Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі 3 страница




_______________

1 Авейде О. Записки о польском восстании 1863 года. Варшава, 1866; Ратч В. Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной России. Вильно, 1867; Giller A. Historia Powstania Narodu Polskiego w 1861-1864 r. Paryż, 1867; Т1. Giejsztor J. Pamiętniki z lat 1857-1865. Wilna, 1913. T.l-2; Janowski J. Pamiętniki o powstniu Styczniowym. Lwów, 1923, T. 1; Warszawa, 1925. T.2.

2Ігнатоўскі У.М. 1863 год на Беларусь Нарыс падзей. Мн., 1930.

3 Біч М.В. К.Каліноўскі і паўстанне 1863 г. у працах беларускіх савецкіх гісторыкаў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1989. №3. С.110.

4Там жа. С.111.

5 Смирнов А.Ф. Революционные связи народов России и Польши. М., 1962; Ён жа. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии. М., 1963.

6Миско М.В. Об освещении характера восстания 1863 г. в Литве и Белоруссии в некоторых работах советских авторов// Славянская историография. М., 1966. С. 141-175.

7Казбярук У. Маякі і міражы // ЛіМ. 1990,7 снеж.; Біч М.В. Хай народзіцца ісціна // ЛіМ. 1991. 22 лют.; Ён жа. У кривым люстэрку. К.Каліноўскі: праўда i вымыслы // Настаўніцкая газета. 1991. 17; 24; 27 ліп.; Ён жа. Нацыянальнае i аграрнае пытанне ў час паўстання 1863 -1864 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 3.

20

У польскай i расійскай (у тым ліку савецкай) гістарыяграфіі паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі традыцыйна вызначаецца як польскае. Тым самым ігнаруюцца істотныя яго асаблівасці ў беларуска-літоўскім рэгіёне і найперш тое, што напярэдадні і ў ходзе паўстання тут упершыню дастаткова выразна праявілася плынь беларускага нацыянальна-вызваленчага руху на чале з К. Каліноўскім. Таму ў шэрагу публікацый беларускіх гісторыкаў і ў дадзенай кнізе яно ў дачыненні да тэрыторыі Літвы - Беларусі не называецца польскім.

Гістарыяграфічны аналіз канфесіянальнай гісторыі Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст. паказвае, што найбольшая ўвага гэтай праблеме на-давалася ў дарэвалюцыйны час. Але не ўвесь перыяд i не ўсе канфесіі ста-навіліся аб'ектам даследаванняў у роўнай ступені. Найбольш публікацый было прысвечана становішчу праваслаўнай, уніяцкай i каталіцкай канфесій у XIX ст., ix узаемаадносінам.

Сярод прац па гісторыі праваслаўнай царквы ў Беларусі ў першай пало-ве XIX ст. вылучаюцца творы С. Рункевіча, В. Ізвекава, Г. Шавельскага'. Гэтыя аўтары, абапіраючыся на вялікую колькасць архіўных крыніц, спрабавалі даць ацэнку становішча праваслаўнай царквы як да 1839 г., так i пасля далучэння да яе уніятаў.

60-я гг. XIX ст. характарызаваліся замацаваннем пазіцый праваслаўнай царквы на беларускіх землях. Каталіцкія касцёлы, скасаваныя пасля паустання 1863—1864 гг., у большасці сваёй пераўтвараліся ў праваслаўныя храмы. Ішло актыўнае будаўніцтва новых цэркваў, ствараліся новыя прыхо-ды, насельніцтва пераходзіла (дзе пад прымусам, а дзе ў выніку шантажу i падману, часам добраахвотна) з каталіцтва ў праваслаўе. Гэтыя працэсы знайшлі адлюстраванне ў працах Г. Кіпрыяновіча i A. Мілавідава2. Даследазанне А. Мілавідава ўключае ў сябе вялікі фактаграфічны матэрыял, але наскрозь прасякнута духам адданасці царызму, ухвалення яго палітыкі і тых метадаў, якімі карыстаўся генерал-губернатар М. Мураўёў для яе ажыццяўлення. Гістарычны нарыс Кіпрыяновіча насіў папулярны характар. Тым не менш навуковую каштоўнасць маюць змешчаныя ў кнізе табліцы, якія утрымліваюць звесткі па ўсіх беларускіх губернях пра колькасць цэркваў, манастыроў, манахаў, царкоўных школ, папячыцельстваў паводле даных Свяцейшага Сінода за 1895 г.

