Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


П. Вывучэнне новага матэрыялу.




Ад якіх ворагаў прыходзілася абараняцца нашым продкам у далёкія мінулыя часы?

Хто такія крыжакі?

Адкуль яны нападалі на беларускія землі?

Хто ўзначаліў барацьбу з рыцарамі-крыжакамі?

Як называлася бітва, у якой крыжакі былі разбіты?

Калі яна адбылася?

Чаму беларусы, рускія, літоўцы і палякі перамаглі крыжакоў у Грунвальдскай бітве?

 

Два наступных урокі мы будзем гаварыць аб Вялікай Айчыннай вайне, самай страшнай памяці нашага народа.

1) 1 абзац на ст. 108.

(Дадатковыя сведкі дае настаўнік, гучыць музыка ваеных часоў).

 

2). Абзацы на ст. 108-113.

Разгляд малюнкаў, складанне расказаў па малюнках.

Дадатковыя сведкі ад настаўніка:

Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці.

Першы ўдар ворага абрушыўся на Брэсцкую крэпасць. Нямецкія генералы планавалі захапіць яе праз 3 гадзіны. Абарона крэпасці працягвалася 28 дзён. Сцякаючыя крывёю параненыя байцы пісалі крывёю на сценах крэпасці: “Умрём, но из крепости не уйдём!”, “Я умираю, но не сдаюсь! Прощай, Родина!”

Два залпы Кацюшы.

Упершыню ў вайне пад Оршай савецкія войскі выкарысталі рэактыўныя мінамёты “Кацюшы”. З напраўляючых рэек імгненна зрываліся 16 снарадаў. Лажыліся яны ў шахматным парадку і знішчалі ўсё ў данным месцы. Камандаваў батарэяй капітан Іван Флёраў. Пасля першых дзвух залпаў страты фашыстаў былі вельмі вялікія. Трапіўшы ў палон пад Оршай нямецкі афіцэр хацеў даведацца пра гэтую зброю: “Я паранены і хутка памру. Але скажыце мне перад смерцю – што гэта? Што гэта страшнае, рухнуўшае на нас зверху, як гнеў божы?”

Дзед Талаш.

Васіль Іванавіч Талаш (1844-1946гг.) ва ўзросце 75 гадоў арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад колькасцю 300 чалавек. Атрад змагаўся на Палессі супраць польскіх войскаў у 1919-1920гг. У час Вялікай Айчыннай вайны амаль у 100-гадовым узросце Талаш стаў партызанскім разведчыкам і сувязным. Дажыў Талаш да вялікай перамогі над ворагам.

Помнік у Берліне.

У Трэптаў-парку ў Берліне ўзвышаецца помнік савецкаму воіну-вызваліцелю. На руцэ ў воіна – нямецкая дзяўчынка, якой ён у час бою выратаваў жыццё, але сам быў смяротна паранен. Гэты подзвіг у час бітвы за Берлін здзейсніў воін-беларус Трыфан Лук’яновіч. Так і стаіць у Берліне гэты помнік, як сімвал перамогі над ворагам усіх савецкіх людзей.

 

3) Абзацы на ст. 113-114.

Раскажыце, што вы запомнілі з экскурсіі ў Хатынь у прошлым годзе?

Чаму Хатынь называюць вёскай - помнікам усім беларускім вёскам.

 

4) Абзацы на ст.114-116.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася 1 млн.300 тыс.беларусаў. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі. Каля 400 воінаў былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Чатыром воінам гэта званне было прысвоена двойчы (вуліца І.Якубоўскага).

 

Ш.Вынікі ўрока.

Што дапамагло савецкім воінам разбіць моцнае нямецкае войска і перамагчы ў Вялікай Айчыннай вайне?

 

IV. Хатняе заданне.

Адказаць на пытанні на ст. 116.

Даведацца ад бацькоў пра ветэранаў, якія жывуць побач з вамі, як яны ваявалі і як жывуць цяпер.

 

 

ТЭМА 27: БАГАЦЦЕ НАШАЙ КРАІНЫ

МЭТА: даць вучням агульнае ўяўленне аб найбольш важных відах прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў і сельскагаспадарчай вытворчасці.

ЗАДАЧЫ:паказаць вучням, як беларускі народ у пасляваенны час падымаў з руін гарады і вёскі, фабрыкі і заводы, аднаўляў сельскую гаспадарку; пазнаёміць вучняў з прадукцыяй, якую выпускаюць прамысловыя прадпрыемствы Беларусі, як сельская гаспадарка рэспублікі вырашае сваю галоўную задачу забяспячэння насельніцтва рознымі прадуктамі харчавання, а прамысловасць - сыравінай, як ажыццяўляецца перавозка грузаў і людзей сродкамі транспарту;

развіваць у вучняў уменне выкарыстоўваць краязнаўчы матэрыял і праз ажыццяўленне краязнаўчай работы папаўняць свае гістарычныя веды; выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за свой край, за яго працавітых людзей, якія шляхам вялікіх намаганняў аднавілі Беларусь пасля Вялікай Айчыннай вайны, зрабілі яе багатай і квітнеючай краінай.

АБСТАЛЯВАННЕ: тэрытарыальна-адміністрацыйная карта Беларусі, малюнкі прадукцыі, якую выпускаюць розныя прадпрыемствы рэспублікі, “Атлас Рэспублікі Беларусь” (Мн., 1998)

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ:

Прадукцыя Багацце нашай краіны Сельская

прадпрыемстваў План гаспадарка

1. Аўтамабілі: 1. Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі.

БелАЗы 2. Прамысловасць рэспублікі. Галоўныя

МАЗы 3. Сельская гаспадарка. культуры:

2. Трактары: 4. Транспарт. жыта,

“Беларус” пшаніца,

бульба, лён

ХОД УРОКА

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

Тэставая форма праверкі ведаў вучняў. Знаёмства з некаторымі асаблівасцямі выканання тэставых заданняў у выглядзе правіл:

1. Уважліва слухай заданне і варыянты адказаў на яго.

2. Падумай, які з прапанаваных адказаў найбольш адпавядае заданню.

3. Паспрабуй зразумець, чаму іншыя варыянты адказаў не падыходзяць.

4. Калі выбар зроблены канчаткова, то запішы адказ у сшытак.

ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ

Варыянт 1 Варыянт 2
1. Вялікая Айчынная вайна:
А) пачалася... Б) закончылася...
1. 1941; 2. 1944; 3. 1945 1. 1941; 2. 1944; 3. 1945
2. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці працягвалася... 2. Ордэн Славы меў ступеняў...
1. 25; 2. 28; 3. 30 дзён 1. адну; 2. дзве; 3. тры
3. Дзед Талаш змагаўся з ворагам ва ўзросце... 3. Юны партызан Марат Казей змагаўся з фашыстамі ва ўзросце...
1. 80; 2. 90; 3. 100 гадоў 1. 10; 2. 14; 3. 16 гадоў
4. У адным паветраным баі 9 варожых самалётаў збіў... 4. У бітве пад Оршай батарэяй “Кацюш” камандаваў...
1. Гаўрылаў; 2. Гаравец; 3. Заслонаў 1. Флёраў; 2. Кіжаватаў; 3. Гаравец
5. Партызанскім разведчыкам і сувязным быў... 5. Фашысцкія паравозы на станцыі Орша ўзрывалі падпольшчыкі на чале з...
1. Заслонаў; 2. Дзед Талаш; 3. Гаўрылаў 1. Флёравым; 2. Дзедам Талашом; 3. Заслонавым
6. “Рэйкавую вайну” супраць фашыстаў вялі... 6. У Трасцянцы пад Мінскам знаходзілася...
1. савецкія воіны; 2. партызаны; 3. падпольшчыкі 1. лагер смерці; 2. партызанская зона; 3. крэпасць
7. За гады вайны фашысты зруйнавалі... 7. За гады вайны фашысты спалілі больш за
1. 200; 2. 300; 3. 400 беларускіх гарадоў 1. 5; 2. 7; 3. 9 тысяч вёсак
8. Які сімвал подзвігу ўзняўся пад Мінскам пасля вайны? 8. Аб жудаснай трагедыі ў вёсцы Хатынь людзям нагадваюць...
1. Курган Перамогі; 2. Курган Мужнасці; 3.Курган Славы 1. руіны; 2. магілы партызан; 3. званы
9. У лагеры смерці Трасцянец фашысты знішчылі... 9. За гады вайны Беларусь страціла каля...
1. 150; 2. 200; 3. 260 тыс. чалавек 1. аднаго; 2. трох; 3. двух мільёнаў сваіх жыхароў
10. 3 ліпеня мы святкуем... 10. 28 чэрвеня 1944 г. быў вызвалены...
1. Дзень Перамогі; 2. Дзень Незалежнасці; 3. Дзень Міру 1. Мінск; 2. Брэст; 3. Магілёў

АДКАЗЫ

Варыянт 1 Варыянт 2
1-1 6-2 1-3 6-1
2-2 7-1 2-3 7-3
3-3 8-3 3-2 8-3
4-2 9-3 4-1 9-2
5-2 10-2 5-3 10-3

 

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Пастаноўка задач урока: новы матэрыял не будзе звязаны з вайной, будзем вывучаць мірную працу грамадзян Беларусі ў пасляваенны час, а таксама знаёміцца з тымі вынікамі, якія былі дасягнуты працоўнымі нашай рэспублікі.

1. Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі.

Тлумачэнне настаўніка: вайной былі нанесены вялікія страты нашай краіне. Перамога над ворагам надхняла людзей. Мужнасць на вайне ператварылася ў працоўны гераізм. Працавіты і цярплівы беларускі народ не паў духам. Дзякуючы самаадданай працы былі адноўлены гарады і вёскі, фабрыкі і заводы, транспарт і сельская гаспадарка. Рэспубліка паўстала з руін, але незагойнаю ранаю на яе сэрцы засталіся больш двух мільёнаў сыноў і дачок, што загінулі ў полымі той страшнай вайны.

Запіс у сшытках: для аднаўлення страт, нанесеных фашыстамі, спатрэбілася пяць гадоў напружанай працы.

2. Прамысловасць рэспублікі.

Чытанне ўслых, каменціраванне прачытанага і вылучэнне ў ім галоўнага. Канчатковым вынікам работы вучняў будуць запісы ў табліцу.

ГАСПАДАРКА БЕЛАРУСІ

Вырабы прамысловасці Сельскагаспадарчыя прадукты Транспарт
1. БелАЗы і МАЗы 1. Жыта 1. Чыгуначны
2. Трактары “Беларус” 2. Пшаніца 2. Рачны
3. Камбайны 3. Бульба 3. Паветраны
4. Тэлевізары 4. Лён 4. Трубаправодны
5. Халадзільнікі 5. Мяса 5. Аўтамабільны
6. Гадзіннікі 6. Малако 6. Падземны (метро)
7. Электронная тэхніка    
8.Мінеральныя ўгнаенні    

Практычная работа па карце “Рэспубліка Беларусь. Прамысловасць.”

(ст.18-19 Атласа)

1. Пазнаёміцца з умоўнымі абазначэннямі.

2. Знайсці гарады, пералічаныя ў падручніку, у якіх знаходзяцца машынабудаўнічыя заводы. (Мінск, Жодзіна, Гомель)

3. Знайсці месцы здабычы нафты і калійнай солі. (Рэчыца, Салігорск)

4. У якіх гарадах ёсць прадпрыемствы па выпуску мінеральных угнаенняў? (Салігорск - калійная соль, Гомель - суперфасфат, Гродна - азотнае ўгнаенне)

 

Сельская гаспадарка.

Работа па папярэдняй схеме.

Практычная работа па карце “Рэспубліка Беларусь. Сельская гаспадарка.”

(ст.20-21 Атласа)

1. Пазнаёміцца з умоўнымі абазначэннямі.

2. У якой частцы Беларусі насельніцтва займаецца вырошчваннем ільну?

3. Дзе ў нас пераважна сеюць буракі?

4. У якіх раёнах рэспублікі займаюцца бульбаводствам? Як інакш у нас называюць бульбу? Чаму?

5. Чаму каля буйных гарадоў вясковае насельніцтва пераважна займаецца прыгараднай гаспадаркай? Назавіце такія гарады.

6. Дзе ў Беларусі найбольш паспяхова развіваецца свінагадоўля?

- Вызначце галоўную задачу, якую вырашае сельская гаспадарка нашай краіны.

Галоўная задача -забяспечыць насельніцтва краіны разнастайнымі прадуктамі харчавання. Акрамя прадуктаў харчавання людзям патрэбны адзенне, абутак, розныя прадметы быту. Для іх вырабу прамысловасці неабходна сыравіна. Такую сыравіну пастаўляе сельская гаспадарка. Напрыклад, лён, воўна, скура і інш.

Транспарт.

Самастойнае чытанне вучнямі. Гутарка па пытаннях:

1. Для чаго патрэбны транспартныя сродкі?

2. Ці можа краіна існаваць без транспарту?

3. Што б магло здарыцца, калі б транспарт перастаў дзейнічаць?

Практычная работа па карце “Рэспубліка Беларусь. Палітыка-адміністрацыйная карта.” (ст.2-3 Атласа)

1. Чым багата тэрыторыя нашай краіны? (Шмат рэк)

2. Знайдзіце рэкі, якія з’яўляюцца судаходнымі. Назавіце іх.

3. Назавіце буйнейшыя гарады, у якіх ёсць рачныя порты.

4. Падумайце, ці мае наша краіна праз свае рэкі сувязь з марамі. (Мае. З Чорным і Балтыйскім марамі)

5. У якіх гарадах Беларусі ёсць аэрапорты? Якое значэнне гэта мае?

6. Паспрабуйце вызначыць, ці звязаны абласныя цэнтры нашай дзяржавы аўтамабільнымі магістралямі рэспубліканскага значэння.

ІІІ.Замацаванне. (па фотаздымкам ст.117-120)

Заданне 1. Параўнайце самазвал БелАЗ са спартыўнай машынай “Баггі”. Зрабіце вывады з параўнання: Якія грузы могуць перавозіць БелАЗы? Чаму яны працуюць у кар’ерах? Дзе можна сустрэць такія машыны? (Далёка за межамі рэспублікі)

Заданне 2. Трактар “Беларус”. Чаму ён так называецца? Чым ён адрозніваецца ад самазвала, ад легкавога уўтамабіля, ад грузавога аўтамабіля? Чаму ў яго такія магутныя колы?

Заданне 3. Касілкі. Рашыце задачу. Трактарная касілка мае шырыню захопу поля 6 метраў. Касец з касою можа размахнуцца на 1 метр шырыні поля. Хуткасць руху касілкі ў 10 разоў большая за рух касца. Касец можа працаваць не больш за 8 гадзін. Касілка можа працаваць цэлыя суткі. Падлічыце: колькі касцоў можа замяняць адна касілка?

(Адказ: 1х6х10х3=180 касцоў)

IV. Вынікі ўрока.

Кіравацца запісамі, якія ёсць на дошцы.

 

V. Хатняе заданне.

А) Агульнае: апавяданне “Багацце нашай краіны” (ст.117-122)

Б) Дадатковыя: заданне ў контурных картах (ст.16-17)

Карыстаючыся картай атласа “Прамысловасць”, скласці расказ аб гаспадарцы сваёй мясцовасці.

Паўтарэнне апавядання “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў”.

 

ТЭМА 28: ТУТ МІНУЎШЧЫНА З СУЧАСНАСЦЮ СЫШЛІСЯ

МЭТА: даць вучням агульнае ўяўленне пра сучасныя гарады Беларусі і найперш за ўсё пра найбольш буйныя маладыя гарады нашай краіны. ЗАДАЧЫ: паказаць вучням эканамічнае значэнне такіх гарадоў, як Салігорск, дзе дабываецца і перапрацоўваецца калійная соль; Наваполацк, дзе перапрацоўваецца нафта; Светлагорск, вядомага ў рэспубліцы горада энергетыкаў; Жодзіна, у якім вырабляюцца магутныя самазвалы;

развіваць у вучняў лагічнае мысленне, уменне працаваць з гістарычнай картай, вывучаць галоўнае ў вывучаемым матэрыяле;

выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за нашу краіну, за яе самаадданых і працавітых людзей, якіх па праву можна назваць творцамі сучаснай гісторыі нашай Бацькаўшчыны.

АБСТАЛЯВАННЕ: “Атлас Рэспублікі Беларусь”, відарысы маладых беларускіх гарадоў і іх прамысловых прадпрыемстваў, тэрытарыяльна-адміністрацыйная карта Беларусі.

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ:

Беларусь Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся Назвы

Сталіца - План Салігорск

г. Мінск 1. Гарады і вёскі. Наваполацк

Абласцей - 6 2. Салігорск - горад шахцёраў. Светлагорск

Гарадоў - больш 100 3. Наваполацк - горад хімікаў. Жодзіна

Вёсак - больш 20 тыс. 4. Светлагорск - горад энергетыкаў і хімікаў.

