Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Глава 27 заахвочванні ў сферы культуры




Артыкул 240. Заахвочванні ў сферы культуры і іх віды

1. Заахвочванні ў сферы культуры ўстанаўліваюцца з мэтай стымулявання ажыццяўлення культурнай дзейнасці.

2. У адпаведнасці з гэтым Кодэксам, а таксама іншымі актамі заканадаўства ў сферы культуры выкарыстоўваюцца наступныя віды заахвочванняў:

2.1. узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і арганізацый спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

2.3. прысуджэнне грамадзянам Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры;

2.4. прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва;

2.5. прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;

2.6. прысваенне тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, творчым саюзам статусу “нацыянальны”;

2.7. прысваенне музеям статусу “народны”;

2.8. прысваенне прафесійным калектывам мастацкай творчасці звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статусу “акадэмічны”;

2.9. прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”;

2.10. прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення “народны” (“узорны”);

2.11. заахвочванні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

2.12. заахвочванні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб;

2.13. іншыя віды заахвочванняў.

Артыкул 241. Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 242. Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 243. Прысуджэнне грамадзянам Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры

Прысуджэнне грамадзянам Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 244. Прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

Прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 245. Прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідента Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

Прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідента Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 246. Прысваенне тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, творчым саюзам статусу “нацыянальны”, пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу

1. Статус ”нацыянальны“ прысвойваецца тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, якія з’яўляюцца арганізацыямі культуры і маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, творчым саюзам.

2. Статус ”нацыянальны“ прысвойваецца тэатральна-відовішчным арганізацыям і прафесійным калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь:

2.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;

2.2. маюць статус ”акадэмічны“ або званне ”Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь“ (для прафесійных калектываў мастацкай творчасці);

2.3. за апошнія пяць гадоў адзначаны ўзнагародамі на міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах;

2.4. праводзяць культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў краіне і за яе межамі (не менш за шэсцьдзесят мерапрыемстваў у год);

2.5. пастаянна абнаўляюць рэпертуар, у тым ліку творамі беларускіх аўтараў (не менш за пяць новых тэатральных пастановак (прадстаўленняў, канцэртных праграм) за пяць гадоў);

2.6. маюць у складзе не менш за дзесяць работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

3. Статус ”нацыянальны“ прысвойваецца музеям, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё музейнай справы Рэспублікі Беларусь і адпавядаюць наступным патрабаванням, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь:

3.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;

3.2. рэалізуюць усе віды музейнай дзейнасці, прадугледжаныя гэтым Кодэксам;

3.3. валодаюць музейнымі прадметамі, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорый ”0“ або ”1“ (не менш за два музейныя прадметы);

3.4. маюць пастаянную музейную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў.

4. Статус ”нацыянальны“ прысвойваецца творчым саюзам, якiя ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням:

4.1. маюць адметныя дасягненні ў сферы культуры на працягу не менш за пятнаццаць гадоў;

4.2. маюць грамадскае прызнанне дасягненняў у сферы культуры ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

4.3. маюць структурныя падраздзяленнi, якія актыўна дзейнiчаюць ва ўсiх або ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь;

4.4. маюць у складзе членаў, якім прысвоены ганаровыя званнi, або якія з’яўляюцца лаўрэатамі айчынных і мiжнародных прэмiй у сферы культуры;

4.5. маюць шматгадовы станоўчы вопыт падрыхтоўкi творчай моладзi;

4.6. уносяць дзейсны ўклад у распрацоўку i рэалiзацыю прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

4.7. ажыццяўляюць актыўную статутную дзейнасць (папулярызацыя вынiкаў творчай дзейнасці, сустрэчы з працоўнымi калектывамi i рознымi групамi насельнiцтва, мiжнародныя кантакты i iншая дзейнасць).

5. Для разгляду пытання аб прысваенні статусу ”нацыянальны“ тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз накіроўваюць у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь наступныя дакументы:

5.1. хадайніцтва аб прысваенні статусу ”нацыянальны“;

5.2. выпіску з пратакола агульнага сходу работнікаў тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, членаў творчага саюза;

5.3. даведку аб дзейнасці тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 2 - 4 гэтага артыкула.

6. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь мае права запатрабаваць у тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 2 - 4 гэтага артыкула.

7. Рашэнне аб прадстаўленні тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея да прысваення статусу ”нацыянальны“ прымаецца калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а ў адносінах да творчага саюза – сумесна з асацыяцыяй грамадскiх аб’яднанняў ”Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў“.

8. На падставе рашэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падрыхтоўвае праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прысваенні статусу ”нацыянальны“ і сумесна з рашэннем калегіі і дакументамі, пералічанымі ў пункце 5 гэтага артыкула, прадстаўляе яго ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

9. Рашэнне аб прысваеннi тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці, музею, творчаму саюзу статусу ”нацыянальны“ прымаецца Прэзідэнтам Рэспублiкi Беларусь.

10. Пасля прысваення статусу ”нацыянальны“ у найменне і статут тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.

11. Тэатральна-відовішчныя арганізацыі, прафесійныя калектывы мастацкай творчасці, музеі, творчыя саюзы, якім прысвоены статус ”нацыянальны“, пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага яны падаюць у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дакументы, пералічаныя ў пункце 5 гэтага артыкула.

Пытанне аб пацвярджэнні статусу ”нацыянальны“ разглядаецца на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а ў адносінах да творчага саюза – сумесна з асацыяцыяй грамадскiх аб’яднанняў ”Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў“.

У выпадку, калі тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 2 - 4 гэтага артыкула, калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пацвярджэнні ім статусу ”нацыянальны“. Гэтае рашэнне ўзгадняецца з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У выпадку, калі тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 2 - 4 гэтага артыкула, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб пазбаўленні статусу ”нацыянальны“. Да праекта ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб пазбаўленні статусу ”нацыянальны“ прыкладаецца выпіска з рашэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або сумеснага рашэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў ”Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў“.

12. Рашэнне аб пазбаўленні статусу ”нацыянальны“ прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

13. Пасля пазбаўлення статусу ”нацыянальны“ у найменне і статут тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза ў двухмесячны тэрмін ўносяцца адпаведныя змяненні.

14. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае кiраванне ў сферы культуры, у межах сваiх паўнамоцтваў у адпаведнасцi з заканадаўствам ствараюць тэатральна-вiдовiшчным арганізацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям са статусам “нацыянальны” умовы для забеспячэння творчай дзейнасцi, паляпшэння iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць памяшканнi, фiнансавыя сродкi для стварэння новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, набыцця абсталявання, музычных iнструментаў).

15. Работнiкам тэатральна-вiдовiшчных арганізацый, прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, музеяў са статусам “нацыянальны” устанаўліваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

 

Артыкул 247. Прысваенне музеям статусу “народны”, пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу

1. Статус ”народны“ прысвойваецца музеям, якія з’яўляюцца падраздзяленнямі юрыдычных асоб і адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць дзейнасць на адпаведным прафесійным узроўні не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць не менш за шэсцьсот музейных прадметаў;

1.3. маюць уліковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;

1.4. размяшчаюць экспазіцыі і музейныя фонды ў асобных капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях) або памяшканнях;

1.5. маюць экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў;

1.6. маюць не менш за тры тысячы наведвальнікаў за апошнія тры гады.

2. Для разгляду пытання аб прысваенні музею статусу ”народны“ юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, накіроўвае ў структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, хадайніцтва з прыкладзенай даведкай аб дзейнасці музея, што пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.

3. Структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, мае права запатрабаваць у юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.

4. Матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 2 гэтага артыкула, пасля праверкі адпаведнасці музея патрабаванням, неабходным для прысваення музею статусу ”народны“, накіроўваюцца структурным падраздзяленнем абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

5. Рашэнне аб прысваенні музею статусу ”народны“ прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у выглядзе пастановы.

6. Пасля прысваення музею статусу ”народны“ у яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.

7. Па рашэнні кiраўнiцтва юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей са статусам “народны”, для ажыццяўлення музейнай дзейнасцi ў структуру дадзенага музея ўводзяцца адна або больш штатных адзiнак.

8. Музеі, якім прысвоены статус ”народны“, пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей са статусам ”народны“, накіроўвае ў структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, дакументы, прадугледжаныя пунктам 2 гэтага артыкула, якія пасля іх разгляду накіроўваюцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У выпадку, калі музей адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пацвярджэнні яму статусу ”народны“.

