Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Спіс крыніц і літаратуры па курсу




 

Крыніцы

 

Беларуская літаратура XIX ст. Хрэстаматыя. Мн., 1988.

Белоруссия в эпоху капитализма: Сб. док. и материалов: В 3 т. Мн.,1983 - 1990. Т. 1-2.

Белоруссия в эпоху феодализма: Сб. док. и материалов: В 4 т. Мн., 1979. Т. 4.

Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. Док. и материалы. М., 1965.

Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. (1772 –1903 гг.). Мн., 1940.

История Беларуси в документах и материалах / Авт. сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. Мн., 2000.

Каліноўскі К.За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мн., 1999.

Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988.

Крестьянское движение в России в 1881 – 1889 гг. М., 1960.

Крестьянское движение в России в 1870 – 1880 гг. М., 1968.

Листовки Отечественной войны 1812 г.: Сб. док. М., 1962.

Памятная запiска, пададзенная императару Александру I графам Міхаілам Агінскім. 1 снежня 1811 г. // Адраджэнне. Гістарычны альманах. Вып.1. Мн., 1995.

Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст./ Уклад. Г.В.Кісялёў. Мн., 1977.

Первая Всеобщая перепись населения Российской империи. 1897 г. Спб., 1899-1904 IV, V, XI, XVII, XXII, XXIII, XXIV.

Публицистика белорусских народников. Мн., 1983.

Российское законодательство X –XX вв.: В 9 т. М., 1991. Т.8.

Сборник правительственных распоряжений по водворению русских землевладельцев в Северо-Западном крае. Вильно, 1870.

Севергин В.М. Записки путешествия по Западным провинциям Российского государства. СПб., 1803.

Уния в документах. Мн., 1997.

Філаматы і філарэты: Зборнік. Мн.,1998.

Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.

 

Літаратура

Асветнікі зямлі беларускай X – пач. XX ст.ст. Мн., 2001.

Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии 1861 – 1914 гг. Мн., 1989.

Беларусы: У 8 т. – Т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння. Мн., 1999.

Бібліяграфія па гісторыі Беларусі. Феадалізм і капіталізм. Мн., 1969.

Біч М. Нацыянальнае і аграрнае пытанні ў час паўстання 1863-1864 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 3. С.36-45.

Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861 – 1904 гг. Мн., 1983.

Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии: 1860-1900. Мн., 1978.

Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии.(1795-1861 гг.). Мн., 1966.

Гарбачова В.В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. Мн., 2001.

Гісторыя беларускага мастацва: У 6 т. Мн., 1987-1995. Т.1-6.

Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972.

Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX-XX стагоддзі: Курс лекцый / П.І.Брыгадзін, У.Ф.Ладысеў, П.І.Зялінскі і інш. Мн., 2002.

Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён: У 3 т. Т. 1. Гісторыя сялянства ад старажытнасці да 1861 г. / Пад рэд. В.І.Мялешкі і інш. Мн.. 1997.

Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: У 3 т. Т.2. Гісторыя сялянства Беларусі ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г./ Пад рэд. В.П.Панюціча. Мн..2002.

Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Из истории страноведения Белоруссии. Мн., 1968.

Дорошевич Э.К. - Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971.

Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн.. 1994.

Дробаў Л.Н. Графіка Беларусі XIX – пачатку XX стагоддзяў. Мн., 2000.

Ігнатоўскі У.М. Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX стагоддзя. Б.м., 1923.

Канфесіі на Беларусі (канец XVIII – XXст.) / В.В.Грыгор’ева, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава. Навук. рэд. У.І.Навіцкі. Мн., 1998.

Корнейчик Е.И. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962.

Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI – XIX ст. Мн., 1984.

Каханоўскі Г.А. Прадвесне навукі. Мн., 1990.

Кісялёў Г. З думай пра Беларусь: Даследаванніі знаходкі з гісторыі бел. літ. і рэв. руху другой паловы XIX ст. Мн.. 1966.

Культурна-нацыянальныя працэсы на Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст.: Зб. навук. прац / Пад агульнай рэд. М.Забаўскага, І.Канапацкага. Мн., 1998.

Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой половіне XIX в. Мн., 1987.

Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996.

Лыч Л.М. Беларуская нацыя і мова. Мн., 1994.

Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. З гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры: Навук.-папул. нарысы. Мн., 1969.

Мохнач Н.Н. Общественно-политическая и эстетическая мысль Белоруссии начала XIX в. Мн., 1985.

Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. давед. Мн.. 1995.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн., 1994. Ч. 1.

Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі / Пад рэд. С.А.Умрэйкі. Мн., 1986.

Панютич В.П. Социально-экономическое равитие белорусской деревни в 1861 – 1900 гг. Мн., 1990.

Самбук С.М. Общественно-политическая мысль Белоруссии во второй половине XIX в. Мн., 1980.

Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. Мн., 1980.

Самбук С.М. Революционные народники Белоруссии (70-е годы - начало 80-х годов XIX в.) Мн., 1972.

Славутыя імёны Бацькоўшчы: Зб./ Рэдкал. А.П.Грыцкевіч і інш. Мн., 2000.

Сокольчик А.А. Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии (1768 – 1917 гг.). Библиогр. Указатель. Мн., 1976.

Сосна У.Ф.Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII –першай палове XIX стст. Мн., 2000.

Улащик Н.Н. Инвентари помещичьих имений Западной Белоруссии и Литвы 40-х годов XIX в. как исторический источник // Проблемы источниковедения. Вып. 10. М., 1962.

Ходзін С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-кампаратыўнае вывучэнне) Мн., 1999.

Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине XIX в. Мн.,1974.

Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. Мн., 1965.

Черепица В. Польское национальное движение в Белоруссии (последняя треть XIX в.): факты, события, комментарии. Гродно, 1996.

Черепица В.Н. Михаил Осипович Коялович. История жизни и творчества. – Гродно. 1998.

Швед В.В. Паміж Польшчай і Расіяй: Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772 – 1863 гг.). Гродна, 2001.

Шыбека З.В. Гарады Беларусі (60-я гады XIX – пачатак XX стагоддзяў) Мн., 1997.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. 3-е выд., дап. і перапрц. / Пад агул. рэд. В.І.Галубовіча. Мн., 1999.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6т. Мн., 1993 – 2001. Т. 1-6.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва: У 5 т. Мн., 1984 – 1987. Т. 1-5.

 

 

· Навучальны модуль I.-

· Беларусь у першай палове XIX ст. Эпоха падзей і разчараванняў.

Лекцыі

Планы семінарскіх заняткаў

Дакументы і матэрыялы

Тэставыя заданні

ЛЕКЦЫІ

УВОДЗІНЫ

Курс "Гісторыі Беларусі", які Вы будзеце вывучаць у гэтым навучальным годзе, ахоплівае XIX ст. Яго пачатак супадае з эпохай, калі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772; 1793; 1795) Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Яго завяршэнне прыпадае на канец XIX ст. Новы “расійскі” перыяд азначаў карэнныя змены не толькі ў палітычнам жыцці Беларусі, але і ў сацыяльна-эканамічным, культурным і канфесіянальным. XIX ст. у той жа час з’яўляецца перыядам зацвярджэння капіталізму на Беларусі, які прывёў да ўсталявання капіталістычнай эканомікі і нацыянальнага руху. Асноўныя працэсы, якія характэрызуюць развіццё беларускага грамадства гэтага часу (сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, культурныя, релігійныя), дазваляюць яго падзяліць на два перыяды:

1) канец XVIII – 50-я гг. XIX ст. (выспяванне капіталізму);

2) 60-90-я гг. XIX ст. (усталяванне капіталізму і фарміраванне буржуазнага грамадства).

Але ж вывучэнне гiсторыi Беларусi канца XVIII-XIX ст. магчыма i з другога пункту гледжання -- культуралагiчнага. Канец XVIII-- першая чвэрць XIX ст. характэрызуецца распаўсюджаннем на тэрыторыi Беларусi iдэалогii i культуры эпохi Асветнiцтва, якая ўпершыню ў гiсторыi чалавецтва паставiла праблемы натуральных правоўчалавека, волi асобы, дзяржаўнага ладу, рэвалюцыйнай перабудовы грамадства. Вынiкам абмеркавання i вырашэння гэтых iдэй стала правядзенне буржуазных рэформ i дэмакратызацыя грамадства.

Другая чвэрць XIX ст. -- атрымала назву эпохi Рамантызму. Характэрнай прыкметай гэтага часу з’яўляецца iнтарэс да рэвалюцыйнага пераўтварэння грамадства. Развiццём гэтага настрою на Беларусi стала дзейнасць тайных рэвалюцыйных арганiзацый у Вiленскiм унiверсiтэце, польскае нацыянальна - вызваленчае паўстанне 1830 гг. Светапогляд рамантызму знайшоў выяўленне ў захапленнi студэнцкай моладзi гiстарычным мiнулым сваёй Радзiмы, што, у сваю чаргу, садзейнiчала нараджэнню беларускай нацыянальнай идэi.

Другая палова XIX ст. — час развiцця Рэалiзму ўмастацтве. Для Беларусi яно адзначылася развiццем нацыянальнай культуры i нацiянальнага руху.

Гістарыяграфія і крыніцы.