Гісторыя праваслаўных манастыроў у Беларусі ў XVIII - пачатку XXст. даволі падрабязпа разглядаецца ў кнізе "Православные русские обители. Полное иллюстрированное описание всех православных русских монасты­рей в Российской империи и на Афоне" (1910), а таксама ў працах В. Звярынскага i A. Паўлоўскага3. Гэтыя выданні маюць фактаграфічны характар i амаль свабодныя ад ідэалагічнага налёту, які толькі зрэдку прасочваецца.

______________

1Извеков Б.Д. Исторический очерк состояния православной церкви в Литовской епархии за время с 1839-1889. М., 1889; Рункевич С. История Минской архиепископии (1793-1832 гг.). СПб., 1893; Шавельский Г. Последнее воссоединение с православной церковию униатов Белорусской епархии (1833 - 1839 гг.). СПб., 1910.

2Киприанович Г. Я. Исторический очерк православия, католичества и унии в Белоруссии;: Литве с древнейшего до нашего времени. Вильна, 1895; Миловидов А.И. Заслуги графа М.Н. Муравьева для православной церкви в Северо-Западном крае. Харьков, 1900.

3Зверинский В.В. Материалы для историко-топографического исследования о православных монастырях в Российской империи: В 3 т. СПб., 1890-1897; Павловский АЛ. Всеобщий иллюстрированный путеводитель по монастырям и святым местам Российской империи и Афона. Н. Новгород, 1907.

21

Шэраг прац1, прысвечаных гісторыі асобных манастыроў, дапаўняюць, a ў асобных выпадках даюць магчымасць удакладніць звесткі, што знаходзяцца ў вышэйназваных працах.

Адзіным значным даследаваннем расійскай дасавецкай гістарыяграфіі па гісторыі каталіцкай царквы ў Расіі з'яўляецца праца Д. Талстога2, які засяродзіў сваю ўвагу на палітыцы царскага ўрада ў адносінах да каталіцкай i уніяцкай цэркваў, а таксама на ўзаемадачыненнях паміж Расійскай імпе-рыяй i Рымскай курыяй.

Расійская гістарыяграфія па праблеме каталіцкай царквы ў Беларусі ў 60-я гг. XIX - пачатку XX ст. таксама даволі сціплая, бо каталіцтва лічылася адным з "іншаземных веравызнанняў" у Расійскай імперыі i прыцягвала ўвагу даследчыкаў толькі ў сувязі з важнымі дзяржаўнымі падзеямі. Такімі падзеямі ў азначаны перыяд былі ўдзел каталіцкага духавенства ў паўстанні 1863 - 1864 гг., спробы русіфікацыі касцёла, дзейнасць прадстаўнікоў рымска-каталіцкага духавенства i наогул асоб каталіцкага веравызнання ў Дзяржаўнай думе. Сюды неабходна дадаць праблему ўзаемаадносін дзвюх галоўных хрысціянскіх канфесій (праваслаўнай i каталіцкай), цікавасць з боку даследчыкаў да тых ці іншых прадстаўнікоў каталіцкага духавенства.

Асабліва значным з'яўляецца пытанне "распалячвання" каталіцкай царквы. У ім сканцэнтравалася ўся палітыка царскага ўрада ў адносінах да каталіцызму i да польскага пытання ў Беларусі ў цэлым. Па дадзенай праб­леме засталася дастаткова вялікая колькасць публікацый, але галоўным чынам у выглядзе артыкулаў сучаснікаў падзей у перыядычным друку. Да больш буйных работ адносяцца творы А. Уладзімірава, I. Карнілава, Д. Чы-хачова3. Практычна ўсе гэтыя публікацыі тычыліся ідэалагічнага аспекту праблемы. Адны аўтары падтрымлівалі ідэю русіфікацыі касцёла, іншыя выступалі супраць яе.

