядаў прафесіяналізм каструля паводле падабенства па форме. Такім чынам, значэнне прафесіяналізма звычайна ўзнікае на аснове метафарычнага пераасэнсавання слова.

Такім чынам, прафесіяналізмы істотна адрозніваюцца ад тэрмінаў, нягледзячы на тое, што яны ўключаны ў спецыяльную лексіку.

 

 

Табліца 15. Вызначальныя рысы тэрмінаў і прафесіяналізмаў

 

Тэрміны Прафесіяналізмы
ствараюцца мэтанакіравана ствараюцца стыхійна
афіцыйна ўзаконеныя паўафіцыйныя назвы
стылістычна нейтральныя стылістычна афарбаваныя
пераважаюць у пісьмовых тэкстах пераважаюць у вусным маўленні
агульнанацыянальны, інтэрнацыянальны характар мясцовы характар

 

Такім чынам, рысы непадобнасці, нацыянальнага каларыту найбольш ярка праяўляюцца на ўзроўні лексікі, таму яе ролю ў стварэнні нацыянальнага аблічча мовы цяжка пераацаніць.

Дэталізацыя пэўнага паняцця, названага словам, у розных мовах можа адбывацца неаднолькава. Гэта абумоўлена рознай ступенню актуальнасці, важнасці прыкметы якога-небудзь аб’екта рэчаіснасці для носьбітаў суадносных моў. Адны і тыя ж уласцівасці прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету могуць выступаць як істотныя і другарадныя, змястоўныя і павярхоўныя ў беларускай і рускай мовах. Напрыклад, для беларуса вызначальнай прыкметай слова запалка выступае функцыянальная: ‘тое, што запальваюць’, у рускай мове яна неістотная, аснову наймення ўтварыла прыкмета знешняга падабенства: спичка – ‘маленькая спіца’.

 

Тэрміналогія

Як было адзначана вышэй, тэрміны ўваходзяць у склад лексікі абмежаванага ўжытку.

Тэрміналогія – гэта сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі (матэматычная тэрміналогія, фізічная, эканамічная) або пэўнай мовы (тэрміналогія беларускай мовы, англійскай), а таксама навуковая дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Тэрміналогія ўяўляе сабой упарадкаваную сістэму элементаў (тэрмінаў), аб’яднаных на паняційным, граматычным, словаўтваральным узроўнях. Яна фарміруецца на аснове канструявання новых слоў, словазлучэнняў (сродкамі сваёй мовы або іншамоўнымі), характарызуецца сістэмнасцю (кожны тэрмін звязаны з іншым тэрмінам), адноснай устойлівасцю. Так, упарадкаванымі і сістэмнымі будуць наступныя тэрміны: двухмерны, трохмерны (замест двухмерны, трох вы мерны).

Спецыфічнымі рысамі тэрмінаў з’яўляюцца:

1) кампактнасць (перавага аддаецца аднаслоўным тэрмінам як найбольш зручным у выкарыстанні);

2) дакладная акрэсленасць значэння;

3) незалежнасць ад кантэксту;

4) адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і ва ўсіх тэрмінасістэмах ёсць мнагазначныя словы (напрыклад, у матэматыцы перыяд: 1) пэўная група лічбаў у дзесятковым запісе ліку, якая, пачынаючы з нейкага месца, паслядоўна паўтараецца; 2) пэўны (адрозны ад нуля) лік, які дадаецца да аргумента функцыі).

5) стылістычная нейтральнасць. І як вынік - адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург., камп’ют.) і пад.

6) адсутнасць сінонімаў. Агульнапрызнаным патрабаваннем да тэрмінаў з’яўляецца меркаванне, што тэрмін павінен называць толькі адно паняцце і аднаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Разам з тым для тэрмінасістэм уласцівы сінанімічныя адносіны: арфаграфія – правапіс, аўтаномія – незалежнасць, ККД – каэфіцыент карыснага дзеяння і інш.

7) правільнасць. Тэрмін павінен быць утвораны паводле моўных законаў. Утворанымі з парушэннем беларускай літаратурнай мовы будуць наступныя тэрміны прэдзел, ізабражэнне, кузнечык, раўнанне, тожаства.

8) валоданне словаўтваральным патэнцыялам. Гэта значыць, што на базе аднаго тэрміна могуць утварацца іншыя: сіметрыя – сіметрычны, несіметрычны, сіметрызацыя, семетрызаваць.

9) пашыранасць. Тэрмін павінен быць вядомым усім спецыялістам у галіне пэўнай навукі.

Паводле ўжывання тэрміны падзяляюцца на агульнаўжывальныя (зразумелыя спецыялістам розных сфер дзейнасці – інтэрнэт-тэхналогіі, вадарод, геамагнітныя буры) і вузкаспецыяльныя (вядомыя толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў – html-код, семіётыка, інварыянт).

Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем, напрыклад, назоўнікі тыпу гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, функцыянаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры.

Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання: у яе складзе вылучаюцца ўласнабеларускія і запазычаныя тэрміны. Да запазычаных тэрмінаў адносяцца так званыя тэрміны-інтэрнацыяналізмы (уваходзяць у склад міжнароднай тэрміналогіі, падобныя ў розных мовах паводле гучання і значэння): камп’ютар, інтэрнэт, глабальны, ліміт, максімум і інш.

Асноўнымі паказчыкамі запазычаных тэрмінаў з’яўляюцца:

1) наяўнасць гука ф: фізіка, фактар, факс;

2) неўласцівае для беларускай мовы спалучэнне галосных і зычных: і нф а рм атыка, від эа запіс, іа насфера;

3) спалучэнні ге, ке, хе, бю, вю, пю, фю: агент, схема, бюро, рэвю, фюзеляж;

4) спалучэнні дэ, тэ, ды, ты (не падпарадкоўваюцца дзеканню-цеканню): тэрмін, тыгр, дывідэнд, аптэка;

5) інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш.: апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш.

6) суфіксы -ізм-(-ызм-), -іст-(-ыст-), -ір-(-ыр-) [15]
[17]
: арганізм, сацыяліст, капіраваць.

Тэрміны ўтвараюцца наступнымі спосабамі:

1) семантычны (у агульнаўжывальных словах развіваюцца спецыяльныя значэнні: акно праграмы, прамы вугал, вылічыць корань);

2) уласна лексічны (запазычанне тэрмінаў з іншых моў);

3) афіксацыя[16]
[18]
(утварэнне тэрмінаў з дапамогай суфіксаў, прыставак). Напрыклад, пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў -нн, -енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў (даследаванне, акругленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (насадка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік); нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск);

4) складанне (аб’яднанне ў адну адзінку двух самастойных слоў, пры гэтым могуць дадавацца суфіксы, злучальныя галосныя): радыяльна-сіметрычны, кветканожка, крэдытаздольнасць;

5) абрэвіяцыя як падтып складання: аўтаматычная тэлефонная станцыя – АТС, унутраны валавы прадукт – УВП;

6) сінтаксічны (утварэнне тэрмінаў-словазлучэнняў): размыканне электродаў, прымета роўнасці трохкутнікаў, структура асноўных фондаў, каэфіцыент патарыфны сярэдні, камунікацыйныя якасці маўлення, глабальная сетка.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-02; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1466 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Не будет большим злом, если студент впадет в заблуждение; если же ошибаются великие умы, мир дорого оплачивает их ошибки. © Никола Тесла
==> читать все изречения...

2538 - | 2233 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.