Свядомае асэнсаванне і грунто ў нае вывучэнне гісторыі Беларусі першай паловы XIX ст. пачынаецца ўжо ў яго другой палове. Спрэчкі аб гістарычным месцы i нацыянальным лёсе Беларусі дасягнулі крайняга абвастрэння асаблiва пасля паўстання 1863 г., падзеi якога высветлiлi вельмі хвалюючыя пытаннi для беларускага народа: што ж такое Беларусь? У чым яе роля ў жыццi суседніх краін – Расіі i Польшчы?

Гісторыкі М.Каяловіч, П.Бацюшкаў, П.Карнілаў і інш. звязвалі гістарычнае развіццё Беларусі з Расіяй. Прыхільнікі іншага накірунку (Т.Грабоўскі, К Скірмунт, С.Радзішэўскі і інш.) у падзеях канца ХVIII - першай паловы XIX ст. бачылі толькі разбурэнне польскай дзяржаўнасці.

Першыя гістарычныя працы, у аснову якіх была пакладзена "беларуская ідэя", з'яўляюцца ў пачатку XX ст. Яны былі звязаны з даследаваннямі М.Доўнар-Запольскага і В.Ластоўскага. Аднак, гісторыі Беларусі першай паловы XIX ст. у іх работах не было нададзена спецыяльнай ўвагі.

Сістэматычнае вывучэнне гісторыі Беларусі першай паловы XIX ст. пачынаецца толькі пасля 1917 г., калі былі адкрыты архівасховішчы і ў рукі гісторыкаў трапілі дакументы, якія да гэтага часу не вывучаліся. Гэта была эпоха 1920—30-х гг. - перыяд станаўлення марксісцкай метадалогіі ў гісторыі, і многія беларускія гісторыкі шчыра спрабавалі ёю авалодаць. Таму першыя даследаванні па гісторыі Беларусі канца XVІІІ - пачатку XIX ст. былі звязаны з сацыяльна-эканамічнымі і рэвалюцыйнымі праблемамі, з марксісцкім разуменнем гістарычнага працэсу.

Сярод работ, якія былі напісаны ў гэты час, трэба адзначыць даследаванні У.Ігнатоўскага "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі", "Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX стагоддзя"1, М.Доўнар-Запольскага "Гісторыя Беларусі"2, А.Цвікевіча "Западно-русизм". Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в."3. Наогул, 1920-я гады былі асабліва плённымі ў распрацоўцы гісторыі Беларусі. Акрамя названых аўтараў у гэты час публікаваліся даследаванні Ф.Турука, А.Смоліча, У.Пічеты, з'явiлiся ў друку публіцыстычныя матэрыялы А.Луцкевіча, Я.Лёсіка, М.Гарэцкага і інш. Аднак гэты перыяд працягваўся нядоўга. Ужо ў канцы 1920-х гг. інтэнсіўнае і глыбокае вывучэнне гісторыі Беларусі ператвараецца ў вузкапартыйнае, больш спрошчанае тлумачэнне гістарычных фактаў, падзей i працэсаў. Гэта было абумоўлена новым палітычным курсам, які ўвайшоў у гісторыю як перыяд сталінізму. 3 сярэдзіны 30-х гг. марксізм набывае дагматычны характар і становіцца адзінай метадалагічнай асновай развiцця навукі. Гісторыкі, якія не жадалі ці не iмкулiся авалодаць гэтай метадалогіяй, падвяргаліся ганенням i рэпрэсіям.

Аднак і ў гэты цяжкі час у беларускай гістарыяграфіі з'яўляюцца працы, напісаныя на высокім прафесійным ўзроўнi. Сярод іх — і манаграфія К.Кернажыцкага "Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы ХVIII - першай палове XIX ст."4.

Новы перыяд гістарычнай навукі пачаўся ў другой палове 50-х і працягваўся да канца 80-х гг. У гэты час беларускія гісторыкі галоўную ўвагу звярталі на вывучэнне пытанняў сацыяльна-эканамічнага жыцця, фарміравання буржуазнага грамадства, развіцця грамадска-палітычнага і рэвалюцыйнага руху. Былі надрукаваны кнігі М.Улашчыка "Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии"5, В. Чапко "Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в." і "Города Белоруссии в первой половине XIX века"6, М. Болбаса "Развитие промышленности Белоруссии (1795—1861 гг.)7, А. Лютага "Социально-экономическое развитие городов в Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в."8, Е. Карнейчыка "Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г."9, С. Букчына "К мечам рванулись наши руки"10 і інш. У канцы 1960-х—70-х гг. былі выдадзены сур'ёзныя публікацыі па гісторыі грамадска-палітычнай думкі і культуры Беларусі. Сярод іх трэба назваць работы Э. Дарашэвіча "Философия эпохи Просвещения в Белоруссии"11, Н. Махнач "Идейная борьба в Белоруссии в 1930—40 гг. XIX в.", "От Просвещения к революционному демократизму" і "Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии начала XIX в."12, А. Мальдзіса "Падарожжа ў XIX ст."13, Л. Дробава "Живопись Белоруссии XIX - начала XX в."14. Этапнымі ў распрацоўцы праблем першай паловы XIX стагоддзя сталі абагульняючыя працы па гісторыі Беларусі. Найбольш значнымі сярод іх з'яўляюцца першы том шматтомнай "Гісторыі Беларускай ССР" і аднатомная "История Белорусской ССР"15.