Да гістарыяграфіі канфесій далучаюцца публікацыі аб ролі хрысціянства ў нацыянальным адраджэнні беларусаў, дзейнасці святароў-прыхільнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. Першымі гістарыёграфамі гэтых праблем сталі самі беларускія ксяндзы, якія ў 1920 - 1930-я гг. жылі ў Заходняй Беларусі (А. Станкевіч, В. Гадлеўскі i інш.)4. А. Станкевіч, напрыклад, імкнуўся аоараніць у сваіх творах правы беларускага народа на нацыянальную незалежнасць, абгрунтоўваючы ix, з аднаго боку, нацыяналь-

______________

1ДовгяллоД. И. Виленская Свято-Духова обитель. Вильна, 1910; Жудро Ф. Белыничский Рождество-Богородицкий монастырь. Могилев, 1894; Ён жа. Спасский монастырь в Могилеве. Могилев, 1892; Иеромонах Сергий. Витебский Марков Свято-Троицкий мужской монастырь. Витебск, 1887; Сапунов А. Полоцкий Спасо-Ефросиньевский девичий монастырь. Историческое описание. Вильна, 1888; Строганов П. Патриарший Бизюков монастырь. Опыт церковно-исторического исследования. Могилев, 1914; Щербицкий О.В. Свято-Троицкий монастырь. Вильна, 1883.

2Толстой Д.А. Римский католицизм в России: В 2 т. СПб., 1876. Т.2.

3Владимиров АЛ. История располячивания западно-русского костела. М, 1896; Корнилов И. Стоит ли вводить русский язык в костелы западных губерний. СПб., 1897; ЧихачевД. К вопросу о располячении костела в прошлом и настоящем. СПб., 1913.

4Станкевіч А. Беларускі хрысціянскі рух (Гістарычны нарыс). Вільня, 1939; Ён жа. Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення. Вільна, 1934; Ён жа. 3 жыцця i дзейнасці Казіміра Сваяка. Вільня, 1936; Ён жа. Магнушэўскі - Паўлюк Багрым - Баброўскі (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937; Ён жа. Родная мова ў святынях. Вільня, 1929; Ён жа. Хрысціянства i беларускі народ (спроба сінтэзы). Вільня, 1940; Ён жа. У чэсць 950-годдзя хрышчэння Беларусі. Вільня, 1938; Гадлеўскі В. (псеўданім Вінцук Скальманоўскі). Незалежнасць Беларусі i Каталіцкі касцёл // Крыніца. 1921. 3 крас; Ён жа. Аб беларускіх казаннях у палове XIX веку // Крыніца. 1921.16 крас.

22

 

най прыродай беларуса,з другога - хрысціянскімі агульначалавечымі ідэаламі.

Больш багатая польская гістарыяграфія XIX - XX стст. па гісторыі канфесій. Праца С. Шантыра1 насычана цікавым фактычным матэрыялам. Гісторыя каталіцкіх ордэнаў у Беларусі даследавана ў працах С. Заленскага i I. Гіжыцкага (псеўданім Валыняк). Для польскіх даследчыкаў дарэвалюцыйнага часу характэрна тое, што яны канцэнтравалі сваю ўвагу на адмоўным стаўленні ўрада Расійскай імперыі да каталіцкай i уніяцкай цэрк-ваў. Пры гэтым станоўчыя моманты, аб'ектыўныя прычыны, што выклікалі змены ў канфесіянальнай палітыцы, проста абміналіся. Падобныя погляды засталіся i нават узмацніліся ў 20-30-я гг. XX ст. (падчас II Рэчы Паспалітай).

Даволі вялікая гістарыяграфічная спадчына засталася па праблеме уніяцкай царквы3. У ёй разгледжаны меры, якія прымаў царскі ўрад па падрыхтоўцы да скасавання уніяцкай царквы i яе далучэння да праваслаўя.

Нягледзячы на мэтазгоднасць вывучэння канфесіянальнай гісторыі, такога напрамку ў гістарыяграфіі савецкай Беларусі не існавала. Толькі ў некаторых працах па гісторыі Беларусі закраналіся асобныя сюжэты з гісторыі праваслаўнай царквы i каталіцкага касцёла4. Але яны таксама, як i падручнікі, асобныя кнігі i брашуры, што выдаваліся ў рэчышчы назуковага атэізму не адлюстроўвалі з належнай глыбінёй i паўнатой складанае канфесіянальнае становішча, якое існавала ў Беларусі. Асобныя бакі праолемы разглядаліся ў літаратуры, што выходзіла за межамі Савецкага Саюза6.

Сучасная беларуская i расійская гістарыяграфія паступова рухаецца ў напрамку вывучэння асобных пытанняў канфесіянальнай гісторыі Беларусі. Ажыццяўляюцца дысертацыйныя даследаванні, выдаюцца кнігі, дзе

_____________

1 Szantyr S. Wiadomości do dziejów kościoła i religii katolickiej panowaniu rossyjskiemu podleglyuch: W 2 cz. Poznań, 1843. Cz. 1-2.

