Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Глава 26 арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва




Артыкул 231. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, яе віды

1. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва – напрамак культурнай дзейнасці, накіраваны на задавальненне асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей насельніцтва.

2. Асноўнымі відамі арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з’яўляюцца:

2.1. арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;

2.2. ажыццяўленне дзейнасці клубных фарміраванняў;

2.3. правядзенне дыскатэк, баляў, карнавалаў, дзіцячых ранішнікаў, гульнявых і іншых праграм;

2.4. правядзенне масавых тэатралізаваных свят і прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў і рытуалаў у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі і традыцыямі;

2.5. арганізацыя работы па краязнаўчых, навукова-тэхнічных, экалагічных, культурна-бытавых, калекцыйных і іншых інтарэсах;

2.6. іншыя віды арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

3. Асноўнымі арганізацыямі культуры і падраздзяленнямі юрыдычных асоб, якія забяспечваюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, з’яўляюцца клубы, паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі і заасады.

Артыкул 232. Клуб. Віды клубаў

1. Клуб – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія арганізуюць культурны адпачынак (вольны час) насельніцтва праз стварэнне грамадзянам спрыяльных умоў для занятку творчай дзейнасцю, развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей, задавальнення іх асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей, патрэбнасцей у міжасобасных адносінах і адпачынку.

2. Па форме ўласнасці клубы падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя.

Усе дзяржаўныя клубы адкрыты для публічнага наведвання.

3. У залежнасці ад арыентацыі на культурныя інтарэсы пэўных прафесійных, нацыянальных і іншых сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва клубы могуць быць наступных відаў:

3.1. палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў);

3.2. цэнтры (дамы) народнай творчасці (народнага мастацтва, фальклору), сучаснага мастацтва;

3.3. цэнтры (дамы) рамёстваў;

3.4. маладзёжныя культурныя цэнтры;

3.5. цэнтры нацыянальных культур;

3.6. іншыя клубы.

4. У залежнасці ад характару дзейнасці і ўзроўню арганізаванасці клубы падзяляюцца на шматпрофільныя і аднапрофільныя.

Шматпрофільны клуб забяспечвае падтрымку і развіццё розных відаў арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

Аднапрофільны клуб забяспечвае разнастайнасць дзейнасці на аснове канкрэтнага віду арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, а таксама функцыянуе ў якасці пляцоўкі для правядзення культурных і іншых мерапрыемстваў.

5. У залежнасці ад тэрыторыі функцыянавання клубы падзяляюцца на сельскія, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія.

Артыкул 233. Клубныя работнікі

Клубныя работнікі – работнікі культуры, якія забяспечваюць арганізацыю клубам культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

Артыкул 234. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці клубаў

1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi клубаў з’яўляюцца:

1.1. забеспячэнне правоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь на свабоду творчай дзейнасці, удзел у культурным жыццi;

1.2. гуманiстычны характар дзейнасцi, прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, свабоднага развiцця асобы;

1.3. падтрымка грамадскай iнiцыятывы i самадзейнасці, спалучэнне iндывiдуальнай, групавой i масавай работы, галоснасцi, кiравання i самакiравання;

1.4. дыферэнцыяцыя i спецыялiзацыя дзейнасцi ў залежнасцi ад мясцовых асаблiвасцей гiстарычнага i культурнага развiцця.

2. Асноўнымі мэтамі дзейнасці клубаў з’яўляюцца:

2.1. захаванне і развіццё здабыткаў нацыянальнай культуры, традыцыйных формаў адпачынку;

2.2. развіццё аматарскай мастацкай творчасці ва ўсіх праявах, раскрыццё і падтрымка творчых талентаў, носьбітаў аўтэнтычнага фальклору;

2.3. садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці грамадзян, іх самаадукацыі;

2.4. стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу і павышэння духоўнасці чалавека;

2.5. фарміраванне ў грамадзян умення і звычкі рацыянальнай, грунтоўнай, трывалай і гуманнай арганізацыі і самаарганізацыі свайго культурнага адпачынку (вольнага часу).

Артыкул 235. Дзейнасць клубаў

1. Дзейнасць клубаў грунтуецца на добраахвотнасці ўдзелу грамадзян, прызнанні ў якасці асновы іх функцыянавання грамадскай ініцыятывы і самадзейнасці, спалучэння індывідуальнай і групавой работы, кіравання і самакіравання.