Нават пры метадалагічнай абмежаванасці, уласцівай працам 1950—80-х гг., выкліканай перш за ўсё эпохай, у якую яны ствараліся, вартасцю гэтых даследаванняў з'яўляецца вялікі фактычны матэрыял, які не згубіў сваёй каштоўнасці да сённяшняга часу.

Новы перыяд ў асэнсаванні гістарычнага мінулага Беларусі пачаўся ў 1990-я гг. Ён звязаны з пошукам новых падыходаў да вывучэння айчыннай гісторыі. Першай спробай стварэння такіх навуковых прац з'явіліся "Нарысы гісторыі Беларусі"16, першая частка якіх змяшчае матэрыялы і па першай палове XIX стагоддзя. Прадметам даследавання сучасных гісторыкаў становяцца праблемы да гэтага часу амаль што не закранутыя - канфесіі, культура, грамадска-палітычная думка, урадавая палітыка.

Гісторыя Беларусі першай паловы XIX ст. вывучаецца на падставе даных з разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на некалькі груп: заканадаўчыя акты, матэрыялы афіцыйнага справаводства, эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, статыстычныя матэрыялы, мемуары, літаратурныя і публіцыстычныя творы, перыядычны друк.

Першую групу складаюць матэрыялы заканадаўства. Гэта — законы, маніфесты, палажэнні, указы ўрада, якія дазваляюць прасачыць палітыку ўрада на тэрыторыі Беларусі. Асноўнай публікацыяй крыніц заканадаўчага характару з'яўляецца І-й і ІІ-й збор законаў Расійскай імперыі (ПЗЗ), якое ўключае заканадаўчыя акты, надрукаваныя ў першай палове XIX ст. Другой крыніцай, якая мае такі ж універсальны характар, з'яўляецца звод законаў Расійскай імперыі (ЗД). У адрозненне ад ПЗЗ, звод законаў уключае ў сябе толькі дзеючыя законы, якія змешчаны не ў храналагічным, а ў сістэматычным парадку.

Побач з агульнаімперскімі зводамі, на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі і зводы мясцовых узаконенняў: "Статут Великого Княжества Литовского"17, "Положение о дворянах западных губерний, которые по достижении 18 лет поступают в военную службу на основании высочайшего указа 21 апреля 1852 г."18, "Правила для составления, предъявления и утверждения люстрационных актов по казенным селениям и местечкам в губерниях: Виленской, Витебской..., Гродненской..., Минской, Могилёвской..."19 і інш. Матэрыялы заканадаўства па Беларусі апублікаваны С.Ф. Рубінштэйнам у "Хронологическом указателе указов и правительственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет с 1652 по 1892 г."20.

Вялікай і вельмі важнай групай гiстарычных крыніц з'яўляюцца афіцыяльна-дакументальныя матэрыялы дзяржаўных устаноў, без прыцягнення якіх немагчыма вывучэнне ніводнага пытання гісторыі Беларусі першай паловы XIX ст. Гэтыя матэрыялы разнастайныя як па сваей форме, так і па зместу. Сярод крыніц гэтай групы найвялікшае значэнне маюць матэрыялы Камітэта па справах Заходніх губерняў, справаздачы грамадзянскіх губернатараў і генерал-губернатараў беларускіх губерняў, многааблiчная дакументацыя дзяржаўных устаноў і т. п. Некаторыя з крыніц гэтага тыпу апублікаваны21, але большая частка захоўваецца ў архівах — Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у Мінску, Беларускім дзяржаўным гістарычным архіве ў Гродне, Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы ў Вільні.

Вялікая колькасць звестак аб сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі змяшчаецца ў эканоміка-геаграфічных і статыстычных апісаннях. Па характару і структуры гэта даволі стракатая група крыніц, аб'яднаная агульнасцю паходжання і тэматыкі. Сярод іх — эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні (інвентары памешчыцкіх маёнткаў, ваенна-тапаграфічныя апісанні). 3 публікацый такіх крыніц можна назваць, напрыклад, "Записки путешествия по западным провинциям Российского государства, или минералогические, хозяйственные и другие примечания, учинённые во время проезда через оные в 1802 году академиком Василием Севергиным"22, "Военно-статистическое обозрение Российской империи. Гродненская губерния" Калмберга 23 і інш.