2 Zaleski S. Jezuity w Polsce. Kraków, 1908; Wjlyniak. Notatka o niektórych naszych siedzibach trynitarskich. Kraków, 1912; Wolyniak. Wiadomości o dominikanach prowincji Litewskiej: W 2 cz. Kraków, 1917; WcAyniak. Wykaz klastorow dominikańskich prowincji Ruskiej: W 2 cz. Kraków, 1923; Wolyniak. Z przeszłości Karmelitów na Litwie i Rusi: W 2 cz. Kraków, 1918.

3Бобровский П.О. Русская греко-униатская церковь в царствование императора Александра I. СПб., 1890; П.І.Б. Противодействие базилианского ордена стремлению белого духовенства к реформе русской греко-униатской церкви. Вильно, 1887; Горючко П.С. Из истории воссоединения униатов в Белоруссии. 1780 - 1805 гг. Киев, 1902; Ён жа. Материалы для истории воссоединения униатов в Белоруссии. 1780-1795 годов. Могилев, 1903; Киприановнч Г.Я. Жизнь Иосифа Семашки митрополита Литовского и Виленского и воссоединение западнорусских униатов с православною церковию в 1839 г. Изд. 2. Вильно, 1897; Коялович М. История воссоединения западнорусских униатов старых времен. Мн., 1999; Ён жа. О почившем митрополите Литовском Иосифе. СПб., 1869. Чистович И. Пятидесятилетие (1839 - 1889) воссоединения с православной церковию западнорусских униатов. СПб., 1889;

4 Самбук С. М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX века. Мн., 1980; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. Мн., 1972.

5'Кирюшин П.М. Антинародная роль реакционного католического духовенства. Мн., 1948; Ёнжа. Ватикан на службе реакции. Мн., 1950; Атеизм в наступлении. Мн., 1973; Докторов В. Г. Католицизм сегодня. Мн., 1984; ЗалескіА.І. Рэакцыйная сутнасцъ Ватыканаі капіталізма. Мн., 1959; Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; Круглое А. А. Развитие атеизма в Белоруссии (1917-1987). Мн., 1989; Корзун М. С. Русская православная церковь на службе эксплуататорских классов. Мн., 1984; Надольскі Р. Праўда аб сектантах. Мн., 1960; Документы обличают: Реакционная роль религии и церкви натерритории Белоруссии. Мн., 1964.

6Касяк І. З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. Нью-Ёрк, 1956; СтанкевічЯн. З гісторыі Беларусі. Мюнхен, 1958.

аналізуюцца тыя ці іншыя бакі праблемы1. Распачата даследаванне асобных аспектаў з гісторыі праваслаўнай і рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі хрысціянскім духавенствам2. Перавыдаюцца творы XIX - пачатку XX ст., у якіх ёсць звесткі i пa гісторыі хрысціянскіх канфесій Беларусі3. Сярод сучасных даследаванняў вылучаюцца працы польскіх гісторыкаў Б. Кумара, П. Гаха, С. Літака4.

Беларуская літаратура, мастацтва, навука XIX - пачатку XX ст. не былі прадметам спецыяльных даследаванняў у дасавецкі перыяд. Толькі некато-рыя звесткі прыватнага характару пададзены ў працы А. Кіркора, у адпаведным томе шматтомнага выдання "Живописная Россия"5. Сістэматычнае вы-вучэнне духоўнай культуры беларускага народа пачалося пасля 1917 г., прычым найбольш значныя даследаванні з'явіліся ў пасляваенны перыяд. Працы Л. Дробава, М. Кацара, А. Кулагіна, Я. Сахуты, У. Чантурыя, М. Яніцкай i іншых у галіне жывапісу, архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва далі магчымасць з большай паўнатой i глыбінёй разгледзець працэсы ў развіцці нацыянальнага мастацтва. Своеасаблівым вынікам усіх гэтых даследаванняў стала выданне фундаментальнай шасцітомнай "Гісторыі беларускага мастацтва", трэці том якой цалкам прысвечаны беларускаму выяўленчаму мастацтву i архітэктуры канца XVIII - пачатку XIX ст.6

