Тэма наша ўрока – пад сценамі старажытных замкаў.
У канцы ўрока трэба адказаць на праблемнае пытанне.
Што такое ЗАМАК? Гэта добра ўмацаванае збудаванне, прыстасаванае для працяглай абароны. Ад каго трэба было абараняцца? Якія ворагі нападалі на нашу краіну?
На пярэднім фарзацы падручніка разгледзьце замкі Беларусі.
==Старажытныя замкі. Гэта таямніца з таямніц. З пакалення ў пакаленне перадаюцца паданні ад тым, што ў падземных сутарэннях замкаў захоўваюцца дзівосныя скарбы, незлічоныя багацці, што замкі злучаюцца адзін з другім падземнымі хадамі, у якіх лёгка заблукаць, што па начах у замках ажываюць здані іх былых гаспадароў, а апоўначы з глыбокіх падзямелляў чуюцца стогны і плач закатаваных там людзей.
Замкі – дзівосныя старонкі гісторыі нашай Бацькаўшчыны.==
Сёння мы складаем схему маршрута:
Ліда --- Крэва --- Гродна --- Сынковічы --- Мір --- Нясвіж --- Гальшаны
Разгледзьце фатаздымак старажытнага замку. Пакажыце наступныя аб’екты:
- роў, запоўнены вадой, які абкружае замак,
- вал вакол замка,
- пад’ёмны мост і браму,
- замкавыя сцены,
- палац князя,
- галоўную вежу,
- замкавую турму,
- пакой, дзе размяшчаецца архіў і варта,
- пакой князя,
- пакой, у якім знаходзяцца запасы.
Пачынаем наша падарожжа:
Лідскі і Крэўскі замкі.
Ст. 77 падручніка – выгляд унутранай часткі замкавай вежы.
У Крэўскім замку ў 1385 годзе была падпісана унія ВКЛ і Каралеўства Польскага. Дзве Дзяржавы злучыліся. Вялікі князь Літоўскі Ягайла стаў адначасова і польскім каралём.Аб’яднанне дзвюх дзяржаў дало магчымасць атрымаць перамогу над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве ў 1410г.
Ст. 78-79.- выратаванне Вітаўта.
Замак у Гродне.
Прачытайце звесткі з дадатковага матэрыялу “Цікава ведаць” – ст. 81-82.
==У 1569г. у польскім горадзе Любліне была падпісана новая унія паміж Каралеўствам Польскім і ВКЛ. Узнік саюз дзвюх дзяржаў. Ён праіснаваў да 1795г., трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі беларускія землі адышлі да Расіі. Сёння ў Гродзенскім замку размяшчаецца гісторыка-археалагічны музей, які мае вялікую багатую калекцыю гістарычных матэрыялаў.
Сынковіцкая царква.
Якія элементы царквы нагадваюць крэпасць?
(Магутныя сцены, высокія вежы, вузенькія акенцы высока ад зямлі).
Што даказвае, што гэты будынак выконваў ролю царквы?
Чаму людзі хаваліся ў царкве ў час бяспекі?
Замкі Ў Нясвіжы, Міры, Гальшанах.
Мірскі замак – ст. 79 – меў самы суровы выгляд, цяпер у ім ідзе рэстаўрацыя. З ім звязана імя Радзівілаў – вядомых беларускіх князёў, якія зрабілі шмат добрага для узвышэння культуры і традыцый беларусаў.
Нясвіжскі замак – ст. 80 - быў самым багатым. У ім захоўвалася многа дарагіх і прыгожых рэчаў. Сярод іх –постаці дванаццаці апосталаў, адлітых з золата ў поўны рост. Даследчыкі мінулага вядуць іх пошук.
Гальшанскі замак знаходзіцца ў разбураным стане. У рамане Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” расказваецца пра трагічную гісторыю замка.
==У замку жыў багаты, але суровы князь. Яго жонка пакахала простага хлопца і збяжала з ім. Князь дагнаў закаханых і жорстка пакараў іх – звязаў і падвесіў на вяроўцы, апусціўшы у глыбокі і цёмны калодзеж, а ўваход замураваў. Але дзесьці ў замку схаваны вялікі скарб і знайсці яго ніхто не можа.==
Ш.Замацаванне.
Адкажыце на пытанне праблемнага задання.
IV. Хатняе заданне.
- Пераказаць апавяданне на ст. 76-82.
- Знайдзіце ў бібліятэцы легенду аб чорнай даме нясвіжскага замка.
- Намаляваць малюнкі старажытнага замка.
ТЭМА 19. У КРАІНЕ МАЙСТРОЎ.
МЭТА: пазнаёміць вучняў з найбольш значнымі дасягненнямі таленавітых
беларускіх майстроў.
ЗАДАЧЫ: даць уяўленне аб роскашы і багаццях панскіх палацаў на прыкладзе палаца Радзівілаў у Нясвіжы; паказаць, як ствараліся багацці талентамі і ўмелымі рукамі беларускіх майстроў,
развіваць цікавасць да народнай творчасці,
выхоўваць пачуццё гонару за нашых продкаў, шаноўныя адносіны да культурнай спадчыны свайго народу.
АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ
Паняцці У краіне майстроў Імёны
Палац 1. Панскія палацы. Радзівілы
Пан 2. Слуцкія паясы. Мікалай Дубіцкі
Кафля 3. Шматкаляровая кафля. Максім Багдановіч
Гутнік 4. Майстры гутнікі. Назвы
Нясвіж
Слуцк
Лагічнае заданне:
Чаму творы старажытных майстроў лічацца нацыянальным скарбам?
І. Работа над матэрыялам хатняга задання.
На мінулым уроку мы з вамі пабывалі ў ролі турыстаў.
Вы прынеслі малюнкі старажытных замкаў. Разгледзьце іх і адзначце, ці правільна ўсё зроблена?
Прапаную вам пагуляць у будаўнікоў і воінаў. Спачатку мы будзем будаваць замак, а потым пачнем аблогу і штурм замка.
1) Будаўніцтва замка.
- Выкапаем роў, насыплем вал.
- Ставім пад’ёмны мост і вароты.
- Узводзяцца замкавыя сцены і вежы.
- Палац князя.
- У галоўнай вежы знаходзяцца: =замкавая турма,
=пакой для архіва і варты,
= пакой князя,
= кладавая з харчовымі прыпасамі.
- Запісаць назву замка, стагоддзе, прозвішча гаспадара замка.
2) Аблога і штурм замка.
Уявім сябе крыжакамі, якія наблізіліся да замка. Знайдзіце малюнак “Крыжакі пад Навагрудкам”(ст.60)
Замак трэба захапіць. Як, на ваш погляд, будуць дзейнічаць крыжакі?
Складзем план дзеяння (растлумачыць, навошта гэта трэба рабіць):
1. Акружыць замак з усіх бакоў.
2. Адшукаць тайны падземны ход і разбурыць яго.
3. Заваліць роў зямлёй і ламаччам.
4. Узняцца наверх землянога вала.
5. Прыставіць лесвіцы наверх і падняцца на іх.
6. Захапіць двор замка і палац князя.
7. Аволодаць вежамі.
8. Захапіць падзямеллі замка.
9. Захопленых у палон абаронцаў пасадзіць пад варту ў замкавую турму.
10.Зняць з варот княжацкі герб, спусціць з галоўнай вежы княжацкі сцяг.
11.Выкарыстаць харчовыя запасы кладавой і адсвяткаваць перамогу.