Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення




 

Тэрмін культура маўлення мае два значэнні:

1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць);

2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення [10, с. 276 ].

У паняцце культура маўлення ўключаюцца наступныя складнікі:

1) моўны кампанент (нормы літаратурнай мовы);

2) камунікацыйны кампанент;

3) маўленчы этыкет;

4) эстэтычны кампанент.

Нормы літаратурнай мовы прадугледжваюць, што пры выбары моўнай адзінкі перавага павінна аддавацца найперш нарматыўнаму, замацаванаму ў слоўніках і граматыках элементу мовы (напрыклад, правільна спі´на, а не спіна′; празо´рлівец, а не празарлі′вец і інш.).

Сутнасць камунікацыйнага аспекту заключана ў выбары моўных сродкаў, патрэбных для пэўнай канкрэтнай сітуацыі маўлення (камунікацыйнай сітуацыі).У гэтым аспекце неабходна ўлічваць падзел літаратурнай мовы на функцыянальныя стылі. Калі, напрыклад, у афіцыйна-справавым стылі натуральна ўжываюцца штампы, моўныя клішэ, то заштампаванасць публіцыстычнага маўлення – недарэчнасць, паказчык дрэннага валодання гэтым стылем.

Для кожнай сферы моўных зносін, функцыянальнага стылю, жанру абавязкова трэба выбіраць найбольш мэтазгодныя, дарэчныя для іх сродкі. Напрыклад, выкарыстанне ў размоўна-гутарковай мове размоўных, жаргонных слоў адпавядае норме. З другога боку, парушэннем стылістычнай нормы навуковага тэксту можна лічыць ужыванне ў ім вобразных сродкаў мовы, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі.

Істотны паказчык валодання культурай маўлення – здольнасць свабодна, у адпаведнасці з мэтай камунікацыі пераходзіць з адной функцыянальнай разнавіднасці на іншую (з аднаго стылю на другі).

Такім чынам, правілы выкарыстання адпаведных сродкаў для кожнай сферы маўленчай камунікацыі вызначаны ў стылістыцы, якая па гэтай прычыне з’яўляецца тэарэтычнай базай для культуры маўлення. Культура маўлення як галіна навукі на практыцы прымяняе рэкамендацыі, зробленыя лінгвістамі. Па гэтай прычыне адным з прыёмаў авалодання высокім узроўнем культуры маўлення з’яўляецца не толькі наследаванне гатовым узорам маўлення ў пэўных стылях, але і вывучэнне нарматыўных правілаў, парад і заўваг.

Этычны кампанент культуры маўлення звязаны з адпаведнасцю маўлення этычным нормам паводзін пэўнага народа. Гэтыя нормы, або інакш – маўленчы этыкет, у першую чаргу рэгулююць звароты на “ ты ” і “ вы ”, выбар поўнага або скарочанага імені: Гена або Генадзь Апанасавіч, выбар зваротаў тыпу спадар і грамадзянін і г.д.

Эстэтычны кампанент звязаны з замацаванымі ў грамадстве ўяўляеннямі аб тым, што прыгожа і што непрыгожа ў маўленні. Напрыклад, выказванне “ У жыцці перад чалавекам паўстае шмат выпрабаванняў, таму нельга быць размазнёй ” непрыгожае праз неэстэтычные спалучэнне рознастылёвых моўных сродкаў

Паколькі ў мовазнаўтсве прынята размяжоўваць паняцці “мова” (сістэмная сукупнасцть адзінак і правілы іх спалучэння) і “ маўленне” (жывы працэс гаварэння, непасрэднае выкарыстанне сістэмных адзінак пры пабудове выказвання)[10]
[12]
, то варта акрэсліць розніцу паміж культурай мовы і культурай маўлення.

Культура мовы – узровень развіцця, стан нацыянальнай мовы, пра які сведчаць творы мастацкай літаратуры, навуковыя працы, вусная народная творчасць, пераклады з/на ішныя мовы і г.д. Культура маўлення – адметная рыса асобы, здольнасць карыстацца нацыянальнай мовай згодна з нормамі. Памылкі, недакладнасці, адхіленні ад нормаў назіраюцца менавіта ў маўленні асобы, якая добра ці дрэнна валодае роднай мовай. Але па традыцыі часта гавораць “ культура мовы ”, маючы на ўвазе тое, што толькі мы пазначылі як “ культуру маўлення ”.

Такім чынам, культура маўлення – складаная комплексная галіна ведаў, якая вучыць правільна, дакладна, мэтазгодна ацэньваць, адбіраць і спалучаць моўныя сродкі, улічваючы змест, сітуацыю і сферу зносін, каб маўленне асобы было правільным, чыстым, дакладным, разнастайным і дарэчным. Тады вырашэнне пастаўленых мэт маўленчай камунікацый будзе эфектыўным.

Навуковае маўленне

 

Навуковае маўленне адпавядае навуковаму стылю мовы, які абслугоўвае сферы навукі, тэнікі, навучання і набліжаецца да афіцыйна-справавога стылю аб’ектыўнасцю, дакладнасцю, лаканічнасцю выкладу.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-02; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1112 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Надо любить жизнь больше, чем смысл жизни. © Федор Достоевский
==> читать все изречения...

2298 - | 1984 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.006 с.