5. Жодзіна - горад аўтамабілебудаўнікоў.

Імёны

Настасся Купрыянава

Пётр Купрыянаў

ХОД УРОКА

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

Заданне 1. Што давялося беларускаму народу аднаўляць пасля Вялікай Айчыннай вайны?

Школы

?

Гарады

Аднаўляліся?

Заводы

?

Калгасы

Заданне 2. У якіх гарадах існуюць прадпрыемствы, якія выпускаюць пералічаную ніжэй тэхніку? Адпаведныя назвы злучыць стрэлкамі.

БелАЗы Гомель
МАЗы Жодзіна
Трактары “Беларус” Мінск
Камбайны  

Заданне 3. Сувязь прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Над стрэлкамі напішыце назвы.

машыны

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

сыравіна

У час выканання практычных заданняў настаўнік праводзіць гутарку з вучнямі, звязаную з дадатковымі заданнямі. Вучні расказваюць аб найбольш важных транспартных шляхах, якія праходзяць праз горад, аб прадукцыі, якую выпускаюць прамысловыя прадпрыемствы горада, або пра сельскагаспадарчыя культуры, якія вырошчваюцца ў калгасе ці саўгасе.

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Уступная гутарка (па матэрыялу апавядання “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў”).

1. Які з беларускіх гарадоў з’яўляецца самым старажытным?

2. Пад якой датай ён узгадваецца на старонках летапісу?

3. Адкуль паходзіць яго назва?

4. Якія меркаванні існуюць пра назву горада Турава?

5. Пад якім годам ён узгадваецца ў летапісе?

6. Пад якім годам узгадваецца ў летапісе горад Мінск?

7. Якія старажытныя беларускія гарады ўзялі свае назвы ад рэк?

8. Чым займаліся жыхары старажытных гарадоў?

Гісторыя гарадоў атрымала свой працяг у наш час. Змяняецца аблічча і памеры старажытных гарадоў. Узнікаюць і развіваюцца новыя гарады. А гэта значыць, што на нашых вачах ствараецца гісторыя. Менавіта аб гэтым пойдзе гутарка на сённяшнім уроку.

Знаёмства з задачамі ўрока, з назвай тэмы і планам яе вывучэння, з назвамі гарадоў, з якімі вучні будуць знаёміцца.

1. Гарады і вёскі. Матэрыял выкладае настаўнік. Кожны горад, кожная вёска зямлі беларускай мае сваю гісторыю, багатую і непаўторную, вядомую і яшчэ не да канца вывучаную. Шмат яшчэ аб чым можна даведацца, а шмат што ўжо адышло ў нябыт разам з людзьмі, якія жылі ў далёкія часы і якіх няма сярод нас. Жыццё чалавека кароткае, спяшайцеся пакінуць звесткі пра сябе і свой час. Каму, як не вам, патрэбна зрабіць гэта.

Гістарычная даведка. У Беларусі 102 гарады (дадзеныя на 1998г.), каля 20 тыс.вёсак, 10203,5 тысячы жыхароў. У гарадах пражывае 7122,5 тыс.чалавек. Вясковае насельніцтва складае 3081 тыс.жыхароў. Самым вялікім горадам з’яўляецца Мінск. У ім пражывае больш за 1716 тыс.жыхароў, Абласцей у Беларусі - 6, раёнаў - 118.

2. Салігорск - горад шахцёраў. (Усе гарады паказваюцца на карце) Адзін з самых буйных і маладых гарадоў РБ. Яго прадукцыя - калійная соль - далёка вядома за межамі нашай краіны. Яе продаж дае значны валютны прыбытак дзяржаўнай казне. Дабываюць гэтае багацце шахцёры. Праца іх цяжкая і небяспечная.

Вучні чытаюць легенду пра ўтварэнне калійнай солі. Гэта адна з легенд. Існуюць і іншыя.

==Жылі ў тых мясцінах людзі мірна і спакойна. Працавалі на зямлі, расцілі сваіх дзетак, марылі аб лепшай будучыні.не думалі пра бяду, не чакалі яе. Але, як гэта часта здараецца, чорнай віхурай наляцела на тыя мясціны бязлікая татарская навала. Жорскімі і бязлітаснымі былі татарскія воіны. Дзяцей і жанчын паланілі і закавалі ў ланцугі, старых і мужчын вывелі ў чыстае поле і пасеклі шаблямі. Патокамі лілася кроў. Але і гэтага было мала заваёўнікам. І пачалі яны рабаваць дамы пакутнікаў. Не вытрымаў гэтых здзекаў Бог. І вырашыў ён адхіліць навалу. З’явіліся на небе чорныя хмары. Разбушавалася сярод лета завіруха, паваліў густы снег. Напалохаліся ворагі і ўцяклі. А снег змяшаўся з крывёю загінуўшых і закамянеў.

Апусцеў той край. Пяском засыпалі вятры ўсё наўкол. Парасла хмызняком ды дзірваном тая мясцовасць. Але ў нетрах яе да нашых дзён захавалася памяць аб далёкай-далёкай мінуўшчыне, памяць аб загінуўшых продках.==

Запіс у сшыткі: “Салігорск забяспечвае сельскую гаспадарку калійным угнаеннем”.

3.Наваполацк - горад хімікаў. Вучні чытаюць матэрыял услых, расказваюць аб прачытаным, вылучаюць у ім галоўнае.

валакно

Наваполацк нафтаперапрацоўка плёнкі

ніткі

4. Светлагорск - горад энергетыкаў і хімікаў. Вучні чытаюць матэрыял. Праводзіцца гутарка:

1. У якой вобласці Беларусі знаходзіцца Светлагорск?

2. На беразе якой рэчкі ён размяшчаецца?

3. Чаму яго называюць горадам энергетыкаў?

4. Якая прафесія стала самай папулярнай у горадзе?

5. Якую прадукцыю выпускае завод штучнага валакна?

6. Дзе выкарыстоўваецца корд?

7. Што вырабляюць на цэлюлозна-кардонным камбінаце?

8. Якая сыравіна там выкарыстоўваецца?

Завод штучнага валакна корд шыны

СВЕТЛАГОРСК Цэлюлозна-кардонны кардон, папера

камбінат цэлюлоза

5. Жодзіна - горад аўтамабілебудаўнікоў. Вучні чытаюць матэрыял услых, расказваюць аб прачытаным, вылучаюць у ім галоўнае.

Запіс у сшыткі: “Жодзіна - Беларускі аўтамабільны завод. Галоўная прадукцыя - шматтонныя самазвалы”.

Матэрыял для настаўніка. У Настассі Купрыянавай было пяць сыноў. Усе яны пайшлі на фронт і загінулі ў барацьбе з намецкімі захопнікамі. Маці так і не дачакалася іх вяртання дамоў. Пражыла Купрыянава 107 гадоў. Яе малодшаму сыну Пятру Купрыянаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. У лістападзе 1944г. у час боя на тэрыторыі Латвіі яфрэйтар Купрыянаў знішчыў гранатамі два кулямёты праціўніка, але агонь варожага дзота не даваў батальёну кінуцца ўперад і авалодаць вышынёй. Баец Купрыянаў употай падпоўз да дзота, з якога страчыў кулямёт, кінуўся ўперад і закрыў сваім целам яго амбразуру. Кулямёт замоўк, рота паднялася ў атаку і авалодала вышынёй. Яфрэйтару Купрыянаву было ў той час 18 гадоў.

Работа з фотаздымкам на ст.126. У маці сум на твары. Трывожна б’ецца яе сэрца. Маці праважае на фронт сваіх пяцёра сыноў, якім не суджана вярнуцца дамоў. Твары сыноў суровыя, погляд рашучы. Яны выступілі са зброяй у руках, каб абараніць ад ворага сваю Радзіму-маці. Шкада маці сыноў, але найбольш за ўсё малодшага Пятра. Ён зусім яшчэ юнак. Матчын смутак перадаўся сыну. Ён павярнуў галаву ўбок сваёй маці, каб у апошні раз паглядзець на яе.

Запіс у сшытку: “Жодзіна - помнік маці-патрыётцы Н. Ф, Купрыянавай”.

ІІІ.Замацаванне.

1. Работа з атласам і вялікай картай. Паказ гарадоў. Вызначэнне месца іх размяшчэння на тэрыторыі Беларусі. Прывязка да абласцей і накірункаў свету. (Наваполацк знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў паўночнай частцы Беларусі, і г.д.)

2. Чаму апавяданне называецца “Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся”? (Гістарычныя факты: а) легенда пра Салігорск; б) Полацк старажытны і Наваполацк сучасны; в) Жодзіна - манумент у гонар маці-патрыёткі)

3. Адказы на пытанні падручніка на ст.127.