Пры вывучэнні гісторыі Беларусі новага часу вялікае значэнне набываюць статыстычныя крыніцы. Да іх адносяцца спісы фабрык і заводаў, табліцы па гаспадарчаму і грамадскаму ўладкаванню гарадоў, адрас - календары 24 і інш.

Асобную групу крыніц — асабістага паходжання — прадстаўляюць мемуары і дзённікі. Мемуарная літаратура XIX ст. адрозніваецца многааблічнасцю і адлюстроўвае шырокі спектр сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага, рэлігійнага, культурнага жыцця Беларусі. Часта яны з'яўляюцца адзіным сведчаннем, якое дае ўяўленне аб той ці іншай падзеі або факце.

Урадавую палітыку на тэррыторыі Беларусі адлюстроўваюць, напрыклад, успаміны кн. А. Чартарыйскага25, запіскі віленскага генерал-губернатара Ф.Я. Мірковіча26, чыноўніка Г. Дабрыніна27, селяніна Я. Чабодзька28, мітрапаліта Іосіфа Семашкі29. Для вывучэння гісторыі грамадска-палітычнага руху сур'ёзнай падмогай з'яўляюцца запіскі ўдзельнікаў руху дэкабрыстаў, польскага нацыянальнага паўстання, тайных студэнцкіх арганізацый, якія існавалі пры Віленскім універсітэце. Значная колькасць мемуарнай літаратуры прысвечана вайне 1812 года30. Да гэтай жа групы крыніц далучаюцца эпісталярныя лісты, якія істотна дапаўняюць звесткi па самых разнастайных баках грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Беларусі. Вялікую цікавасць сярод іх прадстаўляе карэспандэнцыя філарэтаў і філаматаў, перапіска дзекабрыстаў.

Шматлікую групу гістарычных крыніц утвараюць літаратурныя і публіцыстычныя творы. Развіваючыся ў цеснай сувязі з грамадскім жыццём, адчуваючы на сабе ўплыў часу, яны з'яўляюцца спецыфічнай формай выяўлення духоўнага жыцця грамадства. Літаратура першай паловы XIX ст. прадстаўлена творчасцю А. Міцкевіча, Я. Чачота, А. Вярыгі-Дарэўскага, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча, публіцыстыкай П. Шпілеўскага і інш.

У перыяд новага часу беларускай гісторыі важнае значэнне набывае перыядычны друк, які становіцца моцным сродкам інфармацыі і арганізацыі грамадскага ўсведамлення. Першая палова XIX ст. была прадстаўлена "Виленским вестником", губернскімі і епархіяльнымі "Ведомостями", якія насілі афіцыйны характар. Аднак перыядычныя выданні часта выходзілі за рамкі афіцыёза, калі яны публікавалі разнастайны матэрыял па этнаграфіі, краязнаўству, археалогіі Беларусі.

Своеасаблівай групай крыніц па гісторыі культуры Беларусі з'яўляюцца творы мастацтва першай паловы XIX ст. Створаныя мастакамі, дойлідамі, скульптарамі яны сведчаць не толькі аб узроўнi майстэрства іх аўтараў, але і аб духоўным жыцці беларускага грамадства таго часу. Першыя, найбольш поўныя зборы мастацкіх твораў Беларусі, былі зроблены Л. Дробавым і В. Чантурыяй31. У цяперашні час гэта праца працягваецца i аўтары публікуюць разнастайныя альбомы — каталогi мастацтва Беларусі32.

Навуковыя і вучэбныя выданні дакументаў па гісторыі Беларусі з'явiліся ў першай палове XIX стагоддзя. Гэтай працай займаліся Віленская і Пецярбургская археаграфічныя камісіі і іншыя ўстановы. У савецкі час зроблена публікацыя некалькіх цікавых зборнікаў дакументаў. Сярод іх трэба вылучыць "Матэрыялы па гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму"33, "Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772—1903 гг.)"34, "Беларусь у эпоху феадалізму"35.

 

 

1 Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. — Мн., 1919 (5 выд. 1991); Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX стагоддзя. — Мн., 1928.

2 Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. — Мн., 1994.

3 Цвікевіч А. "Западно-русизм". Нарысы з гісторыі грамадскай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. — Мн., 1929.

4 Кернажыцкі К.І. Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Мн., 1935.

5 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. — М., 1965.

6 Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. — Мн., 1966; Города Белоруссии в первой половине XIX века. — Мн.,1981.

7 Болбас М.Ф. Развитие промышленности Белоруссии (в 1795—1861 гг.). — Мн., 1966.

8 Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов в Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX в. — Мн., 1986.

9 Корнейчик Е.Н. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. — Мн., 1962.

10 Букчин С. К мечам рванулись наши руки. — Мн., 1978.

11 Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. — Мн., 1971.

12 Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30-40 гг. ХІХ в. — Мн., 1971; От Просвещения к революционному демократизму. Мн., 1976; Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии начала XIX в. — Мн., 1985.

