Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Кантрольная работа па беларускай мове




Тлумачальная запіска

Кантрольныя работы па беларускай мове прызначаны для студэнтаў ФЗН усіх спецыяльнасцяў і маюць на мэце: а) праверыць тэарэтычныя веды па курсе “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”; б) паглыбіць і замацаваць веды па ўсіх раздзелах гэтай лінгвістычнай дысцыпліны; в) узбагаціць прафесійны слоўнікавы запас будучых спецыялістаў; г) развіць моўную (пісьмовую) кампетэнцыю студэнтаў у вучэбна-прафесійнай сферы дзейнасці.

Кантрольная работа па беларускай мове дасылаецца простай бандэроллю ці прыносіцца асабіста ў дэканат ФЗН або на кафедру беларускай філалогіі (408 аўдыторыя). Падпісваецца па-беларуску!!!

Узор подпісу бандэролі:

Іванова Ірына Мікалаеўна

211805 в. Залессе

Глыбоцкага раёна

Віцебскай вобласці

Каму: кафедра беларускай

філалогіі, п. 408

БДУ культуры і мастацтваў

Куды: вул Рабкораўская, 17

220001, Мінск

Узор подпісу кантрольнай работы:

Кантрольная работа

па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)

студэнта (-кі) ФЗН групы № 115

Івановай Ірыны Мікалаеўны

 

Пры выкананні кантрольнай работы рэкамендуецца карыстацца наступнай вучэбнай літаратурай:

1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В.У.Азарка, А.С.Васілеўская, М.М.Круталевіч. – Мінск: ВВЦ БДПУ, 2004. – 207 с.

a. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя: Вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / Г.Ф. Андарала, В.А.Бекіш, С.К.Берднік і інш.; Пад рэд. Л.М.Грыгор’евай. – Мінск: Выш. шк., 1994 – 367 с.

2. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М.Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор’евай. – 4-е выд., выпр. – Мінск: Выш. шк., 2011. – 622 с.

3. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.I.Сямешка, 3.I.Бадзевіч, I.Р.Шкраба. – Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

4. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск: БелСЭ, 1977–1984. – Т.1. – 608 с.; Т.2. – 768 с.; Т.3. – 672 с.; – Т.4. – 768 с.; Т.5. Кн. 1. – 783 с.; Т.5. Кн. 2. – 608 с.

 

Можна выкарыстоўваць і іншую вучэбна-метадычную літаратуру.

 

 

Заданні для кантрольных работ складзены ў чатырох варыянтах. Выбар варыянта залежыць ад парадкавага нумара студэнта ў спісе акадэмічнай групы.

 

Пры выкананні кантрольнай работы неабходна кіравацца наступнымі патрабаваннямі:

  1. Кантрольная работа павінна быць выканана і прадастаўлена ў тэрмін, устаноўлены вучэбным планам (да 30 кастрычніка (І семестр)/31 сакавіка (ІІ семестр)).
  2. У пачатку кантрольнай работы ўказваецца нумар варыянта.
  3. Перад кожным заданнем павінна быць поўнасцю прыведзена яго ўмова.
  4. Кантрольная работа выконваецца на камп’ютары. Шрыфт Times New Roman, памер шрыфта – 14 пункт, інтэрвал палутарны. Палі верхнія і ніжнія – 2 см, левае – 3 см, правае – 1,5 см. Забараняецца скарачаць словы. Абзацны водступ абавязковы. Пасля коскі павінен быць прабел, выкарыстоўваюцца “-“ (дэфіс) і “ – “ (працяжнік) як розныя графічныя знакі.
  5. Перад тым, як здаць работу, вычытайце яе, каб не было аддруковак, прапушчаных літар і г.д.
  6. Калі работа не аформлена ў адпаведнасці з патрабаваннямі, то яна не правяраецца і не залічваецца!
  7. У канцы работы неабходна прывесці спіс выкарыстанай літаратуры (гл. афармленне ў тлумачальнай запісцы).
  8. Калі ў рабоце былі зроблены заўвагі, іх трэба выправіць і прад’явіць выкладчыку да здачы заліку (разам з папярэдняй работай).
  9. Студэнты з незалічанай работай да заліку не дапускаюцца.
  10. Кантрольную работу дасылаць да 30 кастрычніка/31 сакавіка.

Кантрольная работа па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў

Варыянт 1

Падбярыце і перакладзіце навуковы тэкст на беларускую мову па сваёй спецыяльнасці (0,5 старонкі кнігі звычайнага фармату, прыкладна 100 слоў). У перакладзеным варыянце падкрэсліце словы-тэрміны (да перакладу абавязкова дадайце ксеракопію тэксту-арыгінала з усімі выходнымі дадзенымі).

2. Напішыце 20 слоў-тэрмінаў па сваёй спецыяльнасці, падкрэсліце зычныя і галосныя, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем.

 

 

3. Напішыце словы па-беларуску:

проездной, почтальон, радиопередача, эмоциональный, аккордеонист, необразованный, жизнерадостный, добросовестный, немилосердно, восемнадцатый, аппарат, периодика, реакция, территория, ориентация, идеалы, отголосок, примадонна, специальность, театральный, интеллект, бессмертие, специфика, фойе.

 

4. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары:

камп..ют..р, ф..льклор, ф..ртэпіяна, з..мправізаваць, кал..ндар, “П..сняры”, д..рыжор, раз..сціся, ц..рымонія, адна..менны. дэз..нфармацыя, спец..нструмент, канферанс..е, інтэрпр..тацыя, к..нцэртмайстар, н..жыццяздольны, энц..клапедыя, мен..джар, сальфеджы.., ф..награма, р..петыцыя, пасляслоў..е, абан..мент, інт..л...генцыя, мец..нат, в..ртуоз, сп..вак, бал..рына.