У выпадку, калі музей не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пазбаўленні дадзенага музея статусу ”народны“.

9. Пасля пазбаўлення музея статусу ”народны“ у яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.

 

Артыкул 248. Прысваенне прафесійным калектывам мастацкай творчасцi звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статусу “акадэмiчны”, пацвярджэнне і пазбаўленне гэтых звання і статусу

1. Званне “Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь” прысвойваецца прафесiйным калектывам мастацкай творчасці, якiя маюць выдатныя дасягненнi ў галіне мастацтва, унеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;

1.2. прымаюць удзел у культурна-відовішчных мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і (або) за яе межамі (не менш за трыццаць мерапрыемстваў у год), у тым ліку ў канцэртах, прымеркаваных да мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і (або) дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат, у міжнародных і (або) рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) за яе межамі, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з выхаваннем творчай моладзі;

1.3. атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;

1.4. маюць шматгадовы паспяховы вопыт работы з творчай моладдзю;

1.5. маюць у сваiм складзе творчых работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

2. Статус ”акадэмічны“ прысвойваецца прафесійным калектывам мастацкай творчасцi, якiя маюць выдатныя дасягненнi ў галіне мастацтва, унеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням:

2.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за пятнаццаць гадоў;

2.2. прымаюць удзел у культурна-відовішчных мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і (або) за яе межамі (не менш за сорак мерапрыемстваў у год);

2.3. іх творчая дзейнасць за апошніх пяць гадоў адзначана ўзнагародамі на рэспублiканскiх і мiжнародных культурных мерапрыемствах;

2.4. маюць у сваім складзе не менш пяці творчых работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

3. Вылучэнне прафесійнага калектыву мастацкай творчасці для прысваення звання ”Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь“, статусу ”акадэмічны“ ажыццяўляецца калектывам работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, на агульным сходзе калектыву работнікаў.

Рашэнне аб вылучэнні лічыцца прынятым, калі за яго прагаласаваў не менш чым 51 працэнт работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, і афармляецца пратаколам агульнага сходу работнікаў.

Выпіска з пратакола агульнага сходу работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, аб вылучэнні прафесійнага калектыву мастацкай творчасці для прысваення звання ”Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь“, статусу ”акадэмічны“ накіроўваецца ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт, у падпарадкаванні якіх знаходзіцца прафесійны калектыў мастацкай творчасці або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці.

Выпіска з пратаколу агульнага сходу работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якія не падпарадкаваны рэспубліканскаму органу дзяржаўнага кіравання, абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту, накіроўваецца ў абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі.

4. Рашэнне аб прадстаўленні (не прадстаўленні) прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання ”Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь“, статусу ”акадэмічны“ прымаецца калегіямі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі.

5. У выпадку прыняцця рашэння аб прадстаўленні прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання ”Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь“, статусу ”акадэмічны“ рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт накіроўвае ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь наступныя дакументы:

5.1. хадайніцтва аб прысваенні звання ”Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь“, статусу ”акадэмічны“;

5.2. выпіску з рашэння калегіі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта;

5.3. выпіску з пратакола агульнага сходу работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, прадраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці;

5.4. даведку аб дзейнасці прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;

5.5. копію ўстаноўчага дакумента прафесійнага калектыву мастацкай творчасці (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай);

5.6. аўдыязапісы, відэазапісы выступленняў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, копіі водгукаў у сродках масавай інфармацыі і (або) дакументаў аб прысуджэнні ўзнагарод міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрымстваў, іншых дакументаў, якія сведчаць аб грамадскім прызнанні заслуг прафесійнага калектыву мастацкай творчасці.

6. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь мае права запатрабаваць у прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, прадставіць іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула.

7. Рашэнне аб прысваеннi прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасці звання ”Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь“, статусу ”акадэмічны“ прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у выглядзе пастановы.

8. Пасля прысваення прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасці звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статусу ”акадэмічны“ у яго найменне ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.

9. Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці, якім прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статус ”акадэмічны“, пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоены званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статус “акадэмічны”, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца такі прафесійны калектыў мастацкай творчасці, накіроўвае ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь наступныя дакументы:

9.1. хадайніцтва аб пацвярджэнні звання ”Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь“, статусу ”акадэмічны“;

9.2. выпіску з рашэння калегіі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта;

9.3. даведку аб дзейнасці прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;

9.4. копію ўстаноўчага дакумента прафесійнага калектыву мастацкай творчасці (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай);

9.5. аўдыязапісы, відэазапісы выступленняў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, копіі водгукаў у сродках масавай інфармацыі і (або) дакументаў аб прысуджэнні ўзнагарод міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрымстваў, іншых дакументаў, якія сведчаць аб грамадскім прызнанні заслуг прафесійнага калектыву мастацкай творчасці. Пытанне аб пацвярджэнні звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статусу “акадэмічны” разглядаецца калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

10. У выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пацвярджэнні яму звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статусу “акадэмічны”.

У выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пазбаўленні дадзенага прафесійнага калектыву мастацкай творчасці звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статусу “акадэмічны”.

11. Пасля пазбаўлення прафесiйнага калектыву мастацкай творчасці звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статусу ”акадэмічны“, у яго найменне ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.

12. Работнікам прафесійных калектываў мастацкай творчасці, якім прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, статус “акадэмічны”, устанаўліваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

 

Артыкул 249. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага звання

1. Званне ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ прысвойваецца непрафесійным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасці, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю культурных традыцый, маюць мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. стабільная творчая дзейнасць і адметныя дасягненнi ў сферы культуры на працягу дзесяці і больш гадоў;

1.2. наяўнасць наймення ”народны” (“узорны”);

1.3. неаднаразовае атрыманне звання лаўрэата на міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных фестывалях, аглядах, конкурсах;

1.4. адпаведнасць выконваемых i прадстаўляемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва ўсталяваным традыцыям плыняў, напрамкаў, жанраў мастацтва, засваенне i папулярызацыя лепшых узораў айчыннага i сусветнага мастацтва;

1.5. правядзенне самастойных культурных мерапрыемстваў не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-відовішчнага мерапрыемства павiнна быць для дарослых непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці не менш 40 хвiлiн, для дзiцячых – не менш 20 хвiлiн, плошча прадстаўляемых на выстаўцы работ – не менш 9 кв.м.;

1.6. правядзенне штогод справаздачных культурных мерапрыемстваў з абнаўленнем іх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;

1.7. удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзін раз у месяц;

1.8. высокі выканальніцкі ўзровень;

1.9. выкананне твораў мастацкай літаратуры і мастацтва без выкарыстання фанаграмы;

1.10. высокі ўзровень сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў;

1.11. наяўнасць рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі аб калектыве (аўдыё-, відэазапісы, запісы на электронных носьбітах, буклеты, афішы, фотаздымкі), водгукаў сродкаў масавай інфармацыі;

1.12. рэгулярная пошукава-збіральніцкая і краязнаўчая работа;

1.13. супрацоўніцтва з навуковымі арганізацыямі, метадычнымі цэнтрамі народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы).

2. Для разгляду пытання аб прысваенні непрафесійным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасці звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіроўваюць ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь хадайніцтва аб прысваенні непрафесійным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасці звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“. Да хадайніцтва аб прысваенні непрафесійным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасці звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ дадаюцца:

2.1. копія пашпарта непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

2.2. інфармацыя аб творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнія пяць гадоў;

2.3. спіс твораў рэпертуару непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

2.4. спіс удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці з указаннем месца працы (вучобы), ролі, якую яны выконваюць у калектыве;

2.5. рэкламна-інфармацыйная прадукцыя і водгукі сродкаў масавай інфармацыі аб творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошніх пяць гадоў;

2.6. копii дыпломаў лаўрэата мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных фестываляў, аглядаў, конкурсаў і іншых узнагарод за апошнія пяць гадоў;

2.7. фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы аб творчай дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці на электронных носьбiтах;

2.8. копія першай старонкі ўстаноўчага дакумента заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці (палажэння аб яго падраздзяленні).

3. Для ацэнкі вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ствараецца спецыяльная камісія.