13 Мальдзіс А.І. Падарожжа ў XIX стагодзе. — Мн., 1969.

14 Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. — Мн., 1974.

15 Гісторыі Беларускай ССР. Т. I. — Мн., 1972; История Белорусской ССР. — Мн., 1977.

16 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. I. — Мн., 1994.

17 Статут Великого княжества Литовского. — Спб., 1811.

18 Положение о дворянах западных губерний, которые по достижения 18 лет поступают в военную службу на основании высочайшего указа 21 апреля 1852 г. — Спб., 1852.

19 Правила для составления предьявления и утверждения люстрационных актов по казённым селениям и местечкам в губерниях: Виленской, Витебской, Волынской, Гродненской, Киевской, Ковенской, Минской, Могилёвской и Подольской. — Спб.,1867.

20 Хронологический указатель указов и правительственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет с 1652 по 1892 г. — Спб., 1894.

21 Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772—1903 гг.). — Мн., 1940. Т.2.

22 Севергин В.М. Записки путешествия по западным провинциям Российского государства, или минералогические, хозяйственные и другие примечания, учинённые во время проезда через оные в 1802 году академиком Василием Севергиным. — Спб., 1803.

23 Калмберг. Военно-статистическое обозрение Российской империи. — Т. 9. — Ч. 3. Гродненская губерния. — Спб., 1849; Бобровский П. Гродненская губерния. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. — Тт. І. П. — Спб., 1863.

24 Статистическое изображение городов и посадов Российской империи по 1825 г. — Спб.,1830; Общественное устройство и хозяйство городов. – Тт. 1—2. — Спб., 1859.

25 Мемуары князя А. Чарторыйского. — Спб., 1912.

26 Миркович Ф.Я. Его жизнеописание, составленное по собственным его записям, воспоминаниям близких людей и подлинным документам. — Спб., 1889.

27 Добрынин Г. Истниное повествование, или жизнь Гаврилы Добрынина, им самим писанная в Могилёве и в Витебске. Спб., 1872.

28 Чебодько П.Я. Из воспоминаний белоруса Я.А. Чебодько. — Киев. 1910.

29 Иосиф, митрополит. Записки Иосифа, митрополита Литовского, изданные императорскою Академиею наук по завещанию автора. — Т. 1—З. — Спб.,1863.

30 Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии. Белоруссия в Отечественной войне 1812 года. — Мн., 1976.

31 Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии ХІХ - начала XX в. — Мн., 1974; Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии, 2 изд. — Мн., 1977.

32 Хруцкі 1810—1885: Альбом - каталог.-- Мн., 1990.

33 Матэрыялы па гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму. — тт. 1 — 2. Мн., 1936.

34 Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772—1903 гг.). — Мн., 1940. Т. 2.

35 Белоруссия в эпоху феодализма. Сб. док. и мат.: В 4 томах. — Мн., 1961. — т. 3; 1979. — т. 4.

 

Тэрыторыя, насельнiцтва i саслоўная структура.

 

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад паўночна-заходняга рэгіёну Расійскай імперыі. Згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года, Беларусь была ў складзе пяці губерняў: Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай.

3 1772 па 1856 гг. Віцебская і Магілёўская губерні знаходзіліся ў складзе Беларускага генерал-губернатарства; Віленская, Мінская і Гродзенская з 1794 па 1912 гг. — у складзе Віленскага генерал-губернатарства. У час польскага нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. Мінская губерня да 1834 г. атрымала статус генерал-губернатарства.

Тэрыторыя Беларусі ў пачатку ХІХ ст. складала каля 207 тыс. кв. км. Па фізічнаму саставу землi былі пераважна гліністыя або пясчаныя ці супясчаныя, месцамі камяністыя, якія патрабавалі стараннай апрацоўкі і добрага ўгнаення. Не выпадкова вядомы рускі эканаміст сярэдзіны XIX ст. Л.В. Тэнгаборскі па якасці глебы адносіў Віленскую і Віцебскую губерні да раёна з "пасрэднай" глебай, а Гродзенскую, Мінскую і Магілёўскую да "часткова пладароднай". Значная частка тэрыторыі Беларусі была пакрыта вялікімі лясамі, шматлікімі азёрамі і балотамі. У прыватнасці, у Мінскай і Віленскай губернях лясы складалі 40—45% ад агульнай тэрыторыі. І толькі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях апрацаваныя землі складалі адпаведна 41,6 і 39,0%. На ўсёй астатняй тэрыторыі яны займалі, як правіла, крыху больш 1/3 ад усёй плошчы Беларусі.