Вялікія набыткі ў вывучэнні беларускай літаратуры маюць літаратуразнаўцы. У XX ст. убачылі свет дзесяткі манаграфій, сотні артыкулаў, прысвечаных творчасці пісьменнікаў, развіццю розных літаратурных жанраў. У гэтых даследаваннях раскрываецца нацыянальная спецыфіка айчыннай літаратуры, яе роля i значэнне ў паглыбленні грамадскай свядомасці, выхаванні нацыянальнага самаадчування, патрыятызму i гуманізму, паказаны ўвесь патэнцыял беларускай духоўнай культуры ў галіне мастацкага слова, яе

_____________

1 Канфесіі на Беларусі (канец XVIII - XX ст.); Яноўская В.В. Хрысціянская царква ў Беларусі ў 1863-1914 гг.; Блинова Т. Б. Иезуиты в Белоруссии. Мн., 1990; Марозава С. Уніяшая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596-1839). Гродка, 1996; Яна ж. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1569-1839 гады); Горизонтов Л. Е. Парадоксы имперской политики: поляки в России и русские в Польше. М., 1999; Смалянчук А. Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг. Гародня, 2000; Гарбацкі А.А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII - пачатку XX ст. Брэст, 1999; Снапкоўская С.В. Адукацыйная палітыка i школа на Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст. Мн., 1998; Забаўскі ММ. Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў ходзе выбараў i дзейнасці Расійскай Дзяржаўнай думы I-IV склгканняў (1906-1917 гг). Мн., 2000; Шимукович С.Ф. Деятельность благотворительных учреждений по социальной защите населения Беларуси (90-е гг. XIX в. - июль 1914 г.): Автореф. дис.... канд. ист. наук. Мц, 2000; Филатова Е.Л. Конфессиональная политика царского правительства в Беларуси. 1772-1860 гг.: Автореф. дис.... канд. ист. наук. Мн., 2001.

2Василевич В. Историческое обозрение монастырей Минской епархии. Дис.... канд. богословия. Жировицы, 2000; Иеродиакон Павел. Монастыри Могилевской епархии. Жировицы, 1998; Завалънюк У. Каталщю касцёл у Беларусі ў XX ст. // Беларуси гістарычны часопіс. 2000. №4. С. 37- 43.

3 Полное собрание исторических сведений о всех бывших в древности и ныне существующих монастырях и примечательных церквах в России. М., 2000; Смолич И.К. История русской церкви. 1700-1917. Ч. 2. М., 1997.

4 Kumor В. Ustrój i organizacja kościoła polskiego w okresie niewoli narodowej. 1772-1918. Kraków, 1980; Litak S. Kósciol łaciński w Rzeczypospolitej około 1772 roku. Lublin, 1996; Gach P.P. Kasaty zakonów na ziemiach dawniej Rzeczypospolitej i Śląska. 1773-1914. Lublin, 1984.

5Живописная Россия. Т.3.4.1. Литовское Полесье. 4.2. Белорусское полесье. СПб., 1882.

6Дробов Л.М. Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971; Ёнжа. Живопись Белоруссии XIX -начала XX в. Мн., 1974; Чантурия В.А. Архитектурные памятники Белоруссии. Мн., 1982; Кацер М.С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода. Мн., 1969; Яніцкая ММ. Беларускае мастацкае шкло: XIX - пачатак XX ст. Мн., 1984; Псторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т.З. Канец XVIII - пачатак XX ст. Мн., 1989.

 

ідэйна-эстэтычнае багацце i непаўторнасць1. Асобна трэба адзначыць "Гісторыю беларускай літаратуры XX ст." у чатырох тамах. Першы том2 выдання ахоплівае пачатак мінулага стагоддзя. Дзякуючы новым падыходам, творчаму пераасэнсаванню спадчыны папярэднікаў, аўтары паказалі, што беларуская літаратура ўнесла істотны уклад у працэс пераходу ад сістэмы этнічных уяўленняў да сучаснага мыслення, абумоўленага дынамікай жыцця, актыўным умяшаннем працоўных мае у ход гісторыі, і тым самым вызначыла шляхі фарміравання нацыянальнай свядомасці ў айчыннай літаратуры, руху яе да вышэйшай фазы - нацыянальнай ідэі. I хоць у асноўнай масе ў творчасці асобных паэтаў з народа беларуская літаратура яшчэ толькі падыходзіла да гэтага вышэйшага рубяжа, інтуітыўна ў вобразах роднай прыроды, сялянскага побыту, роздумах аб жыцці, яна заклала трывалыя пачаткі гэтай ідэі, вызначальныя прынцыпы яе фарміравання, якія атрымалі пасля развіццё і канкрэтызацыю ў творчасціЯ. Купалы.Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага і іншых аўтараў у наступныя дзесяцігоддзі XX ст.

