Тэма ўроку, запісы паняццяў і імён на дошцы.
1. Многабожжа – язычніцкая вера ў славян.
Іздаўна ў нашых продкаў былі звычаі пакланяцца камяням, ветрам, вужам, магутным дубам, вадзе. Пазней з’явіліся богі. Іх было шмат, у кожнага з плямён – свае. Прачытаем пра багоў у 1 абзацы на ст. 94.
Чаму вера нашых продкаў называлася многабожжам?
== Міфа расказываюць, што галоўным Богам нашых продкаў был Белбог. Яго сынам был Пярун. Людзі лічылі, што Пярун сочыць за ўсім жыццём людзей на зямлі, карае і ўзнагароджвае людзей за іх справы.==
На змену многабожжа прыйшло хрысціянства.
2. Хрысціянства: праваслаўе і каталіцызм.
Чаму вера так называецца?
Хто такі Ісус Хрыстос?
Як называюць людзей, якія вераць у Ісуса Хрыста?
Чытаем 2 і 3 абзацы.
Рагнеда → першы манастыр.
Ізяслаў →першыя: школа і бібліятэка.
Успомніце, як запісана ў летапісы аб будаванні Спаса-Ефрасіннеўскай царквы?
Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу ўбачыла Ефрасіння прывід – нібы да яе з’явіўся анёл і параіў ёй пабудаваць царкву ў Сяльцы на рацэ Палаце.
“Паставіла Ефрасіння царкву каменную Святога Спаса, і збудавалі тую царкву за 30 тыдняў”.
Колькі купалаў было ў гэтай царквы? (Адзін – як сімвал веры ў адзінага бога – Ісуса Хрыста.)
Пазней хрысціяне падзяліліся на дзве веры:
Хрысціянская вера | |
Рымскі Папа | Патрыярх |
Каталіцкая (сусветная) | Праваслаўная (правільнай веры) |
3. Вернікі іншых рэлігій.
У выніку розных гістарычных абставін сярод жыхароў Беларусі з’явіліся татары і яўрэі. Разам з сабою яны прынеслі на беларускую зямлю сваю рэлігію: татары - мусульманскую, яўрэі – іўдзейскую.
Разгледзьце малюнкі царквей розных рэлігій на ст. 95.
Жыхары | Рэлігія | Назва малітвеных дамоў |
хрысціяне | праваслаўная | царква |
хрысціяне | каталіцкая | касцёл |
татары | мусульманская | мячэці |
яўрэі | іўдзейская | сінагогі |
У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб роўнасці перад законам усіх веруючых нашай краіны. Кожны грамадзянін нашай дзяржавы мае права сам выбіраць сваю веру або заставацца няверуючым, і ніхто не мае права прымушаць яго да гэтага.
Ш. Замацаванне.
Якую веру іспаведуеце вы? Ваша сям’я?
Ці ёсць сярод вашых сяброў людзі іншай веры? Як вы адносіцеся да іх?
Якая рэлігія галоўная на Беларусі?
IV. Вынікі ўрока.
Адкуль з’явілася многаббожжа на Беларусі?
Якая рэлігія прыйшла на змену многабожжу?
Як называюцца малітвенныя дамы розных рэлігій?
V. Хатняе заданне.
Прачытаць апавяданне на ст. 94-96, адказаць на пытанні.
ТЭМА 22. ПЯСНЯР СЯЛЯНСКАЙ ДОЛІ.
МЭТА: даць уяўленне пра становішча прыгонных сялян, пазнаёміць з абаронцам працоўнага люду – беларускім паэтам Францішкам Багушэвічам.
ЗАДАЧЫ: паказаць вучням. як адбылося заняволенне беларускіх сялян, а потым адмена знаяволення, пазнаёміць з жыццёвым шляхам Францішка Багушэвіча,
развіваць уменне выдзяляць галоўнае ў вывучаемым мытэрыяле, сцісла фармуляваць сваю думку,
выхоўваць шаноўныя адносіны да зямлі як адзінай і галоўнай крыніцы, жыццезабяспячэння чалавечага грамадства і павагу да селяніна.
АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ
Паняцце Пясняр сялянскай долі Лагічнае заданне
Прыгонны 1. Заняволенне сялян. Чаму пасля адмены
Даты 2. Адмена заняволення. запрыгоньвання сяляне
XVIст. – заня- 3. Францішак Багушэвіч - абураліся?
воленне сялян. абаронца сялян.
Францішак 4. “Не пакідайце ж мовы нашай
Багушэвіч беларускай…”
(1840-1900 гг.) 5. Ф.Багушэвіч – слаўны нашчадак
1861 г. –адмена Скарыны.
заняволення. (План закрыты ад вучняў)
І. Работа над матэрыялам хатняга задання.
Гульня “Хто лепш засвоіў матэрыял хатняга задання”.
Заданне 1.
Растлумачыць паняцці:
Культура Хрысціянства
Многабожжа Манастыр
Манах Асветнік
Заданне 2.
Злучыць патрэбнае стрэлкамі:
Праваслаўныя касцёл Татары сінагога
Католікі царква Яўрэі мячэць
Заданне 3.
Дапоўніць схему:
Многабожжа Хрысціянства
Заданне 4.
Пабудаваць крыжаванку:
1. Вера ў багоў. 1. Вера ў аддзінага бога.
2. Бог грому і маланкі. 2. Першае слова ў назве бога.
3. Бог Сонца. 3. Другое слова ў назве бога.
П
Я Д Х
Р А Р
У Ж І Ы
М Н О Г А Б О Ж Ж А Х Р Ы С Ц І Я Н С Т В А
О У Т
Г С О
С
Заданне 5.
Запоўніць табліцу:
Праваслаўныя | ? |
? | Католікі |
Татары | ? |
? | Яўрэі |
Бог Сонца | ? |
? | Бог грому і маланкі |
Першы манастыр | ? |
? | Першая школа |
Галоўны сабор Полацка | ? |
? | Царква, пабудаваная пры жыцці Е.Полацкай |
Падводзім вынікі, ставім адзнакі самым актыўным вучням.