У склад спецыяльнай камiсii могуць уваходзіць дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, іншых юрыдычных асоб.

Спецыяльная камісія па выніках прагляду вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці патрабаванням, вызначаным у пункце 1 гэтага артыкула.

4. Рашэнне аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у выглядзе пастановы.

5. Непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“, уручаецца спецыяльны дыплом.

Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“, павінна пачынацца са слоў ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“.

6. Непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi i заснавальнікамі непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, першачаргова ствараюцца спрыяльныя ўмовы для творчай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюцца асобныя памяшканнi, сродкi для набыцця сцэнiчных касцюмаў, абсталявання, гукаўзмацняльнай тэхнiкi, вырабу рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi i iншае).

7. У залежнасцi ад спецыфiкi жанру за кошт сродкаў ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, iншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, у непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці можа ўтрымлiвацца дадаткова неабходная колькасць творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне.

8. У мэтах павышэння творчага i выканальнiцкага ўзроўню, правядзення культурных мерапрыемстваў непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“, могуць выдавацца рэкамендацыi, накiраваннi для ўдзелу ў прэстыжных мiжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах.

9. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена званне ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“, пацвярджае яго адзін раз у пяць гадоў шляхам паказу спецыяльнай камісіі вынікаў творчай дзейнасці за гэты перыяд.

10. Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ абласныя (Мінскі гарадскі) выканаўчыя камітэты, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі не пазней 31 кастрычніка года, у які заканчваецца тэрмiн пацвярджэння звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“, накіроўваюць ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь хадайніцтва і матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 2 гэтага артыкула.

11. Спецыяльная камісія ажыццяўляе прагляд вынікаў творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці і дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, вызначаным у пункце 1 гэтага артыкула.

12. У выпадку, калі непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пацвярджэнні яму звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“.

13. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці пазбаўляецца звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” у выпадках, калі:

13.1. непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці ў адпаведнасці з заключэннем спецыяльнай камісіі не адпавядае патрабаванням, вызначаным у пункце 1 гэтага артыкула;

13.2. да 31 снежня года, у які заканчваецца тэрмiн пацвярджэння звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, не прынята ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб пацвярджэннi звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” у сувязi з непрадстаўленнем матэрыялаў, неабходных для пацвярджэння звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, i (або) непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена званне ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, не прадставiў вынікі творчай дзейнасці для прагляду спецыяльнай камiсii.

14. Рашэнне аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” прымаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

15. У двухмесячны тэрмін з даты прыняцця рашэння аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ у яго назву ўносяцца адпаведныя змяненні.

 

Артыкул 250. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення “народны” (“узорны”), пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага наймення

1. Найменне ”народны“ (”узорны“) прысвойваецца непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслi значны ўклад у развiццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю культурных традыцый, маюць мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. стабільная творчая дзейнасць, якая вылучаецца своеасаблівасцю і самабытнасцю, на працягу трох і больш гадоў;

1.2. наяўнасць звання лаўрэата, дыпламанта мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных фестываляў, аглядаў, конкурсаў і iншых узнагарод;

1.3. мастацкi ўзровень i змест культурнай дзейнасці найбольш поўна адлюстроўваюць адпаведны вiд мастацтва, жанр, змест i форму дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

1.4. наяўнасць у рэпертуары твораў беларускiх аўтараў, мясцовых фальклорных твораў;

1.5. адпаведнасць выконваемых i прадстаўляемых твораў усталяваным традыцыям плыняў, напрамкаў, жанраў мастацтва, засваенне i папулярызацыя лепшых узораў айчыннага i сусветнага мастацтва;

1.6. правядзенне самастойных культурных мерапрыемстваў не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-відовішчнага мерапрыемства павiнна быць для дарослых непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці не менш 40 хвiлiн, для дзiцячых – не менш 20 хвiлiн, плошча прадстаўляемых на выстаўцы работ – не менш 9 кв.м.;

1.7. правядзенне штогод справаздачных культурных мерапрыемстваў з абнаўленнем іх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;

1.8. удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзін раз у месяц;

1.9. высокі выканальніцкі ўзровень;

1.10. выкананне твораў мастацкай літаратуры і мастацтва без выкарыстання фанаграмы;

1.11. высокі ўзровень сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў.