Драматургія пачатку мінулага стагоддзя дала штуршок зараджэнню i развіццю нацыянальнага тэатра. Дэталёва прааналізаваны працэсы фарміравання i развіцця беларускага тэатральнага i музейнага мастацтва ў шэрагу грунтоўных даследаванняў3.

Гаворачы пра развіццё айчыннай культуры ў XIX ст. i асабліваў пачатку XX ст., нельга не адзначыць ролю газеты "Наша ніва" - свсеасаблівай энцыклапедыі эпохі нацыянальнага станаўлення i культурна-асветнага руху. Роля гэтага выдання i цесна звязаная з ім праблема нацыянальнага i культурнага развіцця Беларусі як адна з самых вострых у грамадска-палітычным жыцці пачатку XX ст. атрымала неадназначную інтэрпрэтацыю навукоўцаў. У жорсткай палеміцы скрыжаваліся меркаванні абаронцаў і праціўнікаў права народа на вольнае культурнае развіццё. Даследчыкі гэтага пытання прыбягалі або да празмернай ідэалізацыі, або да замоўчвання асобных гістарычных фактаў i падзей таго часу. Вялікую шкоду прынесла блытаніна ва ўжыванні тэрміна "нацыяналізм", які выкарыстоўваўся ў карыслівых, антынавуковых мэтах\ Цяпер ўжо агульнапрызнана, што газета "Наша ніва" з'яўлялася арганізуючым цэнтрам нацыянальнай культуры, i ў прыватнасці літаратуры. На яе старонках адбыўся дэбют усіх славутых беларускіх пісьменнікаў-класікаў5. Без аналізу культуралагічных матэрыялаў "Нашай нівы" нельга ўявіць панараму культурнага жыцця Беларусі пачатку XX ст. Разглядаючы пытанні па гісторыі навукі, сістэмы адукацыі ў Беларусі ў XIX - пачатку XX ст., варта адзначыць фундаментальныя выданні, створа-

______________

1 Александрович С.Х. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960; Александровы С.Х. Кнігі i людзі. Mн, 1976; Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969; Ён жа. На скрыжаванні славянскіх аый. Мн., 1980; Кісялёў Г.В. Героі i музы. Гісторыка-літаратурныя нарысы. Мн., 1982.

2Гісторыя бедарускай літаратуры XX ст.: У 4 т. Мн., 1999. T.l.

3Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. Мн., 1983. Т.1. Беларуси тэатр ад вытокаў да кастрычніка 1917 г.; Музыкальный театр Белоруссии. Дооктябрьский период. Мн., 1990.

4 Сидорееич А. Антон Луцкевич: главы из книги // Неман. 1990. №7. С.101 -109.

5Станкевіч Я. Беларускае нацыянальнае адраджэнне (1902 - 1915): Нашаніўцы - людзі і плыні // Бацькаўшчьша. 1957. № 6-7, 9-12; Bergmanowa A. Białoruski tygodnik "Nasya Niwa" (10.XI.1906-7.VIII.1915) // Kwartalnik Historyczny. R.LXXLX. 1972. № 3; Семашкевіч. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982; Забаўскі М. Барацьба на два франты (3 гісторыі газеты 'Наша Ніва") // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992; Янка Купала i "Наша Ніва": Міжнар. навук. канферэнцыя 7-8 кастр. 1996. Мн., 1997.

 

ныя на падставе абагульнення шматлікіх артыкулаў i спецыяльных даследаванняў1. У ix прааналізаваны асноўныя тэндэнцыі i этапы ў развіцці гуманітарных навук. Аўтары прасачылі працэс зараджэння i развіцця навуко-вай думкі ў галіне мовазнаўства, гісторыі, эканомікі, разгледжаны развіццё асветы, педагагічнай думкі i адукацыі, этнаграфіі, фалькларыстыкі, горадабудаўніцтва. Упершыню комплексна даследавана развіццё прыродазнаўчых навук.