IV. Вынікі ўрока.

Кіравацца запісамі, якія ёсць на дошцы.

V. Хатняе заданне.

А) Агульнае: апавяданне “Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся” ст.128-138;

Б) Дадатковае: на наступным уроку вучні будуць выступаць у якасці экскурсаводаў. Настаўнік даручае ім падрыхтаваць кароткія паведамленні:

1. Першае летапіснае ўпамінанне пра Мінск.

2. Францыск Скарына.

3. Беларускія партызаны.

4. Пётр Міронавіч Машэраў.

5. Манумент на плошчы Перамогі.

6. Якуб Колас з героямі сваіх твораў.

7. Марат Казей.

 

ТЭМА 29: МІНСК - СТАЛІЦА НАШАЙ ДЗЯРЖАВЫ

МЭТА: правесці знаёмства вучняў з горадам Мінскам - сталіцай Рэспублікі Беларусь.

ЗАДАЧЫ: паказаць вучням ролю Мінска як галоўнага гаспадарчага, палітычнага і культурнага цэнтра нашай рэспублікі;

пазнаёміць іх з гісторыяй мінскіх праспектаў, плошчаў і вуліц, з найбольш значнымі будынкамі і помнікамі сталіцы, новымі сучаснымі мікрараёнамі горада, адносінамі жыхароў Беларусі да сваёй сталіцы;

развіваць у вучняў уменне карыстацца планам горада, знаходзіць на ім патрэбныя аб’екты, фарміраваць у іх свядомасці цікавасць да мінулага, бачанне сувязі паміж ім і сучаснасцю;

выхоўваць у вучняў эстэтычныя пачуцці, цягу да прыгожага і велічнага, а таксама пачуццё гонару за нашу сталіцу, за яе гістарычнае мінулае і сучасныя дасягненні ў яе развіцці.

АБСТАЛЯВАННЕ: план Мінска на заднім фарзацы вучэбнага дапаможніка, відарысы праспектаў, плошчаў, вуліц, будынкаў, помнікаў сталіцы, партрэты гістарычных дзеячаў і дзеячаў культуры з альбомаў “Гістарычныя асобы Беларусі” і “Культурныя дзеячы Беларусі”.

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ:

Дата Мінск - сталіца нашай дзяржавы Імёны

1067г. - План Францыск

першае 1. Мінск - сталіца Рэспублікі Беларусь. Скарына

ўпамінанне 2. Праспекты і плошчы Мінска. Пётр Машэраў

пра Мінск 3. Будынкі і помнікі сталіцы. Якуб Колас

Насельніцтва 4. Вуліцы горада.

1млн716тыс

Вуліцы і плошчы

больш 600

 

ХОД УРОКА

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

Гульня “Хто хутчэй”. Вучні дзеляцца на дзве каманды. Кожная каманда выбірае сабе назву. Кожнае заданне ацэньваецца па пяцібальнай шкале ў залежнасці ад яго складанасці.

Правілы гульні.

1. Заданні выконваюцца на класнай дошцы.

2. Кожнае заданне выконваюць два вучні: адзін запісвае адказы, а другі дапамагае і страхуе ад памылкі.

3. Каманды спаборнічаюць: хто хутчэй.

4. За апярэджанне саперніка дабаўляецца адзін бал.

Каманда 1 Каманда 2
Заданне 1 (2 балы). Паказаць на карце
Салігорск і Навапалацк Светлагорск і Жодзіна
Заданне 2 (4 балы). Указаць месцазнаходжанне гарадоў
Светлагорск Салігорск
Жодзіна Наваполацк
Заданне 3 (5 балаў). Назвы гарадоў злучыць з абласцямі, да якіх яны адносяцца
Светлагорск   Салігорск Мінская Наваполацк   Жодзіна
Віцебская
Магілёўская
Гомельская
Брэсцкая
Гродзенская
Заданне 4 (4+5 балаў). Пабудуйце крыжаванкі.
С А Л К А Л І Й Н А Я Г С О Л Ь Р С К 1. У назве горада прысутнічае слова “соль”.
  1. Як называецца гэта соль?
Н А В А П Е Р А П Р А Ц О Ў К А О Л Н А Ф Т Ы Ц К 1. У назве горада прысутнічае слова “Полацк”.
  1. Што там робяць з нафтай?
Ж О Д Б Е Л А З Ы І Н С А М А З В А Л Ы 1. Горад, у якім будуюць вялікія аўтамабілі. 2. Як яны называюцца? 3. Якім спосабам яны разгружаюцца? С В Э Н Е Р Г Е Т Ы К І Т Л А Г О Р С Х І М І К І 1. У назве горада прысутнічае слова “светлы”. 2. Як называецца прафесія, звязаная з электрычнай энергіяй? 3. Людзі яшчэ якой прафесіі працуюць у гэтым горадзе?
       

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Праводзіцца ў форме гульні. Вучні разам з настаўнікам адпраўляюцца на экскурсію ў сталіцу РБ - г. Мінск. Від транспарту - аўтобус. Месца адпраўлення - школа. Экскурсія абзорная па гораду. Мэта экскурсіі - знаёмства са сталіцай, яе праспектамі, плошчамі і вуліцамі, будынкамі і помнікамі, мінулым і сучасным. Кіраўнік экскурсіі - настаўнік, экскурсанты і экскурсаводы - вучні.

Выбар маршруту. Маршрут распрацоўваецца калектыўна. Вучні карыстаюцца планам горада Мінска, які змешчаны на фарзацы падручніка. Дарога ў сталіцу --- абзорная экскурсія па г.Мінску --- вяртанне дамоў.

Ход экскурсіі. У нас з вамі сёння цікавая паездка ў горад Мінск - сталіцу нашай дзяржавы. Гораду Мінску больш за 940 гадоў. Давайце ўспомнім дату першага летапіснага ўпамінання пра Мінск (1067г.). З якой падзеяй гэта ўпамінанне звязана? Давайце падлічым, колькі дакладна г. Мінску гадоў?

У гады Вялікай Айчыннай вайны г.Мінск амаль увесь быў зруйнаваны фашыстамі. Але дзякуючы гераічнай працы людзей, горад падняўся з попелу і руін. Пагэтаму г.Мінск - старажытны і адначасова малады горад.

За выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў, за вялікую ролю ў развіцці партызанскага руху і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня 1974г. г.Мінску было прысвоена ганаровае званне “Горад-герой”.

Г.Мінск - адзін з найбуйнейшых і прыгажэйшых гарадоў Еўропы.

Наш аўтобус набліжаецца да Прывакзальной плошчы. Яе называюць галоўнымі”варотамі горада”. Далей расказ пра г.Мінск прадоўжаць вучні...

1.Галоўныя “вароты горада”. Мы знаходзімся на Прывакзальнай плошчы сталіцы. Паглядзіце, якая яна прыгожая. Такі выгляд плошча набыла ў 1948-1956гг. Тут знаходзіцца чыгуначны вакзал - прыгожы сучасны будынак. Да вакзала пастаянна падыходзяць пасажырскія паязды. Таму вакзал называецца пасажырскім. Побач з ім знаходзіцца аўтобусны вакзал. Гэта вельмі зручна для пасажыраў. На другім баку Прывакзальнай плошчы ўзвышаюцца два вялікія будынкі з вежамі. Сваім знешнім выглядам яны нагадваюць вароты. Паглядзіце, калі ласка, на іх. Наш аўтобус набліжаецца да праспекта Незалежнасці.

2.Плошча Незалежнасці. Праспект Незалежнасці - гэта галоўная магістраль г.Мінска. Уздоўж праспекта размешчаны будынкі многіх вельмі важных дзяржаўных устаноў. Тут знаходзяцца Дом Урада, рэзідэнцыя Прэзідэнта, Нацыянальная Акадэмія навук і інш. Наша знаёмства з праспектам Незалежнасці пачнецца з плошчы Незалежнасці. Гэта самая вялікая і прыгожая плошча горада. Яе тэрыторыя 8га. Побач знаходзіцца Дом Урада, пабудаваны ў 1930-1934гг. У гады Вав фашысты замініравалі будынак, але не паспелі яго ўзарваць. Над будынкам развіваецца Дзяржаўны сцяг нашай Рэспублікі. тут знаходзіцца таксама будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэта - галоўнай навучальнай установы нашай краіны. Быць студэнтам гэтага універсітэта - вялікі гонар для кожнага, хто там вучыцца. Наш аўтобус набліжаецца да вуліцы, якая носіць назву рэчкі Нямігі, але на плане горада рэчкі з такой назвай ужо няма.

