Аўтары В.А.Цяплова, А.Г.Каханоўскі, І.Л.Грыбко
Змест
- Тэхналагічная карта ВМК 1
- – Праграмны модуль 2
– Праграма курса «Гісторыя Беларусі XIX ст.»
– Спіс літаратуры і крыніц па курсу
· Навучальны модуль I.-:
· «Беларусь у першай палове XIX ст. Эпоха падзей і разчараванняў.» 8
Лекцыі
– Планы семінарскіх заняткаў
– Дакументы і матэрыялы
– Тэставыя заданні
· Навучальны модуль II.-: «Беларусь у другой палове XIX ст. Мадэрнізацыя і нацыянальнае самавызначэнне.»
– Лекцыі
– Планы семінарскіх заняткаў
– Дакументы і матэрыялы
– Тэставыя заданні
· Творчы модуль.
-Тэматыка рэфэратаў і спіс рэкамендаванай літаратуры.
-Пытанні для самакантроля
-Храналогія
Тэхналагічная карта
XIX стагоддзе ў агульным курсе “Гісторыі Беларусі” з’яўляецца адным з найменш даследаваных і выкладаецца да сённяшняга дня зыходзячы з фармацыйнай тэорыі развіцця грамадства. Такі падыход не дазваляе паказаць складаныя гістарычныя працэсы, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі, ва ўсёй іх глыбіні і шматграннасці.
Мэта, якую ставяць аўтары дадзенага вучэбна-метадычнага комплексу, прадугледжвае спробу прапанаваць студэнтам вучэбны матэрыял, які аднаўляе як эканамічныя, палітычныя, так і канфесійныя, сацыяльна-культурныя працэсы, меўшыя месца ў гісторыі Беларусі. Безумоўна, яны паказаны ў рознай ступені паўнаты, што абумоўлена наяўнасцю ці адсутнасцю адпаведных крыніц, а таксама ступенню навуковай вывучанасці. Упершыню ў навучальны курс уводзіцца матэрыял па канфесійнай гісторыі Беларусі XIX ст. У раздзелах, прысвечаных культуры, асаблівая ўвага надаецца працэсу секулярызацыі і станаўлення навуковых ведаў.
Асобнае месца ў вучэбна-метадычным комплексе займае раздзел, у які ўключаны матэрыялы крыніц па гісторыі XIX ст. Гэта дае магчымасць супаставіць змест крыніц з матэрыяламі лекцый і заахвоціць студэнтаў да творчай працы.
Вучэбна-метадычны комплекс падрыхтаваны зыходзячы з сучаснага ўзроўню айчыннай гісторыі, а таксама навуковых дасягненняў па гісторыі Расіі і Польшчы, без уліку якіх немагчыма зразумець развіццё Беларусі на працягу новагу часу. Паколькі вучэбна-метадычны комплекс прызначаны, каб забяспечыць большую эфектыўнасць працы студэнтаў па вывучэнню курса, таму значнае месца адведзена заданням для самастойнай работы і кантролю па іх выкананню.
Дадзены вучэбна-метадычны комплекс складаецца з 4-х модуляў: праграмнага, двух навучальных – “Эпоха падзей і разчараванняў. Беларусь у першай палове XIX ст.” і “Мадэрнізацыя і нацыянальнае самавызначэнне. Беларусь у другой палове XIX ст."” -–і творчага. Навучальныя модулі ўключаюць і заданні для самастойнай работы студэнтаў, а ў твочым модулі вызначана тэматыка рэфератаў па ўсёй праграме курса і літаратура да іх. Вучэбна-метадычны комплекс адрасаваны студэнтам гістарычнага факультэта дзеннай і завочнай формы навучання. ВМК апрабіраваны ў 2000/01, 2001/02 і 2002/03 навучальных гадах.
Прадстаўлены вучэбна-метадычны комплекс мае наступную структуру:
- Тэхналагічная карта ВМК
- – Праграмны модуль
– Праграма курса «Гісторыя Беларусі XIX ст.»
– Спіс літаратуры і крыніц па курсу
· Навучальны модуль I.-: «Беларусь у першай палове XIX ст. Эпоха падзей і разчараванняў.»
Лекцыі
– Планы семінарскіх заняткаў
– Дакументы і матэрыялы
– Тэставыя заданні
· Навучальны модуль II.-: «Беларусь у другой палове XIX ст. Мадэрнізацыя і нацыянальнае самавызначэнне.»
– Лекцыі
– Планы семінарскіх заняткаў
– Дакументы і матэрыялы
– Тэставыя заданні
· Творчы модуль.
-Тэматыка рэфэратаў і спіс рэкамендаванай літаратуры.
-Пытанні для самакантроля
-Храналогія
· Праграмны модуль
·
– Праграма курса «Гісторыя Беларусі XIX ст.»
– Спіс літаратуры і крыніц па курсу
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ XIX СТАГОДДЗЯ
Уводзіны. Новы перыяд у гісторыі Беларусі. Яго асноўныя прыкметы. Перыядызацыя: сацыяльна-эканамічная, культуралагічная.
Гістарыяграфія.Крыніцы. Зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Яе сучасны стан. Замежная гістарыяграфія. “Белыя плямы” ў вывучэнні гісторыі Беларусі XIX ст.
Крыніцы. Іх класіфікацыя: заканадаўчыя акты, матэрыялы афіцыйнага справаводства, эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, статыстычныя матэрыялы, дакументы палітычных партый і арганізацый, мемуары, дзённікі, пісьмы, літаратурныя і публіцыстычныя творы, перыядычны друк, кіна-фона-фота дакументы. Праблема рэпрэзентатыўнасці. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.