Непрацяглы, але насычаны падзеямі перыяд Першай сусветнай вайны стаў аб'ектам адлюстравання ўжо ў публікацыях яе сучаснікаў i сведкаў. Савецкая гістарыяграфія вайны засяроджвалася пераважна на вывучэнні бая-вых дзеянняў, знешняй палітыкі Расіі i міжнародных адносінах, рэвалюцыйнага i ў першую чаргу сацыялістычнага руху ў кантэксце выспявання перадумоў Кастрычніцкай рэвалюцыі2. У цэнтры ўвагі сучасных расійскіх i заходніх даследчыкаў Першай сусветнай вайны знаходзяцца розныя аспек­ты праблемы "вайна, чалавек i грамадства" (пытанне аб узрастанні ваўмовах вайны ролі насілля, зараджэнні таталітарных тэндэнцый у грамадстве; аб маргіналізацыі вялікіх груп насельніцтваў выніку мабілізацыі, дэпартацый i бежанства; аб сацыяльна-класавым расколе грамадства i нарастанні партыйна-ідэалагічнай нецярпімасці; аб разгортванні ў гады вайны нацыянальных рухаў, распадзе імперый i ўтварэнні новых нацыянальных дзяржаў i т.д.). Падсумаванне напрацовак расійскіх гісторыкаў апошняга дзесяцігод-дзя па гэтай тэматыцы зроблена ў капітальным выданні3, але сюжэты, звяза-ныя з Беларуссю, у ім амаль не фігуруюць.

У Беларусі першыя працы навукова-публіцыстычнага i мемуарнага ха-рактару А. Луцкевіча, А. Цвікевіча, Я. Варонкі, Я. Канчара, А. Бурбіса, Ф. Турука, 3. Жылуновіча, К. Езавітава, В. Гадлеўскага i іншых удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху былі прысвечаны галоўным чынам праб-леме дзяржаўна-палітычнага i культурнага самавызначэння беларусаў, па-стаўленай на парадак дня ходам сусветнай вайны i Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Асвятленне беларускага нацыянальнага руху i яго складаных узаемадачыненняў з рэвалюцыйна-класавай барацьбой пераважала у адпаведных раздзелах падагульняючых прац па гісторыі Беларусі, створаных у 1920-х гг. У. Ігнатоўскім і М. Доўнар-Запольскім4. Пры гэтым у "Кароткім нарысе гісторыі Беларусі" У. Ігнатоўскага была выказана каштоўная з метадалагічнага пункту гледжання думка, што Першая сусветная вайна "ломіць старый рамкі жыцця i пачынае сабою новы перыяд гісторыі як Расіі, так i Беларусі”. Аднак погляд на вайну як на самастойны, цэласны этап айчыннай гісторыі не знайшоў увасаблення ні ў савецкай, ні ў постсавецкай беларускай гістарыяграфіі. У адпаведнасці з афіцыйнымі ўстаноўкамі савецкага часу Першая сусветная вайна звычапна разглядалася ў сувязі з гісторыяй Кастрычніцкай рэвалюцыі - як яе пярэдадзень i паскаральнік. Традыцыя такога

____________

1 Очерки истории науки и культуры Беларуси. Мн., 1996; Асвета i педагагічная думка ў Беларусі ca старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985.

2 Первая мировая война: Указатель литературы 1914 - 1993 / Сост. В.И. Бабенко, Т.М. Демина. М., 1994; Козенко Б.Д. Отечественная историография Первой мировой войны // Новая и новейшая история. 2001. №3. С.3-27.

3 Мировые войны XX века: В 4 кн. Кн.1. Первая мировая война: Ист. очерк. М., 2002.

Ігнатоўскі УМ. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Выд.5. Мн., 1991;

4Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

5Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі С.174.

27

ўспрымання вайны была закладзена ў беларускай гістарыяграфіі працамі А. Чарвякова, В. Кнорына, В. Шчарбакова i іншых аўтараў1.

У 1930-я гг. усталявалася таксама схема перыядызацыі айчыннай гісторыі, у адпаведнасці з якой першыя гады вайны i прывязаную да ix Лютаўскую рэвалюцыю адасаблялі ад наступнага гістарычнага перыяду. У выніку штучна парушалася цэласнасць рэвалюцыйнага працэсу 1917 г. у Расіі. Пры гэтым фарміраваўся ўсечаны вобраз i больш маштабнай з'явы - Першай сусветнай вайны.