Насельніцтва Беларусі у пачатку XIX ст. налічвала 3,3 млн. чалавек. Большую яго частку складалі беларусы. Выключэннем была Віленская губерня, у якой пераважала літоўскае насельніцтва — 48% ад агульнай колькасці насельніцтва губерні, а беларусы складалi 20% і жылi пераважна у Віленскім, Дзісненскім і Свянцянскім паветах. Жылі на тэрыторыі беларускіх губерняў таксама рускія, украiнцы, латышы, палякі, татары і яўрэі.

Саслоўная структура насельніцтва Беларусі, у сваю чаргу, падзялiла саслоў'i на прывілеяваныя і падатковыя. Вышэйшым прывілеяваным саслоў'ем было дваранства, якое налічвала трохі менш за 100 тыс. чалавек мужчынскага полу і падзялялася на радавое і асабістае. Асаблівасцю дваранскага саслоў'я Беларусі была перавага "сапраўднага" (радавога) дваранства і нізкая ўдзельная вага асабістага (служылагага) дваранства, што тлумачыцца адсутнасцю ў былой Рэчы Паспалітай падараванняў "высокароднасці" за службу, як гэта практыкавалася ў Расіі па пятроўскім табелі аб рангах. Другой асаблівасцю дваранскага саслоў'я Беларусі была пераважная наяўнасць дробнапамеснага і безпамеснага дваранства.

Канфесіянальная прыналежнасць дваранства размяркоўвалася наступным чынам: католікі складалі каля 87%, праваслаўныя — 6%, пратэстанты — 0,7%, мусульмане — 0,9%. Па свайму нацыянальнаму складу вышэйшае саслоў'е беларускіх губерняў у асноўным складалася з палякаў і беларусаў — 95%. Рускае і ўкраінскае дваране складалі не больш за 2% ад агульнай колькасці. Каля 2% дваран былі татарамі, менш 1% — нямецкага і французскага паходжання.

Другім прывілеяваным саслоў'ем з'яўлялася духавенства. Сярод яго пераважную большасць складала хрысціянскае духавенства. Яно было прадстаўлена праваслаўным, уніяцкім (да 1839 г.), рымска-каталіцкім і пратэстанцкім напрамкамі. Праваслаўнае і уніяцкае духавенства складалася з двух катэгорый: чорнага (манаства) і белага (прыходскага). Унутры уніяцкага духавенства з сярэдзіны ХVIII ст. ішла ўпартая барацьба, якая была выклікана лацінізацыяй уніі і непадпарадкаваннем базіліян уніяцкай іерархіі. Акрамя хрысціянскага духавенства існавала іўдзейскае і мусульманскае.

Сярод прывілеяванага насельніцтва Беларусі патрэбна таксама выдзеліць адносна нешматлікую групу паважаных гараджан (радавых і асабістых), якая была створана ў Расіі ў 1832 г. У разрад радавых паважаных гараджан пападалі купцы першай гільдыі, вучоныя, мастакі, дзеці асабістых дваран і дзеці духавенства, якія мелі адукацыйны цэнз. Паважаныя гараджане мелі шэраг прывілеяў: яны пазбаўляліся рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, падушнага падатку і iншых дзяржаўных павіннасцяў.

У першай палове XIX ст. у Беларусі болmш як у два разы павялічылася купецкае саслоў'е, якое складалася з трох гільдый, у залежнасці ад сумы абвешчанага капіталу. Пераважная большасць беларускага купецтва належыла да ІІІ гільдыі. Агульная колькасць усіх трох гільдый у 1861 г. складала каля 7 000 чалавек. Купецтва вызвалялася ад падушнага падатку і цялесных пакаранняў, а купцы І—II-й гільдый - і ад рэкрутчыны. Саслоўны статус купца поўнасцю залежыў ад яго маёмаснага стану: ў выпадку банкруцтва і разарэння купец выпадаў са свайго саслоў'я.

Асноўную масу падатковых саслоў'яў і ўсяго насельніцтва Беларусі складалі сяляне. Па даных Х рэвізіі з 4 410 849 жыхароў 2 381 513 былі прыгоннымі і складалі 53,5% (І859 г.) ад усёй колькасці жыхароў. Прыгонныя сяляне падзяляліся на дзве асноўныя групы — памешчыцкія і дзяржаўныя. Пераважную большасць прыгонных складалі памешчыцкія сяляне — 2 369 050 мужчын і жанчын. Памешчыцкія сяляне падзяляліся на дзве групы: паселеных сялян і дваровых. Паселеныя сяляне атрымалі ў карыстанне зямельны надзел, які юрыдычна належыў памешчыку і займаліся сельскай гаспадаркай. Дваровыя былі пазбаўлены сродкаў вытворчасці і абслугоўвалі памешчыка і яго сядзібу.