3.Вуліца Няміга. Бітва на рацэ Нямізе. Тут, на гэтым месцы, дзе праходзіць вуліца, у 1067г. быў моцны бой. Сутыкнуліся дружыны кіеўскіх князёў з воінамі полацкага князя Усяслава Чарадзея. “І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй...” - так сведчыць летапісец аб гэтай бітве. Праляцелі з той грознай пары стагоддзі, перасохла Няміга і ператварылася ў маленькую ручаіну. У наш час пусцілі яе па падземным калектары ўздоўж вуліцы. Цячэ яна ў бетоннай трубе, нібыта тыя слёзы, пралітыя па загінуўшых тут воінах у час крывавай сечы, што адбылася на берагах Нямігі 3 сакавіка 1067г. Праходзяць гады і стагоддзі, а вуліца з назвай Няміга захоўвае святую памяць аб мінулым.

4.Праспект Пераможцаў. (гл. Падручнік ст.130-131)

5.Вуліца Машэрава. Ад праспекта Пераможцаў пачынаецца адна з цэнтральных вуліц горада. Яна названа ў гонар Героя Савецкага Саюза, былога партызана, кіраўніка БССР Пятра Міронавіча Машэрава. Пётр Міронавіч Машэраў (1918-1980). У мінулым настаўнік фізікі і матэматыкі. У гады ВАв - камандзір партызанскага атрада. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза. У 1965-1980гг. быў кіраўніком Беларусі. Яму таксама было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. П. М. Машэраў загінуў у 1980г. у аўтамабільнай катастрофе.

6.Востраў смутку і слёз. Яго яшчэ можна назваць востравам жалобы, востравам памяці аб тых грамадзянах Беларусі, якія загінулі за межамі сваёй Бацькаўшчыны у розных войнах і ваенных канфліктах. Востраў смутку і слёз - гэта найперш за ўсё памяць аб беларускіх хлопцах, якія загінулі ў Афганістане. Горам і болем адгукнулася ў сэрцах родных гібель 771 беларускага вайскоўца. У цэнтры вострава знаходзіцца капліца са скульптурнымі фігурамі плачучых жанчын - гэта вечная памяць аб тых, каго ніколі не будзе побач з намі. Я прашу вас усіх падняцца і памянуць загінуўшых хвілінай маўчання.

7.Кастрычніцкая плошча. Раней гэта плошча называлася Цэнтральнай, і на ёй праходзілі парады войск і дэманстрацыі працоўных. На плошчы знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАв. У яго прасторных залах размяшчаюцца сотні розных экспанатаў, прысвечаных гераічнай барацьбе нашага народу з фашысцкімі захопнікамі. Побач з музеем знаходзіцца прыгожы сучасны будынак. Гэта Палац Рэспублікі. у ім праходзяць важныя мерапрыемствы дзяржаўнага значэння.

8.Плошча Перамогі. У цэнтры плошчы знаходзіцца манумент Перамогі. Ён быў устаноўлены ў 1954г. Ён мае форму абеліска. Яго вышыня складае 40м. Яго вяршыня ўпрыгожана ордэнам Перамогі. У падножжы манумента - меч - сімвал перамогі над ворагам. Вакол помніка чатыры бронзавыя вянкі, якія сімвалізуюць чатыры франты, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Перад абеліскам ніколі не гасне Вечны агонь - памяць аб загінуўшых героях, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму. Тысячы людзей прыходзяць да абеліска. 9 мая ў свята Перамогі на гэтым месцы сустракаюцца ветэраны вайны. Ля помніка Перамогі заўсёды жывыя кветкі.

9.Плошча Якуба Коласа. Гэта апошні аб’ект абзорнай экскурсіі па г.Мінску. цэнтральную частку плошчы займае сквер, у якім знаходзіцца помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Ён быў устаноўлены ў 1972г. Побач з помнікам паэту з абодвух бакоў размешчаны скульптурныя групы герояў твораў Коласа. Тут мы бачым дзеда Талаша з сынам Панасам, герояў аповесці “Дрыгва”, а таксама Сымона і Ганну - герояў паэмы “Сымон-музыка”. Помнік і скульптурныя групы былі ўстаноўлены ва ўшанаванне 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Заключнае слова кіраўніка экскурсіі. Наша экскурсія падышла да канца. Настаў час вяртацца дамоў. У нас ёсць магчымасць падвесці вынікі экскурсіі.

1. Чаму Мінск называюць “горадам-героем”?

2. Якія праспекты мы з вамі наведалі?

3. На якіх плошчах г.Мінска мы пабывалі?

4. З якімі будынкамі мы пазнаёміліся?

5. Якія помнікі ўбачылі?

6. Што вам найперш за ўсё запомнілася?

7. Што вас найбольш за ўсё ўразіла?

8. Чаго вы раней не ведалі пра Мінск?

9. Назавіце лепшых экскурсаводаў.

10. Чыё паведамленне пра Мінск вам падаліся найбольш цікавымі? Чаму?

ІІІ. Хатняе заданне.

А) Агульнае: скласці апавяданне “Мінск - сталіца нашай дзяржавы” (ст.128-138)

 

1.Галоўныя “вароты горада”. Мы знаходзімся на Прывакзальнай плошчы сталіцы. Паглядзіце, якая яна прыгожая. Такі выгляд плошча набыла ў 1948-1956гг. Тут знаходзіцца чыгуначны вакзал - прыгожы сучасны будынак. Да вакзала пастаянна падыходзяць пасажырскія паязды. Таму вакзал называецца пасажырскім. Побач з ім знаходзіцца аўтобусны вакзал. Гэта вельмі зручна для пасажыраў. На другім баку Прывакзальнай плошчы ўзвышаюцца два вялікія будынкі з вежамі. Сваім знешнім выглядам яны нагадваюць вароты. Паглядзіце, калі ласка, на іх. Наш аўтобус набліжаецца да праспекта Незалежнасці.

2.Плошча Незалежнасці. Праспект Незалежнасці - гэта галоўная магістраль г.Мінска. Уздоўж праспекта размешчаны будынкі многіх вельмі важных дзяржаўных устаноў. Тут знаходзяцца Дом Урада, рэзідэнцыя Прэзідэнта, Нацыянальная Акадэмія навук і інш. Наша знаёмства з праспектам Незалежнасці пачнецца з плошчы Незалежнасці. Гэта самая вялікая і прыгожая плошча горада. Яе тэрыторыя 8га. Побач знаходзіцца Дом Урада, пабудаваны ў 1930-1934гг. У гады Вав фашысты замініравалі будынак, але не паспелі яго ўзарваць. Над будынкам развіваецца Дзяржаўны сцяг нашай Рэспублікі. Тут знаходзіцца таксама будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэта - галоўнай навучальнай установы нашай краіны. Быць студэнтам гэтага універсітэта - вялікі гонар для кожнага, хто там вучыцца. Наш аўтобус набліжаецца да вуліцы, якая носіць назву рэчкі Нямігі, але на плане горада рэчкі з такой назвай ужо няма.

3.Вуліца Няміга. Бітва на рацэ Нямізе. Тут, на гэтым месцы, дзе праходзіць вуліца, у 1067г. быў моцны бой. Сутыкнуліся дружыны кіеўскіх князёў з воінамі полацкага князя Усяслава Чарадзея. “І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй...” - так сведчыць летапісец аб гэтай бітве. Праляцелі з той грознай пары стагоддзі, перасохла Няміга і ператварылася ў маленькую ручаіну. У наш час пусцілі яе па падземным калектары ўздоўж вуліцы. Цячэ яна ў бетоннай трубе, нібыта тыя слёзы, пралітыя па загінуўшых тут воінах у час крывавай сечы, што адбылася на берагах Нямігі 3 сакавіка 1067г. Праходзяць гады і стагоддзі, а вуліца з назвай Няміга захоўвае святую памяць аб мінулым.

5.Вуліца Машэрава. Ад праспекта Пераможцаў пачынаецца адна з цэнтральных вуліц горада. Яна названа ў гонар Героя Савецкага Саюза, былога партызана, кіраўніка БССР Пятра Міронавіча Машэрава. Пётр Міронавіч Машэраў (1918-1980). У мінулым настаўнік фізікі і матэматыкі. У гады ВАв - камандзір партызанскага атрада. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза. У 1965-1980гг. быў кіраўніком Беларусі. Яму таксама было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. П. М. Машэраў загінуў у 1980г. у аўтамабільнай катастрофе.