З сярэдзіны XX ст. вайна 1914-1918 гг. апынулася "ў цені" не толькі Кастрычніцкай рэвалюцыі, але i Другой сусветнаи вайны, даследаванне якой стала выглядаць больш актуальным. Таму ў пасляваенныя дзесяцігоддзі адносна сістэматызаванае асвятленне гісторыі Беларусі часоў вайны з кайзераўскай Германіяй рабілася толькі ў калектыўных падагульняючых працах2. Некаторыя карэктывы былі зроблены толькі ў 90-я гг.3 У іншых тагачасных публікацыях беларускіх гісторыкаў перыяд Першай сусветнай вайны разглядаўся выключна ў плане вывучэння рэвалюцыйнага руху i дзейнасці бальшавіцкай партыі4. Спецыяльнае даследаванне гэтых сюжэтаў ажыццёўлена ў манаграфіі Э. Савіцкага, дзе аналізуецца таксама сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў у першыя гады вайны (жнівень 1914 - люты 1917 г.)5.

Асноўны пласт савецкай, як i постсавецкай гістарычнай літаратуры, тэматыка якога храналагічна ўпісваецца ў рамкі Першай сусветнай вайны, прысвечаны рэвалюцыйным падзеям 1917 г.6 На матэрыялах беларускіх губерняў i Заходняга фронту гэта тэма асвятлялася ў манаграфіях I. Саладко-ва, I. Ігнаценкі, В. Гняўко, М. Смальянінава, П. Башко7, а таксама ў калектыўнай працы па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі8. У назва­ных даследаваннях адпаведна прынятым у савецкай гістарыяграфіі падыхо-

_____________

1Чарвякоў А. За Савецкую Беларусь. Мн., 1927; Кнорин В. 1917 год в Белоруссии и на Западном фронте. Ми., 1925; Ен жа. Заметки к истории диктатуры пролетариата в Белоруссии (К десятилетию провозглашения БССР). Мн., 1934; Шчарбакоў В. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Бсларусі i белапольская акупацыя. Мн., 1930; i інш.

2История Белорусской ССР. Мн., 1961; Т.1. Псторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т.2.

3Нарысы гісторыі Беларусі Ч.1.

4 Саладкоў Ц.Е. Бальшавікі Беларусі ў перыяд першай сусветнай вайны i другой рускай рэвалюцыі (1914 - сак. 1917 гг.). Мн., 1957; Ен жа. Борьба трудящихся Белоруссии против царизма(1907 - 1917 гг.). Мн., 1967; Липинский Л.П., Лукьянов Е.П. Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907 - февраль 1917 г.); Липинский Л.П. Крестьянское движение в Белоруссии в 1914 - 1917 гг.; Салошенко В.И. Большевики в борьбе с мелкобуржуазными партиями в Белоруссии (1903 - март 1917 гг.) Мн., 1981.

5 Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (авг.1914 - февр.1917 гг.). Мн., 1981.

6 Февральская буржуазно-демократическая революция 1917 г. в России (советская историография 70-80-х годов): Научно-аналитический обзор. М., 1987; Могильницкий Б.Г. Революция 1917 г.: новые подходы// Проблемы истории и исторического познания. Томск, 2001.С.18-29.

7 Солодков И.И. Большевики Белоруссии в период подготовки и проведения Великой Октябрьской социалистической революции (март 1917-февраль 1918). Мн., 1957; Игнатенко ИМ. Беднейшее крестьянство - союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917-1918 гг.). Мн., 1962; Ён жа. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. Мн., 1986; Гневко В.Г. Рабочий класс Белоруссии в борьбе за победу Октября. Мн., 1973; Смольянинов ММ. Революционное движение солдатских масс на Западном фронте в 1917 г. Мн., 1981; Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии (март - октябрь 1917 г.). Мн., 1987.

8 Победа Советской власти в Белоруссии. Мн., 1967.

 

 

дам прасочвалася абвастрэнне сацыяльна-эканамічных праблем, паказвала-ся радыкалізацыя масавых настрояў i нарастание барацьбы паміж рознымі палітычнымі сіламі, што прывяло ўвосень 1917 г. да захопу ўлады бальшавікамі. Аўтар новага даследавання гэтых працэсаў М. Сяменчык адыходзіць ад гістарыяграфічных традыцый савецкага часу1.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-10-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 708 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Лучшая месть – огромный успех. © Фрэнк Синатра
==> читать все изречения...

3695 - | 3553 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.