2. Найменне ”народны“ прысвойваецца дарослым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост васямнаццаць і болей гадоў.

Найменне ”узорны“ прысвойваецца дзіцячым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост да васямнаццаці гадоў.

3. Для разгляду пытання аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) заснавальнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці накіроўвае ў структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, хадайніцтва аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“). Да хадайніцтва аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) дадаюцца:

3.1. копiя пашпарта непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

3.2. узгадненне з органамi рэспублiканскага кiравання ў адпаведнасці з ведамаснай прыналежнасцю заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці (пры яе наяўнасці);

3.3. iнфармацыя аб творчай дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнiя тры гады;

3.4. творчыя характарыстыкi кiраўнiка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых спецыялiстаў, якiя працуюць у непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці (пры iх наяўнасцi);

3.5. спiс твораў рэпертуару непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці або спiс твораў дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага мастацтва, якiя знаходзяцца ў фондах непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

3.6. спiс удзельнiкаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці з указаннем даты iх нараджэння, месца працы (вучобы), ролi, якую яны выконваюць у калектыве;

3.7. рэкламна-iнфармацыйная прадукцыя і водгукі сродкаў масавай iнфармацыi аб творчай дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнiя тры гады;

3.8. копii дыпломаў міжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных фестываляў, аглядаў, конкурсаў i iншых узнагарод за апошнiя тры гады;

3.9. фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы аб творчай дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці на электронных носьбiтах;

3.10. копія першай старонкі ўстаноўчага дакумента заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыва мастацкай творчасці (палажэння аб яго падраздзяленні).

4. Для ацэнкi вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь ствараецца рэспублiканская атэстацыйная камiсiя.

Склад рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii фармiруецца з улiкам прапаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

5. Структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганізуе прагляд рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці.

6. Для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынікаў творчай дзейнасці непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці ў залежнасцi ад жанравай прыналежнасцi прадстаўляюць:

6.1. драматычны, музычна-драматычны тэатр, тэатр лялек – шматактавы спектакль або два аднаактавыя працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін;

6.2. тэатр оперы, балета, паэзii i прозы, эстрады, мiнiяцюр, музычнай камедыi – аднаактавы спектакль або канцэрт у адным аддзяленнi працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін;

6.3. вакальна-харавы, харэаграфiчны, музычна-інструментальны – канцэрт працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін у адным аддзяленнi;

6.4. цыркавы – цыркавое прадстаўленне працягласцю не менш за сорак хвілін;

6.5. фотастудыi, студыi выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – выстаўку з плошчай прадстаўляемых работ не менш 16 кв. м.;

6.6. кiна-, вiдэастудыi – фільм працягласцю не менш за пяцьдзясят дзве хвіліны, або два фiльмы працягласцю па дзесяць – пяцьдзясят дзве хвіліны, або тры фільмы працягласцю не менш чым па дзесяць хвілін, або шэсць фільмаў працягласцю не менш чым па пяць хвілін, або ў розным спалучэнні агульнай працягласцю не менш за трыццаць хвілін.

7. Рэспубліканская атэстацыйная камісія па вынiках прагляду вынікаў творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці патрабаванням, вызначаным у пункце 1 гэтага артыкула.

8. Заключэнне рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці патрабаванням, вызначаным у пункце 1 гэтага артыкула, хадайніцтва аб прысваенні наймення “народны” (“узорны”) непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці і матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 гэтага артыкула, накiроўваюцца структурным падраздзяленнем абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

9. Рашэнне аб прысваеннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення “народны” (“узорны”) прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

10. Непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне “народны” (“узорны”), ва ўрачыстых абставiнах у прысутнасцi прадстаўнiка структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i (або) абласнога, (Мiнскага гарадскога) аб’яднання прафсаюзаў уручаецца пасведчанне. Форма пасведчання ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне “народны” (“узорны”), павiнна пачынацца са слоў “народны” або “ўзорны”.

11. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне “народны” (“узорны”), пацвярджае яго:

11.1. адзiн раз у тры гады шляхам паказу рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii вынікаў творчай дзейнасці за гэты перыяд;

11.2. пры змене поўнай назвы непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў выпадку змены заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці або яго назвы, творчага напрамку, большасці складу ўдзельнiкаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

12. Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) у выпадку, прадугледжаным падпунктам 11.1 пункта 11 гэтага артыкула, заснавальнік накіроўвае не пазней 31 кастрычніка года, у які заканчваецца тэрмiн пацвярджэння наймення “народны” (“узорны”), у структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайніцтва аб пацвярджэнні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) і матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 гэтага артыкула.

Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) у выпадку, прадугледжаным падпунктам 11.2 пункта 11 гэтага артыкула, заснавальнік накіроўвае не пазней 30 дзён пасля змены поўнай назвы непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў выпадку змены заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці або яго назвы, творчага напрамку, большасці складу ўдзельнiкаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайніцтва аб пацвярджэнні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“).

13. Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення “народны” (“узорны”) прымаецца структурным падраздзяленнем абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласным (Мінскім гарадскім) аб’яднаннем прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення “народны” (“узорны”) у выпадку, прадугледжаным падпунктам 11.1 пункта 11 гэтага артыкула, прымаецца на падставе заключэння рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, вызначаным у пункце 1 гэтага артыкула.

Выпiска з рашэння аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення “народны” (“узорны”) накiроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

14. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці пазбаўляецца наймення “народны” (“узорны”) у выпадках, калі:

14.1. непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці ў адпаведнасці з заключэннем рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі не адпавядае патрабаванням, вызначаным у пункце 1 гэтага артыкула;

14.2. да 31 снежня года, у які заканчваецца тэрмiн пацвярджэння наймення “народны” (“узорны”) у адпаведнасці з падпунктам 11.1 пункта 11 гэтага артыкула, не прынята ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб пацвярджэннi наймення “народны” (“узорны”) у сувязi з непрадстаўленнем матэрыялаў, неабходных для пацвярджэння наймення “народны” (“узорны”), i (або) непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне “народны” (“узорны”), не прадставiў вынікі творчай дзейнасці для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii.

15. Рашэнне аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці наймення “народны” (“узорны”) прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) на падставе хадайніцтва структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласнога (Мінскага гарадскога) аб’яднання прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

Хадайнiцтвы аб пазбаўленнi наймення “народны” (“узорны”) непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці ўстаноў адукацыі ўзгадняюцца са структурным падраздзяленнем абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

16. У двухмесячны тэрмін з даты прыняцця рашэння аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці наймення “народны” (“узорны”) у яго назву ўносяцца адпаведныя змяненні.

 

Артыкул 251. Заахвочванні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

1. Нагрудны знак Міністэрства культуры “За ўклад у развiццё культуры Беларусi” устанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развiццё культуры Беларусi” устанаўліваецца Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь.

2. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь устанаўлівае іншыя заахвочванні ў сферы культуры і зацвярджае парадак узнагароджання імі.

 

Артыкул 252. Заахвочванні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднанні і іншыя юрыдычныя асобы могуць устанаўліваць заахвочванні ў сферы культуры і зацвярджаць парадак узнагароджання імі.

Раздзел V
Заключныя палажэнні

ГЛАВА 28
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 253. Пераходныя палажэнні

Нормы гэтага Кодэкса аб перадачы ў дзяржаўную ўласнасць археалагічных артэфактаў прымяняюцца ў адносінах да археалагічных артэфактаў, выяўленых пасля ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса.

Артыкул 254. Унясенне дапаўненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь

Унесці ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 года (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 7-9, ст. 101; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 6, 2/1650) наступныя дапаўненні:

1. Пункт 2 артыкула 226 пасля слоў ”(статья 2341),“ дапоўніць словамі ”об археологических артефактах (статья 2342),“.

2. Пункт 1 артыкула 234 дапоўніць часткай трэцяй наступнага зместу:

“Правила частей первой и второй настоящего пункта не применяются в отношении кладов, являющихся археологическими артефактами.”.

3. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 2342наступнага зместу:





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 518 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Начинайте делать все, что вы можете сделать – и даже то, о чем можете хотя бы мечтать. В смелости гений, сила и магия. © Иоганн Вольфганг Гете
==> читать все изречения...

2282 - | 2063 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.014 с.