2. Клубы:

2.1. ствараюць i арганiзуюць работу калектываў мастацкай творчасці, гурткоў і iншых клубных фармiраванняў;

2.2. забяспечваюць арганiзацыю i правядзенне культурных мерапрыемстваў, накіраваных на паказ вынiкаў творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасці, гурткоў і iншых клубных фармiраванняў;

2.3. забяспечваюць правядзенне культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў з удзелам выканаўцаў i аўтараў;

2.4. ажыццяўляюць паказ фiльмаў;

2.5. арганiзуюць работу кансультацый i лекторыяў, народных унiверсiтэтаў, школ i курсаў прыкладных ведаў, праводзяць тэматычныя вечары, вусныя часопiсы, цыклы творчых сустрэч, ажыццяўляюць iншыя формы асветнiцкай дзейнасцi;

2.6. праводзяць масавыя тэатралiзаваныя святы i прадстаўленні, народныя гулянні, абрады i рытуалы ў адпаведнасцi з мясцовымi звычаямi i традыцыямi;

2.7. праводзяць дыскатэкі і іншыя забаўляльныя праграмы;

2.8. аказваюць кансультатыўную, метадычную і іншую дапамогу суб’ектам культурнай дзейнасці ў арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляюць пракат музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, рэалізацыю метадычных матэрыялаў;

2.9. ажыццяўляюць іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

3. Клубы могуць сумяшчаць дзейнасць па арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з іншымі напрамкамі культурнай дзейнасці, дзейнасцю іншых юрыдычных асоб (дамы і клубы культурна-сацыяльных паслуг, клубы-бібліятэкі, клубы-музеі, культурна-спартыўныя цэнтры, клубы-кафэ і іншыя).

4. Клубы могуць спецыялізавацца на перасоўным характары дзейнасці з выкарыстаннем розных транспартных сродкаў (аўтаклубы, плаўклубы і іншыя клубы).

Артыкул 236. Клубныя фарміраванні. Віды клубных фарміраванняў

1. Клубнае фарміраванне – добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, заснаванае на супольнасці інтарэсаў, запытаў і патрэбнасцей у сумесных занятках творчай дзейнасцю, якая спрыяе развіццю здольнасцей, уменняў і навыкаў яго ўдзельнікаў, стварэнню імі вынікаў творчай дзейнасці, а таксама заснаванае на адзінстве імкнення да атрымання актуальнай інфармацыі і прыкладных ведаў у розных галінах грамадскага жыцця, культуры, літаратуры і мастацтва, навукі і тэхнікі, да авалодання карыснымі навыкамі ў сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу).

2. Клубныя фарміраванні могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць у якасці падраздзялення або на базе арганізацый культуры, устаноў адукацыi i iншых юрыдычных асоб.

3. Клубныя фарміраванні могуць існаваць у выглядзе:

3.1. непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці;

3.2. аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці;

3.3. гурткоў (невялікая група грамадзян, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі і рэгулярнай сумеснай дзейнасцю на аснове гэтых інтарэсаў);

3.4. клубаў па інтарэсах (аматарскіх аб’яднанняў);

3.5. іншых клубных фарміраванняў.

4. Клубнае фарміраванне:

4.1. арганізуе сістэматычныя заняткі ў тэарэтычных і практычных формах, а таксама ў відах, якія характэрны для дадзенага клубнага фарміравання (рэпетыцыя, лекцыя, урок, трэніроўка, пасяджэнне і іншыя віды);

4.2. праводзіць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы (канцэрты, выстаўкі, конкурсы, майстар-класы і іншыя культурныя мерапрыемствы);

4.3. прымае ўдзел у культурных мерапрыемствах;

4.4. ажыццяўляе іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк

1. Дыскатэка – танцавальная і (або) забаўляльная праграма, якая суправаджаецца публічным выкананнем музычных твораў выканаўцамі, у тым ліку з дапамогай тэхнічных сродкаў, з магчымым паказам фільмаў, правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў, гульняў і іншых забаў.

2. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ажыццяўляюць улік юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк.

На тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў, пасёлкаў гарадскога тыпу ўлік ажыццяўляюць сельскія і пасялковыя выканаўчыя камітэты.

У гарадах (пасёлках гарадскога тыпу, якія з’яўляюцца цэнтрамі раёнаў) улік ажыццяўляюць гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў у гарадах.