6.Востраў смутку і слёз. Яго яшчэ можна назваць востравам жалобы, востравам памяці аб тых грамадзянах Беларусі, якія загінулі за межамі сваёй Бацькаўшчыны у розных войнах і ваенных канфліктах. Востраў смутку і слёз - гэта найперш за ўсё памяць аб беларускіх хлопцах, якія загінулі ў Афганістане. Горам і болем адгукнулася ў сэрцах родных гібель 771 беларускага вайскоўца. У цэнтры вострава знаходзіцца капліца са скульптурнымі фігурамі плачучых жанчын - гэта вечная памяць аб тых, каго ніколі не будзе побач з намі. Я прашу вас усіх падняцца і памянуць загінуўшых хвілінай маўчання.

 

7.Кастрычніцкая плошча. Раней гэта плошча называлася Цэнтральнай, і на ёй праходзілі парады войск і дэманстрацыі працоўных. На плошчы знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАв. У яго прасторных залах размяшчаюцца сотні розных экспанатаў, прысвечаных гераічнай барацьбе нашага народу з фашысцкімі захопнікамі. Побач з музеем знаходзіцца прыгожы сучасны будынак. Гэта Палац Рэспублікі. у ім праходзяць важныя мерапрыемствы дзяржаўнага значэння.

 

 

8.Плошча Перамогі. У цэнтры плошчы знаходзіцца манумент Перамогі. Ён быў устаноўлены ў 1954г. Ён мае форму абеліска. Яго вышыня складае 40м. Яго вяршыня ўпрыгожана ордэнам Перамогі. У падножжы манумента - меч - сімвал перамогі над ворагам. Вакол помніка чатыры бронзавыя вянкі, якія сімвалізуюць чатыры франты, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Перад абеліскам ніколі не гасне Вечны агонь - памяць аб загінуўшых героях, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму. Тысячы людзей прыходзяць да абеліска. 9 мая ў свята Перамогі на гэтым месцы сустракаюцца ветэраны вайны. Ля помніка Перамогі заўсёды жывыя кветкі.

9.Плошча Якуба Коласа. Гэта апошні аб’ект абзорнай экскурсіі па г.Мінску. цэнтральную частку плошчы займае сквер, у якім знаходзіцца помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Ён быў устаноўлены ў 1972г. Побач з помнікам паэту з абодвух бакоў размешчаны скульптурныя групы герояў твораў Коласа. Тут мы бачым дзеда Талаша з сынам Панасам, герояў аповесці “Дрыгва”, а таксама Сымона і Ганну - герояў паэмы “Сымон-музыка”. Помнік і скульптурныя групы былі ўстаноўлены ва ўшанаванне

90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

 

4.Праспект Пераможцаў. (гл. Падручнік ст.130-131)

 

ТЭМА 30: МАЯ РЭСПУБЛІКА

МЭТА: даць вучням агульнае ўяўленне пра палітычную сістэму дзяржавы і яе знешнюю палітыку.

ЗАДАЧЫ: паказаць вучням этапы станаўлення Рэспублікі Беларусь як незалежнай і самастойнай дзяржавы і паступовае ўваходжанне яе ў склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў і ў саюз з Расіяй;

пазнаёміць вучняў з органамі дзяржаўнай улады і органамі дзяржаўнага кіравання і функцыямі, якія яны выконваюць;

даць уяўленне вучням пра Асноўны Закон нашай дзяржавы - Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь;

паказаць ім міралюбівы характар знешняй палітыкі нашай краіны; развіваць у вучняў першапачатковыя ўяўленні аб дзяржаўнасці, якія яны атрымалі пры вывучэнні папярэдняга матэрыялу;

фарміраваць у іх свядомасці актыўную жыццёвую пазіцыю; выхоўваць у вучняў паважлівыя адносіны да органаў дзяржаўнай улады і законаў, якія дзейнічаюць у нашай дзяржаве, імкненне да добрых адносін з нашымі суседзямі і іншымі народамі свету.

АБСТАЛЯВАННЕ: тэрытарыяльна-адміністрацыйная карта Беларусі, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, партрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ:

Паняцці Мая рэспубліка Даты

Канстытуцыя План 1991г.

Рэспублікі 1. Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). 1994г.

Беларусь 2. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. 1997г.

Прэзідэнт 3. Прэзідэнт і Урад. 1999г.

Урад 4. Адносіны з іншымі дзяржавамі. Імёны

Арганізацыя 5. Саюз Беларусі і Расіі. Аляксандр

Аб’яднаных Лукашэнка

Нацый (ААН)

 

ХОД УРОКА

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

У форме гульні “Хто лепш ведае сталіцу нашай краіны - Мінск”.

Вучні дзеляцца на дзве каманды (“Турысты”, “Падарожнікі”, “Даследчыкі”, “Краязнаўцы” і інш.). Заданні ацэньваюцца па пяцібальнай шкале ў залежнасці ад іх складанасці.

Турысты Падарожнікі
Заданне 1. (па аднаму балу за кожную правільную назву) Мінск - гэта...
А) сталіца Рэспублікі Беларусь Б) самы вялікі горад Беларусі А) “Горад-герой” Б) самы прыгожы горад Беларусі
Заданне 2. Назавіце даты...
Бітвы на Нямізе (1067г.) Першага летапіснага ўпамінання пра г.Мінск (1067г.)  
3. Якую плошчу г.Мінска называюць галоўнымі “варотамі горада”? (Прывакзальную плошчу) 3. Якая плошча г.Мінска з’яўляецца самай галоўнай і самай вялікай? (Плошча Незалежнасці)
4. Які праспект з’яўляецца галоўнай магістраллю г.Мінска? (праспект Незалежнасці) 4. Якая вуліца носіць імя Героя Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы?(вуліца П.М.Машэрава)
5. Якія будынкі знаходзяцца на плошчы Незалежнасці? (Дом Урада, Беларускі дзяржаўны універсітэт) 5. Якія будынкі знаходзяцца на Кастрычніцкай плошчы? (Палац Рэспублікі, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі ВАВ)
6. Колькі жыхароў налічваецца ў г.Мінску? (каля 1млн.716тыс. чалавек) 6. Колькі беларускіх вайскоўцаў загінула за час вайны ў Афганістане? (771 чалавек)
7. Каму прысвечаны помнікі на востраве смутку і слёз? (беларускім грамадзянам, загінуўшым у замежных канфліктах і войнах) 7. Каму прысвечаны абеліск на плошчы Перамогі? (у гонар перамогі над ворагам у гады ВАВ і ў памяць аб загінуўшых)
8. Якім ордэнам упрыгожаны абеліск Перамогі? (ордэнам Перамогі) 8. Чаму на плошчы Перамогі запалены Вечны агонь? (у памяць аб загінуўшых)
9. Што сімвалізуе меч у падножжа абеліска Перамогі? (перамогу над ворагам) 9. Што сімвалізуюць чатыры бронзавыя вянкі вакол абеліска Перамогі? (чатыры франты, што вызвалялі Беларусь)
10.Назавіце герояў, скульптуры якіх размешчаны побач з помнікам Я.Коласу на плошчы яго імя. Аповесць “Дрыгва” (дзед Талаш і яго сын Панас) Паэма “Сымон-музыка” (Сымон і Ганна)

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Вызначэнне задач урока. Складанасць вывучэння матэрыялу абумоўлена значнай колькасцю назваў і дат, якія з’яўляюцца абавязковымі для запамінання

1. Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). У снежні 1991г. спыніў сваё існаванне СССР. Назавіце дату ўтварэння СССР. Колькі гадоў праіснаваў СССР?(1991-1922=69гадоў). Пасля прыпынення існавання СССР была абвешчана незалежная і самастойная дзяржава - Рэспубліка Беларусь. У гэтым жа годзе яна ўвайшла ў склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Запіс у сшыткі: 1991г. - прыпыненне існавання СССР, утварэнне незалежнай дзяржавы - Рэспублікі Беларусь, уваходжанне яе ў склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

2. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. 15 сакавіка 1994г. была прынята Першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь - Асноўны Закон нашай краіны. 24 лістапада 1996г. адбыўся рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю РБ былі ўнесены змяненні і дапаўненні. У такім выглядзе Асноўны Закон краіны дзейнічае па сённяшні час. Тэкст Асноўнага Закона нашай дзяржавы пачынаецца словамі: “Мы, народ Рэспублікі Беларусь...” У гэтых словах гучыць гордасць за нашу дзяржаву, за яе багатую шматвекавую гісторыю, за наш народ, які тварыў гэтую гісторыю, будаваў беларускую дзяржаўнасць, а цяпер з’яўляецца гаспадаром свайго і яе лёсу.

Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

- Што з’яўляецца найважнейшай каштоўнасцю ў нашай дзяржаве?

- Якія правы ёсць у вас? (права на жыццё, на ахову здароўя, на вучобу і інш.)

Запіс у сшыткі: 1994г. - прыняцце Асноўнага Закона незалежнай дзяржавы - Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

3. Прэзідэнт і Урад. Прынятая Канстытуцыя ўстанавіла новую форму дзяржаўнага кіравання. Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай, а раней яна была дзяржавай з парламенцкай формай кіравання.

Артыкул 79. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

- Як разумееце сэнс гэтых выразаў?

Настаўнік прымацоўвае да дошкі партрэт Прэзідэнта РБ, расказвае пра ўсенародныя выбары Прэзідэнта.

Запіс у сшыткі: 1994, 2001, 2006гг. - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўніком дзяржавы абраны Аляксандр Лукашэнка.

Тлумачэнне настаўніка аб дзейнасці Урада і Канстытуцыйнага суда, што законы нашай дзяржавы распрацоўвае і прымае Нацыянальны сход. Інакш ён называецца парламентам. Нацыянальны сход складаецца з дэпутатаў, выбраных народам.

Запіс у сшыткі: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь - гэта Урад нашай краіны. Урад - гэта вышэйшы дзяржаўны орган нашай краіны, які арганізуе выкананне прынятых законаў. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь сочыць за адпаведнасцю законаў нашай дзяржавы Канстытуцыі. Нацыянальны сход - заканадаўчы орган нашай краіны. Яго дэпутаты распрацоўваюць і прымаюць законы.

4. Адносіны з іншымі дзяржавамі. З 1991г. Рэспубліка Беларусь - незалежная дзяржава. Яе незалежнасць прызналі іншыя краіны свету і ўстанавілі з нашай краіны сувязі. Аўтарытэт нашай дзяржавы вельмі вялікі ва ўсім свеце, найперш за ўсё таму, што яна з’яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Гэта было прызнаннем вялікага ўкладу нашага народу ў разгром фашызму і панесеных ім каласальных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт. Яшчэ большы аўтарытэт нашай краіне прынесла дабраахвотная адмова ад ядзернай зброі. Беларусь першая ў свеце вывела гэтую зброю са сваёй тэрыторыі. Паважаюць нас ва ўсім свеце яшчэ і за тое, што дзяржава наша аб’яўлена нейтральнай краінай, а гэта значыць, што РБ не будзе ўдзельнічаць у міжнародных канфліктах, мець свае ўзброеныя сілы на тэрыторыі іншых дзяржаў, а ўсе спрэчныя пытанні вырашаць толькі мірнымі сродкамі.

Запіс у сшыткі: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый забяспечвае мір на нашай планеце.

5. Саюз Беларусі і Расіі. Самым надзейным суседам Беларусі з’яўляецца Расія. Цяга двух народаў - рускага і беларускага - з’яўляецца натуральнай, зразумелай і гістарычна абгрунтаванай. Мы адносімся да славянскіх народаў, у нас агульныя этнічныя карані, якія цягнуцца ў далёкае мінулае. Шмат у нас агульнага ў ладзе жыцця, культуры, традыцыях. Лагічным вынікам гэтага стала заключэнне ў 1997г. Саюза Беларусі і Расіі. Праз два гады, у 1999г., дзве краіны яшчэ больш зблізіліся. Імі быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Запіс у сшыткі: 1997г. - заключэнне Саюза Беларусі і Расіі. 1999г. - падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

ІІІ.Замацаванне.

1. Работа з картай. Паказаць на карце: а) тэрыторыю нашай дзяржавы; б) яе сталіцу; в) абласныя цэнтры.

2. Работа над пытаннямі і заданнямі падручніка, ст.141.

3. Паўтарэнне вучнямі назваў і дат.

IV. Вынікі ўрока.

Кіравацца запісамі, якія ёсць на дошцы.

V. Хатняе заданне.

А) Агульнае: апавяданне “Мая рэспубліка”.

Б) Дадатковае: падрыхтаваць паведамленні пра беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка.

 

ТЭМА 31: ДЗЯРЖАЎНЫ ГЕРБ НАШАЙ КРАІНЫ

МЭТА: пазнаёміць вучняў з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь як адным з сімвалаў нашай дзяржавы.

ЗАДАЧЫ: даць вучням уяўленне аб гербе як галоўным сімвале дзяржавы; растлумачыць ім сэнсавае значэнне кожнага з адлюстраванняў, якія на ім маюцца; паказаць, што герб - гэта летапіс гісторыі беларускага народа, гэта сувязь мінулага з сучаснасцю, гэта надзея на росквіт Беларусі ў будучым; развіваць у вучняў пазнавальныя інтарэсы, цікавасць да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь;

выхоўваць у вучняў патрыятычныя пачуцці, шаноўныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі, якая адлюстроўвае мірную працу нашага народа і імкненне яго да лепшай будучыні.

АБСТАЛЯВАННЕ: Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, гербы некаторых іншых дзяржаў, партрэты першага касманаўта (Юрыя Гагарына) і беларускіх касманаўтаў, а таксама партрэт Валянціны Церашковай.

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ:

Дата Дзяржаўны герб нашай краіны Імёны

1995г. - План Пётр Клімук

увядзенне 1. Значэнне Дзяржаўнага герба. Уладзімір новай 2. Герб - гэта кніга-летапіс дзяржавы. Кавалёнак

Дзяржаўнай 3. Дзяржаўны герб у нашым жыцці.

сімволікі

 

ХОД УРОКА

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

Практычныя заданні (выконваюць 3 вучні каля дошкі).

1. Злучыць пры дапамозе ліній назвы з датамі.

Саюз Беларусі і Расіі 1991г.

Выбары першага Прэзідэнта 1994г.

Прыняцце Канстытуцыі

Уваход Беларусі ў СНД 1997г.

Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь

2. Запісаць поўныя назвы.

СНД - Садружнасць Незалежных Дзяржаў

ААН - Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

3. Запоўніць табліцу:

1. Асноўны Закон дзяржавы 1.?
2.? 2. Назва нашай дзяржавы
3. Кіраўнік нашай дзяржавы 3.?
4.? 4. Вышэйшы заканадаўчы орган
5. Урад нашай краіны 5.?
6.? 6. Самая ўплывовая міжнародная арганізацыя

У час выканання практычных заданняў вучні класа слухаюць вусныя адказы сваіх аднакласнікаў (пра Канстытуцыю РБ, пра першага Прэзідэнта РБ).

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Пастаноўка задач. У наш час цяжка ўявіць сабе дзяржаву без герба, сцяга і гімна - менавіта яны з’яўляюцца дзяржаўнымі сімваламі. Розная гісторыя ў народаў і дзяржаў - розная ў іх сімволіка. На гербах і сцягах можна ўбачыць грозных ільвоў, драпежных арлоў, кароны і крыжы, сонца, месяц і зоркі і нават лісток клёну...

Гістарычная даведка. Адны сімвалы жывуць стагоддзі: старажытны герб Полацка “Карабель пад ветразямі” існуе і дагэтуль. А вось другія мяняюцца. Напрыклад, герб “Пагоня” быў Дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага. Тая ж “Пагоня” выконвала ролю Дзяржаўнага сімвала РБ у 1991-1995гг. У 1995г. па выніках рэферэндуму (усенароднага галасавання) была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка. Змяніўся таксама і герб.

1. Значэнне Дзяржаўнага герба. Герб з’яўляецца галоўным сімвалам дзяржавы. Запіс у сшыткі: Герб - галоўны сімвал дзяржавы. Сцяг і гімн таксама адносяцца да сімвалаў дзяржавы. 1995г. - увядзенне новай дзяржаўнай сімволікі.

Практычная работа. Разгледзець Дзяржаўны герб і пералічыць, што на ім адлюстравана, рухаючыся зверху ўніз і злева направа:

1. Пяціканцовая зорка.

2. Контуры межаў Беларусі.

3. Узыходзячае сонца.

4. Залатыя сонечныя праменні.

5. Частка зямнога шара.

6. Каласкі жыта.

7. Ружовыя кветкі канюшыны.

8. Блакітныя кветкі ільну.

9. Жыта і кветкі ўтвараюць вянок.

10. Вянок абвіты чырвона-зялёнай стужкай.

11. На стужцы надпіс “Рэспубліка Беларусь”.

Пералічыць колеры, якія ўпрыгожваюць Дзяржаўны герб. Сем розных колераў: чырвоны, зялёны, залацісты, блакітны, фіялетавы, ружовы на белым фоне.