Значную частку сялян Беларусі складалі агароднікі, якія былі пазбаўлены ворнай зямлі і мелі толькі сядзібу з агародам. Да большасцi прыгонных аднасiлiся бабылі або кутнікі — беззямельныя і бяздомныя сяляне, якія здымалі куток у цяглавых сялян і наймаліся да іх батракамі.

Дзяржаўныя сяляне Беларусі ўтварыліся з розных катэгорый сельскага насельніцтва Рэчы Паспалітай і былі прадстаўлены рознымі групамі: ленныя (І8 098), паезуіцкія (40 021), сяляне розных тыпаў арэндных маёнткаў (2 207). Больш блізкія былі да іх па свайму становішчу "панцырныя баяры " (3 420), велікарускія стараабрадцы (12 000 ), вольныя людзі і інш.

Прыгонныя сяляне знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад сваіх уладальнікаў, якія адвольна назначалі віды і памеры феадальных павіннасцяў. Памешчык меў правы без чаргі здаваць у рэкруты непажаданага яму селяніна, мог адняць у прыгонных увесь іх скарб, падвергнуць цялесным пакаранням. Сяляне Беларусі былі прыгнечаны цяжкімі павіннасцямі, якія падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Да галоўных адносіліся баршчына ці аброк, а таксама згоны (гвалты). Акрамя гэтага сяляне былі абкладзены i дадатковымi павіннасцямi: шарваркі (будаўнічыя работы), вартаўніцтва (начны дазор) і падводная павіннасць. Усё гэта яны выконвалі за прадастаўленне ім права лавіць рыбу, займацца ляснымі промысламі, здабычай вапны і г. д. Па патрабаванню памешчыка сяляне прыносілі ўсялякія "даніны" ягадамі, грыбамі, мёдам, пражай, палатном і інш.

У сувязі з развіццём прадпрымальніцтва памешчыкаў эксплуатацыя сялянства прыняла яшчэ больш цяжкія формы. Нароўнi з палявымi работамi на барскай ворыўнай зямлі прыгонныя вымушаны былi яшчэ працаваць ад цямна да цямна на мануфактурах памешчыкаў. Звычайна сяляне нават не ведалі сумы сваіх заробкаў, бо з імі не праводзілі разлікаў.

Становішча дзяржаўных сялян было крыху лепшае за памещыцкiх. Яны належылі казне і афіцыйна называліся "свабоднымі сялянскімі абывацелямі". У адрозненне ад сялян унутраных расійскіх губерняў, якія знаходзіліся на "аброчным становішчы", беларускія дзяржаўныя сяляне засталіся на "гаспадарчым становішчы". Яно заключалася ў тым, што казённыя маёнткі ў асноўным здаваліся ў арэнду, часцей на кароткі тэрмін памешчыкам з ліку мясцовых землеўладальнікаў ці буйным чыноўнікам.

Як правіла, сяляне адбывалі баршчыну. Часовыя арандатары і ўладальнікі падвяргалі сялян эксплуатацыі больш вытанчанай, чым памешчыцкіх. “...Уменне прыгнятаць сялян работамі абярнулася на Беларусі ў найтанчэйшае жудаснае для чалавецтва мастацтва," — адзначалася ў ананімнай запісцы, якая была дадана да матэрыялаў рэвізіі 1836—І840 гг. з нагоды становішча дзяржаўных сялян.

Другім падатковым саслоў’ем былі мяшчане — асабіста свабоднае насельніцтва гарадоў, якое павінна было плаціць падушны падатак, адбываць рэкрутчыну і іншыя грашовыя і натуральныя павіннасці. Аднак не ўсе мяшчане жылі ў горадзе. Звычайна заможныя сяляне, якія сталі вольнымі і перайшлі ў саслоўе мяшчан,"прыпісваліся" да таго ці іншага горада, але працягвалі жыць у сваёй весцы, дзе ў іх была наладжана прадпрымальніцкая справа.

У першай палове ХІХ ст. на Беларусі афіцыйна афармляецца асобая непадатковая, але і не прывілеяваная група насельніцтва — разначынцы, г. зн. выхадцы з "розных чыноў і званняў". Гэта была асабіста свабодная, служылая катэгорыя насельніцтва, болей ці меней аднародная па характару сваіх заняткаў, па свайму становішчу ў грамадстве, у тым ліку і прававому. Як правіла, разначынец— нязначны чыноўнік, настаўнік гімназіі, дзеяч навукі, літаратуры і мастацтва. У першую чаргу разначынцамі з'яўляліся адукаваныя інтэлігенты, выхадцы з сялянства, мяшчанства, купецтва, духавенства, збяднелага дваранства. Агульны іх лік і ўдзельная вага сярод насельніцтва Беларусі не вызначаны.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-07-29; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 877 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Неосмысленная жизнь не стоит того, чтобы жить. © Сократ
==> читать все изречения...

2301 - | 2003 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.