3. Правядзенне дыскатэкі арганізуецца на закрытай і адкрытай пляцоўках, якія павінны адпавядаць санітарна-эпідэміялагічным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.

Закрытая пляцоўка – капітальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне, што выкарыстоўваюцца для правядзення дыскатэкі.

Адкрытая пляцоўка – танцавальная пляцоўка і іншыя месцы пад адкрытым небам, агароджаныя і спецыяльна прызначаныя для правядзення дыскатэкі.

4. Правядзенне дыскатэк у жылых памяшканнях не дапускаецца.

5. Правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках ажыццяўляецца да 23 гадзін, за выключэннем дыскатэк, якія праводзяцца па рашэнні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або па ўзгадненні з імі. Па ўзгадненні з кіраўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або з упаўнаважанымі імі асобамі час правядзення дыскатэк на адкрытых пляцоўках можа быць прадоўжаны.

6. Правядзенне дыскатэк у перыяд з 23 да 6 гадзін ажыццяўляецца на закрытых пляцоўках, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 5 гэтага артыкула.

7. Пры правядзенні дыскатэкі на адкрытай пляцоўцы тэрыторыя гэтай пляцоўкі павінна быць адгароджана ад вуліцы, праезнай часткі плотам або агароджай, якія забяспечваюць бяспеку наведвальнікаў дыскатэкі, а таксама жыхароў прылеглых да месца правядзення дыскатэкі жылых дамоў, удзельнікаў дарожнага руху.

8. Грамадзяне, якія не дасягнулі шаснаццаці гадоў, не могуць знаходзіцца на дыскатэках у начны час (з 23 да 6 гадзін) без суправаджэння бацькоў, апекуноў, папячыцеляў або без суправаджэння па іх даручэнні асоб, якія дасягнулі васямнаццаці гадоў.

9. Наведвальнікі дыскатэкі маюць права:

9.1. на атрыманне інфармацыі аб узроставым складзе і максімальнай колькасці наведвальнікаў, мерах па забеспячэнні грамадскага парадку;

9.2. наведваць дыскатэку незалежна ад полу, расы, мовы, рэлігійных, палітычных або іншых перакананняў, нацыянальнасці, сацыяльнага паходжання, маёмаснага, службовага становішча і іншых абставін.

10. Наведвальнікі дыскатэкі абавязаны:

10.1. выконваць правілы правядзення дыскатэкі, а таксама абмежаванні, устаноўленыя пунктам 3 артыкула 216 гэтага Кодэкса і іншымі актамі заканадаўства;

10.2. захоўваць грамадскі парадак;

10.3. выконваць патрабаванні работнікаў юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк, заканадаўства, правілаў правядзення дыскатэкі.

11. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк, маюць права:

11.1. устанаўліваць правілы правядзення дыскатэк з улікам патрабаванняў гэтага Кодэкса;

11.2. арганізоўваць для наведвальнікаў аўтамабільныя паркоўкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

12. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк, абавязаны:

12.1. не дапускаць дыскрымінацыі ў адносінах да наведвальнікаў дыскатэкі;

12.2. не дапускаць знаходжання на дыскатэках у начны час (з 23 да 6 гадзін) грамадзян, якія не дасягнулі шаснаццаці гадоў, без суправаджэння бацькоў, апекуноў, папячыцеляў або без суправаджэння па іх даручэнні асоб, якія дасягнулі васямнаццаці гадоў;

12.3. не дапускаць прысутнасці грамадзян, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

12.4. не дапускаць грамадзян з халоднай, агнястрэльнай, газавай зброяй, выбуханебяспечнымі рэчывамі і боепрыпасамі;

12.5. забяспечваць ахову грамадскага парадку ў час правядзення дыскатэкі, у тым ліку на аўтамабільных паркоўках, арганізаваных для наведвальнікаў дыскатэкі;

12.6. неадкладна інфармаваць органы ўнутраных спраў аб выяўленні фактаў ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў наведвальнікамі дыскатэкі, а таксама аб здзяйсненні наведвальнікамі дыскатэкі супрацьпраўных дзеянняў;

12.7. арганізоўваць спецыяльна прызначаныя і абсталяваныя для курэння месцы;

12.8. не выкарыстоўваць праграмы, якія змяшчаюць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, насілля, жорсткасці і парнаграфіі;