2. Герб - гэта кніга-летапіс дзяржавы. Практычную работу выконвалі не выпадкова, адлюстраванні і колеры, якімі яны паказаны, маюць глыбокі сэнс. Чытанне матэрыялу 2-5 абзацаў вучэбнага дапаможніка.

Запіс у сшыткі: Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь - гэта летапіс нашага народу, гэта яго гісторыя.

3. Дзяржаўны герб у нашым жыцці. У нашым паўсядзённым жыцці Дзяржаўны герб мае вельмі шырокае выкарыстанне. Успомніце, дзе можна ўбачыць адлюстраванне герба.

1. На будынках органаў дзяржаўнай улады.

2. На дзяржаўных дакументах.

3. На грашовых знаках.

4. На дзяржаўных пячатках.

5. На форме ваеннаслужачых.

6. На ардэнах і медалях.

7. На адзенні касманаўтаў.

8. На касцюмах спартсменаў.

4. Паведамленні пра беларускіх касманаўтаў. Да дошкі прымацоўваюцца партрэты касманаўтаў: Юрыя Гагарына, Валянціны Церашковай, Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка.

З далёкай старажытнасці ў начныя часы людзі ўглядаліся ў зорнае неба і марылі даведацца хоць што-небудзь аб ім. Гэта мара пачала збывацца толькі ў наш час. У 1957г. у космас удалося накіраваць першы спадарожнік. А ўжо ў 1961г. там пабываў першы касманаўт. Ім быў грамадзянін СССР Юрый Аляксеевіч Гагарын. Пра яго ведаюць ва ўсім свеце. Таму што ён быў першым. А вось першай жанчынай-касманаўтам стала Валянціна Церашкова, таксама грамадзянка СССР. Сярод касманаўтаў былі таксама нашы землякі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак.

Праслухоўванне паведамленняў.

Гутарка выхаваўчага значэння: 1. Хто з вас жадаў бы стаць касманаўтам? 2. Што, на вашу думку трэба, каб стаць ім? 3. Чаму касманаўту неабходны веды? 4. Ці патрэбна яму фізічная падрыхтоўка? 5. Як вы лічыце, якія рысы характару трэба мець, каб стаць касманаўтам?

Стаць касманаўтам даволі складана, але магчыма. Для гэтага трэба рыхтавацца з дзіцячых гадоў, найперш за ўсё добра вучыцца, займацца фізкультурай і спортам, выхоўваць у сваім характары сілу волі, смеласць, настойлівасць.

ІІІ.Замацаванне.

Адказаць на пытанні падручніка на ст.144.

IV. Вынікі ўрока.

Кіравацца запісамі, якія ёсць на дошцы.

IV. Хатняе заданне.

А) Агульнае: апавяданне “Дзяржаўны герб нашай краіны”.

Б) Праблемнае заданне: у змесце апавядання “Багацце нашай краіны” паспрабуйце знайсці адказ на пытанне, чаму на Дзяржаўным гербе нашай краіны паказаны жыта (уверсе), канюшына (злева) і лён (справа).

 

 

ТЭМА 32: СЦЯГ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ

МЭТА: пазнаёміць вучняў з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь як адным з сімвалаў нашай дзяржавы.

ЗАДАЧЫ: даць вучням агульнае ўяўленне пра сцяг нашай краіны, растлумачыць сэнс кожнага з адлюстраванняў, якія на ім змяшчаюцца; паказаць вучням, што сцяг, як і герб, - гэта наша гісторыя, гэта непарыўная сувязь мінулага з сучаснасцю;

ажыццявіць параўнальную характарыстыку двух сімвалаў - герба і сцяга; развіваць у вучняў уменне параўноўваць гістарычныя з’явы, шукаць у іх падабенствы і адрозненні;

выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы, імкненне стаць патрыётам сваёй бацькаўшчыны, шаноўныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі, жаданне мець непасрэднае дачыненне да яе.

АБСТАЛЯВАННЕ: Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, партрэт першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата, адлюстраванні Дзяржаўнага сцяга на будынках, святкаваннях, парадах і г.д., малюнак зоркі “Герой Беларусі”.

 

 

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ:

Дата Сцяг беларускай дзяржавы Імёны

1995г. - План Уладзімір Карват

увядзенне 1. Тры колеры на сцягу. Назвы

новай 2. Дзяржаўны сцяг у нашым жыцці. Арнамент

дзяржаўнай 3. Герой Беларусі Уладзімір Карват. Зорка

сімволікі “Герой Беларусі”

Дзень Перамогі

Дзень Дзяржаўнага герба

і Дзяржаўнага сцяга

 

ХОД УРОКА

 

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

На класнай дошцы пералічаны асноўныя адлюстраванні, якія змяшчаюцца на Дзяржаўным гербе РБ. Настаўнік выклікае па чарзе вучняў, і яны тлумачаць іх сэнс. У час тлумачэння вучні паказваюць пералічаныя адлюстраванні на гербе.

Адказ на праблемнае заданне: “Жыта размешчана ўверсе, таму што гэта галоўная зерневая культура нашай краіны. Канюшына паказана злева, таму што яна важная кармавая культура, а вось лён - самае каштоўнае багацце Беларусі. Яго называюць паўночным шоўкам. Вось чаму яго блакітныя кветкі знаходзяцца на пачэсным месцы справа.

 

Разгадаць крыжаванку:

 

1.К 1. Летчыкі, якія лятаюць у космас.

А 2. Два з іх нашы землякі...

С 3. Аднаго завуць Пётр...

3.К Л І М У К 4. Другага завуць Уладзімір...

А

4. К А В А Л Ё Н А К

А

Ў

Т

2. Б Е Л А Р У С Ы

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Пастаноўка задач. Дзяржаўны сцяг, як і Дзяржаўны герб, з’яўляецца таксама сімвалам нашай краіны. Пра герб вы ўжо ведаеце, са сцягам будзем знаёміцца. У сувязі з гэтым у нас з вамі будзе магчымасць параўнаць адзін сімвал з другім і зрабіць адпаведныя вывады з гэтага параўнання.

Уступнае слова. Нашы далёкія продкі славяне ў час ваенных сутычак і бітваў ужывалі сцягі, каб адрозніць сваіх ад чужых. Да дрэўка звычайна прывязвалі кавалак чырвонай тканіны. Гэта і былі першыя сцягі. Пазней, калі з’явіліся гербы, іх адлюстраванні сталі змяшчаць на сцягах. З цягам часу выяву герба сталі замяняць умоўнай палоскай такога колеру, які мела гербавая выява.

1. Тры колеры на сцягу. Разгледзьце Дзяржаўны сцяг і адкажыце на пытанні:

1. Колькі частак мае сцяг? (тры)

2. Пералічыце гэтыя часткі. (арнамент - упрыгажэнне, якое складаецца з геаметрычных фігур: спалучэнне ромбаў з прамавугольнікамі)

3. З якіх колераў складаецца Дзяржаўны сцяг? (чырвоны, зялёны і белы)

4. Які колер пераважае? (чырвоны)

Чытанне матэрыялу артыкула. Запіс у сшыткі: Арнамент - упрыгажэнне, якое складаецца з геаметрычных фігур: спалучэнне ромбаў з прамавугольнікамі.

Практычная работа. Параўнаць колеры герба і сцяга, знайсці агульнае і рознае.

Вывады: 1. У дзяржаўнай сімволіцы паўтараюцца тры колеры: чырвоны, зялёны, белы.

2. Найбольш колераў змяшчае герб. Іх усяго сем.

3. Чырвоны колер з’яўляецца самым распаўсюджаным.

Матэрыял для настаўніка. Дзяржаўны сцяг РБ складаецца з трох палосаў: верхняй - чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, а таксама вертыкальнай - арнаменту на белым фоне, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні роўныя 1:2.

Практычная работа. Параўнаць адпаведнасць адлюстравання Дзяржаўнага сцяга ў падручніку з дзяржаўным стандартам. Англійскае слова “стандарт” азначае норма, узор.

Параўнальная табліца

  Дзяржаўны стандарт Замеры ў мм Вывады аб адпаведнасці
1. Верхняя палоска - 2/3 шырыні    
2. Ніжняя палоска - 1/3 шырыні    
3. Арнамент - 1/9 даўжыні    
4. Шырыня сцяга - 1    
5. Даўжыня сцяга - 2    
Вынікі замераў




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-25; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 3180 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Надо любить жизнь больше, чем смысл жизни. © Федор Достоевский
==> читать все изречения...

2298 - | 1984 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.