 

5. Раскрыйце дужкі:

а) з апішыце, дзе трэба, вялікую літару. Калі ёсць варыянты ў напісанні, трэба напісаць абодва (напрыклад, 9 Мая (свята), 9 мая (дата)):

(Дз,дз)ень (П,п)ерамогі, (Л,л)аўрэат (Дз,дз)яржаўнай (П,п)рэміі, (П,п)алеская вёска, мікрараён (З,з)ялёны (Л,л)уг, (З,з)аслужаны (Дз,дз)еяч (К,к)ультуры (Б,б)еларусі, (Г,г)рамадзянская (В,в)айна, (В,в)ялікдзень, (Г,г)рунвальдская (Б,б)ітва, (З,з)аходняя (Б,б)еларусь, (К,к)анстытуцыя (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, сузор’е (В,в)ялікай (М,м)ядзведзіцы, (П,п)олаччына, (Б,б)еларускі (Дз,дз)яржаўны (Ў,ў)ніверсітэт (К,к)ультуры і (М,м)астацтваў;

б) з апішыце словы разам, асобна, праз дэфіс:

(аўдыя)візуальны, (экспрэс)выставы, (даведачна)бібліяграфічны, (канкурэнта)здольнасць, (супер)вокладка, (шмат)кроп’е, (па-за)праграмаю, (высока)адукаваны, (добра)вядомы, (значна)палепшаны, (філасофска)гістарычны, (агульна)(усходне)славянскі, чаму(сьці), (паў)краіны, (агульна)адукацыйны, (тэле)пастаноўка, як(небудзь).

 

6. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову (для назоўнікаў агульнага роду запішыце два варыянты перакладу):

она была лучшей исполнительницей народных песен, просить о помощи, игрушка из клёна, встреча с коллегой Шурой, комментарии к переводу на французский язык, написано красными чернилами, пропустил индивидуальное занятие, перечень произведений печати, часть научно-справочного аппарата издания, войти в открытую дверь, вход по пригласительным билетам, древняя рукопись, керамическая посуда, вокальное пение, объявление о встрече одноклассников.

 

7. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

книга интереснее телеэкранизации, крыжовник крупнее красной смородины, Западная Двина шире и длиннее Припяти, в незнакомом тексте, музыкальная грамота, музыкальный слух, музыкальный театр, сестра старше брата на пять лет, благородный поступок, июльские ночи теплее сентябрьских, мои наилучшие пожелания, убедительная просьба, студенческие строительные отряды, уникальная область художественной деятельности.

 

8. Запішыце колькасныя лічэбнікі словамі і раскрыйце дужкі:

2(адыграныя спектаклі), 3(міжнардныя дамовы), 17 (прачытаныя нумары часопіса), 8 (знаёмыя мужчыны), 14 (сучасныя камп’ютары), з 500 (тысяча рублёў), з (сямёра) капірайтарамі, паміж 2 (блізкія людзі), каля 700 (кіламетры ад Брэста), 33 (падручнікі па беларускай літаратуры), 2 (прахожыя), перад 867 (навучэнцы), звыш 60 (аркушы), 2 (дзверы), 5 (доўгія дні), 24(студэнты ІІ курса), 50 (годдзе), з 9 пісьменнікамі, 5,3 (даход), 9 (ягняты).

 

9. Праспрагайце наступныя дзеясловы:

акрэсліць, бегчы, недадаць, несці, хацець.

 

10. Ад дзеясловаў утварыце нарматыўныя формы дзеепрыметнікаў і вызначце суфіксы:

укамплектаваць, сфарміраваць, адрэстаўраваць, зжаць, дамовіцца, дагледзець, прынесці, застыць, адрэпеціраваць, інкруставаць, інтэрпрэтаваць, кампіляваць, скаардынаваць, адкарэктаваць, матываваць.

 

11. Перакладзіце на беларускую мову дзеепрыметнікавыя спалучэнні:

комплектующий отдел; цифры, показывающие динамику; лицо, заключающее договор; развивающееся сотрудничество приносит результаты; работающий с молодыми специалистами режиссер передает им свой опыт; выставка, демонстрирующая достижения страны в области культуры; оппонирующая организация.

 

12.Утварыце нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў:

прысвяціць, даследаваць, знайсці, знаходзіцца, арганізоўваць.

 

13.Перакладзіце словазлучэнні, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове:

удивляться удаче, болеть ангиной, определять по своему вкусу, смеяться над младшим, благодарить родителей, согласно закону, не сделать из-за лени, встречаться по вечерам, в семи километрах от города, слышал своими ушами, смотреть за собой, по случаю праздника, управляющий делами, заведующая детским садом, думать про себя, создан по образцу.

 

14.Падбярыце беларускія сінонімы да наступных слоў:

асартымент, аргументы, бонус, вербальны, дэ-факта, канкурэнцыя, мемуары, вакантны, пралангацыя, крэдытор, фіксаваць, білінгвізм, аўтаномнае забеспячэнне, аптыміст.

 

 

Кантрольная работа па беларускай мове

Для студэнтаў-завочнікаў

Варыянт № 2

Падбярыце і перакладзіце навуковы тэкст на беларускую мову па сваёй спецыяльнасці (0,5 старонкі кнігі звычайнага фармату, прыкладна 100 слоў). У перакладзеным варыянце падкрэсліце словы-тэрміны (да перакладу абавязкова дадайце ксеракопію тэксту-арыгінала з усімі выходнымі дадзенымі).





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-10-19; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2692 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Стремитесь не к успеху, а к ценностям, которые он дает © Альберт Эйнштейн
==> читать все изречения...

2151 - | 2107 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.007 с.