12.9. прымяняць піратэхнічныя сродкі толькі пры ўмове выканання патрабаванняў адпаведных тэхнічных нарматыўных прававых актаў;

12.10. выконваць патрабаванні заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах і іншага заканадаўства;

12.11. выконваць правы наведвальнікаў дыскатэкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства;

12.12. выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

13. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк на пастаяннай аснове, акрамя абавязкаў, пералічаных у пункце 12 гэтага артыкула, павінны забяспечваць:

13.1. уваход на дыскатэку на падставе білетаў;

13.2. абсталяванне месцаў правядзення дыскатэк сістэмамі відэаназірання і кнопкай трывожнай сігналізацыі з паступленнем сігналу на пульт органаў унутраных спраў.

14. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк не на пастаяннай аснове, акрамя абавязкаў, пералічаных у пункце 12 гэтага артыкула, у мэтах прадухілення надзвычайных сітуацый і падтрымання правапарадку павінны ўзгадніць правядзенне дыскатэкі з кіраўніком адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або з упаўнаважанай ім асобай за пяць дзён да яе правядзення.

15. Гэты артыкул не распаўсюджваецца на дыскатэкі, якія праводзяцца на бязвыплатнай аснове ў:

рамках арганізацыі выхаваўчага працэсу ўстановамі адукацыі;

аб’ектах грамадскага харчавання.

Артыкул 238. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады

1. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады – арганізацыі культуры або падраздзяленні юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва праз стварэнне на сваёй тэрыторыі спрыяльных умоў для адпачынку і забаў грамадзян, распаўсюджвання і папулярызацыі ведаў аб прыродзе, фарміравання беражлівых і гуманных адносін да навакольнага асяроддзя.

2. Усе дзяржаўныя паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады адкрыты для публічнага наведвання.

Артыкул 239. Дзейнасць паркаў культуры і адпачынку, гарадскіх садоў, заапаркаў, заасадоў

1. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады могуць:

1.1. арганізоўваць дзейнасць танцавальных, глядзельных i спартыўных залаў, летнiх эстрад i цыркаў, выставачных залаў, гульнявых пляцовак i павiльёнаў, планетарыяў, бiльярдных, вiдэатэк, гульнятэк, салонаў, цiраў, стадыёнаў i спартыўных пляцовак, каткоў, лыжных i лодачных станцый, экалагiчных i прагулачных сцяжынак, плавальных басейнаў, салярыяў, баз пракату культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару, аўтадромаў, конна-спартыўных баз, стацыянарных і нестацыянарных гандлёвых аб’ектаў i iншых аб’ектаў культурнага i фiзкультурна-аздараўленчага прызначэння;

1.2. праводзіць дыскатэкi;

1.3. набываць атракцыёны i гульнявыя аўтаматы;

1.4. ствараць абсталяваную i добраўпарадкаваную базу для работы сярод дзяцей i падлеткаў;

1.5. прадастаўляць у карыстанне атракцыёны, гульнявыя аўтаматы, культурна-бытавы i спартыўны iнвентар;

1.6. для абслугоўвання наведвальнiкаў ствараць калектывы мастацкай творчасці і іншыя клубныя фарміраванні, аранжарэi, гадавальнiкi, лабараторыi, доследныя станцыi i iншае;

1.7. арганiзоўваць i праводзіць культурныя і спартыўныя мерапрыемствы;

1.8. пры наяўнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i квалiфiкаваных кадраў ствараць рамонтныя i вытворча-будаўнiчыя цэхi, творчыя, пiратэхнiчныя i iншыя майстэрнi;

1.9. ажыццяўляць іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

2. Правядзенне паркам культуры і адпачынку, гарадскім садам, заапаркам, заасадам мерапрыемстваў або ажыццяўленне іншай дзейнасці, якія могуць мець экалагічныя, сацыяльныя і іншыя вынікі, што закранаюць інтарэсы насельніцтва адпаведнай тэрыторыі, узгадняецца з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы іх знаходжання.

3. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы садзейнічаюць развіццю і эфектыўнай дзейнасці паркаў культуры і адпачынку, гарадскіх садоў, заапаркаў, заасадоў, перадачы для іх патрэбнасцей памяшканняў, іншых аб’ектаў.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1162 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Студент всегда отчаянный романтик! Хоть может сдать на двойку романтизм. © Эдуард А. Асадов
==> читать все изречения...

2394 - | 2151 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.